Марфалагічная характарыстыка фразеалагізмаў у рамане Я. Коласа На ростанях і ў яго перакладзе на рускую мову
ГГУ им.Ф.Скорины (Гомельский государственный университет)
Диплом
на тему: «Марфалагічная характарыстыка фразеалагізмаў у рамане Я. Коласа На ростанях і ў яго перакладзе на рускую мову»
по дисциплине: «Белорусский язык»
2016
251.00 BYN
Марфалагічная характарыстыка фразеалагізмаў у рамане Я. Коласа На ростанях і ў яго перакладзе на рускую мову
Тип работы: Диплом
Дисциплина: Белорусский язык
Работа защищена на оценку "8" без доработок.
Уникальность свыше 40%.
Работа оформлена в соответствии с методическими указаниями учебного заведения.
Количество страниц - 49.
Поделиться
Уводзіны
1 Узнаўленне ў перакладным мастацкім тэксце фразеалагічнага ладу мовы арыгінала
2 Фразеалагічныя эквіваленты мовы раманаў трылогіі Я. Коласа “На ростанях” у тэксце перакладу на рускую мову
3 Фразеалагічныя адпаведнікі мовы раманаў трылогіі Я. Коласа “На ростанях” у тэксце перакладу на рускую мову
4 Фразеалагічныя аналагі мовы раманаў трылогіі Я. Коласа “На ростанях” у тэксце перакладу на рускую мову
5 Фразеалагічныя калькі мовы раманаў трылогіі Я. Коласа “На ростанях” у тэксце перакладу на рускую мову
Заключэнне
Спіс выкарыстаных крыніц
Уводзіны
Якуб Колас – асоба, што адыграла значную ролю ў гісторыі культуры беларускага народа. Класік беларускай літаратуры сваімі мастацкімі творамі ўнёс выключны ўклад у фарміраванне сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Народны пясняр Беларусі неаднаразова звяртаўся ў сваіх творах і публіцыстычных артыкулах, выступленнях да становішча беларускай мовы ў грамадстве. Мову як літаратурную і мастацкую з’яву Колас бачыў у надзвычай шырокім і разнастайным спектры яе праяў. Народны паэт Беларусі ўсё жыццё аддаў працы на ніве роднай мовы, літаратуры і культуры, нягледзячы на тое, што час ваенных і рэвалюцыйных выпрабаванняў не заўсёды спрыяў такой дзейнасці.
У беларускім мовазнаўстве праведзена даволі грунтоўная праца па лінгвістычным вывучэнні творчай спадчыны Я. Коласа. На пачатку 1990-х гадоў ХХ стагоддзя ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі пад кіраўніцтвам акадэміка М.В. Бірылы разгорнута праца па стварэнні “Слоўніка мовы твораў Якуба Коласа”. Вынікам гэтай дзейнасці сталі “Анамастычны слоўнік твораў Якуба Коласа” [2]; “Фразеалагічны слоўнік мовы твораў Якуба Коласа” [3]; “Тлумачальны слоўнік адметнай лексікі ў творах Якуба Коласа” [4]; “Слоўнік лексічных варыянтаў у мове твораў Якуба Коласа” [5].
Пытанні функцыянавання моўных адзінак у творах класіка беларускай літаратуры ў сучаснай філалагічнай навуцы разглядаюцца ў навуковых артыкулах і даследаваннях А. Аксамітава [6], А. Астапчук [7], В. Ашарчук [8], Ю. Бабіча [9], З. Бадзевіч [10], С. Горскай [11], В. Жураўлёва [12], А. Каўруса [13], З. Кудрэйкі [14], А. Мілашэўскай [15], В. Шура [16, 17].
Творы Я. Коласа (пераважна паэтычныя) перакладзены больш чым на 40 замежных моў. Асаблівае месца сярод перакладаў займаюць выданні на славянскіх мовах – рускай, польскай, украінскай. На рускай мове ў розны час выходзілі тры зборы твораў Я. Коласа. Найбольш распаўсюджаны сёння выданні ў перакладзе Я. С. Мазалькова [18].
Па розных ацэнках навукоўцаў, як і ў іншых мовах, у беларускай літаратурнай мове нароўні з лексічным існуе фразеалагічны склад, які налічвае каля 7000 устойлівых выразаў з непадзельным, цэласным сэнсам – фразеалагізмаў.
Тэрмін фразеалогія паходзіць з мовы грэкаў (phrasis ‘выраз, зварот’, logos ‘вучэнне, навука’). Фразеалогія – раздзел мовазнаўства, які вывучае своеасаблівыя моўныя адзінкі – устойлівыя звароты з адзіным, цэласным значэннем, што не ствараюцца ў час гутаркі, а выкарыстоўваюцца як гатовыя. Фразеалогія вывучае значэнне фразеалагічных адзінак, іх структуру, адносіны да слова і сінтаксічных адзінак (словазлучэння, сказа) тыпы фразеалагізмаў, ужыванне ў мове, паходжанне [19, с. 15]. Моўныя адзінкі, што вывучае фразеалогія, у лінгвістычнай літаратуры называюць па-рознаму. Часцей ужываюцца назвы фразеалагізм, фразема, фразеалагічная адзінка.
1 Узнаўленне ў перакладным мастацкім тэксце фразеалагічнага ладу мовы арыгінала
Праблемам перакладу сёння надаецца асаблівая ўвага, бо “пераклад – гэта пасол міру” [28, с. 6]. Зварот навукоўцаў да праблем перакладу тлумачыцца і ўнутрымоўнымі, і пазамоўнымі прычынамі. Літаратура кожнага з народаў павінна стаць здабыткам іншых народаў. Таму пераклад з адной мовы на іншую – з’ява актуальная, надзённая. Ад сапраўды мастацкага, сапраўды творчага перакладу залежыць успрыняцце літаратуры, уяўленне пра той ці іншы самабытны народ, нацыю. Асаблівую актуальнасць набывае праблема перакладу ва ўмовах блізкароднаснага білінгвізму.
Як справядліва адзначае навуковец В.С. Вінаградаў: “Трэба пагадзіцца з думкай, што пераклад – гэта асобы, своеасаблівы і самастойны від славеснага мастацтва. Гэта мастацтва другаснае, мастацтва перавыражэння арыгінала ў матэрыяле другой мовы. Перакладчыцкае мастацтва, на першы погляд, падобна на выканаўчае мастацтва музыканта, акцёра, чытальніка тым, што яно рэпрадуцыруе мастацкі твор, а не стварае нешта абсалютна арыгінальнае, тым, што творчая свабода перакладчыка абмежавана арыгіналам. Але падабенства на гэтым і канчаецца. У астатнім пераклад рэзка адрозніваецца ад любога віду выканаўчага мастацтва і складае асобую разнавіднасць мастацка-творчай дзейнасці, своеасаблівую форму другаснай мастацкай творчасці”[29, с. 17].
На думку Я.Н. Марозавай, мастацтва перакладу сёння развіваецца ў трох асноўных напрамках, трох розных спосабах узнаўлення тэкстаў:
1. Вольны пераклад – гэта пераклад-самавыражэнне, для яго характэрна недакладная перадача арыгінальнага тэксту. Пры перакладзе мастацкіх твораў праяўляецца спаборніцтва з аўтарам арыгінала, імкненне пераўзысці яго. Вольны пераклад дае неабмежаваныя адаптацыйныя магчымасці для вусных зносін (у час перагавораў): шляхам тлумачэння, дабаўленняў, апушчэнняў ён прыстасоўвае тэкст да камунікатыўнай кампетэнцыі спажыўца. Але ж вольны пераклад неаб’ектыўны па сваёй прыродзе. І ў многіх выпадках ён зусім непрыгодны (пры пісьмовым заключэнні дагавораў, пагадненняў, пры перакладзе асноватворных рэлігійных тэкстаў, важных гістарычных дакументаў).
2. Даслоўны пераклад, або літаральны – самы аб’ектыўны від перакладу. Ім перакладаюцца рэлігійныя тэксты, для якіх характэрны штампы, спецыфічныя звароты. Гэта пераклады кананічных кніг Свяшчэннага Пісання, жыцій святых, апокрыфаў. Так перакладалася Біблія на грэчаскую, лацінскую, на еўрапейскія мовы. Пры даслоўным перакладзе застаецца мінімум свабоды для перакладчыка. Адмоўны бок яго ў ігнараванні камунікатыўных магчымасцей спажыўца перакладу.
3. Уласна пераклад – гэта мастацкі, творчы, адэкватны пераклад з захаваннем духу, сэнсу, стылю і нават недахопаў арыгінала, але з улікам граматычных, стылістычных, лексічных асаблівасцей той мовы, на якую тэкст перакладаецца.
2 Фразеалагічныя эквіваленты мовы раманаў трылогіі Я. Коласа
“На ростанях” у тэксце перакладу на рускую мову
Фразеалагічныя эквіваленты з’яўляюцца міжмоўнымі сінонімамі. Як ісінонімы ў межах адной мовы, яны могуць мець розныя ступені блізкасці. Такі спосаб перакладу дазваляе захаваць комплекс значэнняў перакладзенай адзінкі. Мяркуецца, што ў фондзе адной мовы можна адшукаць фразеалагізм, які па сваіх характарыстыках супадае з фразеалагізмам арыгінала, будзе мець з ім тоесную семантыку, аднолькавую структурна-граматычную арганізацыю і кампанентны склад.
У мове рамана Я. Коласа “На ростанях” адзначаецца агульнаўжывальны назоўнікавы фразеалагізм закрыванне (заплюшчванне) вачэй (на што) ‘утойванне, замоўчванне чаго-небудзь’, вытворнага ад суадноснага дзеяслоўнага закрываць (заплюшчваць) вочы (на што) – ‘знарок не заўважаць чаго-небудзь важнага, значнага’ [28, с. 218]: Пад уплывам тэндэнцыйнага і аднабаковага асвятлення [войнаў], выпуклення гераічнага і наўмыснага закрывання вачэй на цёмныя бакі, у Лабановіча злажылася ўяўленне, у корні фальшывае, аб ваяцкіх здольнасцях царскай Расіі і аб яе непераможнасці ў вайне [27, с. 334].
У перакладзе для фраземы прапанаваны выраз з іншай стылістычнай афарбоўкай, з адценнем кніжнасці і афіцыйнасці, што дапускае лінгвістычны кантэкст – ужыванне ў міжслоўным акружэнні выразаў влияние тенденциозного и одностороннего освещения этих войн, а таксама пазалінгвістычны кантэкст – апісанне геапалітычнай сітуацыі: Под влиянием тенденциозного и одностороннего освещения этих войн, выпячивания их героической стороны и преднамеренного затушевывания темных сторон у Лобановича сложилось в корне неправильное представление о военных способностях царской России и о ее непобедимости в войне [18].
Уласна беларускі размоўны выраз лахі пад пахі ўвайшоў у літаратурны ўжытак з паўднёва-заходніх гаворак нашай краіны, дзе слова лахі з’яўляецца агульнай назвай разнароднага адзення. Першапачатковы сэнс спалучэння зразумелы. У далейшым кампаненты выразу, звязаныя ўнутранай рыфмай, страцілі канкрэтнае і набылі больш шырокае, абагульненае значэнне: лахі – не абавязкова толькі ‘адзенне’, пад пахі – не абавязкова ‘пад плечы’.
Калі фразеалагізм ужываецца ў ролі дзеяслоўнага выказніка перад аднародным выказнікам (пры перадачы хуткай змены падзей), то ён абазначае ‘схапіць з сабой свае манаткі’ [32, с. 115]. Фразеалагізм стаў таксама ўжывацца са значэннем ‘свае пажыткі з сабой’, калі гаворыцца пра любыя асабістыя рэчы, што можна прыхапіць з сабой, панесці ў руках ці на сабе перад адыходам, уцёкамі, ад’ездам куды-небудзь [31, с. 326]. Звычайна фразеалагізм ужываецца пры дзеясловах браць, узяць, забраць, якія могуць прапускацца, але мецца на ўвазе, як гэта адбываецца ў “На ростанях”:
1. – Ну, дык вось я табе што скажу: не цеш сябе, хлопча, марнымі надзеямі, алепш паціхеньку бяры лахі пад пахі і выбірайся [27, с. 373];
3 Фразеалагічныя адпаведнікі мовы раманаў трылогіі Я. Коласа “На ростанях” у тэксце перакладу на рускую мову
Фразеалагічныя адпаведнікі – гэта фразеалагічныя адзінкі мовы перакладу, якія выяўляюць блізкі ці падобны да фразеалагізма арыгінала слоўна-кампанентны склад.
Пры шматразовым выкарыстанні асобных фразем у раманах Я. Коласа перакладчык часта прапанаваў розныя спосабы ўзнаўлення фразеалагічнага ладу ў рускамоўным тэксце.
Варыянты перакладу прапанаваны для агульнаўжывальнага фразеалагічнага выразу з іранічным адценнем важная (сур’ёзная) міна ‘асобны мімічны рух, выраз якога-небудзь пачуцця’, ад французскага mine ‘грымаса’ ў рамане Я. Коласа:
1. Міна яго была надзвычайна важная [27, c.32] – Держался он необычайно важно [18];
2. Пры гэтым стараста рабіў сур’ёзную міну і, наогул, меў начальніцкі выгляд [27, c.42] – При этом он делал важную мину и принимал начальнический вид[18];
3. – Я спужаўся, – і пры гэтым рабіў міну зусім перапалоханага чалавека [27, c.193] – “Я испугался” – и при этом строил рожу совершенно перепуганного человека [18].
У першым выпадку фразеалагізм не захоўваецца, а сітуацыя перададзена вербоідам держаться важно з адпаведнай семантыкай. У другім выпадку мова перакладу паўтарыла фразеалагічную структуру мовы арыгінала. Трэці выпадак уяўляе сабой прыклад замены стылістычна нейтральнага выразу на стылістычна афарбаваны за кошт увядзення ў тэкст прастамоўнай лексемы рожа.
Тыпова беларускае агульнаўжывальнае выслоўе ў гуморы ‘задаволены, у добрым настроі’ ў перакладзе знаходзіць рознае выражэнне. Сярод варыянтаў перакладу адзначаецца замена лексічным адпаведнікам:
– Што вы сёння нешта не ў гуморы? – запыталася Ядвіся і глянула на настаўніка [27, с. 68] – Вы сегодня почему-то не в настроении? – спросила Ядвися и посмотрела на учителя [18];
– Я ні разу не бачыў вас у такім добрым гуморы, – сказаў да яе Лабановіч. – Вы сёння такая вясёлая, як ніколі [27, с. 116] – Я ни разу не видел вас в таком хорошем настроении, – сказал ей Лобанович. – Вы сегодня веселы, как никогда [18].
Развіццё фразеалагізма азначэннем у памянёных радках дазволіла перакладчыку падаць як адпаведнік фраземы у гуморы выраз, дапоўнены азначэннем: Падвыпіўшы, падлоўчы быў у гуморы; ён успамінаў тады свае маладыя кавалерскія гады, свой жывы і гарачы нораў, свой спрыт да паненак [27, с. 98]. – Подвыпив, подловчий обычно приходил в хорошее настроение, вспоминал свои молодые, холостяцкие годы, свой живой и горячий нрав, свою ловкость в обращении с паненками [18].
4 Фразеалагічныя аналагі мовы раманаў трылогіі Я. Коласа “На ростанях” у тэксце перакладу на рускую мову
Фразеалагічныя аналагі ўзнікаюць тады, калі назіраецца поўнае захаванне лексічнага, семантычнага і стылёвага кампанентаў фразеалагічнай адзінкі, а ў сістэме дзвюх моў прадстаўлены фразеалагізмы, якія супадаюць па форме і змесце.
Уласна беларускае агульнаўжывальнае выслоўе на ростанях ‘у стане сумнення, хістанняў, y нерашучасці перад выбарам чаго-небудзь (быць, заставацца і пад.)’ паходзіць са свабоднага спалучэння слоў, y якім ростань абазначае ‘месца перакрыжавання дзвюх або некалькіх дарог’. Зыходная вобразнасць фразеалагізма адлюстроўвае пэўную сітуацыю, калі, напрыклад, вандроўнік, апынуўшыся на перакрыжаванні дарог, задумваецца, па якой з іх ісці [33, с. 382]. Параўнаем з сінонімам на раздарожжы [27, с. 446]: У яго [Лабановіча] цяпер не было ніякага акрэсленага шляху, ён проста апыніўся на ростанях, выбіты з каляіны так ці іначай усталёванага жыцця [25, с. 286]. На нашу думку, перакладчык захаваў гэтую фразему, у адрозненне ад іншых уласнабеларускіх, па прычыне яе сімвалічнай значнасці для ўсяго твора. Правда, у него теперь не было никакого определенного пути, он просто очутился на росстанях, выбитый из колеи так или иначе установленной жизни [18].
Агульнаўжывальная фразема соль зямлі ‘лепшыя прадстаўнікі народа, якога-небудзь асяроддзя’ запазычана з царкоўнаславянскай мовы, у сказе функцыянуе як выказнік і ўжываецца пры дзейніку са значэннем асобы: – Вот люблю свайго брата настаўніка! Гэта – соль зямлі! – крыкнуў ён, зірнуўшы на фельчара і старшыню своего брата учителя! [27, с. 86] – Это соль земли! – крикнул он, взглянув на фельдшера и старшину [18].
Наяўнасць у рускай мове як мове перакладу агульнаўжывальнага выразу подлить масла в огонь ‘дадаць повад да непрыязных адносін’ стварыла падставы для ўжывання фраземы ў рускім тэксце ў ўслед за беларускім арыгіналам (падліванне масла ў агонь ‘абвастрэнне непрыязных адносін’ [31, с. 187]): Ніякіх аргументаў ён [Іван Пятровіч] знаць не знае і не слухае, наадварот, гэта толькі – падліванне масла ў агонь [27, с. 190] – Никаких аргументов он знать не хочет и не слушает, малейшая попытка вступить с ним в спор – это только подливание масла в огонь [18].
Фразеалагізм несці свой крыж агульны для ўсходнеславянскай мовы. Ужываецца ў значэнні ‘цярпліва пераносіць жыццёвыя цяжкасці, выпрабаванні’. Узнік y выніку пераасэнсавання свабоднага словазлучэння, пашыранага ў царкоўнаславянскіх тэкстах, напрыклад у Евангеллі (Іаан, 19, 17): “Хто не нясе крыжа свайго і ідзе за мною, не можа быць маім вучнем”. Крыж быў прадметам культу і сімвалам прыхільнікаў Ісуса, іх гатоўнасці да выпрабаванняў: “Тады Ісус сказаў вучням сваім: калі хто хоча ісці за мною, няхай зрачэцца сябе самога і возьме крыж свой і ідзе за мною”. Або з прытчы пра распяцце Хрыста,
5 Фразеалагічныя калькі мовы раманаў трылогіі Я. Коласа “На ростанях” у тэксце перакладу на рускую мову
Фразеалагічныя калькі – гэта своеасаблівыя копіі іншамоўных выразаў, у якіх кожны кампанент перакладзены на іншую мову сэнсавым адпаведнікам.
Агульнаўжывальная калька з лацінскай мовы залатыя горы (абяцаць, даваць, чакаць) паходзіць ад выразу mоntеs аurі роllісеrі ‘абяцаць горы золата’ абазначае казачнае багацце, вялікае мноства чаго-небудзь: Не трэба верыць тым крыкунам, што абяцаюць народу залатыя горы [27, с. 443]; Калі злы дух намерваецца спакусіць чалавека, ён абяцае яму залатыя горы[27, с. 306]. У аснове дадзенага фразеалагізма – гіпербалізаваны вобраз [32, с. 220]. Сэнс нерэальнасці абяцанак захоўваецца ў перакладзе, без праблем замяняецца арганічным таксама для рускага маўлення фразеалагізмам залатыя горы; И не нужно верить тем крикунам, которые обещают народу золотые горы; Если злой дух вознамерится искусить человека, то он обещает ему золотые горы [18].
Ад’ектываваная форма агульнаўжывальнага фразеалагізма з неадабральным адценнем будаваць на пяску пабудаваныя на пяску – гэта агульнае для амаль усіх славянскіх, а таксама французскай і нямецкай моў спалучэнне з семнатыкай ‘засноўваць на ненадзейных звестках, паказчыках’: Старыя пазіцыі светаразумення аказаліся хісткімі, пабудаванымі на пяску [27, с. 512]. Фразеалагічны выраз склаўся на базе евангельскай прытчы (Матфей, 7, 26–27): “Усякі, хто слухае гэтыя словы мае і не выконвае іх, стане падобны на чалавека безразважнага, які пабудаваў дом свой на пяску. I пайшоў дождж, і разліліся рэкі, і падзьмулі вятры і налеглі на дом той, і ён паваліўся” [25, с. 96]. У рускім перакладзе: Старые позиции миропонимания оказались шаткими, построенными на песке[18].
Агульнаўжывальны калькаваны фразелагізм з французскай мовы з лёгкім сэрцам (d’un соеur lеgег) ‘без трывог і апаскі, без роздуму’ ў пераклданым тэксце не знайшоў адпаведніка з прычыны ўжывальнасці калькі і ў рускай мове: Як відаць, яе [Ядвісю] нішто не прымацоўвала тут, ніхто не цікавіў, і яна з лёгкім сэрцам гатова была змяняць гэту глуш Палесся на кожнае новае месца [27, с. 124] – Как видно, ее ничто не привязывает здесь, никто не интересует, и она с легким сердцем готова сменить эту глушь Полесья на любое новое место [18]. Прыметнікавы кампанент у выразе выступае як сэнсаўтваральны, суадносны з перыферыйным значэннем слова лёгкі [25, с. 249].
Паўкалькаваны агульнаўжывальны фразеалагізм з французскага dеpouiller le vieil Adam скінуць з сябе ветхага Адама ‘вызваліцца ад старых прывычак, поглядаў і стаць іншым чалавекам’ выраз склаўся на аснове евангельскага тэксту: y “Пасланнях апостала Паўла” выказваецца заклік да грэшнага чалавека духоўна перарадзіцца, “скінуўшы з сябе ветхага чалавека са справамі яго”. [25, с. 540]
Заключэнне
Даследаванне фразеалагізмаў у тэксце рамана Я. Коласа “На ростанях” і асаблівасцей узнаўлення фразеалагічнага ладу трылогіі ў перакладзе на рускую мову выявіла надзвычайнае напаўненне моўнай тканіны раманаў Я. Коласа “На ростанях” фразеалагізмамі, сярод якіх ёсць і аўтарскія кантамінацыі (салавейчыкі ў кішках спяваюць) .
Як паказваюць назіранні над тэкстам арыгінала трылогіі і параўнальна-супастаўляльнае даследаванне яго з тэкстам перакладу на рускую мову, пераўвасабленне фразеалагізмаў у тэксце на рускай мове можа адбывацца наступнымі спосабамі: замена фразеалагізмаў эквівалентамі, падбор перакладчыкам фразеалагічных адпаведнікаў, выкарыстанне фразеалагічных аналагаў, наяўных у рускай і беларускай мовах, а такасама фразеалагічнае калькаванне, асобна трэба разглядаць выпадкі замены фразеалгізмаў на стылістычна нейтральныя канструкцыі.
Выкарыстанне прыёму падбору фразеалагічных эквівалентаў пры перакладзе рамана Я. Коласа”На ростанях” на рускую мову звязана з падборам тоесных эвівалентаў да ўласнабеларускіх фразеалагізмаў (лахі пад пахі – шапку в охапку, гула асмаленая – фига с маслом, дробным макам – мелким бесом, за добрае надвор’е – подобру-поздорову), спробай змяніць стылістычна афарабаваныя фразеалагізмы на стылістычна нейтральныя выразы.
Пры падборы фразеалагічных адпаведнікаў у перакладзе рамана Я. Коласа ў шэрагу выпадкаў зыходны фразеалагізм не захоўваецца, а сітуацыя перадаецца адпаведным фразеалагізмам рускай мовы з падобным лексічным складам і адпаведнай семантыкай (штуку удраць – штуку отколоть, стаяць уваччу – стоять перед глазами).
Часта мова перакладу паўтарае фразеалагічную структуру мовы арыгінала, у перакладзе ўжываюцца сінанімічныя і стылістычна ідэнтычныя фразеалагізмы з рускага слоўніка (у добрым гуморы – в хорошем настроении, быў у гуморы – приходил в хорошее настроение, збітая з тропу – сбитая с толку). Адзначаюцца выпадкі замены стылістычна нейтральнага выразу на стылістычна афарбаваны за кошт увядзення ў тэкст прастамоўных лексем. Асобныя фразеалагічныя адзінкі ў перакладзе раманаў трылогіі на рускую мову не захоўваюцца. У рускім тэксце перадаецца толькі апісанне сітуацыі, на якую ўказвалі фраземы арыгінала.
Размоўныя і прастамоўныя агульнаславянскія і агульнаўсходнеславянскія фразеалагізмы, уласцівыя беларускай і рускай мовам і добра зразумелыя носьбітам абедзвюх усходнеславянскіх моў, досыць актыўна ўжываюцца Я. Коласам у мове трылогіі. Такія выразы, як правіла, у перакладным тэксце замяняюцца аналагамі з улікам фанетычных, арфаграфічных і граматычных адрозненняў беларускай і рускай моў (мора па калена, аддаць сэрца, як у бога за пазухай, на скорую руку, як мыш на крупы).
1 “Гавары са мной па-беларуску” / Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступу: http://yakubkolas.by/ru/news/631/. – Дата доступу: 22.02.2016.
2 Анамастычны слоўнік твораў Якуба Коласа: [каля 6000 артыкулаў] / Акадэмія навук Беларускай ССР, Інстытут мовазнаўства імя Я. Коласа; [складальнікі: Г.У. Арашонкава і інш.]; пад рэдакцыяй М.В. Бірылы. – Мінск: Навука і тэхніка, 1990. – 636 с.
3 Фразеалагічны слоўнік мовы твораў Я. Коласа: звыш 6000 слоўнікавых артыкулаў / уклад. А.С. Аксамітаў, Я.М. Камароўскі, Е.С. Мяцельская ; рэд. А.С. Аксамітаў; АН Беларусі, Iн-т мовазнаўства імя Я. Коласа – Мінск: Навука і тэхніка, 1993. – 655 с.
4 Арашонкава, Г.У. Тлумачальны слоўнік адметнай лексікі ў творах Якуба Коласа / Г.У. Арашонкава, Н.А. Чабатар; Навуковы рэд. А.І. Падлужны. –Мн.: Беларуская навука, 2003. – 287 с.
5 Слоўнік лексічных варыянтаў у мове твораў Якуба Коласа / [укладальнікі А.М. Астапчук і інш.; рэдкалегія В.П. Русак, Л.А. Ліхадзіеўская]; Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мовы і літаратуры імя Я. Коласа і Я. Купалы. – Мн.: Беларуская навука, 2012. – 651 с.
6 Аксамітаў, А. Функцыянаванне і ўспрыманне фразеалагізмаў у тэксце твораў Якуба Коласа / А. Аксамітаў // Роднае слова. – 1996. – № 7. – С. 63 – 73.
7 Астапчук, А.М. Словаўтваральныя варыянты назоўнікаў з суб’ектыўна-ацэначным значэннем у творах Якуба Коласа / А. М. Астапчук // Беларуская лінгвістыка : [зборнік артыкулаў] / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы. – Мн. : Бел. навука, 2006. – Вып. 57. – С. 92 – 97.
8 Ашарчук, І.У. Варыянтнасць фразеалагiзмаў у мове твораў Якуба Коласа / I.У. Ашарчук // Известия Гомельского государственного университета имени Ф. Скорины. – 2007. – N 4. – С. 3 – 7.
9 Бабіч, Ю. М. Колеравая і светлавая эстэтыка ў мове твораў Якуба Коласа: манаграфія / Ю.М. Бабіч. – Віцебск: Выд-ва УА “ВДУ імя П.М. Машэрава”, 2002. – 127 с.
10 Бадзевіч, З.І. Жывыя гаваркія слоўкі ў мове твораў Якуба Коласа / З.І. Бадзевіч // Янка Купала і Якуб Колас у сістэме дзяржаўна-культурных і духоўна-эстэтычных прыярытэтаў XXI стагоддзя: матэрыялы Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, (Мінск, 26 – 27 верасня 2007 г.) / рэдкал.: В.А. Максімовіч (навук. рэд.) [і інш.]. – Мн. : Права і эканоміка, 2007. – С. 54 – 58.
11 Горская, С. А. Функцыяніраванне ўказальных слоў тут - там і гэты - той у паэме “Новая зямля” Якуба Коласа / С. А. Горская // Веснік Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Сер. 4. Філалогія. Журналістыка. Педагогіка. – 1997. – № 3. – С. 28 – 31.
12 Жураўлёў, В.П. Пытанні мовы і пісьменніцкага майстэрства ў літаратурна-публіцыстычных творах Якуба Коласа / В.П. Жураўлёў // Граматычны лад беларускай мовы. Шляхі гістарычнага развіцця і сучасныя тэндэнцыі: матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі, 29 – 30 кастрычніка 2007 г. / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа ; навук. рэд. А. А. Лукашанец. – Мн. : Права і эканоміка, 2007. – С. 50 – 55.
13 Каўрус, А. Пяром душа вадзіла: Якуб Колас і беларуская літаратурная мова / А. Каўрус // Роднае слова. – 1992. – № 1. – С. 59 – 63.
14 Кудрэйка, З. Мова дакладная, выразная, дынамічная: аб стылістычнай функцыі адасобленых прэдыкатыўных акалічнасцей у трылогіі Якуба Коласа “На росстанях” / З. Кудрэйка // Роднае слова. – 1992. – № 9. – С. 35 – 37.
15 Мілашэўская, А. Няўласна-простая мова – састаўная частка складаных бяззлучнікавых сказаў: на матэрыяле празаiчных твораў Я. Коласа / А. Мілашэўская // Роднае слова. – 1997. – № 4. – С. 73 – 87.
16 Шур, В.В. Тапанімічныя назвы ў творах Якуба Коласа / В.В. Шур // Беларуская мова і літаратура. – 2002. – № 3. – С. 104 – 111.
17 Шур, В. Онімы ў творах Якуба Коласа / В. Шур // Роднае слова. – 2006. – № 6. – С. 23 – 26.
18 Колас, Я. На росстанях: Трилогия / Я. Колас; пер. с бел. Е. Мозолькова [Электронный ресурс]. – Режим доступа: http://knihi.com/Jakub_Kolas/Na_rosstaniach-ru.html. – Дата доступа: 10.03.2016
19 Лепешаў, І.Я. Фразеалогія сучаснай беларускай мовы: Вучэб. дапам. для філал. фак. ВНУ / І.Я. Лепешаў. – Мн.: Выш. шк., 1998. – 271 с.
20 Якшук, Л.М. Назоўнікавыя фразеалагізмы ў сучаснай беларускай літаратурнай мове : дапаможнік / Л.М. Якшук ; [пад рэд. І.Я. Лепешава]; Гродз. дзярж. ун-т. – Гродна: ГрДУ, 2008. – 221 с.
21 Чарота, І.А. Тэорыя і практыка мастацкага перакладу / І.А. Чарота. – М.: Мінск: БДУ, 2011. – 124 с.
22 Мушынскi, М.I. Да гiсторыi перакладу паэмы Якуба Коласа “Сымон-музыка” на рускую мову / М.I. Мушынскi. – Веснік БДУ. Серыя 4. Філалогія. Журналістыка. Педагогіка. –2009. – N 1. – С. 19 – 24.
23 Мушынскi, М.I. Паэма “Новая зямля” Якуба Коласа і гісторыя яе перакладу на рускую мову / М.I. Мушынскi // Социология. – 2008. – N 4. – С. 31 – 37.
24 Мушынскі, М. Невычэрпнасць класікі. “Новая зямля”, яе сучасная інтэрпрэтацыя, узровень мастацкай дасканаласці перакладу на рускую мову / М.I. Мушынскi // Мае каласавіны : з вопыту вывучэння літаратурнай і грамадска-культурнай дзейнасці Якуба Коласа / Міхась Мушынскі; навук. рэд. М. А. Тычына; НАН Беларусі, Ін-т мовы і літаратуры імя Я. Коласа і Я. Купалы. – Мінск: Беларуская навука, 2010. – 386 с.
25 Смолянко, Е.В. Особенности перевода фразеологизмов поэмы Якуба Коласа “Новая земля” на русский язык / Е.В. Смолянко // Идеи. Поиски. Решения: материалы V Международной научно-практической конференции. Минск, 30 ноября 2011 г. В 2 т. Т. 2 / редкол.: Н.Н. Нижнева (отв. ред.) [и др.]. – Минск: РИВШ, 2012. – С. 28 – 32.
26 Махонь, С. В. Моўна-стылёвыя асаблівасці перакладу паэмы Якуба Коласа “Новая зямля” на рускую мову (фразеалагічны аспект) / С. У. Махонь // “Мова – Літаратура – Культура”: матэрыялы VI Міжнароднай навуковай канферэнцыі Мінск, 28 – 29 кастрычніка 2010 года. – Мінск: Выд. цэнтр БДУ, 2010. – C. 244 – 248.
27 Колас, Я. На ростанях: Трылогія / Я. Колас. – Мн.: Юнацтва. – 702 с.
28 Марозава, Я.Н. Тэорыя і практыка перакладу: метадычныя рэкамендацыі для студэнтаў / Я.Н. Марозава. – Віцебск: УА “ВДУ імя П.М. Машэрава”, 2011. – 58 с.
29 Виноградов, В.С. Введение в переводоведение (общие и лексические вопросы). – М. : Издательство института общего и среднего образования РАО, 2001. – 224 с.
30 Саўчанка, В.М. Беларуская лексіка і фразеалогія ў стылістычным аспекце: вучэбна метадычныя рэкамендацыі / В.М. Саўчанка. – Магілёў: МДУ імя А.А. Куляшова, 2012. – 68 с.
31 Лепешаў, І.Я. Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў / І.Я. Лепешаў. – Мн.: БелЭн, 2004. – 448 с.
32 Янкоўскі, Ф.М. Беларуская фразеалогія / Ф.М. Янкоўскі. – Мінск: Выш. школа, 1968. – 451 с.
33 Лепешаў, І.Я. Фразеалагічны слоўнік беларускай мовы: у 2 т. / І.Я. Лепешаў. – Мінск: БелЭн, 1993. – Т. 1-2.
34 Коваль, В.И. Фразеология народной духовной культуры: состав, семантика, происхождение / В.И. Коваль. – Минск: Респ. ин-т высш. шк., 2011. – 194 с.
35 Ляшчынская, В.А. Фразеалагічная канцэптуалізацыя эмоцыі сораму ў беларускай мове // В.А. Ляшчынская. – Лінгвістика. – 2014. – №1(31). – С. 47 – 57.
36 Рагойша, В.П. Перакладаў Якуб Колас…/ В.П. Рагойша. – Мн.: Выдавецтва БДУ, 1972. – 112 с.
Работа защищена на оценку "8" без доработок.
Уникальность свыше 40%.
Работа оформлена в соответствии с методическими указаниями учебного заведения.
Количество страниц - 49.
Не нашли нужную
готовую работу?
готовую работу?
Оставьте заявку, мы выполним индивидуальный заказ на лучших условиях
Заказ готовой работы
Заполните форму, и мы вышлем вам на e-mail инструкцию для оплаты