Скачать готовую работу по теме
Вобразны свет и жанравая прырода ранних паэм Янки Купалы
Вобразны свет и жанравая прырода ранних паэм Янки Купалы
от
301,00
376,25
BYN
Содержание
Уводзіны
1 Паэма як від і жанр
2 Паэмы Я. Купалы: агляд і агульная характарыстыка
3 Мастацка-эстэтычныя адметнасці ранніх паэм Я. Купалы
3.1. Раннія паэмы Я. Купалы ў даследаваннях
3.2. Паэма “Зімою”
3.3. Паэма “Калека”
3.4. Паэма “Адплата кахання”
3.5. Паэма “Нікому”
3.6. Паэма “У Піліпаўку”
3.7. Паэма “За што?”
Заключэнне
Спіс выкарыстаных крыніц
Дадатак
Выдержка из работы
Уводзіны
У кожнай нацыянальнай літаратуры ёсць постаці асабліва значныя і славутыя, якія найбольш поўна ўвабралі ў сябе вопыт перажытага, здабыткі папярэднікаў, сталі прызнанымі песнярамі свайго народа, яго гістарычнага лёсу. У славян гэта Пушкін, Шаўчэнка, Міцкевіч, Прэшэрн, Негаш, Гвездаслаў... Сярод іх знаходзіцца і Янка Купала. Ён стварыў такія мастацка-філасофскія, ідэйныя каштоўнасці, якія не маюць аналагаў у іншых народаў. Праз яго творы беларускі народ расказаў свету пра сваё жыццё, звычаі, гісторыю, прыроднае ўлонне, раскрыў свой светапогляд і норавы, прад'явіў, інакш кажучы, неабвержнае мастацка-паэтычнае сведчанне аб сваім існаванні на зямлі. Гістарычная своеасаблівасць Купалы заключалася ў тым, што з самага пачатку, з «жалейкавага» перыяду, паэт выступаў як прарок нацыянальнага Адраджэння.
Творчасць Купалы ўжо на самых першых этапах была трывала звязана з нацыянальнымі традыцыямі. Ён бачыў і радаваўся абуджэнню і разгортванню духоўных сіл свайго народа. Апора на нацыянальнае дазволіла яму дасягнуць шырокіх агульначалавечых даляглядаў. Адначасова Янка Купала садзейнічаў узбагачэнню беларускай літаратуры за кошт мастацкага вопыту літаратуры сусветнай, а найперш рускай, польскай, украінскай [28, с. 122].
Янка Купала – класік сусветнай і беларускай літаратуры, адзін з заснавальнікаў новай беларускай літаратуры і сучаснай беларускай літаратурнай мовы, народны паэт Беларусі, духоўны лідэр беларускага нацыянальнага адраджэння. Выступаў як паэт, драматург, публіцыст, перакладчык, грамадскі дзеяч.
Янка Купала пражыў няпростае жыццё, поўнае цяжкасцей і выпрабаванняў. Аднак яго высокія якасці як чалавека, грамадзяніна і творцы: сумленнасць, высакароднасць, гуманізм, любоў да свайго народа і Айчыны, вернасць вызначальнай ідэі ўсёй яго творчасці – нацыянальнаму, сацыяльнаму і духоўнаму разняволенню людзей, раскрытай на высокім мастацкім узроўні, заставаліся нязменнымі і неаспрэчнымі з цягам часу. Беларускі пясняр стаіць ў шэрагу тых вялікіх мастакоў свету, якім дадзена глыбока спазнаць сутнасць свайго часу, народа, яго гісторыі і выказаць гэта ў яскравай, толькі ім уласцівай форме.
Нельга не пагадзіцца з наступнай ацэнкай беларускіх літаратуразнаўцаў: "Творчасць Янкі Купалы – летапіс жыцця беларускага народа, адбітак нацыянальнага характару, нацыянальнага светаразумення і паэтычнага светаўспрымання на пераломных гістарычных рубяжах 1-й паловы XX ст.
1 Паэма як від і жанр
Адным з асноўных навуковых паняццяў гісторыка-літаратурнага працэсу з'яўляецца жанр. Жанр вызначаецца як паняцце, якое склалася гістарычна як тып мастацкага твора ў адзінстве формы і зместу.
Як адзначае В. Яцухна, ва ўжыванні тэрмінаў «від» і «жанр», якімі абазначаецца ўнутранае структурна-падпарадкавальнае і функцыянальнае чляненне твораў мастацкай літаратуры, няма пэўнага адзінства. Так, у большасці даведачных выданняў па літаратуразнаўству свярджаецца, што від з’яўляецца катэгорыяй больш агульнай у адносінах да жанру. На практыцы ж гэтыя паняцці вельмі часта змешваюцца, атаясамліваюцца, а то і зусім палярна ўзаемазамяняюцца [46, с. 166].
Па азначэнні В.Рагойшы, “жанр – гістарычна акрэслены, адносна ўстойлівы тып мастацкай фрмы, дзе структура пэўных фармальных прыкмет (архітэктанічных, вобразных, моўных) выяўляе больш-менш канкрэтны паэтычны сэнс” [9,с. 395].
Паэма без пярэчанняў адносіцца да традыцыйных жанраў літаратуры і пазначана свамі характэрнымі, пазнавальнымі адзнакамі.
Паэма – лірычны, эпічны, лірыка-эпічны твор, пераважна вершаваны, на якім адлюстраваны значныя падзеі і яскравыя характары. У паэме нярэдкія і элементы драмы: скразное напружана канфліктнае дзеянне, маналогі і дыялогі [38, с. 112].
Па азначэнні В. Яцухны, паэма (гаворка ідзе менавіта аб класічнай паэме) уяўляе сабой даволі вялікі (аб’ёмны) вершаваны твор, у якім закранаюцца і адлюстроўваюцца важныя праблемы рэчаіснасці, пададзеныя, як правіла, на значным сацыяльна-гістарычным фоне. У адрозненне ад вершаваных рамана і аповесці, у паэме адсутнічаюць падрабязныя апісанні; яе аўтары стараюцца ўзняцца над паўсядзённасцю і адшукаць у жыцці ўзвышана-гераічнае. Акрамя таго, паэма выяўляе імкненне да філасофска-гістарычнага асэнсавання падзей. Адпаведна, што гэта накладвае адбітак на сюжэтна-кампазіцыйныя і стылёвыя адзнакі твора. Самыя глыбокія вытокі паэмы ляжаць у фальклоры, а таксама ў не надта далёка адышоўшых ад яго творах народна-гераічнага эпасу [46, с. 184].
Трэба адзначыць, што назва «паэма» агульная, у літаратуразнаўстве часцей гаворыцца аб канкрэтнай жанравай разнавіднасці паэмы: лірыка-эпічнай, лірычнай, эпічнай, сатырычнай, гераічнай, дыдактычнай, бурлескнай, драматычнай і г.д. Узнікла паэма на аснове старажытных і сярэдневяковых песень, паданняў, эпапей, што праслаўлялі гістарычныя падзеі.
2 Паэмы Я. Купалы: агляд і агульная характарыстыка
Янка Купала – класік беларускай літаратуры, адзін з тых нацыянальных пісьменнікаў, творчасць якіх нязменна прыцягвае ўвагу ў свеце.
“Творчая непаўторнасць вялікага мастака можа выявіцца, рэалізавацца толькі ў тым выпадку, калі адбываецца зліццё яго творчай асобы з тымі жыццёвымі з'явамі, з якімі ён кроўна звязаны і якія знаходзяць у ягонай душы жывы, зацікаўлены водгук. Асоба мастака не можа скласціся раней, чым узнікнуць, наспеюць такія неабходныя для мастацкай сталасці пісьменніка ўмовы, як пачуццё нацыянальнай самасвядомасці, пачуццё радзімы, народнай годнасці», – адзначае І. Навуменка [32, с. 121].
Янка Купала – самы вядомы беларускі паэт, драматург, публіцыст, перакладчык, класік беларускай літаратуры, адзін з заснавальнікаў новай беларускай літаратуры і літаратурнай мовы. Творчая спадчына Я. Купалы багатая і разнастайная. У 1908 годзе выходзіць першы зборнік паэта – “Жалейка”. У 1910 годзе выйшаў другі зборнік вершаў – “Гусляр”. Ён меў яшчэ большы поспех, чым “Жалейка”. У гэты час, апрача шматлікіх вершаў, былі напісаны паэмы “Сон на кургане”, “Курган”, “Бандароўна”, “Магіла льва”, “Яна і я”, “Адвечная песня”, п’есы “Паўлінка”і “Раскіданае гняздо”. У 1913 годзе ў Пецярбурзе быў выдадзены трэці паэтычны зборнік “Шляхам жыцця”.
Адметнае месца ў творчасці Я. Купалы займаюць паэмы. Я. Купала ўнёс велізарны ўклад у развіццё і станаўленне жанру паэмы ў беларускай літаратуры. Усяго (разам з незакончанай "Гарыславай") яго пяру належыць 20 паэм.
Умоўна паэмы Я. Купалы традыцыйна падзяляюць на так званыя дакастрычніцкія і савецкага часу. Прычым гэты падзел не поўнасцю абумоўлены сацыялогіяй, важную ролю адыгрываюць тут і ўласна творчыя моманты і фактары.
У межах дакастрычніцкіх паэм вылучаюць раннія паэмы перыяду 1905–1907 гг. ("Зімою", "Нікому", "Калека", "Адплата кахання"). Гэтыя творы, а таксама напісаныя крыху пазней "У Піліпаўку" і "За што?" шэраг даследчыкаў лічыць не ўласна паэмамі, а вершаванымі апавяданнямі або аповесцямі. Названыя творы ў многім вучнёўскія. Дадзеная акалічнасць абумовіла такія іх якасці і рысы, як перавага аповеду над абагульняючым паэмным асэнсаваннем падзей, а таксама меладраматызм зместу.
Другая група дакастрычніцкіх паэм Я. Купалы – так званыя фальклорна-рамантычныя (або фальклорна-гераічныя ці героіка-рамантычныя).
Вывады
Раннія паэмы Я. Купалы параўнальна нячаста становяцца аб’ектам даследавання літаратуразнаўцаў як менш вартасныя за іншыя творы Купалы паэмнага жанру. Па форме яны вельмі нагадваюць характэрныя для нацыянальнай фальклорна-літаратурнай традыцыі вершаваныя апавяданні, якія грунтуюцца на «праўдзівых здарэннях» з народнага жыцця.
Большасць даследчыкаў (У. Гнілам ёдаў, і. Багдановіч і інш.) лічаць, што ў ранніх паэмах Я. Купалы назіраюцца адметныя рысы рамантычнай паэмы. Некаторыя даследчыкі (В. Максімовіч) не згодны з гэтым меркаваннем. В. Максімовіч знаходзіць ужо ў ранніх творах Я. Купалы прыкметы экспрэсіянізму.
Акрамя таго, паэмай “Адплата кахання” Янка Купала далей развіў жанр апавядання-быліцы, спавядальнай паэмы. Паэма “За што?” можа быць аднесена да жанру сацыяльна-бытавой.
Ідэйна-эстэтычная аснова канфлікту ранніх купалаўскіх паэм «Зімою», «Нікому», «Адплата кахання», «Калека», «У піліпаўку», «За што?» – сацыяльна-бытавая. Усе яны прасякнуты пафасам адмаўлення грамадскіх адносін, заснаваных на прыгнечанні. Выбар персанажаў адпавядаў прынцыпу сацыяльнага кантрасту. Прадстаўнікі простага народа, надзеленыя высокімі чалавечымі якасцямі – шчырасцю, пачуццём годнасці, супрацьстаяць бесчалавечнасці прыгоннікаў – жорсткасці, цынічнасці i разбэшчанасці паноў i ix асяроддзя.
Список литературы
1 Абабурка, М.В. Асновы стылістычнага аналізу літартурна–мастацкага тэксту: метадыч. рэкамендацыі / М. В. Абабурка. – Магілёў: МДУ імя А. А. Куляшова, 2002. – 128 с.
2 Абабурка, М.В. Беларуская лiнгвiстычная паэтыка i тэксталогiя. – Магілёў : МДУ ім. А. Куляшова, 2008. – 274 с.
3 Арочка, М. Саюз часу і майстэрства: літ. крытыка / М. Арочка. – Мінск: Маст. літ., 1981. – 269 с.
4 Асабіна, С.В. З тэксталагічных назіранняў над п’есамі Я. Купалы / С. В. Асабіна // Актуальныя праблемы мовазнаўства: матэрыялы Міжнар. навук. канф., 28 каст. 2004 г., Гродна. – Гродна: ГрДУ, 2004. – С. 197–200.
5 Багдановіч, I.Э. Янка Купала i рамантызм / І.Э. Багдановіч.– Мінск: Навука i тэхніка, 1989.– 220 с.
6 Балдышэўская, Т.І. Мастацкае асэнсаванне вобраза русалкі / Т.І. Балдышэўская // Рэспублікаскія Купалаўскія чытанні: Мат. рэспубл. навук. канф. / Пад рэд. У.І.Каялы, І.Я.Лепешава. – Гродна: ГрДУ, 2001. – С. 32–36.
7 Бандарык, А. Калі пытанне робіцца адказам: на моўным матэрыяле п’ес Янкі Купалы / А. Бандарык // Роднае слова. – 2010. – № 7. – С. 37–38.
8 Бароўская, І.А. Моўна-вобразныя адметнасці паэтычнай мовы як аснова музычнасці песеннай лірыкі Янкі Купалы / І.А. Бароўская // Рэспубліканскія Купалаўскія чытанні. – Гродна, 2010. – С. 245–249.
9 Бярозкін, Р.С. Свет Купалы / Р.С. Бярозкін / Звенні: Літ. крытыка. Выбранае. – Мінск: Маст. Літ., 1981. – 572 с.
10 Васючэнка, П. Беларуская лiтаратура пачатку 20 стагоддзя ў кантэксце еўрапейскага сiмвалiзму / П. Васючэнка // Скарыназнаўства, кнiгазнаўства, лiтаратуразнаўства: матэрыялы ІІІ Мiжнар. кангрэса беларусiстаў «Беларуская культура ў дыялогу цывiлiзацый» (Мiнск, 21 – 25 мая, 4 – 7 снежня 2000 г.). – Мінск: Беларускі кнігазбор, 2001. – С. 96 – 101.
11 Васючэнка, П. Драматычная спадчына Янкі Купалы: Вопыт сучаснага прачытання / П. Васючэнка. – Мінск: Навука і тэхніка, 1994. – 173 с.
12 Васючэнка, П. Янка Купала і сімвалізм / П. Васючэнка // Роднае слова. – 2002. – № 8. – С. 14-18.
13 Виноградов, В. В. О языке художественной литературы / В.В. Виноградов / ред. С. Гиждец, Ф. Кузьмин. – М.: Гос. изд–во худ. лит., 1959. – 656 с.
14 Гаспаров, Б.М. Поэтика «Слова о полку Игореве» / Б.М. Гаспаров. – М.: Аграф, 2000. – 608 с.
15 Гісторыя беларускай літаратуры: ХІХ – пачатак ХХ ст.: Падруч. для філал. фак. пед. ВНУ / І.Э. Багдановіч, У.В. Гніламёдаў, Л.С. Голубева і інш. ; пад агул. рэд. М.А. Лазарука, А.А. Семяновіча. – 2-е выд., дапрац. – Мінск: Выш. школа, 1998. – 550 с.
16 Гніламёдаў, У. Янка Купала: Новы погляд / У. Гніламёдаў. – Мінск : Народная асвета,1995. –220 с.
17 Григорьев, В.П. Тропы / В.П. Григорьев // Литературный энциклопедический словарь / под общ. ред. В.М. Кожевникова, П.А. Николаева. – М.: Советская энциклопедия, 1987. – С. 446.
18 Жаков, Г.А. Драматическая поэма как поэтический жанр / Г.А. Жаков // Проблемы жанра. – Минск: Наука и техника, 1977. – С. 36 – 48.
19 Каваленка, В.А. Міфа-паэтычныя матывы ў беларускай літаратуры / В.А. Каваленка. – Мінск: Навука і тэхніка, 1981. – 320 с.
20 Каваленка, В.А. Творчасць Я. Купалы і міфалогія / В.А. Каваленка // Весці Акадэміі навук БССР. 1982. – №3. – С. 23–26.
21 Колас, Г. Карані міфаў (Жыццё і творчасць Янкі Купалы) / Г. Колас. – Мінск: Бел. гуманіт. адукац.-культ. цэнтр, 1998. – 348 с.
22 Конан, У. Беларуская літаратура ў кантэксце хрысціянскіх ідэалаў / У. Конан. – Мінск: Нар. асвета, 1998. – 320 с.
23 Купала, Я. Паэмы. Драматычныя творы / Я. Купала // уклад. А.А. Сляпцовай. – Мінск: Маст. літ., 1989. – 494 с.
24 Купала, Я. Поўны збор твораў: у 9 т. / Я. Купала. – Т. 7. Драматычныя паэмы і п’есы. – Мінск: Маст. літ., 2001. – 399 с.
25 Лазарук, М.А. Слоўнік літаратуразнаўчых тэрмінаў : дапам. для настаўнікаў / М.А. Лазарук, А.Я. Ленсу. – Мінск : Народная асвета, 1983. − 191 с.
26 Лебядзевіч, Д.М. Драматычная паэма Янкі Купалы «Сон на кургане» і трагедыя Эсхіла «Прыкуты Праметэй»: тыпалагічны аспект / Д.М. Лебядзевіч // Слова класічная вышыня: зборнік навуковых прац. – Гродна: ЮрСаПрынт, 2012. – С. 120–128.
27 Лепешаў, І.Я. Лінгвістычны аналіз тэксту / І. Я. Лепешаў. – Мінск: Мастацкая літаратура, 2009. – 228 с.
28 Лойка, А.А. Гісторыя беларускай літаратуры. Дакастрычніцкі перыяд: У 2 ч. / А.А. Лойка. – Ч.2. – Мінск: Выш. школа, 1989. – 480 с.
29 Максімовіч, В. Па шляху абнаўлення / В. Максімовіч // Полымя. – 2003. – № 4. – С. 198–207.
30 Максімовіч, В. Эстэтычныя пошукі ў беларускай літаратуры пачатку 20 стагоддзя / В. Максімовіч. – Мінск : Аракул, 2000. – 351 с.
31 Навуменка, І. Янка Купала / І. Навуменка // Гісторыя беларускай літаратуры XX стагоддзя: У 4 т. Т. 1 / Нац. акад. навук Беларусі. Ін-т літаратуры імя Я. Купалы. – Мінск : Беларуская навука, 1999. – 583 с.
32 Навуменка, І. Янка Купала: Духоўны воблік героя / І. Навуменка. – Мінск : Народная асвета, 1967. – 280 с.
33 Петрушкевіч, А.М. Некаторыя старонкі беларускай літаратуры пачатку ХХ стагоддзя: дапам. / А.М. Петрушкевіч ; пад рэд. І.В. Жука. – Гродна: ГрДУ, 2009. – 170 с.
34 Петрушкевіч, А.М. Умоўна–сімвалічная вобразнасць паэмаў Янкі Купалы «На куццю» і Міхася Чарота «Босыя на вогнішчы» / А.М. Петрушкевіч, Ю.А. Якубовіч // Рэспублікаскія Купалаўскія чытанні: Мат. рэспубл. навук. канф. / Пад рэд. У.І.Каялы, І.Я.Лепешава. – Гродна: ГрДУ, 2001. – С. 34–38.
35 Рагаўцоў, В.І. Уводзіны ў мовазнаўства : вучэбны дапаможнік / В.І. Рагаўцоў. – Магілёў: МДУ імя А.А. Куляшова, 2004. – 204 с.
36 Рагойша, В. Бацька нацыі / В. Рагойша // Полымя. – 1992. – № 7. – С. 191–203.
37 Рагойша, В. Паэтычны слоўнік / В. Рагойша. – 3–е выд., дапрац. і дапоўн.–Мінск : Беларуская навука, 2004. – 576 с.
38 Рагойша, В.П. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах : дапаможнік / В.П. Рагойша. – Мінск: Беларуская энцыклапедыя, 2001. – 383 с.
39 Санюк, Д. Эстэтыка творчасцi Янкi Купалы / Д. Санюк. – Мінск: Беларускі кнігазбор, 2000. – 212 с.
40 Санюк, З. Сілы смерці інябыту / З. Санюк // Першацвет. – 1993. – № 1. – С. 107–112.
41 Санюк, З.К. Трагічнае ў дакастрычніцкай творчасці Янкі Купалы: аўтар. … канд. філал. навук / З.К. Санюк. – Мінск., 1992. – 23 с.
42 Тарасава, С. М. Ліра-эпічная паэма / С.М. Тарасава // Культура Беларусі : энцыклапедыя. – Т. 5. Л – М / рэдкал.: В.В. Калістратава, Б.У. Святлоў, Л.С. Ананіч, У. Адамушка, У.С. Басалыга. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2014 .– С. 107.
43 Тычко, Г.К. Беларуская літаратура ХІХ –ХХ стагоддзяў: час і асобы : вучэб. дапам. / Г.К. Тычко. – Мінск: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў, 2010. – 267 с.
44 Тычына, М. Карані: культуралагічны дыскурс / М. Тычына // Нарысы беларуска-ўкраiнскiх лiтаратурных сувязей: Культурна–гістарычны і літаратуразнаўчы аспекты праблемы. – Мінск: Беларуская навука, 2002. – С. 10 – 64.
45 Янка Купала: Энцыкл. даведнік / БелСЭ; Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. – Мінск: БелСЭ, 1986. – 727 с.
46 Яцухна, В.І. Тэорыя літаратуры: дапаможнік для студэнтаў філалагічных спецыяльнасцей ВНУ / В.І. Яцухна; Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Ф. Скарыны.– Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны», 2006.– 279 с.
Уводзіны
1 Паэма як від і жанр
2 Паэмы Я. Купалы: агляд і агульная характарыстыка
3 Мастацка-эстэтычныя адметнасці ранніх паэм Я. Купалы
3.1. Раннія паэмы Я. Купалы ў даследаваннях
3.2. Паэма “Зімою”
3.3. Паэма “Калека”
3.4. Паэма “Адплата кахання”
3.5. Паэма “Нікому”
3.6. Паэма “У Піліпаўку”
3.7. Паэма “За што?”
Заключэнне
Спіс выкарыстаных крыніц
Дадатак
Информация о работе
Работа защищена на оценку "8" без доработок.
Уникальность свыше 40 %.
Работа оформлена в соответствии с методическими указаниями учебного заведения.
Количество страниц - 46.
В работе также имеется следующие приложение:
Раннія паэмы Я. Купалы
Процесс покупки готовой работы
01
1. Заказ готовой
Оставьте заявку по кнопке "купить ". Обязательно укажите правильный e-mail, на него вышлют инструкции по оплате и ваши материалы.
02
2. Оплата
На вашу электронную почту придет подробная инструкция по оплате через ЕРИП.
03
3. Получение
Сразу после оплаты, менеджер вышлет все материалы, которые относятся к заказу, на электронную почту.
Вобразны свет и жанравая прырода ранних паэм Янки Купалы
301,00
376,25
BYN
Жанр мініяцюры ў сучаснай беларускай прозе
301,00
376,25
BYN
Анамастычная прастора Чачэрскага раёна
301,00
376,25
BYN
Марфалагічная характарыстыка фразеалагізмаў у рамане Я. Коласа На ростанях і ў яго перакладзе на рускую мову
301,00
376,25
BYN
Фразеалагічны слад беларускай мовы
301,00
376,25
BYN
Прырода и чалавек в творчасци Я.Коласа
301,00
376,25
BYN
Вывучэнне жыццёвага і творчага шляху пісьменніка ў школьным курсе літаратуры
301,00
376,25
BYN
Пунктуацыйна-графічная арганізацыя паэтычнага маўлення
301,00
376,25
BYN
Складанаскарочаныя словы у беларускай мове
301,00
376,25
BYN
Дзеяслоўныя формы ў складзе фразеалагізмаў беларускай мовы
301,00
376,25
BYN