Структурна-семантычныя тыпы простых сказау у беларуских прыказках и прымауках
ГГУ им.Ф.Скорины (Гомельский государственный университет)
Курсовая работа (проект)
на тему: «Структурна-семантычныя тыпы простых сказау у беларуских прыказках и прымауках»
по дисциплине: «Белорусский язык»
2021
45.00 BYN
Структурна-семантычныя тыпы простых сказау у беларуских прыказках и прымауках
Тип работы: Курсовая работа (проект)
Дисциплина: Белорусский язык
Работа защищена на оценку "9" без доработок.
Уникальность свыше 60%.
Работа оформлена в соответствии с методическими указаниями учебного заведения.
Количество страниц - 24.
В работе также имеются следующие приложения:
Дадатак 1 Спіс прыказак са структурай простага двухсастаўнага сказа.
Дадатак 2 Спіс прыказак са структурай простага аднасастаўнага сказа.
Поделиться
Уводзіны
1 Паняцце простага сказа ў лінгвістычнай літаратуры
2 Беларускія парэміі са структурай двухсастаўных сказаў
3 Беларускія парэміі са структурай аднасастаўных сказаў
4 Семантычная характарыстыка беларускіх парэмій са структурай простага сказа
Заключэнне
Спіс выкарыстанай літаратуры
Дадатак 1
Дадатак 2
Уводзіны
Фальклор як галіна дзейнасці чалавека ўтрымлівае сакральныя элементы народнага вопыту і мудрасці, таму лічацца адной з самых пленных крыніц даследавання жыцця, побыту і гісторыі этнаса. Беларускі народ стварыў мноства каротніх выслоўяў, афарызмаў, трапных выразаў, у якіх у высокамастацкай форме абагульніў свой багаты жыццёвы шлях. Сярод іх прыказкі і прымаўкі карыстаюцца найбольшай папулярнасцю. Яны ярка адлюстроўваюць багаты працоўны і жыццёвы побыт народа, яго мудрасць, псіхалогію і светапогляд, маральна-этычныя і эстэтычныя ідэалы. Прыказкі і прыпаўкі па праву лічацца своеасаблівым кодэксам паводзін чалавека, яго мадэляў выйсця з разнастайных сітуацый. Акрамя таго, гэта каларытны ўзор дасціпнасці і гумару.
Пра прыказкі і прымаўкі вядомы даследчык вусна-паэтычнай спадчыны беларусаў К. П. Кабашнікаў слушна заўважае: “Прыказка мае шырокае поле ўжывання, яна адносіцца не толькі да той канкрэтнай сітуацыі, пра якую ідзе гаворка, а да любой падобнай, калі абставіны прымушаюць чалавека актыўна шукаць выйсце, рабіць, здавалася б, немагчымае, для выпраўлення крытычнага становішча, выратавання жыцця, маёмасці, справы і г. д. Каб такога не здаралася, народная мудрасць заклікае да абачлівасці, асцярожнасці, да ўзважаных учынкаў” [1, с. 69].
У выніку шматгадовага вывучэння мовы, побыту, звычаяў свайго народа І. І. Насовіч зазначае: “Беларусы ўсе факты, усе выпадковасці чалавечага жыцця, усе ўчынкі, як добрыя, так і дрэнныя, і ўсякае нават меркаванне пра што-небудзь падводзяць пад мерку сваіх прыказак… Паміж простымі людзьмі ёсць шмат такіх здольных, якія на ўсякую падзею, на ўсякі выпадак, вясёлы, спрэчны, сумны, - адразу ж і дарэчы падаюць прыказку, нібы яны знарок вывучалі іх, як тыя, хто, авалодваючы лацінскай мовай, завучвае на памяць дыстыхі Катонавы” [2, с. 3-4].
Вывучэнне і збіранне вуснай народнай творчасці беларусаў набыло свій актыўны рух у 19 ст. Сярод безлічы фальклорных жанраў, запісаных Я. Чачотам, П. Шпілеўскім, Е. Раманавым, П. Шэйнам, І. Насовічам і інш. натуральна знаходзім і прыказкі, якія з’яўляюцца малым фальклорным жанрам і па сваіх якасцях нагадваюць стэрэатыпы, вобразныя выявы, якія адлюстроўваюць пэўную жыццёвую сітуацыю або варыянт тыповага вырашэння гэтай сітуацыі.
1 Паняцце простага сказа ў лінгвістычнай літаратуры
На сенняшні час мовазнаўства валодае вялікай колькасцю лінгвістычных тэорый, якія вывучаюць сказ. Нягледзячы на тое, што на сучасным этапе развіцця навукі аб мове большую цікавасць для навукоцаў уяўляе сабою тэкст, сказ усё ж лічыцца асноўнай сінтаксічнай адзінкай. Гэта звязана першапачткова з тым, што менавіта ў сказе знаходзяць выражэнне найбольш істотныя функцыі мовы: камунікатыўная (сродак зносін паміж людзьмі), пазнавальная і экспрэсіўная (выражэнне эмацыянальнай афарбоўкі выказвання). Пытанне аб дакладным вызначэнні сказа – адно з самых цяжкіх у сінтаксісе. Нездарма дадзеная сінтаксічная адзінка, займаючы цэнтральнае месца, не мае агульнапрынятага вызначэння, якое б адлюстровала усе сэнсавызначальныя кампаненты семантычнага поля простага сказа.
Праблема вызначэння сказа выражаецца ў межах розных падыходаў, кожны з якіх выдзяляе ў якасці асноўнага пэўны кампанент структуры і семантыкі сказа. Так, лагічны падыход прапаноўвае, што сказ – гэта вербальнае выказванне. Яго слабасць у тым, што паміж сказам і выказваннем няма роўнасці, бо сказ – моўная катэгорыя, а выказванне – лагічная. Вядома ж, што цэлы шэраг сказаў не падпадае пад дадзенае вызначэнне. Напрыклад, сказы мадальнага тыпу, якія ўтрымліваюць або сцвярджэнне, або адмаўленне.
Фармальна-граматычны падыход разглядае сказ як словазлучэнне адмысловага тыпу, якое ўтрымлівае граматычны дзейнік і граматычны выказнік. Дадзены падыход не ўлічвае парадыгматыку сказа. Класіфікацыя сказаў становіцца вузкай, не ўсе тыпы ўваходзяць у яе.
Што тычыцца камунікатыўнага падыходу, то ён разглядае прапанову як асноўны сродак зносін і паведамлення. Менавіта камунікатыўны аспект дазваляе адзначыць, што сказ з’яўляецца сродкам зносін, можа падзяляцца на тэму (дадзенае, аснова выказвання) і рэму (новае).
Такім чынам, існуе досыць вялікая колькасць падыходаў да вызначэння сказа, некаторыя з якіх мы і разгледзім у дадзеным даследаванні.
Так, напрыклад, Р.С. Леановіч дае наступную дэфініцыю: “Сказ – гэта асноўнае сінтаксічнае паняцце, гэта камунікатыўная адзінка мовы, паколькі яна прызначана непасрэдна для перадачы і ўспрыняцця паведамлення, для зносін паміж людзьмі” [8, с. 39]. І тут жа дапаўняе “Сказ можна разглядаць і як функцыянальную адзінку маўлення, і як структурна-семантычную адзінку граматычнай сістэмы” [8, с. 39]. Тут бачым, што Раіса Сямёўна на першае месца выводзіць камунікатыўны аспект простага сказа, хоць і падае кароткае паведамленне аб іншых падыходах.
2 Беларускія парэміі са структурай двухсастаўных сказаў
Простыя сказы складаюцца з галоўных членаў сказа, якія ўтвараюць грмаратычную аснову, і даданых. Галоўнымі членамі сказа ў беларускай мове з’яўляюцца дзейнік і выказнік. Даданыя члены сказа, якія адносяцца да дзейніка, разам з ім утвараюць састаў дзейніка, адпаведна сукупнасць выказніка з даданымі членамі ўтварае састаў выказніка.
Паводле наяўнасці ў сказе галоўных членаў выдзяляюць сказы двусастаўныя (маюць і састаў дзейніка, і састаў выказніка) і аднасастаўныя (маюць у сваёй будове ці састаў дзейніка, ці састаў выказніка). Так, напрыклад, сказ “На яркім сонцы спеюць чырвоныя суніцы” з’яўляецца двусасаўным: састаў дзейніка – дзейнік суніцы і дапасаванае да яго азначэнне чырвоныя; састаў выказніка – просты дзеяслоўны выказнік спеюць, акалічнасць спосабу дзеяння на сонцы і дапасаванае азначэнне яркім.
Адпаведна, сказ “У пакоі ціха” з’яўляецца аднастастаўным, бо мае толькі састаў выказніка: выказнік ціха і акалічнасць месца у пакоі. Таксама і сказ “Вясновы дзень” мае толькі састаў дзейніка: дзейнік дзень і дапасаванае да яго азначэнне вясновы.
Далей на матэрыяле слоўнікаў С. Івановай, Я. Іванова “Слоўнік беларускіх прыказак, прымавак і крылатых выразаў” і І.Я. Лепешава, М.А. Якалцэвіч “Тлумачальны слоўнік прыказак” разгледзім беларускія народныя прыказкі, якія маюць структуру двусастаўнага простага сказа.
Важнай сінтаксічнай характарыстыкай двухсастаўнага сказа з’яўляецца наяўнасць або адсутнасць даданых членаў сказа. У сувязі з гэтым у сінтаксісе беларускай мовы адрозніваюць неразвітыя і развітыя сказы.Так, у слоўніку С. Івановай і Я. Іванова знаходзім наступныя прыклады:
“Спроба не хвароба” [6, с. 133],
“Батрачы хлеб – сабачы” [6, с. 40],
“Галота хоць у балота” [6, с. 58].
Дадзеныя пыказкі маюць структуру простага неразвітага двухсастаўнага сказа, таму што ў сваім складзе маюць толькі галоўныя члены. Тое ж сустракаем і ў слоўніку І.Я. Лепешава і М.А. Якалцэвіч:
“Адна бяда – не бяда” [7, с. 63],
“Ахвота горш за няволю” [7, с. 65],
“Бабіна дарога – ад печы да парога” [7, с. 79],
“Беднасць не загана” [7, с. 84],
“Свая рубашка бліжэй да цела” [7, с. 471],
“Лянівы два разы ходзіць” [7, с. 228],
“Новая мятла па-новаму мяце” [7, c. 292] і інш.
3 Беларускія парэміі са структурай аднасастаўных сказаў
У некаторых сказах граматычная аснова выражаецца толькі адным галоўным членам: альбо выказнікам, альбо дзейнікам і іх саставамі. Такія сказы называюць аднасастаўнымі.
Аднастастаўныя сказы з’яўляюцца поўнымі па свайму складу. Для разумення сэнсу сказанага намі дададзім, што яны не маюць патрэбы ў другім галоўным члене. У іх граматычнай аснове вербальна прадстаўлены толькі адзін галоўны член, які і выступае ў абсалютна незалежнай пазіцыі ў якасці прэдыкатыўнага ядра сказа.
У беларускім мовазнаўстве існуе разгалінаваная класіфікацыя аднасастаўных сказаў, якія падзяляюцца поводле наяўнасці канкрэтнага галоўнага члена – дзейніка ці выказніка – на дзеяслоўныя і іменныя.
Для размежавання дзеяслоўных аднасастаўных сказаў ужываецца паняцце “персанальнасці”. Такім чынам, яны падзяляюцца на асабовыя (пэўна-асабовая, абагулена-асабовыя, няпэўна-асабовыя) і неасабобыя (безасабовыя і інфінітыўныя).
Іменныя сказы у сінтаксісе беларускай мовы могуць быць назыўнымі, намінатыўнымі, вакатыўнымі і генітыўнымі.
Асобна спынімся на пытанні прынцыпу вызначэння тыпу аднастастаўнага сказа. Справа ў тым, што для правільнай класіфікацыі таго ці іншага сказа менавіта як аднасастаўнага, варта ўлічваць не толькі наяўнасць аднаго з галоўных членаў сказа (дзейніка ці выказніка), але і семантыку сяго сказа. Такім чынам, неабходна карыстацца структурна-семантычным аспектам.
Матэрыялам для нашага даследавання сталі беларускія народныя прыказкі, якія характарызуюцца часцей за ўсё наяўнасцю мастацкай вобразнасці, якой заключаны асноўны сэнс выслоўя. Таму працэс суаднясення прыказкі з тым ці іншым тыпам аднасастаўнага сказа будзе насіць хутчэй умоўны характар. Сэнс прыказкі можа тлумачыцца кожным носьбітам мовы па-свойму, лагічныя націскі, семантычная нагрузка таксама з’яўляюцца ў вялікай ступені індывідуальным бачаннем даследчыка, таму і рэзультат выяўлення тыпа аднасастанага сказа можа мець некалькі варыянтаў, правільнасць ці няравільнасць якіх выявіць не прадстаўляецца магчымым у многіх выпадках.
4 Семантычная характарыстыка беларускіх парэмій са структурай простага сказа
У працэсе дадзенага даследавання на матэрыяле “Слоўніка беларускіх прыказак, прымавак і крылатых выразаў” С. Івановай і Я. Іванова, а таксама “Тлумачальнага слоніка прыказак” І.Я. Лепешава і М. Якалцэвіч намі была выяўлена 61 парэміялагічная адзінка са структурай простага сказа, якія размешчаны ў Дадатках. Структурную арганізацыю знойдзеных прыказак мы зрабілі ў папярэдніх главах нашай работы, а ў гэтым раздзеле адбудзецца іх семантычны аналіз.
Адзін з самых аўтарытэтных даследчыкаў прыказак у Беларусі І.Я. Лепешаў паводле семантыкі падзяляе ўсе прыказкі на тры выразныя групы:
1. Алегарычныя прыказкі.
2. Часткова алегарычныя прыказкі.
3. Непераасэнсаваныя прыказкі [13, с. 35].
Першую групу складаюць прыказкі, семантыка якіх разумеецца не праз асэнсаванне асобна кожнага кампанента, а толькі ў сукупнасці існавання слоў у вобразным, метафарычным, фігуральным кантэксце. Напрыклад, разгледзім прыказку “Рука руку мые” [7, c. 339] – ‘адзін выгароджвае другога ў якой-небудзь несумленнай справе’. Відавочна, што прамое значэнне слоў толькі асацыятыўна нагадвае семантыку прыказкі: літаральна, як рука абмывае другую руку, так і карысныя адзін аднаму людзі супрацоўнічаюць для дасягнення сваіх мэт. Таму становіцца зразумела, што разгледжанай парэміялагічнай адзінцы характэрна поўная алегарызацыя зместу.
Тое ж бачым і ў прыказцы “Кашы маслам не сапсуеш” [7, с. 198] – іншасказальная семантыка адзінкі гаворыць не пра кашу з маслам у прамым значэнні, а пра тое, што ‘неабходнае, карыснае ніколі не зашкодзіць’.
Алегарычны змест прыказкі “З песні словы не выкінеш” [7, c. 168] – ‘прыходзіцца гаварыць усё, усю праўду. Кажуць у апраўданне, калі даводзіцца гаварыць і што-небудзь не зусім прыемнае’.
“Клін клінам выбіваюць” [7, с. 200] – ‘непрыемныя вынікі якіх-небудзь дзеянняў ці стану ліквідуюцца тымі ж сродкамі, якімі выкліканы гэтыя дзеянні або стан’.
“Заручылі дзеўку проціў (супраць) панядзелку” [7, c. 156] – кажуць іранічна не пра заручаны, а пра таго, хто вінаваціць за свае дзеянні, праступкі не сябе, а іншых. Таму прыказка набывае цалкам алегарычную семантыкую.
Заключэнне
Беларускія народныя прыказкі з’яўляюцца важным элементам народнай культуры народа, таму іх рознабаковае вывучэнне – неабходны крок у разуменні таго вопыту, дасканалай мудрасці, дасціпнага гумару, якія пакладзены ў аснову парэміялагічных адзінак мовы.
Дадзенае даследаванне складаецца з чатырох раздзелаў, кожны з якіх прысвечаны вырашэнню асноўных задач для дасягнення пастаўленай мэты – вызначэнне асаблівасцей структурна-семантычнай арганізацыі прыказак, якія судносяцца з простымі сказамі.
Для вызначэння сінтаксічных асаблівасцей прыказак са структурай простага сказа намі былі разгледжаны асноўныя падыходы да вызначэння простага сказа ў лінгвістычнай літаратуры. Аналіз навуковых крыніц па зададзенай тэме паказаў, што адзінага погляду на дэфініцыю сказа ў мовазнаўстве не існуе. Справа ў тым, што сказ – адзінка шматаспектная, таму розныя вызначэнні датычацца канкрэтнага накірунку ў даследаванні: лагічнага, камунікатыўнага, структурна-семантычнага, псіхалагічнага і інш. Аднак вылучэнне аднаго прынцыпа вядзе да таго, што не ўлічваюцца ў дастатковай ступені астатнія, што прыводзіць да непаўнаты вызначэння. Намі было прынята наступная дэфініцыя, пададзеная В. Маршэўскай: “Сказ – гэта сэнсава і інтанацыйна завершаная, граматычна арганізаваная па законах пэўнай мовы прэдыкатыная адзінка сінтаксісу, якая ўтвараецца са слова ці спалучэння слоў і выконвае пэную камунікатыную функцыю”. У якасці асноных прыкмет разглядаліся прэдкатыўнасць, мадальнасць, тэмпаральнасць і персанальнасць.
Суадносіны прыказак к пэўным відам простага сказа павінен адбывацца згодна з структурна-семантычным прынцыпам: павінна разглядацца не толькі структура парэміі, але і яе семантыка, якая часцей за ўсё мае высокі працэнт вобразнасці і алегарычнасці, што вымагае ўмоўнага вызначэння канкрэтнага тыпа простага сказа.
Для структурна-семантычнага аналізу намі былі выбраны 60 прыказак са структурай простага сказа. Выбарка ажыццяўлялася на матэрыяле “Слоўніка прыказак, прымавак і крылатых выразаў” С. Івановай і Я. Іванова, а таксама “Тлумачальнага слоўніка прыказак” І.Я. Лепешава і М. Якалцэвіч. Такім чынам, на падставе 30 прыказак са структурай двухсастаўнага сказа мы вызначылі, што сярод іх ёсць сказы з развітай і неразвітай структурай, ускладненыя аднароднымі членамі сказа і няўскладненыя, а таксама поўныя і няпоўныя сказы.
1. Кабашнікаў, К. П. Малыя жанры беларускага фальклору ў славянскім кантэксце / К. П. Кабашнікаў. – Мінск : Беларуская навука, 1998. – 186 с.
2. Носович, И.И. Белорусские пословицы и поговорки / И.И. Носович // Известия Имп. АН по ОРЯС. – 1852. – Т. 1.
3. Лепешаў, І.Я. Парэміялогія як асобны раздзел мовазнаўства: дапаможнік / І.Я. Лепешаў. – Гродна: Гродзен. дзярж. ун-т, 2006. – 279 с.
4. Красней, В.П. Грані слова / В.П. Красней. – Мінск : Нар. асвета, 1986. – 193 с.
5. Слоўнік беларускіх прыказак, прымавак і крылатых выразаў / С. Іванова, Я. Іваноў. – Мінск : Беларускі Фонд Сораса, 1997. – 262 с.
6. Тлумачальны слоўнік прыказак / I. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч ; Установа адукацыі “Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы”. – Гродна : ГрДУ, 2011. – 695 с.
7. Леановіч, Р.С. Беларуская мова: сінтаксіс словазлучэння і простага сказа: Вучэб. дапам. / Р.С.Леановіч. – Гродна: ГрДУ, 2002. – 118 с.
8. Маршэўская, В. В. Сучасная беларуская мова. Сінтаксіс : вучэб. дапам. для студ. устаноў вышэйшай адукацыі па філал. спец. / В.В. Маршэўская. – Гродна : ГрДУ імя Янкі Купалы, 2015. – 279 с.
9. Виноградов, В.В. Избранные труды. Исследования по русской грамматике / В.В. Виноградов. – М.: Наука, 1975. – 560 с.
10. Пешковский, А.М. Русский синтаксис в научном освещении / А.М. Пешковскій. – М., 1938. – С. 175.
11. Рамза, Т.Р. Сінтаксіс : Тэарэтычны курс:Вучэб. дап. для студ. ВНУ па спец. "Беларуская мова i лiтаратура" / Т.Р.Рамза; Пад агульн. рэд. А.Я.Мiхневiча . - Мінск : БДУ , 2003. – 202с.
12. Лепешаў, І.Я. Структурна-семантычныя тыпы прыказак / I.Я. Лепешаў // Веснік ГрДУ імя Янкі Купалы. Сер. 3, Філалогія. Педагогіка. – 2007. – № 1. – С. 35-40.
Работа защищена на оценку "9" без доработок.
Уникальность свыше 60%.
Работа оформлена в соответствии с методическими указаниями учебного заведения.
Количество страниц - 24.
В работе также имеются следующие приложения:
Дадатак 1 Спіс прыказак са структурай простага двухсастаўнага сказа.
Дадатак 2 Спіс прыказак са структурай простага аднасастаўнага сказа.
Не нашли нужную
готовую работу?
готовую работу?
Оставьте заявку, мы выполним индивидуальный заказ на лучших условиях
Заказ готовой работы
Заполните форму, и мы вышлем вам на e-mail инструкцию для оплаты