Жаночыя асабовыя намінацыі ў творах У. Караткевіча (семантычны и словаўтваральны аспекты)
БГПУ им.М.Танка (Белорусский государственный педагогический университет)
Диплом
на тему: «Жаночыя асабовыя намінацыі ў творах У. Караткевіча (семантычны и словаўтваральны аспекты)»
по дисциплине: «Современный белорусский литературный язык»
2021
251.00 BYN
Жаночыя асабовыя намінацыі ў творах У. Караткевіча (семантычны и словаўтваральны аспекты)
Тип работы: Диплом
Дисциплина: Современный белорусский литературный язык
Работа защищена на оценку "8" без доработок.
Уникальность свыше 70%.
Работа оформлена в соответствии с методическими указаниями учебного заведения.
Количество страниц - 40.
Поделиться
УВОДЗІНЫ
ГЛАВА 1. ЖАНОЧЫЯ АСАБОВЫЯ НАМІНАЦЫІ ЯК АБ’ЕКТ ДАСЛЕДАВАННЯ
1.1. Лексіка-семантычная класіфікацыя жаночых асабовых намінацый
1.2. Асаблівасці словаўтварэння жаночых асабовых намінацый ў сучаснай беларускай мове
ВЫНІКІ ПА ГЛАВЕ 1
ГЛАВА 2. ЛЕКСІКА-СЕМАНТЫЧНЫ АНАЛІЗ ЖАНОЧЫХ АСАБОВЫХ НАМІНАЦЫЙ У ТВОРАХ У. КАРАТКЕВІЧА
2.1. Панарама жаночых асабовых намінацый ў творах У. Караткевіча
2.2. Выкарыстанне вобразных сродкаў пры апісанні жанчыны ў творах У. Караткевіча
ВЫНІКІ ПА ГЛАВЕ 2
ЗАКЛЮЧЭННЕ
СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ
УВОДЗІНЫ
Мовазнаўства сёння ўсё часцей разглядаецца ў кантэксце агульнай навукі аб перадачы знакавай інфармацыі. Пашырэнне аб'ёму даследавання значэнняў моўных адзінак за кошт звароту да пазамоўнай сферы садзейнічае як навуковым задачам больш глыбокага пранікнення ў сутнасць вывучаемага аб'екта, так і практычным задачам інтэрпрэтацыі літаратурных тэкстаў.
Надзвычайным багаццем у слоўнікавым складзе амаль кожнай мовы і яе разнавіднасцяў вызначаецца абсяг лексікі, якая датычыць характарыстыкі і дзейнасці асобы, таму што менавіта чалавек з'яўляецца суб'ектам і аб'ектам разнастайных штодзённых дачыненняў.
Найменні жаночай асобы - адзін з прадукцыйных сродкаў мовы, што ўдзельнічае ў фармаванні і папаўненні моўнай і канцэпцыйнай карціны свету. Таму даследаванні жаночай асабовай лексікі ў беларускім мовазнаўстве маюць шэраг кірункаў і вызначаюцца сваёй шматаспектнасцю.
Сучасная жанчына – асоба моцная, упэўненая ў сабе, незалежная ад мужчыны. Яна паспяхова займаецца сваёй кар’ерай, рэалізуе сябе ў навуцы, бізнесе, у галіне кіравання.
Эканамічныя і культурныя працэсы, якія адбываюцца ў грамадстве, прывялі да карэннага змянення сацыяльнага статусу сучаснай жанчыны. Інтэлектуальныя і творчыя здольнасці, аўтарытэт і адказнасць жанчыны дазволі ёй дасягнуць пэўных вышыняў у самых розных сферах дзейнасці.
Па словах амерыканскага гісторыка Г. Уілса, «за апошнія сорак гадоў статус жанчыны змяніўся так, як ён не змяняўся за апошнія чатыры стагоддзі. Іншымі сталі адносіны жонкі да мужа, маці да дзіцяці, жанчыны да жанчыны» [19, с. 125].
Не выклікае пярэчання, што згаданыя тэндэнцыі, якія маюць дачыненне да пераразмеркавання сацыяльных ролей жанчыны і мужчыны, знайшлі сваё адлюстраванне і ў лексічнай сістэме мовы.
Актуальнасць дадзенага даследавання заключаецца ў неабходнасці вывучэння жаночых асабовых намінацый у творах У. Караткевіча з пункту гледжання семантычнага і словаўтваральнага аспектаў.
Аб’ект даследавання – жаночыя асабовыя намінацыі.
Прадмет даследавання – семантычныя і словаўтваральныя асаблівасці жаночых асабовых намінацый у творах У. Караткевіча.
Мэта даследавання – вылучыць і прааналізаваць намінатыўныя адзінкі, якія з’яўляюцца найменнямі жанчыны, у творах У. Караткевіча.
У рамках дасягнення мэты былі вызначаны наступныя задачы:
1) разгледзець лексіка-семантычную класіфікацыю жаночых асабовых намінацый;
2) вызначыць асаблівасці словаўтварэння жаночых асабовых намінацый ў сучаснай беларускай мове;
3) вылучыць панараму жаночых асабовых намінацый ў творах У. Караткевіча;
4) выявіць вобразныя сродкі пры апісанні жанчыны ў творах У. Караткевіча.
Метады даследавання:
- комплексны семантычны аналіз;
- сістэмна-функцыянальны аналіз;
- метад параўнання;
- метад аналіза;
- дыстрыбуцыйны метад.
Навуковая навізна атрыманых вынікаў заключаецца ў тым, што ў дыпломным праекце зроблена спроба ўсебаковага даследавання жаночых асабовых намінацый у творах У. Караткевіча: праведзены структурна-граматычны і лексіка-семантычны аналіз, вызначаны асноўныя спосабы словатваўрэння і стылістычная роля жаночых асабовых намінацый.
ГЛАВА 1. ЖАНОЧЫЯ АСАБОВЫЯ НАМІНАЦЫІ ЯК АБ’ЕКТ ДАСЛЕДАВАННЯ
1.1. Лексіка-семантычная класіфікацыя жаночых асабовых намінацый
У беларускім мовазнаўстве назвы асобы даследаваліся як у дачыненні да канкрэтных храналагічных межаў - асобных перыядаў развіцця беларускай мовы, так і ў працэсе іх станаўлення як самастойнай мікраструктуры на працягу некалькіх этапаў гісторыі мовы [5, с. 3].
Адрозніваюцца даследаванні і абсягам аналізаванай лексікі: адныя з іх прысвечаныя вывучэнню асобных тэматычных групаў асабовых найменняў, у іншых - такія адзінкі з'яўляюцца толькі часткай больш шырокага абсягу слоў.
У айчынным мовазнаўстве ёсць значная колькасць навуковай літаратуры, у якой даследчыкі неаднаразова ставіліся да вывучэння жаночых асабовых назваў [11, с. 18]. Гэта тлумачыццца перш за ўсё вялікай колькасцю такой лексікі ў слоўнікавым складзе мовы і шырокім ужываннем яе ў вусным і пісьмовым маўленні.
Заўвагі аб назвах асоб жаночага полу сустракаюцца ўжо ў агульнаграматычных працах Ламаносава М.В., Вастокава А.Х. і інш. Упершыню тут выказваецца думка аб дэрывацыйнай другаснасці назоўнікаў жаночага роду са значэннем асобы ў адносінах адпаведных назоўнікаў мужчынскага роду, а таксама звяртаецца ўвага на асаблівасці ўтварэння некаторых жаночых асабовых намінацый, якія ўжываліся ў рускай мове.
Асабовыя жаночыя намінацыі, або фемінінатывы, – надзвычай своеасаблівыя адзінкі ў лексічнай сістэме сучаснай беларускай мовы. Яны характарызуюцца семантычнай дваістасцю, якая ўзнікае ў выніку таго, што дадзеныя назоўнікі абазначаюць асобу жаночага полу паводле нейкай прыметы, адлюстроўваюць розныя кірункі дзейнасці асобы, дакладна і глыбока характарызуюць многія нацыянальныя, сацыяльнапалітычныя і бытавыя паняцці і ўяўленні народа [8, c. 53-62].
Асабовыя жаночыя намінацыі – адна з катэгорый, найбольш адчувальных да зрухаў у грамадска-палітычным і эканамічным жыцці беларускага і рускага народаў.
Доўгі час лічылася, што асноўны абавязак жанчын – быць добрай маці, вернай жонкай, спраўна весці хатнюю гаспадарку. Быць захавальніцай хатняга ачага – гэта галоўная роля жанчыны і ў нацыянальнай беларускай традыцыі.
З XIX – пачатку XX ст. у беларускай мове стала асабліва прыкметным павелічэнне колькасці фемінінатываў, абумоўленае, як вядома, актывізацыяй удзелу жанчын у культурнай, палітычнай, эканамічнай і іншых сферах дзейнасці [22, т. 1, с. 18].
Сёння жанчына не толькі выхоўвае дзяцей і займаецца добраўпарадкаваннем жылля, але і ўзначальвае буйныя кампаніі і карпарацыі, займае высокія дзяржаўныя пасады, вырашае складаныя пытанні грамадскага развіцця.
Асабовыя жаночыя намінацыі – надзвычай своеасаблівыя адзінкі ў лексічнай сістэме беларускай мовы. Яны характарызуюцца семантычнай дваістасцю, якая ўзнікае ў выніку таго, што дадзеныя назоўнікі называюць асобу жаночага полу паводле нейкай прыметы, адлюстроўваюць розныя кірункі яе паводзін.
Лексіка-семантычнае поле «жанчына» на сучасным этапе змяшчае такія лексемы, што выкарыстоўваюцца для абазначэння асобы жаночага полу паводле [13, с. 287]:
- кронай і някроўнай роднасці сваяцтва, сямейных адносін;
- сацыяльнай прыналежнасці, становішчы ў сям’і і заняткаў мужа;
- знешняга выгляду, узросту;
- прафесійнай дзейнасці і роду заняткаў;
- міжасобасныя адносіны;
- схільнасцей, адносін да рэлігіі;
- розных ідэалагічных плыняў і кірункаў.
ГЛАВА 2. ЛЕКСІКА-СЕМАНТЫЧНЫ АНАЛІЗ ЖАНОЧЫХ АСАБОВЫХ НАМІНАЦЫЙ У ТВОРАХ У. КАРАТКЕВІЧА
2.1. Панарама жаночых асабовых намінацый ў творах У. Караткевіча
Каб акрэсліць выкарыстаныя У. Караткевічам жаночыя асабовыя намінацыі, мы апіраліся на наступныя творы пісьменніка:
- раманы «Каласы пад сярпом тваім»
- «Хрыстос прызямліўся ў Гародні»;
- аповесці «Дзікае паляванне караля Стаха»
- «Сіняя-сіняя»;
- апавяданні «Лятучы Галандзец»
- «Блакіт і золата дня»;
- вершы «Маці ўрагану»
- «Беларуская песня».
Усе вызначаныя намі жаночыя асабовыя намінацыі мы класіфікавалі паводле лексіка-семантычнага значэння. Але гэты падзел на групы ўмоўны, т.я. адно і тое ж найменне можа быць у розных групах у залежнасці ад таго, якую семантыку мае. Атрымаліся наступныя групы:
- назвы кроўнай роднасці, а таксама назвы тыпу “жонка” ды “дзяўчына” (маючы на ўвазе, па-першае, узроставыя асаблівасці, а па-другое, сімпатыю з боку прадстаўнікоў мужчынскага полу).
Вызначаныя сінанімічныя рады дадзенай лексіка-семантычная группы прадстасталены наступнымі жаночымі асабовымі намінацыямі: дзяўчына / што ўступае ў шлюб: нявеста; дзеўчына, дзеўка (разм.); жанчына, жонка, дачка, баба, маці [21, с. 103].
І жанчыны іншыя: вусны занадта пажадлівыя, позірк манерны і жорсткі. І відавочна слабелі рукі: за белай скурай як у мужчын, так і ў жанчын бачны былі блакітныя жылкі. Плечы ставалі вузкімі і пададзенымі наперад, хоць юрлівасць нават мацнела ў выразе твараў. [24, с. 15]
Яна так сказала «апошняя з Яноўскіх», гэтая васемнаццацігадовая дзяўчынка, што мне чамусьці аж па сэрцы разанула жалем. [24, с. 17]
Жанчына глядзела на мяне спачувальна і загадкава. [24, с. 15]
У аснове сінанімічнасці ляжыць агульнасць значэння, семантычная блізкасць слоў. Сінонімы выражаюць раўнацэнныя паняцці і супадаюць у істотных прызнаках свайго зместу [7, с. 13-27].
Розняцца яны паміж сабой у прыватных, лексіка-семантычных, стылістычных, эмацыянальна-экспрэсіўных, адценнях агульнага значэння, а таксама па шырыні, сферы і асаблівасцях ужывання, аб'ёму значэння, па моўнай прыналежнасці, граматычнай і сінтаксічнай спалучальнасці, кіраванню, здольнасці да форма- і словаўтварэння, па адносінах да актыўнага ці пасіўнага запасу лексікі і інш.
Так, слова “дзяўчына” ўваходзіць і ў другі сінанімічны рад з семантыкай “каханая, прыгожая; тая, што ўступае ў шлюб”
Асноўныя назвы кроўнай роднасці ў літаратурнай мове - гэта найменні роднасці першай ступені. Галоўная моўная адзінка тут - слова “маці”, якое мае семантыку “жанчына ў адносінах да народжаных ёю дзяцей”:
І потым, хто вам сказаў, што ў мяне была маці. [24, с. 28]
Для называння «маці», як і для іншых жаночых асоб, пра якія пойдзе гаворка далей, У. Караткевіч выкарыстоўвае не толькі лексічныя сінонімы, але і памяншальна-ласкальныя формы, утвораныя ад асноў лексічных адзінак:
Мужыкі скардзіліся. Пан Юры пачаў рыхтавацца. Матуля пакутліва моршчыла бровы [25, с. 94]
А не жоначка ж пад бокам — дошка халодная! [24, с. 57]
— А вось і яна, — сказаў Іван. — Дачка траюраднага брата. [25, с. 17]
Словы “дачка, дочка” маюць семантыку “асоба жаночага полу ў адносінах да сваіх бацькоў” [20, с. 155].
— Ты разумееш, што ты нарабіла? Нават ворагу… Гэта толькі абрад, дзяўчо ты! [25, с. 23]
Перад намі стаяла невялічкая бабулька ў шырокай, як звон, сукні, ліловай шнуроўцы, у якой, напэўна, хадзілі нашы прапрашчуры пры каралі Стасе, і ў вялікім крухмальным чапцы. Твар у добрых зморшчынах, нос кручкаваты, а рот вялізны, падобны на шчыпцы для арэхаў, з трошкі адтапыранымі наперад вуснамі.
ЗАКЛЮЧЭННЕ
У нашай рабоце на матэрыяле такіх твораў У. Караткевіча як раманы «Каласы пад сярпом тваім» і «Хрыстос прызямліўся ў Гародні»; аповесці «Дзікае паляванне караля Стаха» і «Сіняя-сіняя»; апавяданні «Лятучы Галандзец» і «Блакіт і золата дня»; вершы «Маці ўрагану» і «Беларуская песня» мы разглядалі жаночыя асабовыя намінацыі.
А менавіта вылучылі лексічныя адзінкі, якія выкарыстоўваюцца для абазначэння паэтам асоб жаночага полу, раскрылі іх семантычную структуру, разгледзелі варыянтнасць жаночых асабовых намінацый і акрэслілі найбольш частотныя словаўтваральныя мадэлі найменняў, а таксама падлічылі паўторнасць іх ужывання ў лірыцы і ранніх паэмах Янкі Купалы.
Мова народа багатая і дакладная, яркая і вобразная. Багацце яе ў разнастайнасці выяўленчых сродкаў, дакладнасць - у надзвычайнай здольнасці выражэння таго ці іншага значэння, яркасць і выразнасць - у выключнай вобразнасці. У мове многа жывога, трапнага, каларытнага. І гэта выкарыстоўвае мова паэтычная.
Усе вызначаныя намі жаночыя асабовыя намінацыі мы класіфікавалі паводле лексіка-семантычнага значэння. Але гэты падзел на групы ўмоўны, т.я. адно і тое ж найменне можа быць у розных групах у залежнасці ад таго, якую семантыку мае. Атрымаліся наступныя групы:
- назвы кроўнай роднасці;
- назвы дзяўчын і жанчын паводле іх прыналежнасці да пэўнага асяроддзя, паводле іх грамадскага становішча;
- назвы роднасці, сваяцтва, сямейных адносін;
- словы, якія называюць жанчыну ў адносінах да іншых, няродных, людзей;
- словы, што называюць жанчыну паводле яе знешніх ці ўнутраных якасцей, стану, паводзін;
- словы, якія называюць асобу жаночага полу па роду яе дзейнасці, прафесіі;
- уласныя назоўнікі - жаночыя імёны;
Словаўтваральны аналіз асабовых намінацый паказаў, што найбольш ужывальнымі ў У. Караткевіча з'яўляюцца суфіксы: -к-, -ніц-, -ачк-.
Аналіз вобразных сродкаў паказаў, што, пры апісанні жаночых асабовых намінацый, аўтар выкарыстоўваў разнастайныя тропы: параўнанні, эпітэты, метафары, матаніміі. Самым распаўсюджанным сродкам у літаратурных тэкстах з’яўляецца эпітэт.
Вобразна-выяўленчыя мастацкія сродкі, якія ўдала выкарыстоўваў у сваіх творах У. Караткевіч, дапамагаюць вобразна і лаканічна выразіць думку, выявіць сутнасць з'явы, павялічваюць сэнсавую нагрузку слова, паказваюць унікальнасць, ёмістасць вобразнага мыслення паэта.
Таксама мы адзначылі распаўсюджанае выкарыстанне У. Караткевічам экспрэсіўных памяншальна-ласкальныя формаў жаночых асабовых намінацый.
1. Бардовіч А.М., Шакун А.М. Марфемны слоўнік беларускай мовы.- Мн, 1989. – 387 с.
2. Верамяюк Г. А. Структурная арганізацыя семантычнага поля «Асабовыя жаночыя намінацыі» ў беларускай і рускай мовах // Беларуская лінгвістыка. 2013. Вып. 71.
3. Ермакова, О. П. Сопоставительное изучение словообразования и внутренняя форма слова / О. П. Ермакова, Е. А. Земская // Изв. АН СССР. Сер. лит. и яз. – 1985. – Т. 44, № 6. – С. 518–525.
4. Иванникова, Е. А. О роли мотивированности значения в синонимических отношениях слов / Е. А. Иванникова // Лексическая синонимия: сб. ст. / АН СССР; отв. ред. С. Г. Бархударов. – М.: Наука, 1967. – С. 104–120.
5. Кавальчук, А.І. Асабовыя найменні ў гаворках Гродзеншчыны: манаграфія / А.І.Кавальчук; навук. рэд. праф. П.У.Сцяцко. - Гродна: ГрДУ, 2006. - 45 с.
6. Казачэнка, Т.М. Грамадска-палітычная і юрыдычная лексіка ў беларускіх граматах ранняга перыяду / Т.М. Казачэнка // Беларуская лінгвістыка. – 1997. – Вып. 47. – С. 23–30.
7. Клундук, С.С. Словаўтваральная сістэма назоўнікаў са значэннем асобы ў беларускай мове XIX ст.: аўтарэф. дыс. канд. філал. навук: 10.02.01 / С.С. Клундук; НАН Беларусі. Ін-т мовазнаўства імя Я.Коласа. – Мінск, 2001. – С. 7
8. Ляшчынская В.А. Слова ў літаратурным творы.- Мн.: Бел. Навука, 2004.- 272 с.
9. Моисеев, А. И. Мотивация. Внутренняя форма. Словообразовательное значение производных слов / А. И. Моисеев // Актуальные проблемы русского словообразования: материалы V Респ. науч. конф. – Ташкент, 1989. – С. 23–28.
10. Паўленка, М.А. Нарысы па беларускаму словаўтварэнню. Жаночыя асабовыя намінацыі ў старабеларускай мове / М.А. Паўленка. – Мінск: Выд-ва БДУ, 1978. – 136 с.
11. Паўленка, М.А. Развіццё беларускай сістэмы словаўтварэння: (Фемінінатывы XIV–XXcтст.): аўтарэф. дыс. канд. філал. навук: 10.02.02 / М.А. Паўленка; БДУ імя У.І. Леніна. – Мінск, 1973. – С. 18.
12. Плотнікаў, Б.А. Беларуская мова: лінгвістычны кампендыум / Б.А. Плотнікаў, Л.А. Антанюк. – Мінск: Інтэрпрэссэрвіс: Кніжны дом, 2003. – С. 32–34.
13. Протченко, И. Ф. Лексика и словообразование русского языка советской эпохи: социолингвистический аспект / И. Ф. Протченко. – Москва, 1985. – 350 с.
14. Смольская, Л. И. Наименование лиц в русском и белорусском языках: к вопросу о категории рода / Л. И. Смольская // Весн. БДУ. Сер. 4. – 1988. – № 3. – С. 34–40.
15. Современный русский язык: Фонетика. Лексикология. Словообразование. Морфология. Синтаксис: учеб. пособие для вузов / Л. А. Новиков; под общ. ред. Л. А. Новикова. – 4-е изд., стер. − СПб. : Лань, 2003. – 855 с.
16. Cцяцко, П.У. Спрэчныя пытанні словаўтварэння: Асабовыя назоўнікі жаночага і мужчынскага роду як паралельныя ўтварэнні / П.У. Сцяцко // Роднае слова. – 1996. – № 9. – С. 89 – 94.
17. Сучасная беларуская літаратурная мова: Марфалогія.- Мн.: Выд. Ул.М. Скакун, 1997.- 188 с.
18. Чайкун, П.М. Экспрэсіўна-мадыфікацыйныя назоўнікі ў беларускіх і рускіх гаворках / П. М. Чайкун // Рэгіянальныя асаблівасці ўсходнеславянскіх моў : тэзісы дакладаў і паведамленняў. – Гомель, 1990. – С. 112–114.
19. Elshtain, J. B. Public man, private woman. – Oxford, 1981. – Р. 125.
20. Бардовіч А.М., Круталевіч М.М., Лукашэнец А.А. Школьны словаўтваральны слоўнік беларускай мовы.- Мн, 2006
21. Клышка М.К. Слоўнік сінонімаў і блізказначымых слоў.- Мн.: Выш. Шк., 1993.- 445 с.
22. Словарь русского языка: в 4 т. / АН СССР, Ин-т языкознания; под ред. А. П. Евгеньевой. – 2-е изд., испр. и доп. – М.: Рус. яз., 1981–1984. – 4 т.
23. Тлумачальны слоўнік беларускай мовы: у 5 т. (6 кн.). – Мінск: БелСЭ,1977–1984.
24. Дзікае паляванне караля Стаха [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступа: https://knihi.com/Uladzimir_Karatkievic/Dzikaje_palavannie_karala_Stacha.html/
25. Каласы пад сярпом тваім [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступа: https://knihi.com/Uladzimir_Karatkievic/Chrystos_pryziamliusia_u_Harodni.html/
26. Хрыстос прзямліўся ў Гародні [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступа: https://knihi.com/Uladzimir_Karatkievic/Chrystos_pryziamliusia_u_Harodni.html/.
27. Блакіт і золата дня [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступа: https://knihi.com/Uladzimir_Karatkievic/Blakit_i_zolata_dnia.html/.
28. Лятучы Галандзец [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступа: https://knihi.com/Uladzimir_Karatkievic/Latucy_Halandziec.html/.
29. Сіняя-сіняя [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступа: https://knihi.com/Uladzimir_Karatkievic/Siniaja-siniaja.html
30. Беларуская песня [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступа: https://knihi.com/Uladzimir_Karatkievic/Bielaruskaja_Piesnia.html
31. Маці ўрагану [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступа: https://knihi.com/Uladzimir_Karatkievic/Maci_urahanu.html
Работа защищена на оценку "8" без доработок.
Уникальность свыше 70%.
Работа оформлена в соответствии с методическими указаниями учебного заведения.
Количество страниц - 40.
Не нашли нужную
готовую работу?
готовую работу?
Оставьте заявку, мы выполним индивидуальный заказ на лучших условиях
Заказ готовой работы
Заполните форму, и мы вышлем вам на e-mail инструкцию для оплаты