Белорусская детская литература
МКП (Минский колледж предпринимательства)
Контрольная
на тему: «Белорусская детская литература»
по дисциплине: «Белорусская детская литература»
2021
15.00 BYN
Белорусская детская литература
Тип работы: Контрольная
Дисциплина: Белорусская детская литература
Вариант: 18
Работа защищена на оценку "8" без доработок.
Уникальность свыше 40%.
Работа оформлена в соответствии с методическими указаниями учебного заведения.
Количество страниц - 7.
Поделиться
1. Раскажыце аб структуры часопіса для дзяцей “Вясёлка”.
2. Ахарактарызуйце творчасць Авяр’яна Дзеружынскага для дзяцей.
3. Зрабіце літаратурны аналіз трох твораў для дзяцей Якуба Коласа.
4. Распрацуйце пытанні да віктарыны па творчасці Васіля Зуёнка для дзяцей старэйшай групы.
Спіс літаратуры
Спіс літаратуры
1. Раскажыце аб структуры часопіса для дзяцей “Вясёлка”
Структура часопіса пабудавана на ідэе прадэманстраваць усю прыгожосць беларускай мовы. Гэтаму прысвечаны лепшыя творы паэтаў і празаікаў, конкурсныя працы чытачоў. Вясёлкаўцы лічаць, што немагчыма любіць сваю Радзіму, не ведаючы роднай мовы, спадчыны, гісторыі, культуры, традыцый, свят, сваёй сям’і, сваёй краіны. Таму яны цярпліва, з году ў год, пракладваюць першую сцяжынку да сэрцаў сваіх чытачоў. Простым, дасціпным словам верша, казкі, апавядання, жарта, лічылкі, загадкі падказваюць дзецям, што беларуская мова прыгожая, напеўная, багатая.
Я разглядаю 1 нумар 2019 года выдання. На тытульным лісце размешчаныа назва часопіса, нумар, год, малюнак і Qr-code. На другой старонцы знаходзіцца рубрыка: “Віншуем лаўрэатаў!”, дзе за лепшыя публікацыі рэдакцыйная калегія прысуджае прэміі імя Васіля Віткі і Уладзіміра Ліпскага. А таксама змешчана інфармацыя як можна падпісацца на часопіс. На наступнай старонцы знаходзіцца рубрыка “Карагод месяцаў” з вершамі, малюнкамі, а таксама прыкметамі і прымаўкамі. Наступная рубрыка – “Мая Беларусь” з малюнкамі і вершам ад чытачоў.
Далей рубрыка “Наша спадчына”, у якой звачайна распавядаецца пра старажытныя падзеі на нашай зямлі, пра знакамітых беларусаў, пра гісторыю гарадоў, пра нашы рэкі, азёры, пушчы. У гэтым нумары яна прысвечана 100- годдзю пісьменніка Кастуся Кірэенкі і Васіля Хомчанкі, іх творам.
Наступная рубрыка вучыць дзяцей шанаваць людзей, якія вядуць іх за руку ў жыццё: пра маму, пра яе добрае сэрца, ласкавыя рукі, пра яе душэўныя калыханкі, наогул пра павагу да дарослых, якія клапоцяцца пра дабрабыт дзіцяці.
Далей ідуць вечныя тэмы для “Вясёлкі”: Радзіма, прырода, сябры, дабро, прыгажосць. Бо вясёлкаўцы лічаць, што дзецям трэба найперш патлумачыць гэтыя простыя і ў той жа час глыбінныя ісціны, а далей прыйдзе ўсё само сабой.
На старонках 12-13 размашчана цікавая гульня-падарожжа пра беларускія гарады.
Наступная рубрыка – “Упершыню ў “Вясёлцы”, дзе друкуюцца творы новых аўтараў. У гэты нумары свае вершы даслала Вольга Гронская. У пастаяннай рубрыцы “Крылатая радасць” публікуюцца “візітоўкі” птахаў, якія жывуць на нашай роднай зямлі. Гэты праект прыдумалі паэт Васіль Зуёнак і арнітолаг Сяргей Зуёнак.
2. Ахарактарызуйце творчасць Авяр’яна Дзеружынскага для дзяцей
Авар’ян Сафонавіч Дзеружынскі (нар. 10 чэрвеня 1919 г., вёска Хляўно, Кармянскі раён, Гомельская вобласць — 4 студзеня 2002 г., г. Мінск) .
А. Дзеружынскі — адзін з самых вядомых беларускіх паэтаў-песеннікаў. Але сапраўднае прызнанне Авар’ян Дзеружынскі знайшоў у паэзіі для дзяцей. Першая кніга для іх «Цуды ёсць на свеце» пабачыла свет у 1960 годзе. За ёю, як у народзе кажуць, з рога ўсяго многа: «Дзе жыве зіма» (1962), «Карагод» (1963), «Ляцелі птушкі» (1964), «Яе завуць Каця» (1965), «Кую-кую ножку» (1967). І так год за годам, зборнік за зборнікам. Неаднаразова выходзіла і выбранае: «Добры ветрык» (196), «Вяселікі» (1979), «Залаты каласок» (1989). У гэтых зборніках можна знайсці такія вершы: “Восень”, “Дождык”, “Адуванчык”,“Сняжынкі”, “Сані”,“Размова з кратом”, “Як ляпіў я чарапаху”, “Жарт”. Значным для беларускай дзiцячай лiтаратуры было адлюстраванне праблемы «чалавек-прырода». Паэт А. Дзеружынскi ӯ сваiх творах прыкмячае адметныя асаблiвасцi знешняга выгляду раслiн, гаворыць пра споссаб iх жыцця, пра тое, якую карысць яны могуць прынесцi людзям. Яго вершы выхоӯваюць у дзяцей любоӯ да прыроды, дабрату, чуласць, чалавечнасць.
Асноўную ўвагу Дзеружынскі засяродзіў на тым, што спадарожнічала маленству заўсёды: любоў да прыроды, Радзімы і маці. А таксама імкненне да пазнання навакольнага свету, далучэнне да працы. Гэта асноўны змест ягоных твораў. Беражліва А. Дзеружынскі ставіўся і да фальклору, умела яго апрацоўваючы. Разумеў, як важна ў вершах для маленькіх спалучаць сур’ёзнасць гаворкі з гумарам, усмешкай.
Адзначым шчодрасць вобразаў і напоўненасць паэтычнага малюнка ў яго творах. З аднаго боку, вершы напісаны проста, але з другога - нездарма кажуць: талент — заўсёды загадка. А там, дзе загадка, і нязменныя адкрыцці.
3. Зрабіце літаратурны аналіз трох твораў для дзяцей Якуба Коласа
Якуб Колас займае адно з самых пачэсных месцаў у гісторыі беларускай дзіцячай літаратуры. Яму належыць гонар быць адным з яе заснавальнікаў, заклаўшым першыя цагліны ў падмурак будучага будынка. Якуб Колас валодае яркімі асаблівасцямі дзіцячага пісьменніка: глыбокае пранікненне ў духоўны свет дзіцяці, сардэчную ўвагу да працоўнага чалавека, уменне складанае рабіць простым і зразумелым, простае і зразумелае – паэтычным і цікавым. Асноўная педагагічная задача аўтара – пашырыць жыццёвы далягляд дзяцей, навучыць іх роднай мове, выхаваць высокія этычныя і эстэтычныя ідэалы – вызначае як змест, так і будову кнігі. Ён надаў творам для дзяцей такія ідэйна-мастацкія асаблівасці, якія засталіся жыць у літаратуры, сталі традыцыйнымі.
1. Казка “Рак-вусач” .
2. Паэт не толькі пашырае сферу жыццёвага вопыту свайго чытача, ён прывівае яму любоў да жыцця, выхоўвае цікавасць да навакольнай рэчаіснасці. Прадстаўлены ў творы раслінны і жывёльны свет – гэта свет беларускай прыроды, роднай і блізкай дзецям. Праз маналог жыта юны чытач даведваецца, з якімі вялікімі цяжкасцямі здабываецца хлеб. Зерне, кінутае восенню ў «халодны дол пусценькі», мерзне ў полі, на якім ткуць «маразы кужаль белы». Летам жнеі сажнуць жыта, затым яго абмалоцяць, высушаць зярняты і змелюць. Але жыта пазнае і радасць: вясна дае яму жыццё, лета апранае яго ў жоўты шоўк, чалавек вырабляе з яго беленькай мукі «хлябок новы». Лёс жыта ў казцы асацыіруецца з нялёгкай, але слаўнай доляй хлебароба.
3. Казка спрыяе развіццю пачуцця гумару, тым самым выхоўваючы стойкасць і мужнасць душы дзіцяці, гартуючы яго да жыццёвай барацьбы. У ёй асуджаюцца нэндзы, сцвярджаецца жыццярадаснасць, працавітасць, светлая вера ў будучыню. Казка «Рак-вусач» змяшчае багаты пазнавальны матэрыял: дзеці знаёмяцца з рознымі відамі рыб нашых беларускіх рэк (сом, язь, лешч, плотка, карась, ялец і інш.).
4. Казка «Рак-вусач», якая сведчыць пра высокі ўзровень майстэрства яе аўтара, абуджае паэтычныя пачуцці дзяцей. Для развіцця ў дзяцей паэтычнага бачання і мыслення ўводзяцца загадкі («Ні смяецца, ні гукае, жыве ў бухце пад ракітай, на ім світа, ды не сшыта, хоць кравец, ды не Мікіта, ідзе ў лазню камінарам, а выходзіць — пыша жарам»), сталыя эпітэты («колас буйненькі», «званар-камар»), параўнанні («сітнякі стаяць, бы свечкі»), метафары («ткуць марозы кужаль белы»).
4. Распрацуйце пытанні да віктарыны па творчасці Васіля Зуёнка для дзяцей старэйшай групы
1. Калі нарадзўся Васіль Зуёнак? 3 чэрвеня 1935 года.
2. Колькі яму было гадоў, калі ён пачаў пісаць вершы? 10-11 гадоў
3. Васіль Зуёнак пайшоў вучыцца ў пачатковую школу пасля вайны, калі яму спойнілася 9 гадоў, таму ён яе скончыў значна хутчэй.. Як вы лічаце колькі гадоў Васіль вучыўся ў пачатковай школе? За два гады.
4. З якімі іншымі знакамітымі пісьменнікамі і паэтамі ён вучыўся ў Белдзяржуніверсітэце? Рыгор Барадулін, Ніл Гілевіч, Міхась Стральцоў.
5. Ці выступаў Зуёнак са сваімі вершамі у рэспубліканскім друку? Так.
6. Якому беларускаму паэту належаць наступныя кнігі: «Вясёлы калаўрот» (1965). «Жылі-былі пад вадой» (1969), «Сонечны клубочак» (1974)? Васіль Зуёнак.
7. Што апісвае Васіль Зуёнак у сваім вершы наступнымі словамі: “згусткі сонечнага цяпла і святла, «жарынкі», «сонечныя дочкі - зваблівыя вочкі». Суніцы
8. В. Зуёнак напісаў верш пра Бадзірога. Ці ведаеце, хто гэта ці што гэта такое? Баран
9. Што здарылася з Бадзірогам у вершы? “Раптам бачыць Бадзірог Новыя вароты — I з усіх чатырох, I з усёй ахвотай: «Што — хіба я не баран?!» — Паімчаўся на таран!”
10. Што засталося ад Бадзірога у канцы вершыка? Дзве прабоіны у варотах І аўчынка на кажух.
11. Гэты вершык Зуёнак напісаў не проста так. Ён хацеў навучыць дзяцей быць задзірамі, праўда? Не, быць паслухмянымі.
12. Гумарыстычны верш “Пакатаўся”, дзе расказваецца пра ката, які прыйшоў на каток і не змог пакатацца. Як вы думаеце чаму? не зразумеў, з якой лапкі яму пачаць катацца
1. Багдановіч, І. "Гэта – вобразы краіны Беларусі роднай…" : да 100-годдзя першага зборніка вершаў Якуба Коласа "Песні-жальбы" / Ірына Багдановіч // Роднае слова. – 2010. – № 9. – С. 12–15 : іл.
2. Беларуская палічка. Каля заставы. [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступу: https://knihi.com/Jakub_Kolas/Kala_zastavy.html#7
3. Беларуская паэзія. Авар’ян Дзеружынскі. [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступу: https://belarusy.net/avyar-yan-dzeruzhynski/
4. Вершы для дзяцей. Васіль Зуёнак. [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступу: http://www.vyaselka.ru/autor/vasil-zuenak
5. Вясёлка. Часопіс для дзяцей. [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступу: https://adu.by/images/2019/12/vyaselka-1-2019.pdf
6. Вясёлка. Афіцыйны сайт. [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступу: https://web.archive.org/web/20200627145530/http://www.veselka.by/
7. Колас Я. Збор твораў: у 14 т. – Мінск, 1973.
Работа защищена на оценку "8" без доработок.
Уникальность свыше 40%.
Работа оформлена в соответствии с методическими указаниями учебного заведения.
Количество страниц - 7.
Не нашли нужную
готовую работу?
готовую работу?
Оставьте заявку, мы выполним индивидуальный заказ на лучших условиях
Заказ готовой работы
Заполните форму, и мы вышлем вам на e-mail инструкцию для оплаты