Развіццё вуснага маўлення на ўроках беларускай літаратуры 5-8 клас
БГУ (Белорусский государственный университет)
Диплом
на тему: «Развіццё вуснага маўлення на ўроках беларускай літаратуры 5-8 клас»
по дисциплине: «Методика преподавания белорусской литературы»
2021
251.00 BYN
Развіццё вуснага маўлення на ўроках беларускай літаратуры 5-8 клас
Тип работы: Диплом
Дисциплина: Методика преподавания белорусской литературы
Работа защищена на оценку "8" без доработок.
Уникальность свыше 40%.
Работа оформлена в соответствии с методическими указаниями учебного заведения.
Количество страниц - 61.
В работе также имеются следующие приложения:
ПРИЛОЖЕНИЕ 1 Картинки.
ПРИЛОЖЕНИЕ 2 Прэзентацыя “Балада як літаратурны жанр”.
ПРИЛОЖЕНИЕ 3 Прэзентацыя да ўрока па вывучэнню казкі Якуб Колас. “Жывая вада”.
ПРИЛОЖЕНИЕ 1 Картинки.
ПРИЛОЖЕНИЕ 2 Прэзентацыя “Балада як літаратурны жанр”.
ПРИЛОЖЕНИЕ 3 Прэзентацыя да ўрока па вывучэнню казкі Якуб Колас. “Жывая вада”.
Поделиться
УВОДЗІНЫ
ГЛАВА 1 ТЭАРЭТЫЧНЫЯ АСНОВЫ РАЗВІЦЦЯ ВУСНАГА МАЎЛЕННЯ ВУЧНЯЎ НА ЎРОКАХ БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ
1.1 Паняцце «маўленчая дзейнасць», яе змест і віды
1.2 Агульная характарыстыка маўлення вучняў 5-8 класаў
1.3 Праблемы маўленчага развіцця: псіхолага-педагагічны аспект
1.4 Арганізацыя работы па развіцці вуснага маўлення ў сістэме вывучэння літаратурнай тэмы ў 5-8 кл
ГЛАВА 2 МЕСЦА І ЗНАЧЭННЕ РАЗВІЦЦЯ ВУСНАГА МАЎЛЕННЯ ВУЧНЯЎ НА ЎРОКАХ БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ Ў 5-8 КЛАСАХ
2.1 Асаблівасці развіцця вуснага маўлення вучняў на ўроках беларускай літаратуры
2.2 Вучэбна-метадычныя комплексы па беларускай літаратуры ў кантэксце развіцця вуснага маўлення вучняў
2.3 Метады і прыёмы развіцця вуснага маўлення вучняў на ўроках беларускай літаратуры ў 5-8 класах
2.4 Метадычныя шляхі вывучэння вуснага маўлення вучняў на ўроках беларускай літаратуры ў 5-8 класах
ЗАКЛЮЧЭННЕ
СПІС ЛІТАРАТУРЫ
ДАДАТАК
УВОДЗІНЫ
Сучаснаеграмадствапрад’яўляедачалавекаўсёбольшвысокіяпатрабаванні. Ваўмовахростусацыяльнайканкурэнцыімаладомучалавекунеабходнаўмецьтворчапрымяняцьтыяведы, уменні, навыкі, якіміёнвалодае, умецьдзейнічацьэфектыўна. Для таго, каб быць запатрабаваным грамадствам, неабходна быць крэатыўным, незаменным. А для гэтага трэба, каб дзейнасць насіла творчы характар. Грамадству неабходны людзі, якія валодаюць словам, умеюць абараніць свае перакананні, погляды, творча ўключыцца ў працэс міжасобаснай камунікацыі.
Усё жыццё чалавека працякае ў пастаянных зносінах, таму выхаванне маўленчай культуры, фарміраванне камунікатыўных уменняў і навыкаў, што забяспечваюць эфектыўнасць зносін у розных сферах чалавечай дзейнасці – неабходная ўмова сацыялізацыі навучэнцаў. Гаворка ідзе аб развіцці вуснага маўлення, якое мае асаблівую значнасць у жыцці чалавека: яно ўплывае на вучэбную паспяховасць, ад яго залежыць эмацыйны дабрабыт у класным калектыве, яно з'яўляецца рэсурсам эфектыўнасці і дабрабыту дзяцей у будучым дарослым жыцці. Развіццё вуснага маўленняўсвятленовыхпатрабаванняўдаадукацыйнагапрацэсумаеаднозгалоўныхзначэнняў, такякянонадзяляечалавека “самайгалоўнайраскошай – раскошайчалавечыхзносін”, уплываенафарміраваннеграмадзянскайсталасці, прафесійнагаіасобаснагасамавызначэння.
Менавіта па гэтай прычыне урокі літаратуры займаюць ключавое месца ў сістэме школьных прадметаў. Знаёмства з мастацкімі творамі не толькі ўзбагачае веды вучняў, але і павышае іх культурны ўзровень, вучыць дабру і справядлівасці, служыць крыніцай для развіцця мыслення і фарміравання маральнай пазіцыі.
Асаблівае месца на ўроку літаратуры займае маўленчая дзейнасць. Мала проста прачытаць твор. Неабходна яго прааналізаваць, сфарміраваць свой пункт гледжання па праблемах, узнятых аўтарам. Усё гэта становіцца немагчымым без паспяховага авалодання школьнікамі вуснай і пісьмовай маўленчай дзейнасцю.
“Развіццё маўлення” педагагічны тэрмін, які мае адносіны да адукацыйнага працэсу, ён закранае і дзейнасць настаўніка, які развівае маўленне вучняў, і дзейнасць дзяцей, маўленне якіх развіваецца.
Актуальнасць даследавання праблемы развіцця маўлення вучняў заключаецца ў тым, што яна закранае ўсю сукупнасць міжасобасных адносін, у якія ўступаюць школьнікі. Недастатковае валоданне маўленнем з’яўляецца аб’ектыўнай прычынай, якая не дае магчымасці свабодна ўдзельнічаць у жыцці грамадства. На сённяшні дзень навучэнцы 5-8 класаў недастаткова гавораць на ўроках, практычна абыходзяцца асобнымі выказваньнямі, аднаскладовымі адказамі «так» ці «не». Гэта адбываецца па розных прычынах: адсутнасць матываваных маўленчых сітуацый, якiя ствараюцца настаўнікам; выключэнне патрэбы ў маналогу; элементарным няўменнем пісьменна выказаць свае думкі.
Таксама важнасць работы абумоўлена тым, што сёння назіраецца аслабленне цікавасці дзяцей да чытання ў цэлым. Нягледзячы на шматлікія выданні і класічнай дзіцячай літаратуры, і мадэрновай, усё ж такі, чытанне адводзіцца на другі план. Падлеткі аддаюць перавагу тэлебачанню, камп’ютарным гульням, музыцы, інтэрнэту.
Вынікі маніторынгавага даследавання, праведзенага Нацыянальным інстытутам адукацыі ў адпаведнасці з загадам Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 2014/09/09 № 701 «Аб правядзенні маніторынгу якасці агульнай сярэдняй адукацыі ў 2014/2015 навучальным годзе», дазваляюць зрабіць выснову пра тое, што больш за палову вучняў V, VIII класаў не валодаюць чытаннем у такой ступені, каб выкарыстоўваць яго як сродак паспяховага навучання [20].
Аб’ект дадзенага даследавання – вуснае маўленне вучняў сярэдніх класаў.
Прадмет даследавання – асаблівасці развіцця вуснага маўлення вучняў на ўроках беларускай літаратуры ў 5-8 класах.
Мэта даследавання – вызначэнне асаблівасцяў развіцця вуснага маўлення вучняў на ўроках беларускай літаратуры.
Для дасягнення мэты ставяцца наступныя задачы:
– раскрыць змест паняцця «маўленчая дзейнасць»;
– даць характарыстыку вуснаму маўленню вучняў 5-8 класаў;
– акрэсліць праблемы развіцця маўленчай дзейнасці вучняў на ўроках беларускай літаратуры;
– высвятліць метады і прыёмы развіцця вуснага маўлення вучняў на ўроках беларускай літаратуры ў 5-8 класах.
Практычная значнасць даследавання заключаецца ў тым, што яго матэрыялы могуць быць выкарыстаны ў курсе методыкі выкладання беларускай літаратуры на ІІ ступені навучання, а таксама ў практычнай дзейнасці настаўніка.
У працэсе даследавання выкарыстаны тэарэтычныя, эмперычныя і агульнанавуковыя метады.
Дыпломная работа складаецца з уводзінаў, дзвюх глаў, заключэння і спісу літаратуры. Спіс выкарыстаных крыніц уключае 62 найменні. Агульны аб’ём працы 76 старонак.
ГЛАВА 1 ТЭАРЭТЫЧНЫЯ АСНОВЫ РАЗВІЦЦЯ ВУСНАГА МАЎЛЕННЯ ВУЧНЯЎ НА ЎРОКАХ БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ
1.1 Паняцце «маўленчая дзейнасць», яе змест і віды
Маўленне – гэта адзін з відаў зносін, якое неабходна людзям у іх сумеснай дзейнасці, у грамадскім жыцці, у абмене інфармацыяй, у спазнанні, адукацыі, яно ўзбагачае чалавека духоўна, служыць прадметам мастацтва. Маўленнем называюць зносіны з дапамогай мовы – знакавай сістэмы, стагоддзямі адшліфаванай і здольнай перадаць любыя адценні найскладанейшай думкі.
Упершыню паняцці мова і маўленне былі размежаваны швейцарскім лінгвістам Ф. дэ Сасюрам у знакамітай працы “Курс агульнай лінгвістыкі” (1916). Ідэі былі падтрыманы ў працах Л. У. Шчэрбы, які акрамя таго ўвёў паняцце “маўленчая дзейнасць” [56, с. 15].
Мова і маўленне належаць да маўленчай дзейнасці – “сукупнасці псіхафізіялагічных дзеянняў чалавечага арганізма, якія неабходныя для фарміравання, перадачы і ўспрыняцця думкі”[37, с. 38].
Дапаможныя невербальныя сродкі зносін – жэсты, міміка, дотык (тактыльныя зносіны), маўчанне. Тэрмін «маўленне» мае тры значэнні:
– маўленне як працэс, як дзейнасць, напрыклад: механізмы маўлення; дзіця пачынае гаварыць, яно авалодвае маўленнем; гаворка льецца вольна;
– маўленне як вынік, як прадукт маўленчай дзейнасці, сінонім – тэкст, напрыклад: аналіз гаворкі дзіцяці; узоры маўлення вышэйшай культуры;
– маўленне як жанр вуснага, прамоўніцкага выступу: поўны тэкст прамовы дэпутата, апублікаваныя ў газетах; бліскучая гаворка адваката на судзе.
СаламонРысінскіадзначаў: «Намойпогляд, ніякаярысатакневыдзяляечалавека, яквялікаеіцудоўнаеўменнеперадавацьзвязныммаўленнемуспрыняццерозумамірабіцьнабыткамслухачоўдумкі, выражаныяўзвышанымісловамі, злучанымізаканамерна, гарманічнаўключаныміўправілыразмера. Такіпрыёмадлюстроўваепрыроджануюўласцівасцьнавакольнагасвету. Наколькі, такімчынам, горачалюблютых, хтошануеіпаважаегоднасцьгэтагадаравання, настолькі, наадварот, тых, хтоальбонеразумее, альбопагарджаетакімцудоўнымпраяўленнеммастацтва, яадхіляюіўпэўнены, штоянынаўрадцівартыназываццалюдзьмі» [1, c. 36].
Вусныммаўленнемназываюцьзвычайную, гукавую, гутарковуюгаворку, якойлюдзікарыстаюццапрынепасрэдныхзносінахадзінзадным. Вуснаямаўленчаядзейнасцьможабыцьуформедыялагічнагамаўленняякгутарка, размовапаміждвумацінекалькімілюдзьмі. Маналагічнаемаўленнетаксамазаймаеважнаемесцаўзносінах. Яно характарызуецца ярка выяўленай скіраванасцю да рэальнага або ўяўнага слухача. Мэтай такога звароту з’яўляецца дасягненне неабходнага ўздзеяння на слухача. Маналагічнае маўленне з’яўляецца больш складанай і цяжкай формай маўленчай дзейнасці, чым дыялагічнае. Для маналагічнага выступу неабходна папярэдняе прадумванне і планіроўка яго галоўных тэзісаў, так як маналагічная гаворка не мае прамой і актыўнай падтрымкі з боку слухача.
Знешняе маўленне – гэта гаворка-зносіны, маўленне для іншых. Яно разлічана на ўспрыманне, на тое, каб таго, хто гаворыць, зразумелі суразмоўцы або слухачы. Знешняе маўленне бывае дыялагічным і маналагічным.
Дыялог – гэта размова двух або некалькіх асоб. Кожнае асобнае выказванне залежыць ад рэплік іншых суразмоўцаў, ад сітуацыі. Дыялог не мае патрэбы ў разгорнутых сказах, таму ў ім шмат няпоўных сказаў.Актыўны дыялог з’яўляецца адным з эфектыўных спосабаў засваення ведаў. Па словах Дж. Шэрмана: “Вучням трэба часта даваць магчымасць узаемадзейнічаць адзін з адным і з больш вопытнымі людзьмі, уключаючы настаўніка” [60, с. 19].
Маналог – гэта гаворка аднаго чалавека, напрыклад аповед, паведамленне, пераказ. У адрозненне ад дыялогу маналог патрабуе валявога намагання, а часам і значнай падрыхтоўчай працы [15, с. 35].
Л. С. Выгоцкі не прызнаваў самастойнасці маналогаў, ён сцвярджаў, што “суразмоўца заўсёды да некага звяртаецца, нават калі адрасат уяўны [56, с.25].
Гаворка канкрэтнага чалавека – гэта адлюстраванне яго агульнай культуры. Таму маўленне павінна адказваць пэўным патрабаванням.
Правільнасць – гэта захаванне нормаў сучаснай літаратурнай мовы: граматыкі, арфаграфіі, пунктуацыі. Правільнасць лічыцца базавай якасцю добрага маўлення.Адна з галоўных задач навучання ў школе заключаецца ў тым, каб кожны авалодаў літаратурнымі нормамі беларускай мовы. Гэта прадвызначыла правільную яе галоўную камунікатыўную якасць, пры адсутнасці якой, на думку Б.М.Галавіна, «не могуць «спрацаваць» іншыя камунікатыўныя якасці: дакладнасць, лагічнасць, выразнасць і г.д.» [4, c. 148].
Яснасць – гэта даступнасць маўлення для разумення іншымі. Шкодзяць яснасці словы і выразы, прыдуманыя або ўзятыя з якога-небудзь твора для ўпрыгожвання.
Чысціня – вольнае маўленне ад лексікі, якая знаходзіцца па-за межамі літаратурнай мовы (жарганізмы, дыялектызмы, слоў-паразітаў).
ГЛАВА 2 МЕСЦА І ЗНАЧЭННЕ РАЗВІЦЦЯ ВУСНАГА МАЎЛЕННЯ ВУЧНЯЎ НА ЎРОКАХ БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ Ў 5-8 КЛАСАХ
2.1 Асаблівасці развіцця вуснага маўлення вучняў на ўроках беларускай літаратуры
Паводле вучэбных праграм, навучанне беларускай літаратуры ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі абумоўлена практычнай накіраванасцю і сарыентавана на рэалізацыю кампетэнтнаснага, сістэмнага, аксіялагічнага, камунікатыўна-дзейнаснага, культуралагічнага і культуратворчага падыходаў пры выкладанні ўсіх раздзелаў і тэм курса беларускай літаратуры [7, 8, 11, 13].
Выхаванне маўленчай культуры, фарміраванне камунікатыўных уменняў і навыкаў, што забяспечваюць эфектыўнасць зносін у розных сферах чалавечай дзейнасці, – неабходная ўмова сацыялізацыі навучэнцаў. Развітае маўленне вучня – шлях да актыўнага самавыражэння і прызнання маўленчай асобы як у міжсуб’ектнай камунікацыі (у штодзённых стасунках з бацькамі, сябрамі, знаёмымі), так і ў дзелавой сферы (пры стварэнні вучэбных выказванняў на абсалютнай большасці ўрокаў па розных прадметах; у далейшай прафесійнай дзейнасці тых выпускнікоў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, якія стануць прадстаўнікамі шэрага спецыяльнасцей з павышанай камунікатыўнай адказнасцю – сфера дзейнасці «чалавек – чалавек»).
У адносінах да літаратурнай адукацыі камунікатыўна-дзейнасны падыход звязаны з самавыяўленнем вучняў у розных відах маўленчай практыкі, авалоданнем імі жанрамі мастацкай літаратуры (казка, загадка, верш, байка, невялікая п’еса, пейзажныя і партрэтныя замалёўкі; пераклады мастацкіх тэкстаў); публіцыстычнымі жанрамі (нататка ў газету, інтэрв’ю, рэпартаж, водгук, рэцэнзія на прачытаны літаратурны твор, на твор жывапісу, музыкі, кінафільм або тэлеперадачу); літаратурна-крытычнымі жанрамі (праблемнае сачыненне, прадмова / пасляслоўе да прачытанай кнігі, анатацыя, эсэ, даклад, рэферат на літаратурную тэму); вучэбна-традыцыйнымі жанрамі (характарыстыкі – індывідуальныя, параўнальныя, групавыя – літаратурных герояў, сачыненні на літаратурную тэму, сачыненні на аснове асабістых назіранняў, уражанняў, разважанняў аб розных з’явах жыцця).
Развіццё вуснага і пісьмовага маўлення рэалізуецца праз разнастайнасць метадычных формаў і прыёмаў, захаванне сістэматычнасці, пераемнасці і практычнай накіраванасці гэтай працы ў розных узроставых групах.
Таксама адзначаюць дамінуючую ролю на сённяшні дзень дзейснага падыходу да развіцця маўлення вучняў А. В. Руцкай і М. У. Грынько. Ён прадугледжвае, па-першае, узаемадзеянне маральна-эстэтычнага выхавання і маўленчага развіцця, сувязь апошняга з усімі кампанентамі ведаў па літаратуры; па-другое, выкарыстанне разнастайных метадычных формаў і прыёмаў, па-трэцяе, захаванне сістэматычнасці, пераемнасці і практычнай накіраванасці дадзенай працы ў розных узроставых групах. З другога боку, у рэчышчы дзейснага падыходу для развіцця маўлення вылучаюцца наступныя накірункі: лексіка-фразеалагічная праца з тэкстам мастацкага твора і літаратурна-крытычнымі матэрыяламі; навучанне школьнікаў разнастайным відам і жанрам маналагічнай сітуацыі, калі вучням неабходна сціскаць і пашыраць, параўноўваць і проціпастаўляць, абагульняць і падсумоўваць матэрыял [18. с.62].
У такога роду навучальнай працы развіваюцца творчыя здольнасці, школьнікі разумеюць практычную накіраванасць сваёй дзейнасці, а таксама ацэньваюць уласныя магчымасці, што павышае зацікаўленасць у выніках. Такім чынам фарміруюцца свядомыя адносіны да інтэлектуальнай працы.
Вусная мова развіваецца праз:
1. Слуханне– гэта ўзорнае слова настаўніка, лекцыя, абмеркаванне вусных паведамленняў аднакласнікаў. Слуханне з’яўляецца складанай рэцэптыўнай разумовай дзейнасцю, звязанай з успрыманнем, разуменнем і актыўнай перапрацоўкай інфармацыі, што змяшчаецца ў вусным маўленчым паведамленні. Навучанне слуханню станоўча ўплывае на развіццё маўленчага слыху, маўленчай памяці, на фарміраванне вуснага маўлення, яго выразнасці.
2. Чытанне– гэта чытанне тэкстаў літаратурных твораў, крытычных і іншых матэрыялаў, выразнае чытанне. Творы розных жанраў чытаюцца па-рознаму. М. А. Рыбнікава адзначала, што – “кожны твор павінен быць прачытаны і разабраны адпаведна яго прыродзе”[53, с. 58]. Казкі і легенды не чытаюцца, а – расказваюцца па памяці. Чытанне баек павінна ўспрымацца як толькі што прыдуманая гісторыя або выпадак. Пры чытанні лірычных вершаў трэба ўлічваць, што вершаваная мова больш эмацыянальная, дынамічная, у ёй ёсць рытм, рыфма, памер. Пры вывучэнні драматычных твораў выкарыстоўваецца чытанне па ролях.
3. Назіранне– праца над мовай твора, лінгвістычны аналіз. Назіранне – найважнейшая крыніца ведаў пра навакольны свет. Яно дае матэрыял, аснову, на якой будуюцца разумовыя аперацыі. Таму назіранне з’яўляецц важным сродкам развіцця мыслення дзяцей. Вялікая роля назірання для развіцця вуснага маўлення вучняў. У практыцы школы змест выкананых дзецьмі назіранняў заўсёды выкарыстоўваўся для складання дзецьмі вусных аповедаў.
ЗАКЛЮЧЭННЕ
Развіццё вуснай і пісьмовай мовы на ўроках літаратуры мае на мэце павышэнне агульнаадукацыйнага ўзроўню вучняў, выпрацоўку навыкаў і ўменняў самастойнай дзейнасці, развіццё даследчых здольнасцей. Паспяховае авалоданне ведамі, усебаковае развіццё асобы вучняў, ідэйнае, маральнае і эстэтычнае іх выхаванне магчымыя толькі пры ўмове высокай культуры моўных зносін у школе і перш за ўсё на ўроку.
З усіх ведаў і ўменняў самым важным, самым неабходным для жыццёвай дзейнасці з’яўляецца ўменне ясна, зразумела, прыгожа гаварыць на сваёй мове. Усё сваё жыццё чалавек удасканальвае маўленне, авалодвае багаццем мовы. Чым паўней засвойваецца багацце мовы, чым вальней чалавек карыстаецца ёй, тым больш паспяхова ён спазнае складаныя сувязі ў прыродзе і грамадстве.
У сістэме работы над маўленчым развіццём выкарыстоўваюцца розныя групы прыёмаў і тыпаў маўленчых практыкаванняў, якія ўключаюць слоўнікавую працу, працу над словазлучэннем і сказам, лагічную працу і якія носяць трэніравальны характар. Выкарыстоўваюцца разнастайныя віды твораў.
Развіццё маўлення вучняў займае цэнтральнае месца ў сістэме працы настаўніка-славесніка. І больш за ўсё гэта тычыцца настаўніка беларускай мовы і літаратуры, бо родная мова – асноўная частка духоўнай культуры, сродак выхавання нацыянальнай самасвядомасці і пачатак спалучэння духоўнай культуры.
Развітая мова – сведчанне развітога інтэлекту, і мова вучня – паказчык узроўню яго агульнай культуры, пісьменнасці ў самым шырокім сэнсе слова. Кола моўных уменняў школьніка вельмі шырокае, напрыклад, уменне даць дакладны адказ на пытанне і самому задаць пытанне, уменне вусна і пісьмова выказваць сваю ўласную думку, пераказаць пачутае, прачытанае і інш. Выпрацоўка такіх уменняў ажыццяўляецца ўсёй сістэмай навучання ў школе, але ў першую чаргу слова вучня шліфуецца на спецыяльных уроках развіцця маўлення, на якіх праводзяцца спецыяльныя віды творчай працы, у тым ліку і пераказ і сачыненне.
Сучасная сістэма работы па развіцці мовы вучняў вылучае ў якасці асноўнай задачы фарміраванне ўменняў успрымаць і ўзнаўляць тэкст і свядома ствараць уласнае выказванне ў вуснай і пісьмовай форме. Для вырашэння гэтай задачы рэкамендуюць ствараць маўленчыя сітуацыі, якія максімальна набліжаны да натуральных умоў зносін. У гэтым выпадку павышаецца моўная актыўнасць навучэнцаў, забяспечваецца высокая матывацыя ў навучанні. Удасканальваючы гаворку навучэнцаў, вялікую ўвагу варта звяртаць на такія факты, як логіка, дакладнасць, яснасць, выразнасць і правільнасць маўлення. Дакладнасць выказвання падразумявае ўменне вучня не толькі ўмела перадаць факты назірання, але і знайсці найлепшыя моўныя сродкі. З гэтых патрабаванняў выцякае і ўдасканаленне культуры мовы.
Актывізуючы цікавасць вучняў да прадмету ў цэлым, развіваючы маўленчую пісьменнасць на ўроках літаратуры і ў пазакласнай рабоце, а таксама мэтанакіравана і сістэмна выкарыстоўваючы разнастайныя спосабы развіцця вуснага маўлення, можна якасна павысіць узровень сфарміраванасці маўленчай культуры вучняў.
Найважнейшымі ўмовамі паспяховай работы па развіцці вуснага маўлення на ўроках беларускай літаратуры з’яўляюцца:
– разнастайнасць выкарыстаных спосабаў, накіраваных на развіццё вуснага маўлення;
– ажыццяўленне пераемнасці сувязей паміж вучэбнай і пазаўрочнай дзейнасцю па развіцці мовы вучняў як у змесце вывучаемага матэрыялу, так і ў спосабах яго падачы;
– сістэмная праца над узбагачэннем слоўнікавага запасу вучняў.
Літаратура як вучэбны прадмет, які вывучае мастацтва слова, стварае асаблівыя ўмовы для авалодання вучнямі прыёмамі творчай працы, даследчай пошукавай працы, звязанай з уменнем самастойна вырашаць складаныя праблемы, з крытычна-ацэначнай дзейнасцю на матэрыяле вывучаемых мастацкіх твораў, падрыхтоўкай вусных выступаў і пісьмовых работ розных тыпаў і жанраў.
Добра развітае маўленне аказвае непасрэдны ўплыў на навучанне дзяцей не толькі літаратуры і мове, але і ўсім вучэбным дысцыплінам, з’яўляючыся паказчыкам інтэлектуальнага развіцця.
Поспех у авалоданні вучнямі вусным маўленнем залежыць ад мэтанакіраваных спецыяльных камунікатыўных практыкаванняў на кожным уроку. А для гэтага патрэбна выкарыстоўваць метады актыўнага навучання вучняў на аснове камунікатыўна-дзейнаснага падыходу.
Вучоныя засяроджваюць усё большую ўвагу на тым, што прадуктыўная творчая дзейнасць школьнікаў паспяхова забяспечваецца толькі тады, калі вучні актыўна ўдзельнічаюць у маўленні і працэсе пазнання. Нярэдка засваенне праграмнага матэрыялу стрымліваецца недастатковай сфарміраванасцю ў школьнікаў менавіта моўных і маўленчых агульнаадукацыйных аналітыка-сінтэтычных уменняў і навыкаў. Практыка школьнага навучання пераконвае ў тым, што вырашыць важныя задачы па фарміраванні камунікатыўнай кампетэнтнасці вучняў толькі на ўроках беларускай мовы і літаратуры не ўяўляецца магчымым. Таму ў адукацыйны працэс неабходна эфектыўна ўключаць метады і прыёмы інавацыйных тэхналогій.
1. Абабурка, М. В. Культура беларускай мовы / М. Абабурка. – Мінск : Выш. шк., 1994. – 122 с.
2. Адукацыйны стандарт вучэбнага прадмета "Беларуская літаратура" (1-11 класы) // Роднае слова. – 2009. –№8. – С.96-100.
3. Акишина,А.А. Структура целого текста. Выпуск I, II / А.А.Акишина. – М. : [Ордена Трудового Красного Знамени Высшая школа профсоюзного движения ВЦСПС им. Н.М. Шверника], 1979. – Вып. I. 89 с.; Вып. II. 81 с.
4. Асіпчук, А. М.Беларуская мова. Прафесійная лексіка : дапам. / А. М. Асіпчук, В. В. Маршэўская, А. С. Садоўская. – Гродна, 2008. – 272 с.
5. Беларуская літаратура : вучэб. дапам.для 5-га кл. устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання : у 2 ч. / М. К. Цітова. – Мінск : Нац. ін-т адукацыі, 2016.
6. Беларуская літаратура : вучэб. дапам.для 6-га кл. устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / А. І. Бельскі, М. К. Цітова. – Мінск : Нац. ін-т адукацыі, 2016. – 312 с.
7. Беларуская літаратура : вучэб. дапам.для 7-га кл. устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / М. А. Лазарук, Т. У. Логінава, Г. А. Сухава. – Мінск : Нац. ін-т адукацыі, 2017. – 240 с.
8. Беларуская літаратура : вучэб. дапам.для 8-га кл. устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / М. А. Лазарук, В. І. Русілка, І. М. Слесарава, І. У. Рэпенка. – Мінск : Нац. ін-т адукацыі, 2017. – 240 с.
9. Беларуская літаратура. 5 - 9 класы. Вучэбная праграма для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з рускай і беларускай мовай навучання. – Мінск.: Нацыянальны інстытут адукацыі, 2017. – 128 с.
10. Божович, Л.И. Личность и ее формирование в детском возрасте(Психологическое исследование.) / Л.И. Божович. – М., «Просвещение», 1968. – 464 с.
11. Бухавец, В. У. Выкарыстанне сучасных тэхналогій на ўроках беларускай мовы і літаратуры / пад рэд. В. У. Бухавец, С. І. Цыбульскай. – Мінск: Аверсэв, 2006. – 208 с.
12. Вітка, В. Дзеці і мы / В. Вітка. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1977. – 272 с.
13. Вучэбная праграма па вучэбным прадмеце «Беларуская літаратура» для V класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання. – Мн., 2017.
14. Вучэбная праграма па вучэбным прадмеце «Беларуская літаратура» для VI класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання. – Мн., 2017.
15. Вучэбная праграма па вучэбным прадмеце «Беларуская літаратура» для VII класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання. – Мн., 2017.
16. Вучэбная праграма па вучэбным прадмеце «Беларуская літаратура» для VIII класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання. – Мн., 2018.
17. Вывучэнне літаратуры: пытанні методыкі / пад рэд. В.І. Івашына. – Мінск: Нар. асвета, 1980. – 250 с.
18. Выготский, Л. С. Педагогическая психология / Л.С. Выготский. – М.: Педагогика, 1991. – 479 с.
19. Выготский, Л. С. Психология искусства / Л.С. Выготский. – М.: Искусство, 1968. – 476 с.
20. Выготский, Л. С. Мышление и речь / Л. С. Выготский. – Собр. соч. в 6 т. – М.: «Педагогика», 1983. – Т.2. – 340 с.
21. Гілевіч, Н. Мой белы дзень : кн. пра фальклор і мову нашай Бацькаўшчыны / Н. Гілевіч. – Мінск : Юнацтва, 1992. – 334 с.
22. Гоўзіч, І. М. Методыка выкладання беларускай літаратуры: дапам. для студэнтаў філал. спецыяльнасцей ВНУ / І. М. Гоўзіч, А. І. Лугоўскі, С. А. Сычова. – Мінск: БДПУ, 2012. – 229 с.
23. Гуковский, Г.А. Изучение литературного произведения в школе: методологические очерки о методике / Г.А. Гуковский. – Тула : Автограф, 2000. – 222 с.
24. Дамброўская, С. "Цёплы вечар, ціхі вецер, свежы стог...": Пейзажная лірыка Максіма Багдановіча. VІІ клас / С.Дамброўская // Роднае слова. – 2003. – №11. – С.50.
25. Дылеўская, В. Ю. Навучанне літаратуры: тэхналогіі, інтэграцыі, кантэкст (да праблемы падрыхтоўкі студэнта філолага) / Філалагічная адукацыя: навук.-метад. зб. / рэдкал.: А.І. Бельскі (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск БДУ, 2011. – Вып.2. – 68 с. – С. 20-25.
26. Жуковіч, М. В. Сучасныя педагагічныя тэхналогіі на ўроках беларускай мовы і літаратуры / М. В. Жуковіч. – Мінск: "Аверсэв", 2007. – 157 с.
27. Ильин, Е.Н. Искусство общения: Из опыта работы учителя лит.307-й шк. Ленинграда / Е.Н. Ильин. – Минск : Нар. асвета, 1987. – 108 с.
28. Казлоўская, Т. "Здароў, марозны, звонкі вечар!": Аналіз верша "Зімой" Максіма Багдановіча. V клас / Т. Казлоўская // Роднае слова. – 2006. – №11. – С.49.
29. Каляда, А.А. Выразнае чытанне ў школе. / Пад рэд. У. Калесніка – Мінск: Вышейшая школа, 1970 – 205 с.
30. Канцэпцыя вучэбнага прадмета "Беларуская літаратура" / Роднае слова. – 2009. –№8. – С. 80-89.
31. Карухіна, В. А. Урокі беларускай літаратуры ў 8 класе : вучэб.-метад. дапам. для настаўнікаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне агул. сярэд. адукацыі, з беларус. і рус. мовамі навучання / В. А. Карухіна, П. І. Лявонава, І. М Слесарава. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2006. – 213 с.
32. Кашлев, С.С. Интерактивные методы обучения педагогике: учеб. пособие / С.С. Кашелев. – Минск: Выш. школа, 2004. – 176 с.
33. Колас, Я. Методыка роднай мовы // Збор твораў: У 14 т./ Якуб Колас. Т. 12 : Публіцыстычныя і крытычныя артыкулы, 1947―1956 / рэдактары тома: П. Броўка, Ю. Пшыркоў. – Мінск: Мастацкая літаратура, 1976. –527 с.
34. Колас, Я. Збор твораў: у 14 т./ Якуб Колас. Т. 11 : Публіцыстычныя і крытычныя артыкулы, 1917―1946 / рэдактары тома П. Броўка, Ю. Пшыркоў. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1976. – 422 с.
35. Кон, И.С. Психология ранней юнности: Книга для учителя / И.С. Кон. – М.: Просвещение, 1989. – 254 с.
36. Кудряшов, Н. И. Взаимосвязь методов обучения на уроках литературы: Пособие для учителя / Н.И. Кудряшов. – М.: Просвящение, 1981. – 190 с.
37. Лапкоўская, А.М. Беларуская мова (прафесійная лексіка) : вучэбн. дапам. / А. М. Лапкоўская. – Гродна : ГрДУ, 2009. – 271 с.
38. Леванцэвіч, Л. В. Маўленчы этыкет і культура зносін : вучэбна-метадычны комплекс / Л. В. Леванцэвіч ; Брэсц. дзярж. ун-т імя А. С. Пушкіна. – Брэст : БрДУ, 2017. – 146 с.
39. Лугоўскі, А. І. Слоўнік студэнта-філолага па методыцы выкладання беларускай літаратуры / А. І. Лугоўскі; Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Установа адукацыі "Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М. Танка". – Мінск: БДПУ.
40. Ляшчынская, В. А. Методыка выкладання беларускай мовы : вучэбны дапаможнік для студэнтаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне вышэйшай адукацыі па спецыяльнасці "Беларуская філалогія"/ В. А. Ляшчынская, З. У. Шведава. – Мінск: РІВШ, 2007. – 251 с.
41. Мартынкевіч, С. В. Крытэрыі ацэнкі ўзроўню камунікатыўнай кампетэнцыі вучняў / С. В. Мартынкевіч // Коммуникативная компетенция: принципы, методы, приёмы формирования : сб. науч. ст. – Минск, 2011. – Вып. 10. – С. 20–26.
42. Мележ, І. Збор твораў : у 10 т. – Т. 8 : Жыццевыя клопаты: артыкулы, эсэ, інтэрвью / рэдактар тома А. С. Яскевіч; падрыхтоука тэксту і каментарыі Э. А. Золавай. – Мінск : Маст. літ., 1983. – 686 с.
43. Методика преподавания литературы : учеб. для студентов пед. ин-тов / Ф.Р. Брандесов [ и др.] ; под ред. З.Я. Рез. – 2-е изд. дораб. – Москва: Просвещение, 1985. – 383 с.
44. Методыка выкладання беларускай літаратуры : вучэб дапам. / Л. В. Асташонак, Г. С. Гарадко, Г. М. Ішчанка [і інш.]; пад рэд. В.Я. Ляшук). – Мінск : ТАА “Асар”, 2002. – 415 с.
45. Мухина, В. С.Возрастная психология: феноменология развития, детство, отрочество : уч-к для студ. вузов / В. С. Мухина – М., 1999. – 456 с.
46. Никифорова, О.И. Психология восприятия художественной литературы / О.И. Никифорова. – М.: Книга, 1972. – 152 с.
47. Праскаловіч, В.У. "Ад маленькага пісьменніка – вялікага да чытача... ". Структура-змястоўная характарыстыка новых факультатыўных заняткаў па беларускай літаратуры / В.У. Праскаловіч // Роднае слова. – 2010. –№8. – С.69-73.
48. Праскаловіч, В.У. Беларуская літаратура: 5 клас. Дадактычеыя і дыагнастычныя матэрыялы навучання / В.У. Праскаловіч, Т.У. Логінава. – Мінск: "Сэр-Вит", 2020. – 92 с.
49. Протчанка, В. У. Актуальныя праблемы тэорыі і практыкі навучання беларускай мове / В. У. Протчанка . – Минск : Нац. ін-т адукацыі (НІА), 2001 . – 212 с.
50. Рагойша, В. П. І адгукнецца слова ў слова ...: Літаратурна-крытычныя артыкулы, эсэ, дыялогі / В. П. Рагойша. – Мінск: Мастацкая літаратура, 1992. – 287 с.
51. Рекомендации по совершенствованию читательских умений учащихся учреждений общего среднего образования [Электронный ресурс]. Режим доступа – https://adu.by/wp-content/uploads/2015/umodos/ rekomend-chit-umenija-oso.pdf.
52. Руцкая, А.В. Методыка выкладання беларускай літаратуры: вучэбны дапаможнік для студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльнасці "Беларуская філалогія" / А.В. Руцкая, М.У. Грынько. - Мінск: Издательство Гревцова, 2010. – 181 с.
53. Рыбникова, М.А. Очерки по методике литературного чтения: пособие для учителя / М.А. Рыбникова. – 4-е изд., испр. – Москва : Просвещение, 1985. – 288 с.
54. Смыкоўская, В.І. Беларуская літаратура. Рознаўроўневыя заданні: дапам. для настаўнікаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне агул. сярэд. адукацыі, з бел. і рус. мовамі навучання / В.І. Смыкоўская. – Мн.: Аверсэв, 2005. – 208 с.
55. Танк, М. Лірыка / М. Танк. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1987. – 478 с.
56. Тэорыя маўленчай камунікацыі для спецыяльнасці 1-21 05 01 Беларуская філалогія : вучэбна-метадычны комплекс па вучэбнай дысцыпліне / склад. С. В. Мартынкевіч. – Віцебск : ВДУ імя П. М. Машэрава, 2017. – 94 с.
57. Ушинский, К. Д. Собрание сочинений. Том 7. Родное слово. Книга для детей; Год третий / К. Д. Ушинский. – Москва-Ленинград, 1949. – 361 с.
58. Харламаў, І. Ф. Педагогіка: падручнік для педагагічных ВНУ / І. Ф. Харламаў. – Мінск: універсітэцкае, 1996. – 511 с.
59. Шчасная, К. Д. Асаблівасці падрыхтаванага вуснага маўлення вучняў города Мінска / К. Д. Шчасная // Карповские научные чтения: сб. науч. ст. Вып. 10: в 2 ч. Ч. 1 / редкол.: А. И. Головня (отв. ред.) [и др.] – Минск, 2016. – С. 143–148.
60. Шэрман, Дж. Игры учащихся – феномен культуры / Дж. Шэрман. – М.: Новая школа, 1994. – 219c.
61. Щерба, Л. В. Языковая система и речевая деятельность. [Текст] : Сборник работ / Ред. Л. Р. Зиндер, М. И. Матусевич ; АН СССР. Отд-ние литературы и языка. Комис. по истории филол. наук. – Ленинград : Наука. Ленингр. отд-ние, 1974. – 427 с.
62. Якобсон, П.М. Психология художественного восприятия / П.М. Якобсон. – М.: Искусство, 1964. – 238 с.
Работа защищена на оценку "8" без доработок.
Уникальность свыше 40%.
Работа оформлена в соответствии с методическими указаниями учебного заведения.
Количество страниц - 61.
В работе также имеются следующие приложения:
ПРИЛОЖЕНИЕ 1 Картинки.
ПРИЛОЖЕНИЕ 2 Прэзентацыя “Балада як літаратурны жанр”.
ПРИЛОЖЕНИЕ 3 Прэзентацыя да ўрока па вывучэнню казкі Якуб Колас. “Жывая вада”.
ПРИЛОЖЕНИЕ 1 Картинки.
ПРИЛОЖЕНИЕ 2 Прэзентацыя “Балада як літаратурны жанр”.
ПРИЛОЖЕНИЕ 3 Прэзентацыя да ўрока па вывучэнню казкі Якуб Колас. “Жывая вада”.
Не нашли нужную
готовую работу?
готовую работу?
Оставьте заявку, мы выполним индивидуальный заказ на лучших условиях
Заказ готовой работы
Заполните форму, и мы вышлем вам на e-mail инструкцию для оплаты