Семантыка ацэнкі і спосабы яе выражэння ў публіцыстычным тэксце
ГГУ им.Ф.Скорины (Гомельский государственный университет)
Диплом
на тему: «Семантыка ацэнкі і спосабы яе выражэння ў публіцыстычным тэксце»
по дисциплине: «Белорусский язык»
2016
251.00 BYN
Семантыка ацэнкі і спосабы яе выражэння ў публіцыстычным тэксце
Тип работы: Диплом
Дисциплина: Белорусский язык
Шифр: БФ- 1109
Работа защищена на оценку "7" с доработкой.
Уникальность свыше 40%.
Работа оформлена в соответствии с методическими указаниями учебного заведения.
Количество страниц - 45.
Поделиться
Уводзіны
1 Ацэнка. Тэорыя ацэнкі
2. Метафара як адзін са спосабаў выражэння ацэнкі ў публіцыстычным тэксце
2.1. Метафара як від тропа. Функцыі метафары
2.2. Класіфікацыя метафар
2.3. Метафары ў публіцыстыцы
Заключэнне
Спіс выкарыстаных крыніц
Уводзіны
Сучасная навука мае ярка выражаны антрапацэнтрычны характар: чалавек нязменна ўяўляе сябе “мераю ўсіх рэчаў”, знаходзіцца ў цэнтры працэсу пазнання. Заканамерна, што лінгвістыка, уваходзячы ў агульную навуковую парадыгму, засяроджвае сваю ўвагу на асобе. Асаблівая ўвага надаецца выключна чалавечаму віду дзейнасці – ацэньванню, аднаму з найважнейшых складальнікаў працэсу пазнання. Вынікі ацэньвання адлюстроўваюцца ў выказваннях і ўяўляюць каштоўнасны фрагмент карціны свету. У сувязі з гэтым разгляд пытанняў пра прыроду і віды ацэнкі, пра прынцыпы яе праяўлення і функцыянавання, нягледзячы на больш чым паўстогадовую гісторыю дэтальнага вывучэння, з’яўляецца зноў актуальным і перспектыўным. Праблема ацэнкі пры шырокім падыходзе перасякаецца з праблемамі ўзаемадзеяння мовы і маўлення, суб’ектыўнага і аб’ектыўнага ў мове, з пытаннямі тыпалогіі і структуры лексічнага значэння, з разуменнем экспрэсіўнасці, эмацыйнасці, вобразнасці, стылістычнай афарбоўкі.
За гады вывучэння вобласці выражэння ацэнкавых значэнняў у навуцы з’яўлялася шмат падыходаў да даследвання: лагічны аспект ацэнкі даследвалі І.А. Івін (праца “Основания логики оценок” і інш.) [24], М.А. Аруцюнава (праца “Типы языковых знаний. Оценка. Событие. Факт” і інш.) [4]; псіхалінгвістычны – Е.І.Калодкін, Ю.М. Мягкова; сацыялінгвістычны – А.Л. Галаванеўскі, О.П. Жданава, Е.Ю. Краснікава; прагматычны – Ю.Д. Апрэсян, Э.А. Сталярова, М.А. Ягубава, О.В. Гуськова, В.М. Цоллер; функцыянальна–семантычны – Т.В. Маркелава, В.В. Кімік, З.К. Цеміргазіна; функцыянальна–стылістычны – даследвалі Ш. Балі, В.В. Вінаградаў (праца “Русский язык: Грамматическое учение о слове” і інш.) [16], В.М. Тэлія, Д.М. Шмялёў, Г.А. Вінакур, І.В. Арнольд, І.А. Сцернін, В.І. Шахоўскі, Т.Г. Вінакур; кагніталагічны – А. Артоні, А. Коллінз; тэкставы – М.А. Лук’янава, М.М. Дзеева; нацыянальна–культурны – А. Вежбіцкая, Ю.Д. Апрэсян, І.М. Гарэлава, Т.В. Пісанава. Ужо гэты, далёка не поўны пералік лінгвістаў, што вывучалі праблемы ацэнкі і ацэнкавасці, сведчыць пра складанасць і шматграннасць з’явы.
Беларускіх лінгвістаў таксама цікавіць катэгорыя ацэнкі. Так, катэгорыю ацэнкі ў беларускай дыялектнай мове даследуе В.В. Урбан [47], дзеясловы з ацэначным значэннем разглядае Ю.В. Маліцкі.
Апошнім часам ацэнка разглядаецца не толькі ў традыцыйных аспектах, але і ў святле кагнітыўных ды прагматычных даследванняў.
1 Ацэнка. Тэорыя ацэнкі
Чалавек пастаянна ацэньвае сябе, іншых людзей, навакольную рэчаіснасць, выказваючы сваё стаўленне разнастайнымі сродкамі ў працэсе камунікацыі. Існуе мноства трактовак ацэнкі – камунікатыўная (адабрэнне – незадавальненне), эмацыянальная (прыемна – непрыемна), якасная (добра – дрэнна), рацыянальная (карысна – некарысна). У каштоўнасных пазіцыях адлюстраваны агульныя законы чалавечага мыслення, таму ацэнку можна лічыць універсальнай лінгвістычнай катэгорыяй.
Праблема экспрэсіўнасці і ацэначнасці з’яўляецца адной з найбольш цікавых у мовазнаўстве, паколькі значэнні, што належаць да названай вобласці, маюць размытую семантыкі.
Катэгорыя ацэнкі – гэта семантыка–граматычная катэгорыя, якая выражае ад імя апавядальніка суб’ектыўную ацэнку прадмета, прыкметы прадмета ці прыкметы дзеяння і ўносіць у прадметнае значэнне слова дадатковыя эмацыйна–экспрэсіўныя адценні значэння ласкальнасці, спачування, памяншальнасці, павелічальнасці, грэблівасці, прыніжэння, іроніі і г.д. [4, с. 12].
Па меркаванни Н.Д. Аруцюнавай, у структуры ацэнкі карэляцыі суб’ект/аб’ект знаходзяцца ў складаным узаемадзеянні. Суадносіны суб’ектыўнага і аб’ектыўнага з’яўляюцца асноўнай праблемай, вакол якой разгортваюцца спрэчкі пра філасофскую сутнасць каштоўнасцей і пра прыроду ацэнкавых суджэнняў. Гісторыя вывучэння ацэнкі характарызуецца пастаяннай барацьбой двух накірункаў, адзін з якіх абапіраецца на ўяўленне, што асноўным у ацэнцы з’яўляецца суб’ект у яго адносінах да аб’екта, а другі лічыць асноўным для ацэнкі якасці аб’екту. Гэтыя накірункі ў асноўным развіваліся ў сферы этычных тэорый, аднак многія з іх палажэнняў уяўляюцца сутнаснымі для вывучэння ацэнкі з лінгвістычных пазіцый [4, с. 13].
Першы накірунак знайшоў сваё найбольш яркае выражэнне ў канцэпцыях эматывізму, дзе ацэнкавыя значэнні разглядаюцца як выражэнне эмоцый суб’екта, як адносіны суб’екта да аб’екта. Зыходзячы з суб’ектыўнасці ацэнкі, прыхільнікі эматывізму лічаць, што ацэнку нельга разглядаць ні як праўдзівую, ні як непраўдзівую, бо тая не можа быць верыфікаванаю. Супрацьлеглы накірунак абапіраецца на ідэю, што ацэнкавыя значэнні трэба разглядаць, як прыналежныя да аб’ектаў, і такім чынам тыя ўяўляюць сабой не адносіны, але ўласцівасці (натуралізм).
2. Метафара як адзін са спосабаў выражэння ацэнкі ў публіцыстычным тэксце
2.1. Метафара як від тропа. Функцыі метафары
Кожны твор, у тым ліку і публіцыстычны, – гэта мысленне вобразамі, якое выражаецца пры дапамозе тропаў. Ідэал кожнага пісьменніка – вобразна-мастацкая мова. Менавіта яна выяўляе спецыфіку мастацкіх твораў і публіцыстыкі, з’яўляецца важным канструктыўным элементам арганізацыі тэксту, адрознівае паэзію і прозу ад навуковых твораў.
Па словах М.Я. Цікоцкага, “усякае слова мае патэнцыяльную вобразнасць, гэта значыць здольнасць перадаваць якую-небудзь з’яву ў яе канкрэтнасці, нагляднасці, вобразнасці” [48, с. 67]. Гэта атрымліваецца таму, што паняцце, якое выражаецца значэннем слова, змяшчае ў сабе не толькі агульнае, але і канкрэтнае, што і рэалізуеццаў маўленні. Калі б слова не мела гэтай здольнасці, немагчыма было б дасягнуць паэтычнага, вобразнага маўлення і ў мастацкай літаратуры.
Тропы (грэч. tropos – ‘паварот, зварот, вобраз’) – словы ці моўныя выразы, якія заснаваны на ўжыванні не ў звычайным, прамым, а ў пераносным значэнні слоў з мэтай узмацнення выразнасці маўлення.
А.А. Патабня лічыў тропы «сілавымі лініямі мастацкай эстэтыкі “бо яны належаць да асноўных кампанентаў фарміравання індывідуальна-аўтарскага стылю, выяўляюць асноўную канцэпцыю фарміравання апошняга” [38, с. 340–341].
В.У. Вінаградаў таксама лічыў тропы вызначальнай рысай мастацкіх стыляў [16, с. 104]. Паколькі тропы з’яўляюцца важнейшым сродкам вобразнага адлюстравання і пазнання свету, асноўным шляхам узбагачэння літаратурнага тэксту новымі семантычнымі адценнямі, новымі сэнсавымі нюансамі, то і ў лінгвістыцы і ў літаратуразнаўстве ім належыць галоўнае месца.
Стылістычная афарбоўка тропа заключаецца ў тым, што, у адрозненне ад звычайнага абазначэння прадмета ці з’явы словам, адбываецца пераразмеркаванне прымет такім чынам, што на першы план выступаюць прыметы, што звычайна былі захаваныя сярод іншых, якія ўтвараюць паняцце ці ўяўленне [8, с. 194–195].
Заключэнне
Прааналізаваўшы тэарэтычны і практычны матэрыял па дадзенай праблеме, можна зрабіць наступныя вывады.
Катэгорыя ацэнкі – гэта семантыка–граматычная катэгорыя, якая выражае ад імя апавядальніка суб’ектыўную ацэнку прадмета, прыкметы прадмета ці прыкметы дзеяння і ўносіць у прадметнае значэнне слова дадатковыя эмацыйна–экспрэсіўныя адценні значэння ласкальнасці, спачування, памяншальнасці, павелічальнасці, грэблівасці, прыніжэння, іроніі і г.д. У структуры ацэнкі карэляцыі суб’ект/аб’ект знаходзяцца ў складаным узаемадзеянні. Апошнім часам ацэнка разглядаецца не толькі ў традыцыйных аспектах, але і ў святле кагнітыўных ды прагматычных даследванняў, даследванняў у вобласці палявых структураў і г.д., якія ўсе атрымалі шырокую распаўсюджанасць у свеце. Робяцца спробы сістэмнага вывучэння ацэнкавых адзінак, што функцыянуюць у межах дыскурсаў рознага тыпу.
Суб’ектыўная ацэнка ў аўтарскім тэксце, як канцэпцыя, накірунак і катэгорыя аўтарскага мыслення не была б магчымая і не адбылася, а таксама не была б даступнай для даследчага аналізу без сродкаў выражэння.
Сродкам выражэння суб’ектыўнай ацэнкі служаць розныя адзінкі мовы, якія можна назваць моўнымі мастацкімі вобразамі ў адрозненне ад літаратурных вобразаў, што маюць таксама моўнае выражэнне, але надмоўны змест.
Сродкі выражэння суб’ектыўнай ацэнкі ці, як іх яшчэ называюць, моўныя выразныя сродкі можна ўмоўна падзяліць на фанетычныя, лексіка-граматычныя, фразеалагічныя, словаўтваральныя, граматычныя, сінтаксічныя.
Ацэначная семантыка ёсць шматаспектная з'ява, якая складаецца ў патэнцыяле слова, фразеалагізма ці словазлучэння, здольнага ацаніць станоўчыя або адмоўныя ўласцівасці аб’екта, яго фіксацыю на ацэначнай шкале, яго месца ў аксіялагічных палях газетнай мовы. У аснове ацэначнай семантыкі ляжыць стаўленне паміж аб'ектыўна існуючай палітычнай рэальнасцю і яе стэрэатыпнай нормай.
Семантыка ацэнкі ў публіцыстычным тэксце, як канцэпцыя, накірунак і катэгорыя аўтарскага мыслення не была б магчымая і не адбылася, а таксама не была б даступнай для даследчага аналізу без сродкаў выражэння, якія з’яўляюцца адначасова маркерамі для аналітычнага даследвання; разгляду і аналізу гэтых сродкаў у публіцыстычных тэкстах.
1. Абабурка, М.В. Беларуская лінгвістычная паэтыка і тэксталогія: манаграфія / М.В. Абабурка. – Магілёў : МГУ, 2008. – 270 с.
2. Абабурка, М.В. Лінгвістыка тэксту: дапаможнік / М.В. Абабурка. – Магілёў : МГУ, 2008. – 139 с.
3. Античные теории языка и стиля / под ред. О. Фрейденберг. – СПб. : Знание, 1996. – 320 с.
4. Арутюнова, Н. Д. Типы языковых значений : Оценка. Событие. Факт / Н. Д. Арутюнова. – М., 1988. – 339 с.
5. Архіў газеты “Звязда” за 2011–2014 гг.
6. Архіў газеты “Літаратура і мастацтва” за 2011–2014 гг.
7. Архіў газеты “Настаўніцкая газета” за 2011–2014 гг.
8. Архіў газеты “Наша ніва” за 2011–2014 гг.
9. Архіў газеты “Раніца” за 2011–2014 гг.
10. Ахманова, О.С. Словарь лингвистических терминов / О.С. Ахманова. – М. : Просвещение, 1966. – 450 с.
11. Балдышэўская, Т.І. Фальклорныя матывы ў творчасці Аркадзя Куляшова / Т.І. Балдышэўская. – [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступа: http://kamunikat.fontel.net/www/knizki/brama/alba01-2000/spis.htm. – Дата доступа: 20.03.2015.
12. Банцзвіч, П. К. Пазнавальна-павучальныя асаблівасці публіцыстыкі У. Караткевіча / П. К. Банцэвіч // Рэспубліканскія Купалаўскія чытанні: матэр. навук, канф., Гродна, 24 кастр. 2001 г. / Гродз. дзярж. ун-т; рэдкая.: У. І. Каяла (адк. рэд.) [і інш.]. – Гродна : ГрДУ, 2002. – С. 233-241.
13. Белякова, Л. П. Мир газетного образа / Л. П. Белякова. – Минск : БГУ, 2003.-174 с.
14. Борев, Ю.Б. Эстетика. Теория литературы. Энциклопедический словарь терминов. – М., 2003.
15. Бярозкін, Р.А. Куляшоў: Нарыс жыцця і творчасці / Р.А Бярозкін. – Мінск : Мастацкая літаратура. – 1978. – 220 с.
16. Виноградов, В.В. Стилистика. Теория поэтической речи. Поэтика / В.В. Виноградов. – М. : Изд. Акад. Наук СССР, 1963. – 255 с.
17. Ворошилов, В. В. Журналистика. Базовый курс: учебник / В. В. Ворошилов. – 5-е изд. – СПб. : Изд-во Михайлова В. А., 2004. – 704 с.
18. Гальперин, И. Р. Текст как объект лингвистического исследования / И.Р. Гальперин. – М. : Наука, 1981. – 140 с.
19. Горохов, В. М Закономерности публицистического творчества: пресса и публицистика / В. М. Горохов. – М. : Мысль, 1975. – 190 с.
20. Григорьев, В.П. Тропы / В.П. Григорьев // Литературный энциклопедический словарь / под общ. ред. В.М. Кожевникова, П.А. Николаева. – М. : Советская энциклопедия, 1987. – С. 446.
21. Жаўняровіч, П. Дыскурсны аналіз публіцыстычнага тэксту Уладзіміра Караткевіча / П. Жаўняровіч // Роднае слова.– 2005. – № 8. – С. 64-65.
22. Жаўняровіч, П. Метафара сын як адзін з канцэптаў публіцыстыкі У. Караткевіча / П. Жаўняровіч // Национально-культурный компонент в тексте и языке : материалы докл. ІІІ Междунар. науч. конф. под эгидой МА-ПРЯЛ, Минск, 7-9 апр. 2005 г. / Белорус, гос. лингв, ун-т, Белорус, гос. ун-т, Белорус, респ. фонд фундам. иссл-ий ; отв. ред. А.В. Зубов, С. М. Прохорова. – Минск : МГЛУ, 2005.– С. 177–179.
23. Журбина, Е. И. Теория и практика художественно-публицистических жанров: очерк, фельетон / Е. И. Журбина. – М. : Мысль, 1969. – 399 с.
24. Ивин, А. А. Основания логики оценок / А. А. Ивин. – М., 1970. – 230 с.
25. Іўчанкаў, В.І. Дыскурс беларускіх СМІ. Арганізацыя публіцыстычнага тэксту / В. І. Іўчанкаў. – Мінск : БДУ, 2003. – 257 с.
26. Кавалеўскі, А.М. Крытычнае меркаванне аб творы як неад'емны кампанент у сістэме літаратурнага факта / А. М. Кавалеўскі // Веснік БДУ. Серыя 4. – 2009. – № 2. – С. 97–101.
27. Кассирер, Э. Сила метафоры / Э. Кассирер // Теория метафоры. – М. : Прогресс, 1990. – С. 33 – 43
28. Квятковский, А.П. Поэтический словарь / А.П. Квятковский. – М. : Просвещение, 1966. – 420 с.
29. Ким, М.Н. Основы творческой деятельности журналиста : учебник для вузов / М.Н. Ким. – СПб. : Питер, 2010. – 400 с.
30. Костомаров, В. Русский язык на газетной полосе / В. Костомаров. – М. : Изд-во Московского университета, 1971. – 268 с.
31. Куляшоў, А. Выбраныя творы / А. Куляшоў. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2009. – 206 с.
32. Лазарук, М.А. Слоўнік літаратуразнаўчых тэрмінаў / М.А. Лазарук, А.Я. Ленсу. – Мінск : Народная асвета, 1996. – С. 150.
33. Лепешаў, І.Я. Лінгвістычны аналіз літаратурнага твора / І.Я. Лепешаў. − Мінск : Народная асвета, 1981. − 159 с.
34. Лепешаў, І.Я. Лінгвістычны аналіз літаратурнага твора: вучэб. дапам. для студэнтаў філал. спецыяльнасцяў ВНУ: у 2 ч. / І. Я. Лепешаў. – Гродна : ГрДУ, 2000. – Ч. 1.– 100 с.
35. Лепешаў, І.Я. Лінгвістычны аналіз тэксту: вучэб. дапам. для студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў па філал. спецыяльнасцях / І.Я. Лепешаў. – Мінск: Вышэйшая школа, 2009. – 287 с.
36. Ляшчынская В.А. Метафара ў паэзіі Янкі Купалы / В.А. Ляшчынская. – Гомель : ГДУ, 2003. – 210 с.
37. Малажай, Г.М. Лінгвістычны аналіз тэксту: заданні, тэксты, парады: вучэб. дапам. для філал. фак. пед. ін–таў / Г.М. Малажай. – 2–е выд., дап. – Мінск : Вышэйшая школа, 1992. – 270 с.
38. Потебня, А.А. Эстетика и поэтика : сборник / А.А. Потебня. – М. : Искусство, 1976. – 614 с.
39. Пронин, Е. И. Выразительные средства журналистики : автореф. ... дис. канд. филол. наук : 10.01.10 / Е. И. Пронин; МГУ им. М.В. Ломоносова.– М., 1983.– 37 с.
40. Рагойша, В.П. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах : дапаможнік / В.П. Рагойша. – Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2001. – 383 с.
41. Розенталь, Д.Э. Практическая стилистика русского языка / Д.Э. Розенталь. – М. : Высш. шк., 1965, – 352 с.
42. Синельников, Л.Н. О взаимодействии тропов (метафор, перифраз, сравнений в контексте стихотворения / Л.Н. Синельников // Вопросы синтаксиса и лексики современного русского языка. – М. : Просвещение, 1973. – С. 221– 224.
43. Старычонак, В.Д. Метафара ў беларускай мове: на матэрыяле субстантываў / В.Д. Старычонак. – Мінск : Выд-ва БДПУ, 2007. – 190 с.
44. Стральцоў, Б.В. Метад і жанр: Асновы творчага майстэрства журналіста: вучэб. дапам. для студэнтаў / Б. В. Стральцоў. – Мінск : Беларус. дзярж. ун-т, 2002. – 116 с.
45. Телия, В.Н. Метафора как модель смыслопроизводства и её экспрессивно-оценочная функция / В.Н. Телия // Метафора в языке и тексте. – М.: Наука, 1988. – 52 с.
46. Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы: Больш за 65 000 слоў / Пад рэд. М.Р. Судніка, М.Н. Крыўко; Афармленне А.М. Хількевіча. – 3-е выд. – Мн.: БелЭн, 2002. – 784 с.
47. Урбан, В.В. Катэгорыя ацэнкі ў беларускай дыялектнай мове: на матэрыяле субстантываў-характарыстык асобы : дыс. … канд. філал. навук : 10.02.01 / В.В. Урбан ; Бел. дзярж. пед. ун-т імя Максіма Танка. – Мінск, 2007. – 207 л.
48. Федарцова, Т.М. Наватарскія пошукі Аркадзя Куляшова / Т.М. Федарцова. – [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступа: http://kamunikat.fontel.net/www/knizki/brama/alba01-2000/spis.htm. – Дата доступа: 20.03.2016.
49. Цікоцкі, М.Я. Стылістыка беларускай мовы / М.Я. Цікоцкі. – Мінск : Вышэйшая школа, 1995. – 375 с.
50. Юрэвіч, У.М. Слова і вобраз: назіранні над мовай мастацкага твора / У.М. Юрэвіч. – Мінск : Дзярж. выд. БССР, 1961. - С. 12.
51. Яцухна, В.І. Тэорыя літаратуры : дапаможнік для студэнтаў філалагічных спецыяльнасцей ВНУ / В.І. Яцухна. – Гомель : ГДУ імя Ф. Скарыны, 2006. – 279 с.
Работа защищена на оценку "7" с доработкой.
Уникальность свыше 40%.
Работа оформлена в соответствии с методическими указаниями учебного заведения.
Количество страниц - 45.
Не нашли нужную
готовую работу?
готовую работу?
Оставьте заявку, мы выполним индивидуальный заказ на лучших условиях
Заказ готовой работы
Заполните форму, и мы вышлем вам на e-mail инструкцию для оплаты