Фразеалагізмы з кампанентам-лічэбнікам у беларускай мове
БГУ (Белорусский государственный университет)
Диплом
на тему: «Фразеалагізмы з кампанентам-лічэбнікам у беларускай мове»
по дисциплине: «Белорусская филология»
2018
251.00 BYN
Фразеалагізмы з кампанентам-лічэбнікам у беларускай мове
Тип работы: Диплом
Дисциплина: Белорусская филология
Работа защищена на оценку "6" с одной доработкой.
Уникальность свыше 70%.
Работа оформлена в соответствии с методическими указаниями учебного заведения.
Количество страниц - 83.
Поделиться
УВОДЗІНЫ
ГЛАВА 1 ФРАЗЕАЛАГІЗМЫ ЯК АБ’ЕКТ НАВУКОВАГА ДАСЛЕДАВАННЯ
ГЛАВА 2 ПАХОДЖАННЕ ФРАЗЕАЛАГІЗМАЎ
З КАМПАНЕНТАМ ЛІЧЭБНІКАМ
2.1 Спрадвечнабеларускія фразеалагізмы з кампанентам-лічэбнікам
2.3 Фразеалагізмы-калькі з кампанентам-лічэбнікам
2.4 Фразеалагізмы-паўкалькі з кампанентам-лічэбнікам
ГЛАВА 3 СЕМАНТЫЧНЫЯ АСАБЛІВАСЦІ ФРАЗЕАЛАГІЗМАЎ З КАМПАНЕНТАМ-ЛІЧЭБНІКАМ
3.1 Фразеалагізмы з акалічнасным значэннем
3.2 Фразеалагізмы з прадметным значэннем
3.3 Фразеалагізмы з працэсуальным значэннем
3.4 Фразеалагізмы з атрыбутыўным значэннем
3.4 Мнагазначнасць, сінанімія, аманімія, антанімія фразеалагізмаў з кампанентам-лічэбнікам
3.5 Нацыянальна-культурная семантыка лічэбнікаў у складзе беларускіх фразеалагізмаў
ГЛАВА 4 СТРУКТУРНА-ГРАМАТЫЧНЫЯ АСАБЛІВАСЦІ ФРАЗЕАЛАГІЗМАЎ З КАМПАНЕНТАМ-ЛІЧЭБНІКАМ
4.1 Структура фразеалагізмаў паводле мадэлі сказа
4.2 Структура фразеалагізма паводле мадэлі словазлучэння
4.3 Структура фразеалагізма паводле мадэлі спалучэння слоў
4.4 Сінтаксічная роля ў сказе фразеалагізмаў з кампанентам-лічэбнікам
ЗАКЛЮЧЭННЕ
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ
УВОДЗІНЫ
Фразеалогія – адна з найбагацейшых крыніц спазнання любой мовы. У ёй адлюстраваны высокакаштоўны досвед працоўнага і культурнага жыцця, звычаі, традыцыі, рэлігійныя погляды, што беларусы назапашвалі на працягу сваёй гісторыі.
Праз тое, што фразеалагічная сістэма мовы – з’ява неаднастайная і шматмерная, яна дае магчымасць вывучаць яе ў розных аспектах.Адным з актуальных і перспектыўных кірункаў даследавання фразеалагічнага пласта мовы з’яўляецца комплекснае вывучэнне фразеалагічных адзінак.Лінгвістычны аналіз фразеалагізмаў дазваляе глыбей спазнаць змястоўны бок мовы, раскрыць сістэмныя сувязі рознаўзроўневых моўных пластоў, а таксама вылучыць уплыў лінгвістычных і экстралінгвістычных фактараў на працэс фарміравання значэння адзінак мовы.
Разуменне фразеалогіі як складніку лексікону і аднясенне яе да аб’ектаў усіх відаў звышслоўных утварэнняў, што валодаюць намінатыўнай значнасцю, дазваляе разглядаць фразеалогію як вобласць лінгвістыкі, якая вывучае комплексныя знакі мовы.
Актуальнасць тэмы даследвання. Фразеалогiя вылучылася ў асобную мовазнаўчую дысцыпліну і стала самастойнай навукай толькі ў канцы ХХ стагоддзя. Яшчэ ў 60-я гады ХХ ст. лічылася, што яна знаходзіцца ў стадыі «скрытага развіцця». Фразеалагізмы пад рознымі назвамі (ідыёмы, прымаўкі і інш.) працяглы час разглядаліся ў рамках лексікалогіі як адно з яе пытанняў, прычым даволі сцісла.
Нягледзячы на пiльную ўвагу лiнгвiстаў да фразеалогii, многiя праблемы даследавання фразеалагічных адзінак, iх семантыкi, структуры, функцыянавання ў творах мастацкай літаратуры, публіцыстыкі застаюцца маладаследаванымi. У прыватнасцi, не былi прадметам спецыльнага даследвання ў беларускай мове фразеалагiзмы, структурнымі кампанентамі якiх з’яўляюцца лічэбнікі.
Надзённасць даследвання этналінгвістычнага аспекту функцыянавання фразеалагізмаў з кампанентам-лічэбнікам у сучаснай беларускай мове вiдавочная, паколькi праблемы ўзаемасувязі мовы і культуры, лінгвістыкі і культуралогіі па-ранейшаму застаюцца актуальнымі для гуманітарных дысцыплін. Адной з такіх праблем і адначасова задач беларускай філалогіі i з’яўляецца даследаванне фразеалагічных адзінак у кантэксце традыцыйнай духоўнай культуры беларусаў і выяўленне этнакультурнага кампанента ў структуры фразеалагізмаў. Культурны кантэкст становіцца дадатковай крыніцай, а часта і галоўным крытэрыем як для вызначэння генезісу фразеалагізма, так і для вырашэння многіх іншых лінгвістычных пытанняў: бытавання выразу, развіцця і мадыфікацыі яго пераносных значэнняў (метафарычных, сімвалічных і пад.). Разам з тым фразеалагічны матэрыял валодае багатым культуразнаўчым патэнцыялам і з’яўляецца ўнікальнай крыніцай ведаў пра духоўную культуру народа.
Аб’ектам даследавання з’яўляюцца фразеалагізмы з кампанентам-лічэбнікам, эксцэрпіраваныя з фразеалагічных слоўнікаў беларускай мовы.
Прадметам даследавання з’яўляюцца: семантычныя, этымалагічныя, структурна-граматычныя і функцыянальныя асаблівасці беларускіх фразеалагічных адзінак з кампанентам-лічэбнікам.
Крынiцай даследавання паслужылі лексікаграфічныя выданні беларускай мовы: «Фразеалагiчны слоўнiк беларускай мовы ў 2 тамах» I.Я. Лепешава (Мн., 2008),«Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў» І.Я. Лепешава (Мн., 2004). Фактычны матэрыял складае 225 адзiнак.
Мэтада даследавання – выявіць семантыка-этымалагічныя, структурна-граматычныя і лінгвакультуралагічныя асаблівасці фразеалагізмаў з кампанентам-лічэбнікам у беларускай мове.
Задачы даследавання:
– прааналізаваць работы па праблеме даследавання і акрэсліць метадычны і тэрміналагічны апарат;
– выявіць і класіфікаваць фразеалагічныя адзінкі беларускай мовы з кампанентам-лічэбнікам;
– даследаваць семантычныя, этымалагічныя і структурна-граматычныя асаблівасці фразеалагізмаў з кампанентам-лічэбнікамі ў беларускай мове;
– паказаць нацыянальна-культурныя асаблівасці фразеалагізмаў з кампанентам-лічэбнікам у беларускай мове.
Метады даследавання: апісальны, аналітычны, параўнальны метады даследавання, а таксама прыёмы колькаснага падліку.
Дыпломная работа складаецца з уводзін, чатырох глаў асноўнай часткі, заключэння, спіса выкарыстанай літаратуры і дадатка.
Матэрыял дыпломнай работы можа быць выкарыстаны падчас выкладання тэарэтычных курсаў сучаснай беларускай мовы (раздзелы «Фразеалогiя», «Лексікалогія»), лiнгвакультуралогii, кагнiтыўнай лiнгвiстыкi, на практычных занятках ва ўстановах вышэйшай і агульнай сярэдняй адукацыі, на спецкурсах і факультатыўных занятках, пры напісанні вучэбных дапаможнікаў.
ГЛАВА 1 ФРАЗЕАЛАГІЗМЫ ЯК АБ’ЕКТ НАВУКОВАГА ДАСЛЕДАВАННЯ
Пачынаючы з апошняга дзесяцігоддзя ХХ ст. у айчыннай і замежнай лінгвістыцы назіраецца тэндэнцыя да вывучэння пэўнай мовы ў яе культурным аспекце. Асаблівая ўвага пры гэтым адводзіцца выяўленню і аналізу нацыянальна-культурных канатацый фразеалагізмаў.
Фразеалагічныя адзінкі, адлюстроўваючы ў сваёй семантыцы працяглы працэс развіцця культуры народа, фіксуюць і перадаюць з пакалення ў пакаленне культурныя ўстаноўкі і стэрэатыпы, эталоны і архетыпы. Фразеалагізмы, паводле Ф.І. Буслаева, – своеасаблівыя «мікрасветы», якія змяшчаюць у сабе «і маральны закон, і здаровы сэнс, выяўленыя ў кароткім выслоўі, якія завяшчалі продкі ў кіраўніцтва нашчадкам» [Буслаев 1954, с. 37].
Гэта душа ўсякай нацыянальнай мовы, у якой непаўторным чынам выяўляюцца дух і своеасаблівасць нацыі.
Вядомы беларускі даследчык В.А. Маслава пры разглядзе фразеалагізмаў вылучыла наступныя гіпотэзы:
– у большасці фразеалагізмаў ёсць «сляды» нацыянальнай культуры, якія павінны быць выяўленыя;
– культурная інфармацыя захоўваецца ва ўнутранай форме фразеалагічных адзінак, якая, з’яўляючыся вобразным уяўленнем пра свет, надае фразеалагізму культурна-нацыянальны каларыт;
– галоўнае пры выяўленні культурна-нацыянальнай спецыфікі – выявіць культурна-нацыянальную канатацыю [Маслова 2001 , с. 36].
Фразеалогія з’яўляецца фрагментам моўнай карціны свету. Фразеалагізмы адрозніваюцца ад іншых намінатыўных адзінак тым, што яны ўзнікаюць у першую чаргу для таго, каб ацэньваць і выказваць суб’ектыўнае стаўленне да навакольнага свету, а потым ужо ацэньваць яго.
Праблема фразеалагічнага значэння пастаянна знаходзіцца ў цэнтры ўвагі лінгвістаў, і ў гэтай галіне назапашаны вялікі практычны і тэарэтычны вопыт. Сутнасць фразеалагічнай адзінкі вызначаецца пераважна семантыкай, структурай, суадносінамі з лексікай.
Пытанне аб фразеалагічным значэнні вырашаецца ў навуцы неадназначна. Адны навукоўцы адзначаюць, што фразеалагічныя адзінкі валодаюць лексічным значэннем, хоць адзначаецца і яго своеасаблівасць; іншыя – што фразеалагічнае значэнне, з’яўляючыся асаблівым тыпам моўнага значэння, заслугоўвае самастойнага апісання.
Разам з тым прадстаўнікі розных напрамкаў у фразеалогіі не адмаўляюць, што паміж фразеалагічным і лексічным значэннямі шмат агульнага. Лексічнае значэнне фразеалагізмаў мае знакавы характар і перадае не ўсе прыметы, уласцівыя пэўнаму прадмету, з’яве, дзеянню, а толькі найбольш істотныя, што дапамагаюць адрозніць адзін прадмет ад іншага. У фразеалагічным значэнні адлюстроўваюцца не толькі канкрэтныя рэаліі аб’ектыўнага свету, але і эмацыйна-ацэначнае стаўленне да іх, перадаюцца розныя аспекты самаацэнкі. Узнікненне фразеалагічных адзінак звязана з выражэннем розных мадальных ацэнак і адносін моўцы да прадмета маўлення. Фразеалагічнае значэнне з’яўляецца абагульненнем сацыяльна-эматыўнага вопыту, таму ўключана ў сістэму індывідуальных жыццёвых адносін, у сістэму дзейнасці індывідаў.
Адзначаныя аспекты знаходзяца ў аснове сучасных падыходаў да вывучэння фразеалагічных адзінак у лінгвістыцы, сярод якіх можна адзначыць этналінгвістычны, лінгвакультурны і антрапалагічны падыходы. На гэта звяртае ўвагу А.Л. Садоўская, адзначаючы, што «вынікам супярэчлівага, шматвектарнага развіцця мовазнаўства ў ХХ стагоддзі стала прызнанне прыярытэту ідэі сістэмнасці і антрапацэнтрызму ў вывучэнні мовы і пераход на антрапалагічную парадыгму даследавання, згодна з якой у цэнтры ўвагі знаходзіцца комплекс праблем, звязаных з узаемадзеяннем чалавека і мовы» [Садоўская 2008, с. 36].
Паводле А.Л. Садоўскай, актуальнасць этналінгвістычнага аналізу фразеалогіі абумоўлена тым, што гэта сфера валодае магутным культуразнаўчым патэнцыялам:
1) фразеалагічны матэрыял дазваляе працаваць з этнакультурнай інфармацыяй;
2) фразеалагічныя адзінкі з’яўляюцца важным складнікам мадэлі свету, бо ў іх закадзіравана інфармацыя пра ўспрыманне чалавекам навакольнага асяроддзя;
3) фразеалогія ўзаемадзейнічае з іншымі сферамі традыцыйнай духоўнай культуры і арганічна ўпісваецца ў яе кантэкст [Садоўская 2008, с. 37].
Як слушна зазначае А.Л. Садоўская, «этналінгвістычнае даследаванне, якое мае справу з двайным адлюстраваннем (фрагмента рэчаіснасці ў свядомасці носьбіта культуры і фрагмента свядомасці ў мове) павінна, з аднаго боку, вызначыць спецыфіку нацыянальна абумоўленага ўспрымання фрагмента рэчаіснасці ў свядомасці носьбіта культуры і, з другога боку, паказаць асаблівасці моўнай трансляцыі інфармацыі пра дадзены фрагмент рэчаіснасці» [Садоўская 2008, с. 37].
Адна з задач фразеалогіі заключаецца ў тым, каб паказаць своеасаблівасць фразеалагічнага фонду ў якасці моўнай крыніцы інфармацыі пра духоўныя здабыткі народа. На вырашэнне гэтай і іншых задач і накіраваны даследаванні з галіны этнафразеалогіі – новага лінгвістычнага напрамку, які знаходзіцца на сумежжы фразеалогіі і этналінгвістыкі і вывучае ўстойлівыя моўныя адзінкі ў этнакультурным аспекце [Коваль 1994, с. 3–5].
ГЛАВА 2 ПАХОДЖАННЕ ФРАЗЕАЛАГІЗМАЎ З КАМПАНЕНТАМ ЛІЧЭБНІКАМ
Калі разглядаць усю сукупнасць фразеалагізмаў беларускай мовы, то паводле паходжання даследчыкі падзяляюць іх на наступныя групы:
1) спрадвечна беларускія:
- агульнаславянскія фразеалагізмы (біць у вочы, закрываць вочы каму, пераліваць з пустога ў парожняе); усходнеславянскія (ламаць коп ’і з-за каго, за што, легчы касцьмі);
- уласнабеларускія (газеты чытаць, голаму за пазуху, з ветру вяроўкі віць);
2) запазычаныя;
3) калькі;
4) паўкалькі.
Як адзначае Л.І. Лепешаў, у слоўніку пры кваліфікацыі спрадвечна беларускіх фразеалагізмаў, апрача тэрмінаў «агульнаславянскі», «усходнеславянскі», «уласна беларускі», даволі часта сустракаюцца і такія, як «агульны для ўсходнеславянскіх моў», «агульны для беларускай і ўкраінскай моў», «агульны для беларускай і польскай моў», «агульны для беларускай, украінскай і польскай моў», «агульны для ўсходнеславянскіх і польскай моў», «агульны для ўсходнеславянскіх, польскай і чэшскай моў».
Зразумела, што гэта не зусім дакладная кваліфікацыя фразеалагізмаў: сярод іх могуць быць і ўласна беларускія, якія перайшлі ў іншыя мовы, і, наадварот, запазычаныя з рускай або ўкраінскай ці польскай моў. Дакладную характарыстыку ў генетычным плане гэтыя выразы, магчыма, атрымаюць толькі з шырокім вывучэннем славянскай фразеалогіі ў гістарычным плане, калі будуць складзены гістарычныя слоўнікі фразеалагізмаў славянскіх моў. На сённяшнім этапе развіцця гістарычнай фразеалогіі і фразеаграфіі выкарыстанне тэрмінаў тыпу «агульны для ўсходнеславянскіх моў» больш правамернае, чым неаргументаваная кваліфікацыя пэўнага выразу як «уласна беларускага» ці «ўласна рускага» і г. д.
Сярод запазычаных фразеалагізмаў ёсць запазычанні з царкоўнаславянскай (вечная памяць каму, зуб за зуб, прытча ва языцах), рускай (баш на баш, без цара ў галаве, неба ў алмазах), украінскай (даць ляшча каму, збіваць з панталыку каго, як з пісанай торбай), польскай (вастрыць зубы на каго, на што, відаць пана па халявах).
Шмат якія выразы кваліфікуюцца ў слоўніку як фразеалагічныя калькі ці паўкалькі. Калькі – гэта своеасаблівыя копіі іншамоўных выразаў, у якіх кожны кампанент перакладзены на нашу мову сэнсавым адпаведнікам. Напрыклад, як на іголках – фразеалагічная калька з нямецкай мовы (wieаufNаdеln); яна ўзнікла ў выніку паслоўнага перакладу: wiе – як, аuf – на, Nadeln – іголках. Паўкалькамі называюць выразы, у якіх адны кампаненты перакладзеныя, а другія – запазычаныя. Так, фразеалагізм рубікон перайсці ўтварыўся з лацінскага Rubiсопer trаnsео, у якім апошні кампанент перакладзены словам перайсці, а першы (у зыходным значэнні – назва ракі ў Старажытным Рыме) не патрабуе перакладу. Дарэчы, як паказваюць даследаванні апошніх дзесяцігоддзяў, у многіх літаратурных мовах на долю калек і паўкалек прыходзіцца амаль палова фразеалагічнага фонду.
Л.І. Лепешаў адзначае таксама, што значная частка фразеалагізмаў, скалькаваных з адпаведных выразаў, якія пачалі сваё жыццё ў неславянскіх мовах, хутчэй за ўсё, трапіла да нас праз мову-пасрэдніцу – рускую ці польскую. Нярэдка яны лексічна супадаюць у рускай, польскай і беларускай мовах: руск. ставить на карту, польск. stawić па кагtę, бел.ставіць на карту; руск. почивать на лаврах, польск. sросzуwаć nа lаuгасh, бел. спачываць на лаўрах. Гэтым ускладняецца вызначэнне, як прыйшоў у беларускую мову той ці іншы фразеалагізм. Таму пры сучасным стане вывучэння гістарычнай фразеалогіі можна вызначыць толькі далёкую, а не блізкую этымалогію скалькаваных фразеалагізмаў.
У беларускай фразеалогіі ёсць калькі з царкоўнаславянскай (блуканне па пакутах, узнімаць сцяг чаго, чый), з рускай (абдымаць неабдымнае, як вавёрка ў коле) моў. Пераважаюць, аднак, калькі з неславянскіх моў: французскай (на вагу золата, называць рэчы сваімі імёнамі), нямецкай (іграць другую скрыпку, між молатам і кавадлам), англійскай (варыцца ў сваім саку, другое дыханне), іспанскай (браць быка за рогі, рыцар журботнага вобраза), лацінскай (за і супраць, ні жывы ні мёртвы).
Паўкалькамі ў беларускай фразеалогіі з’яўляюцца многія выразы з рускай (варона ў паўлінавых пёрах, дзям’янава юшка, маг і чарадзей) і французскай (браць на абардаж каго, што, добры геній чый, цэнтр цяжару) моў, а таксама асобныя фразеалагізмы з некаторых іншых моў: царкоўнаславянскай (як зрэнку вока), украінскай (атрымліваць гарбуз), польскай (весці рэй), нямецкай (задаваць фефару каму), англійскай (апошні з магікан), італьянскай (ва ўнісон), лацінскай (уласнай персонай).
Разгледзім этымалогію фразеалагізмаў з кампанентам-лічэбнікам
ГЛАВА 3 СЕМАНТЫЧНЫЯ АСАБЛІВАСЦІ ФРАЗЕАЛАГІЗМАЎ З КАМПАНЕНТАМ-ЛІЧЭБНІКАМ
Фразеалагізм спалучаецца са словамі свабоднага ўжывання, выступае ў ролі якога-небудзь члена сказа, звязваецца з іншымі членамі сказа сувяззю дапасавання, кіравання ці прымыкання.
Галоўная, вызначальная прымета фразеалагізма – яго семантычная цэласнасць, унутранае сэнсавае адзінства, нераскладальнае на асобныя значэнні кампанентаў. I гэтым фразеалагізмы карэнным чынам адрозніваюцца ад свабодных словазлучэнняў, састаўных тэрмінаў, апісальных зваротаў і іншых устойлівых спалучэнняў. Кампаненты фразеалагiзмаў не маюць лексіка-семантычнай самастойнасці. Гэта – семантычна пераўтвораныя, “дэактуалізаваныя словы, “цені”, “прывіды” слоў, “пазбаўленыя таго, што з’яўляецца галоўным для слова, менавіта асобнага лексічнага значэння” [59, с. 77]. I калі іх разглядаць як звычайныя словы, то з іх значэнняў немагчыма вывесці цэласнае значэнне фразеалагізма, бо іх паасобныя значэнні даюць не суму значэнняў, а зусім іншы, новы сэнс.
Семантычная цэласнасць уласцівая як нематываваным фразеалагізмам (тыпу вадзіць за нос, на чым свет стаіць 'вельмі моцна'), так і матываваным (тыпу гладзіць па галоўцы 'патураць каму-небудзь, хвалячы і адабраючы яго' [59, с. 78-89]). У гэтай сувязі I.Я. Лепешаў робiць істотную заўвагу: “Наўрад ці можна згадзіцца з пашыраным у беларускай навуковай і навучальнай літаратуры сцвярджэннем, што цэласнае значэнне матываванага выразу (адзінства) можа быць выведзена з пераносных значэнняў слоў, якія ўваходзяць у склад гэтага выразу” [59, с. 79].
Матываваныя выразы (адзінствы) узніклі ў выніку пераасэнсавання адпаведных свабодных словазлучэнняў, але не кожнага слова паасобку (што вельмі важна мець на ўвазе), а ўсяго словазлучэння ў цэлым, г. зн. на сінтаксічным узроўні. У фразеалагічным адзінстве яго цэласнае значэнне “звязана з разуменнем унутранага вобразнага стрыжня” і “абсалютна нераскладальнае на асобныя лексічныя значэнні кампанентаў” [59, с. 80]. У гэтым няцяжка пераканацца, прааналізаваўшы любое з адзінстваў. Выраз трымаць вуха востра – метафарычнае ўтварэнне “жывёльнага паходжання”, яно склалася ў выніку пераносу на чалавека дзеянняў, звычак, напрыклад, каня ці сабакі, якія пры адчуванні небяспекі востра трымаюць вушы, прыслухоўваюцца.
Калі ж метафарызацыя адбываецца не на сінтаксічным узроўні, а пераасэнсоўваецца кожнае слова асобна, то такое словазлучэнне не атрымлівае цэласнага значэння і не можа стаць фразеалагізмам.
Сярод фразеалагізмаў ёсць толькі невялікая група выразаў з часткова цэласным значэннем, у якіх не ўсе кампаненты семантычна пераўтварыліся ў аднолькавай ступені. У такіх фразеалагізмах асобныя кампаненты выконваюць сэнсаўтваральную функцыю. Гэта выразы накшталт у першую галаву 'перш за ўсё, першапачаткова, раней за што-небудзь іншае'.
Фразеалагізмы з кампанентам-лічэбнікам ўваходзяць усклад шасці семантыка-граматычных класаў у адпаведнасці з класіфікацыяй А.М. Чэпасавай [15].
3.1 Фразеалагізмы з акалічнасным значэннем
Найбольш шматлікім з’яўляецца клас з якасна-акалічнасным значэннем, фразеалагізмы гэтага класа абазначаюць якасную прымету дзеяння. Напрыклад:
з аднаго маху. Вельмі хутка, адразу (рабіць, зрабіць што-н.). [т. 2, с. 27].
на адно вока. Вельмі чутка, чуйна (спаць). [т. 1, с. 181].
з першых вуснаў Непасрэдна ад сведкі, відавочніка, удзельніка; з самых дакладных крыніц. [т. 1, с. 198].
з першых крокаў (з першага кроку) 3 самага пачатку якіх-н. дзеянняў, якой-н. дзейнасці. [т. 1, с. 560].
адзін на адзін. 1. Без сведак, без пабочных асоб (гаварыць, дамаўляцца, сустракацца з кім-н.); тэт-а-тэт. 2. Без саюзнікаў, памочнікаў, без падтрымкі з боку каго-н. (біцца, сустракаць небяспеку і пад.). [т. 1, с. 618].
адна нага тут другая там. Вельмі хутка (збегаць, схадзіць куды-н.). [т. 2, с. 75].
адным вокам. 1. Крыху, нядоўга, імгненна (глянуць, зірнуць і пад.). 2. Спадцішка, адначасова з чым-н. (наглядаць за кім-н., паглядаць, пазіраць на каго-, што-н[т. 1, с. 119].
адным вухам. 1. Няўважліва, урыўкамі (слухаць што-н. пры занятасці іншай справай). 2. Крыху, мімаходам (чуць пра што-, каго-н.). [т. 1, с. 200].
адным духам. 1. Адразу, за адзін прыём (выпіць; сказаць). 2. Вельмі хутка (зрабіць што-н.). [т. 1, с. 362].
адным махам. Вельмі хутка, адразу (рабіць, зрабіць што-н.). [т. 1, с. 394].
адным росчыркам пяра. Не ўнікаючы ў сутнасць справы, без дзейных адносін да каго-, чаго- н. (рабіць, зрабіць што-н.). [т. 1, с. 360].
да першай зоркі. Ненадзейна, з малой верагоднасцю на здзяйсненне чаго-н. [т. 1, с. 471].
жыць адным днём. Без клопату пра будучае, не задумваючыся пра наступствы, без разлікаў наперад. [т. 1, с. 347].
ГЛАВА 4 СТРУКТУРНА-ГРАМАТЫЧНЫЯ АСАБЛІВАСЦІ ФРАЗЕАЛАГІЗМАЎ З КАМПАНЕНТАМ-ЛІЧЭБНІКАМ
У якасці ўзнаўляльных моўных адзінак фразеалагізмы заўсёды выступаюць як пэўнае структурнае адзінства, у складзе якога словы, розныя па cвaix марфалагічных асаблівасцях, знаходзяцца паміж сабой у пэўных сінтаксічных адносінах [18, с. 92].
Знешне, па сваёй будове, фразеалагізмы падобныя або на разнастайнага характару злучэнні слоў, або на сказы. Напрыклад, у фразеалагізме махнуць рукой (на каго, на што), як і ў адпаведным свабодным словазлучэнні, граматычна галоўным структурным элементам выступае дзеяслоўны кампанент махнуць, які звязваецца з залежным ад яго кампанентам рукой сувяззю беспрыназўнікавага кіравання (праўда, гэта сувязь толькі фармальная, а не сэнсавая). Гэта фразеалагізм са структурай словазлучэння.
Калі ж разглядаць фразеалагізмы тыпукот наплакаў, то можна бачыць, што яны структурна арганізаваны як сказ, у якім першы кампанент адпавядае дзейніку, другі – выказніку. Гэта фразеалагізм са структурай сказа.
У некаторых жа фразеалагізмах няма ні граматычна галоўнага, ні граматычна залежнага кампанента, напрыклад,ні жывы ні мёртвы, з галавы да ног, пад бокам, на вачах, як на пажар і пад. Гэта фразеалагізмы са структурай спалучэння слоў.
Значыць, фразеалагізмы паводле структуры суадносяцца:
а) са словазлучэннямі (абіваць парогі, белая варона);
б) са сказамі (мядзведзь на вуха наступіў, на чым свет стаіць);
в) са спалучэннямі слоў (не ў галаве, і жук і жаба).
Інакш кажучы, фразеалагізмы падзяляюцца на тры структурна-граматычныя разнавіднасці:
- фразеалагізмы-словазлучэнні;
- фразеалагізмы-сказы;
- фразеалагізмы-спалучэнні.
Кожная разнавіднасць характарызуецца некалькімі структурнымі тыпамі, якія ў сваю чаргу падзяляюцца на шэраг структурных мадэляў. За кожным фразеалагізмам замацавалася свая структура. Яна на ўзроўні нормы такая ж устойлівая і нязменная, як, скажам, і семантыка фразеалагізма.
Разгледзім структурныя асаблівасці фразеалагізмаў з кампанентам-лічэбнікам, што будуюцца паводле мадэлей сказа, словазлучэння і спалучэння слоў
4.1 Структура фразеалагізмаў паводле мадэлі сказа
Да першай групы адносяцца адзінкі, якія граматычна адпавядаюць сказу, знешне супадаюць са сказамі.Такія фразеалагічныя адзінкі, могуць мець камунікатыўнае значэнне, ужывацца самастойна ці ў складзе іншага сказу і часцей за ўсё тлумачацца праз прэдыкатыўныя словазлучэнні. У структурна-граматычных адносінах фразеалагізмы, раўназначныя сказу, з’яўляюцца неаднастайнымі. Прывядзем прыклады фразеалагізмаў з кампанентам-лічэбнікам, што па сваёй структуры адносяцца да наступных мадэлей сказа (больш падрабязна змешчаны ў дададтку А):
1. Аднасастаўныя.
Фразеалагізмы з кампанентам лічэбнікам адзін (першы):
<з> аднаго балота чэрці
адзін раз марку жаніць
аднаму алаху вядома
аднаму богу вядома
адной вяровачкай звязаны
адным махам семярых (семсот) забіяхам
біць у адну кропку
валіцца ў адну кучу
валіць у адну кучу
зесці не адзін пуд солі
іграць першую скрыпку
іграць у адну дудку
мераць адной меркай
мераць на адзін капыл
на дваіх рос, аднаму дастаўся
стаяць на адной дошцы
стрыгчы пад адзін грабянец
таптацца на <адным> месцы
<адным стрэлам> забіваць двух зайцаў
Фразеалагізмы з кампанентам лічэбнікам два (другі):
гнацца за двума зайцамі
злавіць двух зайцаў (зайцоў)
класці на <абёдзве> лапаткі
кульгаць на абёдзве нагі
мачаць <свой хлеб> у дзве солі
на дваіх рос, аднаму дастаўся
звязаць двух слоў
пагнацца за двума зайцамі.
ЗАКЛЮЧЭННЕ
Прыведзеныя намі прыклады спрадвечнабеларускіх фразеалагізмаў з кампанентам-лічэбнікам падаецца магчымым прааналізаваць наступным чынам. З агульнай колькасці зафіксаваных намі фразем (58 адзінак):
- 44 адзінкі (76 %) з’яўляюцца агульнымі для ўсходнеславянскіх моў;
- 2 фраземы (3 %) агульныя для рускай і беоарускай моў;
- 5 фразеалагізмаў (9 %) выступаюць агульнымі для беларускай і ўкраінскай моў;
- 7 фразем (12 %) з’яўляюцца ўласнабеларускімі.
Можна гаварыць аб тым, што найбольшая колькасць прааналізаваных намі фразеалагічных адзінак характэрны ўсходенславянскім мовам. І толькі невялікая колькасць з іх належыць менавіта беларускай моўнай прасторы.
Таксама сярод абраных для аналізу фразеалагічных адзінак запазычанні сустракаюцца вельмі рэдка. Крыніцы запазычання – руская і польская мовы, з якімі назіраюцца даволі значныя ўзаемасувязі не толькі ў галіне фразеалогіі, але і ў іншых сферах моўнай прасторы. Так з усёй колькасці (4 фраземы) фразеалагічных запазычанняў, што вылучаны намі, 3 адзінкі (75 %) сваім паходжаннем належаць да рускай мовы. І толькі 1 фразема (15 %) з’яўляецца запазычанай з польскай мовы.
У прааналізаваным намі фразеалагічным матэрыяле вылучана 15 адзінак, што ўяўляюць сабой калькі з іншых моў. Так, з усёй колькасці:
- 8 адзінак (53,3 %) складаюць калькі з французскай мовы;
- 4 адзінкі (26,6 %) – калькі з нямецкай мовы4
- 1 адзінка (6,6 %) – калька з лацінскай мовы
- 2 адзінкі (13,3 %) – калькі з англійскай мовы.
Пры гэтым адпаведнікі фразеалагізмаў можна знайсці таксама ў англійскай, італьянскай, сербска-харвацкай мовах.
Сярод прааналізаванага фразеалагічнага матэрыялу усустракаецца невялікая колькасць паўкалек – 8 адзінак і амаль ўсе (75 %) яны паходзяць з рускай мовы. Адзінкавыя выпадкі фразеалагічнай паўкалькі – з польскай мовы (12,5 %) і царкоўна-царкоўнаславянскай мовы (12,5 %).
З усіх вылучаных намі ў дадзеным даследаванні фразеалагічных адзінак з кампанентам-лічэбнікам з акалічнасным значэннем (87 фразем; 58 % ад усёй савакупнасці) найбольш часта сустракаюцца з якасным значэннем. Значна радзей можна сустрэць фраземы са значэннем часу, месца, меры. У лічбавым эквіваленце вынікі даследавання можна выявіць наступным чынам:
- 51 фразема з якасным значэннем;
- 16 фразеалагічных адзінак са значэннем акалічнасці часу;
- 9 адзінак са значэннем акалічнасці месца;
- 11 фразем са значэннем акалічнасці меры. З іх 1 фразема мае значэнне няпэўнай малой колькасці, усе астатнія (10 адзінак) – значэнне няпэўна вялікай колькасці.
Разглядаемыя намі фразеалагізмы з артыбутызным значэннем складаюць адносная невялікую групу адзінак – 19 адзінак (13,6 %) з абранай намі савакупнасці фразеалагізмай з кампанентам лічэбнікам. сярод іх можна назіраць фраземы, што паказваюць на:
- 8 адзінак – абстрактныя паняцці (42 %);
- 11 адзінак – абазначаюць асобу ці групу асоб (58 %).
Працэсуальныя фраземы з агульнай савакупнасці фразеалагізмаў з кампанентам-лічэбнікам складаюць 16,1 %. Яны абазначаюць адпаведныя дзеянні асобы, ці групы асоб як псіхічнага, так і фізічнага характару.
Прыведзеная колькасць фразеалагізмаў (45 адзінак) з атрыбутыўным значэннем складае 19,1 % ад агульнай колькасці фразеалагізмаў з кампанентам-лічэбнікам. Найчасцей такія фразеалагізмы пэўным чынам характарызуюць адпаведныя якасці асобы.
Паводле ўнутрысемантычных сувязей фразеалагізмы, як і лексічна самастойныя словы, уступаюць у адносіны мнагазначнасці (полісеміі), сінаніміі, аманіміі і антаніміі. Некаторая колькасць (33 адзінкі) вылучаных намі фразеалагізмаў з кампанентам-лічэбнікам ўтрымлівае ў сабе два або тры значэнні. Гэта 14 % ад агульнай колькасці вылучаных намі фразеалагізмаў з кампанентам лічэбнікам. Сярод мнагазначных фразем 28 адзінак – маюць два значэнні (11,8 % ад агульнай сукупнасці фразем з кампанентам-лічэбнікам), 5 адзінак – трохзначныя фраземы 2,2 % ад агульнага аб’ёму).
Таксама можна зрабіць вынік аб тым, што з разгледжаных намі 236 фразем з кампанентам-лічэбнікам амаль палова мае сінанімічны адпаведнік – 150 фразеалагізмаў 63,5 %). У сінанімічныя адносіны можа ўступаць як сам фразеалагізм, так і асобныя яго значэнні. Пры гэтым неабходна адзначыць, што сінанімічнымі да фразеалагізмаў з кампанентам-лічэбнікам могуць выступаць як фразеалагізмы з лікавым элементам, так і фраземы, што знаходзяцца за межамі разглядаемай сукупнасці адзінак. У антанімічныя адносіны ўступае нязначная колькасць фразеалагізмаў – 13 адзінак (5,5 % ад агульнай колькасці).
1. Аксамітаў, А.С. Беларуская фразеалогія / А.С. Аксамітаў. – Мінск: Выш. школа, 1978. – 224 с.
2. Алефиренко, Н.Ф., Золотых, Л.Г. Проблемы фразеологического значения и смысла в аспекте межуровнего взаимодействия языковых единиц / Н.Ф. Алефиренко, Л.Г. Золотых. – Астрахань, 2004. – 295 с.
3. Апресян, Ю.Д. Образ человека по данным языка: попытка системного описания / Ю.Д. Апресян // Вопросы языкознания. – 1995. – № 1. – С. 37 – 67.
4. Беларуская міфалогія: Энцыклапедычны слоўнік / Склад. І. Клімковіч. – Мінск: Беларусь, 2004 – 591 с.
5. Березович, Е.Л. Русская топонимия в этнолингвистическом аспекте / Е.Л. Березовичю. – Екатерннбург, 1999. – 322 с.
6. Буслаев, Ф.И. Русские пословицы и поговорки, собранные и объяснённые / Ф.И. Буслаев. – М.: Наука, 1954. – 625 с.
7. Варченко, Т.Г. Картина мира в интернациональных фразеологических единицах / Т.Г. Варченко, С.М. Прокопьева. – Якутск, 1993. – 13 с.
8. Вежбицкая, А. Язык. Культура. Познание / А. Вежбицкая. – М.: Мысль, 1996. – 411 с.
9. Гачев, Г. Ментальность народов мира / Г. Гачев. – М.: Эксмо, 2003. – 544 с.
10. Гвоздева, А.А. Языковая картина мира: лингвокультурологические и гендерные особенности / А.А. Гвоздева. – Краснодар, 2004. – 23 с.
11. Груца, А.П. Параўнанне фразеалагічнага фонду беларускай мовы ў працэсе яе кантактавання з іншымі славянскімі мовамі / А.П. Груца // Веснік БДУ. – Мінск, 1944. – Серыя 4. – №2. – С. 35 – 38.
12. Гумброльт, В. Язык и философия культуры / В. Гумбольт. – М.: Наука, 1985. – 448 с.
13. Данич, О.В. Лингвистический аспект культурно-национальной специфики поведения: (На материале рус. и бел. фразеологии) / О.В. Данич. – Мінск, 1998. – 20 с.
14. Данич, О.В. Менталитет белорусов и русских (отражение в мифологии, фольклоре, фразеологии) / О.В. Данич. – Витебск: УО «ВГУ им. П.М. Машерова», 2004. – 87 с.
15. Даніловіч, М.А. Граматычная характарыстыка фразеалагізмаў / М.А. Даніловіч. – Мінск: Навука і тэхніка, 1991. – 107 с.
16. Даніловіч, М.А. Слоўнік дыялектнай фразеалогіі Гродзеншчыны / М.А. Даніловіч. – Гродна: ГрДУ, 2000. – 266 с.
17. Дзядова, А.С. Этналінгвістыка / А.С. Дзядова. – Віцебск: ВДУ імя П.М. Машэрава, 2013. – 49 с.
18. Івашкевіч, Н.А.Асаблівасці кітайскіх фразеалагізмаў з лікавым кампанентам / Н.А. Івашкевіч //Идеи. Поиски. Решения: материалы V Междунар. науч. практ. конф., Минск, 30 ноября 2011 г./Редкол.: Н.Н. Нижнева (отв. редактор) [и др.]. – Мн.: БГУ, 2012[Электронны рэсурс]. – Рэжым доступу:http://elib.bsu.by/handle/123456789/21167. – Дата доступу:
19. Каракіна, М.Г. Фразеалагізмы з найменнямі знешняга выгляду і характару чалавека і моўная карціна свету / М.Г. Каракіна //Актуальные проблемы филологии. Сборник научных статей. – Гомель. – 2011. – Выпуск 4. – С. 26 – 34.
20. Карнилов, О.А. Языковые картины мира как производные национальных менталитетов / О.А. Карнилов. – М.: Проспект, 2003. – 326 с.
21. Кириенко, В.В. Менталитет современных белорусов: (социологический анализ) / В.В. Кириенко. – Минск, 2007. – 38 с.
22. Коваль, В.И. Фразеология народной духовной культуры: состав, семантика, происхождение: монография. – Минск: РИВШ, 2011. – 196 с.
23. Коваль, У.І. Чым адгукаецца слова: фразеалогія ў павер’ях, абрадах і звычаях / У.І. Коваль. – Мінск: Нар. асвета, 1994. – 48 с.
24. Корнейчук, Э.А. Менталитет: истоки и исторические формы / Э.А. Корнейчук. – Волгоград, 2001. – 22 с.
25. Крук, Я. Сімволіка беларускай народнай культуры / Я. Крук. – Мінск: Беларусь, 2011. – 430 с.
26. Кучменова, Ж.М. Эмоциональные концепты в языковой картине мира (на материале русского и карачаево-балкарского языков) / Ж.М. Кучменова. – Нальчик, 2005. – 27 с.
27. Лапушинская, Н.О. Фразеологизмы с компонентами, называющими голову и её части, в русском, белорусском и западногерманских языках: структурный, символический, семантический аспекты / Н.О. Лапушинская. – Гродно, 2011. – 27 с.
28. Леонтьева, Т. В. Интеллект человека в русской языковой картине мира / Т. В. Леонтьева. – Екатеринбург, 2008. – 280 с.
29. Лепешаў, І.Я. Фразеалагічны слоўнік беларускай мовы: у 2 т. / І. Я. Лепешаў. – Мінск: БелЭн, 2008. – Т. 1: А–Л. – 2008. – 672 с.; Т. 2: М–Я. – 2008. – 782 с.
30. Лепешаў, І.Я. Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў / І.Я. Лепешаў. – Мінск: БелЭН, 2004. – 448 с.
31. Ляшчынская, В.А. Саматычныя фразеалагізмы ў мове твораў Янкі Купалы і вобраз беларуса скрозь іх прызму / В.А. Ляшчынская // Фразеалагічныя адзінкі ў мове Янкі Купалы / В.А. Ляшчынская. – Мінск: РІВШ, 2008. – С. 106 – 176.
32. Ляшчынская, В.А. Словы-саматызмы ў фразеалагізмах і чалавек / В.А. Ляшчынская // Слова ў паэзіі Янкі Купалы / В.А. Ляшчынская. – Мінск: Беларус. навука, 2004. – С. 50 – 64.
33. Маслова, В.А. Введение в лингвокультурологию / В.А. Маслова. – М.: Специализир. изд.-торговое предприятие «Наследие», 1997. – 206 с.
34. Маслова, В.А. Лингвокультурология / В.А. Маслова. – М.: Издательский центр «Академия», 2001. – 367 с.
35. Міхневіч, А.Я., Рамза, Т.Р. Словазлучэнне // Кароткая граматыка беларускай мовы : у 2 ч. Ч. 2. Сінтаксіс / навук. рэд. А. А. Лукашанец. – Мінск : Беларус. навука, 2009. – 214 с.
36. Моклакова, А.Ю. К вопросу о десемантизации компонента числительного в составе ФЕ русского и английского языков / А.Ю. Моклакова. – М.: Издательство «Элпис», 2008. – 110 с.
37. Мэн Цинжун. Лингвокультурологическая интерпретация русских цифровых фразеологизмов в практике преподавания китайским учащимся / Мэн Цинжун. – М., 2008. – 239 с.
38. Мяцельская, Е.С. Слоўнік беларускай народнай фразеалогіі / Е.С. Мяцельская, Я. М. Камароўскі. – Мінск: БДУ, 1972. – 320 с.
39. Оксенчук, А.Е. Образ человека в русской языковой картине мир / А.Е. Оксенчук. – Витебск, 1998. – 147 с.
40. Осипова, А.А. Семантика и символика лексем со значением числа в русской, английской и французской языковых картинах мира (опыт сопоставительного исследования) / А.А. Осипова. – М., 2008. – 155 с.
41. Пасечник, Т.Б. Лингвокультурологический анализ фразеологических единиц с числовым компонентом в русском языке в сопоставлении с английским / Т.Б. Пасечник. – М., 2009. – 233 с.
42. Подюков, Н.А. Культурно-семантические аспекты народной фразеологии / Н.А. Подюков. – Пермь, 1996. – 355 с.
43. Постовалова, В.И. Лингвокультурология в свете антропологической парадигмы (К проблеме оснований и границ современной фразеологии) / В.И. Постовалова // Фразеология в контексте культуры / Отв. ред. В.Н.Телия. – М.: Языки русской культуры, 1999. – С. 55 – 61.
44. Потебня, А.А. Мысль и язык / А.А. Потебня. – К: СИНТО, 1993. – 189 с.
45. Ряполова, Т.В. Немецкие фразеологические единицы с лексическим компонентом «число» в эмотивно-аксиологическом аспекте / Т.В. Ряполова. – Воронеж, 2001. – 198 с.
46. Садоўская, А.Л. Лінгвакультурны падыход да аналізу фразеалагічных рэсурсаў мовы / А.Л. Садоўская // Роднае слова. – 2008. – № 8. – С. 35 – 39.
47. Садоўская, А.Л. Паняцце моўнай карціны свету ў сучаснай лінгвістыцы і яе роля ў плане вывучэння нацыянальна-культурнай спецыфікі моўных адзінак / А.Л. Садоўская // Працы кафедры сучаснай літаратурнай мовы. – Мінск: БДУ, 2007. – Вып. 6. – С. 171 – 179.
48. Садоўская, А.Л. Фразеалогія ў кантэксце культуры: сучасныя падыходы да вывучэння (этналінгвістычны) / А.Л. Садоўская // Роднае слова. – 2008. – № 4. – С. 35 – 39.
49. Садоўская, А.Л. Этналінгвістычны аспект у фразеалогіі / А.Л. Садоўская // Працы кафедры сучаснай беларускай мовы. – Мн., 2003. – С. 121 – 128.
50. Телия, В.Н. Культурно-национальные коннотации фразеологизмов / В.Н. Телия // Славянское языкознание. ХI международный съезд славистов. – М.: Издательство МГУ, 1993. – С. 109 – 113.
51. Телия, В.Н. Русская фразеология. Семантический, прагматический и лингвокультурологический аспекты / В.Н. Телия. – М.: Языки русской культуры, 1996. – 285 с.
52. Тлумачальны слоўнік беларускай мовы [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступа: http://rv-blr.com/dictionary/explanatory?letter=0&marker=&page=2929. – Дата доступу:
53. Токарев, Г.В. Концепт как объект лингвокультурологии (На материале репрезентаций концепта «Труд» в русском языке) / Г.В. Токарев. – Волгоград: Перемена, 2003. – 233 с.
54. Толстой, Н.И. Язык и народная культура / Н.И. Толстой. – М.: Индрик, 1995. – 510 с.
55. Топоров, В.Н. Числа / В.Н. Топоров //Мифы народов мира: Энциклопедия. В 2 т. Т. 2 / Гл. ред. С.А. Токарев. – М.: Русский язык, 1988. – С. 629 – 631.
56. Хваленя, М.В. Фразеалагізмы беларускай, польскай і ўкраінскай моў і іх адпаведнікі ў англійскай, нямецкай і французскай мовах / М.В. Хваленя // Рэспубліканскія купалаўскія чытанні: зб. нав. Прац. – Гродна, 2007. – С. 388 – 392.
57. Цiкоцкi, М.Я. Сугучнасць слоў жывых: Нататкі па стылістыцы мастацкай літаратуры / М.Я. Цікоцкі. – Мінск: Выд-ва Беларус. ун-та, 1981. – 191 с.
58. Чепасова, А.М. Семантико-грамматические классы русских фразеологизмов / А.М. Чепасова. – Челябинск: Челяб. гос. пед. ун-т, 2006. –144 с.
59. Черданцева, Т.З. Язык и его образы / Т.З. Черданцева. – М.: URSS: ЛКИ, 2007. – 165 с.
60. Чернева, Н.П. Семантика и символика числа в национальной картине мира: на материале русской и болгарской идиоматики / Н.П. Чернева. – М., 2003. – 270 с.
61. Шабалина, Е.В. Семантико-мотивационное своеобразие русской лексики с числовым компонентом: этнолингвистический аспект / Е.В. Шабалина. – Екатеринбург, 2011. – 175 с.
62. Шамякіна, Т.І. Міфалогія Беларусі. Нарысы / Т.І. Шамякіна. – Мінск: мастацкая літаратура, 2000. – 400 с.
63. Шао Наньси. Нумеративные устойчивые выражения в русском языке: Автореф. Дисс. канд. филол. наук / Наньси Шао. – Воронеж, 2009. – 314 с.
64. Шевченко, В.В. Символика и значения числовых компонентов в английских фразеологических единицах / В.В. Шевченко. – М., 2001. – 179 с.
65. Шондуг, Б. Семантика числительных во фразеологии монгольского, русского и английского языков / Б. Шондуг. – СПб., 2006. – 259 с.
66. Юнаш, М.У. Саматычныя фразеалагізмы ў мастацкім маўленні: семантычны і функцыянальна-стылістычны аспекты (на матэрыяле беларускай драматургіі) / М.У. Юнаш. – Мінск, 2005. – 21 с.
67. Якшук, Л.М. Назоўнікавыя фразеалагізмы ў сучаснай беларускай літаратурнай мове: дапам. / Л.М. Якшук ; пад рэд. праф. І.Я.Лепешава. – Гродна : ГрДУ, 2008. – 223 с.
68. Янкоўскі, Ф.М. Беларуская фразеалогія / Ф.М. Янкоўскі. – Мінск: Нар. асвета, 1981. – 79 с.
69. Янкоўскі, Ф.М. Беларускія прыказкі, прымаўкі, фразеалагізмы / Ф.М. Янкоўскі. – Мінск: Навука і тэхніка, 1992. – 491 с.
Работа защищена на оценку "6" с одной доработкой.
Уникальность свыше 70%.
Работа оформлена в соответствии с методическими указаниями учебного заведения.
Количество страниц - 83.
Не нашли нужную
готовую работу?
готовую работу?
Оставьте заявку, мы выполним индивидуальный заказ на лучших условиях
Заказ готовой работы
Заполните форму, и мы вышлем вам на e-mail инструкцию для оплаты