1. ПРАКТЫЧНЫ АНАЛІЗ ВЫКАРЫСТАННЯ НАЗВАЎ ДЗІКІХ ЖЫВЁЛ У ПРЫКАЗКАХ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ
2. ПРАКТЫЧНЫ АНАЛІЗ ВЫКАРЫСТАННЯ НАЗВАЎ СВОЙСКІХ ЖЫВЁЛ У ПРЫКАЗКАХ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ
1. ПРАКТЫЧНЫ АНАЛІЗ ВЫКАРЫСТАННЯ НАЗВАЎ ДЗІКІХ ЖЫВЁЛ У ПРЫКАЗКАХ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ
Для правядзення практычнага аналізу выкарыстання назваў дзікіх жывёл у прыказках беларускай мовы, быў узяты “Тлумачальны слоўнік прыказак” І.Я. Лепешава і М.А. Якалцэвіч [12]. У выніку аналіза былі вылучаныя прыказкі, у склад якіх уваходзяць назвы наступных дзікіх жывёл: воўк, заяц, мядзведзь, мыш, ліса, бабёр, лось.
Першы збіральнік беларускіх прыказак Саламон Рысінскі пісаў у 1618 годзе, што прыказкі – гэта “ядро і сок мовы”. Вельмі многія з іх паводле свайго паходжання – разгорнутыя “метафары, узятыя з жывёльнага свету” (В.У. Вінаградаў), гэта значыць, яны дастасоўваюцца да чалавека, але ўзніклі праз параўнанне людскіх учынкаў, дзеянняў з паводзінамі, звычкамі, асаблівасцямі жывёл.
Прааналізуем асаблівасці выкарыстання кожнага заоніма ў прыказках.
Воўк. Паводле тлумачальнага слоўніка, воўк – гэта дзікая драпежная жывёліна сямейства сабачых.
Сярод лясных жывёл воўк найбольш часта з’яўляецца героем прыказак. Мноства прыказак пра воўка тлумачыцца перш за ўсё той вялікай шкодай, якую ён часта прыносіў селяніну ў вёсцы:
- Воўк авечак бярэ не выбіраючы.
- Воўк уяўляў для чалавека рэальную небяспеку. Ён нападаў на хатнюю жывёлу, мог напасці і на чалавека :
- Ваўка баяцца – у лес не хадзіць ‘Калі баяцца цяжкасцей, небяспекі, то не варта і пачынаць што-небудзь’;
- Воўк не з’еў, дык бугай не забадае ‘Перажылі больш страшнае, дык перажывём і гэтае, менш небяспечнае. Гаворыцца з рашучасцю зрабіць што-небудзь рызыкоўнае’.
2. ПРАКТЫЧНЫ АНАЛІЗ ВЫКАРЫСТАННЯ НАЗВАЎ СВОЙСКІХ ЖЫВЁЛ У ПРЫКАЗКАХ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ
Свойскія жывёлы – жывёлы, якія прыручаны чалавекам і разводзяцца ў штучных умовах пераважна для гаспадарчых, а таксама для пазнавальных, навуковых мэт і іншых патрэб. Сярод іх буйная рагатая жывёла, свінні, авечкі, коні, трусы, куры, качкі, гусі, індыкі, а таксама сабакі, каты і інш.
Свойскія жывёлы суправаджалі нашых продкаў усё жыццё, таму становіцца зразумелым, чаму шмат парэміялагічных адзінак уключаюць у свой склад назвы такіх жывёл як сабака, кот (кошка), куры – певень, каза –казёл, конь – кабыла, карова – бык, свіння.
Назіраючы за жывёламі, людзі пачалі бачыць у іх чалавечыя якасці. Адным жывёлам прыпісвалі працавітасць, другім – асцярожлівасць, трэцім – тупасць, баязлівасць. Паступова жывёлы сталі сімвалічнымі носьбітамі чалавечых якасцей. Наданне жывёлам пэўнага сімвалічнага ці метафарычнага зместу ва ўстойлівых моўных выразах звязана з назіраннямі чалавека за шматлікімі ўласцівасцямі, рухамі, формай і афарбоўкай жывёл, ладам іх жыцця і характарам паводзін як паміж сабой у прыродзе, так і ў адносінах да чалавека.
У прыказках сучаснай беларускай літаратурнай мовы выкарыстоўваюцца наступныя назвы свойскіх жывёл: бык (карова, вол), конь, кот (кошка), сабака, певень (курыца), казёл (каза), свіння (парася).
Разгледзім прыказкі з адзначанымі заонімамі больш падрабязна.
Бык, карова, вол. Бык і карова – адны з самых старажытных жывёл, прыручаных чалавекам. З цягам часу адбываецца не толькі пашырэнне іх гаспадарчых функцый, але і функцый магічных, сакральных, што дало падставы для ўзнікнення вялікай колькасці легендаў, павер’яў, міфаў, казак, прыказак, фразеалагічных і парэміялагічных адзінак, загадак, замоў,