Заданне 1.
Якія этапы перадгісторыі і гісторыі беларускай мовы звязаны з наступнымі датамі: III – I тысячагоддзі да н. э.,VI – VIII стст., IX – XII стст., XIV – XVI стст., XIX – пачатак XX стст.?
III – I тысячагоддзі да н. э. - рассяленне старажытных славянскіх плямёнаў, што вылучыліся з агульнаіндаеўрапейскага этнічнага адзінства недзе на мяжы III і II тысячагоддзяў да н.э. Мову славян гэтага перыяду называюць агульнаславянскай або праславянскай.
VI – VIII стст. - завяршылася рассяленне славян на вялікай тэррыторыі Еўропы; у выніку ўтварыліся тры групы славянскіх плямен (усходнія, заходнія і паўднёвыя славяне). На іх аснове ў наступным стагоддзі склаліся асобныя славянскія народнасці. Беларуская народнасць сфарміравалася на аснове ўсходнеславянскіх пляменаў - крывічаўкрывічоў, дрыгавічаў дрыгавічоў і радзімічаў
IX – XII стст. - узнікненне першай літаратурна-пісьмовай мовы славян, якую вучоныя лічаць адносна адзінай пісьмова-літаратурнай мовай ўсходніх славян старажытнага часу. Стварэнне богаслужэбнай літаратуры (евангеллі, псалтыры і інш.) на царкоўнаславянскай (стараславянскай у яе ўсходнім варыянце) мове. На падставе пісьмовых сведчанняў вучоныя мяркуюць, што гаворкі будучых беларусаў, рускіх, украінцаў мелі да XIII ст. столькі адметнага ў фанетычным і граматычным ладзе, што можна гаварыць аб трох самастойных усходнеславянскіх мовах – беларускай, рускай, украінскай.
XIV – XVI стст. - склалася беларуская народнасць і сфарміравалася беларуская літаратурна-пісьмо-вая мова (у навуковай літаратуры яе прынята называць старабеларускай). Яна выкарыстоўвалася ў наддыялектных пісьмовых зносінах на тэрыторыі ўсёй дзяржавы. Гэтая мова мела статус афіцыйнай, дзяржаўнай мовы ў Вялікім Княстве Літоўскім, таму ўжывалася ва ўсіх сферах грамадскага жыцця. На беларускай мове ўпершыню ў гісторыі ўсходніх славян у пачатку XVI ст. з’явіліся друкаваныя кнігі. На ёй існавала багатая літаратура, навуковая і мастацкая, летапісы, а з сярэдзіны XVI ст. – і тэксты Святога Пісання. Гэта была мова законаў, суда, канцылярый. У вялікакняжацкай канцылярыі на ёй ствараліся дакументы дзяржаўнага значэння.
Дайце адказ на пытанні:
1) Што такое запазычаная лексіка? Якія існуюць яе разнавіднасці? Прывядзіце прыклады на кожную з разнавіднасцяў. (прыклады павінны быць НЕ З ВМК! )
Запазычаная лексіка – гэта вынік эканамічных, палітычных і культурных сувязей з іншымі народамі, а таксама цесных моўных кантактаў.
А) русізмы: плошча, прадаўжальнік
Б) украінізмы: гапак, галушка
В) грэцызмы: аўтамат, эліпс.
Г) інтэрнацыялізмы: тэатр, алімпіяда
Д) Экзатызмы: чадра, джын
Е) Варварызмы: “Нью-Йорк таймс”, tete-a-tete — з вока на вока.
2) Што такое архаізмы, гістарызмы, неалагізмы? Прывядзіце прыклады (прыклады павінны быць НЕ З ВМК! )
Архаізмы – гэта ўстарэлыя назвы існуючых і цяпер рэчаў, з’яў, якія замяніліся сінанімічнымі словамі актыўнага ўжывання. жывот — жыцьцё, чарніца — манашка, ланіты — шчокі.
Гістарызмы – гэта словы-назвыпрадметаў, з’яў, паняццяў, якія перасталі існаваць у сувязі са зменамі ў грамадскім жыцці, эканоміцы, культуры, навуцы, тэхніцы і побыце людзей: аршын, баярын, дзіда.
Неалагізмы – гэта новыя словы або новыя значэнні вядомых слоў, якія зусім нядаўна ўзніклі, маюць адценне навізны і не сталі агульнаўжы-
вальнымі: брыфінг, біяполе.
3) Якімі асаблівасцямі вылучаецца вусна-размоўная лексіка? Прывядзіце прыклады (прыклады павінны быць НЕ З ВМК! )
Асаблівасцю вусна-размоўнай лексікі з’яўляецца тое, што яна абслугоўвае сферу вусных моўных зносін, якія ажыццяўляюцца ў гутарковым іразмоўна-бытавымстылях. Таму названы пласт слоў характарызуецца стылістычным адценнем гутарковасці ці размоўнасці.
З боку лексікі гутарковы стыль характарызуецца шырокімі магчымасцямі выкарыстання любога слова беларускай мовы і не мае якіх-небудзь выразных, толькі яму ўласцівых лексічных сродкаў. Значыць, паведамленне на адну і тую ж тэму ў вуснай і пісьмовай форме адрозніваецца не складам лексікі, а канцэнтрацыяй, частотнасцю тых ці іншых лексічных адзінак, што і надае мове адценне гутарковасці. Гэтае адценне ствараецца ў выніку шырокага ўжывання:
1) незнамянальных слоў тыпу: дык жа, але ж і інш.;
2) своеасаблівых спалучэнняў прыметнікаў і прыслоўяў з назоўнікамі і дзеясловамі, у складзе якіх прыметнікі і прыслоўі набываюць «гутарковае» эмацыянальнае адценне, напрыклад: здаровы дуб, страшная прыгажосць і інш.
Дайце адаказ на пытанні:
1) Што такое білінгвізм? - (ад лац.: bi «двойчы» і лац.: lingua «мова»): папераменнае карыстанне дзвюма мовамі. Калі ва ўжытку знаходзяцца тры і больш моваў, прынята гаварыць пра шматмоўе або полілінгвізм
2) Што ўваходзіць у паняцце стабільнасці нормы? - У паняцце стабільнасці нормы ўваходзяць такія прыкметы, як устойлівасць, традыцыйнасць, пэўнае абмежаванне магчымых варыянтаў, тэрытарыяльнае адзінства.
3) Якія адхіленні ад нормы маюць месца пры ўжыванні назоўнікаў? Пры ужыванні назоўнікаў маюць месцы памылкі у родзе назоўнікаў, у склоне і інш. Прычынамі парушэння норм літаратурнага маўлення з’яўляюцца:
1.Уплыў дыялектнай мовы, калі людзі захоўваюць асаблівасці мясцовай гаворкі: капаніца, начніца, з[і]мля, р[і]ка, бур[я]к, халодна, мамо, тато, збожа, камінэ, насене, вядзець, пішыць.
2.Уплыў рускай мовы: 1) вымаўленне [г] выбухнога на месцы фры-
катыўнага [г] (г[г]орад,г[г]ерой,аг[г]арод); 2) вымаўленне [ч] як [ч’] (ч[ч’]ай,
ч[ч’]орны,ч[ч’]асты); 3) вымаўленне гукаў [л], [в], [ф] на месцыгубна-губнога [ў] (траў[в]ка,воў[л]к,кроў[ф’]); 4) вымаўленне двух асобных гукаў [д] і [ж], [д] і [з] на месцы афрыкат (дажд[д]ж[ж]ы,ксянд[д]з[з]ы); 5) вымаўленне гукаў [шш] замест [шч] (шч[ ш]асце).
Дайце адаказ на пытанні:
1) Якія функцыянальныя стылі маўлення прынята выдзяляць? - Навуковы, публіцыстычны, афіцыйна-справавы, мастацкі, гутарковы.
2) Якімі лексічнымі, сінтаксічнымі і марфалагічнымі асаблівасцямі вылучаецца навуковы стыль маўлення?
Асноўнай формай рэалізацыі навуковага стылю з'яўляецца пісьмовае маўленне, хаця з развіццём сродкаў масавай камунікацыі, пашырэннем навуковых кантактаў павялічваецца роля вуснай формы зносін.
Галоўная функцыя навуковага стылю — перадача навуковай інфармацыі, доказнасць яе сапраўднасці, нярэдка — навізны і каштоўнасці.
Гэтай функцыяй абумоўліваецца спецыфіка навуковага стылю і яго асноўныя стылёвыя рысы: навуковая тэматыка тэкстаў, абстрактнасць і абагульненасць, аб’ектыўнасць і дакладнасць, лагічнасць і строгасць, доказнасць, насычанасць фактычнай інфармацыяй.
Падкрэсленая лагічнасць — тыповая рыса навуковага тэксту. Усе часткі ў ім цесна звязаны сэнсам і размяшчаюцца ў строга вызначанай паслядоўнасці.
Інфармацыя ў навуковых тэкстах павінна быць несупярэчлівай. Лагічнасць і строгасць навуковага выкладу дасягаецца шляхам выкарыстання:
спецыяльных канструкцый тыпу трэба адзначыць, неабходна спыніцца, спачатку прааналізуем, варта падкрэсліць;
пабочных канструкцый: па-першае, гэта значыць, такім чынам;
злучнікаў і прыслоўяў: таму, так як,затым, далей;
канструкцый з прыназоўнікамі: з прычыны, у сувязі, у выніку;
абагульняючых слоў пры аднародных членах сказа;
складаназалежных сказаў;
прамога парадку слоў у сказах.
Наступнай якасцю навуковага стылю з'яўляецца аб’ектыўнасць і дакладнасць выкладу. Сэнсавая дакладнасць (адназначнасць) абумоўлівае ўжыванне слоў з прамым значэннем, шырокае выкарыстанне тэрмінаў. Паўтор ключавых слоў у навуковым маўленні лічыцца нормай. Дакладнасцю тлумачыцца і выкарыстанне ў навуковым тэксце сказаў з дзеепрыметнымі і дзеепрыслоўнымі зваротамі, з аднароднымі членамі і абагульняльнымі словамі.