Анамастычная прастора Чачэрскага раёна
ГГУ им.Ф.Скорины (Гомельский государственный университет)
Диплом
на тему: «Анамастычная прастора Чачэрскага раёна»
по дисциплине: «Белорусский язык»
2016
251.00 BYN
Анамастычная прастора Чачэрскага раёна
Тип работы: Диплом
Дисциплина: Белорусский язык
Работа защищена на оценку "9" без доработок.
Уникальность свыше 40%.
Работа оформлена в соответствии с методическими указаниями учебного заведения.
Количество страниц - 63.
В работе также имеются следующие приложения:
Прозвішчы Чачэрскага раёна
Айконімы Чачэрскага раёна
Карта Чачэрскага раёна
Поделиться
Уводзіны
1 Тэарэтычныя асновы вывучэння анамастыкону
1.1 Антрапаніміка як раздзел анамастыкі
1.2 Тапаніміка як раздзел анамастыкі
2 Характарыстыка антрапонімаў Чачэрскага раёна
2.1 Прозвішчы
2.2 Мянушкi
3 Характарыстыка тапонімаў Чачэрскага раёна
3.1 Айконімы
3.2 Гідронімы
Заключэнне
Спіс выкарыстаных крыніц
Дадаткі
Уводзіны
Кожны носьбіт мовы штодзень сустракаецца з уласнымі імёнамі, якія служаць для наймення асоб, геаграфічных аб’ектаў, жывых і міфалагічных істот і нават розных прадметаў матэрыяльнай і духоўнай культуры. Роля, функцыі і моўная адметнасць улсных імён выявілі неабходнасць вывучэння іх у асобным раздзеле мовазнаўства – анамастыцы (з грэч. ‘майстэрства даваць імёны’). Сёння, калі анамастыка стала самастойнай навукай, яна мае свае мэты, задачы і метады даследавання, вызначаецца міждысцыплінарным характарам (цесна звязана з геаграфіяй, гісторыяй, этнаграфіяй, фальклорам), а значыць вырасла неабходнасць яе вывучэння.
Большасць даследчыкаў у вывучэнні анамастыкі вылучае тры этапы: 1) данавуковы – да XIX ст., г. зн. да выкарыстання параўнальна- гістарычнага метаду для тлумачэння ўзнікнення назваў. Ён характарызуецца аматарскім падыходам да тлумачэння імён. Напрыклад, славутая версія наіўнага вытлумачэння паходжання назвы “Гомель” ад “Го-го! Мель!”, “Менск” (“Менеск”) ад “мяняць”, “Ельск” ад “многа елак” і г.д.; 2) XIX ст. – пачатак XX ст. У гэты перыяд адбываецца станаўленне навукі. Тапанімічны матэрыял характарызуецца ў сувязі з гістарычнымі і геаграфічнымі дадзенымі на аснове параўнальна-гістарычнага метаду; 3) навуковы – з 20-х, 30-х і асабліва з 50-х гг. XX ст. У гэты перыяд анамастыка набывае статус самастойнай навукі (пачынаючы з 1950–60-х гг.). Дагэтуль дысцыпліна лічылася дапаможнай, ёю займаліся спецыялісты па розных галінах ведаў, якія зрабілі свой унёсак у тэорыю і метадалогію будучай навукі (як, напрыклад, географ В. А. Жучкевіч). Роля анамастычных дадзеных спачатку недаацэньвалася, затым да аналізу онімаў падключыліся лінгвісты, і вывучэнне матэрыялу пачалося лінгвістычнымі метадамі. Аднак анамастыка як частка лінгвістыкі не зусім змяшчаецца ў яе рамках, знаходзячыся на стыку розных дысцыплін прыродазнаўчых, краязнаўчых, лінгвістычных.
Беларуская анамастыка як навука зарадзілася адносна нядаўна, але ўжо мае свае каштоўныя набыткі. Пачатак яе звязваюць з імем акадэміка М.В.Бірылы (“Беларуская антрапанімія: Уласныя імёны, імёны-мянушкі, імёны па бацьку, прозвішчы” (1966), “Беларуская антрапанімія: Прозвішчы, утвораныя ад апелятыўнай лексікі” (1969), “Беларуская антрапанімія: Структура ўласных мужчынскіх імён” (1982). У гэтых кнігах даецца этымалагічны аналіз імён, структура кананічных імён, шляхі іх адаптацыі пачынаючы з ХV–ХVІІІ ст. і інш. [1]. Шмат прац вывучэнню беларускай анамастыкі (антрапонімы, тапонімы, онімы ў мастацкім тэксце) прысвяціў В.В.Шур [2–4]. Мастацкай анрапаніміяй займаецца і В. А. Ляшчынская (у паэзіі Янкі Купалы) [5], а Л.П. Кузьміч звяртаўся да спецыфікі іх выкарыстання ў беларускім паэтычным фальклоры [6].
1 Тэарэтычныя асновы вывучэння анамастыкону
1.1 Антрапаніміка як раздзел анамастыкі
Уласныя імёны, іх паходжанне і гісторыя развіцця цікавілі чалавецтва з даўніх часоў. Аднак навуковы падыход да іх вывучэння – з’ява адносна нядаўняя. Пачатак вывучэння антрапонімаў у першай палове ХІХ ст. паклаў нямецкі вучоны В. Гумбальт. Некаторыя даследчыкі (А. Кіркор, А. Качубінскі, А.Пагодзін і інш.) ужо ў сярэдзіне XІX стагоддзя разумелі важнасць уласных імён. Асноўная часка даследаванняў гэтага перыяду – гэта прыватныя назіранні і заўвагі. Сістэмны, навуковы характар вучэнне пра асабовыя ўласныя імёны набыло толькі ў апошнія дзесяцігоддзі XX стагоддзя, калі з'явілася шмат спецыяльных выданняў, былі выпрацаваны прынцыпы анамастыкі як самастойнай навуковай дысцыпліны.
Анамастыка (ад грэч. onomastike – ‘мастацтва даваць імёны’) – комплексная навука пра ўласныя імёны, асноўныя заканамернасці гісторыі, развіцця і функцыянавання асабовых імён [19, с. 64]. Спецыфіка прадмета анамастыкі ў тым, што яго вывучэнне выходзіць за межы мовазнаўства і патрабуе ўліку гістарычных, геаграфічных, сацыяльна-эканамічных і іншых фактараў.
Анамастыка цесна звязана з іншымі навукамі, таму што імя можа быць аб’ектам вывучэння гісторыі, геаграфіі, астраноміі, батанікі, літаратуры і г.д.. У сувязі з гэтым даследчыкі анамастычнай лексікі павінны добра валодаць прыёмамі лінгвістычнага аналізу слова, ведаць гісторыю свайго і суседніх народаў, быць дасведчанымі ў праблемах мастацкай літаратуры, мець грунтоўнае ўяўленне пра геаграфію ўласных імён, іх бытаванне і пашырэнне ў прасторы і часе.
Узровень сучаснай лінгвістычнай навукі на Беларусі дазваляе выдзеліць у анамастыцы наступныя напрамкі – тапаніміку і антрапаніміку. Паводле ТСБЛМ, тапаніміка – раздзел мовазнаўства, які вывучае тапонімы – уласныя назвы якога-небудзь геаграфічнага аб’екта, заканамернасці іх узнікнення, развіцця і функцыянавання” [20, с. 653]. Трэба адрозніваць паняцце тапаніміка ад пададзенага аднакаранёвым словам паняцця тапанімія, што ўжываецца ў значэнні “сукупнасць тапонімаў якой-небудзь мясцовасці, краіны” [20, с. 653].
Папулярызацыя і актыўнае развіццё тапанімікі прыйшлося на канец 60- х – пачатак 70-х гг. ХХ ст. У Беларусі да вывучэння тапанімікі звярталіся географ В. А. Жучкевіч, мовазнаўцы В. П. Лемцюгова, Я. Н. Рапановіч, В. В. Шур і інш.
Як адзначае В. В. Шур, сярод тапанімічных назваў вылучаюць айконімы – уласныя назвы населеных пунктаў, а таксама урбонімы – назвы ўнутрыгарадскіх аб’ектаў (плошчаў, паркаў, музеяў); мікратапонімы – гэта назвы дробных, невялікіх аб’ектаў: палёў, узлескаў, гаёў, палянак.
2 Характарыстыка антрапонімаў Чачэрскага раёна
2.1 Прозвішчы
Беларускія прозвішчы ўзніклі не так даўно – у XVII–XVIII стагоддзях, і сёння кваліфікуюцца як другасныя ўтварэнні. Вучоныя лічаць, што паходжанне многіх антрапонімаў матываванае, а лексічны склад іх даволі багаты і разнастайны. У якасці апелятываў для антрапонімаў, лічыць П. У. Сцяцко, выступалі “ўласныя асабовыя імёны або мянушкі, якія нярэдка характарызавалі асоб паводле пэўных адзнак, прымет, уласцівасцей, іх падабенства да вядомых рэалій. Потым мянушкі набылі статус прозвішчаў, сталі перадавацца па спадчыне” [30, с. 164]. Такім чынам, лексіка самых разнастайных галін жыццядзейнасці і навакольнага асяроддзя магла выкарыстоўвацца для ўтварэння прозвішчаў. Вядомы даследчык А. В. Суперанская адзначае, што аналіз з лексіка- семантычнага боку “дае значную інфармацыю, якая ўяўляе цікавасць для гісторыкаў, сацыёлагаў, а таксама лінгвістаў. Пры параўнанні лексічных палёў, па якіх размяркоўваюцца асновы прозвішчаў у розных мовах, можна зрабіць вывады пра агульнае або, наадварот, адрознае ў нацыянальных культурах асобных народаў” [25, с. 81].
Фактычны матэрыял (каля 1000 прозвішчаў жыхароў Чачэрскага раёна) сведчыць, што ўсе прозвішчы паходзяць ад двух класаў лексікі: адапелятыўнай і аданамастычнай. Найбольшую прадуктыўнасць ў якасці утваральнай базы паказала апелятыўная лексіка. Гэтыя асновы адлюстроўваюць настолькі розныя бакі рэчаіснасці, што разнастайнасць і багацце прозвішчаў адапелятыўнага паходжання уяўляюць сабой своеасаблівую энцыклапедыю штодзённага матэрыяльнага і духоўнага жыцця жыхароў Чачэрскага раёна са старадаўніх часоў.
Лексіка-семантычны аналіз антрапонімаў Чачэрскага раёна праведзены з улікам класіфікацыі, прапанаванай лінгвістамі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта.
I. Адапелятыўныя прозвішчы
1. Прозвішчы, утвораныя ад назваў жывёльнага свету (аданімалістычныя прозвішчы). Гэта найбольшая па колькасці група. Антрапонімы гэтай лексіка-семантычнай групы ўтвораны ад найменняў разнастайных жывёл і птушак. Як адзначае У. А. Бобрык, “з іх дапамогай можна атрымаць уяўленні пра старажытную фаўну нашай краіны, пра распаўсюджанасць і папулярнасць сярод насельніцтва той ці іншай жывёлы” [18, с. 51]. У сваю чаргу, у ёй можна вылучыць наступныя падгрупы:
а) найбольшую прадуктыўнасць для ўтварэння аданімалістычных прозвішчаў выявілі назвы дзікіх жывёл і грызуноў: -бабёр- / бобрык- (Баброў, Бобрык, Баброўскі), -барсук- (Барсукоў, Барсук), а таксама Белкін, Ёжыкаў, Зубраў, Зайцаў, Кротаў, Лісаў, Лісенка, Львоў, Мамантаў, Машэкін (бел. машэка ‘мядзведзь’ [1, ч.ІІ, с. 283]), Мышкоўскі, Мядзведзеў, Суркоў, Собалеў, Туркоўскі (ад тур ‘вымерлы дзікі бык, про- дак буйной рагатай жывёлы’ [20, с. 668]), Шашкоў (шашок ‘тхор’ [1, ч.ІІ, с. 472]), Яжоў.
3 Характарыстыка тапонімаў Чачэрскага раёна
3.1 Айконімы
Айконімы (уласныя назвы населеных пунктаў: гарадоў, сёл, вёсак, пасёлкаў, хутароў, раз’ездаў) вывучае адзін з раздзелаў тапанімікі – айканіміка (ад грэч. oikos ‘жыллё’ і onуma ‘імя’). Такім чынам, аб’ектам вывучэння айканімікі з’яўляюцца ўласныя імёны паселішчаў рознага тыпу.
Айконімы ў тапанімічнай навуцы падзялюцца на два віды: астыонімы – уласныя назвы гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (ад грэч. acteios ‘гарадскі’ і onуma ‘імя’): Чачэрск, Ельск, Мазыр, Гомель і інш. і камонімы – уласныя назвы любога сельскага паселішча (тэрмін з грэчаскай мовы абазначае ‘вёска, пасёлак’ і онім ‘імя’): напрыклад, у Чачэрскім раёне вёскі Куклічы, Залессе, Добрынь, пасёлкі Іванаўка, Сычаўка-Рудніцкая, Падыгрушка і г.д.
1 Астыонімы. Чачэрск. Тапонім, што называе горад – адміністрацыйны цэнтр раёна – утварыўся ад назвы рэчкі Чачора. У такім напісанні тапонім вядомы ужо з XIV стагоддзя. У старажытнасці слова «чачор» азначала «воск». Далёкія продкі цяперашніх жыхароў Чачэрска выраблялі яго ў вялікай колькасці, збіраючы ў лясах мёд дзікіх пчол, і адпраўлялі па Сажы і Дняпры для абмену на іншыя тавары. Пра гэта, у прыватнасці, сведчаць рэшткі суднаў, гружаных воскам, якія выявілі археолагі ў даўніх рэчышчах [75, с.470].
2 Камонімы (назвы вёсак і паселішчаў сельскага тыпу) Чачэрскага раёна можна падзяліць на наступныя групы (Дадатак Б).
Паводле паходжання:
1. Паходжанне ад асновы наймення тапаграфічнага аб’екта. Сюды ўваходзяць тапонімы, што ўтварыліся ад назваў:
1) прыродных аб’ектаў на мясцовасці;
2) збудаванняў;
3) месцаў, дзе займаліся рамёствамі і вытворчасцю.
2. Сімвалічныя назвы.
3. Паходжанне ад уласных назваў.
Паводле семантыкі:
– Назвы-характарыстыкі.
– Назвы-арыенціры.
Паводле саставу:
- Простыя.
- Складаныя.
-Састаўныя.
1. Паходжанне ад асновы наймення тапаграфічнага аб’екта. Сюды ўваходзяць тапонімы, што ўтварыліся ад назваў:
1) прыродных аб’ектаў на мясцовасці;
Заключэнне
Вырашэнне пастаўленых у дыпломнай працы задач дазволіла зрабіць наступныя высновы.
Праведзены аналіз даследаванняў другой паловы XX і пачатку XXI стагоддзя, прысвечаных вывучэнню антрапонімаў як адной з найбольш значных груп лексікі, даказвае, што вывучэнне антрапанімічных назваў і сёння застаецца актуальным і надзённым. Даследаванне дае падставы сцвярджаць думку пра неабходнасць сістэмнага вывучэння антрапанімікона таго ці іншага рэгіёна нашай краіны, што дазволіць паказаць, наколькі цесна ўзнікненне і замацаванне прозвішчаў звязана з гісторыяй грамадства, з гаспадарчай і духоўнай дзейнасцю іх носьбітаў, характарам і духоўнай культурай чалавека.
Карыстаючыся апiсальным, супастаўляльным, структурным, тыпалагiчным метадамi аналiзу, элементамi статыстычнага i арэальнага метадаў, беларускiя лiнгвiсты паступова ставараюць празрыстую, упарадкаваную сiстэму тапанiмiкону нашай краiны i яе асобных рэгiёнаў, тым самым захоўваючы моўную i культурную каштоўнасць онiмаў – геаграфiчных назваў.
Аналіз прозвішчаў жыхароў Чачэрскага раёна дае падставы сцвярджаць, што большасць антрапонімаў адапелятыўнага і адыменнага паходжання мае этымалагічна выразную семантыку. Разам з тым сярод прозвішчаў сустракаюцца і такія адапелятыўныя ўтварэнні, значэнне і паходжанне якіх тлумачыцца толькі пры выкарыстанні разнастайных, у тым ліку і рэгіянальных, лексікаграфічных крыніц. Аналіз разгледжаных прозвішчаў дае таксама падставы сцвярджаць, што самай прадуктыўнай базай для ўтварэння анрапонімаў-прозвішчаў Чачэрскага раёна з’яўляецца апелятыўная лексіка. Яна прадстаўлена разнастайнымі лексіка-семантычнымі групамі. Найбольш пашыранымі з’яўляюцца прозвішчы, якія ўтварыліся ад назваў жывёльнага і расліннага свету, прафесій і розных відаў дзейнасці людзей, назваў прылад працы і прадметаў побыту, а таксама вялікі пласт складаюць прозвішчы, што адлюстроўваюць фізічныя і разумовыя якасці чалавека. Значна радзей сустракаюцца прозвішчы, матываваныя назвамі з’яў прыроды, жыцця грамадства, асоб паводле сваяцтва, абстрактныя паняцці. Надзвычай прадуктыўнымі для ўтварэння прозвішчаў Чачэрскага раёна з’яўляюцца мужчынскія ўласныя асабовыя імёны. Могія з іх сёння амаль не ўдываюцца і зафіксаваныя толькі ў сучасных прозвішчах.
У працэсе аналiзу мянушак намi зроблены вывад, што ў сувязi з матывацыяй узнiкнення мянушкi, яе эмацыянальна-экспрэсiўнай афарбоўкай, яны падзяляюцца на пазiтыўныя, якiя носяць жартаўлiвы, добразычлiвы характар, i негатыўныя, якiя маюць адценне знявагi, нават часам носяць лаянкавы характар. Выяўленыя мянушкi ў гаворках Чачэрскага раёна сведчаць аб тым, што вырашальнымi фактарамi iх утварэння i ўжывання з’яўляюцца народны гумар i назiральнаспь.
1 Бірыла, М. В. Беларуская антрапанімія: у 3 ч. Ч. 1. Уласныя імёны, імёны-мянушкі, імёны па бацьку, прозвішчы. / М. В. Бірыла.– Мн.: Навука і тэхніка, 1966. – 328 с.; Ч. 2. Прозвішчы, утвораныя ад апелятыўнай лексікі. – Мн.: Навука і тэхніка, 1969. – 505 с.; Ч. 3. Структура ўласных мужчынскіх імён. – Мн.: Навука і тэхніка, 1982. – 320 с.
2 Шур, В. Беларускія ўласныя імёны: Беларуская антрапаніміка і тапаніміка / В. В. Шур. – Мінск: Мастацкая літаратура, 1998. – 239 с.
3 Шур, В. В. З гісторыі ўласных імёнаў / В. В. Шур; пад рэд. П. У. Сцяцко. – Мінск: Выш. шк., 1993. – 156 с.
4 Шур, В. Онім у мастацкім тэксце / В. В. Шур. – Мінск: Беларускі кнігазбор, 2006. – 216 с.
5 Ляшчынская, В. А. Уласнае імя ў паэзіі Янкі Купалы / В. А. Ляшчынская // Актуальные вопросы славянской ономастики: материалы научной конференции . – Гомель: УО “ ГГУ им. Ф. Скорины”, 2002. – С. – 150–156.
6 Кузьміч, Л. П. Семантычныя асаблівасці мужчынскіх асабовых намінацый у беларускім паэтычным фальклоры / Л. П. Кузьміч // Словообразование и номинативная деривация в славянских языках: тез. докл. III республ. конф. – Гродно, 1989. Ч 2. – С. 48–50.
7 Рогалев А.Ф. Имя и образ: Художественная функция имен собственных в литературных произведениях и сказках. – Гомель: ОДО «Барк», 2007. – 224 с.
8 Рогалев, А.Ф. Историческая антропонимия Гомеля и окрестностей / А.Ф. Рогалев. – Гомель: ОДО «Барк», 2009. – 152 с.
9 Рогалев, А.Ф. Введение в антропонимику. Именование людей с древнейших времен до конца XVIII века (на белорусском антропонимическом материале) / А.Ф. Рогалев. – Брянск: Группа компаний «Десяточка», 2010. – 147 с.
10 Рогалев, А.Ф. Топонимический словарь Гомеля и Гомельского района / А.Ф. Рогалев. – Гомель: ОДО «Барк», 2012. – 292 с.
11 Багамольнікава Н.А. Тапанімія Гомельшчыны: структурна-семантычная характарыстыка / Н.А. Багамольнікава . – Гомель: ГДУ імя Ф.Скарыны, 2008. – 242 с.
12 Багамольнікава, Н.А. Сістэмныя адносіны мянушак у сінхраніі / Н.А. Багамольнікава // Известия Гомельского государственного университета имени Ф.Скорины. – № 1 (76). Гуманитарные науки – 2013. – С. 7 – 10.
13 Багамольнікава, Н.А. Я тут жыву. Лексіка-семантычная характарыстыка гелонімаў Гомельшчыны / /Н.А. Багамольнікава // Роднае слова. – 2013. – №2. – С. 41 – 43.
14 Карніеўская, Т. А. Іменаслоў Гомеля другой паловы ХХ стагоддзя: манаграфія / Т. А. Карніеўская; М-ва адукацыі РБ, Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны. – Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны, 2010. – 168 с.
15 Копытко, В. А. О вариантности личных собственных имён Гомельщины / В. А. Копытко // Региональные особенностивосточнославянских языков, литератур, фольклора и методы их изучения. – Гомель, 1985. – Ч. 1. – С. 106–107.
16 Капытка, В. А. Ацэнка мовы і вымаўлення асобы ў мянушках Гомельшчыны / В. А. Капытка // Веснік БДУ. Сер. 4. – 1990. – № 2. – С. 34 –36.
17 Бобрык, У. А. Састаўныя мянушкі Гомельшчыны / У. А. Бобрык // Христианский гуманизм и его традиции в славянской культуре: сб. научн. ст. Вып. 4 / редкол.: Т.Н. Усольцева (гл. ред.) [и др.] ; М-во образования РБ, Гомельский гос. ун-т им. Ф. Cкорины. – Гомель: ГГУ им. Ф. Скорины, 2011. – С. 140–145.
18 Бобрык, У. А. Прозвішчы Жыткавіцкага раена адапелятыўнага паходжання / У. А. Бобрык // Известия Гомельского государственного университета имени Ф. Скорины. Гуманитарные науки. – Гомель, 2014. – №1. – С. 50–53.
19 Мезенка, Г. М. Беларуская анамастыка: навуч. дапам. для студэнтаў ун-таў / Г. М. Мезенка. – Мінск: Выш. школа, 1997. – 119 с.
20 Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы: Больш за 65 000 слоў / Пад рэд. М. Р. Судніка, М. Н. Крыўко. – 4-е выд. – Мінск: БелЭН, 2005. – 784 с.
21 Рагойша, В. П. Паэтычны слоўнік / В. П. Рагойша. – 3-е выд., дапрацаванае і дапоўненае. – Мінск: Бел. навука, 2004. – 576 с.
22 Багамольнікава, Н. А. Антрапанімія Гомельшчыны ў кантэксце беларускай анамастыкі: для студ. дзённай і завочнай форм навучання / Н. А. Багамольнікава. – Гомель: УА “ГДУ імя Ф. Скарыны”, 2012. – 46 с.
23 Баскаков, Н. А. Русские фамилии тюркского происхождения / Н. А. Баскаков. – М.: Главная редакция восточной литературы издательства “Наука”, 1979. – 279 с.
24 Унбегаун, Б. Г. Русские фамилии: пер. с англ. / Б. Г. Унбегаун; общ. ред. Б. А. Успенского. – Москва: Прогресс, 1989. – 443 с.
25 Суперанская, А. В. Общая теория имени собственного / А. В. Суперанская. – М.: Наука, 1973. – 367 с.
26 Бондалетов, В. Д. Русская ономастика. / В. Д. Бондалетов. – М.: Просвещение, 1983. – 224 с.
27 Бірыла, М. В. Беларускія антрапанімічныя назвы ў адносінах да антрапанімічных назваў іншых славянскіх моў (рускай, украінскай, польскай) // V Міжнародны з’езд славістаў: Даклады. – Мн.: Выд-ва АН БССР, 1963. – 60 с.
28 Суднік, М. Р. Слоўнік асабовых уласных імён / уклад. М. Р. Суднік. – Мінск: АН БССР, Інстытут мовазнаўства, 1965. – 176 с.
29 Усціновіч, Г. К. Антрапанімія Гродзеншчыны і Брэстчыны (ХІV–ХVІІІ стст.) / Г. К. Усціновіч. – Мінск: Навука і тэхніка, 1975. – 175 с.
30 Сцяцко, П. У. Мовазнаўчы досвед (выбраныя творы): у 2 ч. Ч 1. Дыялекталогія. С 92. Сучасная мова і методыка. Анамастыка. Міжмоўныя стасункі / П. У. Сцяцко. – Гродна: ГрГУ, 2005, – 378с.
31 Шумская, І. А. Размоўна-бытавыя формы мужчынскіх асабовых імён Брэстчыны / І. А. Шумская // Беларуская анамастыка. – Мінск: Навука і тэхніка, 1985. – С. 5–26.
32 Саламевіч, Я. Слоўнік беларускіх псеўданімаў / Я. Саламевіч. – Мінск: Навука і тэхніка, 1983. – 207 с.
33 Бірыла, М. В. Тыпалогія і геаграфія славянскіх прозвішчаў / М. В. Бірыла. – Мінск: Навука і тэхніка, 1988. – 67 с.
34 Юрэвіч, У. М. Слова жывое, роднае, гаваркое: Дапам. для настаўнікаў/ У. М. Юрэвіч.– Мн.: Маст. літ., 1998. – 282 с.
35 Мезенка, Г. М. Віцебскія прозвішчныя тыпы XII- XIX стст. у славянскім кантэксце // Беларуская мова: шляхі развіцця, кантакты, перспектывы: Матэрыялы III Міжнарод. Кангрэса беларусістаў “ Беларуская культура ў дыялогу цывілізацый”. – Мн.: “Беларускі кнігазбор”, 2001. – С. 73–84.
36 Семянькова, Г. К. Сучасныя прозвішчы жыхароў Віцебшчыны, утвораныя ад “колеравых” апелятываў // Актуальныя пытанні беларускай лингвістыкі (да 80-годдзя прафесара М. С. Яўневіча): Зборнік навуковых артыкулаў. – Мн.: БДПУ, 2002. – С. 157–161.
37 Лукашанец, А. А. Родавыя (спадчынныя) найменні ў сістэме мясцовага анамастыкону / А. А. Лукашанец // Studia Sławistyczne 2: Nazwy osobowe na pograniczach kulturowych. – Białystok: Libra, 2000. – S. 89–97.
38 Мезенка, Г. М. Беларуская антрапанімія: вучэб. дапам. / Г. М. Мезенка (навук. рэд.) [і інш.]. – Віцебск: УА “ВДУ імя П. М. Машэрава”, 2009. – 254 с.
39 Лаўрэнаў, А., Міхайлаў, П. Лексіка-семантычныя групы антрапонімаў адапелятыўнага паходжання (на матэрыяле прозвішчаў жахвроў Ждановіцкага с/с Мінскага раёна / А. Лаўрэнаў, П. Міхайлаў // Беларуска-руска-польскае супастаўляльнае мовазнаўства. Ч.2. – Віцебск, 1997. – С. 292–296.
40 Семянькова, Г. К. Сучасныя прозвішчы і мясцовыя гаворкі: пытанне ўзаемасувязі / Г. К. Семянькова // Актуальныя праблемы мовазнаўства і лінгвадыдактыкі: матэрыялы рэспубліканскай навуковай канферэнцыі (да 70-годдзя з дня нараджэння прафесара Галіны Мікалаеўны Малажай), Брэст, 20-21 сакавіка 2008 г. / пад агул. рэд. М.І. Новік; [рэдкал.: М. І. Новік, В. М. Касцючык, Л. І. Яўдошына, С. Ф. Бут-Гусаім]; Брэсц. дзярж. ун-т імя А. С. Пушкіна, каф. беларускага мовазнаўства. – Брэст: БрДУ, 2008. – С. 178–180.
41 Станкевіч, А. А. Слоўнік-даведнік асабовых імён / А. А. Станкевіч, Н. І. Фралова; нав. рэд. д. філ. н. А. М. Булыка. – Гомель: ГДУ і імя Ф. Скарыны, 2001. – 235 с.
42 Гурская, Ю. А. Имя собственное: этимология, национально- культурный потенциал, концептуализация: автореф. дис. … д-ра филол. наук: 10.02.19 / Ю. А. Гурская; БГУ. – Минск, 2009. – 41 с.
43 Барысевіч, К. А. Прозвішчы ў беларускай і англійскай мовах: структура, дэрывацыя, семантыка ўтваральных асноў: аўтарэф. дыс. … канд. філал. навук: 10.02.02 / К. А. Барысевіч; ГрДУ. – Гродна, 2010. – 19 с.
44 Усціновіч, Г. К. Слоўнік асабовых ўласных імён / А. К. Усціновіч. – Мінск: Літаратура і мастацтва, 2011. – 240 с.
45 Жучкевич, В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии / В. А. Жучкевич. – Минск: Изд. БГУ, 1974. – 448 с.
46 Лемцюгова, В. П. Беларуская айканімія. Лінгвістычны аналіз назваў населеных пунктаў Мінскай вобласці] / В. П. Лемцюгова. – Мінск: Навука і тэхніка, 1970.– 155 с.
47 Лемцюгова, В. П. Тапонімы распавядаюць: навукова-папулярныя эцюды / В. П. Лемцюгова. – Мінск: Литература и Искусство, 2008. – 416 с.
48 Рапановіч, Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Гомельскай вобласці / Я. Н. Рапановіч; рэд. П. П. Шуба. – Мінск: Навука і тэхніка, 1986. – 240 с.
49 Багамольнікава, Н. А. Айканімія Гомельшчыны: слоўнік / Н. А. Багамольнікава, А. А. Станкевіч; навук. рэд. В. П. Лемцюгова. – Гомель: УА “ГДУ імя Ф.Скарыны”, 2003. – 392 с.
50 Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Чачэрскага р-на / укл. У. Я. Райскі, Я. А. Шыпенка; маст. Э. Э. Жакевіч. – Мінск: БЕЛТА, 2000. – 622 с.
51 Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магіл. вобл. : Нармат. дав. / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. – Мінск: Тэхналогія, 2009. – 669 с.
52 Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомел. вобл. : нармат. давед. / Н. А. Багамольнікава [і інш.]; пад агул. рэд. В. П. Лемцюговай. – Мінск: Тэхналогія, 2006. – 382 с.
53 Рагаўцоў, В. І. Анамастычны слоўнік Магілёўшчыны / В. І. Рагаўцоў, С. Я. Кечык. – Магілёў: МДУ імя А.А. Куляшова, 2000. – 168 с.
54 Бирилло, Э. К. Ойконимия Гомельской области: автофер. дис. … канд. филол. наук: 10.02.01 / Э. К. Бирилло. – Минск: МГПИ им. А.М. Горького, 1974. – 24 с.
55 Казлова, Р. М. Айканімія Палесся (агульная характарыстыка) / Р. М. Казлова // VI Навуковыя чытанні, прысвечаныя 120-годдзю з дня нараджэння акадэміка НАН Беларусі С. М. Некрашэвіча: зб. навук. арт. (г. Гомель, 23 мая 2003 г.) / гал. рэд. А. А. Станкевіч. – Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны, 2003. – С. 140–144.
56 Казлова, Р. М. Палеская Моза, Мозыр / Мазыр (храналагічна- этымалагічны аспект) / Р. М. Казлова // Надзённыя праблемы лексікалогіі і анамастыкі славянскіх моў: зборнік навуковых артыкулаў / рэд.: А. В. Солахаў, В. В. Шур; М-ва адук. РБ, Мазырскі дзярж. пед. ун-т. – Мазыр: УА МДПУ, 2006. – С. 165–166.
57 Кузьміч, Л. П. Чачэршчына: з этналінгвістычных назіранняў / Л. П. Кузьміч // YI Навуковыя чытанні, прысвечаныя 120-годдзю з дня нараджэння акадэміка НАН Беларусі С. М. Некрашэвіча. Зб. навук. арт. (г. Гомель, 23 мая 2003 г.) / Гал. рэд. А. А. Станкевіч. – Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны, 2003. – С. 147–151.
58 Топоров, В. Н., Трубачёв, О. Н. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепрвья /В. Н. Топоров, О. Н. Трубачёв. – М., 1962. – 270 с.
59 Козлова Р. М. Некоторые аспекты методики выявления балтизмов в славянских языках / Р. М. Козлова // Аstа Slаvicа. – Wroclаv, 1990. – С. 215- 225.
60 Богоедова, Т. Н. Гидронимия бассейна Сожа (праславянский фонд): дис. на соиск. уч. степ. канд. фил. наук: 10.02.03 / Т. Н. Богоедова. – Гомель: ГГУ им. Ф. Скорины, 1997. – 141 с.
61 Багамольнікава, Н. А. Гідронімы басейна ракі Прыпяць: структурна- семантычныя тыпы матывацыі / Н. А. Багамольнікава. – Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны, 2004. – 195 с.
62 Смаль, Н. Р. Гідранімія і айканімія Пабужжа. Праблема ўзаемадзеяння / Н. Р. Смаль // Аўтарэф. дысерт. на атрым. вуч. ступені канд. філал. навук. – Мінск, 1966. – 17 с.
63 Ожегов, С. И. Толковый словарь русского языка: 80 000 слов и фразеологических выражений / С. И. Ожегов, Н. Ю Шведова. – М.: Российская академия наук. Институт русского языка им. В. В. Виноградова, 1999. – 944 с.
64 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы: у 11 т. / Уклад. Г. А. Цыхун [і інш.]. – Мінск: Беларуская навука, 1987 – 2006.
65 Тураўскі слоўнік. У 5 т. / склад. А. А. Крывіцкі, Г. А. Цыхун, І. Я. Яшкін. – Мінск: Навука і тэхніка, 1982–1987.
66 Санько, С. Беларуская міфалогія: энцыклапедычны слоўнік / С. Санько, Т. Валодзіна, У. Васілевіч і інш. – Мінск: Беларусь, 2004. – 592 с.
67 Федосюк, Ю.А. Русские фамилии: Популярный этимологический словарь / Ю.А. Федосюк. – М.: Дет. лит., 1980. – 239 с.
68 Никонов, В. А. Словарь русских фамилий / В. А. Никонов. Сост. Е.Л. Крушельницкий. – М.: Школа-Пресс, 1993. – 224 с.
69 Лемтюгова, В. Острый, как Шпига / В. Лемтюгова // «Советская Белоруссия». – 2012. – 9 июн. – С. 14.
70 Суперанская, А. В. Современный словарь личных имён: Сравнение. Происхождение. Написание / А. В. Суперанская. – Москва: Айрис-пресс, 2005. – 384 с.
71 Петровский, Н. А. Словарь русских личных имен: Ок. 2600 имен / Н. А. Петровский; спец. науч. ред. О. Д. Митрофанова. – 3-е изд., стреотип. – М.: Русский язык, 1984. – 384 с.
72 Селищев, А.М. Избранные труды / А.М. Селищев. – М.: Прогресс, 1968. – 238 с.
73 Суслова, А.В. О русских именах [Тэкст] / А.В. Суслова, А.В. Суперанская А.В. – Л.: Лениздат, 1985. – 221 с.
74 Новік, Н.І. Матываваныя мужчынскія мянушкі [Тэкст] / Н.І. Новік // Беларуская мова. – 1993. – №20. – С. 20-26.
75 Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 т. / С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. – Мінск: БелЭн, 2005. – Т. 2, кн. 2. Гомельская вобласць – 520 с.
76 Яшкін, І.Я. Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія: Слоўнік геаграфічных тэрмінаў / І.Я. Яшкін. – Мінск: Навука і тэхніка, 1971. – 256 с.
Работа защищена на оценку "9" без доработок.
Уникальность свыше 40%.
Работа оформлена в соответствии с методическими указаниями учебного заведения.
Количество страниц - 63.
В работе также имеются следующие приложения:
Прозвішчы Чачэрскага раёна
Айконімы Чачэрскага раёна
Карта Чачэрскага раёна
Не нашли нужную
готовую работу?
готовую работу?
Оставьте заявку, мы выполним индивидуальный заказ на лучших условиях
Заказ готовой работы
Заполните форму, и мы вышлем вам на e-mail инструкцию для оплаты