Методыка азнакамлення з марфемным складам слова і словаўтварэннем у пачатковых класах
Методыка азнакамлення з марфемным складам слова і словаўтварэннем у пачатковых класах
Сістэма вывучэння марфемнага складу слова вызначае:
а) месца вывучэння марфемнага складу слова ў агульнай сістэме вывучэння праграмнага матэрыялу па беларускай мове;
б) паслядоўнасць працы над такімі паняццямі, як ―корань, ―аднакаранѐвыя словы, ―прыстаўка, ―суфікс, ―канчатак;
в) узаемадзеянне паміж вывучэннем марфемнага складу слова і ўтварэння слоў, а таксама марфемнага складу слова і яго лексічнага значэння;
г) сувязь працы над фарміраваннем навыкаў правапісу марфем з засваеннем асноў ведаў з вобласці словаўтварэння і граматыкі.
Выдзяляюць 4 этапы сістэмы:
1. Прапедэўтычныя словаўтваральныя назіранні, якія папярэднічаюць вывучэнню тэмы ―Роднасныя словы ў 2 класе.
2. Знаѐмства з асаблівасцямі аднакаранѐвых слоў і кораня слова; назіранні над аднастайным напісаннем кораня ў аднакаранѐвых словах (2 клас).
3. Вывучэнне спецыфікі і ролі ў мове кораня, прыставак, суфіксаў, канчатка; азнаямленне з сутнасцю марфалагічнага прынцыпу правапісу; фарміраванне навыку правапісу кораня і прыстаўкі (3 клас).
4. Паглыбленне ведаў пра марфемны склад слова і элементы словаўтварэння ў сувязі з вывучэннем назоўніка, прыметніка, дзеяслова; фарміраванне навыкаў правапісу склонавых канчаткаў назоўнікаў і прыметнікаў, асабовых канчаткаў дзеясловаў (4 клас).
У практыцы моўных зносін шырока вядомы наступны факт: дарослыя і дзеці сэнс невядомага слова часта імкнуцца раскрыць на аснове падзелу яго на марфемы і ўстанаўлення семантычнай сувязі з вядомым аднакаранѐвым словам.
Значэнне працы над марфемным складам слоў заключаецца:
1. У тым, што школьнікі авалодваюць адным з вядучых спосабаў раскрыцця лексічнага значэння слоў. Задача настаўніка – стварыць аптымальныя ўмовы для ўсведамлення дзецьмі ўзаемасувязі, якая існуе ў мове паміж лексічным значэннем слова і яго марфемным складам, кіраваць на гэтай аснове удакладненнем слоўніка вучняў.
2. Нават элементарныя веды пра ўтварэнне слоў вельмі важныя для разумення вучнямі асноўнай крыніцы папаўнення нашай мовы новымі словамі. Назіранні за утварэннем слоў аказваюць станоўчы ўплыў на фарміраванне ў вучняў актыўных адносін да слова, падводзяць да разумення заканамернасцяў развіцця мовы.
3. Азаямленне з асновамі словаўтварэння спрыяе пашырэнню ведаў школьнікаў пра навакольны свет. Фактычна пазнанне школьнікамі семантыка- структурнай суаднесенасці слоў абазначае паглыбленне іх уяўленняў пра сувязі паміж прадметамі, працэсамі рэальнага жыцця.
4. Усведамленне ролі марфем у слове, а таксама семантычнага значэння прыставак і суфіксаў спрыяе фарміраванню ў школьнікаў дакладнасці маўлення. Задача настаўніка – максімальна спрыяць не толькі разуменню вучнямі лексічнага значэння слова, але і развіццю свядомасці выкарыстання ў кантэксце слоў з пэўнымі прыстаўкамі і суфіксамі.
5. Вывучэнне марфемнага складу слова мае вялікае значэнне для фарміравання арфаграфічных навыкаў. Гэта абумоўлена тым, што адным з вядучых прынцыпаў беларускага правапісу з’яўляецца марфалагічны. Фарміраванне навыкаў правапісу кораня, прыставак, суфіксаў, канчаткаў на тэарэтычнай аснове (а толькі такое пісьмо можа быць свядомым) патрабуе мэтанакіраванага прымянення фанетычных, словаўтваральных і граматычных ведаў. Таму адна з важных задач вывучэння марфемнага складу слова – стварэнне асновы ведаў і ўменняў, неабходных для фарміравання навыкаў правапісу марфем слова, і перш за ўсѐ кораня.