Палеская хроніка Івана Мележа: праблематыка, вобразы, стылёвыя асаблівасці
БГУ (Белорусский государственный университет)
Диплом
на тему: «Палеская хроніка Івана Мележа: праблематыка, вобразы, стылёвыя асаблівасці»
по дисциплине: «Белорусская литература»
2017
251.00 BYN
Палеская хроніка Івана Мележа: праблематыка, вобразы, стылёвыя асаблівасці
Тип работы: Диплом
Дисциплина: Белорусская литература
Работа защищена на оценку "7" с доработкой.
Уникальность свыше 40%.
Работа оформлена в соответствии с методическими указаниями учебного заведения.
Количество страниц - 63.
В работе имеются доклад и презентация.
Поделиться
УВОДЗІНЫ
ГЛАВА 1. ПРАБЛЕМАТЫКА ТРЫЛОГІІ І. МЕЛЕЖА “ПАЛЕСКАЯ ХРОНІКА”
1.1 Канцэпцыя жыцця і чалавека ў “Палескай хроніцы”
1.2 Мастацкае асэнсаванне калектывізацыі ўтворы
ГЛАВА 2. ВОБРАЗЫ Ў ТРЫЛОГІІ “ПАЛЕСКАЯ ХРОНІКА”
2.1 Вобраз Васіля Дзятла
2.2 Вобраз Ганны Чарнушкі
2.3 Багацце народных характараў
ГЛАВА 3. СТЫЛЁВЫЯ АСАБЛІВАСЦІ ТРЫЛОГІІ “ПАЛЕСКАЯ ХРОНІКА”
3.1 Сінтэтычны стыль у трылогіі “Палеская хроніка”
3.2 Моўна-выяўленчыя сродкі “Палескай хронікі”
ЗАКЛЮЧЭННЕ
СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ
УВОДЗІНЫ
Іван Мележ – беларускі пісьменнік, якога называюць зоркай беларускага рамана. Трылогія “Палеская хроніка” з’яўляецца празаічным дэбютам пісьменніка. Працу над трылогія Іван Мележ пачаў ў 1960 годзе. Першая кніга выйшла ў свет у Мінску ў 1961 годзе. За раман “Людзі на балоце” ў 1962 годзе стаў лаўрэатам літаратурнай прэміі імя Я. Коласа. Ленінскай прэміяй пісьменнік быў узнагароджаны за раманы “Людзі на балоце” і “Подых навальніцы” ў 1972 г. У энцыклапедыі “Беларуская мова” пад. рэд. А.Я. Міхневіча адзначаецца, што “талент І. Мележа, яго моўнае майстэрства найбольш выразна выявіліся і канчаткова акрэсліліся ў “Палескай хроніцы” (раманы “Людзі на балоце” (1961), “Подых навальніцы” (1965), “Завеі, снежань” (1976)), якую даследчыкі слушна называюць галоўнай кнігай пісьменніка” [14, с. 341].
Аналізуючы творчую спадчыну І. Мележа, Д. Бугаёў падкрэслівае, што “роля Івана Мележа як літаратурнага настаўніка, чалавека непахіснага, непадкупнага маральнага аўтарытэту і выключнай сумленнасці ва ўсім, для лёсу нашай літаратуры, для яе будучыні не менш важная, чым яго выдатная роля мастака. Бо ён – сапраўдны пісьменнік, пісьменнік народны не толькі на падставе афіцыйна прысвоенага яму ганаровага звання, але і па ўсёй сваёй мастакоўскай і чалавечай сутнасці” [10, с. 238].
Як адзначае В.І. Смыкоўская, “трылогія “Палеская хроніка” з’яўляецца вяршынным дасягненнем не толькі І. Мележа, але і ўсёй сучаснай беларускай прозы. У гэтым сэнсе багаты творчы вопыт яе аўтара арыентуе нашых пісьменнікаў на глыбокае пазнанне жыцця, на настойлівыя пошукі і натхнёную працу” [53, с. 76].
Ф.І. Куляшоў пры аналізе творчасці Івана Мележа адзначаў, што храналогія раманаў не можа быць адзінай прыметай, якая б сведчыла пра надзённасць, сучаснасць твора. “Сучаснасць, – падкрэслівае вучоны, – не столькі ў тэме і матэрыяле, нават калі ён максімальна набліжаны да сённяшняга дня, колькі ў тым, каб па-сучаснаму былі мастацка ўвасоблены характэрныя рысы сацыялістычнай эпохі ва ўсёй яе шматграннасці, захавана нараджэнне новага ў жыцці, у свядомасці і псіхіцы чалавека” [28, с. 196]. Сам Іван Мележ у “Жыццёвых клопатах” выказаў думку наконт гэтага пытання: “Калі трэба маё меркаванне аб маім апошнім рамане – “Людзі на балоце”, то я скажу; лічу яго цалкам сучасным.Сучасным без якіх-небудзь агаворак” [41, с. 272].
ГЛАВА 1. ПРАБЛЕМАТЫКА ТРЫЛОГІІ І. МЕЛЕЖА “ПАЛЕСКАЯ ХРОНІКА”
1.1 Канцэпцыя жыцця і чалавека ў “Палескай хроніцы”
Трылогія І. Мележа “Палеская хроніка” стала для беларусаў адлюстраваннем іх уласнага лёсу, той матулінай калыскай, якую кожны прыпамінае ужо ў дарослым узросце. Гэты твор І. Мележа прасякнуты любоўю да роднай зямлі і людзей, таму кожны, хто чытае трылогію, пражывае з імі іх жыцце. Раман “Людзі на балоце” апублікаваны ў 1960 годзе, і гэта стала падзеяй для беларускага чытача. Папулярнасць твора узрастала з кожным днем, людзі сачылі за жыццём герояў, чыталі быццам гісторыю менавіта пра сваё жыццё, пра жыццё кагосьці знаёмага і роднага. Іван Мележ казаў: "Здаецца, ніколі не было мне такое знаёмае і дарагое тое, пра што я пісаў... Я ведаў усё сур'ёзна, у цэлым і – што не менш важна – у дробных і найдрабнейшых, часам нечаканых падрабязнасцях, у тонкіх, ледзь прыкметных, часта вельмі складаных сувязях” [41, с. 502].
У цэлым «Палеская хроніка» – гэта не толькі апублікаваны тэкст раманаў, але і шматлікія накіды, нататкі, разважанні, каментары, якія з'яўляліся падчас працы і засталіся ў архіве аўтара. Яны ствараюць карціну шматпланавай рэфлексіі пісьменніка над гістарычным лёсам беларускага народа і над гістарычным працэсам у цэлым. У іх з найбольшай выразнасцю выявілася грамадзянская пазіцыя І. Мележа не проста як пісьменніка, але і як мысляра, гісторыка. І зараз, імкнучыся зразумець погляд аўтара на праблемы мінулага, мы адкрываем для сябе, што многія яго думкі вельмі актуальныя і на сённяшні дзень. Тыя запаветы, якія І. Мележ адрасаваў сваім чытачам і будучым пакаленням, – каштоўная спадчына, якая патрабуе асэнсавання з вышыні новай эпохі, з пазіцыі сённяшняга дня.
У сваёй трылогіі І. Мележ пісаў пра тое,што мела сэнс у яго жыцці, што было яму знаёма і міла яго сэрцу. Мележ пісаў у “Жыццёвых клопатах” : “Родная вёска, людзі, маё юнацтва – усё гэта жыло ў маім сэрцы і не давала спакою…Гэта было жыццё блізкіх людзей і маё жыццё. Я пісаў пра іх і адначасова пра сябе. Гэта было, думаецца, добрае ўзаемнае яднанне герояў,часу і аўтара”[41, с. 510] .
Раман “Людзі на балоце” з’яўляецца першым раманам, які ўвайшоў у трылогію “Палеская хроніка”. Прысвечаны ён бацькам. “Мележ звяртаўся да мінулых дзесяцігодзяў, да лёсу сялянства ў пераломны момант гісторыі, каб глубей зразумець сучасніка ” [4, с. 3].
ГЛАВА 2. ВОБРАЗЫ Ў ТРЫЛОГІІ “ПАЛЕСКАЯ ХРОНІКА”
2.1 Вобраз Васіля Дзятла
Васіль Дзяцел – адзін з галоўных герояў трылогіі І. Мележа “Палеская хроніка”. Партрэт, пейзаж, мова, у тым ліку няўласна-простая, унутраны маналог, паказ аўтарам перажыванняў героя адкрываюць для чытача на старонках мележаўскай хронікі маляўнічыя і выразныя, жыццёва праўдзівыя карціны.
Апісанне партрэта Васіля, яго знешнасці важнае для разумення характару юнака. Мележ знаёміць са сваім героем праз апісанне яго партрэта. У знешнасці Васіля пісьменнік вылучае калматую не то русявую, не то чорную чупрыну, упартыя невяселыя губы. У другім месцы мастак слова адзначыпь яшчэ панурасць хлопца, яго прыгорбленую постаць, а Ганна скажа пра яго рознага колеру вочы: одно, як вада, светлае, другое – як жалудок. Такім чынам, праз партрэт Васіля мастак падкрэслівае яго ўнурыстасць, закрытасць, наяўнасць супярэчлівых якасцей і задаткі ўпартага характару.
Героі “Палескай хронікі” раскрываюцца яшчэ і праз мову. У чым адметнасць мовы персанажаў Мележа? Кожны герой твора гаворыць па-свойму. Негаваркі, стрыманы на слова Васіль; разважлівы і часамі занадта прамалінейны Міканор (мова яго перасыпана вайсковай лексікай).
Мележ шырока ўводзіць у мову сваіх герояў прыказкі: у іх выяўлецца не толькі спецыфіка і афарыстычнасць народнага мыслення, але і народная мараль. Усе героі Мележа шырока выкарыстоўваюць прыказкі, што ўвогуле характэрна для нязмушанай дасціпнай вясковай гаворкі. Прыказкі робяць мову герояў не толькі індывідуальнай, але і раскрываюць і раскрываюць унутраны свет кожнага. Так, калі прыказкі, якімі карыстаецца Ганна (“Чаго не ясі, таго ў рот не нясі”, “Патрэбен ты мне, як хата сабаку”, “Малы жук, ды – вялікі гук”) гавораць пра яе ганарыстасць і незалежнасць, то прыказкі, якімі карыстаецца Васіль: “Ласы на чужыя кіўбасы”, “У чужое проса не ўтыкай носа” – сведчаць пра яго беражлівасць і скрытнасць.
Мележ стварае вобразы сваіх герояў, карыстаючыся прыёмамі знешняй характарыстыкі: праз партрэт, учынкі, мову. Разам з тым пісьменнік глыбока малюе персанажы “знутры”. З гэтай мэтай ён звяртаецца да унутранага маналогу і няўласна-простай мовы.
Для творчай манеры Мележа характэрна, што вельмі часта аб’ектыўнае апавяданне аўтар перадае аднаму з герояў твора. Падзеі, што адбываюцца ў Куранях, узаемаадносіны паміж героямі, саміх персанажаў чытач бачыць вачыма аднаго з іх, а часам і вачыма некалькіх адначасова.
ГЛАВА 3. СТЫЛЁВЫЯ АСАБЛІВАСЦІ ТРЫЛОГІІ “ПАЛЕСКАЯ ХРОНІКА”
3.1 Сінтэтычны стыль у трылогіі “Палеская хроніка”
Мележ заўсёды падкрэсліваў, што характар творчых інтарэсаў пісьменніка залежыць ад асабістага вопыту, ад духоўнага свету творцы, ад яго біяграфіі, светапогляду.
Першаступеннае значэнне для станаўлення творчай індывідуальнасці, на думку I. Мележа, мае асабісты вопыт. Па меркаванні В.Я. Ляшук, аўтар «Палескай хронікі» належыць да тых пісьменнікаў, хто найбольшых поспехаў дасягаў там, дзе ішоў ад асабіста перажытага. Пісьменнік неаднойчы выказваў думку аб важнасці для мастака патрэбы і ўмення пазнаваць жыццё. Уражанні дзяцінства і юнацтва, вопыт франтавіка, камсамольскага і партыйнага работніка –з гэтага складваўся асабісты жыццёвы багаж I.П. Мележа. Трэба сказаць, што ён дастаткова багаты і разнастайны, каб лічыць яго паказальным і тыповым для цэлага пакалення савецкіх пісьменнікаў[34, с. 15].
У. Гніламёдаў заўважае ўплыў прозы К. Чорнага на сацыяльна-псіхалагічны падыход да жыццёвых з'яў i яго стылёвае ўвасабленне Мележа. Традыцыя Чорнага –Мележа –адна з самых пленных традыцый у нашай прозе. «Чалавек –гэта цэлы свет»,–сцвярджае яна. Стыль Мележа тыпалагічна суадносіцца i са стылем трэцяга карыфея беларускай прозы –Максіма Гарэцкага, які здолеў спалучыць паўнату i шматстайнасць паказу жыцця, яго праўды, «патаемнасці» i супярэчлівага багацця з ідэямі гармоніі i маральнай дасканаласці чалавека, з марай пра яго ўсебаковае развіццё. Новыя i новыя навуковыя даследаванні, сённяшняя цікавасць да Гарэцкага-празаіка з боку пісьменнікаў (у тым ліку i самых маладых), чатырохтомнае выданне яго збору твораў –усё гэта пераканаўча сведчыць аб велізарным значэнні творчасці Максіма Гарэцкага для сучаснай беларускай літаратуры, у прыватнасці прозы, дзеля творчага, мастацкага ўзбагачэння якой ён разам з іншымі літаратарамі зрабіў вельмі многа [16, с. 5].
«Палеская хроніка» пацвярджае сувязь літаратуры з фальклорам, міфам. Гэта сувязь узбагачае светаўспрыманне сучаснага чалавека, дапамагае ямуўсвядоміць сваю залежнасць ад гісторыі народа, якая налічвае шматстагоддзяў. Ва ўкладзе жыцця палешукоў знайшлі адлюстраванне самыя старажытныя –язычніцкія –уяўленні чалавека пра навакольнысвет, пра жыццё людзей i прыроды.
ЗАКЛЮЧЭННЕ
“Палеская хроніка” застаецца актуальнай і сучаснай сёння, таму што пытанне аб чалавечай прыродзе і прызначэнні чалавека і сёння знаходзіцца на пярэднім плане. Трылогія была і застаецца адным са значных твораў беларускай літаратуры.
Іван Мележ паставіў задачу развіць сваю задуму далей у цыкл твораў, які б ахопліваў гісторыю Палесся на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў, запланаваў стварыць трылогію. Калі першы раман, «Людзі на балоце», пісьменнік прысвяціў першапачатковым мерапрыемствам савецкай улады на Палессі у дваццатыя гады, то другі, на думку аўтара, павінен быў адлюстраваць працэс калектывізацыі, а трэці - падзеі Вялікай Айчыннай вайны. Аднак па меры далейшай напрацоўкі матэрыялу і вывучэння гістарычных крыніцаў, па меры адкрытых гутарак з відавочцамі падзей 1930-х гадоў, аўтару стала відавочна, што такую складаную з'яву, як калектывізацыя, нельга было адлюстраваць бегла, у адной кнізе, спрашчаючы гістарычную рэчаіснасць.
Мастацкае адлюстраванне лёсу народа, вобразу часу, эпохі калектывізацыі напоўнена драматызмам. Падзеі, якія адбываліся ў закінутай вёсцы Курані, носяць абагульнены характар. Яны характэрны для жыцця народа ўсёй нашай краіны. Усё гэта дапамагае сучасніку не толькі ацаніць майстэрства І.Мележа як мастака слова, філосафа, псіхолага, але і глыбей спасцігнуць айчынную гісторыю, характар свайго народа, свет яго духоўнага жыцця.
Адной з галоўных праблем трылогіі з’яўляецца праблема калектывізацыі. Вобраз часу, праблема калектывізацыі вырашаецца ў творы ў цесным адзінстве з лёсам народа, Радзімы, асобы.
Кожнае пакаленне шукае ў гісторыі адказы на свае пытанні, выпрацоўвае ўласную ацэнку мінулых падзей. Погляд І. Мележа на працэс калектывізацыі ўжо адрозніваўся ад погляду сучаснікаў той эпохі. Гэта знайшло сваё адлюстраванне і на старонках «Палескай хронікі». Аўтар паставіў пытанне аб цане праведзеных пераўтварэнняў для насельніцтва, паказаў, наколькі балючымі яны былі для селяніна. Але І. Мележ не сумняваўся ў неабходнасці правядзення самай калектывізацыі,бо ён быў сынам свайго часу, верыў у тое, што на аснове камуністычных ідэалаў жыццё можна змяніць да лепшага, улічыўшы гістарычны вопыт і памылкі, адабраўшы усё лепшае.
1. Авласенко, И. В поисках идеала : [к 95-летию Ивана Мележа] / И. Авласенко // Нёман. – 2016.– № 2.– С. 187 – 199.
2. Адамовіч, А. Вяртанне наперад / А. Адамовіч // зборнік літаратурна-крытычных артыкулаў. – Мінск : Маст.літ., 1976. – С. 358–437.
3. Адамовіч, А. М. Мележ Іван Паўлавіч / А. М. Адамовіч // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5-ці т. – Мінск : БелСЭ. – Т. 3: Карчма – Найгрыш. – 1986. – С. 500-501.
4. Адамовіч, А. Хараство прастаты / А. Адамовіч // Мележ І. Збор твораў у 10 тамах – Мінск : Маст. літ., 1979. Т. 1. – С. 7-22.
5. Андраюк, С.А. Іван Мележ / С.А. Андраюк // Стыль пісьменніка / рэд. В.В. Барысенка, П.К. Дзюбайла ; АН БССР, Ін-т літаратуры імя Я. Купалы. – Мінск : Навука і тэхніка, 1974. – С. 232–302.
6. Аўласенка, І Запаветы Івана Мележа / І. Аўласенка // Полымя. – 2014.– № 2.– С.134–145.
7. Бечык, В. Прад высокаю красою…: Літаратурна-крытычныя артыкулы / В. Бечык. – Мінск: Маст.літ., 1984. 271 с.
8. Брыль, Я. Запаветная песня / Я. Брыль // Выбр. творы.– Мінск : Маст. літаратура, 1999. – 33 с.
9. Брыль, Я. Роздум і слова / Я. Брыль. – Мiнск: Беларусь, 1963. – 280 с.
10. Бугаёў, Дз. Вернасць прызванню: творчая індывідуальнасць І.Мележа / Дз. Бугаёў. – Мінск : Маст.літ., 1977. – 240 с.
11. Бугаёў, Дз. Некалькі згадак пра Івана Мележа / Дз. Бугаёў // Служэнне Беларусі : прабл.арт., літ.пратр., эсэ,успаміны. – Мінск : Маст.літ., 2003. – С. 169-180.
12. Бугаёў, Дз. Радасць і боль мастака (Роздум пра Івана Мележа) / Дз. Бугаёў // Спавядальнае слова : літаратурная крытыка, успаміны. – Мінск : Маст.літ., 2001. – С. 3-27.
13. Вабішчэвіч, Л. М. Іван Мележ ва ўспамінах сучаснікаў / Л.М. Вабішчэвіч // Зб.навук.матэр., прысв. 75-г. і 130-г. з дня нараджэння Івана Мележа і Марыі Радзевіч. – Брэст : БрДУ, 1999. – С. 13-15.
14. Верабей, А. Л, Смыкоўская. В. І. Мележ Іван / А. Л. Верабей, В. І. Смыкоўская // Беларускія пісьменнікі : бібліягр.слоўнік у 6 т., т.3. Лазарук – Перкін / Ін-т літ.імя Я. Купалы АН Рэспублікі Беларусь, Беларус. Энцыкл., Пад рэд. А. В. Мальдзіса ; Рэдкал.: І. Э. Багдановіч і інш. – Мінск : Бел.Эн., 1994. – С. 281-283.
15. Воюш, І. Дз. Духоўны свет палескай жанчыны вачамі Івана Мележа. / І. Дз. Воюш // Роднае слова. – 2001. – № 2. – С. 3-6.
16. Гніламёдаў, У. Іван Мележ: нарыс жыцця і творчасці / У. Гніламёдаў. –Мінск : Нар. асвета, 1984. – 128 с.
17. Драздова, З. У. Майстэрства слова / З. У. Драздова // Моўна-стылявыя асаблівасці “Палескай хронікі” Івана Мележа. / З. У. Драздова. – Мінск : Навука і тэхніка, 1993. – 136 с.
18. Кавалёва, М. Ц. Мележ Іван Паўлавіч / М. Ц. Кавалёва // Беларуская мова : энцыкл. .– Мінск : БелЭн., 1994. – С. 341-343.
19. Каваленка, В. А. Хвалюючыя старонкі нашага жыцця / В. А. Каваленка // Голас чалавечнасці.– Мінск : Навука і тэхніка, 1970. – С. 139–142.
20. Кавалюк, А. Святло душы мележаўскай Канапляначкі / А. Кавалюк // Роднае слова. – 1999. – № 11. – С.34-39.
21. Казека, Я. Голас часу. Артыкулы, літаратурныя партрэты/ Я. Казека – Мінск : Маст.літ., – 1975. – 384 с.
22. Казенка, І. Д. Натхненне і майстэрства. / І. Д. Казенка. – Мінск : Маст. літаратура, 1963. - 247 с.
23. Касцючык, В. М. Дзеяслоўныя фразеалагізмы ў “Палескай хроніцы” Івана Мележа / В. М. Касцючык, А. Марцішка // Зб.навук.матэр., прысв. 75-г. і 130-г. з дня нараджэння Івана Мележа і Марыі Радзевіч. – Брэст : БрДУ, 1999. – С. 24-26.
24. Кісялёва, С. Ю. Рэгіянальныя асаблівасці мовы раманаў “Палеская хроніка”/ С. Ю. Кісялёва // Артыкулы і матэрыялы міжнароднай навук.-метад. канф. – Гомель : ГДУ, 1998. – С. 170-175.
25. Колас, Я. Новая зямля / Я. Колас. – Мінск : Нар. асвета, 1975. – 336 с.
26. Кручэнка, Т. Згадваем Івана Мележа / Т. Кручэнка // Гомельская праўда. – 2003. – № 2. – 8 лют. – С. 5.
27. Кулешов, Ф. И. Подвиг художника. Литературный путь И. Мележа / Ф. И. Кулешов – Мінск : Бгу им. В. И. Ленина. – 1982. – С. 224.
28. Куляшоў, Ф. Іван Мележ / Ф. Куляшоў // Літаратурная біяграфія. – Мінск : Нар. асвета, 1968. – 178 с.
29. Лебедзеў, У. А. “Палеская хроніка” Івана Мележа і тэма калектывізацыі ўбеларускай прозе / У. А. Лебедзеў // Зб.навук.матэр., прысв. 75-г. і 130-г. з дня нараджэння Івана Мележа і Марыі Радзевіч. – Брэст : БрДУ, 1999. – С. 31-33.
30. Ліпніцкая, С. П. Аб пісьменніку і чалавеку / С. П. Ліпніцкая. //Ленінскі сцяг. – 2006. – №3. – 8 лют. – С. 3.
31. Літвінаў, М. Мілы сэрцу Палесся куток / М. Літвінаў. //Гомельская праўда. – 1981. – № 5. – 13 лют. – С. 4.
32. Локун, В. Вялікі свет маленькіх Куранёў : да праблемы зямлі, чалавека і ўлады ў “Палескай хроніцы” І. Мележа / В. Локун // Полымя. – 1994. – № 3. – С. 225–237.
33. Ляшук, В. Я. Феномен рамана Івана Мележа “Людзі на балоце”/ В. Я. Ляшук // Зб.навук.матэр., прысв. 75-г. і 130-г. з дня нараджэння Івана Мележа і Марыі Радзевіч. – Брэст : БрДУ, 1999. – С. 34-36.
34. Ляшук, В.Я. Іван Мележ у школе : дапаможнік для настаўніка / В.Я. Ляшук. – Мінск : Народная асвета, 1981. – 124 с.
35. Манкевич, Е. Он писал о вечном / Е.Манкевич// Неман. – 2011.– № 2.– С.218-221.
36. Марціновіч, А. Жыццё, якое яно ёсць / А. Марціновіч. // Полымя. – 1996. – №3. – С. 243-260.
37. Марціновіч, А. Палессе і ўвесь свет / А. Марціновіч. // Беларуская думка. – 1996. – №2. – С. 181-187.
38. Мележ, І. Збор твораў : у 10 т. / І. Мележ. – Мінск : Маст. літ., 1981–1983. – Т. 5 Людзі на балоце. – 378 с.
39. Мележ, І. Збор твораў : у 10 т. / І. Мележ. – Мінск : Маст. літ., 1981–1983. – Т. 6 Подых навальніцы. – 376 с.
40. Мележ, І. Збор твораў : у 10 т. / І. Мележ. – Мінск : Маст. літ., 1981–1983. – Т. 7 Завеі, снежань. – 326 с.
41. Мележ, І. Збор твораў : у 10 т. / І. Мележ. – Мінск : Маст. літ., 1981–1983. – Т. 8 Жыццёвыя клопаты, артыкулы,эсэ,інтэрв’ю. – 526 с.
42. Мележ, І. Збор твораў : у 10 т. / І. Мележ. – Мінск : Маст. літ., 1981–1983. – Т. 9 Крытыка, публіцыстыка. – 526 с.
43. Мележ, І. Збор твораў : у 10 т. / І. Мележ. – Мінск : Маст. літ., 1981–1983. – Т. 10 Эпісталярная спадчына. – 496 с.
44. Мищенчук, Н.И. Роль художественной детали в “Войне и мире” Л.Н. Толстого и “Полесской хронике” И. Мележа / Н.И. Мищенчук // Русская и белорусская литературы XIX – XX столетий : жанрово-стилевой аспект, вопросы взаимодействия : монография. – Брест : БрГУ им. А.С. Пушкина, 2005. – С. 49–56.
45. Навуменка, І. Кніга адкрывае свет / І. Навуменка. – Мінск : Мастацкая литаратура, 1978. – 160 с.
46. Несцераў, Ю.Д. “Палеская хроніка” Івана Мележа ў кантэксце савецкай прозы аб калектывізацыі / Ю.Д. Несцераў // Беларуская літаратура : рэсп. міжвед. зб. / рэдкал.: І.Ф. Штэйнер (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск : Універсітэцкае, 1990. – Вып. 18. – С. 93–101.
47. Падаляк, Т. Пісьменнік, які паказаў свету “Палескую хроніку”… / Т. Падаляк, М. Аўрамчык // Звязда. – 2006. – №4. – 8 лют. - С. 13.
48. Палякова, Т. В. Нацыянальны характар у прозе Івана Мележа / Т. В. Палякова. // Известия ГГУ имени Ф. Скорины. – 2006. – №1. – С. 59-64.
49. Пяткевіч, А.М. Партрэт у літаратурным творы: Партрэтная характарыстыка герояў рамана івана Мележа «Людзі на балоце» / А.М. Пяткевіч // Роднае слова, 1988. – № 10. – С. 28–32.
50. Рублевская, Л. Иван Мележ: писатель и время / Л. Рублевская. // Советская Белоруссия. – 2006. – №2. – 29 март. – С. 8-9.
51. Саламевіч, В. Неаднойчы ўганараваная : пра “Палескую хроніку” Івана Мележа / В. Саламевіч // Роднае слова. – 2001. – № 2. – С. 82.
52. Сматрыцкая, Т.“Сэрца білася так гулка…” : каханне ў жыцці герояў “Палескай хронікі” Івана Мележа / Т. Сматрыцкая // Роднае слова. – 2007. – № 10. – С. 7–10.
53. Смыкоўская, В.І. Творчая канцэпцыя пісьменніка : задума і яе мастацкае ўвасабленне ў “Палескай хроніцы” І. Мележа / В.І. Смыкоўская. – Мн. : Выд-ва БДУ, 1976. – 112 с.
54. Юрэвіч, У. Лёс чалавека – лёс народа / У. Юрэвіч // Абрысы : выбранае з літаратурнай крытыкі / У. Юрэвіч. – Мінск : Маст. літ., 1976. – С. 12–94.
Работа защищена на оценку "7" с доработкой.
Уникальность свыше 40%.
Работа оформлена в соответствии с методическими указаниями учебного заведения.
Количество страниц - 63.
В работе имеются доклад и презентация.
Не нашли нужную
готовую работу?
готовую работу?
Оставьте заявку, мы выполним индивидуальный заказ на лучших условиях
Заказ готовой работы
Заполните форму, и мы вышлем вам на e-mail инструкцию для оплаты