Ранішняя малітва
Пане і Божа мой, у глыбокай пакоры станаўлюся перад Табою на калені і аддаю Табе паклон, пашану і хвалу. Будзь праслаўлёна Найсвяцейшая Тройца! Божа Ойча, які мяне стварыў, Божа Сыне, які мяне адкупіў, Божа Духу Святы, які мяне асвяціў! Усемагутны вечны Божа, шчыра дзякую Табе за тое, што Ты мяне ў гэтую ноч ласкава аберагаў і захаваў ад раптоўнай смерці. Ахвярую Табе, о Божа, усе думкі, словы і ўчынкі мае, каб яны паслужылі для яшчэ большай хвалы Тваёй. Прымі мяне і ўсіх маіх родных, сяброў і дабрадзеяў пад сваю святую апеку і ўчыні, каб тут, на зямлі, мы верна Табе служылі, а пасля смерці дасягнулі шчасця вечнага. Амэн.
Гэты тэкст навуковага стылю.
Ён можа быць выкарыстаны ў падручніках, навуковых працах, даведніках…
Неўзабаве ў мужчын пайшла гаворка пра цэны на збожжа, пра зямлю і леснікову службу.
- Добра вам, служывым людзям, - казаў Яўхім, звяртаючыся да Міхала Амброжчыка і Яся Пальчыка. – Праца, яно, вядома, нялёгкая, але заробак ёсць пэўны, а мы, мікалаеўцы, душымся на пяску.
- Зайздросціць вельмі такскма няма чаго, - адказаў гаспадар. – Не ўнаровіш якому чорту – пішы прапала, загоняць у якое балота ці зусім з торбай пусцяць. Іншая рэч сваё: хоць пясок, хоць якая зямелька, але ты сам гаспадар, сам сабе пан.
- Ат, швагер, не прыбядняйся, - прамовіў Карусь Дзівак. – Кавалак хлеба і да хлеба ты маеш, а што больш трэба чалавеку?
- Так- то яно так, - не згаджаўся Міхал, - але ўсё ж, чалавеча, кепска, калі сядзіш на чужым суку... Часам той хлеб упоперак горла становіцца... (Сцяпан Александровіч)
Гэты тэкст адносіцца да гутарковага стылю.
Ён мае выгляд нязмушанай гутаркі-палілогу паміж некалькімі суразмоўцамі – простымі людзьмі.
Князь канстанцін астрожскі
Род Астрожскіх паходзіў ад князёў, што некалі валадарылі ў старажытным Тураве. Мужчыны з гэтага роду спрадвеку славіліся ваярскім майстэрствам.
Князю Канстанціну ад самай ранняй маладосці давялося ўдзельнічаць у барацьбе з крымскімі татарамі на землях Беларусі і Украіны. Крымчакі вымаўлялі імя з павагай і страхам. Аднойчы Астрожскі захапіў у палон нават самога хана Махмет-Гірэя.
Канстанцін Астрожскі ваяваў так удала, што вялікі князь прызначыў яго найвышэйшым гетманам – начальнікам над усімі войскамі дзяржавы. Тады ваяводу было толькі 37 гадоў. Ніхто дагэтуль не атрымліваў гэткай важнай пасады ў такім маладым веку.
Тыя, хто верыў у незвычайны ваярскі талент новага гетмана, не памыліліся. Князь Канстанці адолеў ворага ў 63 бітвах.
Астрожскі не толькі бараніў Айчыну са зброяй у руках. Ён будаваў замкі, манастыры і цэрквы. Адчыняў на свае грошы школы і шпіталі для хворых. Пра Астрожскага пісалі, што ён быў узорам таго, як трэба жыць і працаваць. Каб быць пераможцам.
Гэты тэкст публіцыстычнага стылю.
Ён адрасаваны шырокаму колу чытачоў ці гледачоў.
Тэкст можа быць выкарыстаны ў паведамленнях, выступленнях па радыё і тэлебачанні, у газетных і часопісных артыкулах…
Хмары
Няма нічога больш зменлівага, чым вецер. То ён пяшчотна-ласкавы, то суровы, то гуллівы. І гэты настрой адчуваюць хмары. Прыгледзьцеся. Заўважылі, якія яны ў ясны дзень? Беленькія. Чыстыя. Мяккія. Быццам пуховыя. Паўзуць марудна, як чарапахі. А куды ім спяшацца? Можна і прыпыніцца, калі вецер задрэмле.
Калі ж прагоніць вецер навальніцу – яе гнеў перадаецца хмарам. Яны злуюць немаведама на каго і на што, сцябаюць неба бліскавіцамі. А выгляд які ў іх – страхоцце! Пашкуматаныя. Уздыбленыя. Раз’юшаныя.
Іншы раз хмары выглядаюць так, быццам яны ў бруднай лужыне купаліся – цяжкія, мурзатыя, набрынялыя. (Паводле Т.Курылы)
Гэты тэкст адносіцца да мастацкага стылю.
Аўтар тэксту – пісьменнік, які стварае мастацкія творы, адрасаваныя массаваму чытачу.
Пісьменнік меў на мэце праз вобразнасць і эмацыянальнасць паўздзейнічаць на чытача, задаволіць яго патрэбы ў прыгожым, эстэтычна дасканалым…