Сродкі стварэння камічнага ў сатырычных творах Ніла Гілевіча
БГУ (Белорусский государственный университет)
Диплом
на тему: «Сродкі стварэння камічнага ў сатырычных творах Ніла Гілевіча»
по дисциплине: «Белорусская филология»
2018
251.00 BYN
Сродкі стварэння камічнага ў сатырычных творах Ніла Гілевіча
Тип работы: Диплом
Дисциплина: Белорусская филология
Работа защищена на оценку "7" с одной доработкой.
Уникальность свыше 50%.
Работа оформлена в соответствии с методическими указаниями учебного заведения.
Количество страниц - 73.
В работе также имеется следующее приложение:
Приложение А Сродкі камічнага ў сатырычных творах Н. Гілевіча.
Поделиться
УВОДЗІНЫ
ГЛАВА 1 ТЭАРЭТЫЧНЫЯ АСНОВЫ ДАСЛЕДАВАННЯ КАМІЧНАГА
ГЛАВА 2 ВЕРБАЛЬНЫЯ СРОДКІ СТВАРЭННЯ КАМІЧНАГА Ў ПАЭТЫЧНАЙ САТЫРЫ НІЛА ГІЛЕВІЧА
2.1 Лексічныя сродкі стварэння камічнага
2.1.1 Сінонімы
2.1.2 Стылістычна зніжаная лексіка
2.1.3 Антрапонімы
2.1.4 Дыялектызмы
2.1.5 Словы з незразумелым для персанажаў значэннем
2.2 Фразеалагічныя сродкі стварэння камічнага
2.3 Марфалагічныя і словаўтваральныя сродкі стварэння камічнага
2.4 Сінтаксічныя сродкі стварэння камічнага эфекту
ГЛАВА 3 ТРОПЫ ЯК СРОДАК ВЫРАЖЭННЯ КАМІЧНАГА Ў САТЫРЫЧНАЙ ПАЭЗІІ НІЛА ГІЛЕВІЧА
3.1 Тропы, заснаваныя на мнагазначнасці слова
3.2 Тропы, заснаваныя на падабенстве
3.3 Тропы, заснаваныя на тоеснасці з’яў і кантрасце
ЗАКЛЮЧЭННЕ
СПІС ВЫКАРЫТСАНЫХ КРЫНІЦ
ДАДАТАК А
УВОДЗІНЫ
Камічнае ўяўляе сабой адну з найбольш старажытных і цікавых эстэтычных катэгорый. Феномену камічнага прысвечана даволі шмат фундаментальных даследаванняў у самых розных галінах навуковы ведаў: філасофіі, тэорыі мастацтва, паэтыцы, псіхалогіі і г.д., у тым ліку і ў мовазнаўстве.
Камічнае з’яўляецца даволі шматграннай з’явай у жыцці і мастацтве. Зыходзячы з таго, што выклікае смех, існуе шэраг адценняў камічнага – «ад жарту да гумару, ад бяззлобнага смеху да бязлітаснай сатыры, якая прызначана выкрыць агідныя з’явы жыцця» [12, с. 111]. Асноўныя разнавіднасці камічнага ў мастацтве – гумар і сатыра.
Гумар – гэта часцей зычлівае высмейванне з’яў жыцця, характараў людзей, нязначных недахопаў; у гумару розныя адценні (грубасці, з’едлівасці і пад.), але ў сваёй аснове ён мае станоўчыя адносіны да прадмета смеху. Уздзеянне гумару часта парушае звыклыя, тыповыя сувязі паміж рэчамі, якія апынуліся ў нечаканым становішчы, што адкрывае ў іх новыя, арыгінальныя бакі. Гумар характарызуецца яскравымі нацыянальна-культурнымі асаблівасцямі. Так, адметнай рысай беларускага народнага гумару лічыцца «слоўна-вобразная канкрэтыка, сацыяльная і псіхалагічная дакладнасць гумарыстычнага малюнка» [16, с. 231].
Сатыра з’яўляеца найвышэйшай формай крытыкі і высмейвання, спосабам выкрыцця заган, з якімі немагчыма ніяк пагадзіцца. Сатыра ўяўляе бязлітасны смех, які «даводзіць да гранічнай мяжы сутнасць той грамадскай з’явы або таго характару чалавека, што выкрываюцца. Сатыра скіравана толькі на адмоўныя з’явы чалавечага жыцця і толькі на заганы асобных людзей. З дапамогай сатырычнага смеху адмаўляецца негатыўнае, старое і сцвярджаецца перадавое, новае, знішчаюцца аджылыя эстэтычныя і/або этычныя ідэалы ў грамадстве і ўсталёўваюцца тыя, якія адпавядаюць духу часу» [12, с. 111].
Надзённасць з’яўляецца спецыфічный ўласцівасцю сатыры як віду камічнага. Чытач/глядач не будзе смяяцца з таго, што не падаецца істотным, не здатна закрануць, расхваляваць. Абавязковай ўмовай сатырычнага з’яўляецца зварот да сучаснасці. Найбольш істотная адметнасць сатыры заключаецца ў наступным: яна ніколі не ставіць сабе за мэту быць праўдападобнай на сто адсоткаў, максімальна дакладна адлюстроўваць жыццё. Сатыра перадае чалавечыя характары гіпербалізавана, абвастраючы іх асобныя бакі, даводзячы абставіны да гранічнай мяжы. Для сатыры галоўнае – гэта выкрыць, зрабіць відавочным той негатыў, супраць якога яна накіроўвае сваю вастрыню. У адрозненне ад гумару, галоўная задача сатыры – прымусіць чытача ўбачыць тыя недахопы і заганы, якія людзі звычайна не заўважаюць у сваім будзённым жыцці. У сатыры смех жорсткі, бо ён скіраваны на ўсё, што не падпарадкоўваецца сацыяльным, эстэтычным і маральным нормам, нават ідэалам.
У літаратурных тэкстах камічны эфект дасягаецца разнастайнымі сродкамі, адны з якіх маюць дачыненне да зместу (камічныя сюжэт, канфлікт, сітуацыя, паводзіны персанажа і г.д.), а другія – да формы (моўныя сродкі – фанетычныя, лексічныя, граматычныя і інш.). Варта пагадзіцца з думкай вучоных, што камічнага эфекту можна дасягнуць толькі ўмелым выкарыстаннем як моўных, так і нямоўных сродкаў.
Праблема камічнага дастаткова эфектыўна вывучалася з пункту гледжання эстэтыкі і літаратуразнаўства. Нягледзячы на тое, што вербальныя сродкі стварэння камічнага з’яўляюцца аб’ектам вывучэння беларускіх лінгвістаў (В.І. Рагаўцоў, А.М. Шубадзёравай і інш.), лінгвістычныя метады даследавання сродкаў выражэння камічнага знаходзяцца ў стадыі станаўлення. У сувязі з гэтым падаецца актуальным пошук новых падыходаў да лінгвістычнага вывучэння камічнага ў паэтычных творах беларускіх пісьменнікаў.
Кожны аўтар па-свойму непаўторна карыстаецца мовай. Арыгiнальнасць, самабытнасць – неад’емныя рысы iндывiдуальнага аўтарскага стылю. Стыль Н. Гілевіча, яго почырк немагчыма зблытаць з iншым, бо ў iм вельмi ярка выяўляюцца асаблiвасцi светабачання, светаўспрымання паэта, яго характар, паводзiны. Для творчай манеры Н. Гілевіча характэрны багацце слоўнiка, мэтазгоднае i мэтанакiраванае ўжыванне моўных адзiнак усiх моўных узроўняў, iх стылiстычная апраўданасць. Пятрусь Макаль адзначаючы, што адной з характэрных асаблівасцей сатыры і гумару Ніла Гілевіча з’яўляецца яго сувязь з фальклорам, падкрэслівае: «Уражанне ўзмацняецца той сапраўды чароўнай моўнай стыхіяй, той слоўнай вынаходлівасцю, у якой паэт, здаецца, невычэрпны» [9, с. 5].
ГЛАВА 1 ТЭАРЭТЫЧНЫЯ АСНОВЫ ДАСЛЕДАВАННЯ КАМІЧНАГА
Феномен камічнага нязменна прыцягвае ўвагу шматлікіх даследчыкаў. Дадзеная з’ява знайшла сваё асэнсаванне ў самых розных гуманітарных навуках. Побач з класічнымі літаратуразнаўчымі, эстэтычнымі і філасофскімі тэорыямі існуюць таксама псіхалагічныя, лінгвістычныя, сацыяльна- і культурна-антрапалагічныя падыходы вывучэння феномена камічнага. Асобную нішу ў гэтым пытанні займаюць медыцына і матэматыка.
Праблему камічнага падрабязна разглядалі Арыстоцель, Жан-Поль, А. Шапэнгаўэр, А. Бэргсан, З. Фрэйд. У расійскай філасофіі і эстэтыцы пытанне вывучалі В.Г.Бялінскі, М.М. Бахцін, У.Я. Проп, Ю.Б. Бораў, А.У. Дзмітрыеў, А.А. Сычоў і іншыя.
У філасофіі і эстэтыцы распаўсюджана меркаванне, паводле якога камічнае адрозніваецца ад элементарна-смешнага сваёй сацыяльна-крытычнай скіраванасцю. У прыватнасці, эстэтык Ю.Б. Бораў сцвярджае, што «смешнае шырэйшае за камічнае. Камічнае – выдатная сястра смешнага. Камічнае спараджае сацыяльна афарбаваны, значны, адухоўлены эстэтычнымі ідэаламі, ‘светлы’, ‘высокі’ смех, які адмаўляе адны чалавечыя якасці і грамадскія з'явы і сцвярджае іншыя» [4, с. 10].
На думку А.В. Дзмітрыева, А.А. Сычова, смешнае і камічнае валодаюць агульным сэнсавым фонам, але адрозныя ў некаторых сваіх характэрных асаблівасцях. Іх можна разглядаць у якасці двух амаль сумежных адна з адной лагічных сфер. Вузкая вобласць смешнага, што выходзіць за межы камічнага, уключае ў сваю структуру смех як чыста фізіялагічную з’яву. Сфера камічнага, што выходзіць за межы смешнага, уключае ў сябе тыя з’явы, што ў большай або меншай ступені адпавядаюць структуры камічнага і пры гэтым не выклікаюць відавочнай смехавой рэакцыі. Да гэтай сферы можна аднесці рэзкую выкрывальную сатыру, намёкі, некаторую вастрыню, гістарычную абумоўленасць камічнага. Таму ў дадзеным выпадку можна гаварыць толькі пра смешнае або толькі пра камічнае. У большасці ж сітуацый сферы камічнага і смешнага супадаюць, таму падаецца магчымым выкарыстаць паняцці «смешнае» і «камічнае» ў якасці сінонімаў [14, с. 203].
Да праяў камічнага традыцыйна адносяць сатыру, гумар, іронію, сарказм, гратэск і г. д. Камічнае можа выяўляцца ў большасці відаў і жанраў мастацтва, але больш за ўсё яно характэрна для жанраў камедыі, буфанады, міма, капусніка, фарсу, скетча, кінакамедыі, фельетона, эпіграмы, пародыі, прыпеўкі, карыкатуры, шаржа. Камічнае можа выяўляцца ў форме анекдота, жарта, каламбура, а таксама ўзнікаць неўсвядомлена – у абмоўках, апісках, розных камічных непаразуменнях і памылках.
Хоць традыцыйна катэгорыя камічнага ўжываецца ў эстэтыцы ў адносінах да мастацтва, яе сэнс значна шырэйшы. Яна можа ўжывацца як агульнафіласофская катэгорыя ў адносінах да сацыяльных працэсаў, гісторыі, жыцця ў цэлым.
Да аналізу феномена камічнага паслядоўна звяртаецца літаратуразнаўства: разглядаецца жанравая структура, віды, прыёмы і іх рэалізацыя ў творчасці асобных пісьменнікаў ці асобных творах. Паміж даследчыкамі няма аднадушнасці ў вызначэнні асноўных катэгорый камічнага, што стварае пэўныя цяжкасці ў іх тыпалагічным вывучэнні. Нават на ўзроўні тэарэтычных даследаванняў дадзенай праблемы назіраецца нацыянальная спецыфіка. У «Гісторыі беларускай літаратуры» пад рэдакцыяй М.А. Лазарука слушнай падаецца думка аб тым, што «развіццё сатыры і гумару ў асобных нацыянальных літаратурах адлюстроўваецца таксама ў эстэтыцы і літаратурнай тэорыі. Большасць прац аб іроніі маюць французскае паходжанне. Нямецкія тэарэтыкі кіруюцца пры вывучэнні камічнага рознымі філасофскімі канцэпцыямі, распрацоўваюць дэдуктыўны метад, і за асноўны літаратурны від лічаць гумар. Рускі падыход у дадзенай праблематыцы пераважна індуктыўны, аб чым гаворыць Уладзімір Проп, і тут на першым месцы знаходзіцца сатыра»[12, с. 74].
Камізм у творах, як вядома, дасягаецца самымі рознымі спосабамі. Гэта стылістычныя фігуры (мімезіс, антытэза, алагізмы і інш.), тропы (перыфраза, метафара, эўфемізм, гіпербала, літота і інш.), фразеалагізмы (у тым ліку афарызмы, выслоўі, цытаты) і г. д. [28, с. 22].
Не апошняе месца ў арсенале камічнага займаюць і чыста моўныя сродкі. Да лексічных сродкаў стварэння камічнага адносяцца ўсе тропы, а таксама каламбур, парадокс, іронія, алагізм. Сярод тропаў варта вылучыць эпітэты – «словы, што вызначаюць прадмет або дзеянне і якія падкрэсліваюць у іх пэўную ўласцівасць, якасць» [35, с. 52]. Значнае месца ў творах пісьменнікаў адводзіцца метафарам – словам або выразам, якія ўжываюцца ў пераносным значэнні на аснове падабенства ў якіх-небудзь адносінах двух прадметаў або з’яў, і параўнанням – тропам, пабудаваным на супастаўленні дзвюх з’яў з мэтай растлумачыць адну з іх пры дапамозе іншай. Для стварэння камічнага эфекту часта ўжываюцца гіпербалы і літоты – вобразныя выразы, што ўяўляюць празмернаеперабольшванне (або пераменшванне) памеру, сілы, значэння і г.д. Да лексічных сродкаў стварэння камічнага вучоныя адносяць і іронію. Іронія – гэта «ўжыванне слова або выразу ў сэнсе, зваротным літаральнаму,з мэтай насмешкі» [35, с. 47].
ГЛАВА 2 ВЕРБАЛЬНЫЯ СРОДКІ СТВАРЭННЯ КАМІЧНАГА Ў ПАЭТЫЧНАЙ САТЫРЫ НІЛА ГІЛЕВІЧА
Даследаванне грунтуецца на агульнапрынятым разуменні камічнага «як мастацка-этэтычнай формы рэпрэзентацыі рэчаіснасці, канчатковая мэта якой заключаецца ў асуджэнні сацыяльна значнага аб’екта» [45, с. 1].
У сваю чаргу тэрмін «вербальныя сродкі» прадугледжвае праяўленне мовы ў дзеянні, у ім аб’яднаны, а не супрацьпастаўлены паняцці мовы і маўлення.
2.1 Лексічныя сродкі стварэння камічнага
Своеасаблівасць мовы твораў Н. Гілевіча вельмі добра выяўляецца ў адборы і складзе слоў і выразаў, у прыёмах і спосабах іх ужывання. Індывідуальны стыль Н. Гілевіча праяўляецца ў прынцыпах адбору і арганізацыі слоўнікавага матэрыялу, з якога аўтар стварае каштоўнасці агульнанацыянальнага значэння. Аўтар выдатна валодае адборам найбольш трапных і шырока вядомых народу слоў і выразаў і ў сваіх сатырычных творах перадае самыя разнастайныя функцыі гэтай народнай лексікі і фразеалогіі.
2.1.1 Сінонімы
Сінонімы як сродак выразнасці мовы актыўна выкарыстоўваецца беларускімі пісьменнікамі. Найвышэйшая ступень камізму дасягаецца, на думку В.У. Рагаўцова, калі ўлічваюцца лексіка-семантычныя і функцыянальна-стылістычныя фактары: «Чым больш сінонімы адрозніваюцца моўнай семантыкай… чым большы паміж сінонімамі стылістычна-экспрэсіўны кантраст, тым больш выразны камічны эфект яны выражаюць» [32, с. 151].
Ніл Гілевіч актыўна выкарыстоўвае сінонімы, у тым ліку і для стварэння камічнага эфекту (пададзены 28 адзінкамі, што складае 6,8 % ад агульнай колькасці фактычнага матэрыялу). У першую чаргу варта звярнуць увагу на выкарыстанне Нілам Гілевічам аказіянальных сінонімаў, утвораных шляхам складання. Гэтыя сінонімы перадаюць эмацыянальна-ацэначнае і стылістычна маркіраванае стаўленне суб’екта да рэчаіснасці. Так, у рамане «Родныя дзеці» сустракаем такія сінонімы: А ўсё ж яна не-не ды кіне // На баяніста зірк-пагляд [10, с. 31]; Не ўстрымаў усхліпу-плачу // Папёрлі слёзы з глыбіні [10, с. 46]; Якая ганьба-стыд, о божа! // Які канфуз! Ды пры людзях! [10, с. 33]. Тры дні мазгі мазоліў-трудзіў, // каб як найлепей напісаць [10, с. 31]; А ён сказаў: – Давацца дзіву // Няма чаго. Зірні-паглянь: // Народ не носіць габардзіну, // Народ апрануты ў паркаль! [10, с. 16].
Найбольшы сатырычны эфект назіраецца ад ужывання сінонімаў, пададзеных стылістычна зніжанай лексікай, якая дапамагае выкрыць заганныя якасці людзей: А тыя – шэльмы і праныры, // Хапугі, злыдні, прайдзісветы! [5, с. 24] ці з адначасовым ужываннем аўтарскага наватвора: Яму душу адкрыць ахвота – // Наросхрыст, насцеж, нарасхляб [10, с. 116]. Асобае месца ў творах Ніла Гілевіча займаюць сінонімы-выклічнікі: Мужык і жонка між сабой ва ўсім павінны сумяшчацца // Іначай – кранты і адбой! [10, с. 97].
Вялікая колькасць у паэзіі Ніла Гілевіча дзеяслоўных сінонімаў. Як правіла, метафарычныя выразы дзеяслоўна-прэдыкатыўнага значэння з экспрэсіўнай афарбоўкай з’яўляюцца сінонімамі дзеясловаў іншых стылістычных радоў. Дзеясловы фамільярна-экспрэсіўнай афарбоўкі ўзмацняюць гумарыстычнае адценне выказвання. Прывядзём некаторыя прыклады такіх сінанімічных радоў, якія прыналежаць да розных стыляў: Што ты ўзносіш? Што ты хваліш? // I куды ты цэліш-хіліш? [9, с. 27]; П’янчуга нейкі, вінадуй: // Яшчэ аблюмае, спаскудзіць // Абшыўку новую… [9, с. 77].
Дзеяслоўная фамільярная лексіка ў творах Н. Гілевіча з’яўляецца вобразнай і экспрэсіўнай і мае дакладнае стылістычнае прызначэнне. Пры канцэнтрацыі ў сказе некалькіх дзеясловаў ствараецца своеасаблівая гіпербалізацыя, якая дасягаецца семантычнай і колькаснай важкасцю ўжытых дзеясловаў і іх экспрэсіўнай выразнасцю.
Часта з мэтай выкрыцця адмоўных якасцей асобы ўжываюцца дзеясловы-сінонімы з адценнем гіпербалізацыі: Ляцелі жонкі, дочкі, цешчы, Дзядзькі і дзядзіны, швагры, I хто з бальніцы мог уцекчы – Джгаў – не дагналі дактары [11, с. 7]. Падобную ролю выконваюць і сінонанімічныя назоўнікі, значэнне якіх узмацняецца дзеясловам руху: Жыццё ж і дачніц турбавала. // Бывае, рана-ранічкой // Імчыць кабета з самазвала, // Уся – парыў і неспакой [11, с. 19].
Яскравы камічны эфект ствараюць сінонімы, якія адносяцца да розных стылістычных разрадаў, прычым асноўная роля такіх сінонімаў у тэксце – не толькі называць прадмет, з’яву, дзеянне і інш., але і характарызаваць іх: І прыпыніліся нарэшце // Ля клеткі з рослым шымпанзе. // Касмач стаяў і чухаў брыдка // Даўжэзнай лапаю жывот [10, с. 23]; Там рэдзьку з хрэнам ем ад пуза, // Турнэпсы ўволю храбашчу, // А як налопаецца Муза – // Да ночы вершамі трашчу! [6, с. 9];
З камічным адценнем ужыты міжстылёвы сінонім рыкнуць і гутарковы з адценнем грубасці раўнула ў наступным кантэксце Узмацняе камізм параўнанне жанчыны з ільвом: Раўнула– леў бы так не рыкнуў: – Хутчэй бяжы адсюль, разак! А то сцягну парткі, чырыкну – I ад цурбэлка – толькі знак!.. [11, с. 26].
ГЛАВА 3 ТРОПЫ ЯК СРОДАК ВЫРАЖЭННЯ КАМІЧНАГА Ў САТЫРЫЧНАЙ ПАЭЗІІ НІЛА ГІЛЕВІЧА
У слоўніку літаратуразнаўчых тэрмінаў М.А. Лазарук зазначае, што функцыянальнае прызначэнне тропаў у маўленні ў тым, што яны «пашыраюць магчымасці пазнання і адлюстравання жыцця, павялічваюць сэнсавую ёмістасць слова, узбагачаюць мову новымі адценнямі слоў, дапамагаюць пісьменніку ствараць яркія вобразы і праз іх выяўляць сваю ацэнку жыццёвых з’яў, свае адносіны да іх» [22, с. 150]. У сваю чаргу, В.П. Рагойша адзначае, што тропы «дапамагаюць лаканічна і вобразна выявіць сутнасць з’явы, індывідуалізаваць яе, даць ёй ацэнку» [40, с. 72].
Н.Э. Шандароха падае наступнае азначэнне тэрміна троп (грэч. tropos – ‘паварот, зварот, вобраз’) – словы ці моўныя выразы, што заснаваныя на ўжыванні не ў звычайным, прамым, а ў пераносным значэнні слоў з мэтай узмацнення выразнасці маўлення [47, с. 6]. Амаль гэтак жа дыфініцыю тропа вызначае А.А. Станкевіч: «словы або выразы, ужытыя ў пераносным сэнсе з мэтай дасягнення большай выяўленчай выразнасці маўлення» [41, с. 74].
Яшчэ ў антычнасці знакаміты рымскі аратар Марк Фабій Квінтыліян лічыў, што троп – такая замена ўласнага значэння слоў ці слоўнага звароту, дзе адбываецца ўзбагачэнне гэтага значэння. У даведніку В.М. Волкавай адзначаецца, што «механізм утварэння, а надалей і ўздзеяння тропа заснаваны на яго двухпланавасці, сумяшчэнні двух семантычных планаў. Ужыванне тропа заключае ў сабе сучасную рэалізацыю двух значэнняў:
1) літаральнага, ці агульнамоўнага;
2) іншасказальнага, пераноснага, сітуацыйнага (які адносіцца да канкрэтнага, дадзенага выпадку).
Сумяшчэнне гэтых значэнняў у троп і двазваляе ствараць з іх дапамогай вобраз [24, с. 256].
Неабходна заўважыць, што слоа «вобраз» у літаратуры часта ўжываецца ў значэнні тэрміна «троп». Такім чынам, у выказваннях з ужываннем тропаў у свядомасці адрасата і адрасанта абавязкова прысутнічаюць два семантычныя планы, два значэнні: прамое і пераноснае. Гэта з’яўляецца сведчаннем таго, што ў аснове ўспрыняцця тропаў ляжаць суадносіны пераносных (трапеічных) назваў з рэальнымі аб’ектамі – традыцыйнымі прадметамі, з’явамі, працэсамі і ўласцівасцямі. Інакш кажучы, у тропах на аснове нейкіх агульных рыс супастаўляюцца дзве з’явы, адна з якіх характарызуецца праз прыметы другой. Тропы ўзмацняюць выказване дзякуючы таму, што да іх лагічнага зместу дабаўляецца эмацыйна-экспрэсіўная афарбоўка (канатацыя).
Тропы ўжываюцца пераважна ў мастацкім і публіцыстычным маўленні. Разам з тым, яны характэрны для гутарковага, канфесійнага стыляў. Дастатковае абмежаванне ўжывання трапеічных сродкаў назіраецца ў навуковым і афіцыйна-дзелавым маўленні, якое патрабуе адназначнасці і дакладнасці ў выкладзе думак.
Да ліку асноўных тропаў як вобразных сродкаў маўлення адносяцца метафара, эпітэт, параўнанне, метанімія, сінекдаха, перыфраза, алегорыя, алюзія, іронія, каламбур, гіпербала, літота і інш.
У сучаснай стылістыцы і паэтыцы не сінуе адзінай агульнапрынятай класіфікацыі тропаў. Яшчэ ў старажытным Рыме аратары неаднойчы адзначалі, што паміж філолагамі і філосафамі вядуцца бясконцыя спрэчкі пра роды і віды тропаў, іх колькасць, а таксама суадносіны паміж сабой. Сярод мноства сучасных класіфікацый трапеічных сродкаў найбольш лагічнай, абгрунтаванай і зручнай для запамінання і ўжывання падаецца класіфікацыя, зробленая А.А. Станкевіч [41].
У межах дадзенага даследавання падаецца мэтазгодным разгледзіць трапеічныя сродкі стварэння камічнага, заснаваныя на мнагазначнасці слова, падабенстве, тоеснасці ці кантраснасці з’яў.
3.1 Тропы, заснаваныя на мнагазначнасці слова
Як зазначае А.А. Станкевіч, у аснове гэтай групы трапеічных сродкаў – полісемія лексічнай адзінкі, суіснаванне прамога і пераноснага значэнняў слова, якія рэалізуюцца ў пэўным кантэксце. Ужыванне мнагазначнага слова ў кантэксце, недастатковым для размежавання прамога і пераноснага значэнняў, прыводзіць да двухсэнсоўнасць, дваякага разумення сэнсу паведамлення і стварэння камічнага або іранічнага эфекту. У некаторых выпадках двухсэнсоўнасць ствараецца ў выніку сутыкнення некалькіх аманімічных або паранімічных лексічных адзінак, аднолькавых ці блізкіх па гучанні і розных па сэнсе. Найбольш цікавымі і паказальнымі ў гэтай групе з’яўляюцца каламбур і парадокс. У сатырычных творах Н. Гілевіча выяўлена 13 адзінак, што скаладае 3,1 % ад агульнай колькасці выяўленых сродкаў стварэння камічнага.
ЗАКЛЮЧЭННЕ
Даследаванні па пытаннях вывучэння сродкаў стварэння камічнага, навуковая тэрміналогія, прынцыпы і крытэрыі класіфікацыі моўных адзінак з’яўляюцца метадалагічнай асновай, на якой будуецца вывучэнне сродкаў стварэння камічнага ў творах Ніла Гілевіча.
Своеасаблівасць мовы твораў Н. Гілевіча вельмі добра выяўляецца ў адборы і складзе слоў і выразаў, у прыёмах і спосабах іх ужывання. Індывідуальны стыль Н. Гілевіча праяўляецца ў прынцыпах адбору і арганізацыі слоўнікавага матэрыялу, з якога аўтар стварае каштоўнасці агульнанацыянальнага значэння. Аўтар выдатна валодае адборам найбольш трапных і шырока вядомых народу слоў і выразаў і ў сваіх сатырычных творах перадае самыя разнастайныя функцыі народнай лексікі і фразеалогіі. У стылістычных адносінах яго мове ўласціва высокая мастацкасць, вострая дасціпнасць і выключная абаяльнасць.
У сатырычных творах Н. Гілевіча камічны эфект дасягаецца ўжываннем лексем з парушэннем фанетычных нормаў, з дапамогай выкарыстання арфаэпічных нерэгулярнасцей, памылак, а таксама падчас ужывання выклічнікаў. З дапамогай адзначаных прыкладаў фанетычных асаблівасцей аўтар стварае вобразы простых людзей, што дапамагае чытачу суаднесці сябе ці сваіх блізкіх з вобразамі з сатырычных твораў. Такі прыём дае аўтару магчымасць больш паспяхова знайсці у чытача водгук на тое, пра што апавядаецца ў вершах.
У творах Н. Гілевіча камічны эфект у асноўным дасягаецца шляхам выкарыстання выразных магчымасцей суфіксаў, у тым ліку суфіксаў суб’ектыўнай ацэнкі, а таксама праз выкарыстанне індывідуальна-аўтарскага (аказіянальнага) словаўтварэння.
Для стварэння камічнага ў сатырычных творах Н. Гілевіча выкарыстоўваюцца наступныя стылістычныя сродкі: сінтаксічны паралелізм, эліпсіс, паўторы, градацыя, антытэза. Дадзеныя сродкі дазваляюць аўтару стварыць непаўторную сатырычную афарбоўку вершаваных твораў, передаць тыя заганы асобнага чалавека ці ўсяго грамадства наогул, якія павінны быць выкрыты і асуджаны з дапамогай сатыры і гумару.
Да ліку асноўных тропаў як вобразных сродкаў маўлення адносяцца метафара, эпітэт, параўнанне, метанімія, сінекдаха, перыфраза, алегорыя, алюзія, іронія, каламбур, гіпербала, літота і інш.
Даволі пашыраным сродкам стварэння камічнага эфекту, заснаваным на мнагазначнасці слова, у паэтычных творах Ніла Гілевіча выступае іронія ў разнастайных яе праявах. Паэт удала і разнастайна выкарыстоўвае гэты прыём для найбольш ёмкага і яскравага праяўлення заган грамадства, а таксама недахопаў асобных з яго прадстаўнікоў. Каламбур таксама сустракаецца ў семантыка-паэтычнай прасторы пісьменніка, але значна радзей.
У сатырычных творах пісьменніка даволі часта можна назіраць антанамазію, што выражаная такімі лесемамі, як “шаманы”, “жвачны чалавек”, “даяры” і інш. Зрэдку сустракаецца ў паэтычных творах Ніла Гілевіча сінекдаха, што таксама спрыяе стварэнню камічнага адцення ў мастацкай прасторы тэксту.
Выкарыстоўваючы гіпербалу як адзін са сродкаў стварэння камічнага эффекту, Н. Гілевіч дасягае выключнай яркасці вобраза. Гэта заканамернае і неабходнае паэтычнае пераўвелічэнне фактаў служыць зброяй для асмяяння розных забабонаў людзей.
Выразнасць мастацкай мовы Н. Гілевіча ў значнай меры пабудавана на метафарызацыі, якая падпарадкавана сатырычнай накіраванасці сатырычных твораў. Параўнанні Гілевіча, узятыя з разнастайных абставін грамадскага і культурнага жыцця, падкрэсліваюць рэальнае ўспрыйманне жыцця і надаюць гумарыстычнае або сатырычнае адценне яго творам. Нечаканасць сумяшчэння аб’ектаў параўнання надае ім большую яскравасць, вобразнасць і гумарыстычнасць. Параўнанні гумарыста арганічна звязаны з сатырычнай накіраванасцю яго твораў.
Гіпербала прыцягваецца ў творы Н. Гілевіча як сродак парадыйнай перадачы вобразаў і мае канкрэтную матывіроўку, якая абумоўлена імкненнем да жыццёвай праўдзівасці. Карыстаючыся гіпербалай як мастацкім прыёмам сатыры, паэт раскрывае падзеі грамадскага жыцця ў канкрэтных малюнках і вобразах; гэта заканамернае і неабходнае пераўвелічэнне фактаў служыць Н. Гілевічу вострай сатырычнай зброяй. Выкарыстанне гіпербалы абумоўлена канкрэтнымі ідэйна-мастацкімі задачамі, якія ставіць перад сабою мастак.
Ніл Гілевіч ў стварэнні сатырычнага эфекту выкарыстоўвае антытэзу, каб праз супрацьпастаўленне больш выразна паказаць глыбінную сутнасць з’явы. Антытэза з’яўляецца дзейсным сродкам стварэння ідэй, надае думцы сілу і выразнасць. Найчасцей паэтычная антытэза заснавана на дамінантных семантычных апазіцыях, якія ўключаюць часавае, прасторавае супрацьпастаўленне, кантрастны паказ герояў твораў, іх учынкаў, пачуццяў, перажыванняў, процілеглы характар сацыяльных або прыродных з’яў і г.д
1. Анталогія беларускага народнага анекдота і жарта / Уклад. і прадм. А.С.Фядосіка. – Мінск: Ураджай, 2001. – 233 с.
2. Бахтин, М.М. Литературно-критические статьи / М.М. Бахтин. – М.: Художественная литература, 1986. – 541 с.
3. Беларуская граматыка. У 2-х ч. Ч. 1. Фаналогія. Арфаэпія. Марфалогія. Словаўтварэнне. Націск / АН БССР, Ін-т мовазнаўства імя Я. Коласа; [рэд. М.В. Бірыла, П.П. Шуба]. – Мінск: Навука і тэхніка, 1985. – 431 с.
4. Борев, Ю.Б. Комическое / Ю.Б. Борев. – М.: Искусство, 1970. – 273 с.
5. Вакуров, В.Н. Речевые средства юмора и сатиры в советском фельетоне / В.Н. Вакуров. – М.: Издательство МГУ, 1969. – 54 с.
6. Вашко, П. “Жартаўлівая сатыра або што такое гумар…”. Тэорыя сатыры і гумару // Роднае слова. – 1996. – №10.
7. Виноградова, И.Ф. Языковые средства сатиры автореф. дисс… канд. филолог. Наук. – Харьков, 1956. – 15 с.
8. Гапоненка, І. А. Лексіка беларускай літаратурнай мовы ХІХ – пачатку ХХ ст.: асаблівасці станаўлення і развіцця / І.А. Гапоненка. – Мінск: БДУ, 2012. – 307 с.
9. Гілевіч, Н. Кантора: Сатыра і гумар / Н. Гілевіч. – Мінск.: Мастацкая літаратура, 1989. – 166 с.
10. Гілевіч, Н. Родныя дзеці // Гілевіч, Н. Выбраныя творы / Н. Гілевіч. – Мінск: Кнігазбор, 2009. — С. 255 – 416.
11. Гілевіч, Н. Сказ пра Лысую гару / Н. Гілевіч. – Мінск.: Белфранс, 2003. – 48 с.
12. Гісторыя беларускай літаратуры: ХІХ – пачатак ХХ ст. / Пад рэд. М.А. Лазарука, А.А. Семяновіча. – Мн.: Выш. школа, 1998. – С. 61 –93.
13. Даніленка, І.Л. Прыметы, віды і роды камічнага як мастацкая з’ява / І.Л. Даніленка // Вестник Полоцкого государственного университета. Серия А. – 2008. – №1. – С. 109 – 112.
14. Дмитриев, А.В., Сычев, А.А. Смех: социофилософский анализ / А.В. Дмитриев, А.А. Сычев. – М.: Альфа-М, 2005. – 563 с.
15. Доўгаль, А. Функцыянальна-семантычныя сродкі выражэння эматыўнасці ў беларускай мове / А. Доўгаль // Веснік БДУ. Сер. 4. – 2005. – № 1. – С. 42-46.
16. Доўгаль, А. Сродкі выражэння эмоцый у сучаснай беларускай мове / А. Доўгаль. – Мінск: Тэхналогія, 2008. – 176 с.
17. Канавалава, І.С. Стылістычныя фігуры як сродак выражэння камічнага ў англійскіх і беларускіх антыпрыказках / І.С. Канавалава // Материалы научно-методической конференции преподавателей и сотрудников по итогам научно-исследовательской работы в 2010 году, Могилев, 3–4 февраля 2011 года / МГУ им. А.А.Кулешова; под ред. А.В.Иванова. – Могилев, 2011. – С. 104 – 107.
18. Кенька, М.П. Гумар / М.П. Кенька // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: у 5 т. – Мінск: БелСЭ, 1985. – Т. 2. – С. 231.
19. Кириенко, М.Ю. Макароническая речь как функция иноязычных вкраплений: автореф. дисс… канд. филол. наук / М.Ю. Кириенко. – Ростов-на Дону, 1992. – 23 с.
20. Коржева, П.Б. Язык юмора и сатиры: из истории развития речевых средств в создании комического эффекта в русской литературе / П.Б. Коржева. – Алма-Ата: Мектеп, 1979. – 120 с.
21. Лазарева, М.Е. Языковые средства выражения иронии (на материале норвежских публицистических текстов): автореф. дисс… канд. филол. наук / М.Е. Лазарева. – Москва, 2005. – 19 с.
22. Лазарук, М.А. Слоўнік літаратурзнаўчых тэрмінаў / М.А. Лазарук, А.Я. Ленсу. – Мінск: Нар. Асвета, 1996.
23. Лепешаў, І.Я. Лінгвістычны аналіз тэксту : вучэб. дапам. / І.Я. Лепешаў. - Мінск : Вышэйшая школа, 2009. - 287 с.
24. Лихачев, Д.С. Смех в Древней Руси / Д.С. Лихачев. – Л: Наука, 1984. – 236 с.
25. Мальдзіс, А.Я. На скрыжаванні славянскіх традыцый: Літаратура Беларусі пераходнага перыяду / А.Я. Мальдзіс. – Мн.: Навука і тэхніка, 1980. – 351 с.
26. Педагогическое речеведение: словарь-справочник / О.Н. Волкова [и др.]; под ред. Т.А. Ладыженской, А.К. Михальской. – 2-е изд., испр. и доп. – М.: Флинта, Наука, 1998.
27. Плешкунова, А.У. Моўныя прыёмы стварэння камічнага ў літаратурным творы (на матэрыяле ўстаўнога гумарыстычнага апавядання ў п’есе В. Дуніна-Марцінкевіча «Залёты») / А.У. Плешкунова // Беларуская лінгвістыка / гал. рэд. А.А. Лукашанец. – Мінск: Беларуская навука, 2012 . – С. 73 – 81.
28. Походня, С.И. Языковые виды и средства реализации иронии / С.И. Походня. – Киев: Наукова думка, 1989. – 128 с.
29. Рагаўцоў, В.І. Вербальнае выражэнне камічнага ў драме Якуба Коласа «У пушчах Палесся» / В.І. Рагаўцоў // Веснік Магілёўскага універсітэта. – 2007. – № 2 (3). – С. 93 – 98.
30. Рагаўцоў, В.І. Іншамоўныя ўкрапіны і іх роля ў стварэнні камічнага эфекту ў беларускай драматургіі / В.І. Рагаўцоў // Веснік Магілёўскага універсітэта. – 2001. – № 1 (8). – С. 90 – 92.
31. Рагаўцоў, В.І. Актуалізатары камічнага: тыпы, характарыстыка / В.І. Рагаўцоў // Веснік Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. – Сер. 3. – 2007. – №3.
32. Рагаўцоў, В.І. Вербальныя сродкі камічнага ў беларускай драмагургіі: канец XVI – пачатак XX стагоддзя / В.І. Рагаўцоў. – Магілёў : УА «МДУ імя А.А. Куляшова», 2012. – 260 с.
33. Рагаўцоў, В.І. Вербальнае выражэнне камічнага ў камедыі Уладзіслава Галубка «Пісаравы імяніны» / В.І. Рагаўцоў // Веснік Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. – Сер. 3. – 2007. – №1.
34. Рагаўцоў, В.І. Вербальныя сродкі камічнага ў драме Якуба Коласа «Вайна вайне» / В.І. Рагаўцоў // Веснік Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Сер. 3. – 2009. – № 1.
35. Рагаўцоў, В.І. Вербальныя сродкі стварэння камічнага ў камедыі «Несцерка» Віталя Вольскага / В.І. Рагаўцоў // Роднае слова. – 2011. – № 9. – С. 37 – 42.
36. Рагаўцоў, В.І. Вербальныя сродкі стварэння камічнага ў п’есе М. Цяцерскага «Доктар па прымусу» / В.І. Рагаўцоў // Веснік Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Сер. 3. Філалогія. Педагогіка. Псіхалогія. – 2011. – № 1.
37. Рагаўцоў, В.І. Каламбуры ў п’есах Уладзіслава Галубка / В.І. Рагаўцоў // Роднае слова. – 2012. – № 5. – С. 38 – 42.
38. Рагаўцоў, В.І. Маўленчае выражэнне камічнага ў беларускай драматургіі: аўтарэф. дыс… доктара філал. навук / В.І. Рагаўцоў. – Мінск, 2002. – 39 с.
39. Рагаўцоў, В.І. Маўленчае выражэнне камічнага ў беларускай драматургіі. Аўтарэферат дыс…. доктара філ. навук / В.І. Рагаўцоў. – Мінск: Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, 2002. – 40 с.
40. Рагойша, В.П. Паэтычны слоўнік / В.П. Рагойша. – Мінск.: Беларуская навука, 2004. – 576 с.
41. Станкевіч, А.А. Моўныя сродкі стварэння суб’ектыўна-ацэначнай канатацыі ў каляндарна-абрадавых песнях / А.А. Станкевіч // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі. – Мінск: Права і эканоміка, 2007. – С. 265–270
42. Станкевіч, А.А. Рыторыка: вучэб. дапам. / А.А. Станкевіч. – Мінск: РІВШ, 2010. – 316 с.
43. Телятникова, О.Н. Языковые средства выражения комической модальности (на материале произведений английской художественной литературы XVIII – XXI веков): автореф. дисс… канд. филол. наук.
44. Тлумачальны слоўнік беларускай мовы. [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступу: https://www.skarnik.by/litara-tsbm/%D0%90. – Дата доступу:
45. Тремасова, Г.Г. Языковые средства выражения сатирического смысла (английская и американская художественная литература и публицистика XX в.): автореф. дисс… канд. филол. наук / Г.Г. Тремасова. – Москва, 1979. – 26 с.
46. Чайка, Н.У. Спецыфікацыя мадальнасці ў канструкцыях з эліпсісам дзеяслова / Н.У. Чайка // Веснік БДУ. Серыя 4. – 2008. – № 1. – С. 38 – 41.
47. Шандароха, Н.Э. Рыторыка: тропы і фігуры маўлення / Н.Э. Шандароха. – Гродна: ГрДУ імя Я.Купалы, 2009. – 102 с.
48. Шубадзёрава, А.М. Каламбур у беларускай драматургіі: аўтарэф. дыс… канд. філал. навук / А.М. Шубадзёрава. – Гомель, 1998. – 17 с.
49. Шубадзёрава, А.М. Каламбур у беларускай драматургіі: метадычныя рэкамендацыі / А.М. Шубадзёрава. – Гомель, 1998. – 17 с.
50. Шур, В. В. Анамастычная лексіка ў беларускай мастацкай літаратуры / В. В. Шур.– Мінск, 2002. – 228 с.
51. Шчэрба, С.М. Станаўленне і развіццѐ сатырычнай традыцыі ў беларускай літаратуры: стылявыя плыні, жанравы аспект: манаграфія / С. М. Шчэрба; [навук. рэд. М.І. Мішчанчук]; Брэст: Выд-ва “Альтэрнатыва”, 2009. – 180 с.
52. Щербина, А. Сущность и искусство словесной остроты (каламбура). К вопросу о специфике языкового мастерства в русской советской комедии / А. Щербина. – Киев: Изд.во АН УССР, 1968. – 67 с.
Работа защищена на оценку "7" с одной доработкой.
Уникальность свыше 50%.
Работа оформлена в соответствии с методическими указаниями учебного заведения.
Количество страниц - 73.
В работе также имеется следующее приложение:
Приложение А Сродкі камічнага ў сатырычных творах Н. Гілевіча.
Не нашли нужную
готовую работу?
готовую работу?
Оставьте заявку, мы выполним индивидуальный заказ на лучших условиях
Заказ готовой работы
Заполните форму, и мы вышлем вам на e-mail инструкцию для оплаты