Свята роднай мовы: рэжысерскія асаблівасці правядзення
БГУКИ (Белорусский государственный университет культуры и искусств)
Диплом
на тему: «Свята роднай мовы: рэжысерскія асаблівасці правядзення»
по дисциплине: «Режиссура обрядов и праздников»
2017
128.00 BYN
Свята роднай мовы: рэжысерскія асаблівасці правядзення
Тип работы: Диплом
Дисциплина: Режиссура обрядов и праздников
Работа защищена на оценку "8" без доработок.
Уникальность свыше 40%.
Работа оформлена в соответствии с методическими указаниями учебного заведения.
Количество страниц - 16.
В работе только первая глава.
Поделиться
УВОДЗІНЫ
ГЛАВА I ТЭАРЭТЫЧНЫЯ АСНОВЫ ДАСЛЕДАВАННЯ
1.1 Практыка правядзення дня роднай мовы ў Беларусі
1.2 Традыцыі правядзення свята роднай мовы ў аграгарадку Чаркассы
ЗАКЛЮЧЭННЕ
БІБЛІЯГРАФІЧНЫ СПІС
ДАДАТКІ
УВОДЗІНЫ
Сучасная беларуская мова – гэта адна з асноўных форм існавання беларускай нацыянальнай культуры. Фарміраванне высокай свядомасці кожнага яе насельніка не магчымы без высокай культуры мыслення. А яно ж, як вядома, непарыўна звязана з мовай – самым універсальным сродкам чалавечых зносін (камунікацыі, інфармацыі, волевыяўлення: эстэтычнага ўздзялення і г.д.). Таму праблемам культуры мовы (маўлення) і ў вышейшых навучальных установах, і ў сярэдняй школе, і ў дзяржаўным апараце, і ў сельскім клубе павінна ўдзяляцца самая пільная ўвага, асабліва зараз, калі беларуская мова атрымала найшырэйшае распаўсюджанне і абавязковае выкарыстанне на любой дзялянцы нашага гаспадарства, у розных галінах навукі і тэхнікі.
На нашай роднай мове створана і ствараецца мастацкая літаратура, друкуюцца разнастайныя газеты і часопісы, працуюць тэатры, радыё, тэлебачанне, вядзецца выкладанне ў школах і г.д.. Зараз на беларускай мове шырока выдаюцца дзяржаўныя законы і юрыдычныя акты, актыўна вядзецца службовая перапіска, гавораць каля дзесяці мільёнаў чалавек, у тым ліку ў блізкім і далёкім замежжы.
Родная мова – гэта мова сваёй нацыі, мова продкаў, якая звязвае чалавека з яго народам, з папярэднімі пакаленнямі і іх духоўнымі набыткамі. Родная мова служыць падмуркам этнічнага самаўсведамлення чалавека, яго этнічнай і нацыянальнай самаідэнтыфікацыі. Для прыцягнення ўвагі да праблемы захавання моўнай шматстатнасці ЮНЭСКА заснавала Міжнародны дзень роднай мовы.
Міжнародны дзень роднай мовы, абвешчаны Генеральнай канферэнцыяй ЮНЕСКА 17 лістапада 1999 года, адзначаецца з 2000 года штогод 21 лютага з мэтай садзейнічання моўнай і культурнай разнастайнасці і шматмоўю. У сваю чаргу, Генеральная Асамблея ААН у сваёй рэзалюцыі абвясціла 2008 год Міжнародным годам моў. 2010 год быў абвешчаны Міжнародным годам імя збліжэння культур. Дата для Дня роднай мовы была абраная ў знак памяці падзеяў, якія адбыліся ў Дакке (цяпер – сталіца Бангладэш) 21 лютага 1952 года, калі ад куль паліцыянтаў загінулі студэнты, якія выйшлі на дэманстрацыю ў абарону сваёй роднай мовы бэнгалі, якую яны патрабавалі прызнаць адной з дзяржаўных моў краіны. Мовы з'яўляюцца самым моцным інструментам захавання і развіцця нашай матэрыяльнай і духоўнай спадчыны.
Паводле ацэнак ЮНЕСКА, палова з прыкладна 6 тысяч моў свету могуць у бліжэйшы час страціць апошніх носьбітаў. Усе крокі паводле спрыяння распаўсюджвання родных моў служаць не толькі садзейнічанню моўнай разнастайнасці і шматмоўнай адукацыі, развіццю больш поўнага знаёмства з
ГЛАВА I ТЭАРЫТЫЧНЫЯ АСНОВЫ ДАСЛЕДАВАННЯ СВЯТА РОДНАЙ МОВЫ
1.1 Практыка правядзення дня роднай мовы ў Беларусі
Міжнародны дзень роднай мовы быў уведзены ЮНЕСКА ў каляндар у 2000 г. Гэта знак памяці пра трагічную падзею, што адбылася 21 лютага 1952 г. у адной з частак Пакістана, дзе падчас дэманстрацыі загінулі студэнты, якія адстойвалі права прызнаць іх родную мову – бенгалі – адной з дзяржаўных моў [7]. Таму гэты дзень не ёсць свята ў прамым сэнсе слова, наадварот, гэта дзень для роздуму, асэнсавання і высноў.
Міжнародны дзень роднай мовы, які шырока адзначаецца ў свеце пад эгідай ЮНЭСКА, перш за ўсё накіраваны на тое, каб звярнуць ўвагу сусветнай супольнасці на неабходнасць падтрымання і захвання нацыянальных умоў у сучасных умовах інтэнсіўнаў міжнароднай інтэграцыі і глабалізацыі. Гэтым самым падкрэсліваецца важнасць і каштоўнасць нацыянальнай адметнасці народаў, нацыянальных моў і культур.
Адмецім, што мова – гэта спецыфічны і ўніверсальны сродак аб’етывацыі зместу як індывідуальнай свядомасці, так і культурнай традыцыі. З аднаго боку, яна выступае як складальнік культуры, пад якой разумеются вынікі дзейнасці людзей, іх светапогляд, традыцыі, нормы жыццядзейнасці і сацыяльнага існавання, формы зносін, паводзін і г.д. З другога боку, мова з’яўляецца сродкам фарміравання асобы, інкультурацыі (сацыцялізацыі).
Інакш кажучы, мова – базісны элемент культуры чалавека. У жыцці чалавека мова, перш за ўсе, выступае як ўніверсальны сродак зносін, мысліцельнай дзейнасці, спосаб пазнання навакольнай рэчаіснасці, у шырокім сэнсе слова – грамадска-гістарычнага вопыту чалавецства.
Другаснай сацыяльнай функцыяй мовы выступае яе праяўленне як этнамовы. Разам з агульнымі элементамі грамадска-гістарычнага вопыту ў мове праяўляюцца і нацыянальна-культурныя элементы, якія фіксуюцца ў яе структуры (лексіка-граматычных формах, фразеялагізмах, формах маўленчага этыкету і г.д.). У маўленні ж знаходзяць адлюстраванне сацыяльна абумоўленыя паняцці [5, c. 32]. Такім чынам, у працэсе функцыянавання мовы назапашванне культурнай інфармацыі адбываецца ў двух вымярэннях: моўным і камунікатыўным.
Нацыянальна-культурная (кумулятыўная) функцыя моўных сродкаў дазваляе далучацца да нацыянальных каштоўнасцей, спасцігаць іх асаблівасці ў значнай меры ўласна мовай народа. Менавіта веданнем значэнняў слоў нацыянальнай мовы, па сцвярджэнні вучоных, фарміруецца моўная свядомасць
ЗАКЛЮЧЭННЕ
У ходзе праведзенага даследавання, у адпаведнасці з пастаўленымі задачамі, былі зроблены наступныя высновы:
Міжнародны дзень роднай мовы – гэта свята, якое з 2000 году адзначаецца штогод 21 лютага з мэтай заахвочваньня моўнай разнастайнасці і шматмоўнай адукацыі, спрыяння ўсведамленню моўных і культурных традыцыяў, якія грунтуюцца на ўзаемаразуменні, цярпімасці і дыялёгу.
Дата 21 лютага была абраная таму, што ў гэты дзень у 1952 годзе загінулі пяць студэнтаў, якія змагаліся за прызнанне бэнгальскай мовы ў якасці дзяржаўнай ва ўсходнім Пакістане, які з 1971 году стаў асобнай дзяржавай Банглядэш.
Мова – гэта з’ява грамадская, якая ўзнікла на пэўным этапе развіцця чалавецтва і з’яўляецца вынікам прынцыпова новага якаснага ўзроўню развіцця чалавека і сацыяльнай арганізацыі грамадства.
Мова забяспечвае бесперапыннасць этнічнага і культурнага развіцця любой грамадскай супольнасці на працягу яе гісторыі, з'яўляецца спосабам захавання адзінства народа ў прасторы і часе, формай трансляцыі ад пакалення да пакалення сацыяльнага вопыту і духоўнай культуры народа.
Дзень роднай мовы ў Беларусі святкуе кожная арганізацыя. Кожны зыходзіць з уласных магчымасцяў і пераваг. Аднак ва ўсіх гэтых мерапрыемстваў адзіная мэта – далучыць удзельнікаў мерапрыемства да беларускай культуры, да роднай мовы. Акцыі і забаўляльна-музычныя мерапрыемствы з'яўляюцца найбольш цікавымі і запатрабаванасць для розных груп насельніцтва. Аднак вельмі часта праводзяць канцэрты, лекцыі, бяседы, відеа-мерапрыемствы і інш.
Прааналізаваў традыцыі правядзення свята роднай мовы ў аграгарадку Чаркассы магчыма ўбачыць, што яно святкуецца маштабна.
Доўжыцца свята некалькі дзён, пачынаючыся звычайна з якіх-небудзь конкурсаў і спаборніцтваў, і заканчваецца вялікім канцэртам. У гэтыя дні ўдзельнікі мерапрыемства глыбока знаёмяцца з беларускай культурай, з гісторыяй нашых продкаў. Звычайна могуць паспрабаваць свае сілы ў складанні вершаў на беларускай мове, твораў, жартаў, а таксама паглядзець любімыя фільмы/мультфільмы у беларускамоўным перакладзе.
1. Аб мовах ў Рэспубліцы Беларусь: Закон Рэспублікі Беларусь ад 26 студзеня 1990 г. № 3094-XI: са змяненнямі і дапаўненнямі; тэкст па стане на 03 ліпеня 2011 № 278-З [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступа: http://zakonby.net. – Дата доступа: 21.02.2017.
2. Будзьма беларусамі! [Электронны рэсурс] – Рэжым доступа: http://budzma.by/. – Дата доступа: 13.02.2017.
3. Выканаўчы камітэт Дзяржынскага раёна (афіцыйны сайт) [Электронны рэсурс] – Рэжым доступа: http://www.dzerzhinsk.minsk-region.by/. – Дата доступа: 13.05.2017.
4. Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь ад 24 лістапада 1994 г.: са змяненнямі і дапаўненнямі; тэкст па стане на 17 кастрычніка 2004 г. [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступа: http://www.pravo.by. – Дата доступа: 13.01.2017.
5. Крутій, К.Л. Можлівості формування мовноі особістості у дошкільному віці / К.Л. Крутій // Дошкільна освіта, 2003. – № 1. – С. 32-39.
6. Лукашенец, А.А. Беларуская мова: асаблівасці сучаснага стану і функцыянавання / А.А.Лукашенец // Роднае слова, 2009. – №2. – С. 11-15.
7. Международный день родного языка [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступа: http://www.calend.ru/holildays/o/o/1860/. – Дата доступа 17.12.2016.
8. Министерство иностранных дел Республики Беларусь (официальный сайт) [Электронны рэсурс] – Рэжым доступа: http://mfa.gov.by/press/news_mfa/a255df17b1388cf0.html. – Дата доступа: 13.05.2017.
9. Мячкоўская, Н.Б. Парадоксы беларускай моўнай свядомасці / Н.Б.Мячкоўская // Мовы і культура Беларусі: нарысы. – Мінск: Права і эконіміка, 2008. – 210 с.
10. Народная асвета (афіцыйны сайт) [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступа: http://www.n-asveta.by/. – Дата доступа: 11.03.2017.
11. Рамза, Т.Р. Пазітыўны зрук: родная мова ў кантэксце глабалізацыі: сацыялінгівстычныя даследаванні моўнай сітуацыі ў Рэспубліцы Беларусь / Т.Р.Рамза // Народная асвета, 2015. – №2. – С. 82.
12. Роднае слова (афіцыйны сайт) [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступа: http://www.rs.unibel.by/. – Дата доступа: 11.03.2017.
Работа защищена на оценку "8" без доработок.
Уникальность свыше 40%.
Работа оформлена в соответствии с методическими указаниями учебного заведения.
Количество страниц - 16.
В работе только первая глава.
Не нашли нужную
готовую работу?
готовую работу?
Оставьте заявку, мы выполним индивидуальный заказ на лучших условиях
Заказ готовой работы
Заполните форму, и мы вышлем вам на e-mail инструкцию для оплаты