Заданне
Сучасная арганічная хімія апроч элементнага аналізу выкарыстоўвае шматлікія фізічныя метады даследавання. Найскладаныя сумесі рэчываў падзяляюць на складальныя кампаненты з дапамогай храматаграфіі, заснаванай на перасоўванні раствораў ці пар рэчываў праз пласт сарбенту. Інфрачырвоная спектраскапія - прапусканне інфрачырвоных прамянёў праз раствор ці скрозь тонкі пласт рэчыва - дазваляе ўсталяваць наяўнасць у рэчыве вызначаных фрагментаў малекулы.
Ультрафіялетавая спектраскапія, званая таксама электроннай, нясе інфармацыю пра электронны стан малекулы. Яна адчувальная да прысутнасці ў рэчыве кратных сувязяў і араматычных фрагментаў. Аналіз крышталічных рэчываў з дапамогай прамянёў рэнтгенаўскага дыяпазону дае аб'ёмную карціну размяшчэння атамаў у малекуле, дазваляе як бы ўбачыць будынак малекулы сваімі вачамі.
Спектральны метад - ядзерны магнітны рэзананс, заснаваны на рэзанансным узаемадзеянні магнітных момантаў ядраў з вонкавым магнітным полем, дае магчымасць адрозніць атамы аднаго элемента, напрыклад вадароду, размешчаныя ў розных фрагментах малекулы, а таксама вызначыць іх колькасныя суадносіны. Усе гэтыя сучасныя фізічныя метады прывялі да інтэнсіўных даследаванняў у арганічны хіміі - стала магчымым хутка вырашаць тыя задачы, на якія раней сыходзілі доўгія гады.
Заданне:
Адзначце, да якогастылю ён адносіцца.Ахарактырызуйце моуна-стылёвыя асаблівасці тэксту (абстрактныя назоунікі; назоунікі роднага склону; зваротныя дзеясловы-дзеясловы на –ся,-цца; аддзеяслоуныя назоунікі-назоунікі, якія абазначаюць дзеянне; поуныя формы прыметнікау і дзеепрыметнікау).
Дадзены тэкст адносіцца да навуковага стылю. Навуковы стыль – гэта сістэма моўных сродкаў, прызначаная для перадачы і захавання навуковых ведаў. Спецыфіка інфармацыйнай функцыі навуковага стылю вызначае сукупнасць такіх камунікатыўных якасцей, як лагічнасць, яснасць, дакладнасць маўлення.
Сфера выкарыстання тэксту – даведнік, падручнік. Для тэксту характэрна аб’ектыўнасць, дакладнасць, лаканічнасць выкладу, сухасць і неэмацыянальнасць паведамлення. Словы ўжыты ў прамым значэнні, шмат кніжнай лексікі, тэрмінаў.