1 Прааналізаваць 5 тэкстаў ССЦ (ЗФА). ССЦ – Складанае сінтаксічнае цэлае (ССЦ) ЗФА – Звышфразавае адзінства (ЗФА).
2 Таксама зрабіць пунктуацыйны аналіз 10 складаных сказаў. (Узор ёсць у падручніку).
3. Прэдыкатыўныя часткі складаназлучанага сказа поўныя, няўскладненыя, таму знакі прыпынку адсутнічаюць.
1 Прааналізаваць 5 тэкстаў ССЦ (ЗФА). ССЦ – Складанае сінтаксічнае цэлае (ССЦ) ЗФА – Звышфразавае адзінства (ЗФА).
Хто ведае, чым падтрымліваецца існаванне некаторых глухіх дарог, па якіх мала хто калі ездзіць і якіх ніколі ніхто не правіць і не глядзіць (1). Але вельмі можа быць, што такая дарога больш бачыла на сабе чалавечага ўтрапення, чым біты шлях (2). На тым шляху, калі ўпадзе чалавек, яго неўзабаве падымуць (3). Тут жа ён можа знаходзіцца тыднямі ў адзіноце (4) (“Пошукі будучыні” К. Чорны).
ССЦ складаецца з чатырох структурных элементаў. Від сувязі – паслядоўная. Дакладнай структуры ССЦ не мае: зачын зліваецца з асноўнай думкай, чацвёрты сказ – канцоўка. Першы сказ аўтасемантычны, структурна завершаны. Яго змест раскрываецца ўласнымі лексічнымі сродкамі. Другі, трэці і чацвёрты сказы маюць у сваёй структуры сігналы сінсемантыі (займеннікі такая, тым, ён, займеннікавае прыслоўе тут, злучнікі але, жа), сэнс якіх вынікае з прэпазіцыйных кампанентаў.
“Зямля была чорная.
Уся ў сетцы трэшчын, у глыбокіх расколінах, сухая, як далонь земляроба і як порах (1). Рэдка, часам у палове сажэня адзін ад аднаго, варушыліся на ёй чэзлыя жытнія парасткі (2).
Вецер часам уздыхаў сярод гарачыні, але нёс толькі яшчэ большую спёку, бы з напаленай печкі (3). І тады полем блукалі карлікавыя смерчы (4). Яны неслі пыл, але такі чорны, што, здавалася, - попел (5)
І такі самы попел віўся з-пад капытоў паляўнічай кавалькады, якая імчала полем, а потым дарогай, да недалёкага сяла” (6) (У. Караткевіч “Хрыстос прызямліся ў Гародні”).
ССЦ складаецца з шасці структурных элементаў. Від сувязі – далучальная (новыя (удакладняльныя) звесткі дадаюцца да выказвання пасля асноўнай думкі). Структура ССЦ уключае зачын (1), асноўную думку (з другога па пяты сказ уключна) і канцоўку (6). Першы сказ структурна незавершаны, яго змест раскрываецца ў другім удакладняльным сказе, што перадаецца з дапамогай займеннікаў уся, ёй. Астатнія сказы маюць у сваёй структуры сігналы сінсемантыі (займеннікі яны, такі, займеннікавае прыслоўе тады, анафарыстычны злучнік і), сэнс якіх вынікае з прэпазіцыйных кампанентаў. Усё ССЦ аб’ядновае лексічны паўтор чорнага колера і попел, на які радобная зямля і пыл, што раззносі вецер).
2 Таксама зрабіць пунктуацыйны аналіз 10 складаных сказаў. (Узор ёсць у падручніку).
Ужо прыляцелі жаваранкі1/, і ў хуткім часе прыляцяць шпакі2/.
1. Сказ апавядальны, няклічны, таму ў канцы стаіць кропка.
2. Сказ складаны, складаназлучаны, складаецца з дзвюх частак, якія звязаны паміж сабой злучальным злучнікам і, паміж прэдыкатыўнымі часткамі спалучальная сувязь, сэнсавыя адносіны паслядоўнасці. Паміж часткамі складаназлучанага сказа ставіцца адзіночная коска (раздзяляльная, рэгламентаваная нарматыўная).
3 Прэдыкатыўныя часткі складаназлучанага сказа поўныя, няўскладненыя, таму знакі прыпынку адсутнічаюць.
Ці адзавуцца ў небе гусі1/, ці дзяцел грукне па сасне2/.
1. Сказ апавядальны, няклічны, таму ў канцы стаіць кропка.
2. Сказ складаны, складаназлучаны, складаецца з дзвюх частак, якія звязаны паміж сабой парным размеркавльным злучнікам ці, паміж прэдыкатыўнымі часткамі спалучальная сувязь, пералічальна-размеркавальныя сэнсавыя адносіны. Паміж часткамі складаназлучанага сказа ставіцца коска (раздзяляльная, рэгламентаваная нарматыўная).
3. Прэдыкатыўныя часткі складаназлучанага сказа поўныя, няўскладненыя, таму знакі прыпынку адсутнічаюць.
На астраўку вырасла бярозка, а вакол бярозкі з’явіліся кусты.
1. Сказ апавядальны, няклічны, таму ў канцы стаіць кропка.
2. Сказ складаны, складаназлучаны, складаецца з дзвюх частак, якія звязаны паміж сабой супраціўным злучнікам а, паміж прэдыкатыўнымі часткамі спалучальная сувязь, сэнсавыя адносіны супастаўлення. Паміж часткамі складаназлучанага сказа ставіцца коска (раздзяляльная, рэгламентаваная нарматыўная).
3. Прэдыкатыўныя часткі складаназлучанага сказа няўскладненыя, поўныя, таму знакі прыпынку адсутнічаюць.
Мы ведаем1/, што самае страшнае і самае пачварнае – гэта вайна2/.
1. Сказ апавядальны, няклічны, таму ў канцы стаіць кропка.
2. Сказ складаны, складаназалежны, складаецца з дзвюх частак, якія звязаны паміж сабой падпарадкавальным злучнікам што, паміж прэдыкатыўнымі часткамі падпарадкавальная сувязь, сэнсавыя адносіны аб’ектныя. Паміж часткамі складаназалежнага сказа ставіцца коска (раздзяляльная, рэгламентаваная нарматыўная).
3. Прэдыкатыўныя часткі складаназалежнага сказа поўныя, 1 частка – няўскладненая, 2 частка ўсклажнена аднароднымі дзейнікамі, якія звязаны адзіночным злучнікам і, таму коскай не аддзяляюцца. Аднародныя дзейнікі выражаны складанай формай найвышэйшай ступені параўнання прыметніка, а выказнік – назоўнік у Н.с., таму паміж імі ставіцца працяжнік (рэгламентаваны нарматыўны, поліфункцыянальны).