Жанр мініяцюры ў сучаснай беларускай прозе
ГГУ им.Ф.Скорины (Гомельский государственный университет)
Диплом
на тему: «Жанр мініяцюры ў сучаснай беларускай прозе»
по дисциплине: «Белорусская литература»
2016
251.00 BYN
Жанр мініяцюры ў сучаснай беларускай прозе
Тип работы: Диплом
Дисциплина: Белорусская литература
Работа защищена на оценку "7" с доработкой.
Уникальность свыше 40%.
Работа оформлена в соответствии с методическими указаниями учебного заведения.
Количество страниц - 50.
Поделиться
Уводзіны
1 Спецыфіка жанру мініяцюры (на прыкладзе беларускай, рускай, еўрапейскай літаратур)
1.2 Фармальныя прыкметы лірычнай і празаічнай мініяцюры
2 Шматграннасць адлюстравання аўтарскай ідэі ў лірычных мініяцюрах С. Яновіча і Л. Галубовіча
3 Асэнсаванне псіхалагічна-філасофскіх пытанняў у межах празаічнай мініяцюры (зб. “Суткі без цябе” А. Арашонка,“Шалі” З. Баяровіча)
4 Аўтабіяграфічны пачатак у мініяцюрах А. Аркуша
Заключэнне
Спіс выкарыстаных крыніц
УВОДЗІНЫ
Сучасная беларуская літаратура – з’ява даволі складаная і неаднародная. Станаўленне яе звязана з бягучымі сацыяльнымі зменамі ў грамадстве. Літаратурны працэс у Беларусі напрыканцы ХХ пачатку ХХІ стагоддзя як феномен культуры вызначаецца ўзаемаперасячэннем разнастайных тэндэнцый і плыняў, з’яўленнем новых літаратурных форм.
Вывучэнню праблем існавання сучаснай беларускай літаратуры, а таксама прозы, прысвечаны шматлікія літаратуразнаўчыя артыкулы і манаграфіі.
Пачатак 1990-х гг прынёс беларускай прозе немалы плён. Гэты час стаў вельмі важным момантам у развіцці айчыннай літаратуры. Выразна ўбачыўся крызісны стан мастацкай свядомасці, абумоўлены ўплывам савецкай ідэалогіі, адкрыўся іншы змест і іншыя выяўленчыя магчымасці літаратурнай творчасці, адбыўся заўважны паварот да ўласна мастацкіх падыходаў і прынцыпаў у паказе чалавека і рэчаіснасці.
На думку сучасных літаратуразнаўцаў, беларуская проза напрыканцы XX стагоддзя ўсё больш робіцца па-філасофску экзістэнцыйнай: праз заглыбленне ў псіхалогію асобнага чалавека яна “раскрывае драматызм, абсурднасць існавання ў сённяшнім свеце, пазбаўленым ідэалаў і маральнай трываласці, выяўляе страту радасці і шчасця, стомленасць і расчараванасць перад суровымі наступствамі часу і лёсу” [1, c. 37]. Разам з тым, у сучаснай прозе адчуваецца моцная прага светлай радасці, дабрыні на зямлі, жаданне выратаваць ад заняпаду чалавечага духу. Прыкметнай з’явай у сучаснай прозе стаў зварот да асэнсавання жыцця і дзейнасці найбольш значных асоб нашай гісторыі, культуры, літаратуры.
Сучасная проза набывае прыкметны мастацкі вопыт у разнастайных жанравых і ідэйна-тэматычных кірунках. Так, пісьменнікі востра адчуваюць неабходнасць стварэння інтэлектуальнай, філасофскай прозы ў розных эпічных жанрах. У гэтым кірунку мастацкія пошукі і празаічныя набыткі звязаны з імёнамі В. Казько, В. Гігевіча, І. Бабкова, Л. Дайнекі, А. Асташонка, Б. Пятровіча і інш.
Адна з галоўных тэндэнцый сучаснай беларускай прозы – гэта тое, што яна свядома спазнае і выкарыстоўвае вопыт замежнай літаратуры, яе формы і стылёва-выяўленчыя прыёмы пісьма. У творах апошняга часу можна сустрэць выкарыстанне прыёмаў літаратуры плыні свядомасці, імкненне да падтэксту, умоўна-сімвалічнага і гратэскнага адлюстравання свету. Па словах беларускага літаратуразнаўцы М. Тычыны, беларуская проза мяжы тысячагоддзяў “ўсё больш арганічна ўпісваецца ў еўрапейскі і сусветны кантэкст літаратурнага развіцця” [2, c. 376] .
Сучасная беларуская проза асвятляе народны лёс, які праламляецца ў лёсе асобных людзей. Яна вызначаецца пільнай ўвагай да асобы чалавека і штодзённых праяў жыцця. Пашырылася рэчышча “ваеннай” прозы. Нямала твораў прысвечана маральна-этычным праблемам, пасляваеннаму часу.
1 СПЕЦЫФІКА ЖАНРУ МІНІЯЦЮРЫ (НА ПРЫКЛАДЗЕ БЕЛАРУСКАЙ, РУСКАЙ, ЕЎРАПЕЙСКАЙ ЛІТАРАТУР)
З’яўленне феномена “мініяцюра” адносіцца да часоў глыбокай старажытнасці. Мініяцюра як з’ява ўпершыню фіксуецца сярод твораў выяўленчага мастацтва і музыкі. Першыя мініяцюры ў гісторыі чалавецтва ствараюцца яшчэ ў ветхазапаветныя часы.
Этымалогія слова “мініяцюра” узыходзіць да лацінскага “minium”, раней так называлі чырвоную фарбу, якой старажытныя каліграфы рабілі каляровымі ініцыялы і адзначалі рубрыкі ў манускрыптах.
Сёння тэрмін “мініяцюра” ў выяўленчым мастацтве ўжываецца ў наступных канатацыях: кніжная, іконапісная і жывапісная мініяцюра, мініяцюра ў ювелірным мастацтве і інш. Лічыцца, што жывапісная мініяцюра бліжэй да сярэдзіны 19 стагоддзя была выціснута з шырокага ўжытку фатаграфіяй. Таксама на гэты час прыпадае росквіт музычнай мініяцюры, у многім абумоўлены эстэтыкай рамантызму і класіцызму з іх фрагментарнасцю мыслення, што фіксуецца ў санатах і прэлюдыях Л. Бетховена, Ф. Шапэна, В.-А. Моцарта.
У непасрэднай сувязі з ужо аформленай у музыцы тэндэнцыяй да мініяцюрнасці знаходзіцца вопыт паэтаў-рамантыкаў і сімвалістаў, якія імкнуліся да лаканічнага і вольнага выражэння думкі, максімальнай нагрузкі на слова, перастворанае ў вобраз-сімвал.
Мініяцюра як літаратурны жанр у сучасным літаратуразнаўстве ўпершыню згадваецца ў сувязі з французскай літаратурай. Адзнакі мініяцюры маюць творы Э. Парні, А. Бертрана, Латрэамона, Ш. Бадлера, А. Рэмбо. Пры гэтым сучасныя даследчыкі звычайна называюць родапачынальнікам жанра вершаў у прозе Алаізіуса Бертрана, чыя кніга “Гаспар з цемры: фантазіі ў стылі Рэмбранта і Калло” пабачыла свет у 1842 годзе у Парыжы. Менавіта яго памяці прысвяціў сваю кнігу вершаў у прозе “Парыжскі сплін” (1869) Ш. Бадлер, вершы ў прозе склалі таксама два апошнія зборнікі паэзіі А. Рэмбо “Азарэнні” (1872), “Сезон у пекле” (1873).
Прыкметы жанра мініяцюры ў 19 стагоддзі можна адшукаць у драмах бельгійскага пісьменніка М. Метэрлінка [3], кнізе прозы “Як я гэта бачу” (1896) аўстрыйскага пісьменніка Пэтэра Альтэнберга, складзенай з невялікіх замалёвак і “ўражанняў мастака ад асобных ці слаба звязаных паміж сабой з’яў рэчаіснасці” [4].
У рускай літаратуры аналагі празаічнай мініяцюры можна заўважыць у творчасці М. Бацюшкава, М. Жукоўскага, Ф. Глінкі. У 1882 годзе надрукаваны першы рускі цыкл уласна празаічных мініяцюр І. Тургенева “Senilia” (“Старэчае”). На мяжы стагоддзяў да жанра празаічнай міняцюры таксама звяртаюцца рускія пісьменнікі М. Горкі, В. Караленка, І. Бунін, А. Купрын, М. Прышвін.
2 ШМАТГРАННАСЦЬ АДЛЮСТРАВАННЯ АЎТАРСКАЙ ІДЭІ ЎЛІРЫЧНЫХ МІНІЯЦЮРАХ С. ЯНОВІЧА І Л. ГАЛУБОВІЧА
Імя Сакрата Яновіча добра вядома не толькі ў Беларусі, але і ў Польшчы. Пісьменнік належыць да літаратараў і грамадскіх дзеячоў памежнай для дзвюх краін тэрыторыі – Беласточчыны. Як з захапленнем адзначаў У. Гніламёдаў у адносінах да асобы С. Яновіча, чым глыбей яго ведаеш, “тым больш ён здзіўляе маштабамі і незвычайнасцю сваёй індывідуальнасці: паэт, празаік, эсэіст, публіцыст, аналітык, гісторык, культуролаг, сацыёлаг, псіхолаг, філосаф, мараліст і яшчэ, і яшчэ. Пры ўсім гэтым гэта чалавек з вельмі нізкім болевым парогам – мяккі і пяшчотны, тэмпераментны і ваяўнічы адначасова” [20].
Дэбютаваў пісьменнік у далёкім 1956 годзе. У беластоцкай газеце “Ніва” ўпершыню было надрукавана яго маленькае апавяданне.
За жыццё С. Яновічам было напісана каля 30-ці кніг, на польскай і беларускай мове, сярод якіх “Загоны” (апавяданні, 1969), “Вялікі горад Беласток” (мініяцюры, 1973), “Забыцці” (мініяцюры, 1978), “Сярэбраны яздок” (проза, 1978), “Сцяна” (аповесць, 1979), “Малыя дні” (мініяцюры, 1981), “Самасей” (аповесць, 1981), “Трэцяя пара” (мініяцюры, 1983), “Мініяцюры” (1984), “Białoruś, Białoruś” (эсэ, 1987), “Даліна, поўная лёсу” (аповесці, 1994), “Наша тысяча гадоў” (размовы з Ю. Хмялеўскім, 2000), “Хатняе стагоддзе” (аповесць, 2008) і інш.
Як бачна з пераліку вышэй, увагу малой прозе С. Яновіч надаваў з самага пачатку свайго захаплення літаратурнай творчасцю. На думку многіх даследчыкаў, адной з творчых вяршыняў пісьменніка, трэба лічыць яго невялікія зборнікі мініяцюр, якія змянілі ўяўленне пра беларускую літаратуру Польшы 60-х гг мінулага стагоддзя.
Не выпадкова С. Яновіч падтрымліваў цесныя стасункі з майстрам малой прозы Я. Брылём, і нават пераклаў у 1979 годзе на польскую мову зборнік пісьменніка “Вітражы”. Я. Брыль усваю чаргу напісаў у 1978 годзе прадмову да першага выдання кнігі С. Яновіча ў савецкай Беларусі “Сярэбраны яздок”.
Беларускі літаратуразнаўца М. Тычына ў артыкуле “Страчаная Аркадыя” ў адносінах да малой прозы пісьменніка, заўважае, што яна “спалучае ў сабе неспалучальнае”, яна адначасова “традыцыйная і наватарская, архаічная і суперсучасная, правінцыйна-рэгіянальная і касмапалітычная, апісальная і метафарычная, рэалістычна-псіхалагічная і міфалагічна-філасофская” [21, с. 37].
Літаратурны партрэт пісьменніка пераліваецца шматлікімі адценнямі напрацаваных значэнняў.
3 АСЭНСАВАННЕ ПСІХАЛАГІЧНА-ФІЛАСОФСКІХ ПЫТАННЯЎ У МЕЖАХ ПРАЗАІЧНАЙ МІНІЯЦЮРЫ (ЗБОРНІКІ ПРОЗЫ “СУТКІ БЕЗ ЦЯБЕ” А. АРАШОНКА, “ШАЛІ” З. БАЯРОВІЧА)
Арцём Арашонак з’яўляецца даволі маладым творцам, аднак аўтар ужо паспеў зарэкамендаваць сябе як дасведчаны перакладчык і адораны пісьменнік. А. Арашонак дэбютаваў у 1999 годзе ў перыядычным друку вершамі. Сёння з’яўляецца аўтарам кніг “Сэнр’ю” (паэзія, проза, 2007) і “Суткі без цябе” (проза, 2008). Шмат друкуецца ў перыдычных выданнях і альманахах, аўтар перакладу на беларускую мову рамана Г. Гесэ “Сідхартха” (2007), асобных твораў Э. Фрыда, Э.-М. Рэмарка, Г. Бёля, Р. Лінке, Х. Крупы і інш. Лаўрэат міжнародных конкурсаў, творы А. Арашонка перакладзены на англійскую, рускую, польскую мовы.
Празаічны зборнік пісьменніка “Суткі без цябе” можна лічыць узорам малой прозы. Кніга складаецца з двух дзесяткаў невялікіх мініяцюрных апавяданняў з выразным сацяльна-псіхалагічным, сацыяльна-філасофскім зместам.
У першай мініяцюры са зборніка пад аднайменнай назвай “Суткі без цябе” лірічны герой у прасторы слоўнай гульні сцвярджае, што не можа вытрымаць без каханай нават дзень, яго раздражняюць людзі (бармэн, бомж, фатограф), якія сустракаюцца на шляху пад час блуканняў па горадзе, у дэкарацыях якога пазнавальны родны пісьменніку Віцебск. Галоўнае для яго – быць дзе заўгодна побач з дзяўчынай па імені Лена: “Учора мы з Ленай прыдумалі новае забаўлялава «Суткі без цябе». Паводле правіл мы разыходзіліся ў шэсць гадзін раніцы. Мусілі не з’яўляцца на кватэры, выключыць мабільныя тэлефоны і бадзяцца па горадзе. Прызам было падарожжа. Пераможца выбіраў маршрут і гатэль. Хто не вытрымліваў да шасці гадзін раніцы – тэлефанаваў, але не факт, што мабільнік аднаго з нас быў уключаны. Не ведаю, ці званіла мне Лена, але да вечара я датрымаўся і пратрымаўся б, магчыма, вечнасць, калі б не кахаў” [30, с. 10].
Пра жыццё Марка Шагала і адносіны з Казімірам Малевічам на пачатку 1920-х гадоў у Віцебску расказваецца ў мініяцюры “Кропля алею”: “Марык, я бачу, як ты пакутуеш. Гэты Малевіч зрабіўся валадаром Віцебску. Да яго перабеглі амаль усе твае вучні, яны табе здрадзілі, кажуць, што ты не шаманіш у сваіх карцінах, а шагаліш. Табе плацяць менш, чым астатнім. Цябе ненавідзяць, яшчэ некалькі год – і цябе разарвуць разам з тваімі палотнамі. Табе патрэбен Парыж. Ты нарадзіўся ў Віцебску, тут магіла тваёй мамы, але твайму жывапісу патрэбны Масква, Петраград або Парыж” [30, с. 15]. Іранічная калізія твора: камунальная кватэра і скрадзеная з бутэлькі жонкай Малевіча Ідай кропля алею на агульнай кухні, выкрыццё яе ўчынку, сталі, на думку пісьменніка, апошняй кропляй для ад’езда мастака і яго сям’і з Беларусі назаўсёды.
4 АЎТАБІЯГРАФІЧНЫ ПАЧАТАК У МІНІЯЦЮРАХ А. АРКУША
Алесь Аркуш з’яўляецца даволі вядомым беларускім паэтам, эсэістам, выдаўцом. Пісьменіннік пачаў друкаваць свае творы яшчэ ў 1986 годзе. Уваходзіў у літаратурную суполку “Тутэйшыя”. Першая кніга, зборнік паэзіі “Вяртанне” выйшла ў 1988 годзе. Заснаваў і выдаў 6 нумараў літаратурнага альманаху “Ксэракс Беларускі”. Пісаў тэксты для полацкага рок-гурта “Мясцовы час”. У 1993 годзе стварыў Таварыства Вольных Літаратараў. Выдавец і галоўны рэдактар літаратурнага альманаха “Калоссе”. Старшыня арганізацыйнага камітэта літаратурнай прэміі “Гліняны Вялес”. Аўтар тэксту гімна горада Полацка. За амаль дваццаць год А. Аркуш выдаў больш дзесяці зборнікаў паэзіі і прозы, тры зборніка эсэістыкі. Сярод іх кнігі “Выпрабаваньне развоем” (2000), “Аскепкі вялікага малюнку” (2007), “Палімпсэст” (2012), “Мясцовы час” (2014) і “Захоп Беларусі марсіянамі” (2016) і інш.
У 2009 годзе сумесна з бацькам Барысам Козікам пісьменнік выдаў аўтабіяграфічную кнігу ўспамінаў, якая амаль поўнасцю складаецца з празаічных мініяцюр. Кніга атрымала інтрыгуючую для шэраговага чытача назву “Брызгалаўка”. Тэматычна, амаль уся кніга звязана з беларускім горадам Жодзіна, месцам, дзе прайшло дзяцінства і юнацтва А. Аркуша, што дазваляе нам вылучаць аўтабіяграфізм як адзін з галоўных пачаткаў у канцэпцыі выдання.
Як засведчыў сам пісьменнік у інтэрв’ю, адной з сваіх надзённых творчых мэт ён лічыць зварот чытача да беларускай правінцыі, стварэнне яе міфа ў сучаснай беларускай літаратуры, а таму родны горад А. Аркуша з’яўляецца даволі плённым літаратурным матэрыялам: “Я адчуваю, што ёсць патрэба стварэння сучасных міфаў для такіх гарадоў. Бо Жодзіна – гэта горад, які паўстаў практычна з нуля і не мае сваёй сталай культурніцкай традыцыі. Таму традыцыю трэба ствараць. Дзякуй Богу, з гербам, гісторыяй паўстання горада апошнім часам стала лепш. Высветлілі, што Багуслаў Радзівіл заснаваў Жодзіна, гады першых згадак і г.д. Але гэтай гісторыі трэба было дапамагчы нейкім сучасным міфам, што я сваімі кнігамі і раблю” [33].
Першы твор з кнігі А. Аркуша пад назвай “Святло вясны” вельмі нагадвае мініяцюрную лірычную замалёўку з імпрэсіністычнай перадачай уражанняў героя, яго пачуццяў ад надыходу новай пары года. Вясна у творы – сімвал абнаўлення чалавека, сімвал новых пачаткаў. Аўтар перадае пачуццё радасці ад новай квецені, цяпло ад вясновага святла: “Ты выходзіш на двор у вясну. Дакранаесься рукой да сьцяны свайго цаглянага двухпавярховіка і з прыемнасьцю грэеш далонь. О, гэта ўжо вясна сапраўдная! Яна грэе тваю далонь і кліча ў квецень” [34, с. 5].
Да повязі паміж мінулым і будучым звернута мініяцюра “Было балота”. Пісьменнік ў творы спрабуе даследаваць, што раней было на месцы яго дома.
ЗАКЛЮЧЭННЕ
Сучасная беларуская літаратура вызначаецца ўзаемаперасячэннем разнастайных тэндэнцый і плыняў, з’яўленнем новых літаратурных форм.
Сучасная беларуская проза набывае прыкметны мастацкі вопыт у разнастайных жанравых і ідэйна-тэматычных кірунках. Беларускія пісьменнікі імкнуцца да стварэння экзістэнцыяльнай, інтэлектуальнай, філасофскай прозы ў розных эпічных жанрах.
Адной з галоўных тэндэнцый сучаснай беларускай прозы з’яўляецца таксама тое, што яна свядома выкарыстоўвае вопыт замежнай літаратуры, яе формы і стылёва-выяўленчыя прыёмы пісьма. У творах апошняга часу можна сустрэць выкарыстанне прыёмаў літаратуры плыні свядомасці, імкненне да падтэксту, умоўна-сімвалічнага і гратэскнага адлюстравання свету. Беларуская проза мяжы тысячагоддзяў імкнецца арганічна ўпісацца ў еўрапейскі і сусветны кантэкст літаратурнага развіцця.
З’яўленне феномена “мініяцюра” адносіцца да часоў глыбокай старажытнасці. Мініяцюра як з’ява ўпершыню фіксуецца сярод твораў выяўленчага мастацтва і музыкі.
Першыя творы мініяцюрнага жанру ствараюцца ў сусветнай літаратуры на мяжы канца 19 пачатку 20 стагоддзя. Мініяцюра як літаратурны жанр упершыню згадваецца ў сувязі з французскай літаратурай. Адзнакі мініяцюры маюць творы А. Бертрана, Э. Парні, А. Бертрана, Латрэамона, Ш. Бадлера, А. Рэмбо. Прыкметы жанра мініяцюры ў 19 стагоддзі можна адшукаць у драмах бельгійскага пісьменніка М. Метэрлінка, кнізе прозы “Як я гэта бачу” (1896) аўстрыйскага пісьменніка П. Альтэнберга.
У рускай літаратуры аналагі празаічнай мініяцюры можна заўважыць у творчасці М. Бацюшкава, М. Жукоўскага, Ф. Глінкі. У 1882 годзе надрукаваны першы рускі цыкл уласна празаічных мініяцюр І. Тургенева “Senilia” (“Старэчае”). На мяжы стагоддзяў да жанра празаічнай міняцюры таксама звяртаюцца рускія пісьменнікі М. Горкі, В. Караленка, І. Бунін, А. Купрын, М. Прышвін.
Першыя невялікія апавяданні і абразкі ў гісторыі новай беларускай літаратуры былі створаны ў 19 стагоддзі Ф. Багушэвічам і К. Каганцом.
На пачатку 20 стагоддзя беларуская проза значна пашырае жанравыя межы, а на старонках беларускіх газет змяшчаецца вялікая колькасць малых празаічных форм, якія цудоўна ўпісваліся ў фармат перыядычнга друку.
На старонках першай беларускай газеты “Наша доля” друкуецца празаічная мініяцюра-абразок Цёткі “Прысяга над крывавымі разорамі”.
На старонках “Нашай нівы” друкуюцца шматлікія творы, суадносныя з малымі жанравымі формамі. Сярод іх: першыя спробы пяра Я. Коласа, вершы ў прозе Ядвігіна Ш., імпрэсіі В. Ластоўскага, вершы у прозе С. Палуяна, лірычныя апавяданні Ц. Гартнага, абразкі Я. Журбы і інш.
1 Бельскі, А.І. Сучасная літаратура Беларусі : дапаможнік для настаўнікаў / А.І.Бельскі. – Мінск : ТАА “Аверсэв”, 2000. – 126 с.
2 Баршчэўскі, Л. Беларуская літаратура і свет : ад эпохі рамантызму да нашых дзён / Л.П. Баршчэўскі, П.В. Васючэнка, М.А. Тычына. – Мінск : Радыёла-плюс, 2006. – 596 c.
3 Дынник, В. Миниатюра / В. Дынник // Словарь литературных терминов [Электронный ресурс]. – Режим доступа :http://feb-web.ru/feb/slt/abc/lt1/lt1-4434.htm . – Режим доступа : 20.03.2016.
4 Альтенберг, П. Как я это вижу. Перевод с немецкого Г. Снежинской / П. Альтенберг / [Электронный ресурс]. – Режим доступа :http://apraksinblues.narod.ru/AB1/Altenberg.htm . – Дата доступа : 15.03.2016
5 Шаўлякова-Барзенка, І. Беларуская проза і новая літаратурная сітуацыя / І. Шаўлякова-Барзенка // Рэгіянальнае, нацыянальнае і агульначалавечае ў літаратуры : Міжнар. навук. чытанні, прысвеч. памяці Івана Навуменкі : зб. навук. арт. / М-ва адук. Рэсп. Беларусь, УА “ГДУ імя Ф. Скарыны”, Гомельскі абл. Савет дэпут., Гомельская спецыяліз. слав. бібл-ка ; рэдкал. : І.Ф. Штэйнер (гал. рэд.) [і інш.] – Гомель : ЦДІР, 2009. – С.210 – 214.
6 Бядуля, З. Выбраныя творы / З. Бядуля; Уклад., прадм., камент. У. Казберука. – Мінск : Белкнігазбор, 2006. – 496 с.
7 Казлоўскі, Р.К. Малыя празаічныя жанры ў беларускай літаратуры пачатку ХХ стагоддзя / Р.К. Казлоўскі // Веснік ГрДУ імя Янкі Купалы. Серыя 1. – 2002. – №1. – С.138 – 144.
8 Гарэцкі, М. Выбраныя творы / М. Гарэцкі; уклад. Р. Гарэцкага і Т. Голуб, прадм. і камент. Т. Голуб. – Мінск : Кнігазбор, 2009. – 640 с.
9 Сачанка, Б. Апошнія і першыя : аповесці, раман у навелах, апавяданні і інш. / Б. Сачанка. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2004. – 445 с.
10 Янкоўскі, Ф. Само слова гаворыць : Філалагічныя эцюды, абразкі, артыкулы / Ф. Янкоўскі. – Мінск : Маст. літ., 1986. – 346 с.
11 Кісліцына, Г.М. Лірычная мініяцюра як жанр беларускай літаратуры / Г.М. Кісліцына. – Мінск : Беларуская навука, 2000. – 116 с.
12 Банцэвіч, П.К., Казлоўскі, Р.К. Праз прызму часу : беларуская літаратура ХХ стагоддзя ў кантэксце навуковых даследаванняў / П.К. Банцэвіч, Р.К. Казлоўскі; Установа адукацыі “Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт”. – Гродна : ГДАУ, 2012. – 310 с.
13 Тычына, М. Апавяданне – гэта апавядальнікі / М. Тычына // Сучасная беларуская проза. Традыцыі і наватарства. Анталогія. – Мінск : ТАА “Радыёла-плюс”, 2003. – 537 с.
14 Тарасова, С.В. Новый взгляд на малую прозу / С.В. Тарасова [Электронный ресурс]. – Режим доступа :http://vestnik-samgu.samsu.ru/gum/2003web1/litr/200310602.html . – Дата доступа : 15.03.2016.
15 Геймбух, Е.Ю. Лирическая прозаическая миниатюра в системе родов и жанров (лингвостилистический аспект) / Е.Ю. Геймбух. – Москва : МГПУ, 2004. – 134 с.
16 Орлицкий, Ю. Большие претензии малого жанра / Ю. Орлицкий // Новое литературное обозрение. – 1999. – №38 [Электронный ресурс]. – Режим доступа :http://magazines.russ.ru/nlo/1999/38/orlic.html . – Дата доступа : 15.03.2016.
17 Солнцев, И. Прокрустово ложе литературного жанра, или Ещё раз о миниатюре / И. Солнцев [Электронный ресурс]. – Режим доступа :http://newlit.ru/~solntsev/3976.html. – Дата доступа : 10.03.2016.
18 Рагойша, В.П. Літаратуразнаўчы слоўнік : тэрміны і паняцці / В.П. Рагойша. – Мінск : Нар.асвета, 2009. – 303 с.
19 Тычко, Г. Мініяцюра і жанры малой прозы ў сістэме сучасных літаратурных жанраў / Г. Тычко [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступу :http://elib.bsu.by/handle/123456789/56948 . – Дата доступу : 10.03.2016.
20 Гніламёдаў, У. Феномен творчасці Сакрата Яновіча / У. Гніламёдаў // З крыніц: зборнік артыкулаў (матэрыялы канферэнцыі, прысвечанай творчасці Сакрата Яновіча, Беласток, 8 чэрвеня 1996 года) [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступу :http://kamunikat.org/usie_knihi.html?pubid=612 . – Дата доступу : 25.03.2016.
21 Ён: Сакрат Яновіч // Крыніца. – 1998. – №2. – С. 2 – 50.
22 Чыквін, Я. Сямейны партрэт крынкаўцаў з аўтарам на першым плане (Штрыхі да творчай біяграфіі Сакрата Яновіча) // Чыквін, Я. Далёкія і блізкія : Беларускія пісьменнікі замежжа / Ян Чыквін. – Беласток, 1997. – С. 229 – 247.
23 Макмиллин, А. Стихотворения в прозе Сократа Яновича 60-х годов: текст и контекст / А. Макмиллин // З крыніц: зборнік артыкулаў (матэрыялы канферэнцыі, прысвечанай творчасці Сакрата Яновіча, Беласток, 8 чэрвеня 1996 года) [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступу: http://kamunikat.org/usie_knihi.html?pubid=612 . – Дата доступу: 25.03.2016.
24 Максімюк, Я. Сакрат Яновіч: Канец клясычнай эпохі / Я. Максімюк // Czasopis. – 2013. – №3. – С. 4 – 6.
25 Тычка, Г. Аўтарская канцэпцыя чалавека і свету ў мініяцюрах Сакрата Яновіча і Яна Чыквіна / Г. Тычка // Bialorutenistyka Bialostocka. – 2013. – №5. – С. 25 – 32.
26 Яновіч, С. Загоны / С. Яновіч [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступу: http://kamunikat.org/usie_knihi.html?pubid=12753. – Дата доступу: 25.03.2016.
27 Яновіч, С. Лістоўе / С. Яновіч [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступу: http://kamunikat.org/katalohmiokb.html?pub_start=430&pubid=14186. – Дата доступу: 25.03.2016.
28 Южык, М. Прасцяг кішэнных зацемак / М. Южык [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступу: http://news.arche.by/by/page/reviews/litaratura-ahliady/983 . – Дата доступу: 25.03.2016.
29 Галубовіч, Л. Зацемкі зь левай кішэні / Л. Галубовіч. – Менск: БГАКЦ (па замове ЭўраФоруму), 1998. – 220 с.
30 Арашонак, А. Суткі без цябе : проза / А. Арашонак. – Мінск : І.П. Логвінаў, 2008. – 107 с.
31 Кавалеўскі, А. Калейдаскопна-вітражная проза Зміцера Баяровіча / А. Кавалеўскі // Маладосць – 2015. – № 7. – С. 118 – 119.
32 Баяровіч, З. Шалі : лірычна-побытавая проза / З. Баяровіч. – Мінск : Галіяфы, 2012. – 87 с.
33 Аркуш, А. Беларускай правінцыі патрэбныя сучасныя міфы / А. Аркуш [гутарыў] Алесь Кот-Зайцаў [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступу :http://budzma.org/news/ales-arkush-belaruskaj-pravincyi-patrebnyya-suchasnyya-mify.html/ – Дата доступу : 25.04.2016.
34 Аркуш, А., Козік, Б. Брызгалаўка : [зборнік] / А. Аркуш, Б. Козік. – Мінск : І.П. Логвінаў, 2009. – 81 с.
Работа защищена на оценку "7" с доработкой.
Уникальность свыше 40%.
Работа оформлена в соответствии с методическими указаниями учебного заведения.
Количество страниц - 50.
Не нашли нужную
готовую работу?
готовую работу?
Оставьте заявку, мы выполним индивидуальный заказ на лучших условиях
Заказ готовой работы
Заполните форму, и мы вышлем вам на e-mail инструкцию для оплаты