Партрэтная характарыстыка галоўных герояў рамана Людзі на балоце
ГрГУ им.Я.Купалы (Гродненский государственный университет)
Диплом
на тему: «Партрэтная характарыстыка галоўных герояў рамана Людзі на балоце»
по дисциплине: «Белорусская литература»
2017
251.00 BYN
Партрэтная характарыстыка галоўных герояў рамана Людзі на балоце
Тип работы: Диплом
Дисциплина: Белорусская литература
Работа защищена на оценку "9" без доработок.
Уникальность свыше 40%.
Работа оформлена в соответствии с методическими указаниями учебного заведения.
Количество страниц - 55.
Поделиться
УВОДЗІНЫ
1. ПЕРСАНАЖ Ў МАСТАЦКІМ ТВОРЫ.
1.1 Агульнае паняцце аб персанажы
1.2 Персанаж і аўтар
1.3 Унутраны свет персанажа
1.4 Партрэт персанажа
1.5 Формы паводзін персанажа
1.6 Персанаж як носьбіт мовы
2. АСАБЛІВАСЦІ БЕЛАРУСКАГА МЕНТАЛІТЭТУ Ў РАМАНЕ ІВАНА МЕЛЕЖА “ЛЮДЗІ НА БАЛОЦЕ”.
2.1. Майстэрства Івана Мележа як псіхолага
2.2. Асаблівасці нацыянальнага характару беларусаў
2.3. Шматграннасць духоўнага свету беларусаў
3. ПАРТРЭТНАЯ ХАРАКТАРЫСТЫКА ГАЛОЎНЫХ ГЕРОЯЎ РАМАНА ІВАНА МЕЛЕЖА “ЛЮДЗІ НА БАЛОЦЕ”
3.1. Партрэтная характарыстыка Васіля Дзятліка
3.2. Партрэтная характарыстыка Ганны Чарнушкі
3.3. Партрэтная характарыстыка Яўхіма Глушака
ЗАКЛЮЧЭННЕ
СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ
УВОДЗІНЫ
За шматгадовую гісторыю свайго існавання літаратура назапасіла багаты арсенал разнастайных прыёмаў, з дапамогай якіх ствараецца мастацкі вобраз. Адным з найважнейшых сродкаў характарыстыкі героя з’яўляецца яго партрэт. Вонкавае аблічча стварае першае ўражанне аб персанажу і становіцца прыступкай на шляху спасціжэння ўнутранага свету чалавека. Культура партрэтных характарыстык складвалася паступова і мела прамую сувязь з непасрэднымі ацэнкамі аўтара. Найбольш ярка гэта праяўляецца ў фальклоры: станоўчыя героі казак заўсёды асляпляльна прыгожыя. Фантастычная прыгажосць дабра ў вуснай народнай творчасці кантрастуе з гіпербалізавацю пачварства зла.
На ранніх этапах развіцця літаратуры партрэты маюць шмат агульнага з метафарамі, параўнаннямі, яркімі эпітэтамі. Нягледзячы на сваю маляўнічасць, падобны партрэтны жывапіс не з’яўляўся дакладным адлюстраваннем індывідуальных асаблівасцяў персанажа. Такая сітуацыя захоўвалася ў літаратуры аж да XIX стагоддзя. Рамантыкі адмовіліся ад усіх папярэдніх эстэтычных норм, але не змаглі доўга заставацца незалежнымі. Іх партрэты паступова сталі кананізаваць: у рамантычнага героя абавязкова павінен быць “погляд неспакойны і пануры”, “у рысах суровасць і туга”.
Толькі рэалістычны партрэт стаў індывідуалізаваным, у ім слоўны жывапіс дапоўніўся аналізам, які перадае складанасць і шматпланавасць, у якім ўвасобілася своеасаблівасць натуры. Выдатную партрэтную галерэю стварыў знакаміты беларускі пісьменнік Іван Мележ. Ён, як i знакаміты англійскі пісьменнік У. Фолкнер, меў што сказаць пра чалавека. У сваіх раманах ён нанова адкрыў для нас Палессе i палешукоў. Ён стварыў свой, арыгінальны мастацкі свет. Мележаўскія Курані ўвайшлі ў вялікую літаратуру, як Грымячы Лог М. Шолахава, Крутыя Лукі С. Залыгіна, Дзівайская воласць (Скрыверы) А. Упіта, Льгоў I. Тургенева, акруга Іокнапатофа У. Фолкнера, графства Уэсэкс вядомага англійскага раманіста Томаса Гардзі. Далека вядомы за межамі Беларусі мележаўскія Курані, у якіх адлюстраваўся цэлы свет чалавечых страсцей, думак, перажыванняў, гістарычная карціна быцця.
У сваёй трылогіі Мележ стварыў цэлы шэраг цікавых, запамінальных, яркіх характараў.
1. ПЕРСАНАЖ Ў МАСТАЦКІМ ТВОРЫ.
1.1. Агульнае паняцце аб персанажы
Персанаж – галоўны аб’ект літаратуразнаўчага даследавання. Таму існуе цэлы шэраг тэарэтычных аспектаў-накірункаў вывучэння гэтага ас-ноўнага звяна мастацкага твора: персанаж і пісьменнік (герой і аўтар), асаблівасці ўзаемадачыненняў паміж імі; свядомасць і самасвядомасць пер-санажа, асаблівасці псіхалагічнай матывіроўкі паводзін персанажа; най-больш важныя моманты і асаблівасці партрэтнай характарыстыкі персанажа; формы паводзін персанажа; персанаж як носьбіт мовы (маўлення). Адным з першых у айчыннай вучэбна-дапаможнай літаратуры звярнуў увагу на дадзеныя моманты і пастараўся сістэматызавана падаць іх В. Халізеў у сваім падручніку “Тэорыя літаратуры”. Таму далей пры разглядзе вылучаных вышэй аспектаў характарыстыкі персанажа мы і будзем больш за ўсё абапірацца на меркаванні і высновы гэтага расійскага вучонага і выкладчыка.
“Тэрмін “персанаж” запазычаны з французскай мовы (personnage), а сваю этымалогію вядзе з лацінскай мовы (persona – асоба, твар, маска). Старажытныя рымляне словам “персанаж” абазначалі спачатку маску, якую надзяваў акцёр, а пазней асобу, абмаляваную ў творы” [3, с. 245].
Побач з тэрмінам “персанаж” у літаратуразнаўстве даволі часта ўжываюцца ў якасці сінанімічных тэрміны “літаратурны герой” і “дзеючая асоба”. Разам з тым паміж імі нельга паставіць знак поўнай тоеснасці. Слова “герой” падкрэслівае пазітыўную ролю, яркасць, незвычайнасць, выключ-насць чалавека, які пададзены ў творы. Словазлучэнне ж “дзеючая асоба” ўказвае перш за ўсё на факт здзяйснення персанажам нейкіх учынкаў.
Паняцце “персанаж” знаходзіць найпярвейшае і асноўнае выкарыстан-не пры аналізе эпічных і драматычных твораў. Тут яны складаюць аснову прадметнага свету і сваімі дзеяннямі ўтвараюць сюжэт. “У лірыцы ж, якая ўзнаўляе перш за ўсё ўнутраны свет чалавека, персанажы (калі яны ёсць) аб-малёўваюцца пункцірна, фрагментарна, а галоўнае – у непарыўнай сувязі з перажываннямі лірычнага суб’екта”[20, с. 118].
2. АСАБЛІВАСЦІ БЕЛАРУСКАГА МЕНТАЛІТЭТУ Ў РАМАНЕ ІВАНА МЕЛЕЖА “ЛЮДЗІ НА БАЛОЦЕ”
І. Мележ на старонках “Палескай хронікі” стварыў жывыя вобразы вёскі і сялянства ў пераломны для краіны час змены сацыяльна-палітычнай і эканамічнай фармацыі, нараджэння новага савецкага ладу. Яго творы па-сапраўднаму праўдзіва і пранікнёна расказваюць чытачам пра быт звычайных сялян, пра іх культуру, светапогляд, станоўчыя і адмоўныя бакі іх жыцця. Вобразы герояў намяляваны вельмі натуральна, успрымаючы адзін вобраз, можна яго прымерыць на кожнага беларуса з любой вёскі краіны. Вялікае адчуванне прыроды Беларусі, сваёй малой радзімы, псіхалогіі чалавека дапамаглі Мележу стварыць рэальную, маштабную карціну жыцця беларусаў. “Палеская хроніка” – нацыянальны эпас, народная кніга-эпапея, у якой падаюцца праблемы і развіццё краіны і людзей у дынаміцы, ад першай да апошняй старонцы кнігі не пакідае пачуццё любові і суперажывання за сваю Радзіму самім аўтарам.
З боку сённяшніх пазіцый твор таксама не губляе свайго гучання. Коснасць мыслення, няўменне і нежаданне хутка прымаць рашэнні, нават нейкая зашоранасць і сёння з’яўляюцца адмоўнымі рысамі беларускага менталітэту. Узнятыя паўвека назад пытанні Мележам пакуль што застаюцца адкрытымі: самае цяжкае, амаль што немагчымае, заставіць беларуса пабудаваць грэблю праз балота, у якім ён знаходзіцца, пабудзіць яго да калектыўнай працы – вось адна з асноўных ідэй твора, якая і з’яўляецца складанай духоўнага свету беларусай. Прынцып “мая хата з краю”, “а наво-шта мне гэта трэба”, “а што мне з гэтага будзе”, “а так ва ўсіх” – вельмі пака-зальны ў сённяшнім рэальным жыцці. Адмоўныя бакі звычайна перапля-таюцца са станоўчымі якасцямі, што і аб’ядноўваецца ў паняцце “духоўнай ментальнасці”. Прысутна беларусам, безумоўна, і міласэрнасць, і талерант-насць, і нейкая маркотная добразычлівасць. Адной са станоўчых рыс можна адзначыць працавітасць, але, на жаль, гэта працавітасць нейкая безыніцыятыўная, памяркоўная, некрэатыўная, менавіта больш падыдзе вызначэнне цягавітасць. У цэлым на прыкладах беларускай літаратуры і ў прыватнасці ў творах Мележа можна казаць пра высокі ўзровень не ак-тыўнасці, а адкрытасці да новага, прыняцце, прымярэнне яго на сябе, асцярожна і няспешна: беларусы цікавяцца ўсім новым, не застаюцца абыя-кавымі да агульначалавечых каштоўнасцей, здольны паспачуваць чужому болю.
3. ПАРТРЭТНАЯ ХАРАКТАРЫСТЫКА ГАЛОЎНЫХ ГЕРОЯЎ РАМАНА ІВАНА МЕЛЕЖА “ЛЮДЗІ НА БАЛОЦЕ”.
3.1. Партрэтная характарыстыка Васіля Дзятліка
Васіль Дзятлік – галоўны вобраз рамана, менавіта ён адзін з тых герояў, якім аўтар аддае ў “Палескай хроніцы” найбольш увагі. Як быццам самы звычайны, нічым асабліва не прыкметны паляшук. Ён амаль не адукаваны, па натуры марудлівы, звыклы да адзіноты тугадум, часта бывае “маўклівы, унутрысты”.
Кола яго непасрэдных жыццёвых інтарэсаў абмяжоўваецца пераважна Куранямі і бліжэйшым наваколлем, бо нават Мазыр, да якога па сённяшніх нашых мерках ад тыхКуранёў або Юравіч рукою падаць, здаецца Васілю “такой далеччу, быццам там адразу канец свету”[13, с. 191].
Апісвае аўтар Васіля з насмешкай. Смяецца з яго знешняга віду і Гануля:
“Васіль, а чаму ето ў цябе вочы не адзінакія – адно, як вада, светлае, а другое – як жалудок! І валасы унь – ззаду як не чорныя, а спераду – рудзенькія! Як у цяляці рабого”. Стаяла і рагатала пры ўсіх! Каб не праўду казала, яшчэ б нішто, а то ж праўда ўсё – розныя вочы, як на грэх, і валасы ад сонца наперадзе зарудзеліся! Усё нялюдскае нейкае!..” [13, с. 44].
Асабліва много ўвагі надае І. Мележ валасам Васіля. Праз іх вобраз ён характарызуе героя як працавітага работніка, як зялёнага юнака:
“Усё мацней угравала. Пот мачыў цвёрдыя, двух колераў валасы, поўз на лоб, абпалены сонцам, засцілаў вочы, цёк на кволыя, яшчэ амаль дзіцячыя грудзі, прыклейваў да спіны ўшчэнт змакрэлую сарочку.” [13, с. 79].
Вочы Васіля таксама вабяць аўтара сваёй непаўторнасцю, і спачатку Гануля насмяхаецца над імі, а потым наадварот, захапляецца:
“А што вочы такія ў цябе – дак мне ето, папраўдзе, даспадобы! Такіх ні ў кога няма болей. І сам ты – харошы, толькі што маўклівы, унурысты. Усё адно як грэбуеш дзеўкамі ці баішся!” [13, с. 82].
ЗАКЛЮЧЭННЕ
Літаратурны партрэт – мастацкая выява знешнасці героя або персанажаў літаратурнага твора: асоба, фігура, адзенне, манера трымацца і г.д. Функцыі партрэта вызначаюцца метадам, жанрава-родавай прыналежнасцю, стылем пісьменніка. Характар партрэта і, такім чынам, яго роля ў творы могуць быць самымі разнастайнымі. Найпросты партрэт – гэта скапіяваны з рэальна існуючага чалавека натуралістычны партрэт.
У літаратурным творы партрэтная характарыстыка персанажа вельмі важная і з’яўляецца неад’емнай часткай ладу героя наогул (нароўні з яго думкамі, учынкамі, ладам жыцця і да т.п.). У залежнасці ад традыцый, асаблівасцей літаратурнага напрамку, нормаў адпаведнага жанру, індывідуальнага стылю, аўтары па-рознаму падаюць партрэтныя апісанні персанажаў, надаючы больш ці менш ўвагі іх знешнасці. Гераізавалі людзей рамантыкі. Паглыбляліся ва ўнутраны свет перажыванняў сваіх герояў сентыменталісты. Падрабязныя апісальныя партрэты падавалі рэалісты. Партрэты персанажаў бываюць падрабязнымі, разгорнутымі, або фрагментарнымі, няпоўнымі; могуць падавацца адразу ў экспазіцыі або пры першым увядзенні персанажа ў сюжэт, альбо паступова, з разгортвання сюжэту з дапамогай выразных дэталяў.
Іван Мележ прапанаваў разгорнутую аналітычную характарыстыку знешнасці герояў у рамане “Людзі на балоце”. У гэтым творы усе мастацкія сродкі падпарадкаваны галоўнай мэце аўтара – убачыць героя вачыма розных персанажаў, паступова наблізіць чытача да разгадкі таямніцы асобы Ганны Чарнушкі, характар якой не развіваецца, а раскрываецца. Важную ролю ў рэалізацыі задумы пісьменніка мае псіхалагічны партрэт героя. Вонкавае аблічча Васіля Дзятліка нясе на сабе пячатку складанай унутранай арганізацыі. Гледзячы на героя, чытач многае пачынае разумець у яго характары. Партрэт сведчыць пра стомленасць і халоднасць Васіля. Самае моцнае ўздзеянне на Ганну аказваюць вочы героя: “...вочы не адзінакія – адно, як вада, светлае, а другое – як жалудок!..”
1. Адамовіч, А.М. Мележ Іван Паўлавіч / А.М. Адамовіч // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. / рэдкал.: І.П. Шамякін (гал. рэд.) [і інш.]. – Мн. :БелСЭ, 1986. – Т. 3. Карчма – Найгрыш. – С. 500-501.
2. Баханькоў, А.Я. Тлумачальны слоўнік беларускай мовы / А.Я Баханькоў, І.М. Гайдуквіч, П.П. Шуба, – Мн., 1972.
3. Бахтин, М.М. Автор и герой в эстетической деятельности / М.М. Бахтин // Литературно-критические статьи. – М., 1986.
4. Бугаёў, Дз. Вернасць Прызванню. Творчая індывідуальнасць Іва-на Мележа / Д.Бугаёў. – Мн.: “Мастацкая літаратура”, 1997.
5. Гинзбург, Л.Я. О литературном герое / Л.Я. Гинзбург ¬– Л., 1979.
6. Гніламёдаў, У.В. Літаратурны герой / У.В. Гніламёдаў // Эн-цыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5 т. – Мн., 1986. – Т. 3.
7. Драздова, З.У. Майстэрства слова. Моўна-стылявыя асаблівасці “Палескай хронікі” ІванаМележа / З.У. Драздова. – Мн.: “Навука і тэхніка” 1993.
8. Есин, А.Б. Принципы и приёмы анализа литературного произве-дения / А.Б. Есин, – Мск., 2008.
9. Кожевникова, В.М. Персонаж / Литературный энциклопедический словарь // Под общ.ред. В.М. Кожевникова, П.А. Николаева, – М., 1987.
10. Літаратуразнаўства БДУ. Артыкур “Знайсці сябе”
11. Ляшук, В.І. Мележ у школе. [Тэкст] / В. Ляшук. – Мн.: Народная асвета, 1981. – 197 с.
12. Мартьянова, С.А. Образ человека в литературе: От типа к инди-видуальности и личности / С. А. Мартьянова, – Владимир, 1997.
13. Мележ, І.П. Людзі на балоце / І.П. Мележ. – Мн.: “Народная асве-та”, 1997.
14. Навуменка, І.І. Мележ. [Тэкст] / І. Навуменка. // Гісторыя бела-рускай літаратуры ХХ стагоддзя: У 4-х кн. – Кн. 3. – Мн.: Беларуская наву-ка, 2002. – С. 574-597.
15. Палякова, Т.В. Вывучэнне Палескай хронікі І. Мележа ў 11 класе. [Тэкст] / Т. Палякова. // Беларуская мова і літаратура. – 2004. – №1. – С. 49-56
16. Прозоров, В.В. Автор / Введение в литературоведение. Литера-турное произведение: Основные понятия и термины / Под ред. Л.В. Чернец. – М., 2000.
17. Рагойша, В. Вобраз літаратурны / В. Рагойша // Тэорыя літара-туры ў тэрмінах: Дапаможнік. – Мн., 2001.
18. Рагойша, В.П. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах / В.П. Рагойша, – Мн., 2001.
19. Суслова, Н.В. Персонаж; Характер литературный / Суслова Н.В., Усольцева Т.Н. // Новейший литературоведческий словарь-справочник для ученика и учителя, – Мозырь, 2003.
20. Хализев, В.Е. Теория литературы / В.Е. Хализев, – Мн.: “Выс-шая школа”, 1999.
21. Хализев, В.Е. Теория литературы / В.Е. Хализев – 2-е изд. – М., 2000.
22. Цвірка, К. Беларускі кнігазбор: ІванМележ “Выбраныя творы” / Кастусь Цвірка, – Мн., 2001.
23. Чернец, Л.В. Персонаж / Введение в литературоведение. Литера-турное произведение: Основные понятия и термины / Под ред. Л.В. Чернец. – М., 2000.
24. Чернец, Л.В. Персонажей система / Введение в литературоведе-ние. Литературное произведение: Основные понятия и термины / Под ред. Л.В. Чернец. – М., 2000.
25. Шкловский, Е.А. Энциклопедия литературных героев. Русская литература второй половины ХІХ века / Под общ. ред. Е.А. Шкловского, – М., 1997.
26. Шкраба, Р.В. Беларуская савецкая літаратура / Р.В. Шкраба, – Мн., 1985.
27. Яцухна В.І. Тэорыя літаратуры: Вучэбны дапаможнік для студэнтаў-філолагаў ВНУ. Частка ІІ / В.І.Васючэнка. – Гомель: Установа адукацыі “Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Ф. Скарыны”, 2003. – 151 с.
Работа защищена на оценку "9" без доработок.
Уникальность свыше 40%.
Работа оформлена в соответствии с методическими указаниями учебного заведения.
Количество страниц - 55.
Не нашли нужную
готовую работу?
готовую работу?
Оставьте заявку, мы выполним индивидуальный заказ на лучших условиях
Заказ готовой работы
Заполните форму, и мы вышлем вам на e-mail инструкцию для оплаты