Вывучэнне жыццёвага і творчага шляху пісьменніка ў школьным курсе літаратуры
ГГУ им.Ф.Скорины (Гомельский государственный университет)
Диплом
на тему: «Вывучэнне жыццёвага і творчага шляху пісьменніка ў школьным курсе літаратуры»
по дисциплине: «Белорусская филология»
2017
251.00 BYN
Вывучэнне жыццёвага і творчага шляху пісьменніка ў школьным курсе літаратуры
Тип работы: Диплом
Дисциплина: Белорусская филология
Работа защищена на оценку "8" без доработок.
Уникальность свыше 40%.
Работа оформлена в соответствии с методическими указаниями учебного заведения.
Количество страниц - 57.
В работе также имеется речь.
Поделиться
УВОДЗIНЫ
1 Псіхолага-педагагічныя ўмовы вывучэння біяграфіі пісьменніка ў школе
1.1. Уплыў вывучэння біяграфіі пісьменніка на фарміраванне эстэтычнай культуры асобы школьніка
1.2. Метадычныя даследаванні па вывучэнні біяграфіі пісьменніка
1.3 Значэнне вывучэння біяграфіі пісьменніка ў школе
1.4 Спецыфіка вывучэння біяграфіі пісьменніка ў V-VIII, ІХ – ХІ класах
1.5. Міжпрадметныя сувязі пры вывучэнні біяграфіі пісьменніка ў школе
2. Эксперыментальная работа па вывучэнню біяграфіі пісьменніка па творчасці Янкі Купалы ў 9 класе
2.1. Вызначэнне ўзроўню сфарміраванасці ведаў вучняў
2.2 Методыка работы па вывучэнні біяграфіі пісьменніка
3.3 Праверка эфектыўнасці праведзенай работы
ЗАКЛЮЧЭННЕ
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ
УВОДЗIНЫ
Беларуская літаратура ў школе – адзін з найбольш даступных сродкаў спасціжэння духоўнай эвалюцыі грамадства, яна з’яўляецца каштоўнасцю, неабходнай асобе для яе інтэлектуальнага і эстэтычнага сталення. У той жа час беларуская літаратура з’яўляецца сродкам маральнага выхавання патрэбнай грамадству асобы – духоўна багатай, гуманістычна скіраванай, якая ведае скарбы іншых народаў свету, можа крытычна мысліць і мае выразна сфарміраваныя жыццёвыя інтарэсы і вольна арыентуецца ў сістэме каштоўнасцей. Адным з накірункаў фарміравання сістэмы маральных каштоўнасцей школьніка з’яўляецца вывучэнне жыццёвага і творчага шляху пісьменніка.
Галоўная задача настаўніка беларускай літаратуры – фарміраванне асобы новага чалавека, яе светапогляду, маральна-эстэтычных якасцей. Праз літаратуру ён выходзіць на шырокі прасцяг ідэйна-эстэтычнай дзейнасці. З дапамогай літаратуры імкнецца далучыць сваіх выхаванцаў да разумнага, добрага, вечнага; навучыць іх любіць і цаніць прыгожае, адкрываць яго ў жыцці і мастацтве. Літаратура – мастацтва слова, вобразнае пазнанне рэчаіснасці, і яе прызначэнне ў тым, каб задавальняць ідэйна-эстэтычныя запатрабаванні грамадства, а не служыць пазнавальна-ілюстрацыйным матэрыялам да гісторыі.
У педагогаў-наватараў, майстроў сваёй справы, урокі літаратуры – гэта заўсёды ўрокі ідэйна-маральнага і эстэтычнага ўзбагачэння асобы. На кожным з іх адкрываюцца дзверы ў свет мастацтва, а праз яго ў вялікі свет жыцця. Без выхаду ў жыццё пазнавальныя і выхаваўчыя магчымасці літаратурнага навучання памяншаюцца, застаюцца не да канца рэалізаванымі.
У школьным курсе беларускай літаратуры важнае месца належыць вывучэнню біяграфій пісьменнікаў. Разам з тым вывучэнне жыццёвых фактаў творцы ёсць не самамэта ў літаратурнай адукацыі, а каштоўны арыентацыйны матэрыял, які дапаможа школьнікам спасцігнуць сутнасць
Задача настаўніка заключаецца не толькі ў тым, каб паведаміць вучням пэўныя факты з біяграфіі пісьменніка, а найперш паказаць асобу мастака слова, раскрыць яго эстэтычныя і маральныя ідэалы, вызначыць вытокі творчасці. Гэта заўсёды павінна быць актуальным на ўроках па вывучэнні жыццёвага і творчага шляху пісьменніка. Такія ўрокі, на нашу думку, павінны быць эмацыянальным і інтэлектуальным уступам, “ключом”, да вывучэння ўсёй творчасці пісьменніка.
1 Псіхолага-педагагічныя ўмовы вывучэння біяграфіі пісьменніка ў школе
1.1. Уплыў вывучэння біяграфіі пісьменніка на фарміраванне эстэтычнай культуры асобы школьніка
Школа на сучасным этапе свайго развіцця ставіць асноўнай мэтай выхаванне гарманічна развітай асобы, таму, па меркаванні С.А. Вяргеенка, педагагічнаму калектыву навучальных устаноў трэба мець на ўвазе, што “ўся іх работа павінна быць накіравана не толькі на засваенне школьнікамі адпаведнай сумы ведаў, але паралельна з гэтым і на выхаванне іх эстэтычных густаў, фарміраванне здольнасці ўспрымаць прыгожае ў акаляючых прадметах і з’явах, фарміраванне эстэтычных адносін да рэчаіснасці, эстэтычнай культуры школьнікаў” [14, с. 223]. Гэтага можна дасягнуць праз агульнае эстэтычнае выхаванне школьнікаў.
У штодзённым жыцці, называючы што-небудзь прыгожым або агідным, мы выказваем свае адносіны да таго ці іншага прадмета, з’явы, падзеі або чалавека.
Як слушна адзначае Л.В, Асташонак, “убіраючы ў сябе адзінства маральнага і эстэтычнага, вобразна адлюстроўваючы рэчаіснасць, літаратура валодае велізарнай сілай уплыву на ўсіх, хто дакранаецца да яе душой” [32, с. 3].
Літаратура – адзін з відаў мастацтва, які ўздзейнічае на чытача эстэтычна, раскрывае перад ім свет прыгожага. Носьбітам гэтай прыгажосці з’яўляецца перш за ўсё герой твора, надзелены пэўнымі маральнымі якасцямі.
Важнейшае прызначэнне літаратуры – выхаванне мастацкай праўдай, хараством эстэтычнага ідэалу, які заўсёды азначае ўяўленне аб вышэйшай прыгажосці, дасканаласці чалавека і жыцця. Эстэтычны ідэал ёсць своеасаблівае выяўленне грамадскасці пісьменніка, у ім адбіваецца ідэйная накіраванасць і сацыяльна-псіхалагічная асаблівасць творчасці мастака, яго светапогляд, мера яго мастацкай праўды.
Галоўнае ў школьным навучанні літаратуры – гэта эстэтычнае спасціжэнне жыцця і багацця чалавечых характараў праз мастацкія вобразы і на гэтай аснове фарміраванне ідэйных і маральных перакананняў, эстэтычных поглядаў і густаў, актыўнай жыццёвай пазіцыі вучняў.
Эстэтычнае выхаванне сродкамі літаратуры – гэта не толькі мэтанакіраванае ўздзеянне на эмацыянальную сферу вучняў, развіццё іх здольнасці правільна разумець мастацкае слова, любіць літаратуру, атрымліваць асалоду ад далучэння да яе мастацкіх вобразаў.
2. Эксперыментальная работа па вывучэнню біяграфіі пісьменніка па творчасці Янкі Купалы ў 9 класе
2.1. Вызначэнне ўзроўню сфарміраванасці ведаў вучняў
Эфектыўнасць прымянення розных метадаў і прыёмаў пры вывучэнні манаграфічнай тэмы можа быць праверана пры правядзенні педагагічнага эксперымента.
Базай для дадзенага педагагічнага эксперымента стаў 9”Б” клас сярэдняй школы № 2 г. Оршы.
Мэта эксперымента – даследаваць уплыў мэтанакіраванага прымянення метадаў і прыёмаў як сродка развіцця пазнавальных інтарэсаў пры вывучэнні манаграфічнай тэмы.
Для дасягнення пастаўленай мэты рэалізоўваліся наступныя задачы:
1. Даследаваць першапачатковы ўзровень ведаў вучняў па тэме.
2. На працягу некаторага часу з вучнямі класа праводзіць мэтанакіраваную працу па вывучэнні манаграфічнай тэмы.
3. Паўторна даследаваць ўзровень ведаў вучняў па тэме, параўнаць атрыманыя дадзеныя з першапачатковымі вынікамі.
4. Зрабіць вывады.
Дадзены педагагічны эксперымент складаўся з трох этапаў: канстатыўнага, фарміруючага і кантрольнага.
Для ўстанаўлення ўзроўню ведаў вучняў да моманту навучальнага эксперыменту намі была праведзены кантстатыўны эксперымент.
Падчас канстатыўнага эксперыменту вучням было прапанавана тэставае заданне “Янка Купала”:
Тэст
1. Янка Купала – літаратурны псеўданім народнага паэта Беларусі. Сапраўлнае імя і прозвішча – … (Іван Дамінікавіч Луцэвіч).
2. Дзень яго нараджэння супадае … (са святам Івана Купалы).
3. Ён нарадзіўся … (7 ліпеня 1882г. у фальварку Вязынка, цяпер Маладзечанскі раён Мінскай вобласці).
4. Бацька Івана Луцэвіча быў … (дробным арандатарам).
5. 15 мая 1905 г. у прагрэсіўнай рускамоўнай газете «Северо-Западный край» быў надрукаваны першы беларускі твор Я. Купалы. Гэта быў верш … («Мужык»).
6. 1908 год знамянальны ў жыцці паэта, бо … (выйшла першая кніга паэзіі «Жалейка»).
7. У 1910 г. выйшаў другі зборнік вершаў Янкі Купалы, які прынёс паэту яшчэ большы поспех. Зборнік называўся … («Гусляр»).
ЗАКЛЮЧЭННЕ
Правядзенне ўрока літаратуры – гэта асноўны ключавы момант у педагагічнай дзейнасці кожнага настаўніка, ад якога залежыць якасць адукацыі і ўвогуле ступень навучанасці выпускнікоў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі. Урок з’яўляецца жывой клетачкай адукацыйнага працэсу. Усё самае важнае і самае галоўнае для вучня адбываецца на ўроку.
Сёння нельга ўявіць навучанне ў школе без такой дысцыпліны, як літаратура. Гэта перш за ўсё мастацтва слова, прызначэнне якога – фарміраваць эстэтычную культуру школьніка, задавальняць яго эстэтычныя патрабаванні. Ад урока да ўрока вучню адкрываюцца дзверы ў свет мастацтва, у свет жыцця. Вывучэнне біяграфіі дае вучню не толькі інфармацыю пра жыццё і лёс вядомага і таленавітага пісьменніка, але і дазваляе зразумець прычыны напісання твора, аўтарскую задуму, гісторыю напісання твора, даведацца пра гістарычныя падзеі, што адбываліся ў нашай краіне, бо амаль кожны мастак слова не быў абыякавы да лёсу сваёй краіны, да тых грамадзянскіх і палітычных абставін, што былі ў дзяржаве.
Па выніках дадзенай працы можна зрабіць наступныя вывады:
У дыпломнай рабоце даследаваліся шляхі эфектыўнага вывучэння жыццёвай біяграфіі як тэарэтычна, так і метадычна (распрацоўкі планаў-канспектаў урокаў), уплыў вывучэння біяграфіі пісьменніка на фарміраванне эстэтычнай культуры асобы школьніка, даследавалася значэнне вывучэння біяграфіі мастака слова, спецыфічныя асаблівасці вывучэння біяграфіі пісьменніка ў V – VIII, IX – XІ класах, роля міжпрадметных сувязяў пры вывучэнні біяграфіі пісьменніка ў школе.
У сучаснай методыцы акрэсліваюцца два шляхі (алгарытмы) вывучэння манаграфічнай тэмы. Першы – “паслядоўны” – прадугледжвае знаёмства вучняў на першым уроку з біяграфіяй пісьменніка, на астатніх жа ўроках разглядаецца ягоная творчасць. Да паслядоўнага вывучэння спачатку біяграфіі пісьменніка, а затым ягонай творчасці мэтазгодна звяртацца ў тым выпадку, калі ў склад манаграфічнай тэмы ўваходзіць адзін твор.
Другі шлях вывучэння манаграфічнай тэмы – “паралельны” – скіроўвае на паэтапнае вывучэнне жыцця і творчасці пісьменніка: на асобным уроку разглядаецца той ці іншы перыяд творчасці аўтара. Гэты шлях рэкамендуецца абіраць у тых выпадках, калі вывучаецца творчасць паэта цалкам або разглядаюцца некалькі невялікіх твораў, напісаных пісьменнікам у розныя перыяды.
Заняткі па вывучэнні манаграфічнай тэмы павінны спалучаць самыя разнастайныя метадычныя формы.
1. Бабанский, Ю.К. Методы обучения в современной общеобразовательной школе / Ю. К. Бабанский . – М. : Просвещение, 1985 – 248 с.
2. Беларускай літаратура, 9 клас : матэрыялы да ўрокаў / У.А. Сенькавец і інш. – Мінск : Аверсэв, 2010. – 511 с.
3. Беларуская літаратура : вучэбны дапаможнiк для 9 класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай i рускай мовамi навучання / В.П. Рагойша [і інш.] ; пад рэд. В.П. Рагойшы. – Мiнск : Нацыянальны iнстытут адукацыi, 2011. – 520 с.
4. Беларуская літаратура : вучэбная праграма для агульнаадукацыйных устаноў з беларускай і рускай мовамі навучання. – Мінск : Нацыянальны інстытут адукацыі, 2012. – 68 с.
5. Беларуская літаратура: хрэстаматыя : вучэбны дапаможнік для 10-га класа агульнаадукацыйных школ з беларускай і рускай мовамі навучання / Укладальнік М.А. Лазарук [і інш.]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2002. – 622 с.
6. Бельскі, А.І. Вывучэнне творчасці Алеся Гаруна ў ІХ класе / А.І. Бельскі // Беларуская мова і літаратура. – 2009. – № 1. – С. 8–12.
7. Бельскі, А.І. Вывучэнне творчасці пісьменнікаў: класікі і сучаснікі ў школе / А.І. Бельскі. – Мінск : АВЕРСЭВ, 2005. – 352 с.
8. Богданова, О.Ю. Методика преподавания литературы : учебник для студ. пед. вузов / О.Ю. Богданова, С.А. Леонов, В.Ф. Чертов ; под ред. О.Ю. Богдановой. – М. : Академия, 2004. – 232 с.
9. Верціхоўская, М.І. Урокі літаратуры: пошук і творчасць : дапаможнік для настаўнікаў / М. Верціхоўская. – Мінск : Літаратура і мастацтва, 2008. – 224 с.
10. Вывучэнне беларускай мовы і літаратуры ў школе / Пад рэд. М.А. Лазарука. – Мінск : Народная асвета, 1988. – 127 с.
11. Вывучэнне беларускай мовы і літаратуры ў школе : Кніга для настаўніка. – Мінск : Народная асвета, 1988. – 254 с.
12. Выкарыстанне сучасных адукацыйных тэхналогій на ўроках беларускай мовы і літаратуры / В.У. Бухавец [ і інш.] ; пад агульнай рэд. С.І. Цыбульскай. – Мінск. : Сэр-Вит, 2006. – 208 с.
13. Выкладанне беларускай мовы і літаратуры ў школе / пад рэд. М.Г. Яленскага. – Мінск : Народная асвета, 1994. – 239 с.
14. Вяргеенка, С.А. Эстэтычнае выхаванне дзяцей сродкамі мастацкага слова, музыкі, жывапісу / С.А. Вяргеенка // Канцэптуальныя пытанні развіцця мовы, літаратуры і мастацтва ў свеце адраджэння культуры і духоўнасці беларускага народа: Зб. матэрыялаў рэсп. навук. канф., 23-24 крас. 1998г. / Мазыр. дзярж. пед. ін-т. – Мазыр, 1998. – С. 233 – 235.
15. Гетманская, Е. Принцип художественности. Изучение биографии писателя жанровые особенности учебного биографического очерка / Е. Гетманская // Учитель. – 2004. – № 5. – С. 78-80.
16. Грынько, М.У. Вывучэнне біяграфіі пісьменніка / М.У. Грынько // Беларуская мова і літаратура. – 2007. – № 6. – С. 50-52.
17. Грынько, М.У. Супрацоўніцтва “музей – школа” пры выкладанні беларускай літаратуры / М.У. Грынько // Беларуская мова і літаратура. – 2008. – № 6. – С. 45 – 49.
18. Давыдава, Г. Біяграфія пісьменніка ў кантэксце вывучэння літаратуры ў школе / Г. Давыдава // Роднае слова. – 2001. – № 2. – С. 50-51.
19. Дзям’янка, В.Б. Вучыць і выхоўваць творцу : вучэбна-метадычны дапаможнік для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры / В.Б. Дзям’янка. – Мінск : МАІПКіПКРіСА, 2006. – 40 с.
20. Жуковіч, М.М. Сучасныя педагагічныя тэхналогіі на ўроках беларускай мовы і літаратуры : дапаможнік для настаўнікаў агульнаадукацыйных устаноў / М.М. Жуковіч. – Мінск : Адукацыя і навука, 2007. – 255 с.
21. Замоцін, І. Мастацкая літаратура ў школьным выкладанні: Метадычныя нарысы / І. Замоцін // Роднае слова. – 1993. – № 11. – С. 34.
22. Івашын, В.У. Вывучэнне жыццёвай і творчай біяграфіі пісьменніка як тэарэтыка-метадычная праблема / В.У. Івашын // Беларуская мова і літаратура – 2001. – № 3. – С. 24-31.
23. Ішчанка, Г.М. Вывучэнне манаграфічнай тэмы "Ніл Гілевіч" у 11 класе / Г. М. Ішчанка // Канцэптуальныя падыходы да рэалізацыі зместу філалагічнай адукацыі ў школе і ВНУ : зборнік матэрыялаў рэспубліканскай навуковай канферэнцыі, Брэст, 5 красавіка 2011 года / УА "Брэсцкi дзяржаўны унiверсiтэт iмя А.С. Пушкiна" ; рэц.: Г. В. Пiсарук, Н. М. Борсук ; рэдкал. У. А. Сенькавец [і інш.]. – Брэст : БрДУ імя А.С. Пушкіна, 2013. – С.70-76.
24. Канцэпцыя вучэбнага прадмета “Беларуская літаратура” // Народная асвета. – 2013. – №7. – С. 3-5.
25. Лугоўскі, А.І. Маральна-эстэтычнае выхаванне вучняў на ўроках беларускай літаратуры. ХІ клас : дапаможнік для настаўніка / А.І. Лугоўскі. – Мінск : Народная асвета, 1992. – 110 с.
26. Ляшук, В. Я. Да пытання аб перспектыўных прыёмах, метадах, тэхналогіях выкладання літаратуры / В.Я. Ляшук // Беларуская мова і літаратура. – 2008. – №12. – С.3-5.
27. Ляшук, В.Я. Вывучэнне жыцця і творчасці Францішка Багушэвіча (ІХ клас, базавы і павышаны ўзроўні) / В.Я. Ляшук // Беларуская мова і літаратура. – 2008. – № 1. – С.20–22.
28. Ляшук, В.Я. Вывучэнне творчасці пісьменніка: І. Мележ у школе : дап. для настаўнікаў / В.Я. Ляшук. – Мінск : АВЕРСЭВ, 2002. – 191 с.
29. Ляшук, В.Я. Вывучэнне творчасці Я. Брыля ў школе / В.Я. Ляшук. – Мінск : АВЕВСЭВ, 2004. – 220 с.
30. Ляшук, В.Я. Метады і прыёмы вывучэння літаратуры ў школе / В.Я. Ляшук // Лабараторныя заняткі па методыцы выкладання беларускай літаратуры. – Мінск, 1988. – С. 24-37.
31. Ляшук, В.Я. Міжпрадметныя сувязі на ўроках беларускай літаратуры / В.Я. Ляшук // Беларуская мова і літаратура. – 2008. – № 5. – С. 3– 12.
32. Методыка выкладання беларускай літаратуры: Вучэб. дап./ Л.В. Асташонак, Г.С. Гарадко, Г.М. Ішчанка і інш.; Пад рэд. В.Я. Ляшук. – Мінск: Экаперспектыва, 1999. – 284 с.
33. Мішчанчук, М.І. Зборнік Янкі Купалы “Спадчына” як мастацкае цэлае: рэкамендацыі па вывучэнню ў школе / М.І. Мішчанчук // Рэспубліканскія Купалаўскія чытанні : зб. навук. арт. / ГрДУ імя Я.Купалы ; рэдкал.: У.І. Каяла (адк.рэд.) [і інш.]. – Гродна : ГрДУ, 2009. – С. 97 – 104.
34. Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне па вучэбным прадмеце “Беларуская літаратура” на 2014/2015 навучальны год (5-11 класы агульнаадукацыйных устаноў з беларускай і рускай мовамі навучання). – Мінск : Нацыянальны інстытут адукацыі, 2014. –122 с.
35. Русілка, В.І. Жанравы аспект вывучэння творчасці Янкі Купалы ў VІІІ класе / В.І. Русілка // Актуальныя праблемы выкладання мовы і літаратуры ў вышэйшай і сярэдняй школе : Мат. рэсп. навук. канф., 30 кастрычніка 2002 г. / пад рэд. У.І. Каялы, Т.І. Тамашэвіча. – Гродна : ГрДУ, 2003. – С. 22 – 25.
36. Руцкая, А.В. Методыка выкладання беларускай літаратуры : вучэб. дапаможнік / А.В. Руцкая, М.У. Грынько. –Мінск : Изд-во Гревцова, 2010. – 184 с.
37. Сасімовіч, А.К. Янка Купала – драматург. Камедыя «Паўлінка» (8 клас) / А.К. Cасімовіч // Беларуская мова і літаратура. – 2011. – № 3. – С.35-38.
38. Текучев, А.В. Методика русского языка и литературы в средней школе / А.В. Текучев. – М. : Просвещение, 1970. – С. 73 – 74.
39. Урокі беларускай літаратуры. 9 клас : дапам. для настаўнікаў : у 2 ч. – Мазыр, 2006. – 2 ч.
40. Халімончык, Г. Закрануць сэрца вучня: [Методыка выкладання беларускай літаратуры] / Г. Халімончык // Роднае слова. – 1992. – № 7. – С. 24–28
41. Храпченко, М.Б. Творческая индивидуальность писателя и развитие литературы / М.Б. Храпченко. – М. : Просвещение, 1975. – 180 с.
42. Шчыракоў, М.Н. Творы выяўленчага мастацтва на ўроках беларускай мовы і літаратуры: IV – VII класы / М.Н. Шчыракоў. – Мінск : Народная асвета, 1978. – 128 с.
Работа защищена на оценку "8" без доработок.
Уникальность свыше 40%.
Работа оформлена в соответствии с методическими указаниями учебного заведения.
Количество страниц - 57.
В работе также имеется речь.
Не нашли нужную
готовую работу?
готовую работу?
Оставьте заявку, мы выполним индивидуальный заказ на лучших условиях
Заказ готовой работы
Заполните форму, и мы вышлем вам на e-mail инструкцию для оплаты