Скачать готовую работу по теме
Белорусская литература
Белорусская литература
от
23,00
28,75
BYN
Содержание
1. Загадкі.
2. Языкаломкі.
3. Калыханкі.
4. Вершы.
5. Чыстагаворкі.
6. Казка.
7. Сачыненне-апісанне.
8. Сачыненне-апавяданне.
9. Сачыненне-разважанне.
10. Пісьмо.
11. Нататка ў газету.
12. Крылатыя словы.
13. Сачыненне “Я самая лепшая”
14. Інтэрв’ю.
Выдержка из работы
Загадкі
1. У лесе ён жыве,
калючкі мае.
Змяні “в” на “н” –
Ён заблішыць і вострым
рэжучым прадметам стане. (еж- нож)
2. Ноччу ў небе яна зіхаціць.
“З” на “Н” змяні ў пачатку –
Ператворыцца яна
Ў звярыную хатку. (зорка - норка)
3. Белы, а не цукар,
Без ног, а ідзе. (снег)
4. На дрэве вісіць, а не лісток,
Чырвоны, ды не ягада,
Круглы, а не мячык. (яблык)
Языкаломкі
- Сом з вусамі ў сетках у Сані.
- Я ў двор вяла вала.
- Дарабіў дзядуля дуду і дудзе, дудзе.
- Вужа ўкусіла вужыха, вужу з вужыхай не ўжыцца.
- Занадта многа ножак у сараканожак.
Калыханкі
1. Люлі-люлі, люлі – люлі
Прыляцелі дзве зязюлі.
Селі на варотах,
Сталі на варотах,
Сталі кукаваць –
Трэба есці даць.
Пасыпем ім грэчкі,
Каб няслі яечкі.
Яны грэчкі не ядуць,
І яечак не нясуць.
Сталі зязулі кукаваць –
А што ім есці можна даць?
Пасыпем гароху,
Хай ядуць патроху.
Вершы
1. Ваду на грады ад Ракіты
Носіць хлопчык працавіты.
Не засохнуць агуркі,
Бульба, перац, буракі.
2. Слоў у Мілы было мала.
Верш яна не напісала.
Чыстагаворкі
1. Ры-ры,ры, ры-ры-ры
Усюды бегаюць бабры.
2. Чы-чы-чы, чы-чы-чы
Дзеці цягнуць кірпічы.
3. Ка-ка-ка, ка-ка-ка
Ляжыць на стуле талака.
Казка
Цукровая вавёрачка
Жыла-была на свеце вавёрачка. Яна вельмі любіла есці цукар. Гэта любоў у яе з’явілася пасля сустрэчы з Міхасём і яго сябрамі. Пачалося гэта з таго, як хлопчыкі прыйшлі ў парк. Як толькі хлопчыкі заўважылі на галінцы дрэва вавёрачку, ім адразу ж захацелася яе пачаставаць. Кожны пачаў рыскацца па сваіх кішэнях, шукаць нешта смачнае, каб паласаваць вавёрачку. Ні ў каго нічога смачнага не было, акрамя Міхася: у яго быў кавалачак цукру.
Сачыненне-апісанне
Бярозка
Бяроза прыгожая такая! Стаіць яна за акном і свеціцца сваёй прыгажосцю. Яна такая высокая, што нельга дакрануцца да яе верхавіны. А стройная, нібы стаіць перада мною дзяўчынка-прыгажуня. Крона ў яе пышная, кучаравая. А лісткі нагадваюць маленькія кропелькі пасля дажджу, якія зіхацяць на сонейку, радуючы нас.
Сачыненне-апавяданне
Першы дзень у школе!
Вось і надышоў гэты доўгачаканы для мяне дзень. Я прачнулася вельмі рана, паснедала разам з бацькамі, сястрой і братам. Матуля ўжо звечару падрыхтавала нам з сястрой сукеначкі, яны былі вельмі прыгожыя. Матуля дала нам кветачкі і мы ўсе разам паехалі ў школу.
Даехалі мы вельмі хутка. Потым тата, мама і брацік засталіся з астатнімі дарослымі ў зале, а мы пайшлі знаеміцца са сваей настаўніцай. Яе звалі Вольга Мікалаеўна.
Сачыненне-разважанне
У школе трэба добра вучыцца!
Школа – гэта наш яшчэ адзін дом пасля бацькоўскага. У школе ёсць настаўніца – наша яшчэ адна матуля, якая нас выхоўвае, вучыць. “У школе трэбы добра вучыцца!” – гаварыла настаўніца вельмі часта.
Па-першае, таму, што школа вучыць нас, як жыць.
Па-другое, у школе трэба добра вучыцца, каб ганарыліся намі нашы бацькі.
Пісьмо
Дарагая Ганначка, я шчаслівая таму што ты мая сяброўка. Мы ўжо не бачыліся цэлых два гады. Гледзячы на фотаздымкі, якія ты мне высылала, я магу сказаць, што цябе не пазнаць – ты яшчэ больш пахарашэла. Успамінаю школу, у якой мы с табой разам вучыліся, клас, дзе мы сядзелі за адной партай. Памятаешь, якія ў цябе былі доўгія прамыя валасы, а зараз таксама ты красавіца з рыжымі кучаравымі валасамі.
Нататка ў газету
Сябар – гэта не проста слова
У міры кожны чалавек не адзінокі, яго акружаць другія людзі: бацькі, якія аб ім клапоцяцца, сваякі, браты і сёстры. А яшчэ ў чалавека ёсць сябры. Як жа выдатна, калі яны сапраўдныя!
Каго ж можна назваць сапраўдным сябрам?
У меня ёсць такі чалавек і я хачу вам пра яго паведаміць. Завуць майго сябра Дзяніс. Для мяне ён шмат у чым прыклад. Дзяніс рос у сям’і без бацькі. Таму, напэўна, ён так рана адчуў, што павінен быць па-мужчынску моцным. І хоць ён займаецца спортам (ходзіць у секцыю па дзюдо) і мае свае першыя ўзнагароды, не гэта надае яму мужнасці. Па-майму, мужнасць праяўляецца ва ўменні трымаць сваё слова, у тым, што ён не баіцца адказнасці, у асцярожным, паважлівым стаўленні да жанчын. Я захапляюця яго самастойнасцю. Ён заўседы сабраны. Умее якасна размяркоўваць свой час. Ён заўсёды кажа, што мужчына павінен менш казаць, а больш рабіць і трымаць сваё слова. Кожны раз калі мне патрэбна дапамога – ён пакідае ўсе свае справы і знаходзіцца каля мяне.
Крылатыя словы
- Ваўкоў баяцца – у лес не бегаць
- Ведаць на зубок (вывучыць)
- Часаць языком (размаўляць)
Сачыненне “Я самая лепшая”
Мяне завуць Алеся, мне 8 гадоў. Жыву я ў вёсцы. Я лічу сябе самай лепшай сярод усіх сваіх знаемых. Расстлумачу чаму ў мяне існуюца такія думкі. Па-першае, я з першых дзён вучобы старанная, акуратная, працавітая, а гледзячы на маіх аднакласнікаў, такого пра іх сказаць не магу.
Па-другое, я той чалавек, які заўсёды прыйдзе на дапамогу. Калі мой сябар, нават проста знаемы, папросіць дапамогі, я пакіну шсе свае справы, і дапамагу чалавеку.
Інтэрв’ю
Рэспандэнт: Марыя.
Узрост: 40 гадоў.
Мэта інтэрв'ю: выявіць прычыну сарамлівасці дачкі Арыны, боязі адказваць на ўроках.
П. – псіхолаг, М. – Марыя.
Ход інтэрв'ю
П: Добры Дзень! Праходзьце, калі ласка, сядайце дзе вам зручней.
М.: Добры Дзень…
П.: Як вы хочаце каб я да вас звярталася?
М.: Марыя
П.: Мяне можаце зваць ___________. Што вас прывяло да мяне?
М.: У мяне вельмі сарамлівая дачка, па гэтай прычыне яна не паспявае ў школе. Я хвалююся.
П.: Вас хвалюе толькі непаспяховасць дачкі?
М.: Не. Я перажываю пра тое што яна часта бывае адна і не можа раскрыць свае здольнасці з-за сваёй сарамлівасці.
П.: Колькі гадоў вашай дачке? У якім яна класе?
М.: Арыне 9 гадоў. Яна ў 3 класе.
Список литературы
1. Загадкі.
2. Языкаломкі.
3. Калыханкі.
4. Вершы.
5. Чыстагаворкі.
6. Казка.
7. Сачыненне-апісанне.
8. Сачыненне-апавяданне.
9. Сачыненне-разважанне.
10. Пісьмо.
11. Нататка ў газету.
12. Крылатыя словы.
13. Сачыненне “Я самая лепшая”
14. Інтэрв’ю.
Информация о работе
Работа защищена на оценку "9" без доработок.
Уникальность свыше 40%.
Работа оформлена в соответствии с методическими указаниями учебного заведения.
Количество страниц - 8.
Процесс покупки готовой работы
01
1. Заказ готовой
Оставьте заявку по кнопке "купить ". Обязательно укажите правильный e-mail, на него вышлют инструкции по оплате и ваши материалы.
02
2. Оплата
На вашу электронную почту придет подробная инструкция по оплате через ЕРИП.
03
3. Получение
Сразу после оплаты, менеджер вышлет все материалы, которые относятся к заказу, на электронную почту.
Контрольная работа Русский язык
23,00
28,75
BYN
Контрольная работа История
23,00
28,75
BYN
Первобытно общинный строй на территории Беларуси, расселение славян
23,00
28,75
BYN
Контрольная работа Педагогика
23,00
28,75
BYN
Контрольная работа Педагогика
23,00
28,75
BYN
Контрольная работа представления элементарных математических представлений у детей дошкольного возраста
23,00
28,75
BYN
Контрольная работа Теория и методика представления элементарных математических представлений у детей дошкольного возрос
23,00
28,75
BYN
Контрольная работа Теория и методика представления элементарных математических представлений у детей дошкольного возраста
23,00
28,75
BYN
Контрольная работа Русский язык
23,00
28,75
BYN
Контрольная работа Математика
23,00
28,75
BYN