Народная купальская абраднасць: вопыт рэжысёрскага вырашэння
БГУКИ (Белорусский государственный университет культуры и искусств)
Диплом
на тему: «Народная купальская абраднасць: вопыт рэжысёрскага вырашэння»
по дисциплине: «Режиссура праздников (народные)»
2017
251.00 BYN
Народная купальская абраднасць: вопыт рэжысёрскага вырашэння
Тип работы: Диплом
Дисциплина: Режиссура праздников (народные)
Работа защищена на оценку "8" без доработок.
Уникальность свыше 40%.
Работа оформлена в соответствии с методическими указаниями учебного заведения.
Количество страниц - 71.
Поделиться
УВОДЗІНЫ
Глава 1. Купалле на Беларусі: агульная характарыстыка свята
1.1 Паходжанне свята “Купалле”, асноўныя абрады і звычаі
1.2 Семантыка i сімволіка“Купалля”
Глава 2. Сучаснае свята “Купалле”. Падрыхтоўка і правядзенне (рэжысерскі праект)
2.1 Творчая заяўка
2.2 Рэжысерская задума і яе кампаненты
2.3 Літаратурны сцэнарый
2.4 Арганізацыйна-вытворчы план свята
ЗАКЛЮЧЭННЕ
БІБЛІЯГРАФІЯ
УВОДЗІНЫ
Абрад - рэалізацыя традыцыі ў найважнейшыя моманты жыцця чалавека ці навакольнай прыроды, персаніфікаванай ў міфалогіі. Часцей за ўсё гэта змена статусу чалавека - нараджэнне, ініцыяцыя, вяселле, смерць і іншыя значныя абрады яго існавання. Спевы, танцы, гульні, традыцыйнае аддзенне ёсць часткай вялікага цэлага. Гэта добра разумее той, хто хоць раз быў удзельнікам святочных ці абрадавых дзеяў. Святамі адзначаны ў народным календары найбольш істотныя моманты ў гадавым коле, пераходы з аднога жыццёвага стану ў другі. Яны даюць нам больш глыбокае разуменне народнага светапогляду, дапамагаюць заўважыць і адчуць змены ў прыродзе, настрой той ці іншай пары. Святы – гэта радасць жыцця, што перажываецца супольна, вялікі эмацыйны ўсплёск, што натхняе.
Абрад - прайграванне сюжэтаў міфаў, звязаных з прыроднымі з'явамі і жыццём чалавека. У абрадах сканцэнтравана сума ведаў і грамадская мараль. Нам зразумелы сэнс абрадаў, у якіх чалавек удзельнічае на працягу свайго жыцця. Пры змене традыцыі змяняецца і абрад. Аджылыя абрадавыя дзеянні становяцца гульнёй, забаўкай. Такія, мабыць, танцы, рухомыя гульні, варажбы і г.д., якія нясуць іншы сэнс, гуляюць немалаважную ролю ў жыцці чалавека, як у працэсе сацыялізацыі, так і пасля набыцця статусу дарослага чалавека, паўнапраўнага члена грамадства. Аднак пры змене традыцыі абрады, якiя абслугоўвалi старую традыцыю, не знікаюць, толькі трансфармуюцца, уваходзяць у новую традыцыю. Некаторыя з абрадаў зведалі значныя змены, іншыя ж, як, напрыклад, Купалле, засталіся практычна нязменнымі, трансфармацыі падвергнулася і сістэма ведаў і мараль.
Купалле — старажытная абрадавая ўрачыстасць, прымеркаваная да перыяду летняга сонцастаяння. І, як і кожнае свята салярнага цыкла, Купалле з'яўляецца часам шыльнага збліжэння нашага света з іншасветам. Лічыцца, што ў гэтую ноч абуджаюцца ўсе нячысцікі, чэрці, духі і ведзьмы. Часам яны
Глава 1. Купалле на Беларусі: агульная характарыстыка свята
1.1 Паходжанне свята “Купалле”, асноўныя абрады і звычаі
Традыцыйныя абрады і святы - час, калі раскрываецца сутнасць нацыянальнага характару чалавека, і ў гэтым выяўленні чысцее і мацнее яго душа, знікае пачуццё самоты і безабароннасці, асоба, яднаючыся з прыродаю і грамадою, чалавек пачынае разумець адзінства жьщця з касмічнай прасторай. Усе традыцыйныя абрады і святы, акрамя хрэсьбінаў, вяселля і пахавання, звязаныя з колазваротам сонца і прымеркаваныя да земляробчага календара. Найважнейшыя з іх - Купалле, што ладзіцца ў самую кароткую летнюю ноч, і Каляды — у самую доўгую зімовую ноч, Вялікдзень і Дзяды, якія ў старадаўнасці адзначаліся строга ў дні веснавога і восеньскага раўнадзенстваў, а таксама Гуканне вясны, Радаўніца, Багач (Дажынкі) [28, c.14-15].
Сутнасцю духоўнага жыцця старадаўніх насельнікаў Беларусі заўсёды быў фальклор, язычніцкі ў сваей аснове. Хрысціянізацыя нашых продкаў прывяла да пэўнага знішчэння іх міфалагічных паданняў і народных святаў, узнікла блытаніна. Колішнім паганскім багам і духам надаваліся імёны хрысціянскіх святых. Пры гэтым за імі пакідаліся асноўныя функцыі язычніцкіх. 3 цягам часу каталіцкія і праваслаўныя святары пачалі служыць набажэнствы да земляробчых святаў. Спецыфіка беларускай сялянскай працы вяла да захавання пад хрысціянскай афарбоўкай аграрных язычніцкіх культаў і звязанага з імі фальклору. Але хрысціянскія сюжэты ў ім складаюць меншасць, хоць мінула тысячагоддзе афіцыйнага прыняцця хрысціянства [4, c.87-88]. Так, да святкавання Купалля быў прымеркаваны дзень Яна Хрысціцеля (Івана Купалы): у каталікоў у ноч з 23 на 24 чэрвеня, а ў праваслаўных — у ноч з 6 на 7 ліпеня [так атрымалася з-за таго, што Руская праваслаўная царква не прыняла грыгарыянскі каляндар (новы стыль), а ў
Глава 2. Сучаснае свята “Купалле”. Падрыхтоўка і правядзенне (рэжысерскі праект)
2.1 Творчая заяўка
Купальская абраднасць прасягнутая духам старажытнасці, таму для яе разумення і асэнсавання неабходны абрадавыя кантэксты і тлумачэнне. Фальклорныя песні, гульні, купальскія карагоды ў спалучэнні з рытуальным дзеяннем атрымліваюць архаічны падтекст: культ зямлі, культ сонца, культ агню, культ вады і інш. Гістарычны лёс Беларусі складаўся так, што часам народ не мог звярнуцца да сваіх уласны каранёў, да рознай культуры і мовы, але ж ў наш час ёсць магчымасць звяртання ў пошуках шляхоў самазахоўвання сваіх абрадаў і традыцый. Свята летняга сонцастаяння адлюстроўвае багацце традыцыйнай культуры беларускага народа і мае пазнавальнае, выхаваўчае, жыццёва эстэтычнае значэнне.
На сённяшні дзень я лічу, што асноўная памылка большасці арганізатараў - тое,што яны не захоўваюць адну з галоўных жанравых характарыстык народнага свята –масавасць удзелу, і ўвасабляюць Купалле ў форме прадстаўлення.Даволі часта дзеянні каля кастра арганізуе нязначная колькасць людзей, і большасць прысутных застаюцца пасіўнымі гледачамі, што рэзка зніжае эфектыўнасць эмацанальнага і выхаваўчага ўздзеяння свята. Мне здаецца, што ёсць ў нашых краях людзі, для якіх старажытнае свята Купалля не прычына выпіць і спаліць вогнішча, але ж магчымасць адчуць сябе звяном у бясконцым ланцугу пакаленнеў беларускага народу, адыходзячаму ў глыб вякоў. У сваёй працы купалле, якое праводзілася ў Гомельскай вобласці, ў веске Шарпілаўка, выкарыстоўваюцца беларускія традыцыі і абрады. Асабіста гэта важна, таму што ўсе людзі ўбачылі сапраўды народнае свята з купальскімі гульнямі і абрадамі. Я лічу, што пры падрыхтоўцы свята трэба як мага больш актывізаваць ўдзельнікаў, прыцягнуць гледачоў да беларускай спадчыны, каб найбольшая колькасць
ЗАКЛЮЧЭННЕ
Шматлiкiя даследаваннi у сферы сувязі ў традыцыйнай i сучаснай культур грунтуюцца на ўсведамленнi таго, што апрадмечаныя формы самабытнага духоўнага вопыту мiнулага, часткова захаваўшы сваю арыгiнальную iснасць, а часткова “пераапрадмецiўшыся”, становяцца грунтам новых сiнтэзаў, i гэтым падтрымлiваюць духоўны патэнцыял культуры. Архаiчныя ў сваёй аснове сiмвалы i коды, рэтранслюючы ператвораны ў каштоўнасныя iдэалы, сацыяльна-культурны вопыт, прад’яўляюць кожнаму пакаленню iмператывы дзейнасцi, спосабы асэнсавання, узнаўлення рэчаiснасцi, крытэрыi яе ацэнкi (сенсарнай, сублiмiраванай, рацыяналiстычнай). I, такiм чынам, уздзейнiчаюць на сучаснае i будучае гэтай рэчаiснасцi. Адсюль – абвастрэнне навуковай i грамадскай цiкавасцi да механiзмаў i сродкаў (разгалiнаванай сiстэмы кодаў) мадэлiравання i рэтрансляцыi жыццёва важных, правераных часам сэнсаў i самабытных формаў беларускай традыцыйнай культуры.
Таким чынам, Купалле – свята-апагей гадавога жыцця беларусаў, не страціла сваёй актуальнасці і па сённяшні дзень. Выкарыстоўваючы сучасныя тэхнічныя сродкі мастацкай выразнасці, на грунтоўнай аснове традыцыйнага фальклору ёсць магчымасць зрабіць яскравае свята з тэатралізаваным прадстаўлённем. Галоўныя плюсы такога мерапрыемства заключаюцца ў тым, што яно “плоць ад плоці” на генетычным ўзроні з беларускім самабытным этнасам. На практыке ў працэсе напісання сцэнарыя для сцэнічнай дзеі, трэба ўлічваць разнастайныя мадэфікацыі абрадаў і рытуалаў, якія ўласцівы той, ці іншай мясцовасці. Гэта дапаможа найбольш пільна падыйсці да праблем развіцця культуры на месцах.
Нам зразумелы сэнс абрадаў, у якіх чалавек удзельнічае на працягу свайго жыцця. Пры змене традыцыі змяняецца і абрад. Аджылыя абрадавыя дзеянні становяцца гульней, забаўкай. Такія, мабыць, танцы, рухомыя гульні, варожбы і г.д., якія нясуць зараз іншы сэнс, аднак займаюць важнае месца ў жыцці чалавека, як падчас сацыялізацыі, так і пасля здабыцця статусу сталага чалавека, паўнапраўнага члена гамадства. Аднак, пры змене традыцый, абрады, якія абслугоўвалі старую
1. Барташэвіч Г.А. Беларуская народная паэзія веснавога цыкла і славянская фальклорная традыцыя. Мн., 1985.
2. Беларускі народны каляндар / Аўт.-уклад. А. Лозка. Мн.: Полымя, 1993.
3. Беларуская вусна-паэтычная творчасць: Падруч. для студэнтаў філал. спец. ВНУ / К. П. Кабашнікаў, А. С. Ліс, А. С. Фядосік і інш. Мн., 2000.
4. Беларуская міфалогія: Энцыклапедычны слоўнік. Мн., 2006.
5. Беларускі фальклор: Энцыклапедыя: У 2 т. Мн., 2006.
6. Беларускія народныя танцы, карагоды, гульні / Склад. В. С. Семенякоў. Мн., 1989.
7. Беларусы. Т. 7. Вусная паэтычная творчасць / Г. А. Барташэвіч, Т. В. Валодзіна, А. І. Гурскі і інш. Мн., 2004.
8. Бессонов П.А. Белорусские песни.
9. Валодзіна Т. В. Талака ў сістэме духоўнай культуры беларусаў. Мн., 1997.
10. Васілевіч У. Беларускі народны каляндар. Мн.: Ураджай, 1993;
11. Вількін Я. Р. Беларускія народныя гульні. Мн., 1969.
12. Виноградова Л.Н., Толстая С.М. Иван Купала //Славянские древности: Этнолннгвнстический словарь. В 5томах. М., 1999. Т 2 С.363.
13. Гаврилов Д.А, Наговицын А.Е. БОГИ СЛАВЯН. ЯЗЫЧЕСТВО. ТРАДИЦИЯ. М.: Рефл-Бук, 2002, -464 с.
14. Гілевіч Н. С. Паэтыка беларускай народнай лірыкі. Мн., 1975.
15. Гілевіч Н. С. Песні народных свят і абрадаў. Мн., 1974.
16. Гуд П.А. “Беларускае купалле. Кампазіцыя і семантыка абрадавых дзей”. Мн, 2006
17. Гурскі А. І. Тайны народнай песні. Мн., 1994.
18. Гурскі А. І. Семантыка і паэтыка сямейнай лірыкі. Мн., 2001.
19. Гусева Н.Р. Славяне и арьи: Путь богов и слов. М.: Гранд, 2002
20. “Земляробчы каляндар: Абрады і звычаі” //Уклад..класіф., сістэм. матэрыялаў і камент. А.І. Гурскага; Уступ .арт. А.І. Гурскага, А.С. Ліса; Рэдкал.: А.С. Фядосік (гал.рэд.) і інш. – Мн.: Навука і тэхніка, 1990
21. Кабашнікаў К. П., Фядосік А. С., Ліс А. С. і інш. Беларуская вусна-паэтычная творчасць: Падручнік для філалаг. спец. ВНУ. Мн., 1998.
22. Казакова І.В. Беларускі фальклор. Курс лекцый. Мн,. 2003.
23. Казакова І. В. Міфалагемы і магія ў беларускім абрадавым фальклоры. Мн., 1997.
24. Коваль У.І., Новак В.С. Беларускія народныя святы і звычаі. Гомель: Бел. агенцтва нав. тэхн. і дзелавой інфармацыі, 1993;
25. Купальскія і пятроўскія песні / Уклад. А. С. Ліс, С. Т. Асташэвіч, Г. В. Таўлай. Мн., 1985.
26. Крук І. І. Сімволіка беларускай народнай культуры. Мн., 2000.
27. Лакотка А. І., Барыс С. В. Сцежкамі дзядоў: Этнаграфічныя нарысы. Кніга для вучняў. Мн., 1986.
28. Лірычныя песні / Уклад. і рэд. Н. С. Гілевіч. Мн., 1976.
29. Ліс А. С. Каляндарна-абрадавая творчасць беларусаў: Сістэма жанраў. Эстэтычны аспект. Мн., 1998.
30. Ліс А. С. Купальскія песні. Мн., 1974.
31. Ліс.А-С. Паходжанне і мастацкая прырода купальскай паэзіі //Купальскія і пятроўскія песні /Уклад. А.СЛіса, С.ТАсташэвіч, Г.В.Таулай. - Мн., 1985.
32. Лозка А. Беларускі народны каляндар. Мн., 1993.
32. Мамардашвили М. Введение в философию (Феноменология философии) // Новый круг 1992 №2 с. 56-73.
33. Мошуль, Л. Купальская ночка / Л. Мошуль // Сельскае жыццё. 2004.
34. Народная культура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Пад агул. рэд. В. С. Цітова. Мн., 2002.
35. Народная спадчына / Склад. А. С. Фядосік, Г. А. Пятроўская. Мн., 1984.
36. Николаева Л. Праздник для взрослых и детей / Л. Николаева // Сельскае жыццё. 2004.
37. Романов Е.Р., «Белорусский с6орник»: Выш. 8. Вильна, 1912.
38. Рыбаков Б.А. Киевская Русь и русские княжества 12-13 вв. М.: Наука, 1993.
39. Песні народных свят і абрадаў / Уклад. і рэд. Н. С. Гілевіч. Мн., 1974.
40. Потебня А.А. «Объяснение малорусских и сродных народных песен». Т. 1-2, Варшава, 1887.
41. Потебня А.А. 0 некоторых снмволах в славянской народной поэзнн. -Харьков, 1914.
42. Пятроўская Г. Л. Жывая спадчына. Мн., 1988.
43. Сысоў У. Н. З крыніц спрадвечных. Мн., 1997.
44. Сямя і сямейны быт беларусаў / В.К. Бандарчык, Г.М. Курыловіч, Л.В. ракава і інш. Мн.: Навука і тэхніка, 1990.
45. Тавлай Г.В. Белорусское купалье. Обряд, песня. - Мн., 1986.
46. “Традыцыйная мастацкая культура беларусаў: у 6 т. Віцебскае Падзвінне. – Мн.: Бел.навука, 2004 / Магілёўскае Падняпроўе. 2001
47. Цітовіч Г.І. Анталогія беларускай народнай песні. Мн., 1975.
48. Шашкоў, А.С. Мясцовыя традыцыі святкавання свята Івана Купалы ў Беларусі http://bibliofond.ru/view.aspx?id=724210
49. Шейк П.В. «Белорусские народные песни»: СПб., 1874.
50. Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя. Мн.: БелСЭ, 1989
Работа защищена на оценку "8" без доработок.
Уникальность свыше 40%.
Работа оформлена в соответствии с методическими указаниями учебного заведения.
Количество страниц - 71.
Не нашли нужную
готовую работу?
готовую работу?
Оставьте заявку, мы выполним индивидуальный заказ на лучших условиях
Заказ готовой работы
Заполните форму, и мы вышлем вам на e-mail инструкцию для оплаты