Пунктуацыйна-графічная арганізацыя паэтычнага маўлення
ГГУ им.Ф.Скорины (Гомельский государственный университет)
Диплом
на тему: «Пунктуацыйна-графічная арганізацыя паэтычнага маўлення»
по дисциплине: «Белорусская филология»
2018
251.00 BYN
Пунктуацыйна-графічная арганізацыя паэтычнага маўлення
Тип работы: Диплом
Дисциплина: Белорусская филология
Работа защищена на оценку "9" без доработок.
Уникальность свыше 80%.
Работа оформлена в соответствии с методическими указаниями учебного заведения.
Количество страниц - 74.
В работе также имеются следующие приложения:
Приложение 1 ілюстрацыя.
Поделиться
Уводзіны
1 Тэкст як адзінка сінтаксісу
1.1 Тэкст, аспекты яго даследванн
1.2. Важнейшыя прыкметы і характарыстыкі тэксту
1.3 Паэтычны тэкст і яго асаблівасці
2 Пунктуацыйная арганізацыя паэтычнага тэксту
2.1 Месца і роля пунктуацыі і яе вывучэнне
2.2 Сродкі пунктуацыі і іх роля ў афармленні паэтычнага тэксту
2.2.1 Знакі прыпынку ў простым сказе
2.2.2 Знакі прыпынку ў складаным сказе
2.3 Выкарыстанне аўтарскіх знакаў прыпынку ў паэтычным тэксце
2.3.1 Выкарыстанне працяжніка
2.3.2 Адсутнасць знаку прыпынку
3 Графічная арганізацыя паэтычнага тэксту
3.1 Сродкі графікі і іх роля ў афармленні паэтычнага тэксту
3.1.1 З гісторыі размяшчэння паэтычных радкоў, строфаў як спосабаў самавыражэння паэта
3.1.2 Выкарыстанне тыпаграфскіх сродкаў перадачы тэкстаў
3.2 Графічныя сродкі і іх роля ў паэтычных тэкстах беларускіх паэтаў
3.2.1 Графічныя сродкі ў паэзіі Максіма Танка
3.2.2 Графічныя сродкі ў паэзіі Рыгора Барадуліна
3.2.3 Графічныя сродкі ў паэзіі Алеся Разанава
Заключэнне
Спіс выкарыстаных крыніц
Дадатак
Уводзіны
Тэкст – адзін з найбольш складаных аб’ектаў лінгвістычнага даследавання, таму навука яшчэ не выпрацавала агульнапрынятага азначэння тэксту, якое, па словах В.А. Маславай, залежыць ад двух вызначальных фактараў: 1) ад тэарэтычнай пазіцыі аўтара, ад таго накірунку сучаснай лінгвістыкі, у рэчышчы якога ён працуе; 2) ад асноўных характарыстык тэксту, якія пакладзены ў аснову яго разумення [14, с. 7-8].
Пад тэкстам найчасцей разумеюць літаратурны або фальклорны твор, які напісаны, надрукаваны або бытуе ў вуснай форме. Тэкстам лічаць таксама любую паслядоўнасць слоў, злучаных па правілах пэўнай сістэмы мовы.
Знакі прыпынку з’яўляюцца надзвычай важным сродкам пісьмовай мовы. Яны прызначаны для таго, каб падзяляць звязны тэкст на асобныя часткі, якія пэўным чынам арганізаваны і з’яўляюцца носьбітамі адпаведнага значэння. Знакі прыпынку выкарыстоўваюцца ў кожным сказе незалежна ад таго, складаецца ён з аднаго або некалькіх слоў. Яны характарызуюць граматычную будову сказа, афармляюць яго сэнсавыя і інтанацыйныя асаблівасці.
Сёння ўжо досыць актыўна з’яўляюцца даследаванні ў спецыялізаваным рэчышчы сінтаксісу тэксту, сінтаксічнай лінгвастылістыкі і нават аўтарскага (індывідуальнага) сінтаксісу. Ёсць сур’ёзныя публікацыі і паводле паэтычнага сінтаксісу (стылістычных і рытарычных фігур) [3, с. 142]. Экспрэсіўнасць (якую В.А. Маслава, напрыклад, вызначае як “узмацненне, акцэнтаванне зместу тэксту з дапамогай розных моўных сродкаў і прыёмаў» [14, с. 13]) уласціва адзінкам усіх узроўняў мовы. Усе экспрэсіўныя сродкі валодаюць выразна выражанай станоўчай ці адмоўнай канатацыяй [14, с. 6]. Важнае месца ў сучасных даследаваннях адводзіцца пунктуацыйным сродкам мастацкага тэксту.
Паэзія – адзін з асноўных тыпаў (побач з прозай) мастацтва слова, эмацыянальна-вобразная вершаваная творчасць. Паэзіі характэрны перш за ўсё павышаная эмацыянальнасць, вершаваны рытм, ужыванне самых смелых тропаў (метафара, метанімія, сінекдаха, эпітэт, гіпербала, літота), стылістычных фігур (паўторы, градацыя, інверсія, параўнанні) музычны пачатак.
Вершаваны рытм – адзін з магутнейшых узбуджальнікаў эмоцый, таму паэзія карыстаецца звычайна не празаічным спосабам арганізацыі моўнага матэрыялу, а вершаваным, рыфмай, вобразнымі сродкамі. А яшчэ паэзіі характэрна адметная форма.
Графічная форма твора – размяшчэнне тэксту пры запісе ці друкаванні літаратурных твораў. Агульнапрынятае друкаванне вершаваных твораў у калонку, слупок ці па строфах, з прабеламі паміж строфамі, выдзяленнем кароткіх і доўгіх радкоў.
Аднак, як і ў любой іншай вобласці, існуюць адступленні ад агульнапрынятых нормаў. Такімі адступленнямі пры падачы вершаваных твораў у друку могуць выступаць лесвіца – разбіўка вершарадкоў на асобныя радкі з розным водступам ад пачатку радка; гэта могуць быць і фігурныя вершы, радкі якіх размяшчаюца так, што ствараюць абрысы якой-небудзь фігуры (трохвугольніка, зоркі, ромба і г.д.) і інш.
Аб’ект даследавання – паэтычнае маўленне, у прыватнасці, мастацкія тэксты беларускіх паэтаў, сярод якіх Я. Колас, В. Таўлай, М. Танк, А. Разанаў, Р. Барадулін і інш.
Прадмет даследавання – асаблівасці пунктуацыйнай і графічнай арганізацыі паэтычнага маўлення.
Мэта курсавой работы – выявіць і даць аналіз асаблівасцям пунктуацыйнай і графічнай арганізацыі паэтычнага маўлення беларускімі майстрамі паэзіі.
Для дасягнення пастаўленай мэты неабходна было вырашыць наступныя задачы:
- вывучыць навуковую літаратуру па праблеме даследавання;
- раскрыць ролю сродкаў пунктуацыі ў паэтычным тэксце;
- вызначыць тыпы, асаблівасці сродкаў графікі;
– акрэсліць ролю сродкаў графікі ў афармленні паэтычнага тэксту;
– выявіць прыклады выкарыстання ў паэтычным тэксце аўтарскіх пунктуацыйных сродкаў, якiя не падпарадкоўваюцца правілам беларускай пунктуацыі;
– прааналізаваць, як скарыстоўваюць графічныя сродкі і адметную расстаноўку пунктуацыйных знакаў прыпынку такія беларускія паэты, як Максім Танк, Рыгор Барадулін, Алесь Разанаў.
Матэрыялам для назірання паслужылі зборнікі вершаў Максіма Танка [20], Рыгора Барадуліна [8; 9; 10], Алеся Разанава [17; 18; 19].
1 Тэкст як адзінка сінтаксісу
1.1 Тэкст, аспекты яго даследвання
Катэгорыя тэкст – цэнтральнае паняцце ў цэлым шэрагу сумежных навук. тым не менш, згодна з работах многіх аўтараў, яна з'яўляецца ўсё ж недастаткова яснай і выразнай. Разгляд тэксту толькі як прадукту і выніку маўленчай дзейнасці вельмі абмяжоўвала рэферэнтная прастора тэрміна. Прызнанне дынамічнай прыроды тэксту і сучаснае яго вызначэнне адначасова і як працэсу тэкстащтварэння і як выніку маўленчай дзейнасці значна ўзбагачае навуковую спецыфіку дадзенага паняцця. У адрозненне ад адзінак ніжэйшага парадку і статычных па сваёй прыродзе, такіх як cлова або фразеалагізм, тэкст дынамічны. Дынамічнасць тэксту прадугледжвае этапы яго спараджэння (у працэсе прадуцыравання сказа), рэцэпцыі (у працэсе ўспрымання яго рэцыпіентам) і яго далейшага распаду, калі, вядома, тэкст не запісалі [62, с. 22].
Моўная сістэма ў працэсе камунікацыі рэалізуецца не ў ізаляваным сказе, а ў тэкстах розных тыпаў і прызначэння. Таму тэкст апошнім часам разглядаецца як адна з важнейшых лінгвістычных катэгорый.
У семіётыцы, лінгвістыцы, літаратуразнаўстве – навуках, якія аймаюцца вывучэннем феномена тэксту, – існуюць дзесяткі яго азначэнняў.
Навукоўцы-лінгвісты прытрымліваюцца думкі, што тэкст – закончаны маўленчы твор, асноўнымі ўласцівасцямі якога з’яўляюцца цэласнасць, звязнасць, інфарматыўнасць, літаратурная апрацаванасць, замацаванасць у пэўнай знакавай сістэме. У апошнія дзесяцігоддзі даследчыкі, выкарыстоўваючы найноўшыя дасягненні лінгвістыкі і стылістыкі тэксту, кагніталогіі, псіхалінгвістыкі, лінгвістычнай антрапалогіі, тэорыі маўленчых актаў, дыскурснага аналізу, дасягаюць значных поспехаў у выяўленні асаблівасцей паслядоўнага і лагічнага разгортвання зместу, прагматычных характарыстык разнастайных па стылістычнай прыналежнасці тэкстаў, тых схаваных кодаў, якія ўтрымліваюцца ў адным вербальным масіве і выклікаюцца інтра- і экстралінгвістычнымі прычынамі [62, с. 23].
Тэрмін паходзіць ад лац. textus “тканіна, спляценне, злучэнне”. У лінгвістыцы налічваецца больш за 300 азначэнняў (фармулёвак) тэксту. Даследчыкі падкрэсліваюць, што тэкст – адзін з найбольш складаных аб’ектаў лінгвістычнага даследавання, таму навука яшчэ не выпрацавала агульнапрынятага азначэння тэксту, якое, па словах В.А. Маславай, залежыць ад двух вызначальных фактараў:
1) ад тэарэтычнай пазіцыі аўтара, ад таго накірунку сучаснай лінгвістыкі, у рэчышчы якога ён працуе;
2) ад асноўных характарыстык тэксту, якія пакладзены ў аснову яго разумення [44, с. 7-8].
Розныя аўтары называюць такія характарыстыкі тэксту: камунікацыйная накіраванасць (А.А.Лявонцьеў, Ю.А.Сарокін), структуна-сэнсавае адзінства тэксту (Т.М.Нікалаева), цэльнасць (Лявонцьеў), звязнасць (І.Р. Гальперын), камунікацыйная завершанасць (Ю.М. Лотман), дыялагічнасць, мнагамернасць тэксту (М.М. Бахцін), наяўнасць у тэксце сэнсавых лакун (Сарокін), наяўнасць падтэксту (А.А. Брудны), арыентаванасць тэксту на пэўны тып чытача (Лотман, Сарокін, Сцяпанаў), аўтарская задума (М.І.Жынкін).
В.А. Маслава, паклаўшы ў аснову тэзіс, што тэкст – дынамічнае камунікацыйнае ўтварэнне найвышэйшага ўзроўню, дае наступнае яго азначэнне: тэкст – найвышэйшая форма сістэмнай арганізацыі, створаная паводле задумы аўтара, апрацаваная ў адпаведнасці са стылістычнымі нормамі і функцыямі мовы, якая ўтрымлівае звесткі пра фрагмент рэчаіснасці і валодае кампазіцыйным, семантычным, прагматычным адзінствам [44, с. 7-8].
Больш простае і даступнае азначэнне тэксту чытаем у Г.Я. Салганік:
“Тэкст – аб’яднаная сэнсавай і граматычнай сувяззю паслядоўнасць адзінак маўлення: выказванняў, звышфразавых адзінстваў (у нас – ССЦ), фрагментаў, раздзелаў і г.д. [58, с. 16].
У шырокім сэнсе пад тэкстам у лінгвістыцы разумеецца любая паслядоўнасць слоў, пабудаваная па правілах дадзенай сістэмы мовы [8, с. 320].
Дэфініцыя тэрміна “тэкст” змяшчае не толькі лінгвістычны аспект. Тэкст – гэта яшчэ і:
1) твор пісьменнасці, літаратуры, фальклору, што напісаны, надрукаваны або бытуе ў вуснай форме. Гісторыю тэкстаў вывучае тэксталогія, якая ўзнікла ў нетрах літаратуразнаўства. Яе тэарэтычныя задачы звязаны з вывучэннем крыніц тэксту (рукапісаў, друкаваных выданняў), усіх этапаў яго напісання, устанаўленнем яго сувязі з іншымі тэкстамі аўтара, з гістарычнымі і сацыяльнымі ўмовамі яго стварэння. Практычныя задачы заключаюцца ў канчатковым друкаваным выданні тэксту;
2) аўтарскі твор без каментарыяў і дадаткаў да яго;
3) слоўная частка ілюстраванага друкаванага выдання (альбом і інш.) [8, с. 320].
2 Пунктуацыйная арганізацыя паэтычнага тэксту
2.1 Месца і роля пунктуацыі і яе вывучэнне
Пунктуацыя займае важнае месца ў шэрагу графічных стылістычных сродкаў. Яе роля заключаецца ў перадачы адносінаў аўтара да выказвання, у намёку на падтэкст, у падказцы эмацыянальнай рэакцыі, якую чакаюць ад чытача. Пунктуацыя адлюстроўвае і рытміка-меладычную будову гаворкі.
Пунктуацыя з’яўляецца важным сродкам афармлення пісьмовай мовы. Падзяляючы тэкст на пэўныя часткі, знакі прыпынку, па меркаванні М.С. Яўневіча, даецца магчымасць правільна разумець напісанае, лёгка і хутка чытаць, успрымаць тэкст; знакі прыпынку паказваюць і на сінтаксічную структуру сказа. Тэкст без знакаў прыпынку не толькі цяжка і марудна чытаць, яго можна па-рознаму разумець [67, с. 257]. Таму знакі прыпынку адыгрываюць важную ролю ў пісьмовым тэксце. Пастаўленыя паміж словамі, словазлучэннямі і сказамі, яны дзеляць пэўны тэкст на самастойна арганізаваныя, але сэнсава звязаныя часткі.
Праблема выкарыстання паэтамі пунктуацыйных сродкаў цікавіць многіх мовазнаўцаў.
Рускі даследчык Н.С. Валгіна ў шэрагу прац разглядае пытанні функцый і значэння знакаў прыпынку [15, 16]. У яе працах вызначаны прынцыпы рускай пунктуацыі і асноўныя функцыі знакаў прыпынку з улікам сучаснай практыкі. У прыватнасцi, даследчык адзначае, што ў сучаснай пунктуацыйнай сістэме знакі прыпынку маюць замацаваныя за імі функцыі, абагульненыя значэнні, якія фіксуюць заканамернасці іх ужывання. Засваенне гэтых функцый дапамагае набыццю навыкаў асэнсаванага карыстання пунктуацыі ў цэлым. Тое, што ў вуснай мове дасягаецца з дапамогай паўз і лагічных націскаў, у пісьмовай – з дапамогай знакаў прыпынку [16, с. 26].
В.А. Кухарэнка грунтоўна даследавала стылістычныя функцыі знакаў пунктуацыі на прыкладзе рускай і англійскай моў, паказала ролю графона – стылістычна рэлевантнага скажэння арфаграфічнай нормы, які адлюстроўвае індывідуальныя або дыялектныя парушэнні фанетычнай нормы, распрацавала комплекс практыкаванняў на актывізацыю дадзенай тэмы [37].
Праца А.І. Яфімава «Стылістыка мастацкага маўлення» прысвечана даследаванню вузкага аспекту дадзенай тэмы [26].
У артыкуле В. Саўчанкі “Функцыі знакаў прыпынку ў паэтычных тэкстах (на матэрыяле твораў А. Разанава)” [57] вызначаецца роля сэнсавага, граматычнага і інтанацыйнага прынцыпаў пастаноўкі знакаў прыпынку. Аднак асаблівае месца адводзіцца стылістычнаму прынцыпу, выразна адлюстраванаму ў творах мастацкай літаратуры. Ілюстрацыйна пацвярджаецца магчымасць замены аднаго знака прыпынку іншым, нетыповая спалучальнасць знакаў прыпынку. Прыводзяцца прыклады, у якіх функцыю знака прыпынку можа прымаць дэфіс. Такім чынам пацвярджаецца выснова аб магчымасці знакаў прыпынку выступаць у якасці сродку выражэння падтэксту.
У артыкуле І. Л. Бурака “Роля знакаў прыпынку ў мастацкім тэксце” выдзяляюцца асноўныя функцыі знакаў прыпынку ў тэксце мастацкай літаратуры, у тым ліку і паэтычным [12].
Такім чынам, у сучасным мовазнаўстве назіраецца цікавасць да асаблівасцей функцыянавання знакаў прыпынку ў мастацкім тэксце.
2.2 Сродкі пунктуацыі і іх роля ў афармленні паэтычнага тэксту
Роля знакаў прыпынку ў пісьмовым тэксце, у тым ліку паэтычным, вызначаецца іх функцыямі. Можна выдзеліць асаблівасці знакаў прыпынку ў простым і складаным сказе.
2.2.1 Знакі прыпынку ў простым сказе
Пунктуацыя, бясспрэчна, з ’яўляецца важным сродкам афармлення пісьмовага маўлення. Знакі прыпынку падзяляюць тэкст на пэўныя часткі, тым самым даючы правільна разумець напісанае, лёгка і хутка чытаць. Тэксты са знакамі прыпынку арыентаваны на адназначнае, паступовае ўспрыняцце, чаго нельга сказаць пра тэксты без знакаў прыпынку, разуменне якіх можа быць поўнасцю індывідуальным, а паступальнасць успрыняцця часта замяняецца цэласнасцю, асобныя элементы якой вылучыць бывае вельмі цяжка.
Большасць даследчыкаў адзначае тры прынцыпы ўжывання знакаў прыпынку – сэнсавы (М.В. Ламаносаў, Ф.І. Буслаеў), граматычны, або сінтаксічны (Л. Зізаній, М. Грэч), інтанацыйны (М. Сматрыцкі, В. Вастокаў Л. Шчэрба). Сэнсавы прынцып прадугледжвае пастаноўку адпаведных знакаў прыпынку (кропка, пытальнік, клічнік, шматкроп’е) або іх спалучэнняў у канцы сказа, а таксама працяжніка паміж дзейнікам і выказнікам [57, с. 218].
Граматычны прынцып арыентаваны на ўжыванне знакаў прыпынку ў залежнасці ад структурнай арганізацыі сказа (выдзяленне пабочных і ўстаўных канструкцый, параўнальных зваротаў, адасабленне членаў сказа, раздзяленне аднародных членаў сказа і інш.) [57, с. 218]. Інтанацыйны прынцып патрабуе пастаноўкі знакаў прыпынку з улікам рытмічна-меладычнай арганізацыі твора (спалучэнне коскі і працяжніка на мяжы дзвюх частак перыяду – павышэння і паніжэння тону).
3 Графічная арганізацыя паэтычнага тэксту
3.1 Сродкі графікі і іх роля ў афармленні паэтычнага тэксту
Нягледзячы на тое, што даследаванне паэтычнай графікі – працэс цікавы і творчы, даследаванняў у дадзеным накірунку не так шмат. І зроблены яны, у асноўным, рускімі даледчыкамі. Найперш яны датычаць знакаў прыпынку, ці пунктуацыі.
Так, першыя даследаванні па графіцы паэтычнай мовы належаць рускаму сінтаксісту Н.С. Валгінай. Яе работы – «Знаки препинания… Зачем они?», «Необычное… в обычном. Заметки о пунктуации А. Ахматовой», «Стилистическая роль знаков препинания в поэзии М. Цветаевой», «Что такое авторская пунктуация?» прысвечаны даследаванню графічнага афармлення твораў рускіх паэтаў і надрукаваны ў часопісе «Русская речь» ў 70-х гадах мінулага стагоддзя. Так, напрыклад, даследуючы паэтычную графіку Г. Ахматавай, даследчыца канстатуе: “Як бачна, разуменне Г. Ахматавай ролі пунктуацыі знаходзіцца ў поўнай адпаведнасці з яе агульным мастацкім метадам: наколькі строгая яна ў выкарыстанні паэтычнага слова, вызваляючы яго ад гіпнатычнай улады паэтычнага слова і вяртаючы яго да жывога моўнага выкарыстання, настолькі сквапная яна на стылістычныя вольнасці ў выкарыстанні знакаў” [17, с. 29].
В.А. Маслава ў даследаванні, прысвечаным вызначэнню сутнасці, зместу і асаблівасцям паэтычнай канцэптасферы М. Цвятаевай, адводзіць даследаванню паэтычнай графікі паэтэсы толькі невялікую частку сваёй працы, што складае літаральна тры старонкі. Тым не менш навукоўца падрабязна аналізуе выкарыстанне М. Цвятаевай працяжніка, дэфіса, шматкроп’я ў выпадках, якія на падпарадкоўваюцца агульнапрынятам правілам, і робіць выснову пра тое, што “графіка садзейнічае стварэнню характэрнай фігуры паэтычнага тэкста, аказвае моцнае ўздзеянне на чытача” [44, с. 239].
Адно з апошніх даследаванняў паэтычнай графікі падрыхтавалі два даследчыкі – Л.М. Кальцова і В.М. Бельская. Яно выдадзена пад назвай «Стихотворная пунктуация в коммуникативном аспекте» [34]. У дадзенай манаграфіі апісана практыка выкарыстання сродкаў, спосабаў і прыёмаў пунктуацыйна-графічнага афармлення тэксту з пазіцыі актуальнага сінтаксісу. Аналіз вершаванай сітуацыі, які ажыццяўляўся на базе актуальнага падзелу сказа, выявіў сістэмнае і заканамернае выкарыстанне пунктуацыйных знакаў у мэтах камунікатыўнага падзелу выказвання, стварэння прагматычнага далучэння сэнсу, арганізацыі шматузроўневых унутрытэкставых сувязей.
Яшчэ адно грунтоўнае даследаванне па паэтычнай графіцы – манаграфія А.Ф. Бадаева і Ю.В. Казарына «Паэтычная графіка (функцыянальна-эстэтычны і лінгвістычны аспекты)» [2]. Даследаванне прысвечана аналізу паэтычнай графікі, што ажыццяўлялася на матэрыяле візуальных паэтычных тэкстаў з творчай спадчыны рускіх паэтаў і праведзена ў рамках комплекснага падыходу да лінгва-тэкставага аналізу функцыянальных адзінак паэтычнай графікі. У ім паказаны сістэмныя сувязі адзінак графікі з адзінкамі мовы і тэксту ў цэлым.
3.1.1 З гісторыі размяшчэння паэтычных радкоў, строфаў як спосабаў самавыражэння паэта
Адрозненне паміж паэтычным і непаэтычным тэкстам заключаецца, у прыватнасці, у тым, што колькасць струтурных узроўняў і значымых элементаў тэксту ў звычайнай мове замкнутае і вядомае гаворачаму зараней. У паэтычным тэксце слухачу або чытачу яшчэ патрэбна ўстанавіць, якая сукупнасць кодавых сістэм, што рэгулюе дадзены тэкст.
Пагэтаму любая сістэма заканамернасцей у паэзіі можа быць успрынята як значная. Для гэтага неабходна, каб яна:
– была адчувальна урэгулявана і гэтым адрознівалася ад неарганізаванага тэкставага фону;
– парушалася вызначаным, унутрана заканамерным чынам.
Мноства магчымых парушэнняў дае разнастайнасць інфармацыйных магчымасцей унутры дадзенага тыпу арганізацыі.
Графічная ўрэгуляванасць служыць цікавым прыкладам рэалізацыі гэтай асаблівасці паэтычных тэкстаў. Яна дазваляе адсачыць некаторыя агульныя заканамернасці адносін паэтычнай структуры да агульнамоўнай. У натуральнай мове графічная структура – яе пісьмовая форма – не з’яўляецца ні стылем, ні якой-небудзь асаблівай сістэмай выразнасці. Яна ўяўляе сабой толькі графічны адэкват вуснай формы мовы.
Паэтычны ж тэкст са сваёй агульнай устаноўкай на максімальную ўпарадкаванасць разумее пад сабой прэзумпцыю і графічную ўпарадкаванасць тэксту. Перш за ўсё патрэбна адзначыць сумяшчэнне графічнага радка і верша.
Заключэнне
На падставе прааналізаванага тэарэтычнага і фактычнага матэрыялу можна зрабіць наступныя вывады.
Тэкст – найвышэйшая форма сістэмнай арганізацыі, створаная паводле задумы аўтара, апрацаваная ў адпаведнасці са стылістычнымі нормамі і функцыямі мовы, якая ўтрымлівае звесткі пра фрагмент рэчаіснасці і валодае кампазіцыйным, семантычным, прагматычным адзінствам. Розныя аўтары называюць такія характарыстыкі тэксту: камунікацыйная накіраванасць, структуна-сэнсавае адзінства тэксту, цэльнасць, звязнасць, камунікацыйная завершанасць, дыялагічнасць, мнагамернасць тэксту, наяўнасць у тэксце сэнсавых лакун, наяўнасць падтэксту, арыентаванасць тэксту на пэўны тып чытача, аўтарская задума.
Паэтычны тэкст характарызуецца спецыфічнасць яго плана выражэння, планаў зместу, функцый, шматаспектнасцю. У паэтычным тэксце любыя элементы маўленчага ўзроўню могуць узводзіцца ў ранг значных. Любыя элементы, якія з'яўляюцца ў мове фармальнымі, могуць набываць у паэзіі семантычны характар, атрымліваючы дадатковыя значэнні. Прычым ўскладняецца не толькі колькасць элементаў, але і сістэма іх спалучэння.
Паэтычны тэкст падпарадкоўваецца ўсім правілам мовы, але на яго накладваюцца некаторыя абмежаванні. Гэта, перш за ўсё, патрабаванне выконваць пэўныя метрарытмічныя нормы, а таксама арганізаванасць на фаналагічным, лексічным і ідэйна-кампазіцыйным узроўні.
Разыходжанні пунктуацыі граматычнай і паэтычнай абумоўлены тым, што першая арыентавана на нейтральную пісьмовую гаворку, тады як другая ставіцца да мовы асабліва па-мастацку, г.зн. індывідуальна, экспрэсіўна.
У простым сказе паэтычнага тэксту выразнасць набываюць такія сродкі пунктуацыі, як шматкроп’е, працяжнік, коска. У складаным сказе мае свае адметнасці працяжнік, а таксама абзац.
Выкарыстанне працяжніка ў паэтычным тэксце мае свае асаблівасці і не заўсёды адпавядае пунктуацыйным правілам беларускай мовы. Інтанацыйны (аўтарскі) працяжнік ставіцца для лагічнага, сэнсавага выдзялення якога- небудзь слова (члена сказа), калі ніякімі іншымі сродкамі нельга выразіць сэнсавыя ўзаемаадносіны ў сказе. Стылістычная роля шматкроп’я ўзмацняецца ў выпадку яго выкарыстання на месцы іншых знакаў прыпынку. У пунктуацыйным афармленні выказванні знаходзяць свой выраз упадабаныя аўтарскія прыёмы арганізацыі сэнсу, індывідуальны стыль аўтара. І ў той жа час, будучы элементам стылю, пунктуацыя ў пераважнай большасці выпадкаў цалкам заканамерная. Яна абумоўлена сістэмай мовы. «Аўтарская» пунктуацыя апраўданая і дзейсная ў тых рамках, у якіх яна абапіраецца на патэнцыйныя магчымасці моўнай сістэмы і служыць сродкам адэкватнай перадачы камунікатыўнага сэнсу. Інтэрпрэтацыя пунктуацыі мастацкага (і асабліва паэтычнага) тэксту цікавая і важная ў розных планах: сэнсавым, сінтаксічным, стылістычным. Выяўленне агульных тэндэнцый у выкарыстанні спосабаў пунктуацыйнага афармлення выказвання (і тэксту ў цэлым) і індывідуальна-аўтарскай спецыфікі пунктуіравання – адзін з немалаважных аспектаў вывучэння пісьмовай культуры мовы, з аднаго боку, і мовы культуры, з другога.
Усе функцыі пунктуацыйных знакаў не супярэчаць адна адной, а дапаўняюць, узмацняюць адна адну, падкрэсліваючы значымасць выдзеленай канструкцыі. Адзін і той жа знак прыпынку ў розных кантэкстах можа мець розныя эмацыянальна-экспрэсіўныя адценні, змяшчаць розную падтэкставую інфармацыю.
Выкарыстанне аднаго знака прыпынку замест іншага прыводзіць да частковага або нават поўнага пераразмеркавання сэнсавых адносін паміж кампанентамі сказа (сказаў). Такая замена звычайна апраўдваецца імкненнем аўтара накіраваць чытача да новага ўспрыняцця тэкставай інфармацыі. Любое спалучэнне знакаў прыпынку пэўным чынам звязана з іх паходжаннем і структурай і арыентуе на аб’яднанне розных сэнсаў у адзіным выказванні.
Рознанакіраванасць поглядаў на сутнасць пунктуацыі, з аднаго боку, спрыяе найболып глыбокаму, дэталёваму яе даследаванню, выяўленню новых, раней не заўважаных яе магчымасцей. 3 другога боку, ускладняецца вырашэнне суадноснасці пэўнага знака з пунктуацыйным (напрыклад, дэфіс). Узнікае таксама праблема варыянтнасці і спалучальнасці знакаў прыпынку, тым больш што імкненне да візуалізацыі мастацкай творчасці некалькі змяняе падыход да адносна стабільнай, усталяванай сістэмы пунктуацыйных знакаў.
Графічнасць як асаблівая якасць паэтычнага тэксту выражаецца ў наяўнасці перш за ўсё самастойнай графічнай формы верша. Графічнасць паэтычнага тэксту – гэта і вынік развіцця традыцый фіксацыі паэтычнага тэксту з развіццём спачатку арнаментальных, а потым выяўленчых і канструктыўных элементаў паэтычнай графікі.
Паэтычная графіка – неад’емны кампанент і формы, і зместу, і функцый паэтычнага тэксту. Графічнасць вызначае наяўнасць і развіццё такіх якасцей паэтычнага тэсту, як звязнасць, цэласнасць, завершанасць, цэльнааформленаць, шматінтэрпрэтыўнасць і іншыя.
1. Анталогія беларуская паэзіі : у 3 т. / рэдкал.: Р. Барадулін [і інш.]; уклад. У. Гніламедаў. – Мінск : Маст. літ., 1993. – Т. 3. Вершы і паэмы. – 671 с.
2. Бадаев, А.Ф. Поэтическая графика (функционально-стилистический и лингвисический аспекты): Монография / А.Ф. Бадаев, Ю.Ф. Казарин. – Екатеринбург: ИД “Союз писателей”, 2007. – 188с.
3. Барадулін, Р. Збор твораў. Т. 3. Паэмы, вершы / Р. Барадулін. – Мінск : Маст. літ., 1999. – 335 с.
4. Барадулін, Р. Лінія перамены дат. Новая кніга лірыкі/. Р. Барадулін. – Мінск, 1969. – 128 с.
5. Барадулін, Р. Свята пчалы: выбраныя вершы і паэмы / Р. Барадулін. – Мінск : Маст. літ., 1975. – 400 с.
6. Барадулін, Р. Трэба дома бываць часцей...: Выбраныя старонкі лірыкі / Р. Барадулін. – Мінск : Маст. літ., 1993. – 352 с.
7. Беларуская граматыка: у 2-х ч. / АН БССР, Ін-т мовазнаўства імя Я.Коласа. – Мінск : Навука і тэхніка, 1986. – Ч.2.: Сінтаксіс. – 327 с.
8. Беларуская мова: Энцыклапедыя. – Мінск : БелЭн, 1994.
9. Блох, М. Я. Диктема в уровневой структуре языка / М. Я. Блох // Вопросы языкознания. – 2000. – № 4. – С. 56–67.
10. Борботько, В.Г. Принципы формирования дискурса. От психолингвистики к лингвосинергетике / В.Г. Борботько. – М. : Либроком, 2008. – 288 с.
11. Брудный, А.А. Психологическая герменевтика / А.А. Брудный. – М. : Лабиринт, 1998. – 180 с.
12. Бурак, I.Л. Роля знакаў прыпынку ў мастацкім тэксце / І.Л. Бурак // Беларуская лінгвістыка». – Вып. 70. – 2013. – С. 39–42.
13. Бурак, Л. І. Актыўныя працэсы ў сінтаксісе сучаснай беларускай мовы / Л. І. Бурак // Беларуская мова і літаратура у школе. – 1990. – № 3. – С. 56.
14. Бурак, Л.І. Сучасная беларуская мова : Сінтаксіс. Пунктуацыя : вучэб. дапам. для філал. фак. ун-таў / Л.І.Бурак. – Мінск : Універсітэцкае, 1987. – 343 с.
15. Валгина, Н.С. Актуальные проблемы современной русской пунктуации : учеб. пособие / Н.С. Валгина. – М. : Высш. шк., 2004 – 259 с.
16. Валгина, Н.С. Знаки препинания… зачем они? / Н.С. Валгина // Русская речь. – 1968. – № 5. – С. 60 – 65.
17. Валгина, Н.С. Необычное… в обычном. Заметки о пунктуации / А. Ахматовой // Русская речь. – 1979. – № 6. – С. 22 – 29.
18. Валгина, Н.С. Стилистическая роль знаков препинания в поэзии М. Цветаевой / Н.С. Валгина // Русская речь. – 1978. – № 6. – С 58 – 66.
19. Валгина, Н.С. Трудные вопросы пунктуации : пособие для учителя / Н.С. Валгина. – М. : Просвещение, 1983. – 180 с.
20. Валгина, Н.С. Что такое авторская пунктуация? // Русская речь. – 1978. – № 1.– С. 48 – 56.
21. Вейдле, В. Эмбриология поэзии. Статьи по поэтике и теории искусства / В. Вейдле. – М.: Языки славянской культуры, 2002. – С. 66 – 116.
22. Винокур, Г. О. Культура языка : очерк лингвистической технологии / Г.О. Винокур. – М.: 1925. – С. 132 – 135.
23. Всеволодова, М.В. Теория функционально-коммуникативного синтаксиса. Фрагмент прикладной (педагогической) модели языка / М.В. Всеволодова. – М. : МГУ, 2000. – 220 с.
24. Гальперин, И.Р. Текст как объект лингвистического анализа / И.Р.Гальперин. – М.: Наука, 1981. – 160 с.
25. Гаспаров, М.Л. Статьи о лингвистике стиха / М.Л. Гаспаров. – М. : Логос, 2004. – 160 с.
26. Ефимов, А.Н. Стилистика художественной речн / А.Я. Ефимов. – М. : Изд-во Моск. ун-та, 1961. – 520 с.
27. Жаўняровіч, П. Канцэпт публіцыстычнага тэксту: на прыкладзе публіцыстыкі Уладзіміра Караткевіча / П. Жаўняровіч // Роднае слова. – 2014. – № 4. – С. 35–38.
28. Залевская, А.А. Понимание текста: психолингвистический подход / А.А. Залевская. – Калинин : КГУ, 1988. – 98 с.
29. Ильенко, С.Г. Синтаксические единицы в тексте / С.Г. Ильенко. – Л. : Наука, 1989. – 120 с.
30. Казарин, Ю.В. Филологический анализ поэтического текста / Ю.В. Казарин. – М. : Логос, 2000. – 280 с.
31. Ким, И.Е. Пространственно-кинематическая концепция пунктуации / И.Е. Ким // Кириллица - латиница - гражданица: коллективная монография / отв. ред. Т.В. Шмелева. – ПовГУ имени Ярослава Мудрого. – Великий Новгород, 2009. – С. 53-64.
32. Клюсаў, Г.Н. Асновы і нормы сучаснай беларускай пунктуацыі / Г.Н. Клюсаў. – Гродна : ГрДУ імя Я. Купалы, 1993. – 268 с.
33. Кожина, М.Н. О речевой системности научного стиля сравнительно с некоторыми другими / Н.М. Кожина. – Пермь, 1972. – 180 с.
34. Кольцова, Л.М. Стиховая пунктуация в коммуникативном аспекте / Л.М. Кольцова, О.Н. Бельская. – Воронеж: Воронежский государствнный университет, 2007. – 126 с.
35. Красных, В.В. От концепта к тексту и обратно (к вопросу о психолингвистике текста) / В. В. Красных // Вестник МГУ. Сер. 9, Филология. – 1998. – № 1. – С. 53 – 70.
36. Куликова, Е. В. Графические средства как стилистические приемы художественного текста / Е.В. Куликова // Когнитивная лингвистика [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступу: http://dspace.nbuv.gov.ua/bitstream/handle/123456789/82860/29-Kulikova.pdf?sequence=1. – Дата доступу:
37. Кухаренко, В. А. Практикум по стилистике иностранного языка / В.А. Кухаренко. – М. : Высшая школа, 1986. – С. 11– 17.
38. Лаўрэль, Я.М. Вывучэнне сінтаксісу тэксту / Я.М. Лаўрэль // Выкладанне беларускай мовы і літаратуры: кн. для настаўніка / пад рэд. М.А.Лазарук. – Мінск, 1983. – С. 150–166.
39. Лингвистический энциклопедический словарь. – М. : Директмедиа Паблишинг, 2008. – 5987 с.
40. Лотман, Ю.М. Анализ поэтического текста / Ю.М. Лотман. – Л. : Наука, 1972. – 280 с.
41. Макарова, Р.В. Стилистика и знаки препинания / Р.В. Макарова // Русская речь. – 1967. – № 3. – С 51 – 57.
42. Маслова, В.А. Лингвистический анализ экспрессивности художественного текста / В.А. Маслова. – Мінск : Выш. школа, 1997. – 156 с.
43. Маслова, В.А. Поэт и культура: концептосфера Марины Цветаевой / В.А. Маслова. – М.: Флинта: Наука, 2004. – 256с.
44. Маслова, В.А. Филологический анализ художественного текста / В.А. Маслова. – Минск: Універсітэцкае, 2000. – 173 с.
45. Маяковский, В.В. Как делать стихи? / В.В. Маяковский. – Собр. соч. В 8 т. Т. 5. – М.: Правда, 1968. – С. 466-500
46. Мисонжников, Б.Я. Феноменология текста (соотношение содержатель ных и фор мальных структур печатного издания) / Б.Я. Мисонжников. – СПб. : Изд-во С.-Пе терб. ун-та, 2001. – 490 с.
47. Москальская, О. И. Текст – два понимания и два подхода / О.И. Москальская // Русский язык. Функционирование грамматических категорий. Текс и контекст. – М. : Высшая школа, 1984.– С. 154 – 162.
48. Мурзuн, Л.Н. Текст и его восприятие / Л.Н. Мурзин, А.С. Штерн. – Свердловск: Урал. ун-т, 1991. – 120 с.
49. Рагаўцоў, В.І. Сінтаксіс беларускай і рускай моў : Дыскусійныя пытанні / В.І.Рагаўцоў. – Мінск : Універсітэцкае, 2001. – 103 с.
50. Рагойша, В. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах: Дапам. / В. Рагойша. – Мінск : Беларуская Энцыклапедыя, 2001. – 384 с.
51. Радзевіч, А.А. Пунктуацыя як граматычны сродак адлюстравання поліпрэдыкатыўнасці ў простым ускладненым сказе / А.А. Радзевіч // Працы кафедры сучаснай беларускай мовы. Вып. 14 / пад рэд.А.Я. Міхневіча. – Мінск : РІВШ, 2015. – С. 94-98.
52. Разанаў Алесь // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А.К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А.Л. Верабей. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1994. – 653 с.
53. Разанаў, А. Адраджэнне / Алесь Разанаў. – Мінск : Беларусь, 1970. – 46с.
54. Разанаў, А. Паляванне ў райскай даліне: Версэты. Паэмы. Пункціры. Вершасказы. З Вяліміра Хлебнікава. Зномы / А. Разанаў. – Мінск : Маст. літ., 1995. – 287 с.
55. Рамза, Т.Р. Сінтаксіс : тэарэтычны курс : вучэб. дапам. / Т.Р.Рамза. – Мінск : БДУ, 2006. – 220 с.
56. Русак, В. У. Экспрэсіўны сінтаксіс празаічных твораў Янкі Сіпакова : аўтарэф. дыс. канд. філал. навук : 10.02.01 / В. У. Русак. – Мінск, 2009. – 26 с.
57. Саўчанка, В.М. Функцыі знакаў прыпынку ў паэтычных тэкстах (на матэрыяле твораў А. Разанава) / В.М. Саўчанка // Итоги научных исследований ученых МГУ им. А.А. Кулешова : сборник научных статей / под ред. А. В. Иванова, Е. К. Сычовой. – Могилев : МГУ имени А.А. Кулешова, 2012. – С. 217-222.
58. Солганик, Г.Я. Стилистика текста: Учеб. пособие / Г.Я. Солганик. – М.: Флинта, Наука, 1997. – 256 с.
59. Супрун, А.Я. Исследования по лингвистике текста: Сб. ст. / А.Я.Супрун. – Мінск, 2001.
60. Танк, М. Мой каўчэг: Вершы. 1989 – 1992. – Мінск : Маст.літ., 1994. – 207с.
61. Тарасевич, А. В. Поэтический текст как особый тип текста / А.В. Тарасевич // Карповские научные чтения: сб. науч. ст. – Вып. 5: в 2 ч. – Ч. 2 / редкол.: А.И. Головня (отв. ред.) [и др.] – Минск: Белорусский Дом печати, 2011. – С. 22-25.
62. Уланович, О.И. Текст и его понимание / О.И. Уланович // Вестник МГЛУ. Серия 2. Психология, педагогика, методика преподавания иностранных языков. – Минск: МГЛУ, 2001. – № 3. – С. 22 – 30.
63. Холшевников, В.С. Основы стиховедения. Русское стихосложение. – М., 2002.
64. Цікоцкі, М.Я. Стылістыка беларускай мовы / М.Я. Цікоцкі. – Мінск : Універсітэцкае, 1995. – 294 с.
65. Цікоцкі, М.Я. Стылістыка тэксту: вучэб. дапаможнік / М.Я.Цікоцкі. – Мінск : Навука і тэхніка, 2002. – 220 с.
66. Янкоўскі, Ф.М Абразкі / Ф.М. Янкоўскі. – Мінск : Маст. літ., 1975. – 144с.
67. Яўневіч, М.С. Сінтаксіс сучаснай беларускай мовы / М.С. Яўневіч, П.У.Сцяцко. – Мінск : Выш. шк., 1987. – 272 с.
Работа защищена на оценку "9" без доработок.
Уникальность свыше 80%.
Работа оформлена в соответствии с методическими указаниями учебного заведения.
Количество страниц - 74.
В работе также имеются следующие приложения:
Приложение 1 ілюстрацыя.
Не нашли нужную
готовую работу?
готовую работу?
Оставьте заявку, мы выполним индивидуальный заказ на лучших условиях
Заказ готовой работы
Заполните форму, и мы вышлем вам на e-mail инструкцию для оплаты