Новая экономическая лексика белорусского языка
БГУ (Белорусский государственный университет)
Диплом
на тему: «Новая экономическая лексика белорусского языка»
по дисциплине: «Белорусская филология»
2016
251.00 BYN
Новая экономическая лексика белорусского языка
Тип работы: Диплом
Дисциплина: Белорусская филология
Работа защищена на оценку "8" без доработок.
Уникальность свыше 40%.
Работа оформлена в соответствии с методическими указаниями учебного заведения.
Количество страниц - 57.
В работе также имеются следующие приложения:
Эканамічныя тэрміны
Вузкаспецыяльныя эканамічныя тэрміны
Слоўнік
Поделиться
Уводзіны
Глава 1 Эканамічная лексіка ў сучасным беларускім мовазнаўстве
1.1 Спецыяльная лексіка як аб’ект лінгвістычнага даследавання
1.2 Эканамічная лексіка беларускай мовы
1.2.1 Асноўныя этапы развіцця эканамічнай лексікі беларускай мовы
1.2.2 Беларуская эканамічная лексіка паводле паходжання
1.2.3 Словаўтварэнне эканамічных тэрмінаў
1.2.4 Сінонімы, антонімы, мнагазначныя словы, амонімы і паронімы ў сістэме эканамічных тэрмінаў беларускай мовы
1.3 Мовазнаўчыя даследаванні беларускай эканамічнай лексікі
Глава 2 Эканамічная лексіка ў мове газеты “Звязда”
2.1 Мова газеты “Звязда”
2.2 Паходжанне эканамічных тэрмінаў
2.3 Спосабы ўтварэння эканамічных тэрмінаў
2.4 Структура эканамічных тэрмінаў
2.5 Сінонімы, антонімы, мнагазначныя словы, амонімы
Заключэнне
Спіс выкарыстаных крыніц
Дадаткі
УВОДЗІНЫ
Сацыяльныя і эканамічныя перамены, якія адбыліся ў нашым грамадстве ў 1990-я гады, адбіліся на лексічным фондзе беларускай мовы, багаты патэнцыял якога апынуўся недастатковым для наймення новых з’яў рэчаіснасці ў працэсе інтэнсіўных міжнародных зносін.
Эканамічныя тэрміны загучалі ў вусным маўленні, на радыё і тэлебачанні. Большасць ключавых эканамічных тэрмінаў пакінула межы традыцыйнага вузкапрафесійнага ўжывання ў сферы менеджменту і маркетынгу, лізінгу і кансалтынгу, бухуліку і аўдыту і апынулася “на слыху” ў значнай часткі грамадства. У гэтых умовах не магла не ўзнікнуць павышаная ўвага да эканамічнай тэрмінасістэмы, якая актыўна фарміруецца, што і абумоўлівае, як нам здаецца, актуальнасць абранай тэмы.
Аб’ект даследавання – эканамічная лексіка сучаснай беларускай мовы.
Прадмет даследавання – асаблівасці фарміравання і функцыянавання эканамічнай тэрміналогіі ў сучаснай беларускай мове.
Мэтай дыпломнай працы з’яўляецца аналіз асаблівасцей функцыянавання эканамічнай лексікі ў сучасных СМІ (на прыкладзе газеты “Звязда”).
Для дасягнення пастаўленай мэты ў працы трэба вырашыць наступныя задачы:
1. разгледзець паняцце спецыяльнай лексікі як аб’екта даследавання ў сучасным беларускім мовазнаўстве;
2. прасачыць этапы развіцця эканамічнай лексікі беларускай мовы;
3. выявіць крыніцы паходжання эканамічных тэрмінаў;
4. разгледзець структуру і спосабы ўтварэння сучасных эканамічных тэрмінаў;
5. выявіць сінанімічныя, антанімічныя, аманімічныя і іншыя віды сэнсавых адносін лексічнага пласта тэрмінаў у сучаснай беларускай перыёдыцы.
Матэрыял даследавання: артыкулы эканамічнай тэматыкі ў беларускамоўнай газеце “Звязда” за 2005–2015 гг.
Навуковая навізна, на наш погляд, заключаецца ў спробе комплекснага аналізу дадзенай групы тэрміналагічнай лексікі, у тым аб’ёме і напаўненні, які выяўлены намі.
Практычная значнасць заключаецца ў тым, што дадзены матэрыял і вынікі даследаванні могуць быць выкарыстаны пры вывучэнні курса лексікалогіі.
У якасці асноўных метадаў даследавання абраны метады кантэкстуальнага, структурна-семантычнага, словаўтваральнага аналізу.
ГЛАВА 1 ЭКАНАМІЧНАЯ ЛЕКСІКА Ў СУЧАСНЫМ БЕЛАРУСКІМ МОВАЗНАЎСТВЕ
1.1 Спецыяльная лексіка як аб’ект лінгвістычнага даследавання
Асноўнымі разрадамі спецыяльнай лексікі, якой карыстаюцца, галоўным чынам, толькі прадстаўнікі пэўнай галіны навукі, прафесіі ці роду заняткаў, з’яўляюцца тэрміны, наменклатурныя назвы (номены) і прафесіяналізмы.
Да спецыяльнай лексікі адносяцца словы, што ўжываюцца прадстаўнікамі пэўнай спецыяльнасці ці галіны навукі. Асноўнымі разрадамі спецыяльнай лексікі з’яўляюцца тэрміны, наменклатурныя назвы і прафесіяналізмы [16, с. 53]. Гэты пласт моўных адзінак адносіцца да лексікі абмежаванага ўжывання.
Тэрмін (ад лац. tеrтіпиs 'канец, мяжа') – гэта спецыяльнае слова ці спалучэнне слоў, створанае (прынятае, запазычанае) для дакладнага выражэння спецыяльнага паняцця і абазначэння спецыяльнага прадмета. У тэрмінах заключаецца максімальна дакладнае, канцэнтраванае выражэнне тых агульных і прыватных паняццяў, з якімі спалучана навуковая і тэхнічная дзейнасць чалавека. Тэрміны – гэта своеасаблівы штучна створаны набор лексічных адзінак, выкарыстанне якіх абмежавана той ці іншай галіной; тэрмін – імя паняцця [11, с.112].
Сістэма тэрмінаў пэўнай галіны навукі, тэхнікі, культуры называецца тэрміналогіяй (напрыклад, біялагічная, медыцынская, лінгвістычная, музычная, палітычная, эканамічная, філасофская тэрміналогія і інш.). Тэрміналогіяй (або тэрміналагічнай лексікай) называецца таксама ўся сукупнасць тэрмінаў канкрэтнай мовы(напрыклад, беларуская тэрміналогія). Тэрміналогія – гэта яшчэ і раздзел мовазнаўства, які займаецца вывучэннем тэрмінаў.
Як лексемы тэрміны характарызуюцца шэрагам спецыфічных асаблівасцей, найбольш важнымі з якіх з’яўляюцца:
- сістэмнасць (кожны тэрмін выступае як адзінка пэўнай тэр-міналагічнай сістэмы, якая абмежавана адной галіной навукі, тэхнікі і пад.; толькі ў межах гэтай сістэмы тэрмін выяўляе сваю сутнасць);
- дэфінітыўнасць (сэнс агульнаўжывальнага слова можа бьщь растлумачаны, а сутнасць тэрміна павінна быць дакладна вызначана і заключаецца ў дэфініцыі – навуковым азначэнні, якое з’яўляецца неад’емнай часткай тэрміна);
ГЛАВА 2 ЭКАНАМІЧНАЯ ЛЕКСІКА Ў МОВЕ ГАЗЕТЫ “ЗВЯЗДА”
2.1 Мова газеты “Звязда”
Вядома ж, такое буйное беларускамоўнае выданне, да таго ж адно з найстарэйшых у краіне, як газета “Звязда”, не магло не прыцягнуць увагу навукоўцаў. Сярод тых, хто прысвяціў свае артыкулы і даследаванні беларускай газеце, можна назваць такія прозвішчы даследчыкаў і тэарэтыкаў беларускай журанлістыкі, як А.Г. Слука (артыкул “Нацыянальная ідэя ў святле “Звязды”), В.М. Самусевіч (артыкул “Звязда” ў лагасферы нацыянальнай культуры”), В. Іўчанкаў (артыкул “Грамадзянская сталасць “Звязды” і маўленчая парадыгма “СБ. Беларусь сегодня”), У. Касько (артыкул “Звязда” – “Чырвоная змена”: прыклад творчага супрацоўніцтва”), Г. Басава (артыкул “Беларускі “свет культуры” на старонках газеты “Звязда” і яго роля ў міжкультурнай камунікацыі”), Т. Дасаева (артыкул “Максім Гарэцкі і “Звязда”), Н. Зубчонак (артыкул “Летапіс ваеннай пары. “Звязда”40-х гг. у даследаванні М. Е. Дастанкі”), С. Харытонава (артыкул “Дизайн газеты “Звязда”) і інш. Шэраг навуковых публікацый прысвечаны самым розным праблемам, звязаным з функцыянаваннем газеты. Вельмі паказальнымі ў гэтых адносінах можна лічыць зборнікі, што выйшлі з друку пасля адпаведных канферэнцый, првысвечаных гэтаму выданню.
Так, 25 кастрычніка 2007 года ў Мінску прайшла навукова-практычная канферэнцыя, прысвечаная 90-годдзю газеты “Звязда” і 80-годдзю газеты “Советская Белоруссия”. У зборніку матэрыялаў, надрукаваных пасля канферэнцыі, уласна моўнай праблематыцы прысвечаны артыкул П. Жаўняровіча “«Звязда» як эксперыментальная пляцоўка развіцця беларускай мовы”, у якім аўтар адзначае тыя лінгвістычныя цяжкасці, з якімі прыходзіцца мець справу пры выданні газеты: немагчымасць поўнасцю захоўваць нормы літаратурнай мовы, з’яўленне новай лексікі, дэархаізацыя ўстарэлай лексікі, ціск іншамоўнай лексікі, неабходнасць запаўняць семантычныя лакуны, складанасць працэсу ўтварэння новых слоў і інш. Аўтар прыходзіць да высновы, што “газета стала па-сапраўднаму эксперыментальнай пляцоўкай, на якой праходзяць апрабацыю дзясяткі і сотні новых моўных адзінак, вельмі патрэбных для ўмацавання дзяржаўнага статусу беларускай мовы, яе далейшага ўдасканалення, развіцця і руху ў будучыню” [10, с. 38].
ЗАКЛЮЧЭННЕ
Тэрміны і прафесіяналізмы як разнавіднасць спецыяльнай лексікі беларускай мовы побач з агульнымі рысамі (намінатыўнасць, спосабы ўтварэння, вузкастылістычная прыналежнасць (стылявая маркіравансць) і інш.), маюць шэраг адмысловых прымет: шляхі ўтварэння, нарматыўны статус, адносіны да экспрэсіўнасці, сфера выкарыстання і інш.).
Нягледзячы на тое, што ў наш час беларуская тэрміналогія недастаткова запатрабаваная ў навукова-тэхнічнай сферы, дзе пераважае руская мова і адпаведна руская тэрміналогія, беларуская мова здольная рэалізаваць самыя разнастайныя тэрміналагічныя задачы, г.зн. бьщь асновай для стварэння і функцыянавання вялікай колькасці тэрмінаў у розных сферах дзейнасці.
Спрадвечная эканамічная лексіка паводле часу ўзнікнення складаецца з трох падгруп: 1) праславянскай, 2) агульнаўсходнеславянскай і 3) уласнабеларускай лексікі. Эканамічная лексіка пачала фарміравацца са з’яўленнем эканамічных адносін, большасць з гэтых агульнаславянскіх слоў выйшла з ужытку. Уласнабеларуская эканамічная лексіка пачынае фарміравацца ў часы Вялікага Княства Літоўскага. Сярод запазычанняў найбольшую колькасць складаюць лацінізмы, папаўнялася старабеларуская эканамічная лексіка і за кошт моў бліжэйшых суседзяў, найперш польскай. Значная частка старабеларускіх запазычанняў сустракаецца і ў сучаснай мове, пэўная іх колькасць не выходзіла з ужытку на працягу гісторыі і змяніла толькі графіка-арфаграфічнае афармленне. Некаторыя лацінізмы сталі ўжывацца ў форме іншага граматычнага роду або з усечанай асновай. Асобныя словы на працягу гістарычнага развіцця змянілі свой семантычны аб’ем. У старабеларускай мове таксама існуюць словы, якія сення ўспрымаюцца як новыя, вядомыя толькі сярод спецыялістаў. У выніку працэсу тэрміналагізацыі сталі тэрмінамі некаторыя агульнаўжывальныя словы.
Паводле будовы эканамічныя тэрміны суадносяцца са словамі і словазлучэннямі, сярод якіх вылучаюцца свабодныя і несвабодныя. Словы-тэрміны ў сваю чаргу падзяляюцца ў залежнасці ад сваей лексіка-граматычнай прыналежнасці на назоўнікі, прыметнікі, дзеясловы і прыслоўі. Сярод уласнабеларускіх тэрмінаў выдзяляюцца дзве вялікія групы. Першую складаюць адзінкі, якія з цягам часу набылі тэрміналагічнае значэнне. Да другой групы ўласных тэрмінаў належаць вытворныя адзінкі (дэрываты), утвораныя ў беларускай мове рознымі спосабамі з уласнага моўнага матэрыялу.
1. Азарка, В.У. Беларуская мова: спецыяльная лексіка [вучэбна-метадычны дапаможнік] / В.У. Азарка, А.С. Васілеўская, М.М. Круталевіч [і інш.]. – 3-е выд., перапрац. – Мінск: БДПУ, 2007. – 207 с.
2. Антанюк, Л.А. Беларуская мова: прафесiйная лексіка [курс лекцый] / Л.А. Антанюк, Б.А. Плотнiкаў. – 4-е выд., стэр. – Мінск: Акад. кiрав. пры Прэзiдэнце Рэсп. Беларусь, 2006. – 240 с.
3. Арашонкава, Г.У. Тэорыя і практыка беларускай тэрміналогіі / Г.У. Арашонкава, А.М. Булыка, А.М. Люшцік, У.В. Палужны. – Мінск: Беларуская навука, 1999. – 175 с.
4. Асіпчук, А.М. Беларуская мова. Прафесійная лексіка: дапаможнік па курсе “Сучасная беларуская мова для студэнтаў нефілалагічных спецыяльнасцяў” / А.М. Асіпчук, В.В. Маршэўская, А.С. Садоўская. – Гродна: ГрДУ, 2009. – 271 с.
5. Бажкова, М. Беларуская эканамічная тэрміналогія ў слоўніках XX стагоддзя / М. Бажкова // Веснік Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта. – 2007. – №6. – С.91 – 94.
6. Беларуская мова. Прафесійная лексіка : дапаможнік па вывучэнню дысцыпліны / БДАТУ, Кафедра беларускай і рускай моў; склад.: А.П. Занкавіч, Т.М. Капусціч, Г.А. Смалянка . – Мінск, 2006. – 145 с.
7. Беларуская мова. Прафесійная лексіка для педагогаў: вучэбны дапаможнік для студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі па педагагічных спецыяльнасцях / пад рэд. Д.В. Дзятко. – Мінск: Беларусь, 2012. – 230 с.
8. Гринев, С.В. Введение в терминоведение / С.В. Гринев. – М.: Московский лицей, 1993. – 309 с.
9. Губкіна, А.В. Беларуская мова. Эканамічная лексіка: вучэбны дапаможнік для студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў па эканамічных спецыяльнасцях / А.В. Губкіна. – Мінск: Изд-во Гревцова, 2009. – 199 с.
10. Жаўняровіч, П. “Звязда” як эксперыментальная пляцоўка развіцця беларускай мовы / П. Жаўняровіч // Матэрыялы навукова-практычнай канферэнцыі, прысвечанай 90-годдзю газеты “Звязда” і 80-годдзю газеты “Советская Белоруссия”. – Мінск, 2007. – С. 34 – 38.
11. Зразікава, В.А. Беларуская мова. Эканамічная лексіка: вучэб. дапам. / В.А. Зразікава, А.В. Губкіна. – Мінск: Изд-во Гревцова, 2010. – 216 с.
12. Каўрус, А.А. Дакумент па-беларуску: Справаводства. Бухгалтэрыя. Рыначная эканоміка / А.А. Каўрус. – Мінск: Беларусь, 1994. – 160 с.
13. Кітаева, Т.В. Беларуская мова. Прафесійная лексіка: вучэбна-метадычны дапаможнік / Т.В. Кітаева, Н.В. Ратынская. – Мінск: БДМУ, 2010. – 131 с.
14. Кухта, С.У. Беларуская мова. Прафесійная лексіка / С.У. Кухта. – Мінск: БГЭУ, 2008. – 75 с.
15. Ламака, С. В. Беларуская мова. Прафесійная лексіка: вучэбна- метадычны дапаможнік для студентаў дзён., завочн. і дыстанцыйн. формаў навучання / С.В. Ламака. – Мінск: БДУІР, 2006. – 78 с.
16. Лапкоўская, А.М. Беларуская мова: прафесійная лексіка / А.М. Лапкоўская. – Гродна: ГрДУ, 2009. – 271 с.
17. Літвін, Н.У. Актыўныя працэсы ў сучаснай беларускай эканамічнай тэрміналогіі / Н.У. Літвін // Личность – слово – социум: материалы VII Междунар. науч.-практ. конференции, 11-12 апреля 2007 г., г. Минск: в 3 ч. / отв. ред. Т.А. Фаталеева. – Минск: Паркус плюс, 2007. – Ч. 2. – 248 с. – С. 144 – 148.
18. Літвін, Н.У. Запазычанні ў складзе беларускай эканамічнай тэрміналогіі / Н.У. Літвін // Актуальныя праблемы мовазнаўства і лігвадыдактыкі : матэрыялы Рэспубліканскай навуковай канферэнцыі (да 70-годдзя з дня нараджэння прафесара Г.М. Малажай), Брэст, 20 – 21 сакавіка 2008 г. / пад агул. рэд. М.І. Новік; [рэдкал.: М.І. Новік, В.М. Касцючык, Л.І. Яўдошына, С.Ф. Бут-Гусаім]; Брэсц. дзярж. ун-т імя А.С. Пушкіна.. – Брэст: БрДУ, 2008. – С. 156 – 159.
19. Ляшчынская, В.А. Беларуская мова. Тэрміналагічная лексіка: вучэбны дапаможнік / В.А. Ляшчынская. – Мінск: РІВШ БДУ, 2001. – 256 с.
20. Ляшчынская, В.А. Студэнту аб мове: прафесійная лексіка / В.А. Ляшчынская. – Мінск: ІВЦ Мінфіна, 2003. – 243 с.
21. Матэрыялы Рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі, прысвечанай 90-годдзю газеты “Звязда” і 80-годдзю газеты “Советская Белоруссия” / Рэд. кал.: С. В. Дубовік (адк. рэд.) і інш. – Мінск, 2007. – 91 с.
22. Маршэўская, В. Мнагазначнасць і аманімія ў спецыяльнай лексіцы / В. Маршэўская // Актуальныя праблемы мовазнаўства і лігвадыдактыкі: матэрыялы Рэспубліканскай навуковай канферэнцыі (да 70-годдзя з дня нараджэння прафесара Г.М. Малажай), Брэст, 20– 21 сакавіка 2008 г. / пад агул. рэд. М. І. Новік; [рэдкал.: М.І. Новік, В.М. Касцючык, Л.І. Яўдошына, С.Ф. Бут-Гусаім]; Брэсц. дзярж. ун-т імя А.С. Пушкіна. – Брэст: БрДУ, 2008. – С.124 –126.
23. Праконіна, В. Беларускія слоўнікі эканамічнай тэрміналогіі: гісторыя і класіфікацыя / В. Праконіна // Роднае слова. – 2013. – N 11. – С. 43 – 45.
24. Праконіна, В.У. Крытэрыі вылучэння тэрмінаў эканомікі са сферы функцыянавання / В.У. Праконіна // Вестник Полоцкого государственного университета. Серия А. Гуманитарные науки. – 2014. – N 10. – С. 132 – 136.
25. Праконіна, В.У. Сінанімічныя адносіны ў беларускай эканамічнай тэрміналогіі / В.У. Праконіна // Веснік Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Серыя 4. Філалогія. Журналістыка. Педагогіка. – 2015. – N 2. – С. 59 – 62.
26. Праконіна, В.У. Аб суадносінах плана зместу і плана выражэння беларускіх эканамічных тэрмінаў / В.У. Праконіна // Працы кафедры сучаснай беларускай мовы. Вып. 13 / пад рэд. А.Я. Міхневіча. – Мінск: РІВШ, 2014. – С. 40 – 42.
27. Праконіна, В.У. Варыянтнасць у беларускай эканамічнай тэрміналогіі / В.У. Праконіна // Мова і літаратура: матэрыялы 72-й навук. канф. студэнтаў і аспірантаў філал. ф-та БДУ, Мінск, 28 красавіка 2015 г. / пад рэд. К.А. Тананушкі. — Мінск: РІВШ, 2015. С.100–104.
28. Праконіна, В.У. Тыпы беларускіх слоўнікаў эканамічнай тэрміналогіі / В.У. Праконіна // Працы кафедры сучаснай беларускай мовы. Вып. 12 / пад рэд. А.Я. Міхневіча. – Мінск: РІВШ, 2013. – C. 74 – 78.
29. Рыбак, В.А. Запазычанні ў складзе беларускай эканамічнай тэрміналогіі (на матэрыяле газеты “Звязда”) // Працы кафедры сучаснай беларускай мовы. Вып. 9/ пад рэд. А.Я. Міхневіча. – Мінск: РІВШ, 2010. – С.97–102.
30. Рыбак, В.А. Метафарычны перанос як спосаб намінацыі эканамічных тэрмінаў, ужытых у перыядычным друку / В.А. Рыбак // Працы кафедры сучаснай беларускай мовы. Вып. 8/ пад рэд. А.Я. Міхневіча. – Мінск: РІВШ, 2009. – С.130 – 134.
31. Садоўская, А.С. З’ява сінаніміі ў эканамічнай і ваеннай тэрміналогіі / А.С. Садоўская // Грані роднага слова: зб. мовазнаўч. навук. артыкулаў (да 80-год. праф. П.У. Сцяцко) / ГрДУ імя Я. Купалы; рэдкал.: М.А. Даніловіч (адк. рэд.) [і інш.]. – Гродна: ГрДУ, 2010. – С.240 – 244.
32. Савасцюк, Л.М. Англіцызмы ў мове газеты “Звязда” / Л.М. Савасцюк // Беларускае слова: тэорыя і практыка: зборнік артыкулаў па матэр. навук. чытанняў, прысв. 75-годдзю праф. Б.А. Плотнікава (г. Мінск, 15 снежня 2015 г.) / пад агул. рэд. М.Р. Прыгодзіча. – Мінск, – 2016. – С. 81– 87.
33. Ступчык, Н.М. Функцыянаванне фэстоніма Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі ў мове газеты “Звязда” / Н.М. Ступчык // Беларускае слова на скрыжалях гісторыі: матэр. навук. чытанняў, прысвеч. 100-годдзю з дня нарадж. праф. М.А.Жыдовіч (Мінск, 19.10.2006). – Мінск, 2007. – С. 95 – 100.
34. Эканамічная тэрміналогія беларускай мовы: бібліягр. алф.-тэмат. даведнік / [Аўт.-склад. К.С. Усовіч]. – Гомель, 2002. – 86 с.
35. БЭС – Большой экономический словарь: [более 20000 терминов] / автор и составитель: А.Б. Борисов. – Изд. 2-е, перер. и доп. – Москва: Книжный мир, 2007. – 860 с.
36. Краткий англо-белорусско-русский экономический словарь / Под ред. Л. С. Решетовой. – Мінск: Ураджай, 1995. – 45 с.
37. Кунцевич, Л.П. Краткий русско-белорусский cловарь экономических терминов / Л.П. Кунцевич, В. Николаев, О.М. Николаева. – Минск: Вышэйшая школа, 1993. – 46 с.
38. КЭС – Кароткі эканамічны слоўнік: дапам. для студэнтаў 1-га курса фак. міжнар. экан. адносін і менеджменту / В.Г. Наталевіч. – Мінск: БДЭУ, 2003. – 28 с.
39. Лешчылоўскі, П. В. Кароткі слоўнік па аграпрамысловай эканоміцы / П.В. Лешчылоўскі, А.У. Мучынскі, Б.В.Ульянка. Пад рэд. А.С. Скакуна, П.І. Маліктаровіча. – Мн.: Ураджай, 1995. – 159 с.
40. НЭС – Новый экономический словарь: 10000 терминов / авторы и составители: А.Н. Азрилиян и др. – Изд. 2-е, доп. – Москва: Институт новой экономики, 2007. – 1088 с.
41. Піскуноў, Ф.А. Вялікі слоўнік беларускай мовы: арфаграфія, акцэнтуацыя, парадыгматыка (каля 223 000 слоў) / Ф.А. Піскуноў. – Мінск: Тэхналогія, 2012. – 1208 с.
42. Русско-белорусский учебный словарь экономических терминов. – Минск: БГЭУ, 2010. – 47 с.
43. Слепуха, Н.В. Краткий русско-белорусский словарь экономических терминов / Н.В. Слепуха. – Минск: Частный институт управления и предпринимательства, 2007. – 85 с.
44. Слоўнік катэгорый эканамічнай тэорыі / С.Я. Янчанка, Т.І. Адамовіч, А.І. Ванькевіч і інш. – Мінск: Універсітэцкае, 1999. – 286 с.
45. Тлумачальны слоўнік гандлевых тэрмінаў / Р.П.Валевіч, М.М. Нясмелаў, А.Г. Роміна, Г.В.Траяноўская; пад агул. рэд. Р.П. Валевіч. – Мінск: Універсітэцкае, 1995. – 86 с.
46. ЭС – Экономический словарь / под ред. А.Н. Азрилияна. – Москва: Институт новой экономики, 2007. – 1152 с.
47. Газета “Звязда”. – 2005–2015.
Работа защищена на оценку "8" без доработок.
Уникальность свыше 40%.
Работа оформлена в соответствии с методическими указаниями учебного заведения.
Количество страниц - 57.
В работе также имеются следующие приложения:
Эканамічныя тэрміны
Вузкаспецыяльныя эканамічныя тэрміны
Слоўнік
Не нашли нужную
готовую работу?
готовую работу?
Оставьте заявку, мы выполним индивидуальный заказ на лучших условиях
Заказ готовой работы
Заполните форму, и мы вышлем вам на e-mail инструкцию для оплаты