Структурная арганізацыя простых сказаў у аповесцях В. Быкава Знак бяды Сотнікаў
ГГУ им.Ф.Скорины (Гомельский государственный университет)
Диплом
на тему: «Структурная арганізацыя простых сказаў у аповесцях В. Быкава Знак бяды Сотнікаў»
по дисциплине: «Белорусский язык»
2016
251.00 BYN
Структурная арганізацыя простых сказаў у аповесцях В. Быкава Знак бяды Сотнікаў
Тип работы: Диплом
Дисциплина: Белорусский язык
Работа защищена на оценку "8" без доработок.
Уникальность свыше 40%.
Работа оформлена в соответствии с методическими указаниями учебного заведения.
Количество страниц - 49.
Поделиться
Уводзіны
1 Паняцце простага сказа ў лінгвістычнай літаратуры
1.1 Класіфікацыя двухсастаўных сказаў
1.2 Класіфікацыя аднасастаўных сказаў
2 Ужыванне простых двухсастаўных сказаў у мове аповесцей В. Быкава
2.1. Выражэнне прэдыкатыўнасці ў простым двухсастаўным сказе
2.2. Характарыстыка ўскладненых двухсастаўных сказаў
3 Ужыванне простых аднасастаўных сказаў у мове аповесцей В. Быкава
3.1. Характарыстыка асабовых аднасастаўных сказаў
3.2. Характарыстыка неасабовых аднасастаўных сказаў
3.3. Характарыстыка іменных аднасастаўных сказаў
Заключэнне
Спіс выкарыстаных крыніц
Уводзіны
У цяперашні час мовазнаўства мае вялікую колькасць лінгвістычных тэорый, якія вывучаюць сінтаксіс. Сінтаксіс як раздзел навукі пра мову вывучае сінтаксічныя канструкцыі, заканамернасці і спосабы іх утварэння, магчымасці спалучэння і функцыянавання ў тэксце.
Цэнтральнай граматычнай адзінкай сінтаксісу з'яўляецца просты сказ. Гэта вызначаецца тым, што просты сказ ўяўляе сабой элементарную адзінку, прызначаную для перадачы адносна закончанай інфармацыі, менавіта ў ім знаходзяць выражэнне найбольш істотныя функцыі мовы: камунікатыўная, пазнавальная і экспрэсіўная.
Простыя сказы паводле будовы падзяляюцца на двухсастаўныя і аднасастаўныя.
У пачатку XX ст. у беларускай лінгвістыцы не вылучаліся аднасастаўныя сказы, бо разглядаліся яны, як правіла, у межах няпоўных двухсастаўных сказаў. Разам з тым i на сённяшні дзень лінгвісты не маюць адзінага погляду на тэрміналагізацыю самога прэдыкатыўнага цэнтра аднасастаўных сказаў.
Тэарэтыка-метадалагічныя асновы беларускага ciнтакcicy былі закладзены ў 1940-1980-я гг., што звязана з навуковай дзейнасцю i фундаментальнымі працамі па ciнтакcice беларускай мовы Я.Карскага, Б. Тарашкевіча, Я. Лёсіка, Ц. Ломцева, А. Груцы, М. Булахава, М. Яўневіча, Л. Бурака, П. Шубы, Л. Падгайскага, М. Гурскага, А. Міхневіча, В. Мартынава, А. Наркевіча i інш.
1970-я гг. без перабольшвання − «залаты час» у гісторыі беларускай сінтаксічнай навукі. У тэты перыяд праводзяцца фундаментальныя даследаванні, якія будуць прадвызначаць развіццё тэарэтычнай сінтаксічнай думкі на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў (М.Аўласевіч, JI.Бурак, Н.Гаўрош, 3.Данільчык, Л.Курбыка, Г.Малажай, В.Габкевіч, В. Рагаўцоў, I.Шумская і інш.). У 1980-я гг. з’яўляецца другая акадэмічная граматыка беларускай мовы («Беларуская граматыка», 1986). 1980-я гг. − час стварэння «класічных» падручнікаў, да ліку якіх можна аднесці і працу Л.Бурака, у якой было закранута пытанне аб сінтаксісе простага сказа «Сучасная беларуская мова: Сінтаксіс. Пунктуацыя» [1]. У 1990-я гг. з’яўляецца энцыклапедыя «Беларуская мова» (1994), на старонках якой дастаткова вялікая колькасць артыкулаў прысвечана сінтаксічнай праблематыцы. Традыцыйным аб’ектам даследавання ў гэты час становіцца і просты сказ (М.Бузук, А.Міхайлава, Н.Паўлоўская, І. Рабчынская, Т.Рамза, С.Рачэўскі).
1 Паняцце простага сказа ў лінгвістычнай літаратуры
Сказ – “сінтаксічная адзінка, якая арганізавана са слова ці спалучэння слоў і служыць для выражэння асобнай думкі або пачуцця” [11, с. 18].
“Слова ці спалучэнне слоў, якія ствараюць цэласную структурна- сінтаксічную адзінку для выражэння асобнай думкі або пачуцця. называецца сказам” [1, с. 215].
Пры дапамозе сказаў паведамляецца пра з’явы і падзеі, якія адбываюцца або могуць адбывацца ў аб’ектыўнай рэчаіснасці, перадаюцца розныя пачуцці гаворачай асобы, волевыяўленні і г. д.
Сказ – гэта важная камунікатыўная адзінка, якая служыць для абмену думкамі паміж людзьмі.
Пры структурна-семантычнай класіфікацыі сказаў традыцыйна зыходзяць з некалькіх параметраў і размяжоўваюць іх паводле структуры:
- простыя і складаныя;
- двухсастаўныя, аднасастаўныя, бессастаўныя;
- развітыя і неразвітыя;
- поўныя і няпоўныя;
- ускладненыя і няўскладненыя.
Паводле характару прэдыкатыўных адносін выдзяляюць сказы:
- сцвярджальныя і адмоўныя.
Паводле мэты выказвання:
- апавядальныя, пытальныя і пабуджальныя;
Паводле эмацыянальнай афарбоўкі:
- няклічныя і клічныя [1, с. 37-50].
Простыя сказы – тыя, якія з’яўляюцца адной прэдыкатыўнай адзінкай (маюць адзін прэдыкатыўны цэнтр). Такім чынам, простыя сказы складаюцца з адной граматычнай асновы: дзейніка і выказніка або толькі аднаго галоўнага члена, якія могуць удакладняцца і развівацца даданымі членамі або без іх.
Элементы сінтаксічнай структуры аб’яднаныя паміж сабой пэўнымі адносінамі, і ў пераважнай колькасці выказванняў дамінуе падпарадкавальная сувязь. Тым не менш ёсць цэнтр, вакол якога і групуюцца ўсе кампаненты; пытанне ў тым, што лічыць такім цэнтрам. Меркаванні лінгвістаў адносна гэтай праблемы разыходзяцца. Адзін пункт гледжання (Я.Ф. Карскі, Ц.П. Ламцёў, I. К. Германовіч, Т. П. Бандарэнка, М. Г. Булахаў, М. I. Гурскі, В. У. Ляпёшкін, Н. В. Гаўрош і інш.) грунтуецца на тым, што дзейнік у сказе і назоўнік сярод часцін мовы – цэнтр сказа, яму падпарадкоўваецца выказнік.
2 Ужыванне простых двухсастаўных сказаў у мове аповесцей В. Быкава
2.1. Выражэнне прэдыкатыўнасці ў простым двухсастаўным сказе
У мове аповесцей В. Быкава “Знак бяды” і “Сотнікаў” не назіраецца вялікай колькасці простых двухсастаўных сказаў. Чытаючы аповесці, можна заўважыць, што В. Быкаў часцей карыстаецца складаназалежнымі, бяззлучнікавымі сказамі, а таксама складанымі сказамі камбінаванай будовы. Простыя сказы часцей сустракаюцца ў дыялогу персанажаў. Падчас дадзенай працы было сабрана і прааналізавана 180 адзінак двухсастаўных сказаў з указаных твораў.
Прэдыкатыўная, ці граматычная, аснова простага двухсастаўнага сказа абавязкова ўключае дзве пазіцыі – дзейніка і выказніка. Ужо ў першай «Беларускай граматыцы для школ» Б. Тарашкевіч канстатаваў: «Слова, што азначае прадмет, аб якім кажацца ў сказе, называецца дзейнікам. Выказнік нешта выказвае аб дзейніку: што дзейнік робіць (дзее), або што з дзейнікам дзеецца» (цыт. па: [9, с. 64]). Сучаснымі сінтаксістамі акцэнтуецца і іншы істотны момант: «Галоўныя члены валодаюць вельмі важнай уласцівасцю: яны не толькі называюць прадмет маўлення і характарызуюць яго, але і нарошчваюць дадатковыя адценні да свайго асноўнага лексічнага значэння. Разнастайнасць і канкурэнцыя сродкаў іх выражэння часта служыць менавіта гэтай мэце» [9, с. 89].
Пазіцыя дзейніка ў сказе прызначана для таго, каб увесці прадмет маўлення. Тыповай і найбольш пашыранай формай выражэння дзейніка ў беларускай мове з’яўляецца форма назоўнага склону субстантыва, аднак сінтаксічную пазіцыю дзейніка можа займаць любая часціна мовы і любое спалучэнне слоў. Беручы за аснову класіфікацыю Т. Рамзы [10, с. 69], вызначым спосабы выражэння дзейніка ў В. Быкава.
У сказах з аповесцей В. Быкава “Сотнікаў” і “Знак бяды” дзейнік выражаны:
1. Часцінамі мовы, што называюць асобу/прадмет/паняцце (у тым ліку субстантываванымі):
- назоўнікам:
Сотнікаў нібы заікнуўся ад нечаканасці [15, с. 269].
Устрывожаная Сцепаніда ўсё не спяшалася даіць Бабоўку [15, с. 78].
3 Ужыванне простых аднасастаўных сказаў у мове аповесцей В. Быкава
3.1. Характарыстыка асабовых аднасастаўных сказаў
Пры вылучэнні тыпаў дзеяслоўных (дзеяслоўна-адвербіяльных) аднасастаўных сказаў кiруюцца структурна-семантычным прынцыпам, сутнасць якога у тым, што пры дыфeрэнцыяцыi “неабходна ўлiчвaць семантыку сказа па ступені пэўнacцi дзеяння i cуaдноciнaў гэтай семантыкі з формай выражэння галоўнага члена” [21, с. 210]. Згодна з гэтым прынцыпам выдзяляюць асабовыя і неасабовыя аднасастаўныя дзеяслоўныя сказы. Да ліку асабовых адносяць пэўна-асабовыя і няпэўна-асабовыя, да ліку неасабовых – безасабовыя і інфінітыўныя [10, с. 43].
У мове аповесцей В. Быкава “Знак бяды” і “Сотнікаў” не назіраецца вялікай колькасці аднасастаўных сказаў. Падчас дадзенай працы было сабрана і прааналізавана 140 адзінак аднасастаўных сказаў.
Пэўна-асабовыя сказы − аднасастаўныя сказы, галоўны член якога суадносіцца з выказнікам двухсастаўнага сказа і абазначае дзеянне пэўнай, канкрэтнай асобы [10, с. 113]. У аповесцях В. Быкава “Знак бяды” і “Сотнікаў” знаходзім пэўна-асабовыя сказы.
Усе даследчыкі (Бурак Л.І., Сцяцко П.У., Яўневіч М.С.і інш.) лічаць, што галоўны член пэўна-асабовых сказаў выражаецца дзеяслоўнымі формамі:
- 1-й асобы адзіночнага і множнага ліку цяперашняга і будучага часу абвеснага ладу:
А то без бульбы застанемся [15, с. 231].
Стараемся [15, с. 231].
Магу закласціся на што хочаш [15, с. 231].
– Што ж, абыдземся без гарэлкі [15, с. 245].
Што, мо ў гумне перахаваемся [15, с. 231].
Што-небудзь расстараемся [15, с. 231].
Там пераседзела дні тры [15, с. 261].
Увечары, як дождж пайшоў, залезла ў нечую асець [15, с. 261].
Акапаемся і заўтра як у мамкі за пазухай будзем [15, с. 11].
Працую месяц, другі [15, с. 20];
- 2-й асобы адзіночнага і множнага ліку цяперашняга і будучага часу абвеснага ладу:
– Дарма стараецеся! [15, с. 23].
Заключэнне
Проза В. Быкава – гэта сур'ёзны набытак для беларускай літаратуры. Яна з'яўляецца своеасаблівым абеліскам памяці тым, хто загінуў у час Вялікай Айчыннай вайны. За ўсім, пра што апавядае Быкаў у сваіх творах, моцна адчуваецца прысутнасць беларускай рэчаіснасці, нашай унікальнай нацыянальнай гісторыі, пройдзеных намі за дзесяць стагоддзяў крыжовых шляхоў, надзвычай уражлівых і павучальных. У яго прозе з надзвычайнай вобразнай сілай выявіўся вопыт перажытага ім самім і яго пакаленнем, якое пісьменнік нездарма назваў «забітым» і якое амаль цалкам засталося на полі бою. Таму такім важным з’яўляецца вывучэнне творчасці пісьменніка не толькі з літаратуразнаўчага боку, але і з лінгвістычнага.
Па выніках дадзенага даследавання можна зрабіць наступныя вывады.
1. Сказу ўласціва катэгорыя прэдыкатыўнасці, якая праяўляецца праз катэгорыі мадальнасці, сінтаксічнага часу, асобы. Прэдыкатыўнасць з’яўляецца граматычным значэннем сказа, а граматычнай формай сказа лічыцца яго структурная схема. Сказ складаецца з галоўных членаў (дзейніка і выказніка) і даданых, якія адносяцца да дзейніка і разам з ім утвараюць састаў дзейніка або да выказніка і разам з ім утвараюць састаў выказніка. У залежнасці ад таго, колькі ў сказе галоўных членаў, ён можа быць двухсастаўным або аднасастаўным. Простыя сказы складаюцца з адной граматычнай асновы: дзейніка і выказніка або толькі аднаго галоўнага члена, якія могуць удакладняцца і развівацца даданымі членамі або без іх. Сказ, у якім ёсць састаў дзейніка і састаў выказніка, з’яўляецца двухсастаўным. Аднасастаўныя сказы ўяўляюць сабою шэраг структурна-семантычных тыпаў сказаў, кожнаму з якіх уласцівы спецыфічныя формы выражэння галоўнага члена і спецыфічная граматычная семантыка.
Выдзяленне аднасастаўных сказаў у асобны структурна-семантычны тып не выклікае сумнення ў сучасных лінгвістаў. У сучаснай лінгвістыцы пры класіфікацыі аднасастаўных сказаў да ўвагі прымаецца не толькі ix фармальна-граматычная характарыстыка, але i семантыка. На аснове граматычнага выражэння галоўнага члена і з улікам семантычных прымет выдзяляюцца два тыпы аднасастаўных сказаў: дзеяслоўныя (дзеяслоўна-адвербіяльныя) і іменныя. Выдзяляюць асабовыя і неасабовыя аднасастаўныя дзеяслоўныя сказы. Да ліку асабовых адносяць пэўна-асабовыя і няпэўна-асабовыя, да ліку неасабовых – безасабовыя і інфінітыўныя.
2. У мове аповесцей В. Быкава “Знак бяды” і “Сотнікаў” не назіраецца вялікай колькасці простых двухсастаўных сказаў.
1. Бурак, Л.I. Сучасная беларуская мова: Сінтаксіс. Пунктуацыя / Л.І Бурак. – Мінск : Універсітэцкае, 1987. – 320 с.
2. Тычына, М. Пад знакам Быкава / М. Тычына // Васіль Быкаў. Выбраныя творы. – Мінск : Беларускі кнігазбор, 2004. – С. 3–12.
3. Яўневіч, М.С. Сінтаксіс сучаснай беларускай мовы / М.С. Яўневіч, П.У. Сцяцко. – Мінск : Аверсэв, 2006. – 286 с.
4. Сцяцко, П.У. Аднасастаўны і двухсастаўны сказы / П.У. Сцяцко // Беларуская мова : Энцыклапедыя. – Мінск : БелЭн, 1994. – С. 16–17.
5. Абабурка, М.В. Параўнальная граматыка беларускай і рускай моў : вуч.дапаможнік / М.В. Абабурка. – Мінск : Выш.шк., 1992. – 224 с.
6. Антанюк, Л.А. Тыпы сказаў / Л.А. Антанюк // Беларуская мова. Лінгвістычны кампендыум. – Мінск : Інтэрпрэссэрві12 2003. – С. 260–262.
7. Рамза, Т. Функцыянальны аспект пры вывучэнні безасабовых сказаў / Т. Рамза // Роднае слова. – 1997. – № 1. – С.46 – 58.
8. Рамза, Т.Р. Безасабовыя сказы / Т.Р. Рамза. –Мінск : Тэхналогія, 1998. 71 с.
9. Рамза, Т.Р. Сінтаксіс. Просты сказ : курс лекцый / Т.Р. Рамза. – Мінск : БДУ, 2002. – 117 с.
10. Рамза, Т.Р. Сінтаксіс: тэарэтычны курс : вучэб. дапаможнік / Т.Р.Рамза. – Мінск : БДУ, 2006. – 200 с.
11. Малашанка, Н.П. Сучасная беларуская мова. Сінтаксіс : курс лекцый для студэнтаў спецыяльнасці І-210502 «Руская філалогія» / Н.П. Малашанка ; Мін-ва адук. РБ, Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Ф. Скарыны. – Гомель : УА “ГДУ імя Ф. Скарыны”, 2007. – 87 с.
12. Маршэўская, В.В. Сучасная беларуская мова. Сінтаксіс : дапаможнік / В.В.Маршэўская. – Гродна : ГрДУ, 2008. – 159 с.
13. Виноградов, В.В. О категории модальности и модальных словах / В.В. Виноградов // Избранные труды: исследования по русской грамматике. – М. : Наука, 1975. – С. 53-87.
14. Беларуская граматыка. Ч. 2 : Сінтаксіс / пад рэд. М. В. Бірылы, П. П. Шубы. – Мінск : Навука і тэхніка, 1986. – 327 с.Анічэнка, У.В. Беларуская мова: дапам. для самаадукацыі / У.В. Анічэнка. – Мінск : Бел. навука, 1998. – 206 с.
15. Быкаў, В. Выбранае / В. Быкаў. – Мінск : Мастацк. літаратура, 1989. – 420 с.
16. Михневич, А.Е. Модальность высказывания / А.Е. Михневич // А.А. Кривицкий, А.Е. Михневич, А.Н. Подлужный. Белорусский язык для говорящих по-русски. – Мінск : Вышэйш. школа, 1990. – С. 306-309.
17. Паўлоўская, Н.Ю. Мадальнасць як лінгвістычная катэгорыя / Н.Ю. Паўлоўская. – Мінск : МДЛУ, 1995. – 24 с.
18. Бондарко, А.В. Темпоральность // Теория функциональной грамматики: Темпоральность. Модальность. – Л.: Наука, 1990. – С. 5–58.
19. Золотова, Г.А. Очерк функционального синтаксиса русского языка / Г.А. Золотова. – М. : Наука, 1973. – 351 с.
20. Леановіч, Р.С. Беларуская мова: сінтаксіс словазлучэння і простага сказа : вучэб.дапам. / Р.С.Леановіч. –Гродна : ГрДУ, 2002. –118 с.
21. Бандарэнка, Т.П. Аднасастаўныя сказы. Нерасчлянённыя сказы. Няпоўныя сказы / Т.П. Бандарэнка // Беларуская граматыка : у 2 ч. – Мінск : Навука і тэхніка, 1986. – Ч. 2. : Сінтаксіс. – С. 210–250.
22. Галкина-Федорук, Е.М. Односоставные предложения в современном русском языке / Е.М. Галкина-Федорук // Рус. язык в школе. –1959. – № 2. – С. 11–18.
23. Лепешаў, І.Я. Сучасная беларуская мова: Спрэчныя пытанні : дапаможнік / І.Я. Лепешаў. – Гродна : ГрДУ, 2002. – 207 с.
24. Чалюк, Н.М. Сінтаксіс беларускай мовы. Словазлучэнне. Просты сказ: вучэб. дапам. / Н.М.Чалюк. – Мінск : ТетраСистем122004. – С. 149–156.
25. Чумак, Л.Н. Современный русский язык. Синтаксис : учеб. пособие / Л.Н. Чумак. – Минск : БГУ, 2007 – 191 с.
26. Сцяцко, П.У. Слоўнік лінгвістычных тэрмінаў / П.У.Сцяцко, М.Ф. Гуліцкі, Л.А. Антанюк. − Мінск: Выш. шк., 1990. – 222 с.
27. Шумская, І.А. Інфінітыўныя сказы ў сучаснай беларускай мове / І.А. Шумская // Весці АН БССР. Сер. грамад. навук. – 1977. – № 1. – С. 116–125.
28. Булахаў, М.Г. Тыпы аднасастаўных сказаў / М.Г. Булахаў // Курс сучаснай беларускай літаратурнай мовы: Сінтаксіс. – Мінск : Дзярж. вуч.-пед. выд-ва, 1959. – С. 131–146.
29. Бабайцева, В.В. Система членов предложення в современном русском языке / В.В. Бабайцева. – М. : Просвещение, 1988. – 159 с.
30. Беларуская мова : у 2 ч. – Мнск : Выд-ва Мін-ва адукацыі, 1962. – Ч.2 : Сінтаксіс. – 265 с.
31. Булахаў, М. Г. Просты сказ / М.Г. Булахаў // Курс сучаснай беларускай літаратурнай мовы: Сінтаксіс. – Мінск : Дзярж. вуч.-пед. выд-ва, 1959.– С. 36-99.
32. Гаўрош, Н. В. Намінатыўныя сказы ў сучаснай беларускай мове / Н. В. Гаўрош. – Мінск, 1975. – 95 с.
33. Гурскі, М.I. Тыпы аднасастаўных сказаў / М.І. Гурскі // Беларуская мова : у 2 ч. – Мінск : Вышэйш. шк., 1962. – Ч. 2: Сінтаксіс. –С. 39–54.
34. Данільчык, З. Сінтаксічная роля інфінітыва / З. Данільчык // Роднае слова. – 1995. – № 7. – С. 74 – 77.
35. Клюсаў, Г.Н. Уводзіны / Г.Н. Клюсаў // Г.Н. Клюсаў, А.Л. Юрэвіч. Сучасная беларуская пунктуацыя. – Мінск : Вышэйш. школа, 1972. – С. 3-46.
36. Сцяцко, П.У. Мовазнаўчы досвед. Ч. 1. Дыялекталогія. Сучасная мова і методыка. Анамастыка. Міжмоўныя стасункі / П.У.Сцяцко. – Гродна : ГрДУ, 2005. – С. 131–135.
Работа защищена на оценку "8" без доработок.
Уникальность свыше 40%.
Работа оформлена в соответствии с методическими указаниями учебного заведения.
Количество страниц - 49.
Не нашли нужную
готовую работу?
готовую работу?
Оставьте заявку, мы выполним индивидуальный заказ на лучших условиях
Заказ готовой работы
Заполните форму, и мы вышлем вам на e-mail инструкцию для оплаты