Прырода и чалавек в творчасци Я.Коласа
ГГУ им.Ф.Скорины (Гомельский государственный университет)
Диплом
на тему: «Прырода и чалавек в творчасци Я.Коласа»
по дисциплине: «Белорусская филология»
2017
251.00 BYN
Прырода и чалавек в творчасци Я.Коласа
Тип работы: Диплом
Дисциплина: Белорусская филология
Работа защищена на оценку "8" без доработок.
Уникальность свыше 40%.
Работа оформлена в соответствии с методическими указаниями учебного заведения.
Количество страниц - 54.
Поделиться
Уводзіны
1 Спецыфіка творчасці Якуба Коласа
1.1 Творчая біяграфія Якуба Коласа
1.2 Мастацкі свет твораў пісьменніка
2 Практычны аналіз твораў Якуба Коласа
2.1 Пейзажная лірыка Якуба Коласа
2.2 Малюнкі прыроды ў паэме “Новая зямля”
2.3 Роля пейзажу ў паэме “Сымон-музыка”
2.4 Прырода і чалавек у трылогіі “На ростанях”
Заключэнне
Спіс выкарыстаных крыніц
Уводзіны
Якуб Колас унес значны ўклад у нацыянальную і сусветную літаратуру. Яго творы перакладзены больш чым на 40 моў свету. Найбольш важнымі яго дасягненнямі з’яўляюцца: пашырэнне жанравых магчымасцяў беларускай літаратуры, узбагачэнне нацыянальнай паэзіі філасофскай і пейзажнай лірыкай, спалучэнне лірыкі і эпасу, закладанне асноў беларускага рамана і беларускай дзіцячай літаратуры, станаўленне норм беларускай літаратурнай мовы.
Яго жыцце і дзейнасць прасякнутыя высакароднасцю, неабыякавасцю, грунтоўным стаўленнем да ўсяго ў жыцці, вернасцю прынцыпам, адстойваннем сваіх поглядаў, любоўю да Радзімы і свайго народа, клопатам аб захаванні самабытнасці беларусаў і пратэстам супраць любога прыгнету чалавека.
Чалавек і прырода — гэта два непадзельныя паняцці. Як чалавек не можа абысціся без дароў прыроды, так і прырода не можа існаваць без дзейнасці чалавека. Вycнaмi cвaйгo гepoя Андpэя Лaбaнoвiчa Якyб Кoлac paзвaжae: “Еcць вaжныя дзвe чacцiны, з якix cклaдaeццa жыцце i ягo глыбoкi cэнc i xapacтвo — чaлaвeк i пpыpoдa. Бo нiкoлi нe cтpaцiць для нaс цiкaвacцi чaлaвeк, бo пpaяўлeннe ягo poзyмy бязмeжнa, бo дapoгi ягo нe вызнaчaны, бo фopмы ягo жыцця i ягo aднociн дa дpyгix людзeй бяcкoнцa paзнacтaйныя, кaнчaткoвa нe выяўлeны i нiкoлi нe мoгyць cтaць кaнчaткoвымi. А пpыpoдa! Кoлькi вялiкaгa здaвaльнeння дae нaм янa! Бo пpыpoдa — нaйцiкaвeйшaя кнiгa, якaя paзгopнyтa пepaд вaчaмi кoжнaгa з нac”.
Якyб Кoлac быў aдкpывaльнiкaм пpыгoжaгa i цyдoўнaгa ў бeлapycкaй пpыpoдзe. Няглeдзячы нa caцыяльнyю зaглыблeнacць пoглядy нa cвeт, Якyб Кoлac нe тoлькi пaзнaчыў, aлe i мaгyтнa cцвepдзiў шляx эcтэтызaцыi пaэтычнaгa мacтaцтвa, i нaйпepш — пpaз лipыкy пpыpoды. Ягo пeйзaжнaя лірыка, якaя жывaпicнa i нeпaўтopнa выяўляe пpыгaжocць нaцыянaльнaй прыроды, пoўнiццa кpacoй пaчyццяў i кpacoй cлoвa, якpaз i былa пaдпapaдкaвaнa тым iдэйнa-эcтэтычным мэтaм i зaдaчaм, якiя пaзнeй былі aкpэcлены ў пaэзiі нa пaчaткy ХХ cт. Пaэтa цiкaвiў нe тoлькi pэaльны cвeт кpaявiдaў, ен iмкнyўcя нaдaць aдлюcтpaвaнню пpыpoды iдэйнa знaчны, aлeгopычнa-фiлacoфcкi плaн выяўлeння. Сення мы пepaкaнaлicя, штo чaлaвeк пpocтa нe мoжa icнaвaць бeз пoвязi з пpыpoдaй i пa-зa пpыpoдaй. Зacцepaгчы cвeт aд pyйнaвaння i aпycтaшэння здoльнa дyxoўнa гapмaнiчнaя acoбa — чaлaвeк, якi шaнye cвoй кpaй, дoм, зямлю, poднyю мoвy, cям’ю, aдчyвae пpыгoжae. Выxaвaць тaкoгa чaлaвeкa i зaклiкaнa твopчacць Якyбa Кoлaca, i нaйпepш тыя яe cтapoнкi, якiя пpыcвeчaны poднaй пpыpoдзe, пaкoлькi тaм мы знaxoдзiм яpкae ўвacaблeннe iдэaлy экaлaгiчнaй гapмoнii пaмiж чaлaвeкaм i нaвaкoльным cвeтaм — iдэaлy, якi здoльны нaблiзiць нac дa экaлaгiчнaй кyльтypы бyдyчынi.
1 Спецыфіка творчасці Якуба Коласа
1.1 Творчая біяграфія Якуба Коласа
Нарадзіўся Якуб Колас 3 лістапада 1882 г. у весцы Акінчыцы на Стаўбцоўшчыне ў сям’і лесніка. У той час у Акінчыцах было каля 10 сялянскіх двароў, дом ляснічага і канцылярыя лясніцтва. Бацька Коласа Міхаіл Казіміравіч Міцкевіч працаваў лесніком у лясніцтве польскага магната князя Радзівіла.
У 1883 г. сям’я Міцкевічаў перабіраецца з Акінчыц у Ласток, дзе жыве да 1890 г. Разам са старэйшымі братамі Якуб Колас вучыцца ў вандроўнага настаўніка Алеся Фурсевіча, а з 1892 г. — у Мікалаеўшчынскай пачатковай школе, дзе захапляецца байкамі Крылова, вершамі Пушкіна, апавяданнямі Гогаля, знаеміцца з вершамі Лермантава, Жукоўскага, Някрасава, казкамі і апавяданнямі Л.Талстога, з творамі на беларускай мове, сярод якіх былі вершы Янкі Лучыны [47, с.82].
Вялікі ўплыў на падлетка меў дзядзька па бацьку — Антось, які першы абудзіў у ім цікавасць да літаратуры. Канстанцін сам навучыўся рускай грамаце. Дзве зімы ен разам са старэйшымі братамі вучыўся дома, у так званага “дарэктара” (хлапчука, які скончыў народную школу), потым скончыў народнае вучылішча ў Мікалаеўшчыне (1892-1894гг.). У 1895-1897гг. Канстанцін жыў у Альбуці, дапамагаў бацькам па гаспадарцы і адначасова рыхтаваўся да паступлення ў настаўніцкую семінарыю, шмат чытаў. У 1894 г. з’яўляюцца першыя літаратурныя вопыты — байка “Лісіца і варона”, верш “Вясна”. Якуб Колас успамінае: “…У Альбуці, калі мне было 12 гадоў, я пачаў спрабаваць свае літаратурныя сілы. Памятаю, прачытаў бацьку свой верш “Вясна”. Ен уважліва выслухаў, потым спытаў, ці праўда, што гэта напісаў я, і падарыў мне рубель”. У той жа час юны Міцкевіч упершыню пазнаеміўся з беларускай літаратурнай творчасцю (верш Янкі Лучыны “Стары ляснік”), і гэта зрабіла на яго моцнае ўражанне [29, с.547].
У 1898 паступіў на казенны кошт у Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю, якую скончыў у 1902 г. Падчас вучобы захапляўся мастацкай літаратурай: чытаў творы А. Пушкіна, М. Лермантава, Н. Гогаля, А. Кальцова, М. Някрасава, Л. Толстага, І. Хемніцара, Т. Шаўчэнкі, І. Франка, А. Міцкевіча. Складаў вершы і байкі на рускай мове, збіраў матэрыялы па беларускай этнаграфіі, запісваў вусную народную творчасць. У гэты ж час пачаў ствараць вершы і празаічныя творы на беларускай мове.
2 Практычны аналіз твораў Якуба Коласа
2.1 Пейзажная лірыка Якуба Коласа
У гэтым параграфе даследавання намі будуць прааналізаваны найбольш цікавыя, на наш погляд, персанажы, якія дэманструюць асаблівыя адносіны з прыродай. Гэта абумоўлена тым, што менавіта такія героі ўяўляюць цікавасць для нашага даследавання, бо перад намі паўстане задача аналізу ўзаемаадносін чалавека і прыроды ў творчасці Якуба Коласа. Такім чынам, намі будуць прааналізаваны вобразы Антося з паэмы “Новая зямля”, Андрэя Лабановіча з трылогіі “На ростанях” і Сымона з паэмы “Сымон-музыка”.
Мастацкая літаратура адыгрывае неацэнную ролю ў выхаванні чалавека, беражліва адносіцца да свету прыроды. На думку А. Брытаевай, “у дзяцінстве цяжка навучыць чалавека па-сапраўднаму любіць прыроду. Цяжка таму, што ў дзіцяці недастаткова яшчэ бывае жыццевага вопыту, яно яшчэ не ўмее абстрактна думаць, не гэтак зусім яго светаўспрыманне. Тым не менш, менавіта ў дзяцінстве закладваюцца асновы любові да прыроды. Гэтая аснова і вызначае, якой глыбіні і сілы пачуцці разаўецца ў ім у будучыні” (цыт. па [1, c.291]).
Узаемаадносіны чалавека і прыроды традыцыйна выклікалі цікавасць аўтараў беларускай літаратуры. Якуб Колас стаў сусветна вядомым майстрам малюнка прыроды ў сваіх творах. Чытаючы яго апісанні прыроды, адсылкі да гэтай тэмы, нельга не адзначыць любоў аўтара да знаемых з самага дзяцінства месцах. Чаго вартыя радкі з паэмы “Новая зямля”:
Мой родны кут, як ты мне мілы!
Забыць цябе не маю сілы…[15, с.85].
Спецыфічная і своеасаблівая сувязь з роднай зямлей, захапленне яе прыродай з’яўляліся своеасаблівай творчай крыніцай для фантазіі пісьменніка. У яго творах можна выявіць вялікае мноства прыгожых, працятых любоўю да жыцця метафар, эпітэтаў, параўнанняў і іншых стылістычных тропаў. У сукупнасці яны не толькі ствараюць вобраз роднага краю ў творы, а такім чынам, і ў свядомасці чытача; яны таксама надаюць канкрэтнаму твору эмацыйнасць, выразнасць, экспрэсіўнасць:
Расшыты зоры брыльянтавым пухам...;
...лашчыць сонца твар узгоркаў, сушыць след іх слез [15, с.73].
Заключэнне
У першай главе нашага даследавання намі былі вывучаны біяграфічныя сведкі і асаблівасці мастацкага свету твораў Якуба Коласа. Пісьменнік напісаў шмат твораў, сярод якіх можна вылучыць наступныя: “Казкі жыцця”, “Новая зямля”, “Сымон-музыка”, “Прапаў чалавек”, “Родныя з’явы”, “На ростанях” і іншыя. Другая палова 1920-х гг — 1930-я гг. — гэта час актыўнай грамадскай дзейнасці Я. Коласа, прызнання яго заслуг і пры гэтым вельмі складаны перыяд жыцця, падзеі якога адбіліся на псіхалагічным стане, негатыўна паўплывалі на ўсю далейшую творчасць пісьменніка. Вывучэннем жыцця і творчасці паэта займаецца адна з галін беларускай літаратурнай навукі — коласазнаўства. Творы Я. Коласа перакладзены больш чым на сорак моў свету.
Ключавымі тэмамі ў творчасці пісьменніка з’яўляюцца тыя, што раскрываюць паняцце “радзіма”. У дыялекце Я. Коласа поле паняцця “радзіма” ўключае словы “родны кут”, “зямля”, “поле”, “родны край”, “сяло”, “бок”, “край родны”. Вывучаючы творчасць Я. Коласа, мы выявілі, што беларус асацыюе радзіму з жанчынай, часцей з маці. Увогуле многія даследчыкі адзначаюць жаночы пачатак ў моўнай карціне свету беларусаў: “матухна-зямля”, “маці — родная старонка”. Якуб Колас з першых сваіх твораў пісаў аб простым чалавеку, аратым, які павінен непасільнай працай зарабляць на кавалак хлеба — і, нягледзячы на гэта, ен застаецца ганарлівым, вяселым і добрым. Паэт захапляецца бязмежнасцю прыроднай стыхіі, яе магутнасцю і веліччу. Аднак гэтае апісанне-захапленне незаўважна набывае выгляд глыбокага філасофскага роздуму. Усе жыцце Я. Коласа было сапраўдным творчым подзвігам.
Творчасць Якуба Коласа — гэта цэлы свет, свет дзівосны, багаты і непаўторны, у якім месціцца родная зямля, народ, яго жыцце і гісторыя. Багатая і разнастайная спадчына песняра ўвасобіла хараство народнай фантазіі, глыбіню, мудрасць, узвышанасць мар і імкненняў адвечнага працаўніка. У сваіх творах ен захаваў гістарычны шлях гераічнага беларускага народа. У самабытных вобразах пісьменнік здолеў ўвасобіць лепшыя рысы нацыянальнага характару, па-майстэрску спалучаючы асветленыя векавой традыцыяй прыемы народнай паэзіі з высокай паэтычнай культурай сучаснай эпохі.
Намі былі прааналізаваны тры персанажа з найбольш вядомых твораў Якуба Коласа. Як можна бачыць, усе тры героя з’яўляюцца станоўчымі. Раскрываючы іх характар і натуру, пісьменнік не робіць гэта прама. Часткова мы можам зразумець персанажа праз яго партрэтнае апісанне, бо Якуб Колас у такіх выпадках выкарыстоўвае мноства лексічных адзінак са станоўчай канатацыяй. Акрамя гэтага, вобразы герояў раскрываюцца праз іх учынкі. Ні адзін з прааналізаваных персанажаў не паводзіў сябе так, каб нашкодзіць іншым.
1. Анталогія беларускай паэзіі: У 3 т. / пад рэд. П. Броўкі, К. Крапівы. — Мінск, 1993. — Т. 1. — 410 с.
2. Барышников, Е.П. Литературный герой / Е.П. Барышников // Краткая литературная энциклопедия. — Т.4. — М. : Советская энциклопедия, 1967. — С.315—318.
3. Бочаров, С.Г. Теория литературы. Основные проблемы в историческом освещении. Образ, метод, характер / С.Г. Бочаров. — М. : изд-во АН СССР, 11962. — 515 с.
4. Владимирова, Н.И. Характер литературный / Н.И. Владимирова // Словарь литературоведческих терминов. — М. : Просвещение, 1974. — С.443–444.
5. Вялікі пясняр беларускага народа. Зборнік артыкулаў аб жыцці і дзейнасці Якуба Коласа / пад рэд. В.Г. Ашмянінай. — Мінск, 1959. -210 с.
6. Галасьева, Г.В. Природа как форма выражения авторского сознания в прозе 1920-х годов / Г.В. Галасьева // Природа и человек в художественной литературе: Материалы Всероссийской научной конференции. — Волгоград: ВолГУ, 2001. — С.77—87.
7. Гніламедаў, У. Ад даўніны да сучаснасці: нарыс пра беларускую паэзію / У. Гніламедаў. — Мінск, 2001. — 189 с.
8. Гніламедаў, У. Класікі і сучаснікі: артыкулы, нарысы, старонкі ўспамінаў / У. Гніламедаў. — Мінск, 1987. — 205 с.
9. Гончарова, Е.А. Лингвистические средства создания образа персонажа в художественном тексте/ Е.А. Гончарова // Лингвистические исследования художественного текста. — Л., 1983. — С.85–97.
10. Есин, А.Б. Принципы и приемы анализа литературного произведения: учебное пособие/ А.Б. Есин. — 3-е изд. — М. : Флинта, Наука, 2000. — 248 с.
11. З жыццяпісу Якуба Коласа: Дакументы і матэрыялы / Уклад., уступ. артыкул і імян. паказ. Г.В. Кісялева; рэд. В. В. Барысенка, М.І. Мушынскі. — Мінск, 1982. — 400 с.
12. Казбярук, У.М. Колас Якуб / У.М. Казбярук // Беларуская энцыклапедыя у 18 т. — Т.8. — Мінск, 1999. — С.382—384.
13. Карасик, В.И. Языковой круг: личность, концепты, дискурс / В.И. Карасик. — М.: Гнозис, 2004. — 390 с.
14. Кожина, М.Н. Стилистика русского языка / М.Н. Кожина, Л.Р. Дускаева, В.А. Салимовский. — М., 2008. — 464 с.
15. Колас, Я. Збор твораў у 14 тамах / Якуб Колас. — Мінск, 1975.
16. Колокольцева, Т.Н. Генерализирующий концепт «солнце» в идиостиле К. Бальмонта / Т.Н. Колокольцева // Проблемы вербализации концептов в семантике языка и текста. Волгоград: Перемена, 2003.— С.242—245.
17. Компанеец, В.В. Природа романа и природа в романе («Пирамида Л.М. Леонова) / В.В. Компанеец // Природа и человек в художественной литературе: материалы Всероссийской научной конференции. — Волгоград : ВогГУ, 2001. — С.60—69.
18. Кутузов, А.В. Культурология: учеб. пособие / А.В. Кутузов. — М. ; СПб.: ГОУ ВПО РПА Минюста России, 2008. — 56 с.
19. Кухаренко, В.А. Лингвистическое исследование английской художественной речи / В.А. Кухаренко. – Одесса, 1973. – 60 с.
20. Лазарук, М.А. Беларуская паэма ў другой палавіне ХІХ — пачатку ХХ стагоддзя / М.А. Лазарук. — Мінск, 1970. — 220 с.
21. Левитан, Л.С. Сюжет в художественной системе литературного произведения / Л.С. Левитан, Л.М. Цилевич. — Рига: Зинатне, 1990.-512 с.
22. Лойка, А.А. Гісторыя беларускай літаратуры: дакастрычніцкі перыяд: у 2 ч. — 2-е выд., дапрац. і дап. — Мн., 1989. — Ч.2. — 605 с.
23. Лотман, Ю.М. Структура художественного текста / Ю.М. Лотман. — М. : Искусство, 1970. — 457 с.
24. Лужанін, М. Колас расказвае пра сябе / М. Лужанін. — Мінск, 1982. — 312 с.
25. Лявонава, Е.А. Агульнае і адметнае: творы беларус. пісьменнікаў ХХ ст. у кантэксце сусветнай літаратуры / Е.А. Лявонава — Мінск, 2004. — 312 с.
26. Максімовіч, В.А. Шыпшынавы край: старонкі бел. літ. 20—30-х гг. ХХ ст.: дапам. для наст. / В.А. Максімовіч. — Мінск, 2002. — 411 с.
27. Мацюх, М.Д. Колас Якуб / М.Д. Мацюх, М.І. Мушынскі // Беларускія пісьменнікі: біябібліягр. слоўн. у 6 т. — Т. 3. —Мінск : Ін-т літ. імя Я. Купалы АН Рэспублікі Беларусь, 1994. — С.299—304.
28. Мушынскі, М.І. Коласазнаўства / М.І. Мушынскі // Беларуская энцыклапедыяу 18 т. — Т.8. — Мінск:, 1999. — С.386—387.
29. Мушынскі М.І. Летапіс жыцця і творчасці Якуба Коласа / М.І. Мушынскі. — Мінск: Беларуская навука, 2012. — 1127 с.
30. Мушынскі, М.І. Якуб Колас: Летапіс жыцця і творчасці / М.І. Мушынскі. — Мінск, 1982. — 205 с.
31. Навуменка, І.Я. Якуб Колас: Нарыс жыцця і творчасці / І.Я. Навуменка. — Мінск, 1982. — 230 с.
32. Николаев, А.И. Основы литературоведения: учебное пособие для студентов филологических специальностей / А.И.Николаев. — Иваново: Листос, 2011. — 255 с.
33. Нифанова, Т.С. Сопоставительное изучение метафорических высказываний, репрезентующих образное содержание явлений природы в художественных текстах / Т.С. Нифанова // Концепт и культура. — Кемерово: КемГУ, 2008. — С.484—489.
34. Пестерев, В.А. Пейзаж как элемент «дискурсивной» формы в романе Ф. Соллерса «Студия» / В.А. Пестерев // Природа и человек в художественной литературе: Материалы Всероссийской научной конференции. — Волгоград: ВолГУ, 2001. — С.41—52.
35. Поспелов, Г.Н. Введение в литературоведение / Г.Н. Поспелов. — М., 1988. — 3-е изд. — С. 38-44.
36. Поспелов, Г.Н. Вопросы методологии и поэтики: сборник статей / Г.Н. Поспелов. — М. : Изд-во МГУ, 1983. — 336 с.
37. Пропп, В.Я. Морфология сказки / В.Я. Пропп. — Л. :Academia, 1928. — 512 с.
38. Рагойша,В. І адгукнецца слова ў слове: літ.-крытыч. арт., эсэ, дыялогі / В. Рагойша. — Мінск, 1992. — 217 с.
39. Разам з народам. Матэрыялы юбілейнай навуковай сесіі АН БССР, прысвечанай 100-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа / Пад рэд. І. Я. Навуменкі. — Мінск, 1983. — 214 с.
40. Рыженина, И.А. Феномен образного мышления в пространстве личностной структуры общества / И.А. Рыженина // Вопросы духовной культуры: философские науки. — М., 2005. — 120 с.
41. Саковіч Т.С. Мастацкае асэнсаванне прыроды ў беларускай і нямецкай ваеннай прозе / Т.С. Саковіч // Известия Гомельского государственного университета имени Франциска Скорины. Гуманитарные науки. — 2014. — № 1 (82). — С.139—142.
42. Скиба, В.А. Чернец Л.В. Художественный образ / В.А. Скиба, Л.ВЧернец // Введение в литературоведение. Литературное произведение: основные понятия и термины. — М., 2000. — 556 с.
43. Туронак, Ю. Беларуская кніга пад нямецкім кантролем (1939—1944) / Ю. Туронак. — Мн., 2002. — 140 с.
44. Тычына, М. Колас Якуб / М. Тычына // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі у 6 т. — Т.4. — Мінск, 1997. — С.225—227.
45. Чернец, Л.В. Персонаж и характер в литературном произведении и его критических интерпретациях / Л.В. Чернец // Принципы анализа литературного произведения. — М. : МГУ, 1984. — С. 83–84.
46. Чернышевский, Н.Г. Эстетические отношения искусства к действительности / Н.Г. Чернышевский // Эстетика. — М., 1958. — 312с.
47. Шамякіна, Т.І. Беларуская класічная літаратурная традыцыя і міфалогія / Т.І. Шамякіна. — Мінск, 2001. — 160 с.
48. Штэйнер, І.Ф. Шматмоўная літаратура Беларусі ХХ стагоддзя / І.Ф. Штэйнер. — Мінск, 2002. — 190 с.
49. Якуб Колас: Да 100-годдзя з дня нараджэння. Біябібліягр. паказ. / Склад. Н. Б. Ватацы, М. І. Пратасевіч, Н. А. Адамовіч, А. Б. Дунаеўская; Рэд. В. П. Рагойша. Мінск, 1983. — 390 с.
50. Янка Купала і Якуб Колас у кантэксце славянскіх літаратур / пад рэд. А.І. Качанава. — Мн., 2002. — 120 с.
51. Яскевіч, А.А. Абранне вечнасці. Універсалізм традыцыі і гістарызм сучаснасці / А.А. Яскевіч. — Мінск, 1999. — 213 с.
Работа защищена на оценку "8" без доработок.
Уникальность свыше 40%.
Работа оформлена в соответствии с методическими указаниями учебного заведения.
Количество страниц - 54.
Не нашли нужную
готовую работу?
готовую работу?
Оставьте заявку, мы выполним индивидуальный заказ на лучших условиях
Заказ готовой работы
Заполните форму, и мы вышлем вам на e-mail инструкцию для оплаты