Фарміраванне чытацкай кампетэнцыі ў малодшых школьнікаў на ўрока літаратурнага чытання
БГПУ им.М.Танка (Белорусский государственный педагогический университет)
Курсовая работа (проект)
на тему: «Фарміраванне чытацкай кампетэнцыі ў малодшых школьнікаў на ўрока літаратурнага чытання»
по дисциплине: «Белорусская детская литература»
2021
45.00 BYN
Фарміраванне чытацкай кампетэнцыі ў малодшых школьнікаў на ўрока літаратурнага чытання
Тип работы: Курсовая работа (проект)
Дисциплина: Белорусская детская литература
Работа защищена на оценку "9" без доработок.
Уникальность свыше 60%.
Работа оформлена в соответствии с методическими указаниями учебного заведения.
Количество страниц - 26.
Поделиться
УВОДЗІНЫ
ГЛАВА 1 ТЭАРЭТЫЧНЫЯ АСПЕКТЫ ФАРМІРАВАННЯ ЧЫТАЦКАЙ КАМПЕТЭНЦЫІ Ў МАЛОДШЫХ ШКОЛЬНІКАЎ
1.1 Сутнасць, структура і змест паняцця “чытацкая кампетэнцыя”
1.2 Асаблівасці фарміравання чытацкай кампетэнцыі ў малодшым школьным узросце
1.3 Шляхі і сродкі фарміравання чытацкай кампетэнцыі малодшых школьнікаў у адукацыйным працэсе пачатковай школы
ГЛАВА 2 ПРАЦЭС ФАРМІРАВАННЯ ЧЫТАЦКАЙ КАМПЕТЭНЦЫІ Ў МАЛОДШЫХ ШКОЛЬНІКАЎ НА ЎРОКАХ ЛІТАРАТУРНАГА ЧЫТАННЯ
2.1 Дыягностыка развіцця чытацкай кампетэнцыі ў малодшых школьнікаў
2.2 Метады і прыёмы развіцця чытацкай кампетэнцыі ў малодшых школьнікаў на ўроках літаратурнага чытання
2.3 Магчымасці ўрокаў літаратурнага чытання ў фарміраванні чытацкай кампетэнцыі малодшых школьнікаў
ЗАКЛЮЧЭННЕ
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ
УВОДЗІНЫ
Чалавек у сучасным свеце жыве сярод тэкстаў: ён іх чуе, чытае, стварае. Тэксты суправаджаюць нас паўсюль: інфармацыя па радыё, даклад на сходзе, віншаванне да юбілею, заява аб прыёме на работу, паведамленне, адпраўленае па мабільным тэлефоне, рэклама ў інтэрнеце ці ў газеце і многае-многае іншае. Для сучаснага чалавека дадзеныя ўменні, якія ў методыцы атрымалі назву тэкставых, становяцца практычна значнымі, запатрабаванымі ў маўленчай практыцы, а для некага гэтыя навыкі – аснова прафесійнага росту.
Зыходзячы з таго, што фарміраванне чытацкай кампетэнцыі ўваходзіць у больш шырокую метадычную вобласць, а менавіта: навучанне тэкставай дзейнасці, пад якой Т.М. Дрідзе разумее “сістэму дзеянняў на аснове ведаў, навыкаў і ўменняў, дазваляючых ствараць тэксты і ўспрымаць, інтэрпрэтаваць, разумець іх” [1].
Асобнае месца пры вызначэнні задач, якія стаяць перад методыкай навучання роднай мове займае фарміраванне такіх жыццёва важных уменняў, як розныя віды чытання і звязаная з імі інфармацыйная перапрацоўка тэкстаў, пошук інфармацыі ў розных крыніцах, а таксама здольнасць перадаваць яе ў адпаведнасці з умовамі зносін.
Сучасная методыка навучання беларускай мове на працягу апошніх гадоў плённа засвойвае шляхі вывучэння мовы праз маўленне на аснове тэксту, паколькі менавіта ў тэксце адбываецца рэалізацыя патэнцыяльна магчымых моўных і маўленчых адзінак. Больш таго, ва ўмовах кантэксту раскрываецца кожны моўны ўзровень, што дапамагае вучню ўспрымаць і разумець, ацэньваць і ствараць тэксты. Асноўная мэта такога падыходу – спрыяць развіццю і фарміраванню моўнага слыху, маўленчых уменняў, а таксама павышэнню арфаграфічнай і пунктуацыйнай пісьменнасці навучэнцаў.
ГЛАВА 1 ТЭАРЭТЫЧНЫЯ АСПЕКТЫ ФАРМІРАВАННЯ ЧЫТАЦКАЙ КАМПЕТЭНЦЫІ Ў МАЛОДШЫХ ШКОЛЬНІКАЎ
1.1 Сутнасць, структура і змест паняцця “чытацкая кампетэнцыя”
Разглядаючы гісторыю развіцця асноў чытацкай кампетэнтнасці малодшых школьнікаў, сучасная педагагічная навука прытрымліваецца таго факту, што кампетэнтнасць – гэта суб’ектыўная характарыстыка дзеяча, больш высокая ступень фарміравання навучальных ведаў, уменняў і навыкаў, вопыт самастойнай дзейнасці і асабістай адказнасці навучэнцаў. Асноўнымі паказчыкамі чытацкая кампетэнцыя грунтуецца на адным з галоўных элементаў школьнага навучання – чытанні.
Айчынныя метадысты В.І. Свірыдзенка і Н.В. Антановіч даюць наступнае дэфініцыю паняццю: “Чытанне – гэта крыніца набыцця ведаў, духоўнага і разумовага развіцця асобы. Сам працэс чытання прадугледжвае працу і творчасць чытача, паколькі ў працэс чытання ўключаецца творчая інтэлектуальная і працоўная дзейнасць – эмацыянальнае суперажыванне, сатворчасць, прыцягванне ўзнаўляльнага ўяўлення, разумовых аперацый (вывадаў, ацэнак, адносін)” [2, с. 52].
Навучанне чытанню адбываецца ў межах кампетэнтнаснага падыходу ў методыцы навучання роднай мове і развіваецца у першую чаргу адначасова з фарміраваннем маўленчай асобы. Кампетэнтнасны падыход паўстаў у адказ на існуючы разрыў паміж ведамі і ўменнем іх прымяняць. Тэарэтычныя даследаванні кампетэнтнаснага падыходу ў адукацыі прадугледжвае, што ў працэсе навучання чалавек павінен набыць цалкам канкрэтныя практыка-арыентаваныя веды і развіваць пэўныя сацыяльна і прафесійна важныя якасці, валодаючы якімі ён зможа стаць паспяховым у дарослым жыцці.
Такім чынам, кампетэнцыямі называюцца веды, уяўленні, праграмы (алгарытмы) дзеянняў, сістэмы каштоўнасцяў і адносін, якія затым выяўляюцца ў кампетэнтнасцях чалавека як актуальных, дзейнасных праявах. Важнымі для практычнай рэалізацыі кампетэнтнаснага падыходу ў чытацкай дзейнасці, з’яўляецца вызначэнне ключавых кампетэнцый – тыя кампетэнцыі, якія забяспечваюць навучанне дзіцяці на ўроку і ў соцыуме.
ГЛАВА 2 ПРАЦЭС ФАРМІРАВАННЯ ЧЫТАЦКАЙ КАМПЕТЭНЦЫІ Ў МАЛОДШЫХ ШКОЛЬНІКАЎ НА ЎРОКАХ ЛІТАРАТУРНАГА ЧЫТАННЯ
2.1 Дыягностыка развіцця чытацкай кампетэнцыі ў малодшых школьнікаў
Пры ацэнцы прадметных вынікаў навучання літаратуры вылучаюць тры асноўных ўзроўні сфарміраванасці чытацкай кампетэнцыі.
Першы ўзровень вызначаецца наіўна-рэалістычным успрыманнем літаратурна-мастацкага твора як гісторыі з рэальнага жыцця (сферы так званай “першаснай рэчаіснасці”). Разуменне тэксту на гэтым узроўні ажыццяўляецца на аснове літаральнай “расшыфроўкі” сэнсаў, таму што да мастацкага свету твора малодшы школьнік падыходзіць з жыццёвых пазіцый. Такое эмацыйнае непасрэднае ўспрыманне стварае аснову для фарміравання асэнсаванага і глыбокага чытання, але, з пункту гледжання эстэтычнай характарыстыкі, яшчэ не з’яўляецца дастатковым. Яно характарызуецца здольнасцямі чытача прайграваць змест літаратурнага твора, адказваючы на тэставыя пытанні (вусна або пісьмова), якія патрабуюць сцісла выказаць ці вызначаць сваё эмацыйнае стаўленне да падзей і героя. Адзначым, што якасці літаратурных персанажаў, галоўных і другарадных, толькі называюцца, пералічваюцца, здольнасць да абагульненняў на дадзеным этапе ў вучняў пачатковай школы выяўляецца слаба.
Другі ўзровень характарызуецца тым, што навучэнец разумее абумоўленасць асаблівасцяў мастацкага твора аўтарскай воляй, аднак уменне знаходзіць спосабы праявы аўтарскай пазіцыі ў яго пакуль адсутнічаюць.
У чытачоў гэтага ўзроўню фарміруецца імкненне разважаць над прачытаным, з’яўляецца ўменне вылучаць у тэксце значныя ў сэнсавым і эстэтычным плане асобныя элементы мастацкага твора, а таксама ўзнікаюць спробы знаходзіць і тлумачыць сувязі паміж імі. Чытач гэтага ўзроўню пачынае аргументавана адказваць на пытанне “як пабудаваны тэкст?” і мае здольнасці вылучаць буйныя адзінкі твора, спрабуе вызначаць сувязі паміж імі для доказу вернасці разумення тэмы, праблемы і ідэі мастацкага тэксту.
Разуменне тэксту на гэтым узроўні чытацкай кампетэнцыі ажыццяўляецца павярхоўна. Малодшы школьнік ужо ведае фармулёўкі тэарэтычных паняццяў і можа карыстацца імі пры аналізе твора. Так, напрыклад, можа знаходзіць у тэксце тропы (эпітэты і параўнанні), элементы кампазіцыі, прыкметы жанру, але не ўмее пакуль рабіць «масток», арганічны пераход ад гэтай інфармацыі да тэматыкі, праблематыцы і аўтарскай пазіцыі.
ЗАКЛЮЧЭННЕ
Мэтай дадзенай курсавой работы было раскрыццё сутнасці працэсу фарміравання чытацкай кампетэнцыі ў малодшых школьнікаў на ўроках літаратурнага чытання. Для рэалізацыі пастаўленай мэты намі былі разгледжаны сутнасць і структура даследуемага паняцця, а таксама асаблівасці і шляхі развіцця чытацкай кампетэнцыі ў малодшых школьнікаў. Такім чынам, мы прыйшлі на высновы, што чытацкая кампетэнцыя – гэта веданне законаў, правілаў і нормаў літаратуры, якое дазваляе планаваць і ажыццяўляць самастойную працу па асваенні мастацкіх тэкстаў. Грунтуецца паняцце чытацкай кампетэнцыі на чытачкай самастойнасці вучняў, што прадугледжвае натуральную патрэбу і здольнасць чытаць кнігі па ўсвядомленаму выбару, ужываючы ўсе веды, уменні, навыкі, якімі чытач валодае да моманту чытання.
Структура чытацкай кампетэнцыі, на наш погляд, складаецца з пазнавальнага, аперацыйна-тэхналагічнага або матывацыйнага, а таксама каштоўнасна-сэнсавага кампанентаў. Фарміраванне ж чытацкай кампетэнцыі заканамерна пачынаецца з хатняга чытання ў самым малодшым узросце, але ўсведамленне і асэнсаванне гэтага працэсу адбываецца менавіта падчас навучання ў пачатковай школе, калі закладваюцца асновы для ключавых кампетэнцый вучня.
Асаблівасці развіцця чытацкай кампетэнцыі малодшых школьнікаў заключаюцца ва ўзаемазвязанай сукупнасці фактараў, шляхоў і сродкаў, пачынаючы ад станоўчай матывацыі, ступені актыўнасці суб’ектаў адукацыйнага працэсу, арганізацыі творчых спаборніцтваў і заканчваючы сямейнымі адносінамі да кніг і чытання, моднымі тэндэнцыямі сучаснага грамадства.
1. Дридзе , Т. М. Текстовая деятельность в структуре социальной коммуникации. Проблемы семисоциопсихологии / Т.М. Дридзе– М., 1984 – 232 с.
2. Свірыдзенка, В.І. Методыка выкладання беларускай мовы і літаратурнага чытання: электронны вучэбна-метадычны комплекс / В.І. Свірыдзенка, Н.М. Антановіч. – Мінск: БДПУ імя М.Танка, 2019. – 266 с.
3. Хуторской А.В. Ключевые компетенции и образовательные стандарты // Интернет-журнал «Эйдос». – 2002 http:// eidos.ru /journal/ 2002/ 423
4. Вучэбная праграма па вучэбным прадмеце «Беларуская літаратура (літаратурнае чытанне)» для IІ класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з рускай мовай навучання і выхавання. – Мінск, 2017. – 14 с.
5. Формирование читательской компетенции обучающихся на уроках русского языка и литературы: методические рекомендации / Т.Г. Овсянникова, И.В. Мовнар, Т.Л. Шишигина. – Вологда, 2016. – 80 с.
6. Клюева, С.Г. Читательская компетентность как базовая основа ключевых компетенций / С.Г. Клюева // Электронный ресурс. – Режим доступа: https://nsportal.ru/user/116534/page/chitatelskaya-kompetenciya-kak-bazovaya-osnova-klyuchevyh-kompetenciy-uchashchihsya.
7. Гаврильева, Н.Н., Неустроев, Н.Д. Организация групповой формы работы на уроках в начальной школе // Научно-методический электронный журнал «Концепт». – 2017. – Т. 32. – С. 64–71.
8. Светловская, Н.Н. Основы науки о читателе: теория формирования типа правильной читательской деятельности. / Н.Н. Светловская. – М.: Магистр,2003. – с. 180
9. Салова, З.В. Технология продуктивного чтения / З.В. Салова // Начальная школа. – 2016. – №11. – С. 28-30.
10. Авдеева, А.В., Молькова, М.В. Формирование читательской компетенции младших школьников / А.В. Авдеева, М.В. Молькова // Молодой ученый. 2015 №22.1 (102.1). – С. 44 – 46
11. Климова, Е.П., Попова, Т.А. Приёмы развития критического мышления на уроках литературного чтения / Е.П. Климова, Т.А. Попова // Научно-методический электронный журнал «Концепт». 2016. – Т. 19. – С. 159–163.
12. Первова, Г.М. Дискретное чтение как ведущий прием обучения творческому чтению на начальном этапе становления читателя / Г.М. Первова // Начальная школа. 2011. – №5. – С. 35-39.
13. Жесткова, Е.А. Внеклассная работа по литературному чтению как средство развития читательских интересов младших школьников / Е.А. Жесокова // Современные проблемы науки и образования. – 2014. – №6. – С. 13-30
Работа защищена на оценку "9" без доработок.
Уникальность свыше 60%.
Работа оформлена в соответствии с методическими указаниями учебного заведения.
Количество страниц - 26.
Не нашли нужную
готовую работу?
готовую работу?
Оставьте заявку, мы выполним индивидуальный заказ на лучших условиях
Заказ готовой работы
Заполните форму, и мы вышлем вам на e-mail инструкцию для оплаты