Аркадзь Куляшоў “Аб любві”, “Парушыўшы законы прыцягнення...”
Максім Танк “Дрэвы паміраюць…”
Пімен Панчанка “Журавы”
Аркадзь Куляшоў “Аб любві”, “Парушыўшы законы прыцягнення...”
Разглядаючы творчасць А.Куляшова, я спыніла сваю ўвагу на тэму кахання. Здаецца, што можна сказаць новага, дзіўнага. І я здзівілась, калі прачытала два вершы “Аб любві” і “Парушыўшы законы прыцягнення…”. Так яскрава, так тонка апісаць гэтае пачуццё змог толькі Аркадзь Куляшоў. Назвы адпавядаюць таму, што хацеў сказаць пісьменнік.
У вершы “Аб любві” вобразная парадыгма “зямля – мора” трансфармуецца ў парадыгму “зямля – сонца”:
Я не знаю, калі
Палюбілася сонцу зямля,
А зямлі палюбілася сонца, -
Не ведаю я...
Толькі знаю - не меней
Налічвае год іх любоў,
Чымся сонца праменняў,
Зямля - залатых каласоў.
Вобразная парадыгма «зямля - сонца» рэпрэзентуе як парадыгма «зямля – Яна, нявеста», «сонца – Ён, жаніх». Прасторавыя характарыстыкі зямлі і неба ў паэзіі А.Куляшова частотныя: « Да нябёс уздымае зямля, каласы сваіх ніў, каб сагрэла іх сонца, каб вецер іх там апыліў… ». Поры года, апісваныя паэтам, лета і восень, зіма і вясна, альбо ствараюць перашкоду для Зямлі і Сонца ў здабыцці іх шчасця і паўнаты жыцця, альбо зноў збліжаюць іх, злучаюць разам, узмацняючы «абдымкі і сустрэчы»:
Маладая зямля,
Як нявеста, а сонца - жаніх.
Лета - час іх абдымкаў,
А восень - час ростані іх.
Час чаканняў - зіма,
А вясна - час чаканых сустрэч,
Час шчаслівай любві:
Слёзы - прэч, крыўды - прэч, хмары - прэч.
Максім Танк “Дрэвы паміраюць…”
Прачытаўшы верш Максіма Танка “Дрэвы паміраюць”, я зрабіла для сябе вялікую выснову – верш складаецца з некалькіх слоў, сказаў, радкоў, а змясціў у сябе той сэнс, які мы разгадваем усё жыццё.
Твор здзівіў мяне тым, што ён паказаў асноўную праблему нашага чалавецтва, пэўнага народа. Ён увабраў у сябе таемнасць нараджэння жывога, яго смерці, адносін паміж людьмі.
Дрэвы паміраюць,
Калі перастаюць пазнаваць
Зьмены года
I не адгукаюцца рэхам;
Вада – калі забывае,
Куды ёй плыць,
I нікому не спатольвае смагі;
Зямля – калі перастае
Радзіць хлеб
I быць калыскай песьняў;
Чалавек – калі страчвае здольнасьць
Зьдзіўляцца і захапляцца
Жыцьцём.
Пімен Панчанка “Журавы”
Пімен Панчанка звяртаецца да самых вострых праблем сучаснасці, выкрывае недахопы, імкнецца дабрацца да іх вытокаў. Яго вельмі хвалююць бессэнсоўнасць існавання моладзі, адсутнасць ідэалаў, схільнасць да нізкапробнай культуры і шкодным звычкам. Але аўтар не толькі кагосьці вінаваціць, ён адчувае і сваю адказнасць за гэта пакаленне.
Панчанка пісаў пра тое, што яго сапраўды хвалюе. Вершы паэта носяць канфесіяналы характар, ўяўляюць сабой суцэльны маналог, звернуты да народа і краіны ў самы трывожны для іх час. На першым плане - сыноўя боль, сыноўяі жаль і пяшчота, і побач - нянавісць да ворага. Яго паэзія ўзвышае, дапамагае жыць і думаць; яна сцвярджае выдатныя каштоўнасці чалавечага жыцця.
З прычыны гэтага і выў выбраны мной верш “Журавы”, які востра паказаў межы жыцця і смерці, свету і цемры. Тэматыка вершка – другая сусветная вайна.
Верш Пімена Панчанкі “Журавы” выказвае трывожны настрой у пачатку другой сусветнай вайны. У трагічным вобразе жураўлінага плачу аўтар перадае боль і разгубленасць ад набліжэння надыходзячай небяспекі. Ён прадбачыць ахвяры і няшчасці роднай зямлі і пакутуе ад таго, што не ў сілах павярнуць гісторыю.
Ты чуеш, дружа мой, як плачуць журавы
Пад зарывам асенніх журавін?