Канцэпцыя нацыянальна-дзяржаўнага будаўніцтва ў публіцыстыцы Язэпа Лесіка і Янкі Купалы Эссе
БГУ (Белорусский государственный университет)
Эссе
на тему: «Канцэпцыя нацыянальна-дзяржаўнага будаўніцтва ў публіцыстыцы Язэпа Лесіка і Янкі Купалы»
по дисциплине: «История белорусский журналистики»
2021
Выполнено экспертами Зачётки c ❤️ к студентам
15.00 BYN
Канцэпцыя нацыянальна-дзяржаўнага будаўніцтва ў публіцыстыцы Язэпа Лесіка і Янкі Купалы
Тип работы: Эссе
Дисциплина: История белорусский журналистики
Работа защищена на оценку "9" без доработок.
Уникальность свыше 70%.
Работа оформлена в соответствии с методическими указаниями учебного заведения.
Количество страниц - 9.
Поделиться
Уводзіны
1 Асоба і творчая дзейнасць Я. Лёсіка
1.1 Жыццёвы і творчы шлях Я. Лёсіка, навуковыя здабыткі
1.2 Публіцыстычная дзейнасць Я. Лёсіка
2 Грамадска-палітычная і публіцыстычная дзейнасць Я. Купалы ў 20-я гг. 20 ст.
Заключэнне
Спіс выкарыстаных крыніц
Уводзіны
Пачатак 20 ст для беларускіх зямель стаў надзвычай складаным і супярэчлівым. З аднаго боку, узнялася і набірала свой моц хваля нацыянальнага адраджэння, адбываўся працэс самаіндэнтыфікацыі беларускага народа, які на працягу свайго існавання зведаў нямала пакут. А з другога – усе названыя падзеі адбываліся ў рэчышчы рэвалюцый 1905 і 1917 гг., падчас якіх быў канчаткова звержаны царскі рэжым у Расійскай Імперыі, а таксама Першай Сусветнай вайны. Аднак менавіта ў такі бурлівы, апантаны час з’яўляюцца насамрэч моцныя, мужныя людзі здольныя да барацьбы, здатныя словам натхняць свой народ, напаўняць сілаю і даваць надзею на лепшае будучае.
Актуальнасць дадзенай работы якраз заключаецца ў даследаванні публіцыстычнай спадчыны дзвюх выбітных асоб, якія стаялі ў цэнтры беларускага нацыянальна-адраджэнскага руху, – Язэпа Лёсіка і Янкі Купалы.
Лёс Язэпа Лёсіка не быў лёгкім, шмат давялося перажыць і на жыццёвым, і на творчым шляху: барацьба за незалежнасць роднага краю, грамадска-палітычная, агітацыйная дзейнасць чаргавалася з шэрагам арыштаў, высылак, палітычных ганенняў пачас царскага рэжыму на беларускіх землях; палітычныя праледаванні савецкай улады, арышт, высылка і ўрэшце нечаканая смерць. Аднак ідэі, пакладзеныя ў аснову яго публіцыстычных твраў, цікавяць і сёння сучаснікаў.
Постаць Янкі Купалы, безумоўна, адна з цэнтральных у беларускай літаратуры, яго спадчына – каларытны, самабытны пласт, які стаў здабыткам беларускага народа і сімвалам непераможнасці і незгасальнай веры ў лепшую будучыню.
Мэта дадзенай работы заключаецца ў літаратуразнаўчым даследаванні канцэпцыі нацыянальна-дзяржаўнага будаўніцтва ў публіцыстыцы Я. Лёсіка і Я. Купалы ў 20-я гг. 20 ст.
Аб’ектам работы з’яўляецца публіцыстычная спадчына Я. Лёсіка і Я. Купалы, а прадметам – канцэпцыя будаўніцтва нацыянальна-дзяржаўнага будаўніцтва ў выданнях названых аўтараў.
Пастаўленая мэта вымагае вырашэння наступных задач:
1) прасачыць значэнне жыццёвага і творчага шляху Я. Лёсіка;
2) прааналізаваць публіцыстычныя творы Язэпа Юр’евіча;
3) вылучыць адметныя рысы нацыянальна-адраджэнскага руху ў публіцыстыкі Я. Купалы.
1 Асоба і творчая дзейнасць Я. Лёсіка
1.1 Жыццёвы і творчы шлях Я. Лёсіка, навуковыя здабыткі
Беларускі нацыянальны грамадска-палітычны дзеяч, мовазнаўца, пісьменнік і педагог Язэп Лёсік быў дзясятым дзіцяці ў сям’і беззямельных сялян Хрысціны і Юрыя Лёсікаў. Яго палітычная дзейнасць пачалася даволі рана: ужо падчас вучобы ў Маладзечанскай настаўніцкай семінарыі праявіўся моцны, няўхільны нацыянальна-дэмакратычны, вызваленчы кірунак у поглядах і дзейнасці маладога чалавека, за што ён і быў адлічаны. Падцвердзіць званне настаўніка народнай школы яму ўдалося толькі Ноўгарад-Северску. Далей пачалася настаўніцкая дзейнасць на пасадзе выкладчыка рускай мовы, якая была цесна знітавана з палітычнай дзейнасцю, агітацыяй, “прасвятленне” сялянскага насельніцтва ў пытаннях нацыянальнага адраджэння. Наступствы не прымусілі сябе чакаць – Язэпа Юр’евіча арыштавалі і перавезлі на суд у Старадуб (Чарнігаўшчына). Але адтуль ён уцёк, і пачаўся час ымушаных вандровак. Аднак актыўнай грамадскай дзейнасці дзеяч не пакідае: прымае ўдзел у арганізацыі настаўнікаў-беларусаў у роднай Мікалаеўшчыне. Затым прыязджае да свайго старэйшага брата, які быў начальнікам станцыі Красноўка (Украіна). Але тут яго выкрываюць і тым самым вымушаюць ехаць далей. Ды толькі далёка з’ехаць не змог – яго арыштавалі і адправілі ў бестэрміновую высылку без права вяртання. У гэчы час Язэп Лёсік знаёміцца з Алесем Гаруном, сяброўства з якім працягнецца на ўсё жыццё.
Пасля перамогі Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. Я. Лёсік вяртаецца на Радзіму і шчыльна ўключаецца ў палітычную дзейнасць. Ён і яго паплечнікі востра адчувалі неабходнасць нацыянальнага вызвалення Беларусі, абвяшчэння яе незалежнасці і захаванне тэрыторыі, якая па праву гістарычнай спадчыны належала беларускаму народу. Язэп Лёсік выступаў за прызнанне Беларусі ў якасці аўтаномнай часткі Расіі са сваім парламентам і мясцовымі органамі самакіравання, быў членам дэлегацый да нямецкіх кайзераў падчас Першай Сусветнай вайны, удзельнічаў у перамовах з польскім бокам абы прызнанні незалежнасці беларукіх зямель і нават быў адным з прадстаўнікоў БНР, які папрасіў прэзідэнта ЗША аб прызнанні дзяржавы, палітычнай падтрымцы і абароне тэрыторыі пасля эвакуацыі нямецкіх войскаў. Як бачым, Язэп Юр’евіч быў апантаны ідэяй нацыянальнага адраджэнне, іншым часам, яго дзеянні выклікаюць неадназначныя пытанні аб карыснасці, выніковасці зробленых ім крокаў, але верагодна, што яго рашэнні – “крык адчаю”, непахісная вера ў правільнасць і справядлівасць сваёй пазіцыі, жаданне дасягнуць пастаўленай мэты любымі сродкамі.
Але ў 20-я гг. Язэп Лёсік пасля беспаспяховасці ўсіх праектаў прызнае савецкую ўладу і, здаецца, хоча спакойнага жыцця. “Не малую, відаць, ролю ў далейшым лёсе Язэпа Лёсіка, які становіцца таксама членам Тэрміналагічнай камісіі пры Наркамаце асветы БССР, адыграў і Ігнатоўскі, які з 1921 г. заняў пасаду наркама асветы БССР” [1,с. 96].
2 Грамадска-палітычная і публіцыстычная дзейнасць Я.Купалы ў 20-я гг. 20 ст.
Класік беларускай літаратуры Янка Купала атрымаў вядомаць і стаў сімвалам Беларусі яшчэ пры жыцці. Вядома, што нацыянальнае пытанне беларусаў набыло вострае гучанне ў межах яго творчасці. Волат літаратуры шчыра і аддана працаваў на карысць свайго народа, сваімі творамі натхняў людзей да рашучых дзеянняў. Не сакрэт, што на яго дзейнасць паўпывала новая савецкая ўлада і яе часам невыносная цэнзура. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі агульная тэматыка творчасці змянілася – Купала стаў больш твораў прысвячаць тэме светлай будучыні краіны, што і адлюстравалася ў яго публіцыстычнай творчасці.
Я. Купала таксама выступаў як публіцыст і літаратурны крытык, таму варта сказаць, што ён стаяў ля вытокаў нацыянальнай публіцыстыкі і журналістыкі як самастойнай галіны літаратурнай дзейнасці. У публіцыстыцы перыяду рэвалюцыі і грамадзянскай вайны Купала пісаў аб шляхах беларускага народа да нацыянальнага самавызначэння, закранаў праблемы нацыянальнай палітыкі савецкай улады пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі. Як прадстаўнік нацыянальнай гуманістычна настроенай інтэлігенцыі ён прапаведаваў ідэал нацыянальнай рэвалюцыі, якая дазволіла б кожнаму народу стаць гаспадаром свайго лёсу, і супрацьпастаўляў яе рэвалюцыі сацыяльнай. Так, напрыклад, у артыкуле “Справа незалежнасці беларусаў за мінулы год” Янка Купала заклікае беларусаў аб’ядноўвацца, таму што толькі разам яны нешта могуць зрабіць для сваёй краіны, палепшыць сваё становішча.
Погляды Янкі Купалы вызначаліся дэмакратызмам, адмаўленнем насілля, сцвярджэннем прыярытэту агульначалавечых духоўных каштоўнасцей над класавымі. Заклікаў не блытаць пытанне веравызначэння і нацыянальнасці класік літаратуры ў артыкуле на старонках “Нашай нівы” “Вера і нацыянальнасць”. Відавочным з’яўляецца той факт, што на Беларусі здаўна побач існавалі дзве рэлігіі – праваслаўная і каталіцкая, паводле якіх беларусаў адносілі да рускіх ці палякаў, але Я. Купала сцвярджае: “Ці беларус праваслаўны, ці беларус-католік павінен ясна сабе ўсведамляць, што ён сын сваёй Бацькаўшчыны, гаспадар свайго краю і для дабра гэтай сваёй Бацькаўшчыны, для лепшай і святлейшай сваёй долі не павінен слухаць падшэптаў нянавісных да свайго брата, адкуль бы гэтыя шэпты не выходзілі” [7].
Іван Дамінікаіч быў першым рэдактарам штодзённай палітыка-эканамічнай і літаратурнай газеты “Звон”. Матэрыялы новай газеты былі прасякнуты важнай для Янкі Купалы ідэяй станаўлення беларускай дзяржаўнасці, адбудовы народнай гаспадаркі і адраджэння нацыянальнай культуры. Галіна Тычко слушна адзначае: “Паэта моцна хвалявала праблема палітычнай пасіўнасці беларускага народа, феномен так званай «тутэйшасці», які Купала лічыў ледзьве не асноўнай прычынай усіх нацыянальных праблем” [6, с. 353].
Заключэнне
Разгледзеўшы і прааналізаваўшы творы публіцыстычнай спадчыны выдатных дзеячаў беларускага грамадска-палітычнага і культурнага жыцця пачатку 20 ст. Язэпа Лёсіка і Янкі Купалы, можна зрабіць вывад пра тое, што іх погляды, дзейнасць, учынкі, безумоўна, аказвалі ўплыў на падзеі ў краіне, наастрой народа, яго рашучасць і бясстрашнасць, аднак ідэі, на якіх грунтуюцца публіцыстычныя выданні творцаў, усё ж якасна адрознікаюцца адна ад адной.
Так, напрыклад, дзейнасць і погляды Язэпа Лёсіка на фоне стабільных поглядаў Янкі Купалы выглядаюць мітуслівымі, паспешлівымі. Язэп Юр’евіч змяняе свае думкі ў залежнасці ад сітуацыі: выгадна “пабегчы” за дапамогай да палякаў – ён ішоў да палякаў, трэба да рускіх – ён пагадняецца з уладай вялікарускіх бальшавікоў. Аснова яго канцэпцыі – абавязковая знешняя падтрымка, дапамога мацнейшай краіны-суседкі. Толькі, на жаль, не ўлічваецца кошт, які запатрабуюць за дапамогу, і, увогуле, неабходнасць гэтай дапамогі для іншых.
У той жа час Янка Купала ў якасці рухавіка вырашэння нацыянальнага пытання беларусаў і будаўніцтва незалежнай дзяржавы бачыў сам народ, які ў сваіх творах заклікаў да дзейнасці, абуджаў самасвядомасць, даносіў яскравыя старонкі ледзь не быліннай славы гістарычнага мінулага. Але ж, вызначыўшы суб’ект дзейнасці, на які трэба націскаць, які неабходна разварушыць, Іван Дамінікавіч не ўлічыў галоўны фактар, які стрымлівае беларусаў. Моманты вялікакняжацкай мінулай самастойнасці засталіся далёка ў гісторыі, беларускі народ вытрымаў шмат пакут і быў столькі разоў прыніжаны, што гэты “рабскі” ген напэўна захаваўся ў ДНК кожнага беларуса. Стагоддзі прымусу і гвалту нельга скінуць у адзін момант, прачытаўшы артыкул у газеце, нават такі таленавіты.
Але ж асноўнае, што яднае дзейнасць Язэпа Лёсіка і Янкі Купалы – гэта незгасальная вера ў лепшае, у моц свайго народа, што і знайшло адлюстраванне на старонках перыядычнага друку Беларусі пачытку 20 ст.
1. Невядомыя факты біяграфіі Язэпа Лёсіка па дакументах НАРБ і НГАБ / У.М. Дзянісаў, В. С. Макарэвіч // Інстытут беларускай культуры: здабыткі, значэнне, вынікі дзейнасці: Матэрыялы Міжнароднага круглага стала, прысвечанага 95-годдзю Інстытута беларускай культуры (Мінск, 10 лістапада 2017 года). / Цэнтр даследаванняў бел. культуры, мовы і літ. Нац. акадэміі навук Беларусі.– Мінск: Права і эканоміка, 2017. – С. 95-96
2. Лёсік, А. З жыцця Язэпа Лёсіка / А. Лёсік // На суд гісторыі. – Мінск, 1994. – С. 144-159
3. Аўтаномія Беларусі / Я. Лёсік // Электронны рэсурс: https://be.wikisource.org/wiki/Аўтаномія_Беларусі.
4. Родная мова і яе значэнне / Я. Лёсік // Электронны рэсурс: https://be.wikisource.org/wiki/Родная_мова_і_яе_значэнне.
5. Гістарычная няўхільнасць / Я. Лёсік // Электронны рэсурс: https://be.wikisource.org/wiki/Гістарычная_няўхільнасць.
6. Тычко, Г. Публіцыстыка Янкі Купалы на старонках штодзённай палітычна-эканамічнай і літаратурнай газеты “Звон” / Г. Тычко // Журналістыка-2012: стан, праблемы і перспектывы. – Мінск: БГУ, 2012. – С. 351-354
7. Вера і нацыянальнасць / Я. Купала // Электронны рэсурс: https://be.wikisource.org/wiki/Вера_і_нацыянальнасць.
8. Больш самачыннасці / Я. Купала // Электронны рэсурс: https://be.wikisource.org/wiki/Больш_самачыннасці.
Работа защищена на оценку "9" без доработок.
Уникальность свыше 70%.
Работа оформлена в соответствии с методическими указаниями учебного заведения.
Количество страниц - 9.
Не нашли нужную
готовую работу?
готовую работу?
Оставьте заявку, мы выполним индивидуальный заказ на лучших условиях
Заказ готовой работы
Заполните форму, и мы вышлем вам на e-mail инструкцию для оплаты