Белорусская детская литература
БГПТХК им.А.Е.Ларина (Бобруйский государственный профессионально-технический художественный колледж)
Контрольная
на тему: «Белорусская детская литература»
по дисциплине: «Белорусская детская литература»
2021
15.00 BYN
Белорусская детская литература
Тип работы: Контрольная
Дисциплина: Белорусская детская литература
Вариант: 9
Работа защищена на оценку "9" без доработок.
Уникальность свыше 40%.
Работа оформлена в соответствии с методическими указаниями учебного заведения.
Количество страниц - 13.
Поделиться
1 Паэтычная апрацоўка М. Танкам народных казак «Конь і Леў”, “Галінка і верабей”, “Ехаў казачнік Бай”, “Журавель і чапля” і інш., маральна-этычныя праблемы ў творах
2 Жанравая і тэматычная разнастайнасць прозы для дзяцей на сучасным этапе
3 Алесь Якімовіч. Жыццёвы і творчы шлях. Апрацоўка пісьменнікам беларускіх народных казак
4 Тэматычная разнастайнасць літаратуры для дзяцей 1985 – 2020 гадоў
Спіс выкарыстанай літаратуры
1 Паэтычная апрацоўка М. Танкам народных казак «Конь і Леў”, “Галінка і верабей”, “Ехаў казачнік Бай”, “Журавель і чапля” і інш., маральна-этычныя праблемы ў творах
Мaкciм Taнк – aднo з caмыx яpкix iмёнaў y гicтopыi бeлapycкaй лiтapaтypы. Пaэт бyнтap, пaэт пaтpыёт, пaэт caтыpык, пaэт фiлocaф, пaэт нaвaтap… Ямy cyджaнa былo з’явiццa i нa пoўны гoлac зaгaвapыць y aднy з caмыx бyйныx нaцыянaльнa-вызвaлeнчыx эпox, кaлi нaдзвычaй вocтpa пaўcтaлa пытaннe – быць цi ня быць нapoдy Зaxoдняй Бeлapyci i ўcямy бeлapycкaмy нapoдy з ягo caмaбытнacцю, кyльтypaй, мoвaй, з ягo гicтapычнaй cпaдчынaй.
Першыя творы М. Танка для дзецей з’явіліся ў 1937 годзе, але і да гэтага ў некаторых вершах паэта ўжо гучала тэма дзяцінства. Разнастайныя па тэматыцы, праблематыцф і мастацкіх асаблівасцях творы Танка для дзяцей цесна звязаны з фальклорам.
Паэт творча пераапрацоўваў народныя сюжэты. У сваіх казках Танк закранаў розныя маральна-этычныя праблемы.
Напрыклад, у казцы “Мухамор” высмейваецца хвалько Мухамор, які лічыць, роўнага па прыгажосці ў лесе яму няма. Ён кажа, што “ён бы смела быць паслом або нават царом”. Але так здараецца, што, калі ў лес прыходзяць дзеці, то ўсё становіцца на свае маесцы. Дзеці збіраюць толькі добрыя грыбы, а мухамор-прыгажун нікому не спатрэбіўся. Гэта казка вучыць нас ацэньваць сябе рэальна, не выхваляцца перад іншымі. Чалавек не павінен паступаць так, як гаворыцца ў адной фразе: “Сам сябе не пахваліш – не пахваліць ніхто”.
Яшчэ адна казка – “казка пра Мядзведзя”. Аўтар паказвае ў гэтым творы прыгажосць роднай прыроды. Калі чытаеш гэтую казку, то пачынаеш адчуваць гонар за сваю родную краіну, за сваю Бацькаўшчыну. Максім Танк у гэтым творы канкрэтызуе месца дзеяння. Яно адбываецца, як згадвае паэт, у нарачанскіх мясцінах, у Белавежскай пушчы. Сярод дзеючых асоб казкі – мядзведзь, воўк, ліса, зубр, казёл, зайцы, вавёрка, варона, сарока, певень, цецерукі, дзятлы. Твор напісаны ў традыцыях беларускіх народных казак. З гумарам асуджаецца ў казцы гультайства, прыстасавальніцтва Мядзведзя. Ён вырашыў знайсці сабе працавітую жонку, яшчэ і з добрым пасагам, каб самому нічога не рабіць. Сваты Воўк і Ліса знайшлі выгадную нявесту – працавітую Вавёрачку. Але у казцы хітрасць Мядзведзя была пакараная. Калі мядзведзь з’еў усе запасы вавёркі, ён занудзіўся. А тут знайшоўся той, змог вылечыць Мядзведзя ад ляноты і гультайства. У казцы з’яўляецца Цыган, які пачынае лячыць Мядзведзя ад ляноты і гультайства брагай, салодкім зеллем. Калі Мядзведзь захмялеў, то Цыган прыкаваў Мядзведзя да калоды і павёў працаваць на кірмаш – пацяшаць людзей. Аўтар паказавае, што праца можа змяніць характар чалавека.
2 Жанравая і тэматычная разнастайнасць прозы для дзяцей на сучасным этапе
Проза для дзяцей на сучасным этапе характарызуецца ўстойлiвасцю, паслядоўным засваеннем традыцый. Як i раней на першым плане застаецца станаўленне гарманiчна развiтай асобы чалавека, выхаванне пачуцця каллектывiзму, уласнай годнасцi. Менавiта маральна-этычная праблематыка раскрываецца ў большасцi твораў розных жанраў. У першую чаргу асноўная ўвага звяртаецца на сацыяльна-бытавыя праблемы, вядома, у даступнай для дзяцей форме.
Выпрацоўцы маральных якасцей, любовi да прыроды, дабрынi прысвечана апавяданне Ι. Навуменкi “Год карася”. Яно пабудавана ў форме рэтраспекцый-успамiнаў: дзецi выраслi, даўно раз’ехалiся па краiне, а Мiкалай Ιванавiч адзначае кожны год “дзень карася”, нiбы па ўсходнiм календары, паколькi яго маленькiя некалi дзецi не далi засмажыць карася i выпусцiлi таго ў вадаём.
У канцы 1980 – пачатку 1990-хгг. празаiкi, што пiшуць для дзяцей, усё больш засяроджваюць увагу на выхаваннi патрыятычных пачуццяў. Дзейсным сродкам выхавання патрыятычных пачуццяў з’яўляецца знаёмства з гiстарычным мiнулым. Таму значнае месца ў празаiчных творах канца 20ст. займае гiстарычная тэматыка, прычым у большай ступенi аб’ектам становiцца далёкая гiсторыя. Адной з традыцыйных праблем з’яўляецца праблема ўзаемаадносiн чалавека з прыродай.
У другой палове 1980-х гг. з’яўляюцца цiкавыя празаiчныя прыродазнаўчыя творы, у якiх ставяцца актуальныя пытаннi выхавання ў чалавеку гуманiстычных адносiн да прыроды. Адной з асаблiвасцей сучаснай беларускай прозы для дзяцей з’яўляецца яе iнтэлектуальная скiраванасць, акцэнтаванне ўвагi на самастойнае набыццё ведаў. Цiкавымi тут з’яўляюцца публiкацыi ў “Вясёлцы” за 1988 г цыкла навукова-пазнавальных твораў В. Вiткi “Урокi думкi”. Пазнавальная аповесць К. Калiны “Бабуля Насця, дзед Адам, Петрык i каза Рагуля”. Петрык прыязджае ў вёску, дзе яму расказваюць пра гераiчную барацьбу партызанаў з захопнiкамi, пра радасцi i складанасцi сучаснага вясковагга жыцця. Падобнай пазнавальнасцю вызначаеца апавесць Чарняўскага “Акадэмія на колах альбо за вясёлкай наўздагон”. Каб пазнаеміць малога Андрэйку з працай калгаснікаў, яго бацька, мясцовы аграном, бярэ хлопчыка ў паездку па палях. Андрэйка даведваецца шмат цікавага и карыснага, а таму яшчэ з большай павагай пачынае адносіцца да старэйшых.
3 Алесь Якімовіч. Жыццёвы і творчы шлях. Апрацоўка пісьменнікам беларускіх народных казак
Алесь Іванавіч Якімовіч (1904-1979) – заслужаны дзеяч культуры Беларусі (1968), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Якуба Коласа (1974),адзін з заснавальнікаў беларускай дзіцячай літаратуры, таленавіты пісьменнік – казачнік, паэт, празаік, фалькларыст, крытык. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР, заслужаны дзеяч культуры Беларусі. Алесь Якімовіч напісаў дзясяткі кніг, якія заваявалі прызнанне юных чытачоў. Героі аповесцей, апавяданняў пісьменніка – смелыя, мужныя людзі, змагары за шчасце і лепшую долю свайго народа. Казкі Алеся Якімовіча сталі залатым скарбам роднай літаратуры, якія вучаць любові да сваёй зямлі, да людзей, вучаць мудрасці і дабрыні.
А. Якімовіч нарадзіўся 17 студзеня 1904 г. ў вёсцы Чурылава Уздзенскага раёна Мінскай вобласці ў працоўнай сялянскай сям’і. Многія факты з ўласнай біяграфіі пісьменніка і жыцця яго роднай вёскі паслужылі ў далейшым матэрыялам для напісання мастацкіх твораў.
Якімовіча-юнака не пакідала мара аб працягу вучобы. Пасля заканчэння Уздзенскага пачатковага вучылішча і двухмесячных настаўніцкіх курсаў ён паступіў на вучобу ў Мінскі педагагічны тэхнікум (1921). Успамінаючы мінулае, Алесь Іванавіч з гордасцю прыгадваў гады навучання ў гэтай установе, дзе Якуб Колас выкладаў мегодыку роднай мовы. Пачатак літаратурнай творчасці А. Якімовіча звязаны з літаратурнай арганізацыяй “Маладняк”. У часопісе пад той жа назвай у 1923 г. быў надрукаваны верш “Вясна”.
У 1924 г., калі быў заснаваны часопіс для школьнікаў “Беларускі піянер”, А. Якімовіча прызначылі адказным сакратаром гэтага выдання. Працуючы ў рэдакцыі, ён працягваў вучобу ў тэхнікуме, які скончыў у 1926 г. На гэты час пісьменнік быў ужо аўтарам дзвюх кніг, што выйшлі амаль адначасова ў 1925 г., – паэтычнага зборніка “Вершы” і зборніка апавяданняў для дзяцей “Гул бубна”.
Неўзабаве дваццацігадовага А. Якімовіча прызначаюць рэдактарам часопіса “Беларускі піянер” (з 1929 г. – “Іскры Ільіча”). 3 1927 г. А. Якімовіч займаўся на літаратурна-лінгвістычным аддзяленні педагагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. I. Леніна, якое скончыў у 1930 г.
У пачатку Вялікай Айчыннай вайны А. Якімовіч настаўнічаў у адной з сярэдніх школ г. Чыстопаля (Татарская АССР), быў адказным сакратаром раённай газеты ў сяле Шаманаіха Казахскай ССР. Пасля заканчэння курсаў малодшых лейтэнантаў у г. Аджыжане трапіў на фронт. У жніўні 1943 г. быў цяжка паранены пад Харкавам, пасля шпіталю звольнены ў запас. У 1944 – 1945 гг. працаваў старшым рэдактарам Дзяржаўнага выдавецтва БССР, ў 1945 г. зноў быў прызначаны рэдактарам беларускага дзіцячага часопіса “Беларускі піянер” (“Іскры Ільіча”), які пачаў выходзіць пад назвай “Бярозка”.
4 Тэматычная разнастайнасць літаратуры для дзяцей 1985 – 2020 гадоў
Сучасная беларуская дзіцячая літаратура прадстаўлена разнастайнымі жанравымі формамі, шырокай тэматыка-праблемнай, вобразна-выяўленчай палітрай. Некаторыя ca здабыткаў гэтай часткі сучаснага прыгожага пісьменства можна праілюстраваць наступнымі фактамі. У другой палове 1980—2000-х гг. ствараліся такія літаратурныя формы, як азбукі (Р. Барадулін, А. Дзеружынскі, М. Танк і інш.), казкі з філасофскім зместам і прытчавай павучальнасцю (В, Ш ырко, В. Жуковіч, У. Васькоў і інш.), рымейкі народных казак (П. Васючэнка і С. Кавалёў, П. Місько і інш.), апавяданні (нарысы, эцюды) пра гістарычнае мінулае, свет прыроды, першыя жыццёвыя ўрокі для дзяцей (Э. Луканскі, Я. Пархута, С. Тарасаў, Я. Галубовіч і інш.), аповесці пра гістарычнае мінулае, узаемаадносіны дзяцей і дарослых (К. Тарасаў, А. Федарэнка, А. Якімовіч і інш.). Прыметнай з’явай сучаснай беларускай кніжнай прасторы стала пашырэнне твораў, якія ўзнаўляюцца прьг дапамозе электронных носьбітаў інфармацыі і сеткі Інтэрнэт. Беларуская дзіцячая літаратура ў канцы XX — пачатку XXI стст. імкнецца да асэнсавання новай рэчаіснасці, новай сістэмы маральна-этычных каштоўнасцей, шукае новыя шляхі абуджэння цікавасці да яе з боку чытачоў. Пошук новых тэм і форм іх прэзентацыі забяспечвае разнастайнасць і шматграннасць узораў сучаснага слоўнага мастацтва для дзяцей. У той жа час беларуская дзіцячая літаратура ў канцы XX ст. перажыла працэс пераасэнсавання ўласных традыцый і пошуку новага. Таму казаць пра дамінантныя тэндэнцыі яе развіцця можна толькі ўмоўна.
Беларуская дзiцячая паэзiя 1985 – 2020 гадоў далучае падрастаючае пакаленне да агульначалавечых каштоўнасцей, да духоўных скарбаў народа, абуджае патрыятычныя пачуццi, заклiкае любiць свой край, берагчы яго непаӯторную прыроду, паважаць чалавека працы выхоўвае ў дзiцяцi лепшыя маральна-этычныя якасцi.
Адной з асаблiвасцей беларускай дзiцячай паэзii нагэтым этапе з’яўляецца цiкавасць да “самой гiсторыi дыхання” – даўняй культуры Беларусi, традыцый нашага народа (зборнiкi В. Жуковiча “Гуканне вясны”). У раздзеле кнiгi “Гуканне вясны” (“Свята песенькай сустракаем”) В. Жуковiч знаёмiць маленьказа чытача з цiкавымi народнымi традыцыямi беларусаў, iх абрадамi, святамi (вершы “Гуканне вясны”, “Калядная вячэра”, “Каляднiкi”). Дасцiпна, з лёгкiм гумарам паэт распавядае пра святочную калядную вячэру.
Цесна звязана з тэмаю Радзiмы пейзажная лiрыка. Прырода – гэта адухоўлены вобраз прыгажосцi жыцця. Прыродаапiсальная лiрыка для дзяцей сагрэта аўтарскай любоўю да ўсяго жывога: дрэўца, птушачкi, рачулкi. Шматлiкiя творы пра прыроду маюць вялiкае пазнавальнае значэнне. Напрыклад, кніга В.Зуёнка “Па ельнiчку, па бярэзнiчку” ўяўляе сабой своеасаблiвы вершаваны даведнiк пра беларускiя грыбы. Кожны верш – гэта намаляваны ў жартоўнай форме “партрэт” якога-небудзь прадстаўнiка грыбной “сям’i”.
1 Беларуская дзіцячая літаратура: вучэб. дапаможнік / М.Б. Яфімава [і інш.] ; пад рэд. М.Б. Яфімавай, М.М. Барсток. Мінск, 2008. – 350 с.
2 Беларуская дзіцячая літаратура: вучэб. дапам.; пад рэд. А. М. Макарэвіча, М. Б. Яфімавай.– Мінск: Выш. школа, 2008. – 688 с.
3 Марціновіч, А. Святло чароўнага ліхтарыка. Выбраныя старонкі гісторыі беларускай дзіцячай літаратуры: у 2 кн. / А. Марціновіч. Мінск, 1997-1998.
Работа защищена на оценку "9" без доработок.
Уникальность свыше 40%.
Работа оформлена в соответствии с методическими указаниями учебного заведения.
Количество страниц - 13.
Не нашли нужную
готовую работу?
готовую работу?
Оставьте заявку, мы выполним индивидуальный заказ на лучших условиях
Заказ готовой работы
Заполните форму, и мы вышлем вам на e-mail инструкцию для оплаты