Дзеяслоўныя формы ў складзе фразеалагізмаў беларускай мовы
ГГУ им.Ф.Скорины (Гомельский государственный университет)
Диплом
на тему: «Дзеяслоўныя формы ў складзе фразеалагізмаў беларускай мовы»
по дисциплине: «Белорусская филология»
2018
251.00 BYN
Дзеяслоўныя формы ў складзе фразеалагізмаў беларускай мовы
Тип работы: Диплом
Дисциплина: Белорусская филология
Работа защищена на оценку "9" без доработок.
Уникальность свыше 70%.
Работа оформлена в соответствии с методическими указаниями учебного заведения.
Количество страниц - 45.
В работе также имеется следующее приложение:
Приложение А Спрагальныя формы.
Поделиться
УВОДЗІНЫ
1. ФРАЗЕАЛОГІЯ. ФРАЗЕАЛАГІЗМЫ І ІХ ХАРАКТАРЫСТЫКА
1.1 Вывучэнне фразеалогіі ў мовазнаўстве
1.2 Агульная характарыстыка фразеалагізмаў
1.3 Аспекты вывучэння фразеалогіі беларускай мовы
1.4 Марфалагічная характарыстыка фразеалагізмаў
1.5 Сінтаксічная характарыстыка фразеалагізмаў
2. ЗМЕННЫЯ ФОРМЫ ДЗЕЯСЛОВА ЯК КАМПАНЕНТЫ ФРАЗЕАЛАГІЗМАЎ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ
2.1 Спрагальныя формы
2.2 Дзеепрыметнік як кампанент фразеалагізмаў беларускай мовы
3. НЯЗМЕННЫЯ ФОРМЫ ДЗЕЯСЛОВА ЯК КАМПАНЕНТ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ
3.1 Інфінітыў як кампанент фразеалагізмаў
3.2 Дзеепрыслоўе як кампанент фразеалагізмаў беларускай мовы
ЗАКЛЮЧЭННЕ
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ
ДАДАТАК
УВОДЗІНЫ
Фразеалогія – адна з найбагацейшых крыніц спазнання любой мовы. У ёй адлюстраваны высокакаштоўны досвед працоўнага і культурнага жыцця, звычаі, традыцыі, рэлігійныя погляды і г.д., што беларусы назапашвалі на працягу сваёй гісторыі.
Праз тое, што фразеалагічная сістэма мовы – з’ява неаднастайная і шматмерная, яна дае магчымасць вывучаць яе ў розных аспектах. Адным з актуальных і перспектыўных кірункаў даследавання фразеалагічнага пласта мовы з’яўляецца комплекснае вывучэнне фразеалагічных адзінак. Лінгвістычны аналіз фразеалагізмаў дазваляе глыбей спазнаць змястоўны бок мовы, раскрыць сістэмныя сувязі рознаўзроўневых моўных пластоў, а таксама вылучыць уплыў лінгвістычных і экстралінгвістычных фактараў на працэс фарміравання значэння адзінак мовы.
Разуменне фразеалогіі як складніку лексікону і аднясенне яе да аб’ектаў усіх відаў звышслоўных утварэнняў, што валодаюць намінатыўнай значнасцю, дазваляе разглядаць фразеалогію як вобласць лінгвістыкі, якая вывучае комплексныя знакі мовы.
Актуальнасць тэмы даследвання. Фразеалогiя вылучылася ў асобную мовазнаўчую дысцыпліну і стала самастойнай навукай толькі ў канцы ХХ стагоддзя. Яшчэ ў 60-я гады ХХ ст. лічылася, што яна знаходзіцца ў стадыі «скрытага развіцця». Фразеалагізмы пад рознымі назвамі (ідыёмы, прымаўкі і інш.) працяглы час разглядаліся ў рамках лексікалогіі як адно з яе пытанняў, прычым даволі сцісла. Нягледзячы на пiльную ўвагу лiнгвiстаў да фразеалогii, многiя праблемы даследавання фразеалагічных адзінак, iх семантыкi, структуры, функцыянавання ў творах мастацкай літаратуры, публіцыстыкі застаюцца маладаследаванымi.
Фразеалогія разглядае фраземы ў якасці пэўнай сістэмы суадносных і ўзаемазвязаных моўных адзінак. Нягледзячы на фармальную, сэнсавую, функцыянальную і іншую разнастайнасць, паміж фразеалагізмамі выяўляюца трывалыя сістэмныя сувязі і самі гэтыя моўныя адзінкі сістэматызуюцца, падзяляюцца на групы, тыпы, разрады.
Вывучэнне фразеалагізмаў адносіцца да тых сфер мовазнаўства, што вылучылася ў асобную мовазнаўчую дысцыпліну і стала фармавацца як самастойная навука ўсяго некалькі дзесяцігоддзяў назад. У 60-я гады лічылася, што яна знаходзіцца ў стадыі “скрытага развіцця”, а фразеалагізмы пад назвамі ідыёмы, прымаўкі і г.д. доўгі час сцісла разглядаліся ў рамках лексікалогіі ў якасці аднаго з яе пытанняў.
Перад абасабленнем фразеалогіі ў асобны лінгвістычны раздзел беларускага мовазнаўства быў пройдзены перыяд выяўлення, збірання і сістэматызацыі фразеалагічнага матэрыялу. Адным з першых устойлівыя народныя выразы зафіксаваў І. І. Насовіч у сваім “Слоўніку беларускай мовы” (1870), дзе яны падаваліся як ілюстрацыі пры апісанні слоў або як загалоўкі асобных слоўнікавых артыкулаў.
Як новая галіна беларускага мовазнаўства фразеалогія пачала фарміравацца ў 50-60-я гады мінулага стагоддзя (працы А. М. Базыленкі, Ф. М. Янкоўскага, А. С. Аксамітава і інш.). Асабліва інтэнсіўнае і рознабаковае даследаванне фразеалагізмаў літаратурнай і дыялектнай беларускай мовы пачалося з канца 70-х гадоў ХХ ст.
Перад фразеалогіяй, паводле А.С. Аксамітава, яшчэ стаяць свае спецыфічныя задачы. Сярод іх даследчык вылучае наступныя: “ускрыццё прычын узнаўляльнасці і ўстойлівасці фразеалагічных адзінак, змены значэнняў нераскладальных злучэнняў слоў, іх метафарызацыі, утварэння новых фразеалагічных сувязей” [аксам, с. 8].
Акрамя таго, даследаванню паходжання фразеалагізмаў, іх семантычных і стылістычных асаблівасцей, структурнай арганізацыі ў той ці іншай ступені прысвяцілі свае работы А. С. Аксамітаў, І. Я. Лепешаў, Ф. М. Янкоўскі, Л. М. Якшук, В. А. Ляшчынская, А. С. Садоўская, М. А. Даніловіч, У. М. Хлусевіч, У. І. Коваль і іншыя навукоўцы. Работы названых аўтараў сведчаць пра тое, што сувязь мовы з рэчаіснасцю асабліва яскрава праяўляецца ў фразеалагізмах, многія з якіх гістарычна звязаны са старажытнымі павер’ямі і ўяўленнямі, адлюстроўваюць духоўныя і культурныя здабыткі беларускага народа.
Фразеалагізмы складаюцца са слоў, утвараюцца на базе сінтаксічных адзінак, уласцівых беларускай мове. Нам стала цікава, якую ролю і месца ў складзе фразеалагізмаў займае і выконвае дзеяслоў, што з’яўляецца адной з самых пашыраных часцін мовы.
Мэта дыпломнай работы: вызначыць месца, ролю дзеяслова і яго дзеяслоўныя формы ў складзе фразеалагічных адзінак беларускай мовы.
Задачы курсавой работы:
1.дыпломнай фразеалагізмы як адметныя ад іншых устойлівых адзінак беларускай мовы;
2.Разгледзець тэарэтычныя аспекты вывучэння фразеалагізмаў;
3.Даць марфалагічную, сінтаксічную характарыстыку фразеалагізмам;
4.Вызначыць асаблівасці ўжывання дзеяслова праз выкарыстанне дзеяслоўных форм у складзе фразеалагічных адзінак беларускай мовы.
Актуальнасць дадзенай работы абумоўлена неабходнасцю больш дасканалага вывучэння аспектаў беларускай фразеалогіі. Унікальнась фразем заключана ў іх шматкампанентнай структуры, багатым зместавым плане, што непарыўна звязаныя паміж сабой. Сукупнасць фразеалагізмаў пэўнай мовы ілюструе яе багацце, разнастайнасць, сэнсавую глыбіню і разам з тым сведчыць аб моцным патэнцыяле на далейшае яе развіццё.
1. ФРАЗЕАЛОГІЯ. ФРАЗЕАЛАГІЗМЫ І ІХ ХАРАКТАРЫСТЫКА
1.1 Вывучэнне фразеалогіі ў мовазнаўстве
Пачынаючы з апошняга дзесяцігоддзя ХХ стагоддзя ў айчыннай і замежнай лінгвістыцы назіраецца тэндэнцыя да вывучэння пэўнай мовы ў яе культурным аспекце. Асаблівая ўвага пры гэтым адводзіцца выяўленню і аналізу нацыянальна-культурных канатацый фразеалагізмаў.
Фразеалагічныя адзінкі, адлюстроўваючы ў сваёй семантыцы працяглы працэс развіцця культуры народа, фіксуюць і перадаюць з пакалення ў пакаленне культурныя ўстаноўкі і стэрэатыпы, эталоны і архетыпы. Фразеалагізмы, паводле Ф.І. Буслаева, – своеасаблівыя «мікрасветы», якія змяшчаюць у сабе «і маральны закон, і здаровы сэнс, выяўленыя ў кароткім выслоўі, якія завяшчалі продкі ў кіраўніцтва нашчадкам» [Буслаев, с. 37].
Гэта душа ўсякай нацыянальнай мовы, у якой непаўторным чынам выяўляюцца дух і своеасаблівасць нацыі.
В.А. Маслава пры разглядзе фразеалагізмаў вылучыла наступныя гіпотэзы:
– у большасці фразеалагізмаў ёсць «сляды» нацыянальнай культуры, якія павінны быць выяўленыя;
– культурная інфармацыя захоўваецца ва ўнутранай форме фразеалагічных адзінак, якая, з’яўляючыся вобразным уяўленнем пра свет, надае фразеалагізму культурна-нацыянальны каларыт;
– галоўнае пры выяўленні культурна-нацыянальнай спецыфікі – выявіць культурна-нацыянальную канатацыю [Маслова, с. 36].
Фразеалогія з’яўляецца фрагментам моўнай карціны свету. Фразеалагізмы адрозніваюцца ад іншых намінатыўны адзінак тым, што яны ўзнікаюць у першую чаргу для таго, каб ацэньваць і выказваць суб’ектыўнае стаўленне да навакольнага свету, а потым ужо ацэньваць яго.
Праблема фразеалагічнага значэння пастаянна знаходзіцца ў цэнтры ўвагі лінгвістаў, і ў гэтай галіне назапашаны вялікі практычны і тэарэтычны вопыт. Сутнасць фразеалагічнай адзінкі вызначаецца пераважна семантыкай, структурай, суадносінамі з лексікай.
Пытанне аб фразеалагічным значэнні вырашаецца ў навуцы неадназначна. Адны навукоўцы адзначаюць, што фразеалагічныя адзінкі валодаюць лексічным значэннем, хоць адзначаецца і яго своеасаблівасць; іншыя – што фразеалагічнае значэнне, з’яўляючыся асаблівым тыпам моўнага значэння, заслугоўвае самастойнага апісання.
Разам з тым прадстаўнікі розных напрамкаў у фразеалогіі не адмаўляюць, што паміж фразеалагічным і лексічным значэннямі шмат агульнага. Лексічнае значэнне фразеалагізмаў мае знакавы характар і перадае не ўсе прыметы, уласцівыя пэўнаму прадмету, з’яве, дзеянню, а толькі найбольш істотныя, што дапамагаюць адрозніць адзін прадмет ад іншага. У фразеалагічным значэнні адлюстроўваюцца не толькі канкрэтныя рэаліі аб’ектыўнага свету, але і эмацыйна-ацэначнае стаўленне да іх, перадаюцца розныя аспекты самаацэнкі. Узнікненне фразеалагічных адзінак звязана з выражэннем розных мадальных ацэнак і адносін моўцы да прадмета маўлення. Фразеалагічнае значэнне з’яўляецца абагульненнем сацыяльна-эматыўнага вопыту, таму ўключана ў сістэму індывідуальных жыццёвых адносін, у сістэму дзейнасці індывідаў.
Адзначаныя аспекты знаходзяца ў аснове сучасных падыходаў да вывучэння фразеалагічных адзінак у лінгвістыцы, сярод якіх можна адзначыць этналінгвістычны, лінгвакультурны і антрапалагічны падыходы. На гэта звяртае ўвагу А.Л. Садоўская, адзначаючы, што «вынікам супярэчлівага, шматвектарнага развіцця мовазнаўства ў ХХ стагоддзі стала прызнанне прыярытэту ідэі сістэмнасці і антрапацэнтрызму ў вывучэнні мовы і пераход на антрапалагічную парадыгму даследавання, згодна з якой у цэнтры ўвагі знаходзіцца комплекс праблем, звязаных з узаемадзеяннем чалавека і мовы» [Садоўская, с. 36].
Паводле А.Л. Садоўскай, актуальнасць этналінгвістычнага аналізу фразеалогіі абумоўлена тым, што гэта сфера валодае магутным культуразнаўчым патэнцыялам:
1) фразеалагічны матэрыял дазваляе працаваць з этнакультурнай інфармацыяй;
2) фразеалагічныя адзінкі з’яўляюцца важным складнікам мадэлі свету, бо ў іх закадзіравана інфармацыя пра ўспрыманне чалавекам навакольнага асяроддзя;
3) фразеалогія ўзаемадзейнічае з іншымі сферамі традыцыйнай духоўнай культуры і арганічна ўпісваецца ў яе кантэкст [Садоўская, с. 37].
Як слушна зазначае А.Л. Садоўская, «этналінгвістычнае даследаванне, якое мае справу з двайным адлюстраваннем (фрагмента рэчаіснасці ў свядомасці носьбіта культуры і фрагмента свядомасці ў мове) павінна, з аднаго боку, вызначыць спецыфіку нацыянальна абумоўленага ўспрымання фрагмента рэчаіснасці ў свядомасці носьбіта культуры і, з другога боку, паказаць асаблівасці моўнай трансляцыі інфармацыі пра дадзены фрагмент рэчаіснасці» [Садоўская, с. 37].
Адна з задач фразеалогіі заключаецца ў тым, каб паказаць своеасаблівасць фразеалагічнага фонду ў якасці моўнай крыніцы інфармацыі пра духоўныя здабыткі народа. На вырашэнне гэтай і іншых задач і накіраваны даследаванні з галіны этнафразеалогіі – новага лінгвістычнага напрамку, які знаходзіцца на сумежжы фразеалогіі і этналінгвістыкі і вывучае ўстойлівыя моўныя адзінкі ў этнакультурным аспекце [Ковал, с. 3–5].
2. ЗМЕННЫЯ ФОРМЫ ДЗЕЯСЛОВА ЯК КАМПАНЕНТЫ ФРАЗЕАЛАГІЗМАЎ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ
Дзеяслоўныя фразеалагізмы – самая распаўсюджаная група сярод фразеалагічных адзінак. Іх асноўны кампанент можа быць выражаны як непасрэдна дзеясловам, так і ягонымі формамі – дзеепрыслоўем і дзеепрыметнікам. Акрамя таго, дзеяслоўны кампанент можа належыць і іншым групам фразеалагізмаў. Дзеяслоў як кампанент фразеалагізмаў можа адзначыць не толькі ў дзеяслоўных фразеалагізмах. Таму разгляд фразеалагізмаў і іх падача праводзіцца паводле тыпу, формы дзеяслова ў складзе фразеалагізмаў. А такімі з’яўляюцца інфінітыў, спрагальныя формы, дзеепрыслоўі і дзеепрыметнікі.
Крыніцай ілюстрацыйнага матэрыялу абраны “Слоўнік фразеалагізмаў” у 2-х тамах І. Я. Лепешава.
2.1 Спрагальныя формы
Найбольш пашыраная група фразем з дзеяслоўным кампанентам, які выспупае ў розных спрагальных формах. У сказе такія фразеалагізмы найчасцей выконваюць функцыю выказніка, змяняючы пры гэтым сваю спрагальную форму. Найчасцей ужываюцца пры дзейніку са значэннем асобы.
абводзіць (абкручваць) вакол (кругом) пальца -спрытна, хітра ашукваць, падманваць каго-н. - [лепеш1, с. 40-41] – абвёў, абвядуць.
абдымаць неабдымнае -ставіць рэальную задачу вельмі шырокага ахопу чаго-н. - [лепеш1, с. 41] – абдымаў, абдымаюць.
абламаць (збіць) рогі -уціхамірыць, утаймаваць, прымусіць каго-н. пакарыцца; сагнаць пыху, перамагчы - [лепеш1, с. 43] – абламаў, абламаюць.
адмыкаць адамкнёныя дзверы -настойліва даказваць, сцвярджаць тое, што даўно ўсім вядома і не выклікае пярэчанняў- [лепеш1, с. 69] – адмыкаю, адмыкаюць.
адпіць мазгі -у выніку п’янства страціць здольнасць нармальна паводзіць сябе- [лепеш1, с. 72] – адпіў, адпіваюць.
адпускаць гайкі - паслабляць патрабаванні да каго-н., рабіць іх менш строгімі- [лепеш1, с. 74] – адпусціў, адпускаюць.
валасы (волас) становяцца (падымаюцца, устаюць) дубам (дыба, дуба, дубка) -хто-н. адчувае моцны страх, жах- [лепеш1, с. 170] – станаўлюсь, становяцца.
вісець над душой -дакучаючы, патрабаваць неадкладнага выканання- [лепеш1, с. 198] – вісеў, вісяць.
выбіваць з галавы дур (дурасць, дурату) -строга ўздзейнічаючы, адвучваць каго-н. ад дрэнных звычак, схільнасцей і пад. - [лепеш1, с. 230] – выбіваю, выбіваюць.
выводзіць (выцягваць) на белы свет -даводзіць што-н. да ведама публікі; выкрываць- [9, с. 233] – выводжу, выводзяць.
Але сустракаюцца выпадкі ўжывання фразеалагізмаў і ў безасабовых сінтаксічных канструкцыях.
галава варыць (варыла) \ галава зварыць (зварыла) -хто-н. дадумваецца да чаго-н., прыходзіць да якога-н. вываду-[9, с. 233] – галава гарыць, галава закружылася.
даваць маху 1. -дапускаць памылку, памыляцца- 2. -кідацца науцёкі, імкліва ўцякаць- [9, с. 349] – даваць стракача.
загойваць (залечваць) раны -ліквідоўваць шкоду, страты, прычыненыя чым-н. - [9, с. 440] – сыпаць соль на раны.
закопваць свой -талент- у зямлю -губіць свае здольнасці, не даваць ім развівацца- [9, с. 450] – зямля папляла з-пад ног.
каламуціць (муціць) ваду 1. -свядома заблытваць якую-н. справу- 2. -уносіць разлад, беспарадак у адносіны паміж кім-н. - [9, с. 539] – таўчы ваду.
лезці на сцяну -крайне ўзрушвацца, раздражняцца, злавацца- [9, с. 642] – лезці ў вочы, лезці на ражон.
мераць адной меркай -меркаваць пра каго, што- н. зусім аднолькава, без уліку індывідуальных асаблівасцей- [лепеш2, с. 35] – мераць на адзін капыл.
падводзіць пад манастыр -хітрасцю, падманам ставіць каго-н. у цяжкае, непрыемнае становішча- [лепеш1, с. 181] – падводзіць міну.
стаць на вушы -выявіць актыўную, энергічную дзейнасць- [лепеш1, с. 629] – стаць на чале.
як у сук уляпіў (-ла, -лі) -сказаў вельмі дарэчы- [лепеш1, с. 786] – секануў як крапівою.
ЗАКЛЮЧЭННЕ
Сістэма мовы ў цяперашні час з’яўляецца прадметам даследавання многіх лінгвістаў. Павышаная ўвага да дадзенай тэмы выклікана агульнай цікавасцю да праблемы мовы і культуры, якая, у сваю чаргу, атрымала новы імпульс развіцця ў рамках існуючай цяпер новай, антрапалагічнай парадыгмы сучаснай лінгвістыкі. Дадзенае І. Я. Лепешавым азначэнне коратка змяшчае ў сабе асноўныя прыкметы фразеалагізма, што адрозніваюць яго ад іншых лексічных адзінак: устойлівасць; унаўляльнасць; структура, што складаецца з мінімум двух кампанентаў; спалучальнасць са свабоднымі лексічнымі адзінкамі; семантычная цэласнасць.
У шэрагу навуковых прац досыць грунтоўна разглядаюцца асобныя аспекты вывучэння фразеалогіі беларускай мовы (як народнай, так і літаратурнай), а таксама характарыстыкі фразеалагічных адзінак. Так, граматычны аналіз фразем быў зроблены М. А. Даніловічам, марфалагічныя характарыстыкі разглядае І. Я. Лепешаў, А. С. Садоўская. Несумненную цікавасць пры вывучэнні семантычнай характарыстыкі фразеалагізмаў уяўляюць даследаванні У. П. Жукава, А.У. Жукава, М. І. Лаўрова, В. С. Ахманавай і інш. Супастаўленнем фразеалагічных адзінак розных моў займаліся даследчыкі В. Г. Гаўрыловіч, С. К. Берднік, Т. Я. Шаўчэнка і інш.
Апрача тэрмінаў «агульнаславянскі», «усходнеславянскі», «уласна беларускі», даволі часта сустракаюцца і такія, як «агульны для ўсходнеславянскіх моў», «агульны для беларускай і ўкраінскай моў», «агульны для беларускай і польскай моў», «агульны для беларускай, украінскай і польскай моў», «агульны для ўсходнеславянскіх і польскай моў», «агульны для ўсходнеславянскіх, польскай і чэшскай моў».
Знешне, па сваёй будове фразеалагізмы падобныя або на разнастайнага характару злучэнні слоў, або на сказы
Паводле свайго катэгарыяльнага значэння большасць фразеалагізмаў суадносіцца з рознымі часцінамі мовы. Адпаведна яны аб’ядноўваюцца ў некалькі семантыка-граматычных разрадаў (тыпаў). Суадносячы фразеалагізм з пэўнай часцінай мовы, карыстаюцца трыма паказчыкамі: семантычным, марфалагічным і сінтаксічным. Па суадноснасці фразеалагізмаў з той ці іншай часцінай мовы вылучаюцца наступныя семантыка-граматычныя тыпы: назоўнікавыя, прыметнікавыя, дзеяслоўныя, прыслоўныя, мадальныя і выклічнікавыя. Самы шматлікі семантыка-граматычны тып фразеалагізмаў – дзеяслоўныя фразеалагізмы.
Фразеалагічныя адзінкі беларускай мовы (літаратурнай і размоўнай) ўяўляюць сабой шырокі лексічны пласт, што вызначаецца сваімі стылёвымі, марфалагічнымі, структурна-сінтаксічнымі і іншымі адзнакамі. Вывучэнне фразеалогіі як асобнага раздзела мовазнаўства яшчэ працягваецца, што абумоўлена пастаяннымі зменамі самой мовы, пераходнымі працэсамі паміж лексічнымі і фразеалагічнымі адзінкамі, іх сэнсавым, граматычным патэнцыялам.
Найбольш пашыраная група фразем з дзеяслоўным кампанентам, які выспупае ў розных спрагальных формах. У сказе такія фразеалагізмы найчасцей выконваюць функцыю выказніка, змяняючы пры гэтым сваю спрагальную форму. Найчасцей ужываюцца пры дзейніку са значэннем асобы.
Дзеепрыметнік – гэта неспрагальная форма дзеяслова, што абазначае прымету прадмета ці асобы паводле деяння. Дзеепрыметнік як форма дзеяслова сумяшчае ў сабе рысы дзеяслова і прыметніка. Таксама можа выконваць ролю выказніка, акалічнасці, сустракаюцца адносна рэдка.
Фразеалагізмы з інфінітывам у якасці дзеяслоўнага кампанента складаюць невялікую групу. Сінтаксічна такія спалучэнні характарызуюцца ўжываннем пры дзейніку са значэннем асобы, радзей – асобы і прадмета. Пры гэтым у спалучэнні прысутнічае дзеяслоў, здольны змяняць сваю форму
Нешматлікая група фразеалагічных выразаў, у кампанентным складзе якіх ужыты дзеепрыслоўі. Фразеалагізмы з такім кампанентам у сказе часта выконваюць функцыю акалічнасці, радзей – выказніка і азначэння.
1. Аксамітаў, А.С. Беларуская фразеалогія / А.С. Аксамітаў. – Мінск: Выш. шк., 1978. – 224 с.
2. Алефиренко, Н.Ф., Золотых, Л.Г. Проблемы фразеологического значения и смысла в аспекте межуровнего взаимодействия языковых единиц / Н.Ф. Алефиренко, Л.Г. Золотых. – Астрахань, 2004. – 295 с.
3. Березович, Е.Л. Русская топонимия в этнолингвистическом аспекте / Е.Л. Березовичю. – Екатерннбург, 1999. – 322 с.
4. Буслаев, Ф.И. Русские пословицы и поговорки, собранные и объяснённые. / Ф.И. Буслаев. – М.: Наука, 1954. – 625 с.
5. Виноградов, В.В. Об основных типах фразеологических единиц в русском языке / В.В. Виноградов // Избр. труды: лексикология и лексикография / В.В. Виноградов ; отв. ред. В.Г. Костомаров. – М.: Наука, 1977. – С. 140 – 161.
6. Виноградов, В.В. Основные понятия русской фразеологии как лингвистической дисциплины / В.В. Виноградов // Избр. труды: лексикология и лексикография / В.В. Виноградов ; отв. ред. В.Г. Костомаров. – М.: Наука, 1977. – С. 118 – 139.
7. Виноградов, В.В. Русский язык (Грамматическое учение о слове) / В.В. Виноградов. – М. – Л.: Гос. уч.-пед. изд-во М-ва просвещения РСФСР, 1947. – 784 с.
8. Груца, А.П. Параўнанне фразеалагічнага фонду беларускай мовы ў працэсе яе кантактавання з іншымі славянскімі мовамі / А.П. Груца // Веснік БДУ. – Мінск, 1944. – Серыя 4. – №2. – С. 35 – 38.
9. Даніловіч, М.А. Граматычная характарыстыка фразеалагізмаў / М.А. Даніловіч. – Мінск: Навука і тэхніка, 1991. – 110 с.
10. Жуков, В.П. Семантика фразеологическнх оборотов / В.П. Жуков. - М.: Просвещение, 1978. – 160 с.
11. Камароўскі, Я.М. Сучасная беларуская мова: Уводзіны. Фанетыка. Фаналогія. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія. Лексікалогія. Лексікаграфія. Фразеалогія. Фразеаграфія: Вучэб. дапам. / Я.М. Камароўскі, В.П. Красней, У.М. Лазоўскі і інш. – 2-е выд., дапрац. і дап.. – Мн.: Выш. шк. – 1995. – 334 с.
12. Каракіна, М.Г. Фразеалагізмы з найменнямі знешняга выгляду і характару чалавека і моўная карціна свету / М.Г. Каракіна //Актуальные проблемы филологии. Сборник научных статей. – Гомель. – 2011. – Выпуск 4. – С. 26 – 34.
13. Коваль, В.И. Фразеология народной духовной культуры в деривационно- семантическом аспекте / В.И. Коваль. – Мн., 1999. – 37 с.
14. Коваль, У.І. Чым адгукаецца слова: фразеалогія ў павер’ях, абрадах і звычаях / У.І. Коваль. – Мінск: Нар. асвета, 1994. – 48 с.
15. Лепешаў, І.Я. Катэгорыя трывання ў дзеяслоўных фразеалагізмах / І.Я. Лепешаў // Беларуская лінгвістыка. – 2010. – Выпуск 64. – С. 17 – 25.
16. Лепешаў, І.Я. Слоўнік фразелагізмаў. У 2 т. Т. 1. А – Л / І.Я. Лепешаў. – Мінск: Беларус. Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2008. – 672 с.
17. Лепешаў, І.Я. Слоўнік фразелагізмаў. У 2 т. Т. 2. М – Я. Выданне 2-ое, дапоўн. і выпр. / І.Я. Лепешаў. – Мінск: Беларус. Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2008. – 968 с.
18. Лепешаў, І.Я. Сучасная беларуская літаратурная мова: спрэчныя пытанні: Дапаможнік / І.Я. Лепешшаў. – Гродная: ГрДУ. – 2002. – 207 с.
19. Лепешаў, І.Я. У фразеалагічную скарбонку: Даведнік / І.Я. Лепешаў. – Гродна: ГрДУ. – 2004. – 149 с.
20. Лепешаў, І.Я. Фразеалогія сучаснай беларускаяй мовы: Вуч. дапам. для філал. ВНУ. – Мінск: выш. шк. – 1998. – 271 с.
21. Лепешаў, І.Я. Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў / І.Я. Лепешаў. – Мн. БелЭн. – 2004. – 448 с.
22. Ляшчынская, В.А. Ад паэтычнай метафары да фразеалагізма / В.А. Ляшчынская // Славянская фразеология в ареальном, историческом и этнокультурном аспектах: материалы ІІІ Междунар.науч. конф., Гомель, 7-8 октября 2003 г. / Гомел. гос. ун-т; редкол.: В.И. Коваль (отв. ред.) [и др.]. – Гомель, 2003. – С. 228 – 232.
23. Ляшчынская, В.А. Сучасная беларуская мова: фразеалогія: вучэб. дапам. / В.А. Ляшчынская. – Мінск : РІВШ, 2010. – 230 с.
24. Ляшчынская, В.А. Словы-саматызмы ў фразеалагізмах і чалавек / В.А. Ляшчынская // Слова ў паэзіі Янкі Купалы / В.А. Ляшчынская. – Мінск: Беларус. навука, 2004. – С. 50 – 64.
25. Маслова, В.А. Введение в лингвокультурологию / В.А. Маслова. – М.: Специализир. изд.-торговое предприятие «Наследие», 1997. – 206 с.
26. Маслова, В.А. Лингвокультурология / В.А. Маслова. – М.: Издательский центр «Академия», 2001. – 367 с.
27. Маршэўская, В.В. Фразеалагізмы са структурай сказа : манаграфія / В.В. Маршэўская ; пад рэд. праф. І.Я. Лепешава. – Гродна : ГрДУ, 2003. – 116 с.
28. Мокиенко, В.М. Образы русской речи: историко-этимологические очерки фразеологии / В.М. Мокиенко. – М.: Наука: Флинта, 2007. – 464 с.
29. Мяцельская, Е.С. Слоўнік беларускай народнай фразеалогіі / Е.С. Мяцельская, Я. М. Камароўскі. – Мінск: БДУ, 1972. – 320 с.
30. Осипова, А.А. Семантика и символика лексем со значением числа в русской, английской и французской языковых картинах мира (опыт сопоставительного исследования) / А.А. Осипова. – М., 2008. – 155 с.
31. Подюков, Н.А. Культурно-семантические аспекты народной фразеологии / Н.А. Подюков. – Пермь, 1996. – 355 с.
32. Постовалова, В.И. Лингвокультурология в свете антропологической парадигмы (К проблеме оснований и границ современной фразеологии) / В.И. Постовалова // Фразеология в контексте культуры / Отв. ред. В.Н.Телия. – М.: Языки русской культуры, 1999. – С. 55 – 61.
33. Потебня, А.А. Мысль и язык / А.А. Потебня. – К: СИНТО, 1993. – 189 с.
34. Садоўская, А.С. Фразеалагізмы-спалучэнні ў сучаснай беларускай мове / А.С. Садоўская; пад рэд. праф. І.Я. Лепешава. – Гродна: ГрДУ, 2003. – 118 с.
35. Садоўская, А.Л. Лінгвакультурны падыход да аналізу фразеалагічных рэсурсаў мовы / А.Л. Садоўская // Роднае слова. – 2008. – № 8. – С. 35 – 39.
36. Садоўская, А.Л. Паняцце моўнай карціны свету ў сучаснай лінгвістыцы і яе роля ў плане вывучэння нацыянальна-культурнай спецыфікі моўных адзінак / А.Л. Садоўская // Працы кафедры сучаснай літаратурнай мовы. – Мінск: БДУ, 2007. – Вып. 6. – С. 171 – 179.
37. Саўчанка, В.М. Беларуская лексіка і фразеалогія ў стылістычным аспекце / В.М. Саўчанка. – Магілёў : МДУ імя А.А. Куляшова, 2012. – 72 с.
38. Телия, В.Н. Русская фразеология. Семантический, прагматический и лингвокультурологический аспекты / В.Н. Телия. – М.: Языки русской культуры, 1996. – 285 с.
39. Токарев, Г.В. Концепт как объект лингвокультурологии (На материале репрезентаций концепта «Труд» в русском языке) / Г.В. Токарев. – Волгоград: Перемена, 2003. – 233 с.
40. Хваленя, М.В. Фразеалагізмы беларускай, польскай і ўкраінскай моў і іх адпаведнікі ў англійскай, нямецкай і французскай мовах / М.В. Хваленя // Рэспубліканскія купалаўскія чытанні: зб. нав. Прац. – Гродна, 2007. – С. 388 – 392.
41. Цiкоцкi, М.Я. Сугучнасць слоў жывых: Нататкі па стылістыцы мастацкай літаратуры / М.Я. Цікоцкі. – Мінск: Выд-ва Беларус. ун-та, 1981. – 191 с.
42. Чепасова, А.М. Семантико-грамматические классы русских фразеологизмов / А.М. Чепасова. – Челябинск: Челяб. гос. пед. ун-т, 2006. –144 с.
43. Юнаш, М.У. Саматычныя фразеалагізмы ў мастацкім маўленні: семантычны і функцыянальна-стылістычны аспекты (на матэрыяле беларускай драматургіі) / М.У. Юнаш. – Мінск, 2005. – 21 с.
44. Якшук, Л.М. Назоўнікавыя фразеалагізмы ў сучаснай беларускай літартурнай мове: дапам. / Якшук Л.М.; пад рэд. праф. І.Я. Лепешава. – Гродна: ГрДУ. – 2008. – 223 с.
45. Янкоўскі, Ф.М. Роднае слова./ Ф.М. Янкоўскі – Мінск: Выш. шк. – 1967. – 92 с.
46. Янкоўскі, Ф.М. Беларуская фразеалогія / Ф.М. Янкоўскі. – Мінск: Нар. асвета, 1981. – 79 с.
47. Янкоўскі, Ф.М. Беларускія прыказкі, прымаўкі, фразеалагізмы / Ф.М. Янкоўскі. – Мінск: Навука і тэхніка, 1992. – 491 с.
Работа защищена на оценку "9" без доработок.
Уникальность свыше 70%.
Работа оформлена в соответствии с методическими указаниями учебного заведения.
Количество страниц - 45.
В работе также имеется следующее приложение:
Приложение А Спрагальныя формы.
Не нашли нужную
готовую работу?
готовую работу?
Оставьте заявку, мы выполним индивидуальный заказ на лучших условиях
Заказ готовой работы
Заполните форму, и мы вышлем вам на e-mail инструкцию для оплаты