Бытавая лексіка у паэме Якуба Коласа Новая зямля:этналінгвістычны,лексіка-генетычны, словаўтваральны аспекты
БГУ (Белорусский государственный университет)
Диплом
на тему: «Бытавая лексіка у паэме Якуба Коласа Новая зямля:этналінгвістычны,лексіка-генетычны, словаўтваральны аспекты»
по дисциплине: «Белорусский язык»
2018
251.00 BYN
Бытавая лексіка у паэме Якуба Коласа Новая зямля:этналінгвістычны,лексіка-генетычны, словаўтваральны аспекты
Тип работы: Диплом
Дисциплина: Белорусский язык
Работа защищена на оценку "6" с одной доработкой.
Уникальность свыше 70%.
Работа оформлена в соответствии с методическими указаниями учебного заведения.
Количество страниц - 55.
Приложение 1 БЫТАВАЯ ЛЕКСІКА ПАВОДЛЕ ПАХОДЖАННЯ.
Приложение 2 СЛОВАЎТВАРАЛЬНАЯ ХАРАКТАРЫСТЫКА БЫТАВОЙ ЛЕКСІКІ Ў ПАЭМЕ ЯКУБА КОЛАСА “НОВАЯ ЗЯМЛЯ”.
Поделиться
УВОДЗІНЫ
ГЛАВА 1 БЫТАВАЯ ЛЕКСІКА ЛІНГВІСТЫЦЫ
1.1 Бытавая лексіка як аб’ект вывучэння лінгвістыкі
1.2 Бытавая лексіка ў паэме Я. Коласа “Новая зямля”: класіфікацыя паводле тэматычна-прадметнай характарыстыкі
ГЛАВА 2 АСПЕКТЫ ЎЖЫВАННЯ БЫТАВОЙ ЛЕКСІКІ Ў ПАЭМЕ “НОВАЯ ЗЯМЛЯ” Я. КОЛАСА
2.1 Этналінгвістычны аспект
2.2 Лексіка-генетычны аспект
2.3 Словаўтваральны аспект
ЗАКЛЮЧЭННЕ
БІБЛІЯГРАФІЧНЫ СПІС
ГЛАВА 1 БЫТАВАЯ ЛЕКСІКА ЛІНГВІСТЫЦЫ
Бытавая лексіка ўвогуле налічввае даволі значную колькасць лексічных адінак Нельга сказаць, што бытавая сфера мала прыцягвала да сабе ўвагу даследчыкаў: цікавасць да народнага побыту была пастаяннай і характэрнай для этнографаў, фалькларыстаў і лінгвістаў, у розныя часы распрацоўкай гэтага пытання займаліся Ю.А. Бельчыкаў [4], Р.А. Будагаў [6], У.У. Вінаградаў [12], Л. Войкаў [13], М.М. Грамыка [19], Г.П. Князькова [24], У.У. Маўродзін [32], Ю.А. Мізіс [37], Н.А. Міненка [38]. Важнае месца ў вывучэнні гэтага пытання займаюць працы Ф.І. Буслаева, Т.І. Вендзінай, М.М. Грамыка, І.І. Дубасава, Г.П. Князькова і інш.
І сёння з’яўляюцца шматлікія працы (дысертацыйныя даследаванні, манаграфіі, артыкулы і інш.), у якіх з розных бакоў характарызуецца бытавая лексіка С.В. Піскунова [43], Л.І. Чуістава [60].
1.1 Бытавая лексіка як аб’ект вывучэння лінгвістыкі
Бытавая лексіка неаднаразова станавілася аб’ектам вывучэння ў рамках розных навуковых напрамкаў. Асобныя групы гэтай лексікі разглядаліся ў працах рускіх лінгвістаў. Напрыклад, В.М. Прохарава даследавала склад, семантыку і лексіка-тэматычныя групы бытавой лексікі ў тэкстах помнікаў XV ст. [47]; Н.Э. Балоніна – назвы напояў, мясных і малочных прадуктаў харчавання, ежы ў рускай дзелавой пісьменнасці XV–XVI стст. [5]. Прадметам даследавання ў працы В.І. Невойт [41] з’яўляюцца назвы ежы і прадуктаў харчавання ў старажытнарускай мове. Сучасны падыход да вывучэння бытавой лексікі назіраем у працы А.І. Лявонавай «Лингвокультурологическая специфика кулинаронимов» [31], у якой даследуецца спецыфіка побытавай кулінарнай лексікі ў рускай, англійскай і французскай мовах.
Асобныя групы бытавой лексікі разглядаліся ў сучасных працах рускіх лінгвістаў, напрыклад, І.А. Касянковай («Лексико-семантическая группа существительных со значением «посуда» в современном русском литературном языке») [28], І.У. Кірэевай («Лексико-семантические и лингвокультурные особенности русской кухонно-бытовой лексики») [23] і іншых даследчыкаў. Так, І.У. Кірэева ў сваёй працы «Лексико-семантические и лингвокультурные особенности русской кухонно-бытовой лексики» праводзіць даследаванне лексіка-семантычных і лінгвакультурных асаблівасцей рускай побытавай лексікі [23].
У рэчышчы лінгвакультуралагічных распрацовак актыўна вядзецца вывучэнне канцэпта «ежа». Так, Е.У. Філіпава ў працы «Семантическая изотопия «еда» в художественном тексте (на материале малой прозы 60-80-х годов XX века)» даследавала дыстрыбуцыю апісанняў застолля і чаявання з пункту гледжання сацыяльных функцый ежы на матэрыяле малой прозы 60-80-х гг. XX ст. На думку Е.У. Філіпавай, на аснове сучасных лінгвістычных канцэпцый вельмі плённым з’яўляецца вывучэнне розных сувязей паміж семантычнай спецыфікай і сацыяльнымі, культурна-гістарычнымі фактарамі менавіта ў гэтай сістэме вузка спецыяльнай лексікі [59].
У рамках дысертацыйнага даследавання «Лингвокультурные характеристики немецкоязычного гастрономического дискурса» (2007) Н.П. Галаўніцкая даследавала намінатыўныя працэсы ў сферы штодзённага жыцця, звязаныя з культурай спажывання ежы і вербалізацыяй стэрэатыпаў паводзінасобнага народа [18].
Крытэрыі вывучэння семантычных і структурных асаблівасцей прадметна-бытавых найменняў акрэслены ў працы Г.У. Судакова «Критерии выделения и особенности организации лексических групп» [53]. Адзначаючы тое, што прадметна-бытавая лексіка адносіцца да этнаграфічных назваў у шырокім сэнсе слова, г. зн. слоў, якія абазначаюць прадметы, звязаныя з асаблівасцямі побыту, матэрыяльнай і духоўнай культуры таго ці іншага народа, аўтар падкрэслівае, што менавіта асаблівасці гэтых поняційных колаў знаходзяць адлюстраванне ў лексічным складзе той ці іншай мовы. Г.У. Судакоў падкрэслівае, што актуальнасць прадметна-бытавой лексікі ў паўсядзённых маўленчых зносінах патрабуе актыўнай працы па яе даследаванні з выкарыстаннем традыцыйных і новых метадаў.
Услед за Г.У. Судаковым В.Ю. Менезеш у даследаванні «Предметно-бытовая лексика чешского и русского языков в ономасиологическом аспекте» (2000) вызначае тэрмін «прадметна-бытавая лексіка» ў адзінстве двух пачаткаў: лексічнага (па адносінах да пэўнай сферы чалавечага жыцця і дзейнасці) і граматычнага (па адносінах да іншых груп лексікі матэрыяльнай культуры і побыту, што абазначаюць прадметы, якасці, дзеянніі г.д.). В.Ю. Менезеш адзначае, што «прадметна-бытавая лексіка – адна з найбольш жывых, дынамічных частак слоўнікавага складу, якая ўяўляе прыватную лексічную сістэму, з уласнай структурай» [41, c. 189].
ГЛАВА 2 АСПЕКТЫ ЎЖЫВАННЯ БЫТАВОЙ ЛЕКСІКІ Ў ПАЭМЕ “НОВАЯ ЗЯМЛЯ” Я. КОЛАСА
2.1 Этналінгвістычны аспект
Этналінгвістыка (англ. Ethnolinguistics; франц. Ethnolinguistique; іт. Ethnolinguistik; польск. Ethnolingwistykа), па найбольш распаўсюджаным вызначэнні, – навука, якая займаецца даследаваннем сувязяў паміж моўнымі і культурнымі з'явамі. Але за гэтым вонкава агульным вызначэннем паўстаюць досыць разнародныя ўнутраныя плыні, існаванне якіх робіць цалкам справядлівым заўвагу М. Жулкоўскага, які характарызуе этналінгвістыку як «шырокую даследчую сферу інтэрдысцыплінарнага характару з даволі нявызначанымі межамі». У этналінгвістыцы вылучаюцца дзве асноўныя пазіцыі:
- прадстаўнікі першай імкнуцца спасцігаць культуру праз мову (В. Гумбальдт, Ф. Боас, Э. Сепір і інш.);
- прыхільнікі другой ставяць перад сабой задачу вывучаць моўныя паведамленні ў культурным кантэксце (М.І. Талстой, А.А. Патабня, Ф. І. Буслаеў і інш.).
Сапраўды, адзін кірунак этналінгвістыкі набліжаецца па сваім прадмеце і мэтам даследавання да этналогіі (антрапалогіі) і займаецца даследаваннямі функцыянавання мовы як адной (хоць і вельмі спецыфічнай) з культурных падсістэм, здольнай пастаўляць інфармацыю пра іншыя падсістэмы.
Дадзены антрапалагічны падыход да вывучэння культурных працэсаў і з’яў у сучаснай культуралогіі актыўна развіваецца, што заснавана на шматгадовых культурна-антрапалагічных распрацоўках найбуйнейшых замежных вучоных мінулага стагоддзя, сярод якіх найперш вылучаюцца: Р. Бенедзікт, Ф. Боас, Дж. Мак-Ленан, Ю. Ліперт, М. Мід, Фр. Фрэзер, І. Чайлд і інш. Развіццё антрапалагічнага кірунку ў культурнай антрапалогіі непазбежна прывяло да неабходнасці вывучэння сувязі мовы і культуры.
Мовай культуры звычайна называюць тыя сродкі, веды, сімвалы, тэксты, формы, якія дазваляюць людзям арыентавацца ў прасторы культуры і ўступаць адзін з адным у камунікатыўныя (узаеманакіраваныя) сувязі. Яна з’яўляецца універсальнай формай асэнсавання рэальнасці, у якую арганізуюцца ўсе ўзніклыя або існуючыя ўяўленні, успрыманні, паняцці, вобразы і іншыя падобныя сэнсавыя канструкцыі (носьбіты сэнсу). Мова, з’яўляючыся “праблемай сэнсу культуры”, сiнтэзуе сацыяльныя, культурна-гiстарычныя, псiхалагiчныя, эстэтычныя аспекты жыцця чалавека. Але для таго, каб падзея культуры стала яе з’явай, яна павiнна быць пераведзена ў тэкст. Значыць, мова ўяўляе ядро сiстэмы культуры, менавiта пры дапамозе яе чалавецтва засвойвае каштоўнасцi, ацэнкi, уяўленнi – усё тое, што вызначае карцiну свету. Такiм чынам, мова культуры – гэта спосаб захоўвання i перадачы культуры ад пакалення да пакалення.
Асобае значэнне валодання мовай культуры ў тым, што яно дазваляе чалавеку ўключыцца ў культурны кантэкст, усвядомiць сваё месца ў iм, арыентавацца ў складаных i дынамiчных сацыякультурных працэсах. I чым вышэй узровень валодання мовай культуры, чым больш шырокi i разнастайны дыяпазон ведаў, уяўленняў аб культуры, тым вышэй здольнасць чалавека да ўспрымання i гармонii з навакольным светам, таму што мовы – гэта iероглiфы (у шырокім сэнсе – знакі-вобразы), у якiя чалавек умяшчае свет i сваё ўяўленне пра яго. Праз разнастайнасць моў для нас адкрываюцца багацце свету i разнастайнасць таго, што мы спазнаём у iм, i чалавечае быццё робiцца для нас шырэйшым, паколькi мовы ў выразных i дзейсных рысах даюць нам розныя спосабы мыслення i ўспрымання. Мова ўвасабляе асновы культуры: яе прадукт і структурныя элементы, умовы развiцця. I натуральныя, i штучныя, i другасныя мовы ёсць спецыфiчны знакавы спосаб фiксацыi, захавання, перапрацоўкi i трансляцыi культурнай iнфармацыi.
У працэсе даследавання моўнай карціны свету паступова і сфарміравалася лінгвакультуралогія, якая ўзнікла на стыку лінгвістыкі і культуралогіі. Важкі ўнёсак ў яе развіццё зрабілі прадстаўнікі фразеалагічнай школы В.Вараб’ёва, В. Маслава В. Тэлія і інш. Па меркаваннях В. Тэлія лінгвакультуралогія павінна даследаваць праявы культуры этнаса, што адбіліся і замацаваліся ў мове [56]. В. Вараб’ёва ў якасці аб’екта лінгвакультуралогіі вызначае “ўзаемасувязь і ўзаемадзеянне культуры і мовы ў працэсе яе функцыянавання і вывучэнне інтэрпрэтацыі гэтага ўзаемадзеяння ў адзінай сістэмнай цэласнасці” [14, с. 32].
Такіх поглядаў на яе аб’ект прытрымліваецца і В. Маслава [34]. У якасці адзінкі лінгвакультуралагічнага аналізу навукоўцы прапаноўваюць розныя адзінкі: культурны канцэпт, моўная карціна свету, лінгвакультурэма. Адзінкі мовы – гэта не проста словы, а словы, якія набылі сімвалічнае, эталоннае, вобразна-метафарычнае значэнне ў культуры і якія абагульняюць вынікі дзейнасці чалавечай свядомасці, замацаваныя ў міфах, легендах, рытуалах, абрадах, фальклорных і рэлігійных дыскурсах.
ЗАКЛЮЧЭННЕ
Аналіз літаратуры па праблеме даследавання дазваляе сцвярджаць, што і ў рускім, і ў беларускім мовазнаўстве існуюць розныя падыходы да вызначэння паняцця «бытавая лексіка», вызначэння лексіка-семантычных і тэматычных груп бытавой лексікі, асаблівасцей вывучэння яе праз прызму паходжання і культуры на матэрыяле мастацкіх твораў. Неабходна адзначыць, што нягледзячы на багаты спіс даследаванняў, прысвечаных бытавой лексіцы, на сёння з’яўляецца актуальным вывучэнне яе ў лексіка-генетычным і лінгвакультуралагічным аспектах, а на паэма Якуба Коласа «Новая зямля» застаецца невычэрпнай крыніцай лінгвістычнага матэрыялу для рознаўзроўневых навуковых пошукаў.
Побытавая лексіка ў паэме Я. Коласа “Новая зямля” прадстаўлена асноўнымі прадметна-тэматычнымі групамі: антрапаніміныя назвы (59 адзінак, 24 %); назвы флоры і фаўны (46 адзінак, 18,6 %); прадметаў хатняга побыту 17 % (42 адзінкі); назвы пабудоў і іх частак (35 адзінак, 26,3 %); назвы ежы і пітва (33 адзінкі, 13,3 %); назвы прылад працы (19 адзінак); назвы адзення і абутку (13 адзінак, 5,2 %). Дадзеныя групы ахопліваюць асноўныя аспекты сялянскага жыцця, увасабляючы побытавую лексіку паэмы Я. Коласа. Пры гэтым зазначым, што падчас аналізу была выяўлена адсутнасць лексікі, што звязаная з насякомымі.
Акрамя таго заўважым, што ў прадметна-тэматычнай групе “назвы пабудоў і іх частак” пераважаюць менавіта лексемы, што называюць часткі пабудоў. Група, што прадстаўляе назвы адзення і абутку, праяўляецца ў невялікай колькасці лексічных адзінак, амаль палова з якіх – гэта назвы жаноцкага і мужчынскага галаўных убораў. Прадметна-тэматыная група “назвы ежы і пітва” змяшчае ў сабе ў асноўным назсвы менавіта ежы. Пры гэтым, тут можна назіраць лексемы, што абазначаюць назвыя як звычайных, паўсядзённых страў, так і святочных. Што тычыцца назваў пітва, яны прадстаўлены даволі сцісла.
Назвы хатняга абсталявання прадстаўлены большасцю сваёй лексемамі, што абазначаюць посуд і тыя прылады, што належаць да кухні. Нешматлікімі прыкладамі прадстаўлена прадметна-тэматыная група “назвы прылад працы”, што падаецца крыху дзіўным, бо праца ў жыцці беларускага селяніна займала даволі значнае месца. Група намінатыўных адзінак флоры і фаўны прадстаўлена ў паэме шырока, але ж большасць з лексем маюць прыналежнасць да дзікай прыроды. Хатнія жывёлы і культурныя расліны прадстаўлены даволі сцісла, прычым адсутнічаюць назвы тых раслін, што вырошчваюцца побач з домам.
У паэме “Новая зямля” семантычным катэгорыям маё і чужое адпавядаюць дастаткова вялікія сінанімічныя рады лексем з рознай канатацыяй. Пры гэтым, агульнаславянская лексіка ў паэме Якуба Коласа «Новая зямля» налічвае 46 адзінак, што складае 32% ад агульнай колькасці намінацый. Да іх адносяцца назвы пабудоў і іх частак (царкоўка, кут, засценак і інш.), назвы адзення і абутку (падол, ануча), назвы ежы і пітва (сальца, квас, каша і інш.), назвы прадметаў хатняга быту (дзежка, скаварада, качарга і інш.), назвы прылад працы (лом, невад, волак і інш.).
Усходнеславянскія словы з’яўляюцца агульнымі для беларускай, рускай, украінскай моў. Усходнеславянская лексіка ў паэме Якуба Коласа «Новая зямля» налічвае 29 адзінак (20% ад агульнай колькасці). Да іх адносяцца назвы пабудоў і іх частак (хата, павець і інш.), назвы адзення і абутку (лапці, боты, хустка і інш.), назвы ежы і пітва (блін, здор, прысмакі і інш.), назвы прадметаў хатняга быту (саган, чарка), назвы прылад працы (цёрла).
Уласнабеларуская лексіка ў паэме Якуба Коласа «Новая зямля» налічвае 17 адзінак (што складае 12% ад агульнай колькасці). Да іх адносяцца назвы пабудоў і іх частак (прыгрэбнік, прыгуменне і інш.), назвы адзення і абутку (кучомка), назвы ежы і пітва (верашчака, мачанка і інш.), назвы прадметаў хатняга быту (чапяла, скрыня, калодка і інш.), назвы прылад працы (калатоўка, пострыжні і інш.).
Запазычанні ў паэме “Новая зямля” прадстаўлены паланізмамі, германізмамі, русізмамі, а таксама запазычаннямі з літоўскай мовы ў колькасці 103 адзінкі. Гэта складае 36% ад агульнай колькасці назваў прадметаў быту. Аналіз паланізмаў, што называюць бытавыя рэаліі, паказаў, што іх можна аб’яднаць у адпаведныя лексіка-семантычныя групы.
Большая частка бытавой лексікі ў паэме Якуба Коласа “Новая зямля” з’яўляецца невытворнай (115 адзінак; 49 %). Вытворныя лексемы прэзентуюць марфалагічны спосаб словаўтварэння (афіксацыю) – 74 адзінкі, 31 %. Суфіксальнае словаўтварэнне характарызуецца далучэннем да ўтваральнай асновы суфіксаў. Дадзены спосаб словаўтварэння вылучаецца ва ўсіх вызначаных намі вышэй прадметна-тэматычных групах. Адносна мала пашырана бязафікснае (нульсуфіксальнае) словаўтварэнне, якое сваімі асаблівасцямі адрозніваецца ад іншых спосабаў марфалагічнага ўтварэння слоў. Неабходна адзначыць, што ў межах дадзенага даследавання разглядаўся не словаўтваральны аспект бытавой лексікі, а менавіта лінгвакультуралагічны. Таму ў задачы даследавання не ўваходзіў разгляд дэрывацыйных магчымасцей вышэйпазначанай групы. Невытворнасць большасці лексем якраз і тлумачыцца лінгвакультуралагічным аспетам – старажытнасцю большасці слоў, якія абазначалі прадметы хатняга ўжытку.
1. Абабурка, М. Праблемы мастацкага стылю і мовы беларускай літаратуры / М. Абабурка // Беларуская мова і літаратура ў школе. – 1991. – №3. – С. 55.
2. Апресян, Ю.Д. Образ человека по данным языка: попытка системного описания / Ю.Д. Апресян / Вопросы языкознания. – 1995. – № 1. – С. 39.
3. Беларуская міфалогія: Энцыклапедычны слоўнік / [С. Санько і інш.]. – Мн.: Беларусь, 2004. – 592 с.
4. Беларуская мова : хрэстаматыя : вучэбны дапаможнiк / аўт.-уклад.: З.I. Бардзевiч, С.М. Балотнiкава, Ж.Я. Белакурская. – Мiнск: Юнипресс, 2005. – 592 с.
5. Болонина, Э.Н. Бытовая лексика в русской деловой письменности XV – XVI веков (наименования напитков, продуктов питания животного и молочного происхождения и пищи) / Э.Н. Болоніна. – М., 1978. – 205 с.
6. Будагов, P.A. История слов в истории общества / P.A. Будагов. – М.: Мысль, 1971. – 270 с.
7. Буслаев, Ф.И. Историческая грамматика русского языка / Ф.И. Буслаев. – М.: Наука, 1959. – 623с.
8. Валодзіна, Т. Семантыка рэчаў у духоўнай спадчыне беларусаў / Т. Валодзіна. – Мінск: Тэхналогія, 1999. – 167 с.
9. Варонька, Х.П. «Бытавая лексіка ў кнізе «Руф» Францыска Скарыны» / Х.П. Варонька // Беларускае слова: дыялектнае і запазычанае : зб. артык. па матэр. навук. чытанняў, прысвеч. памяці Е.С.Мяцельскай (Мінск, 26-27.04.2011) / пад агул. рэд. М.Р.Прыгодзіча. – Мінск: Права і эканоміка, 2011. – С. 22 – 25.
10. Варченко, Т.Г. Картина мира в интернациональных фразеологических единицах / Т.Г. Варченко. – Якутск, 1993. – 13 с.
11. Вендина, Т.И. Русские диалекты в общеславянском контексте (лексика) / Т.И. Вендина. – М.: Ин-т славяноведения РАН, 2009. – 532 с.
12. Виноградов, В.В. О языке художественной прозы / В.В. Виноградов // Избранные труды. – М., 1980. – 359 с.
13. Войков, Л. Сборник для описания Тамбовской губернии / Л Войков. – СПб., 1872. – 192 с.
14. Воробьева, В.В. Лингвокультурология: теория и методы / В.В. Воробьева. – М.: , 1997. – с. 331.
15. Гадамер, Г.-Г. Текст и интерпретация (Из немецко-французских дебатов с участием Ж. Деррида, Ф. Форгета, М. Франка, Г.-Г. Гадамера, Й. Грайша, Ф. Ларуэлла / Г.-Г. Гадамер // Герменевтика и деконструкция. Под. ред. В. Штермайера, Х.Франка, Б. В. Маркова. – СПб.: Алетея,1999 . С. 202- 242.
16. Ганцавіцкі краязнаўча-інфармацыйны партал [Электронны рэсурс] – Рэжым доступу: http://www.gants-region.info. – Дата доступа:
17. Гардзей Н. М. Культурна-бытавая дэталь у паэме Якуба Коласа “Новая зямля” :Слова класічная вышыня (да 130-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа).-Гродна: ЮрСАПрынт, 2012 – С. 31- 36
18. Головницкая, Н.П. Лингвокультурные характеристики немецкоязычного гастрономического дискурса / Н.П. Головницкая. – Волгоград: Нива, 2008. – 295 с.
19. Громыко, М.М. Традиционные нормы поведения и формы общения русских крестьян XIX века / М.М. Громыко. – М., 1986. – 275с.
20. Дубасов, И.И. Очерки из истории Тамбовского края / И.И. Дубасов. Тамбов: Юлис, 2006. – 785 с.
21. Иванова, Е.В. Структурно-семантические и лингвокультурные характеристики англоязычной бытовой лексики / Е.В. Ианова. – Самара, 2011. – 249 с.
22. Касцючык, В.М. Самабытныя моўныя адзінкі ў дыялектным і літаратурным кантэксце / В.М. Касцючык. – Брэст, 2013. – 124 с.
23. Киреева, И.В. Лексико-семантические и лингвокультурные особенности русской кухонно-бытовой лексики / И.В. Киреева. – Краснодар, 2005 – 163 c.
24. Князькова, Г.П. Русское просторечие второй половины 18 века. / Г.П. Князькова.– Л., 1974. – 253 с.
25. Коваль, В.И. Фразеология народной духовной культуры в деривационно-семантическом аспекте: Автореф. дис. На соиск. учён.степ. д-ра филол. наук: / БГУ. – Мн., 1999. – 37 с.
26. Колас, Я. Новая зямля. Паэма / Я. Колас. – Мінск: Беларусь, 1968. – 400 с.
27. Колас, Я. Новая зямля [Электронны рэсурс]. – Режым доступу: http://knihi.com/Jakub_Kolas/Novaja_ziamla.html. – Дата доступу:
28. Косенкова, И.А. Лексико-семантическая группа существительных со значением «посуда» в современном русском литературном языке / И.А. Косенкова. – Тамбов, 1999. – 267 с.
29. Кравченко А.И. Культурология: словарь. – М., 2000.
30. Крук Я. Сімволіка беларускай народнай культуры. – Мн., 2001.
31. Леонова, А.И. Лингвокультурологическая специфика кулинаронимов / А.И. Леонова. – Тверь, 2003. – 18 с.
32. Мавродин, В.В. Происхождение русского народа / В.В. Мавродин. – Л., 1978. – 184 с.
33. Масленікава, С.С. Германізмы ў дыялектнай мове Гродзеншчыны / С.С. Масленікава. – Гродна : ГрДУ, 2013. – 130 с.
34. Маслова, В.А. Лингвокультурология / В.А. Маслова. – М.: Издательский центр «Академия», 2001. – С. 208 .
35. Махонина, М.Н. Название мехов в памятниках деловой письменности XVII-XVIII веков / М.Н. Махонина. – М., 1987. – 225 с.
36. Менезеш, О.Ю. Предметно-бытовая лексика чешского и русского языков в ономасиологическом аспекте / О.Ю. Менезеш. – М., 2000. – 213 с.
37. Мизис, Ю.А. Заселение Тамбовского края в XVII XVIII вв. / Ю.А. Мизис. – Тамбов, 1990. – 32 с.
38. Миненко, H.A. Живая старина. Будни и праздники сибирской деревни / H.A. Миненко. – Новосибирск, 1989. – 137 с.
39. Міцкевіч, С. Назвы рыбацкіх прыладаў у творах Якуба Коласа / С. Міцкевіч // Роднае слова. – 2006. – № 5. – С. 85-86.
40. Навуменка, І.Я. Энцыклапедыя сялянскага жыцця / І.Я. Навуменка // Якуб Колас: нарыс жыцця і творчасці / І.Я. Навуменка. – Мінск, 1982. – С. 66 – 106.
41. Невойт, В.И. Названия пищи и продуктов питания в древнерусском языке / В.И. Невойт. – Киев, 1986. – 201 с.
42. Орлова, В.Д. Учебный материал по истории русской культуры и быта IX начала XX вв. Для учителей и учащихся / В.Д. Орлова. – Тамбов, 1994. –110с.
43. Пискунова, C.B. Поэтизация русского слова в тамбовских говорах / C.B. Пискунова // Наш край Тамбовский. – Тамбов, 1989. – С.79 – 83.
44. Полунина, Л.И. Лексика крестьянского быта в системе языковой культуры: на материале тамбовских говоров и творчества тамбовских писателей / Л.И. Полунина. – Мичуринск, 2008. – 300 с.
45. Полякова, H.H. История наименования напитков в русском языке XI-XVII вв. / Н.Н. Полякова. – М., 1983. – 233 с.
46. Преображенский, А. Этимологический словарь русского языка: В 2 т. / А. Преображенский. – М.: ЛКИ, 2010.
47. Прохорова, В.Н. Диалектизмы в языке художественной литературы / В.Н. Прохорова. – М.: Учпедгиз, 1957. – 237 с.
48. Прышчэпчык, А.М. Дыялектызмы ў паэме Я. Коласа «Новая зямля»: (Назоўнікі, прыметнікі, займеннікі) / А.М. Прышчэпчык / Белар. лінгвістыка. – 1983. Вып. 22.– С. 15 – 19.
49. Русско-белорусский словарь / Пад рэдакцыяй правадзейных членаў АН БССР Я. Коласа, К. Крапівы і члена-карэспандэнта АН БССР П. Глебкі. – М.: Дзяржаўнае выдавецтва замежных і нацыянальных слоўнікаў, 1953. – каля 86 000 слоў.
50. Садофьева, А.Ю. Культурно-бытовая деталь художественного текста/ А.Ю. Садофьева // Вестник Мос. ун-та. Сер. №19. Лингвистика и межкультурная коммуникация. – 2008. – №2. – С. 129 – 136.
51. Сарока, В.С. Прадметна-побытавая лексіка ў беларускіх народных казках / В.С. Сарока. – Мн., 1977. – 155 с.
52. Садоўская, А.Л. Беларуская этналінгвістыка ў кантэксце славістыкі // Працы кафедры сучаснай беларускай мовы. Вып. 3 / Пад рэд. А.Я.Міхневіча. – Мінск.: РІВШ, 2004. – С. 94-102.
53. Судаков, Г.В. Критерии выделения и особенности организации лексических групп / Г.В. Судаков // Лексические группы в русском языке XI-XVII вв. – М., 1991. – С. 28.
54. Сцяцко, П.У. Народная лексіка / П.У. Сцяцко. – Мн.: Навука і тэхніка, 1970. – 175 с.
55. Сцяшковіч, Т.Ф. Дыялектны слоўнік Гродзенскай вобласці / Т.Ф. Сцяшковіч. – Мн.: Навка і тэхніка, 1983. – 671 с.
56. Телия В. Н. Коннотативный аспект семантики номинативных единиц. — М.: Наука, 1986. — 143 с.
57. Тлумачальны слоўнік беларускай мовы: У 5- ці т. – Мінск: Беларус. Сав. Энцыклапедыя, 1977. – 1984.
58. Толстой, Н.И. Мысли Н.С.Трубецкого о русском и других славянских литературных языках / Н.И. Толстой // Язык и речь как объекты комплексного филологического исследования. – Калинин, 1981. – С. 98-119.
59. Трубачев, О.Н. Ремесленная терминология в славянских языках / О.Н. Трубачев. – М.: Мысль, 1966. – 390 с.
60. Филиппова, Е.В. Семантическая изотопия «еда» в художественном тексте (на материале малой прозы 60-80-х годов XX века) / Е.В. Филиппова. – Ставрополь, 2004. – 24 с.
61. Чуистова, Л.И. Древнейшее население Тамбовщины / Л.И. Чуистова. – Тамбов, 1982. – 113 с.
62. Чун Чин Ву. Предметно-бытовая лексика старославянского языка: сосуды, одежда, обувь, напитки и продукты питания / Чун Чин Ву. – М., 1999. – 218 с.
63. Шакун, Л.М. Словаўтварэнне / Л.М. Шакун. – Мінск: Вышэйшая школа, 1978. – 128 с.
64. Шаладонава, Ж.С. Фарбы быту і быцця ў паэме Якуба Коласа «Новая зямля» / Ж.С. Шаладонава. – Мінск: Беларуская навука, 2001. – 104 с.
65. Шкраба, І.Р. Слоўнік беларускай безэквівалентнай лексікі / І.Р. Шкраба. – Мінск: Беларус. Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2008. – 320 с.
66. Этымалагічны слоўнік беларускай мовы ў 13 т./ НАН Беларусі, Ін-т мовазнаўства імя Я. Коласа; рэдкал.: В.У. Мартынаў [і інш.]. – Мінск: Беларуская навука, 1978 – 2010. – 13 т.
67. Юрчанка, Г. Энциклопедия народной жизни / К 80-летию выхода в свет поэмы Я. Коласа “Новая земля” / Г. Юрченко / Нёман. – 2003. – № 7. – С. 140 – 145.
68. Юрэвіч, А.К. Стылістыка беларускай мовы / А.К. Юрэвіч. – Мн.: Вышэйшая школа, 1992. – С. 288.
Работа защищена на оценку "6" с одной доработкой.
Уникальность свыше 70%.
Работа оформлена в соответствии с методическими указаниями учебного заведения.
Количество страниц - 55.
Приложение 1 БЫТАВАЯ ЛЕКСІКА ПАВОДЛЕ ПАХОДЖАННЯ.
Приложение 2 СЛОВАЎТВАРАЛЬНАЯ ХАРАКТАРЫСТЫКА БЫТАВОЙ ЛЕКСІКІ Ў ПАЭМЕ ЯКУБА КОЛАСА “НОВАЯ ЗЯМЛЯ”.
Не нашли нужную
готовую работу?
готовую работу?
Оставьте заявку, мы выполним индивидуальный заказ на лучших условиях
Заказ готовой работы
Заполните форму, и мы вышлем вам на e-mail инструкцию для оплаты