Акталагичная праблематика лирики Максима Танка
ГГУ им.Ф.Скорины (Гомельский государственный университет)
Диплом
на тему: «Акталагичная праблематика лирики Максима Танка»
по дисциплине: «Белорусская филология»
2018
251.00 BYN
Акталагичная праблематика лирики Максима Танка
Тип работы: Диплом
Дисциплина: Белорусская филология
Работа защищена на оценку "8" без доработок.
Уникальность свыше 50%.
Работа оформлена в соответствии с методическими указаниями учебного заведения.
Количество страниц - 53.
Поделиться
УВОДЗІНЫ
1 АСОБА М. ТАНКА, АСНОЎНЫЯ АСАБЛІВАСЦІ ЯГО ТВОРЧАГА СВЕТУ
2 АСАБЛІВАСЦІ АСЭНСАВАННЯ М. ТАНКАМ АНТАЛАГІЧНЫХ ПРАБЛЕМ У ЯГО ЛІРЫЦЫ
2.1 Канцэпт “жыццё – смерць” праз літаратурнае асэнсаванне М. Танкам
2.2 Месца чалавека ў гэтым свеце
2.3 Радзіма як вышэйшая каштоўнасць для М. Танка
2.4 Лірыка кахання М. Танка ў кантэксце сусветнай мастацкай прасторы
ЗАКЛЮЧЭННЕ
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ
УВОДЗІНЫ
Выдатны нямецкі асветнік XVIII стагоддзя І.-Г. Гаман бачыў вытокі паэзіі ў пачуццёва-вобразнай мове першабытных людзей. "Паэзія,– пісаў ён,– родная мова чалавечага роду, як садоўніцтва старажытней земляробства, жывапіс – пісьменнасці, спевы – дэкламацыі, прыпадабненне – вывадаў, абмен – гандлю. Глыбокім сном быў спакой іх продкаў; і іх рух – шалёнымі скокамі. Сем дзён сядзелі яны ў маўчанні і здзіўленні – і адкрывалі вусны – для крылатых слоў.
Адчуванні і страсці гавораць толькі вобразамі і разумеюць толькі іх. У вобразах заключаны ўвесь скарб чалавечага пазнання і дабрыні” [27, с. 539-540].
Вызначэнняў паэзіі – безліч, асабліва вобразна-метафарычных. Адны кажуць, што паэзія – гэта даўно чакаемае і своечасова сказанае слова, другія – наадварот – бачаць у паэзіі нечаканасць, якой дзівіць сапраўдная паэзія. Супярэчнасці тут, думаецца, няма: нечаканае і своечасовае, асабліва ў паэзіі, у мастацтве, часта супадаюць – пры ўсёй сваёй уяўнай супрацьлегласці. Жадаючы даць адчуць, што такое паэзія, сцвярджаюць, што гэта дотык да зямлі босай нагой. "Паэзія – у траве",– гаварыў Б. Пастарнак.
У гэтых вобразных азначэннях, несумненна, схоплены асобныя рысы паэтычнага феномена, якія характарызуюць яго ўласна эстэтычнае і грамадскае значэнне. Зрэшты, адно без другога, відаць, і не існуе, як не існуюць яны і без трэцяга моманту – нацыянальнага. Паэзія – носьбіт няўлоўнага кода гісторыі і духу народа, яго непаўторнага нацыянальнага характару. На ўсіх стадыях развіцця яна здзяйсняе закладзеную ў генетычным кодзе праграму духоўна-эстэтычнага ўдасканалення чалавека, імкнецца абнаўляць яго погляд на свет, ахоўваць любоў да жыцця. Паэзія, калі можна так сказаць, адно з пераканаўчых сведчанняў прысутнасці народа ў свеце, мастацка-эстэтычная форма яго грамадскай жыццядзейнасці, у якой адлюстроўваецца духоўнае быццё чалавечай асобы.
Усё гэта ў поўным аб'ёме тычыцца і нашай роднай беларускай паэзіі – плёну духоўнай творчасці народа, які здаўна жыў тут – у цэнтры Еўропы, на ўлонні Буга і Нёмана, Дзвіны і Дняпра, Прыпяці і Сажа і іншых вялікіх і малых рэк і азёраў, – гэта была і ёсць выразна акрэсленая этнагістарычная супольнасць, аб'яднаная агульнымі прыродна-ландшафтнымі і грамадска-культурнымі рысамі. У артыкуле "Хто мы такія?" М. Багдановіч пісаў: "Мы – трэці народ рускага кораня, завёмся беларусамі, і старонка наша завецца Беларусь. Есць паміж нас праваслаўныя, ёсць і каталікі, але народ з нас адзін, бо ўва ўсіх адна гаворка, адны звычаі, адны песні, адна вопратка, адзін лад жыцця" [7, 347-348].
Максім Танк вылучаецца сваёй арынінальнасцю, самабытнай індывідуальнасцю, яго творчасць крытыкамі і латаратуразнаўцамі даўно прызнаная значнай мастацкай з’явай у свеце сучаснай беларускай літаратуры, а таксама ў мастацкай літаратурнай прасторы славянскіх краін. А. Шасцінскі разглядаў творчасць М. Танка не толькі як творчасць выдантнага беларускага паэта, але і як аднаго з вялікіх майстраў мастацкага слова у сучаснай славянскай паэзіі. “Тое, што цяпер стварае беларускі паэт М. Танк, жыццёва важна і для выспявання новых мастакоўскіх з’ў у паэзіі рускай, украінскай, польскай, балгарскай…” [43]. Цікавымі падаюцца радкі А. Лойкі: “Няма паэта без біяграфіі – у Максіма Танка ёсць біяграфія. Няма паэта без божага дару – у Максіма Танка ўсеабдымны Божы дар. Няма паэта без фанатычнай думкі, у Максіма танка скразная фанатычная думка любові да роднага. І ён жа Максім Танк – паэт і традыцыйны і мадэрнісцкі, і класічна-ямбічны і верлібравы, і сентыментальна-пачуццёвы і “рацыяналістычна”-інтэлектуальны (рацыяналістычны ў сэнсе “сухаваты”). Песенна-народныя інтанацыі ў яго суседнічаюць з гекзаметрамі, формы японскай паэзіі з формамі польская фрашкі, а ўжо разгалінаванасць тэм і матываў – яна проста неймаверная ў сваім ахопе жыцця, гісторыі, ды не толькі свайго народа, культуры, духу, зноў жа не толькі свайго народа, не толькі народаў Еўропы, але і няблізкіх перш за ўсё народаў Азіі, Блізкага Ўсходу, кантыненту Лацінскай Амерыкі” [24].
Калі мець на ўвазе ўсю панараму творчых пошукаў М. Танка, асаблівасці і характар, дынаміку эвалюцыйнага развіцця яго паэзіі, паступальнага выхаду на многія сучасныя дасканальныя формы, то нельга не адзначыць, што яна ў той ці іншай ступені канцэнтруе ў сабе вузлавыя моманты важных гісторыка-культурных і сучасных духоўна-маральных тэндэнцый і памкненняў грамадства і чалавека.сапраўды, у ёй шматслойна перапляліся ў сваю чаргу выразна акцэнтаваныя гістарычныя і часава-прасторавыя праекцыі выяўлення багатага жыццёвага матэрыялу. Творчасць М. Танка напоўнена глыбокімі гуманістычнымі медытацыямі адносна сутнаснай наканаванасці чалавека і ягонага жыцця на зямлі, нашай сучаснасці, а таксама перспектыў будучага. Ягоная творчасць заключае ў сабе аспекты самабытнай мастацка-філасофскай тэорыі, выверанай светапогляднай сістэмы, сістэмы поглядаў і адносін аўтара да навакольнай дадзенасці і жыццеўладкавання. Шматстайныя спавядальныя формы паэтычнага тэксту вызначаюцца глыбінёй і значнасцю філасофска-аналітычнага зместу, духоўна-псіхалагічнай напоўненасцю эмацыянальных перажыванняў, шырынёй мастаца-творчага дыяпазону, поліфанічнасцю.
Разглядаючы творчасць М. Танка, нельга аставіць па-за ўвагай семантычна-структурны кампанент – найбольш часта паэт размаўляў з чытачом на філасофскія тэмы менавіта праз свабодны верш, праз радок верлібра. Як зазначае В.П. Рагойша, свабодны верш – гэта пераважна верш-развага, верш-роздум. Менавіта таму, відаць, асноўная мясціна яго бытавання – лірыка медытатыўная, філасофская. Прычым філасофская не як жанр. А як тэндэнцыя да філасофскага асэнсавання пэўнай падзеі альбо з’явы, якога бы парадку – прыватнага або грамадскага – яна ні была [29, с. 193].
1 АСОБА М. ТАНКА, АСНОЎНЫЯ АСАБЛІВАСЦІ ЯГО ТВОРЧАГА СВЕТУ
Максім Танк (Яўген Іванавіч Скурко) – пісьменнік вялікага таленту, глыбока нацыянальны і самабытны. Сапраўдны рыцар паэзіі, дакументаліст-празаік, перакладчык, вядомы грамадскі дзеяч, філосаф і лірык сусветнага маштабу. Яго паэзія ўвабрала ў сябе ўсе фарбы беларускай зямлі і слова, раскрыўшы іх непаўторнасць і прыгажосць. Творчасць аўтара выйшла за межы свайго часу, на рубеж новай эпохі – XXI ст.
Літаратурная спадчына Максіма Танка непарыўна звязана з родным нарачанскім краем, з пераломнымі момантамі гісторыі краіны і набалелымі праблемамі беларускага народа. Яна ўяўляе сабой велізарны свет разважанняў і асабістых перажыванняў аўтара. Інтымная лірыка прасякнута унутраным святлом пісьменніка, яго адчуваннем прыгажосці навакольнага свету, радасцю чалавечага існавання, сапраўднай любоўю і дабрынёй да людзей.
У кожнага аўтара ёсць свой куточак зямлі, праз прызму якой мастак глядзіць на свет. Для Максіма Танка гэта Нарачанскі азёрны край, вёска Пількаўшчына, дзе ён нарадзіўся. Радзіма была той крыніцай натхнення, што жывіла яго паэзію. Ён пісаў: “Я часта начую і днюю каля соснаў сваіх нарачанскіх, дзе ўсе беды мае, дзе ўсе радасці мае, дзе ўсе думкі мае” [38].
Асяроддзем, якое дапамагло раскрыцца паэтычнаму таленту Максіма Танка, стаў горад Вільня, дзе перакрыжоўваліся дарогі самых розных культур. Знаёмства з такімі асобамі, як Уладзімір Самойла, Адам Станкевіч, Рыгор Шырма, Ежы Путрамент, Генрых Дэмбіньскі, Ёнас Каросас, узбагачала паэта духоўна. Менавіта тут ён вучыўся, выдаў свае першыя кнігі “На этапах”, “Журавінавы цвет” і “Пад мачтай”, вёў падпольную барацьбу за вызваленне Заходняй Беларусі. Добра ведаючы польскую культуру, малады пісьменнік знаёміўся з вядомымі творамі еўрапейскай літаратуры.
Вялікая Айчынная вайна заспела пісьменніка ў Беластоку. Апошнім цягніком яму з сям'ёй удалося выехаць на Усход, у Саратаўскую вобласць. Там пачалася яго падрыхтоўка на курсах кадравых афіцэраў. Але кіраўніцтва рэспублікі камандзіравала паэта ў Маскву – спачатку для працы ў газеце “Советская Беларусь” (г. Масква), якую рэдагаваў Міхась Лынькоў. Газета прызначалася для беларускага насельніцтва і яе закідвалі ў нямецкі тыл на самалётах. З лета 1942 г. Максім Танк ужо працаваў у сатырычным выданні “Раздавім фашысцкую гадзіну”. У 1945 годзе выйшла кніга паэзіі “Рыхтуйце зброю”.
У 1948-1966 гг. Максім Танк становіцца рэдактарам галоўнага ў БССР часопіса “Полымя”. У гэты перыяд свайго жыцця пісьменнік раскрываецца не толькі як таленавіты аўтар, але і як выдатны арганізатар, абаронца маладых аўтараў, грамадскі дзеяч. На гэты ж час прыпадаюць і шматлікія паездкі пісьменніка ў складзе савецкіх дэлегацый за мяжу. Пісьменнік супрацоўнічае з дзеячамі іншых культур, абменьваецца вопытам, шмат перакладае на беларускую мову.
Максім Танк быў удзельнікам Першага сусветнага кангрэса прыхільнікаў міру. Ён наведаў практычна ўсе так званыя краіны народнай дэмакратыі, Злучаныя Штаты Амерыкі і Заходнюю Еўропу. Пісьменнік тройчы прадстаўляў інтарэсы савецкай краіны ў ААН. «Падарожнічаючы па розных краінах, я глыбока пераканаўся, што на зямлі акрамя дрэў, траў і кветак, усюды растуць і вершы. Я іх знаходзіў на ўсіх сваіх дарогах, на ўсіх кантынентах. Але самыя лепшыя я знаходзіў на роднай зямлі», успамінаў пісьменнік.
Танкаўская лірыка прыцягвала багаццем і арыгінальнасцю строфікі, разнастайнасцю рытмікі, інтанацыйнай выразнасцю. Лепшыя вершы паэта ў 1977 годзе былі перакладзены на рускую мову і ўвайшлі ў 28нік “Нарачанскія сосны”, за якую М.Танк быў адзначаны самай прэстыжнай у СССР літаратурнай узнагародай – Ленінскай прэміяй (1978). З цягам часу акрамя класічных формаў верша ён палюбіў філасофскі верлібр, падняўшы яго на самы высокі ўзровень. Максіма Танка заўсёды вылучала ўвага да ўсяго самага лепшага, што зроблена ў сусветнай паэзіі.
З 1966 па 1990 год аўтар узначальваў Саюз пісьменнікаў Беларусі, а таксама быў актыўным членам камісіі па літаратурных сувязях у СП СССР. Ён шмат сіл аддаў папулярызацыі літаратуры нацыянальных меншасцяў у складзе вялікай савецкай краіны. Як дэпутат Вярхоўнага Савета БССР сустракаўся з прадстаўнікамі розных народаў і падтрымліваў са многімі з іх сяброўскія адносіны. Творы М.Танка выходзілі асобнымі выданнямі на рускай, украінскай, літоўскай, латышскай, узбекскай, таджыкскай, казахскай, польскай, балгарскай, карэйскай і іншых мовах. Сам аўтар пераклаў больш ста шасцідзесяці паэтаў свету, што можа сведчыць не толькі пра маштаб яго творчай дзейнасці, але і аб шырокім абсягу інтарэсаў пісьменніка. Ш.Петефі, Н. Хікмет, Дж. Байран, А. Міцкевіч, Ю.Тувім, В. Бранеўскі, Ю. Славацкі, М. Горкі, У. Маякоўскі, А.Твардоўскі, Т.Шаўчэнка, І. Франко, П. Тычына, М. Рыльскі, М. Бажан, В. Сасюр, С. Тудор, Т. Цільвіціс, А. Венцлав, Э. Межэлайціс, Я. Судрабкалн, М. Кемпе – класікі і знакамітыя сучаснікі, творы якіх пераклаў М. Танк на беларускую мову.
У светаўспрыманні Максіма Танка ёсць адно вельмі важнае вымярэнне, па сутнасці, мера ўсіх мер, якой вызначаюцца ўсе высокія ісціны і эстэтычныя каштоўнасці – гэта глыбокая чалавечнасць.
Яркі талент, геніяльны паэт, мудры чалавек, ён назаўсёды застанецца не толькі ў беларускай, але і ў славянскай літаратуры зоркаю першай велічыні. Пачынаючы з першага паэтычнага 28ніка і да апошняга радка, Максім Танк пісаў адну вялікую кнігу, за якой стаіць мінулае, сённяшні дзень і будучыня нашага народа. Ён пакінуў беларусам унікальную, бясцэнную духоўную спадчыну, самабытнае слова, асветленае высокім талентам, мудрасцю, любоўю і дабрынёй да людзей. Ён жыў паэзіяй, верыў у яе жыватворную сілу.
2 АСАБЛІВАСЦІ АСЭНСАВАННЯ М. ТАНКАМ АНТАЛАГІЧНЫХ ПРАБЛЕМ У ЯГО ЛІРЫЦЫ
2.1 Канцэпт “жыццё – смерць” праз літаратурнае асэнсаванне М. Танкам
Е.С. Палеха адзначае, што “поэзия – это своего рода доступно изложенная философия; поэтов не просто слушают, им внимают” [26, с. 5]. Таму зварот да ідыястылю як спосабу вербалізацыі канцэптуальнай карціны свету актуальны не толькі з пункту гледжання індывідуальна-аўтарскага светаўспрымання, але і агульнамоўнага значэння.
У ХХI стагоддзі ужо напісаны значны шэраг навуковых прац, прысвечаных намінатыву канцэпта – “жыццё” [22, с. 6]. Аб'ём нацыянальнай канцэптасферы, змест яе канцэптаў і іх асэнсаванне ў тэкстах адлюстроўваюць лёс народа – носьбіта мовы. Цяжка не пагадзіцца з назіраннямі, што паказваюць на гістарычныя вехі, якія характарызуюць ХХ стагоддзе: сучасная мова прайшла цяжкія выпрабаванні разам з народам на шляху даўжынёю ў стагоддзе: ад Першай сусветнай вайны, дзвюх рэвалюцый 1917 г., Грамадзянскай вайны, станаўлення савецкага грамадства – да разбурэння Савецкага саюза і савецкага грамадства, пакутлівых спробаў станаўлення новага соцыума [23, с. 139]. Не шмат гадоў прайшло з часу напісання гэтых радкоў, і стогадовы шлях гісторыі прывёў да новай вайны, боль ад якой у нашых сэрцах сыходзіць крывёй новай ранай.
Кожнае пакаленне, якое перажыло жахі якой-небудзь вайны, лічыць яе апошняй. Але гісторыя, рухаючыся па спіралі, прымушае людзей перажываць зноў сацыяльныя катастрофы і ўсведамляць хісткасць нашага знаходжання ў гэтым свеце і, разам з тым, прызнаваць найвялікшую каштоўнасць чалавечага жыцця. Чым далей ад нас гістарычныя падзеі, тым ярчэй высвятляецца іх сэнс і значэнне. Спазнаючы гістарычныя заканамернасці, мы вучымся правільна ацэньваць і падзеі сённяшняга дня.
Амбівалентнасць біпалярнага канцэпта-апазіта «жыццё – смерць» нярэдка адзначаецца філосафамі: «Мир есть вечность в тлении, смерть в жизни и жизнь в смерти, бодрствование во сне, свет во тьме, во лжи истина, в печали радость, а в отчаянии – надежда» [32, с. 16].
Лінгвісты пры вывучэнні амбівалентнасці канцэпта «жыццё – смерць» робяць акцэнт на другім полюсе гэтай дыяды.
Аднак эксплікатары агульнанацыянальнай паняційнай сферы смерць шырока прадстаўлены ў ідыялексіконе паэтаў розных плыняў і кірункаў. Смерць і страшыць, і хвалюе, часам вітаецца, часта выклікае поўны глыбокай пашаны жах або здзіўляенне.
Часам смерць проста адмаўляецца: перарваная жыццё – гэта адсутнасць быцця.
У мове паэтаў ў цэлым адлюстроўваецца агульнае ўяўленне пра смерць, характэрнае для калектыўнай карціны свету і адлюстраванае ў трактоўках канцэпта. У тым ліку традыцыйнае як для паэзіі ў цэлым, так і для мовы асобных паэтаў вызначэнне ‘смерць як сон’:
Характэрна, што ў сучаснай лексікаграфіі адсутнічае тлумачэнне смерці як магчымасці пераходу ў іншае жыццё: ні ў адным тлумачальным слоўніку не прадстаўлены адпаведныя дэфініцыі. Але ў мове паэзіі, згодна са светаразуменнем, ўяўленне пра замагільнае, вечнае жыццё з'яўляецца вельмі важным.
Падобнае разуменне і паэтычнае тлумачэнне ўзыходзіць да хрысціянскіх традыцый асэнсавання быцця, бо пасля смерці пачынаецца жыццё вечнае. У слоўніку У.І. Даля смерць – “канец зямнога жыцця, скон, сепарацыя душы з целам, паміранне, стан аджылага. Смерць чалавека, канец цялеснага жыцця, пераход да вечнага, да духоўнага жыцця” [15]. Па Бібліі, смерць – таінства аддзялення душы і цела.
Смерць як пераход з зямнога, часовага, існавання ў быццё вечнае, палохае, дае надзею на неўміручасць, даруе вызваленне ад нягод жыцця зямнога, пазбаўляе ад пакут і г.д. Лексема смерць часта ўваходзіць у склад аб'ектных словазлучэнняў, якія носяць аказіянальны характар, гэта значыць становіцца ў паэтычных тэкстах аб'ектам жадання, пошуку, дасягнення і г.д.
Спазнаючы свет, апрыёрна прымаючы яго антынамічнасць, паэты нярэдка ствараюць вобразы-апазіцыі, здольныя ўсебакова апісаць супярэчнасці і парадоксы як знешняй іпастасі свету, так і ўнутранай, звязанай з перажываннямі, рэфлексіяй індывіда.
Адзіная прырода жыцця і смерці, як ні парадаксальна на першы погляд, актуалізуецца аўтарамі з дапамогай антонімаў: тутэйшы – іншы, святло дня – цемра начная і г.д.
Пастаяннае зрушэнне, перамену палярызацыі найважнейшай апазіцыйнай дыяды “жыццё – смерць” паэты апісваюць з незвычайнай філасофскай глыбінёй: знаходзяць агульныя рысы нават у іх «чужасці». А роля Творцы адводзіцца чалавеку: менавіта яму даводзіцца разбірацца ў складаных перапляценнях і вызначаць палярнасць членаў апазіцыі “жыццё – смерць”. Жыццё і смерць непарыўна звязаныя паміж сабой, адна з'ява і паняцце аб ім без другога не існуе.
У мове паэта аб'ектываваны характар нацыянальнага асэнсавання канцэпта «смерць» з’яўляецца часткай амбівалентнасці. Вобраз вайны (дух якой часта нябачна прысутнічае ў творах тых гадоў), праступае ў ментальным фоне, дэтэрмінуецца прачытанне і паэтычнае асэнсаванне падзей) з'яўляецца прычынай індывідуальна-аўтарскіх філасофскіх разважанняў пра жыццё і смерць і выступае каталізатарам актуалізацыі фрагмента моўнай карціны свету, прадстаўленай бінарным канцэптам «жыццё – смерць» у мастацкай прасторы паэтаў.
ЗАКЛЮЧЭННЕ
Яркі талент, геніяльны паэт, мудры чалавек, ён назаўсёды застанецца не толькі ў беларускай, але і ў славянскай літаратуры зоркаю першай велічыні. Пачынаючы з першага паэтычнага 28ніка і да апошняга радка, Максім Танк пісаў адну вялікую кнігу, за якой стаіць мінулае, сённяшні дзень і будучыня нашага народа. Ён пакінуў беларусам унікальную, бясцэнную духоўную спадчыну, самабытнае слова, асветленае высокім талентам, мудрасцю, любоўю і дабрынёй да людзей. Ён жыў паэзіяй, верыў у яе жыватворную сілу.
Жыццёвы і творчы вопыт народнага паэта Беларусі Максіма Танка можа даць нам адказы на многія загадкі творчасці: адкажа і на пытанне, чаму праца паэта мае права на высокую прэстыжпасць у грамадстве ва ўсе часы – змагарскія, вогпенныя і мірныя. Мастацкі талент не змарнаваўся, бо надзелены ім чалавек аказаўся светлым і моцным характарам, якому хапіла высакароднай мужнасці, каб звязаць свой лёс з барацьбой, з рэвалюцыяй, народам, радзімай, стаць гістарычнай асобай не толькі па праву тапенту, але і па праву грамадзянскіх заслуг.
Асоба мастака ў праграмных вершах паўстае як багатая індывідуальнасць, надзеленая творчым уяўпеннем, пакутлівай чуласцю ўспрымання і арганічна звязаная з магутнаю плынню духоўнай культуры чалавецтва. Як сапраўдная індывідуальнасць паэт з'яўпяецца постаццю ў чымсьці таямнічай, не да канца яснай нават самому сабе.
М. Танка займаюць пераважна агульныя праблемы эстэтыкі: сутнасць паэзіі як сродка пазнання жыцця і гуманістычнага выхавання чалавека, месца паэзіі ў скарбніцы духоўных каштоўнасцей чалавецтва. Яго хвалюе ўзросшая адказнасць паэзіі за будучае планеты і патрэба большага даверу да самога мастака, без чаго ён не здолее выканаць свайго творчага прызвання. Пытанні ж паэтыкі знаходзяцца ў праграмных вершах М. Танка на другім плане.
Стыль можа мяняцца на працягу творчасці, дапаўняцца новымі рысамі. Так здарылася і з Максімам Танкам. На пачатку дарогі ён прытрымліваўся рысаў рэалістычнага пісьма, быў прыхільнікам грамадзянскай паэзіі. Адсюль яго імкненне паказаць падзеі, факты такімі, якімі яны былі ў сапраўднасці. Зрок яго спыняўся на апісанні кожнай драбніцы побыту, аднаўленні ўсіх прыкметаў штодзённага жыцця, прыроды.
У канцы 50-х і наступныя гады паэзія Танка становіцца іншай параўнальна з ранейшай. Яна ўсё больш і больш арыентуецца на адлюстраванне вечных тэмаў чалавечага існавання, напаўняецца глыбокім зместам,ускладняецца.
Можна назваць такі стыль аналітычным, а паэзію, створаную з яго дапамогай, – роздумнай, філасофскай. Менавіта такой яна і становіцца ў Танка на заключным этапе яго творчасці.
Аб'ём нацыянальнай канцэптасферы, змест яе канцэптаў і іх асэнсаванне ў тэкстах адлюстроўваюць лёс народа носьбіта мовы. Цяжка не пагадзіцца з назіраннямі, што паказваюць на гістарычныя вехі, якія характарызуюць ХХ стагоддзе: сучасная мова прайшла цяжкія выпрабаванні разам з народам на шляху даўжынёю ў стагоддзе: ад Першай сусветнай вайны, дзвюх рэвалюцый 1917 г., Грамадзянскай вайны, станаўлення савецкага грамадства – да разбурэння Савецкага саюза і савецкага грамадства, пакутлівых спробаў станаўлення новага соцыума. Не шмат гадоў прайшло з часу напісання гэтых радкоў, і стогадовы шлях гісторыі прывёў да новай вайны, боль ад якой у нашых сэрцах сыходзіць крывёй новай ранай.
Спазнаючы свет, апрыёрна прымаючы яго антынамічнасць, паэты нярэдка ствараюць вобразы-апазіцыі, здольныя ўсебакова апісаць супярэчнасці і парадоксы як знешняй іпастасі свету, так і ўнутранай, звязанай з перажываннямі, рэфлексіяй індывіда. Кантэкстуальнае асяроддзе пры гэтым падкрэслівае канататыўную інверсію базіснай зоны канцэпта. У рэпрэзентацыі канцэпту-апазіцыі «жыццё – сьмерць» таксама назіраецца кнататыўная інверсія: смерць, што адмоўна ацэньваецца, пераходзіць у разрад станоўчаацэненых з'яў, а таму і ўспрымаецца, і апяваецца паэтам як карысць, якая экспліцыруецца арэолам сінтагмы:
Канцэпт жыццё-смерць, матыў адухаўлення, з’ўляецца скразным у сусветнай літаратурнай прасторы.
У М. Танка падобны вобраз сустракаецца ў вершы “Пігмаліён”. Паэт узнаўляе адмысловую, вельмі цікавую форму гутаркі з класікам. У пэўным сэнсе пасатак жывой размовы пісьменніка з класікам быў пакладзены першапачынальніам Адраджэння Дантэ, які ў дзвюх частках “Боскай камедыі” суразмоўцам (а таксама і правадніком свайго лірычнага героя па Пекле і Чыстцы) абраў старарымскага паэта Вергілія.
Судакрананне, праз якое перадаецца “новае жыццё”, гэта яшчэ адзін класічны вобраз. Максім Танк шукае і знаходзіць жыватворнае судакрананне з літаратурнай мастацкай прасторай. Чытаць, значыць дакранацца да душы іншага чалавека, творцы. Чытаць і дакранацца – знасыцб адчуваць, як перадаецца творчае гарэнне, “дух жывы”, “полымя жывое
Прызнаючы, што канцэптасфера пісьменніка «жывы» арганізм, сістэма, якая змяняецца нават пасля смерці яе дэміурга, падаецца магчымым вылучыць асноўныя абстрагавацца ўзроўні-канцэпты, у межах якіх можна абазначыць месца чалавека ў акаляючай рэальнасці: Сусвет – Зямля; чалавецтва – нацыя; Радзіма – грамадства; «іншы» «Я».
У зборніках паэта 60-80-х гадоў адчуваецца шырокае, свабоднае дыханне выдатнага мастака, яго сталы талент. Сапраўдны герой лірыкі М. Танка – "працоўны род". Чалавек у яго – носьбіт сацыяльнай і духоўнай гісторыі свайго народа. Свет паэта цесна звязаны з зямной рэальнасцю, але гэта свет мастака з уласцівай яму фантазіяй, рамантычнымі ўзлётамі, нечаканымі адкрыццямі. Ён умее маштабна думаць, трансфармаваць паэтычны вобраз, разгледзець вялікае ў малым, у асобнай дэталі – веліч усёй сапраўднасці. "Вечныя" паэтычныя формы абагачаюцца сучасным светаўспрыманнем. Жаданне знайсці паэтычнае ў самім жыцці патрабавала новага падыходу да катэгорыі паэтычнага. Усё гэта, зразумела, адлюстроўваецца ў стылі М. Танка.
1. Адамович, Г.Е. Поэзия Максима Танка: междисциплинарный контекст / Г.Е. Адамович // Наука в современном мире: материалы ІІІ Междунар. науч. практ. конф.: сб. науч. тр. / под ред. Г.Ф. Гребенщикова. – М., 2010. – С. 80–85.
2. Адамович, А. Додумывать до конца: Литература и тревоги века. – М.: Советский писатель, 1988. – 492 с.
3. Анталогія беларускай паэзіі: У 3 т. / Укл. А. Мальдзіс. – Мінск, 1993.
4. Арочка, М.М. Максім Танк: жыццё ў паэзіі / М.М. Арочка. – Мінск, 1984. – 272 с.
5. Багдановіч, М. Поўны збор твораў: У 3 т. / М.Багдановіч // Акад. навук Беларусі. Ін-т літ. імя Я. Купалы; Рэдкал. В.В. Зуёнак [і інш.].– Мінск: Навука і тэхніка, 1992–1995. – Т. 2. – 599 с.
6. Багдановіч М. Збор твораў: У 2 Т. – Мінск., 1968. – 432 с.
7. Беларуская літаратура XIX — пачатку XX ст.: Хрэстаматыя крытычных матэрыялаў. - Мінск, 1978. – 347 с.
8. Бельскі, А. Класікі і сучаснікі ў школе. / А. Бельскі. – Мінск: Аверсэв, 2005. – 351с.
9. Бугаёў, Д. Паэзія Максіма Танка / Д. Бугаёў. – Мінск: Беларуская навука, 2003. – 310 с.
10. Васильева, Г.М. Pars pro toto в «Фаусте» И.В. Гете / Г.М. Васильева // Всемирная литературв в контесте культуры: XV Пуришевские чтения: сб. ст. и материалов - 2014. - № 12. – С. 25-29.
11. Верабей, А.Л. Максім Танк і польская літаратура / А.Л. Верабей. – Мінск, 1984. – 120 с.
12. Гете, И.В. Собрание сочинений: пер. с нем.: в 10 т. / И.В. Гете; сост. Н. Вильмонт, Б. Сучков; под общ. Ред. Н. Вильмонта, Б. Сучкова, А. Аникста. – М.: Художественная литература, 1976. – Т. 2: Фауст: трагедия. – 509 с.
13. Гётэ, Ё.В. Фаўст: трагедыя: ч. 1-2 / Ё.В. Гётэ; пер. з ням. В. Сёмухі. – Мінск: Мастацкая літаратура, 1991. – 406 с.
14. Гніламёдаў, У. Лірыка / У. Гніламёдаў // Сучасная беларуская паэзія. – Мінск, 1970. – 411 с.
15. Даль В.И. Толковый словарь живого великорусского языка. [Электронный рэсурс]. – Рэжым доступу: http://slovonline.ru/slovar_dal/b-18/id-38362/smert.html. – Дата доступу
16. Данте, А. Божественная комедия / А. Данте. – Минск: Мастацкая літаратура, 1987. – 574 с.
17. Жураўлёў, В.П. Жывы голас літаратурнай класікі / В.П. Жураўлёў //Актуальныя праблемы літаратурнай адукацыі на сучасным этапе рэформы школы: зб. навук. арт. / нац. ін-т адукацыі; склад. А.І. Бельскі. М.Ф. Печанко. – Мінск, 2003. – С. 54-62.
18. Европейская поэзия ХVII века (“Библиотека всемирной литературы”. Серия первая). – М.: Художественная литература, 1977. – 587 с.
19. Зинченко В.Г. Зусман, З.И. Методы изучения литературы. Системный подход. – М.: Наука, 2002. – 200 с.
20. Каваленка, В.А. Вытокі. Уплывы. Паскоранасць / В.А. Каваленка. – Мінск, 1975. – 278 с.
21. Калеснік, У. Паэзія змагання: Максім Танк і заходнебеларуская літаратура / У. Калеснік. – Мінск, 1959. – 252 с.
22. Леденёва, В.В. Социальный пласт фрагмента русской языковой картины мира «Жизнь Женщины» // Фрагмент русской языковой картины мира «Жизнь женщины»: Коллективная монография / под. ред. В.В. Леденёвой. М.: МГОУ, 2013. – С. 185-197.
23. Лекант, П.А. Судьбы русского языка и русской речи в эпоху исторических потрясений // Русский язык в системе славянских языков: история и современность: Сб. науч. тр., посв. 80-летию МГОУ и 10-летию кафедры славянской филологии. Вып. 4. М.: МГОУ, 2011. С. 139-144.
24. Лойка, А. У Максіма Танка ёсць усё… / А. Лойка // Літаратура і мастацтва. – 1992. – 12 верасня.
25. Міцкевіч, У.А. Максім Танк у школе (дапаможнік для настаўніка). 2-е выд., пер. і дап. – Мінск, 1976. – 160 с.
26. Палеха, Е.С. Концепт добро в языке поэзии Серебряного века: Дис. … канд. филол. наук. Казань, 2007. 208 с.
27. Памятники мировой эстетической мысли: В 5 т. – М., 1964. Т. 2. – 423 с.
28. Рагойша, В.П. Паэтыка Максіма Танка / В.П. Рагойша. – Мінск, 1968. – 226 с.
29. Рагойша, В. Преодоленне барьера / В. Рагойша // Нёман. – 1973. – №4. – С. 179.
30. Розанов, В. Религия и культура // В. В. Розанов: [Сборник: 2 т. / Вступ. ст., сост., подгот. текста и примеч. Е. В. Баранова]. – М.: Правда, 1990. – T. 1. – 635 с.
31. Системный анализ и принятие решений: словарь-справочник: учеб. пособие / под общ. ред. В.Н. Волковой, В.Н. Козлова. – М.: Высш. Школа, 2004. – 614 с.
32. Сковорода, Г.С. Собрание сочинений: В 2 томах / Г.С. Сковорода. – М., 1973.
33. Танк, М. “Мне пару крыл дало юнацтва…”: выбр. лірыка / М.Танк; укл. В. Рагойшы. – Мінск: Маст. літ., 2003. – 479 с.
34. Танк, М. Збор твораў у 4-х тамах. – Мінск., 1965.
35. Танк М. Избранное. – Минск: Мастацкая літаратура», 1999. – 398 с.
36. Танк М. Избранные произведения: В 2 т. Пер. с бел. – М.: Художественная литература, 1971. – 345 с.
37. Танк М. Дарога, закалыханая жытам / М. Танк. – Мінск, 1976. – 187 с.
38. Танк М. Аўтабіяграфія / М. Танк // Пяцьдзесят чатыры дарогі. – Мінск, 1963. – 395 с.
39. Танк М. Прайсці праз вернасць / М. Танк. – Мінск, 1979. – 265 с.
40. Танк М. За маім сталом / М. Танк. – Мінск, 1984. – 174 с.
41. Танк М. Мой каўчэг / М. Танк. – Мінск, 1990. – 211 с.
42. Тимофеев, Л. Основы теории литературы: Учеб. пособие / Л. Тимофеев. – М.: Издательство «Просвещение», 1976. – 448 с.
43. Шестинский, О. Летопись народной жизни / О. Шестинский // Литературная газета, 1978. – С. 68 – 71.
44. Шекспир, У. Гамлет в русских переводах XIX-XX веков / У. Шекспир; сост. И.О. Шайтанова. – М.: Интербук, 1994. – 671 с.
Работа защищена на оценку "8" без доработок.
Уникальность свыше 50%.
Работа оформлена в соответствии с методическими указаниями учебного заведения.
Количество страниц - 53.
Не нашли нужную
готовую работу?
готовую работу?
Оставьте заявку, мы выполним индивидуальный заказ на лучших условиях
Заказ готовой работы
Заполните форму, и мы вышлем вам на e-mail инструкцию для оплаты