Вобразны свет и жанравая прырода ранних паэм Янки Купалы
ГГУ им.Ф.Скорины (Гомельский государственный университет)
Диплом
на тему: «Вобразны свет и жанравая прырода ранних паэм Янки Купалы»
по дисциплине: «Белорусская литература»
2016
251.00 BYN
Вобразны свет и жанравая прырода ранних паэм Янки Купалы
Тип работы: Диплом
Дисциплина: Белорусская литература
Работа защищена на оценку "8" без доработок.
Уникальность свыше 40 %.
Работа оформлена в соответствии с методическими указаниями учебного заведения.
Количество страниц - 51.
В работе также имеется следующие приложение:
Раннія паэмы Я. Купалы
Поделиться
Уводзіны
1 Паэма як від і жанр
2 Паэмы Я. Купалы: агляд і агульная характарыстыка
3 Мастацка-эстэтычныя адметнасці ранніх паэм Я. Купалы
3.1. Паэма “Курган”
3.2. Паэма “Бандароўна”
3.3. Паэма “Яна і Я”
3.4. Паэма “Магіла льва”
3.5. Паэма “Сон на кургане”
3.6. Паэмы Я. Купалы 1905–1908 гг.
Заключэнне
Спіс выкарыстаных крыніц
Дадатак
Уводзіны
У кожнай нацыянальнай літаратуры ёсць постаці асабліва значныя і славутыя, якія найбольш поўна ўвабралі ў сябе вопыт перажытага, здабыткі папярэднікаў, сталі прызнанымі песнярамі свайго народа, яго гістарычнага лёсу. У славян гэта Пушкін, Шаўчэнка, Міцкевіч, Прэшэрн, Негаш, Гвездаслаў... Сярод іх знаходзіцца і Янка Купала. Ён стварыў такія мастацка-філасофскія, ідэйныя каштоўнасці, якія не маюць аналагаў у іншых народаў. Праз яго творы беларускі народ расказаў свету пра сваё жыццё, звычаі, гісторыю, прыроднае ўлонне, раскрыў свой светапогляд і норавы, прад'явіў, інакш кажучы, неабвержнае мастацка-паэтычнае сведчанне аб сваім існаванні на зямлі. Гістарычная своеасаблівасць Купалы заключалася ў тым, што з самага пачатку, з «жалейкавага» перыяду, паэт выступаў як прарок нацыянальнага Адраджэння.
Творчасць Купалы ўжо на самых першых этапах была трывала звязана з нацыянальнымі традыцыямі. Ён бачыў і радаваўся абуджэнню і разгортванню духоўных сіл свайго народа. Апора на нацыянальнае дазволіла яму дасягнуць шырокіх агульначалавечых даляглядаў. Адначасова Янка Купала садзейнічаў узбагачэнню беларускай літаратуры за кошт мастацкага вопыту літаратуры сусветнай, а найперш рускай, польскай, украінскай [28, с. 122].
Янка Купала – класік сусветнай і беларускай літаратуры, адзін з заснавальнікаў новай беларускай літаратуры і сучаснай беларускай літаратурнай мовы, народны паэт Беларусі, духоўны лідэр беларускага нацыянальнага адраджэння. Выступаў як паэт, драматург, публіцыст, перакладчык, грамадскі дзеяч.
Янка Купала пражыў няпростае жыццё, поўнае цяжкасцей і выпрабаванняў. Аднак яго высокія якасці як чалавека, грамадзяніна і творцы: сумленнасць, высакароднасць, гуманізм, любоў да свайго народа і Айчыны, вернасць вызначальнай ідэі ўсёй яго творчасці - нацыянальнаму, сацыяльнаму і духоўнаму разняволенню людзей, раскрытай на высокім мастацкім узроўні, заставаліся нязменнымі і неаспрэчнымі з цягам часу. Беларускі пясняр стаіць ў шэрагу тых вялікіх мастакоў свету, якім дадзена глыбока спазнаць сутнасць свайго часу, народа, яго гісторыі і выказаць гэта ў яскравай, толькі ім уласцівай форме.
Нельга не пагадзіцца з наступнай ацэнкай беларускіх літаратуразнаўцаў: "Творчасць Янкі Купалы – летапіс жыцця беларускага народа, адбітак нацыянальнага характару, нацыянальнага светаразумення і паэтычнага светаўспрымання на пераломных гістарычных рубяжах 1-й паловы XX ст. Яна вызначаецца глыбокай народнасцю, мастацкай арыгінальнасцю, нацыянальнай адметнасцю" [22, c. 76].
1 Паэма як від і жанр
Адным з асноўных навуковых паняццяў гісторыка-літаратурнага працэсу з'яўляецца жанр. Жанр вызначаецца як паняцце, якое склалася гістарычна як тып мастацкага твора ў адзінстве формы і зместу.
Як адзначае В. Яцухна, ва ўжыванні тэрмінаў «від» і «жанр», якімі абазначаецца ўнутранае структурна-падпарадкавальнае і функцыянальнае чляненне твораў мастацкай літаратуры, няма пэўнага адзінства. Так, у большасці даведачных выданняў па літаратуразнаўству свярджаецца, што від з’яўляецца катэгорыяй больш агульнай у адносінах да жанру. На практыцы ж гэтыя паняцці вельмі часта змешваюцца, атаясамліваюцца, а то і зусім палярна ўзаемазамяняюцца [46, с. 166].
Па азначэнні В.Рагойшы, “жанр – гістарычна акрэслены, адносна ўстойлівы тып мастацкай фрмы, дзе структура пэўных фармальных прыкмет (архітэктанічных, вобразных, моўных) выяўляе больш-менш канкрэтны паэтычны сэнс” [9,с.395].
Паэма без пярэчанняў адносіцца да традыцыйных жанраў літаратуры і пазначана свамі характэрнымі, пазнавальнымі адзнакамі.
Паэма – лірычны, эпічны, лірыка-эпічны твор, пераважна вершаваны, на якім адлюстраваны значныя падзеі і яскравыя характары. У паэме нярэдкія і элементы драмы: скразное напружана канфліктнае дзеянне, маналогі і дыялогі [38, с. 112].
Па азначэнні В. Яцухны, паэма (гаворка ідзе менавіта аб класічнай паэме) уяўляе сабой даволі вялікі (аб’ёмны) вершаваны твор, у якім закранаюцца і адлюстроўваюцца важныя праблемы рэчаіснасці, пададзеныя, як правіла, на значным сацыяльна-гістарычным фоне. У адрозненне ад вершаваных рамана і аповесці, у паэме адсутнічаюць падрабязныя апісанні; яе аўтары стараюцца ўзняцца над паўсядзённасцю і адшукаць у жыцці ўзвышана-гераічнае. Акрамя таго, паэма выяўляе імкненне да філасофска-гістарычнага асэнсавання падзей. Адпаведна, што гэта накладвае адбітак на сюжэтна-кампазіцыйныя і стылёвыя адзнакі твора. Самыя глыбокія вытокі паэмы ляжаць у фальклоры, а таксама ў не надта далёка адышоўшых ад яго творах народна-гераічнага эпасу [46, с. 184].
Трэба адзначыць, што назва «паэма» агульная, у літаратуразнаўстве часцей гаворыцца аб канкрэтнай жанравай разнавіднасці паэмы: лірыка-эпічнай, лірычнай, эпічнай, сатырычнай, гераічнай, дыдактычнай, бурлескнай, драматычнай і г.д. Узнікла паэма на аснове старажытных і сярэдневяковых песень, паданняў, эпапей, што праслаўлялі гістарычныя падзеі.
Паэме ўласцівы:
разгорнуты сюжэт,
наяўнасць акрэсленых характараў.
2 Паэмы Я. Купалы: агляд і агульная характарыстыка
Янка Купала – класік беларускай літаратуры, адзін з тых нацыянальных пісьменнікаў, творчасць якіх нязменна прыцягвае ўвагу ў свеце.
“Творчая непаўторнасць вялікага мастака можа выявіцца, рэалізавацца толькі ў тым выпадку, калі адбываецца зліццё яго творчай асобы з тымі жыццёвымі з'явамі, з якімі ён кроўна звязаны і якія знаходзяць у ягонай душы жывы, зацікаўлены водгук. Асоба мастака не можа скласціся раней, чым узнікнуць, наспеюць такія неабходныя для мастацкай сталасці пісьменніка ўмовы, як пачуццё нацыянальнай самасвядомасці, пачуццё радзімы, народнай годнасці», – адзначае І. Навуменка [32, с. 121].
Янка Купала – самы вядомы беларускі паэт, драматург, публіцыст, перакладчык, класік беларускай літаратуры, адзін з заснавальнікаў новай беларускай літаратуры і літаратурнай мовы. Творчая спадчына Я. Купалы багатая і разнастайная. У 1908 годзе выходзіць першы зборнік паэта – “Жалейка”. У 1910 годзе выйшаў другі зборнік вершаў – “Гусляр”. Ён меў яшчэ большы поспех, чым “Жалейка”. У гэты час, апрача шматлікіх вершаў, былі напісаны паэмы “Сон на кургане”, “Курган”, “Бандароўна”, “Магіла льва”, “Яна і я”, “Адвечная песня”, п’есы “Паўлінка”і “Раскіданае гняздо”. У 1913 годзе ў Пецярбурзе быў выдадзены трэці паэтычны зборнік “Шляхам жыцця”.
Адметнае месца ў творчасці Я. Купалы займаюць паэмы. Я. Купала ўнёс велізарны ўклад у развіццё і станаўленне жанру паэмы ў беларускай літаратуры. Усяго (разам з незакончанай "Гарыславай") яго пяру належыць 20 паэм.
Умоўна паэмы Я. Купалы традыцыйна падзяляюць на так званыя дакастрычніцкія і савецкага часу. Прычым гэты падзел не поўнасцю абумоўлены сацыялогіяй, важную ролю адыгрываюць тут і ўласна творчыя моманты і фактары.
У межах дакастрычніцкіх паэм вылучаюць раннія паэмы перыяду 1905–1907 гг. ("Зімою", "Нікому", "Калека", "Адплата кахання"). Гэтыя творы, а таксама напісаныя крыху пазней "У піліпаўку" і "За што?" шэраг даследчыкаў лічыць не ўласна паэмамі, а вершаванымі апавяданнямі або аповесцямі. Названыя творы ў многім вучнёўскія. Дадзеная акалічнасць абумовіла такія іх якасці і рысы, як перавага аповеду над абагульняючым паэмным асэнсаваннем падзей, а таксама меладраматызм зместу.
Другая група дакастрычніцкіх паэм Я. Купалы – так званыя фальклорна-рамантычныя (або фальклорна-гераічныя ці героіка-рамантычныя). Яе складаюць такія творы, як "Курган" (1910), "Бандароўна" і "Магіла льва" (абедзве – 1913). У дадзеных творах выводзіцца на авансцэну і паэтызуецца моцная, нават можна сказаць, гераічная асоба (Гусляр, Бандароўна, Машэка). Адчуваецца іншая і стылістыка гэтых паэм у параўнанні з раннімі.
3 Мастацка-эстэтычныя адметнасці ранніх паэм Я. Купалы
3.1. Паэма “Курган”
Раннія паэмы Я. Купалы параўнальна нячаста становяцца аб’ектам даследавання літаратуразнаўцаў як менш вартасныя за іншыя творы Купалы паэмнага жанру. Але, відавочна, мае рацыю купалазнаўца Д.Санюк, калі сцвярджае, што “вельмі незаслужана забыты даследчыкамі раннія паэмы Купалы, дзе сэрца аўтара як бы на далоні, дзе ўвесь паэт – будучы. Такая аголенасць эмоцыі і пачуцця, такая трагічная скіраванасць думкі, што здзіўляешся проста” [39, с.150]. Канечне, гэтыя словы датычацца самых першых паэм Я. Купалы, напісаных у 1905–1907 гг.
Разгледзім некаторыя найбольш цікавыя паэмы Я. Купалы 1905–1913 гадоў больш падрабязна.
Паэма-балада “Курган” па праву лічыцца адным з лепшых героіка-рамантычных твораў Купалы і шэдэўрам беларускай літаратуры.
Паэма была завершана класікам 23 мая 1910 года ў Пецярбурзе і ўпершыню апублікавана ў газеце «Наша ніва» 21 чэрвеня 1912 года.
Паэма прысвечана лёсу мастака ў грамадстве. На вяселле дачкі князь кліча мясцовага Гусляра і патрабуе ад яго песен у сваю хвалу і на пацеху вяльможным гасцям. Ён папярэджвае музыку, што пакарае смерцю, калі той не выканае загад. Але замест пахвалы князю з вуснаў Гусляра гучыць суровая праўда пра бязлітаснасць і чужасць князя народу, цяжкі паднявольны лёс падданых князя. За непакору і непаслухмянасць князь загадвае закапаць Гусляра жывым разам з гуслямі. Гусляр гіне, але памяць аб ім у народзе вечная, як той курган, што як сімвал народнай памяці ўзнёсся над магілай народнага заступніка.
І. Багдановіч адзначае, што ў мастацкім вобразе Гусляра Купала “абагульніў … народнае ўяўленне пра вешчуна–лірніка. Песня Гусляра – гэта вызвалены з пут няволі дух народа, цела якога яшчэ ў ланцугах. Песня, мастацтва, ix абуджальная сіла грунтуюцца на праўдзе, а служэнне ёй патрабуе самаахвярнасці, на якую здольны толькі моцныя асобы. Такім чынам, фігура Гусляра ў творчасці Купалы ў пэўным сэнсе тытанічная. Купалаўская канцэпцыя чалавека мае характар дэмакратычны, ён паэтызуе надзвычайныя якасці асобы, але ў яго няма культу выключнай асобы ў тым плане, як гэта было, напрыклад, у творах класічнага рамантызму, калі акцэнт рабіўся на самакаштоўнасці «абранай» моцнай асобы, якая ўступае ў адзінаборства з цэлым светам, дзе пануе непаразуменне i зло i дзе яна не можа знайсці падтрымкі” [5, с. 45].
Заключэнне
Кожны сапраўдны паэт усёй сваёй творчасцю служыць высокім ідэалам мастацтва, якія для яго не штосьці абстрактнае, надуманае, а сродак раскрыцця перад чытачом уласных эстэтычных і маральных перакананняў. Для паэта важна не толькі ў прыгожых вобразах і прыгожымі словамі перадаць думку, пачуццё, але і выказаць сваё стаўленне да пэўнай з'явы, грамадскай падзеі, факта рэчаіснасці.
Падчас дадзенага даследавання былі прааналізаваны раннія паэмы Я. Купалы. Па выніках дадзенага даследавання можна зрабіць наступныя вывады.
Паэма – жанр, які развіваецца на мяжы эпасу, лірыкі і драмы, сінтэзуючы ў сабе іх характэрныя спосабы і прыёмы.У літаратуразнаўстве часцей гаворыцца аб канкрэтнай жанравай разнавіднасці паэмы: лірыка-эпічнай, лірычнай, эпічнай, сатырычнай, гераічнай, дыдактычнай, бурлескнай, драматычнай і г.д.
Звычайна ў паэме выяўляецца своеасаблівая гармонія лірычнага, эпічнага і драматычнага пачаткаў. Паэме ўласцівы разгорнуты сюжэт, наяўнасць акрэсленых характараў, прысутнасць вобраза лірычнага героя, які актыўна ўключаецца ў характарыстыкі персанажаў і падзей.
Адметнае месца ў творчасці Я. Купалы займаюць паэмы. Я. Купала ўнёс велізарны ўклад у развіццё і станаўленне жанру паэмы ў беларускай літаратуры. Усяго (разам з незакончанай "Гарыславай") яго пяру належыць 20 паэм.
Умоўна паэмы Я. Купалы традыцыйна падзяляюць на так званыя дакастрычніцкія і савецкага часу. У апошні час пашыраецца падзел дакастрычніцкіх паэм Я. Купалы на раннія, фальклорна-рамантычныя і драматычныя.
Да ранніх паэм Янкі Купалы традыцыйна адносяць творы рамантычна-баладнага зместу, якія па часе былі створаныя некалькі раней за драматычныя ці фальклорна-рамантычныя паэмы: “Зімою”, “Нікому”, “Калека”, “У Піліпаўку”, “За што?”. Паэмы перыяду 1905–1907 гг. шэраг даследчыкаў лічыць не ўласна паэмамі, а вершаванымі апавяданнямі або аповесцямі, лічучы гэтыя творы ў многім вучнёўскімі. Дадзеная акалічнасць абумовіла такія іх якасці і рысы, як перавага аповеду над абагульняючым паэмным асэнсаваннем падзей, а таксама меладраматызм зместу. У ранніх паэмах сацыяльна-побытавая тэндэнцыя настолькі моцная, што перашкаджае ўнутранай драматызацыі дзеяння, эмацыянальнаму руху самой думкі паэта. Героі Купалы – з кагорты прыніжаных і абражаных, бедныя парабкі, абяздоленыя ўжо на самым пачатку свайго прыходу ў свет, па сваім сацыяльным статусе. Таксама ў ранніх паэмах заўважаюцца біблейскія матывы, а дакладней матыў непазбежнасці расплаты, пакарання за грэшнае жыццё.
1 Абабурка, М.В. Асновы стылістычнага аналізу літартурна–мастацкага тэксту: метадыч. рэкамендацыі / М. В. Абабурка. – Магілёў: МДУ імя А. А. Куляшова, 2002. – 128 с.
2 Абабурка, М.В. Беларуская лiнгвiстычная паэтыка i тэксталогiя. – Магілёў : МДУ ім. А. Куляшова, 2008. – 274 с.
3 Арочка, М. Саюз часу і майстэрства: літ. крытыка / М. Арочка. – Мінск: Маст. літ., 1981. – 269 с.
4 Асабіна, С.В. З тэксталагічных назіранняў над п’есамі Я. Купалы / С. В. Асабіна // Актуальныя праблемы мовазнаўства: матэрыялы Міжнар. навук. канф., 28 каст. 2004 г., Гродна. – Гродна: ГрДУ, 2004. – С. 197–200.
5 Багдановіч, I.Э. Янка Купала i рамантызм / І.Э. Багдановіч.– Мінск: Навука i тэхніка, 1989.– 220 с.
6 Балдышэўская, Т.І. Мастацкае асэнсаванне вобраза русалкі / Т.І. Балдышэўская // Рэспублікаскія Купалаўскія чытанні: Мат. рэспубл. навук. канф. / Пад рэд. У.І.Каялы, І.Я.Лепешава. – Гродна: ГрДУ, 2001. – С. 32–36.
7 Бандарык, А. Калі пытанне робіцца адказам: на моўным матэрыяле п’ес Янкі Купалы / А. Бандарык // Роднае слова. – 2010. – № 7. – С. 37–38.
8 Бароўская, І.А. Моўна-вобразныя адметнасці паэтычнай мовы як аснова музычнасці песеннай лірыкі Янкі Купалы / І.А. Бароўская // Рэспубліканскія Купалаўскія чытанні. – Гродна, 2010. – С. 245–249.
9 Бярозкін, Р.С. Свет Купалы / Р.С. Бярозкін / Звенні: Літ. крытыка. Выбранае. – Мінск: Маст. Літ., 1981. – 572 с.
10 Васючэнка, П. Беларуская лiтаратура пачатку 20 стагоддзя ў кантэксце еўрапейскага сiмвалiзму / П. Васючэнка // Скарыназнаўства, кнiгазнаўства, лiтаратуразнаўства: матэрыялы ІІІ Мiжнар. кангрэса беларусiстаў «Беларуская культура ў дыялогу цывiлiзацый» (Мiнск, 21 – 25 мая, 4 – 7 снежня 2000 г.). – Мінск: Беларускі кнігазбор, 2001. – С. 96 101.
11 Васючэнка, П. Драматычная спадчына Янкі Купалы: Вопыт сучаснага прачытання / П. Васючэнка. – Мінск: Навука і тэхніка, 1994. – 173 с.
12 Васючэнка, П. Янка Купала і сімвалізм / П. Васючэнка // Роднае слова. – 2002. – № 8. – С. 14-18.
13 Виноградов, В. В. О языке художественной литературы / В.В. Виноградов / ред. С. Гиждец, Ф. Кузьмин. – М.: Гос. изд–во худ. лит., 1959. – 656 с.
14 Гаспаров, Б.М. Поэтика «Слова о полку Игореве» / Б.М. Гаспаров. – М.: Аграф, 2000. – 608 с.
15 Гісторыя беларускай літаратуры: ХІХ – пачатак ХХ ст.: Падруч. для філал. фак. пед. ВНУ / І.Э. Багдановіч, У.В. Гніламёдаў, Л.С. Голубева і інш. ; пад агул. рэд. М.А. Лазарука, А.А. Семяновіча. – 2-е выд., дапрац. – Мінск: Выш. школа, 1998. – 550 с.
16 Гніламёдаў, У. Янка Купала: Новы погляд / У. Гніламёдаў. – Мінск : Народная асвета,1995. –220 с.
17 Григорьев, В.П. Тропы / В.П. Григорьев // Литературный энциклопедический словарь / под общ. ред. В.М. Кожевникова, П.А. Николаева. – М.: Советская энциклопедия, 1987. – С. 446.
18 Жаков, Г.А. Драматическая поэма как поэтический жанр / Г.А. Жаков // Проблемы жанра. – Минск: Наука и техника, 1977. – С. 36 – 48.
19 Каваленка, В.А. Міфа-паэтычныя матывы ў беларускай літаратуры / В.А. Каваленка. – Мінск: Навука і тэхніка, 1981. – 320 с.
20 Каваленка, В.А. Творчасць Я. Купалы і міфалогія / В.А. Каваленка // Весці Акадэміі навук БССР. 1982. – №3. – С. 23–26.
21 Колас, Г. Карані міфаў (Жыццё і творчасць Янкі Купалы) / Г. Колас. – Мінск: Бел. гуманіт. адукац.-культ. цэнтр, 1998. – 348 с.
22 Конан, У. Беларуская літаратура ў кантэксце хрысціянскіх ідэалаў / У. Конан. – Мінск: Нар. асвета, 1998. – 320 с.
23 Купала, Я. Паэмы. Драматычныя творы / Я. Купала // уклад. А.А. Сляпцовай. – Мінск: Маст. літ., 1989. – 494 с.
24 Купала, Я. Поўны збор твораў: у 9 т. / Я. Купала. – Т. 7. Драматычныя паэмы і п’есы. – Мінск: Маст. літ., 2001. – 399 с.
25 Лазарук, М.А. Слоўнік літаратуразнаўчых тэрмінаў : дапам. для настаўнікаў / М.А. Лазарук, А.Я. Ленсу. – Мінск : Народная асвета, 1983. − 191 с.
26 Лебядзевіч, Д.М. Драматычная паэма Янкі Купалы «Сон на кургане» і трагедыя Эсхіла «Прыкуты Праметэй»: тыпалагічны аспект / Д.М. Лебядзевіч // Слова класічная вышыня: зборнік навуковых прац. – Гродна: ЮрСаПрынт, 2012. – С. 120–128.
27 Лепешаў, І.Я. Лінгвістычны аналіз тэксту / І. Я. Лепешаў. – Мінск: Мастацкая літаратура, 2009. – 228 с.
28 Лойка, А.А. Гісторыя беларускай літаратуры. Дакастрычніцкі перыяд: У 2 ч. / А.А. Лойка. – Ч.2. – Мінск: Выш. школа, 1989. – 480 с.
29 Максімовіч, В. Па шляху абнаўлення / В. Максімовіч // Полымя. – 2003. – № 4. – С. 198–207.
30 Максімовіч, В. Эстэтычныя пошукі ў беларускай літаратуры пачатку 20 стагоддзя / В. Максімовіч. – Мінск : Аракул, 2000. – 351 с.
31 Навуменка, І. Янка Купала / І. Навуменка // Гісторыя беларускай літаратуры XX стагоддзя: У 4 т. Т. 1 / Нац. акад. навук Беларусі. Ін-т літаратуры імя Я. Купалы. – Мінск : Беларуская навука, 1999. – 583 с.
32 Навуменка, І. Янка Купала: Духоўны воблік героя / І. Навуменка. – Мінск : Народная асвета, 1967. – 280 с.
33 Петрушкевіч, А.М. Некаторыя старонкі беларускай літаратуры пачатку ХХ стагоддзя: дапам. / А.М. Петрушкевіч ; пад рэд. І.В. Жука. – Гродна: ГрДУ, 2009. – 170 с.
34 Петрушкевіч, А.М. Умоўна–сімвалічная вобразнасць паэмаў Янкі Купалы «На куццю» і Міхася Чарота «Босыя на вогнішчы» / А.М. Петрушкевіч, Ю.А. Якубовіч // Рэспублікаскія Купалаўскія чытанні: Мат. рэспубл. навук. канф. / Пад рэд. У.І.Каялы, І.Я.Лепешава. – Гродна: ГрДУ, 2001. – С. 34–38.
35 Рагаўцоў, В.І. Уводзіны ў мовазнаўства : вучэбны дапаможнік / В.І. Рагаўцоў. – Магілёў: МДУ імя А.А. Куляшова, 2004. – 204 с.
36 Рагойша, В. Бацька нацыі / В. Рагойша // Полымя. – 1992. – № 7. – С. 191–203.
37 Рагойша, В. Паэтычны слоўнік / В. Рагойша. – 3–е выд., дапрац. і дапоўн.–Мінск : Беларуская навука, 2004. – 576 с.
38 Рагойша, В.П. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах : дапаможнік / В.П. Рагойша. – Мінск: Беларуская энцыклапедыя, 2001. – 383 с.
39 Санюк, Д. Эстэтыка творчасцi Янкi Купалы / Д. Санюк. – Мінск: Беларускі кнігазбор, 2000. – 212 с.
40 Санюк, З. Сілы смерці інябыту / З. Санюк // Першацвет. – 1993. – № 1. – С. 107–112.
41 Санюк, З.К. Трагічнае ў дакастрычніцкай творчасці Янкі Купалы: аўтар. … канд. філал. навук / З.К. Санюк. – Мінск., 1992. – 23 с.
42 Тарасава, С. М. Ліра-эпічная паэма / С.М. Тарасава // Культура Беларусі : энцыклапедыя. – Т. 5. Л – М / рэдкал.: В.В. Калістратава, Б.У. Святлоў, Л.С. Ананіч, У. Адамушка, У.С. Басалыга. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2014 .– С. 107.
43 Тычко, Г.К. Беларуская літаратура ХІХ –ХХ стагоддзяў: час і асобы : вучэб. дапам. / Г.К. Тычко. – Мінск: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў, 2010. – 267 с.
44 Тычына, М. Карані: культуралагічны дыскурс / М. Тычына // Нарысы беларуска-ўкраiнскiх лiтаратурных сувязей: Культурна–гістарычны і літаратуразнаўчы аспекты праблемы. – Мінск: Беларуская навука, 2002. – С. 10 – 64.
45 Янка Купала: Энцыкл. даведнік / БелСЭ; Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. – Мінск: БелСЭ, 1986. – 727 с.
46 Яцухна, В.І. Тэорыя літаратуры: дапаможнік для студэнтаў філалагічных спецыяльнасцей ВНУ / В.І. Яцухна; Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Ф. Скарыны.– Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны», 2006.– 279 с.
Работа защищена на оценку "8" без доработок.
Уникальность свыше 40 %.
Работа оформлена в соответствии с методическими указаниями учебного заведения.
Количество страниц - 51.
В работе также имеется следующие приложение:
Раннія паэмы Я. Купалы
Не нашли нужную
готовую работу?
готовую работу?
Оставьте заявку, мы выполним индивидуальный заказ на лучших условиях
Заказ готовой работы
Заполните форму, и мы вышлем вам на e-mail инструкцию для оплаты