ФУНКЦЫЯНАЛЬНЫЯ СТЫЛI МОВЫ, IХ АДРОЗНЕННI I СФЕРА ВЫКАРЫСТАННЯ
Мова як з’ява сацыяльная выконвае розныя функцыі, звязаныя з той ці іншай сферай чалавечай дзейнасці. Важнай функцыяй мовы з’яўляюцца: зносіны, паведамленне, уздзеянне. Для рэалізацыі гэтай функцыі гістарычна вызначыліся асобныя разнавіднасці мовы, якія характарызуюцца наяўнасцю ў іх асаблівых лексіка-фразеалагічных, часткова сінтаксічных, сродкаў, якія выкарыстоўваюцца пераважна ў данай разнавіднасці мовы.
Паводле В.У.Вінаградава, функцыю паведамлення выконвае навуковая і афіцыйна-дзелавая мовы, функцыю ўздзеяння – мастацкі і публіцыстычны, функцыя зносін ажыццяўляецца гутарковай мовай. Аднак кожная канкрэтная функцыя выяўляецца ў пэўным стылі не ў чыстым выглядзе, а ў спалучэнні з іншым [1].
Функцыянальныя стылі падзелены на дзве групы, звязаныя з тыпамі маўлення. Першую групу, у якую ўваходзяць навуковы, публіцыстычны і афіцыйна-дзелавы стылі характарызуе маналагічнае маўленне; для другой групы, утвараемай рознымі відамі размоўнага стылю, тыповым з’яўляецца дыялагічнае маўленне. Стылі дазваляюць абагуліць усе прыватныя праяўленні залежнасці мовы ад умоў зносін.
Функцыянальныя стылі – паняцце дыялектычнае. Ім аднолькава ўласцівыя тэндэнцыі да раздзялення, дыферэнцыяцыі і тэндэнцыі да ўзаемапранікнення, узаемаўплыву, інтэнсіўнай нейтралізацыі міжстылявых моўных сродкаў.
Кожны са стыляў мае свае падстылі. Калі стыль – грамадска ўсвядомленая разнавіднасць мовы, то падстыль – грамадска ўсвядомленая разнавіднасць стылю. Размежаванне на падстылі пазбаўлена адзінага абгрунтавання, бо яно заснавана дадатковых, спецыфічных для кожнага стылю, фактарах. Сістэма моўных стыляў з’яўляецца гістарычна зменлівай. Межы паміж стылямі ўмоўныя, адносныя.
Афіцыйна-дзелавы стыль абслугоўвае сферу прававых адносін – заканадаўства і справаводства. У яго складзе выдзяляюцца падстылі:
а) уласна заканадаўчы (закон, указ, заканадаўчы акт),
б) адміністрацыйна-канцылярскі (акт, распараджэнне, загад, дзелавыя паперы: заява, характарыстыка, распіска, аўтабіяграфія),
в) дыпламатычны (нота, мемарандум, канвенцыя).
Афіцыйна-дзелавы стыль рэалізуецца амаль выключна ў пісьмовай форме, вуснымі могуць быць такія яго жанры, як даклады на дзелавых нарадах, выступленні на пасяджэннях, службовы дыялог. У дзелавой мове рэалізуецца дзве функцыі мовы – інфармацыйная (паведамленне) і валюнтатыўная (загад) [4].
Адметнай рысай афіцыйна-дзелавога стылю з’яўляецца высокая ступень стандартызацыі, якая закранае, як форму дакумента, так і моўныя сродкі; індывідуальна-аўтарскія сродкі зведзены да мінімуму. Для стылю характэрна сцісласць, кампактнасць выкладання, частая абавязковасць формы. Для дзелавых тэкстаў уласцівы частыя паўторы адных і тых жа паняццяў. Стыль вызначаецца стылістычнай аднароднасцю і строгасцю, аб’ектыўнасцю, адсутнасцю эмацыянальнасці, суб’ектыўнай ацэначнасці і размоўнасці. Істотнай рысай лексікі данага стылю з’яўляецца яе замкнёнасць, шырокае выкарыстанне так званых канцылярскіх штампаў (канцылярызмаў, моўных штампаў).
КУЛЬТУРА I ПРАВIЛЬНАСЦЬ МАЎЛЕННЯ ВЫХАВАЛЬНІКА ДАШКОЛЬНАЙ УСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ ЯК ВАЖНЕЙШЫ ФАКТАР ЯКАСНАГА РАЗВІЦЦЯ МАЎЛЕННЯ ДЗЯЦЕЙ
Навучанне роднай мове ў Беларусі ажыццяўляецца ў спецыфічнай сацыялінгвістычнай сітуацыі, якую можна характарызаваць як руска-беларускае блізкароднаснае двухмоўе, дзе беларуская мова толькі пачынае займаць месца, якое належыць ёй па праву.
Пэўная колькасць дашкольнікаў у нашай рэспубліцы расце ў рускамоўных сем’ях, змалку вучыцца размаўляць і мысліць на рускай мове. У той жа час менавіта беларуская мова тлумачыць дзецям прыроду нашага краю, знаёміць з характарам акружаючых людзей, з грамадствам, яго гісторыяй, традыцыямі і памкненнямі, уводзіць у народную паэзію, народныя вераванні, філасофію.
Існуе даволі складанае і супярэчлівае становішча. Унікальнасць яго ў тым, што беларуская мова як другая для гэтых дзяцей з’яўляецца таксама роднай, “мовай душы”. З такога пункту гледжання і трэба падыходзіць да навучання рускамоўных дашкольнікаў беларускай мове.
Развіццё маўлення дзіцяці магчыма толькі пры ўмове правільнай літаратурна дасканалай мовы яго акружэння. Дзеці спачатку пераймаючы, а потым неўсвядомлена аналізуючы маўленне дарослых, засвойваюць усе тонкасці вымаўлення дарослага, словаўжывання, пабудовы фразы. Вучыць дзяцей трэба на лепшых узорах роднай мовы, і ў гэтым вядучая роля належыць выхавальніку, які пастаянна кантактуе з дзецьмі і ад якога дзеці пераймаюць, засвойваюць культуру маўлення [6].
Пад культурай маўлення разумеецца яго правільнасць: адпаведнасць нормам арфаэпіі, лексікі, граматыкі, стылістыкі, устаноўленым для літаратурнай мовы традыцыям, уменне карыстацца моўнымі сродкамі ў розных умовах зносін адпаведна з мэтай і зместам маўлення. Авалоданне культурай маўлення – доўгатэрміновы працэс.
Перш за ўсё маўленне выхавальніка павінна быць змястоўным, несці дзецям новую праўдзівую інформацыю, раскрываць перад імі ўзаемасувязі і ўзаемазалежнасці, што існуюць у навакольным жыцці, даваць ацэнку ўчынкам дзяцей і дарослых.
Слоўнік выхавальніка павінен быць багатым і дакладным. Для выказвання сваіх эмацыянальных адносін да дзяцей, іх учынкаў, для складання апавядання, апісання розных прадметаў выхавальнік павінен выкарыстоўваць вялікую колькасць разнастайных слоў, у тым ліку сінонімы, антонімы, словазлучэнні, вобразныя літаратурныя і народныя выразы, фразеалагічныя звароты. Варта часцей ужываць словы, якія больш цяжка засвойваюцца дзецьмі (абазначэнні адценняў, колераў, матэрыялаў, мастацкіх выразаў, абагульняючых слоў і інш.).
ПРАКТЫЧНАЯ ЧАСТКА
1. Спішыце тэкст, раскрываючы дужкі. Да якога стылю можна аднесці дадзены ўрывак і чаму?
З’яўленне ў дашкольным узросце ўстойлівых вобразных уяўленняў вядзе да дыферэнцыяцыі перцэптыўных і эмацыйных працэсаў. Эмоцыі дзіцяці атрымліваюць сувязь найперш з яго ўяўленнямі, і як вынік успрыманне губляе свой афектыўны характар.
Развіццё маўлення ідзе па некалькіх напрамках: удасканальваецца яго практычнае выкарыстанне ў кантактах з іншымі людзьмі, разам з тым маўленне становіцца асновай перабудовы псіхічных працэсаў, прыладаў развіцця мыслення. Да заканчэння дашкольнага ўзросту пры пэўных умовах выхавання дзіця пачынае не толькі карыстацца маўленнем, але і асэнсавана яго будаваць, што мае вялікае значэнне для наступнага авалодвання пісьмом.
Тэкст можна аднесці да навуковага стылю, таму што гэта даклад, які увасабляе навуковае мысленне, перадачу ведаў. Аснову тэкста складаюць агульналітаратурныя, стылістычна нейтральныя словы. Асноўныя асаблівасці ўрыўка: інфармацыйнасць, аб'ектыўнасць, лагічнасць, доказнасць, насычанасць адпаведнай тэрміналогіяй.
2. Спішыце, устаўляючы прапушчаныя літары ў словазлучэннях. Складзіце сказы з двума словазлучэннямі.
Новы камп’ютар, ва ўніверсітэце, прафсаюзны лідар, васямнаццаць дзяўчынак, каля ўнівермага, аўдыторыя слухачоў, смачны шніцаль.
Бацькі купілі дзецям новы камп’ютар.
У памяшканні знаходзіліся васямнаццаць дзяўчынак і дзесяць хлопчыкаў.
3. Прачытайце тэкст. Вызначце яго стыль і жанр.
Стыль тэксту – мастацкі, жанр – казка.
Пчала і муха.
Жылі-былі пчала і муха. Пчала з ранку да вечара па лугах лятала, мёд збірала. А муха мёд толькі есці любіла. Дзе мёдам запахне, там і яна. А дзе мёду не чуваць, там муха не хоча нават пераначаваць.
Аднаго разу прысела муха адпачыць на зялёным лузе. Сонейка муху прыгравае, лёгкі ветрык абвявае. Кругом кветкі цвітуць, шустрыя конікі скачуць. У небе птушкі песенькі спяваюць. Задумалася муха: як добра на свеце жыць! Думаладумала, ды задрамала. А ў гэты час над лугам пчала пралятала. Ляціць, гудзе, мёд у вулей нясе. Цяжка ёй, аж стогне небарака. Прахапілася муха ды як закрычыць на пчалу:
— Ах ты сякая-такая! Чаго тут над вухам стогнеш, мне спаць не даеш!
— Выбачай, — сказала пчала.
— Я шмат мёду нясу, дык і стагну.
1. Винокур Т.Г. Закономерности стилистического использования языковых единиц / Винокур Т.Г. - М., 1980.
2. Вучэбная праграма дашкольнай адукацыі. – Мінск: НІА, 2012.
3. Дубініна, Д.М. Родная прырода ў вуснай народнай творчасці: дапаможнік для педагогаў устаноў дашк. адукацыі / Д.М. Дубініна, А.А. Страха, Д. У. Дубінін. – Мазыр: Белы Вецер, 2014 – 136 с.
4. Каўрус А.А. Стылістыка беларускай мовы / Каўрус А.А. - Мн., 1980.
5. Старжынская, Н.С. Народная цацка – люстэрка культуры (ад 3 да 7 гадоў) (з электронным дадаткам): дапаможнік для педагогаў устаноў дашк. адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання / Н. С. Старжынская. Д.М. Дубініна. – Мінск: Вышэйшая школа, 2014 – 87 с. + электрон. апт. дыск.
6. Старжынская, Н.С. Тэорыя і методыка развіцця беларускага маўлення дашкольнікаў: вучэб. дапам. / Н.С. Старжынская. – Мінск: Тэхналогія, 1997.
7. Цікоцкі М.Я. Практычная стылістыка беларускай мовы / Цікоцкі М.Я. - Мн., 1962. Ч.1; 1965. Ч.2.
8. Цікоцкі М.Я. Стылістыка беларускай мовы / Цікоцкі М.Я. - Мн., 1995.
9. Юрэвіч А.К. Стылістыка беларускай мовы / Юрэвіч А.К. - Мн., 1992.
10. Яленскі, М.Г. Лінгвадыдактычная парадыгма асобасна арыентаванага навучання мове ў сучаснай школе / М.Г. Яленскі. – Мінск: Нац. Ін-т адукацыі, 2002.