Старажытная Беларусь. Віленскі перыяд
Старажытная Беларусь. Віленскі перыяд
Мікола Ермаловіч – вядомы беларускі гісторык. Яго кніга “Старажытная Беларусь” уяўляе сабой працяг даследавання палітычнай гісторыі старажытных земляў Беларусі, прысвечаны аднаму з найбольш важных пэрыядаў беларускай гісторыі — віленскаму.
Кніга пачынаецца з раздзела пад назвай “Вільня”. Аўтар адзначае, што перыяд, які рушыў за Наўгародскім, працягваўся з 1316 да 1385 гг. Гэта час бурнага тэрытарыяльнага росту Вялікага Княства Літоўскага, што вывеў яго ў лік найбуйнейшых тагачасных еўрапейскіх краін.
Сталіца з Навагародка перамясцілася ў Вильню, якая на той час, па словах аўтара, “была галоўным асяродкам племя крывічоў на ўсходзе сучаснай Літвы” [с. 2].
У пошуках адказу на пытанне, чаму менавіта Вільня стала пераемніцай Новагародка як сталіцы дзяржавы, М. Ермаловіч прыводзіць звесткі аб гісторыі ўзнікнення гэтага горада, выяўленныя ў летапісах XVI ст., згодна якім Вільня была заснаваная Гедзімінам. Тут жа гісторык адзначае, спасылаючыся на В. і Е. Галубовічаў, што археалагічныя дадзеныя сведчаць, што Вільня ўзнікла не ў XIV ст., а значна раней, і была заснавана крывічамі. Аўтар надае вялікую ўвагу славянскаму паходжанню Вільні. Па яго словах, Вільня з’яўляецца спрадвечным беларускім горадам, таму перанясенне туды сталіцы падкрэслівала беларускі характар Княства – “Вільня, як крывіцкі горад, яшчэ больш садзейнічала беларускай каланізацыі балцкіх земляў і асіміляцыі іх насельніцтва” [с. 3].
Тут мэтазгодным Ермаловіч лічыць разгледзець ўмовы для ўзнікнення погляду на Вялікае Княства Літоўскае як дзяржавы літоўскай, дзе славянскія землі былі заваяваны літоўскімі князямі і знаходзіліся ў іх падначаленні, якія пачалі складвацца ў той жа час. Рэч у тым, што назва «Літва» пачала паступова пераходзіць з Верхняга Панямоння на ўсход сучаснай Літвы, выцясняючы адтуль старую назву «Аўкштайцію». Ермаловіч адзначае, абапіраючыся на сведкі, прадстаўленыя П. Дусбургам, што, тым не менш, у XIV ст. аўкштайцкія землі яшчэ не атаясамліваліся з Літвой. Але варта заўважыць, што хоць і паступова, назва «Літва» замацавалася ў Аўкштайціі, выцесніўшы адтуль ранейшае найменне. Новая назва пачала ўспрымацца тут як адвечная, што і прывяло да атаясамлівання гэтай Літвы са старажытнай.
Вяртаючыся да прычын пераносу сталіцы, аўтар даследавання адзначае, што, у адпаведнасці з археалагічнымі матэрыяламі Вільня да пачатку XIV ст. развілася ў такое значнае паселішча, што Гедзімін палічыў патрэбным перанесці сюды сталіцу дзяржавы.
Паколькі Гедзімін лічыцца цэнтральнай постаццю ў родзе вялікіх князёў літоўскіх, якія, пачынаючы з XIV ст., называліся Гедзімінавічамі, наступны раздзел, у назве якога стаіць пытанне “Якога яны роду?”, прысвечаны паходжанню гэтай дынастыі. З гэтай мэтай М. Ермаловіч звяртаецца да падання, зарэгістрыраванага упершыню Я. Длугашам, у якім адзначана, што “вялікія літоўскія князі і знакамітыя літоўскія роды паходзяць ад славутых рымлянаў, што, ратуючыся ад Нерона, прыплылі ў вусце Нёмана і пачалі прасоўвацца па гэтай рацэ далей” [c. 4]. У той жа час, анализуючы некаторыя рускія летапісы, Ермаловіч прыходзіць да высновы, што фактычна стаў роданачальнікам дынастыі вялікіх літоўскіх князёў, што, паходзіць ад полацкай дынастыі, князь Від.