Услауленне стойкасцi i жыццевай сiлы у ваенных аповесцях Васiля Быкава Жураулiны крык, Альпiйская балада i рамана Рэд'ярда Кiплiнга Смелыя Капiтаны
МГЛУ (Минский государственный лингвистический университет)
Курсовая работа (проект)
на тему: «Услауленне стойкасцi i жыццевай сiлы у ваенных аповесцях Васiля Быкава Жураулiны крык, Альпiйская балада i рамана Рэд'ярда Кiплiнга Смелыя Капiтаны»
по дисциплине: «Зарубежная литература (английский язык)»
2021
45.00 BYN
Услауленне стойкасцi i жыццевай сiлы у ваенных аповесцях Васiля Быкава Жураулiны крык, Альпiйская балада i рамана Рэд'ярда Кiплiнга Смелыя Капiтаны
Тип работы: Курсовая работа (проект)
Дисциплина: Зарубежная литература (английский язык)
Работа защищена на оценку "8" без доработок.
Уникальность свыше 40%.
Работа оформлена в соответствии с методическими указаниями учебного заведения.
Количество страниц - 32.
Поделиться
УВОДЗІНЫ
ГЛАВА 1. ВАСІЛЬ БЫКАЎ І РЭД’ЯРД КІПЛІНГ У ЛІТАРАТУРНЫМ ПРАЦЭСЕ ЕЎРОПЫ
1.1 Васіль Уладзіміравіч Быкаў
1.2 Рэд’ярд Джозэф Кіплінг
ГЛАВА 2. СПЕЦЫФІКА МАСТАЦКАЙ ІНТЭРПРЭТАЦЫІ ЛІТАРАТУРНАГА МАТЫВА СТОЙКАСЦІ І ЖЫЦЦЁВАЙ СІЛЫ Ў ТВОРЧАСЦІ В. БЫКАВА І Р. КІПЛІНГА
2.1 Чалавек на вайне – літаратурны матыў у аповесцях В. Быкава
2.2 Чалавек i абставiны на вайне ў аповесцях В. Быкава “Жураўліны крык” і “Альпійская балада”
2.3 Мяжа чалавечых мажлiвасцей – асноўная праблематыка аповесцяў
2.4 Прытчападобнасць твораў В. Быкава аб вайне
2.5 Духоўнае i сацыяльнае станаўленне героя рамана Р. Кiплiнга «Смелыя капiтаны»
2.6 Услаўленне сiлы i мужнасцi ў рамане Р. Кiплiнга «Смелыя Капiтаны»
2.7 Станаўленне грамадскай пазіцыі ў рамане “Смелыя капітаны”
2.8 “Агульнае” i “рознае” ў творчасці Р. Кiплiнга i В.Быкава
ЗАКЛЮЧЭННЕ
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ
УВОДЗІНЫ
Рэд’ярд Джозэф Кіплінг (1865 – 1936) – вядомы амерыканскі пісьменнік і таленавіты паэт, шчыры журналіст, заўзяты вандроўнік. У яго творах яскрава паказаны суровы побыт і экзотыка брытанскіх калоній. Ён развеяў міф аб чароўным, раскошным Усходзе і стварыў сваю казку – аб Усходзе суровым, жорсткім ў адносінах да слабых; ён распавёў еўрапейцам аб магутнай прыродзе, якая патрабуе ад кожнай істоты напружання ўсіх фізічных і духоўных сіл. Акрамы таго, творчасць Р.Кіплінга лічыцца адным з узораў англійскай і сусветнай літаратуры ХІХ – пачатку ХХ с. Разам з Хенлі, Хаггардам, Конан-Дойлем ён выступіў за “аздараўленне” мастацтва, супрацьпастаўляючы дэкадэнцкаму песімізму культ сілы і актыўнасці. Аднак нават Р. Кіплінгу не дадзена было ўзначаліць барацьбу з дэкадансам, бо рэакцыйны светапогляд значна абмяжоўваў яго рэалізм. Сусветную вядомасць пісьменніку прынеслі зборнік апавяданняў “Кніга джунгляў”, апавяданні “Кім”, “Чалавек, які будзе каралём”, зборнікі вершаў “Мандалай”, “Гунга Дзін”, “Богі назваў сшыткаў”, “Цяжар белага чалавека”, “Калі…” і інш.
Творчая спадчына Васіля Быкава (1924 – 2003) – выразная эстэтычная з’ява ў літаратурным працэсе не толькі Беларусі, але і Еўропы. Яго творы характарызуюцца строгай праўдзівасцю, прытчавай шматзначнасцю і выключнай глыбінёй пранікнення ў таямніцы чалавечай псіхалогіі ў памежнай сітуацыі. “Апошняе сумленне Еўропы”, “Апостал нацыі”, “Мужны талент”, “Строгі рэаліст”, “Маральны максімаліст з бескампраміснай пазіцыяй” – так называюць В. Быкава ў аўчынным і замежным літаратуразнаўстве і крытыцы.
ГЛАВА 1. ВАСІЛЬ БЫКАЎ І РЭД’ЯРД КІПЛІНГ У ЛІТАРАТУРНЫМ ПРАЦЭСЕ ЕЎРОПЫ
1.1 Васіль Уладзіміравіч Быкаў
Будучы народны пісьменнік Беларусі Васіль Быкаў нарадзіўся ў звычайнай сялянскай сям’і ў вёсцы Бычкі Ушацкага раёна. Пра бацьку сам творца пісаў наступнае: “Бацька Уладзімір Хведаравіч у маладосці нямала пабадзяўся па свеце і толькі на старасці жыў у роднай вёсцы. Як цяпер пагляджу, гэта, можа быць, самае нешчаслівае пакаленне, якое за ўсё свае жыццё долі не знала. Адно бязладдзе, рэвалюцыі, войны. Ды калектывізацыя. Ды барацьба з ворагамі народу... Голад, кроў і пакуты” [5].
З маленства хлопчык вызначаўся цягай да прыгожага – ён выдатна маляваў. Гэта захапленне застанецца з В. Быкавым на працягу ўсяго жыцця, бо ён і далей захапляўся малюнкам і фатаграфіяй. Таму пасля заканчэння школы зрабіў паспяховую спробу паступіць на скульптурнае аддзяленне Віцебскага мастацкага вучылішча, але неўзабаве вымушаны быў пакінуць вучобу, бо адмянілі стыпендыі, а далёка не заможная сям’я не магла дапамагаць яму фінансава.
Вайну Васіль Уладзіміравіч сустрэў у сямнаццацігадовым узросце на тэрыторыі Украіны, і яна зрабіла значны ўплыў на яго асобу і далейшую творчую дзейнасць. Падчас эвакуацыі выпадкова адстаў ад сваіх таварышаў і ледзь не быў расстраляны чырвонаармейцамі, таму што яго “свае” прынялі яго за нямецкага шпіёна: “I я не стрымаўся – слёзы самі ручаём паліліся з вачэй. Чырвонаармеец прыпыніўся, бы здзіўлены маім бязмоўным плачам, і раптам кажа: «Пацан, бяжы! Хутка!». I я рвануў цераз бульбоўнік да блізкай праломіны ў плоце, чакаючы, што ён зараз у мяне стрэліць. Ён і сапраўды стрэліў, але ўгару, як я зразумеў бегучы, хоць і не азірнуўся нават” [5].
ГЛАВА 2. СПЕЦЫФІКА МАСТАЦКАЙ ІНТЭРПРЭТАЦЫІ ЛІТАРАТУРНАГА МАТЫВА СТОЙКАСЦІ І ЖЫЦЦЁВАЙ СІЛЫ Ў ТВОРЧАСЦІ В. БЫКАВА І Р. КІПЛІНГА
2.1 Чалавек на вайне – літаратурны матыў у аповесцях В. Быкава
Вайна – адна з самых распаўсюджаных і балючых тэм беларускай літаратуры. Пра гэта сведчыць цэлае пакаленне аўтараў-франтавікоў і тым, хто імкнуўся асвятліць ваенныя падзеі праз прызму ўласнага разумення. “Асвятленне падзей вайны ў мастацкай практыцы беларускіх пісьменнікаў праходзіла ў настойлівых пошуках, у жаданні “прабіцца” да самога чалавека, у імкненні зразумець і спасцігнуць усю паўнату чалавечых адчуванняў у суровых умовах выпрабавання фізічных і духоўных сіл” [14].
Творчы стыль Васіля Быкава склаўся яшчэ ў ранняй прозе (апавяданні “Смерць чалавека”, “Абознік”) і вызначаўся як эканомны, стрыманы, аскетычны і лаканічны. Так і кожны наступны твор Васіля Быкава адрозніваўся ад папярэдняга значным паглыбленнем ва ўнутраны свет герояў. Яны яскрава вылучаюцца высокай ступенню дынамічнасці, жыццёвай сапраўднасці матэрыялу, а таксама аўтабіяграфічнасцю апісваемых падзей, перажыванняў, пачуццяў і інш. Празаік абапіраўся на асабісты вопыт, пісаў пра тое, што зведаў і перажыў сам, пісаў сумленна, шчыра, канкрэтна, выразна, дакладна.
Такім чынам, вымалёўваецца адзін з цэнтральных матываў творчасці В. Быкава – чалавек на вайне. Інтэрпрэтацыя гэтага матыву ляжыць у аснове кожнай праўдзівай гісторыі на вайне, у шчырасці паказу паводзін асобнага чалавека ў момант крайняй небяспекі, у немінучай пастаноўцы агульначалавечых маральна-этычных праблем, у мастацкім гучанні, тыповасці характараў і лёсаў. Творы класіка аб вайне беларускай прозы значна дапаўняюць наша разуменне пра чалавечае ў чалавеку. “Падступаючы да апошняй рысы, чалавек Быкава жыве толькі ў гэтым, часавым вымярэнні. Калі б ён меў у распараджэнні іншыя – у яго з’явіўся б шанец. Аднак час выйшаў – жыццё мае зрабіцца актам, стрэлка замірае, вушы закладвае. Быкаў у найлепшых сваіх творах – гэта выбух, выбух усяго таго, што ёсць у чалавеку, але па-сапраўднаму запатрабавана бывае толькі аднойчы” [3, с. 407].
ЗАКЛЮЧЭННЕ
Творчая дзейнасць англійскага пісьменніка Рэд’ярда Кіпріпліннга, па праву, лічыцца адным з узораў літаратуры канца ХІХ – пачатку ХХстст. Яго “Кнігі джунгляў” і зборнік казак “Проста так” вядомыя не толькі маленькім чытачам многіх краін свету, але і іх бацькам. Яго проза для дарослых адзначаецца выразнай філасофскасцю, псіхалагічнасцю, яна раскрывае глыбіні народных традыцый і светаўспрымання, экзатычную прыроду і краявіды разнастайных народаў.
Мастацкі сусвет твораў Кіплінга – гэта свет прамежку, свет на парозе будучых змяненняў, сапраўднае значэнне якіх, ужо вядомае нам, яшчэ схавана ад пісьменніка. Ствараючы ўласную сістэму ідэалаў і каштоўнасцяў, ён заўсёды імкнуўся шчыра служыць “простаму чалавеку”, намагаўся дапамагчы яму пераадолець пакуты і страх, навучыць яго мужнасці, стойкасці і адданасці абранай справе.
Творчая дзейнасць Васіля Быкава з’яўляецца неад’емнай часткай беларускай літаратуры, якая прысвечана ваеннай тэматыкі. Менавіта Быкаў увеў у літаратуру трагічны, шматпакутны вобраз чалавека, які апынуўся ў абставінах ваеннага ліхалецця, якое прымушае яго на піку сваіх мажлівасцяў выявіць і паказаць сябе сапраўднага. Шчырая, самаадданая творчая манера аўтара ўражвае чытачоў сваёй горкай праўдзівасцю і нават нетыповай для жанру аповесці прытчавасцю.
Паралельны аналіз ваенных аповесцей В. Быкава “Жураўліны крык”, “Альпійская балада” і рамана Р. Кіплінга “Смелыя капітаны” паказаў, што творы сапраўды прасякнуты ўслаўленнем жыццёвай сілы і стойкасці, аднак зрабілі гэта аўтары па-рознаму. З-пад пяра Кіплінга выйшаў выдарны раман, які расказвае пра маральнае і сацыяльнае сталенне капрызнага і хадзірыстага юнака Харкі Чэйна, станаўленне яго грамадскай пазіцыі праз атрыманне вопыту ў нетыповай, экстымальнай сітуацыі. Толькі смеласць і ўнутраны стрыжань дамагаюць маладому чалавеку выжыць у жорсткай марской стыхіі і прыйсці да сябе сапраўднага – шчырага, здатнага да актыўнага дзеяння, сумеснай працы на карысць грамадства.
1. Абдуллах, С. Роман Р. Киплинга «Отважные капитаны» как аллегория американского будущего / С. Абдуллах // Филология и литературоведение. – 2014. – № 1. – Электронный ресурс. – Режим доступа: https://philology.snauka.ru/2014/01/643.
2. Адамович, А. Торжество человека / А. Адамович // Вопросы литературы. – Электронный источник. – Режим доступа: https://dlib.eastview.com/browse/doc/10406366 .
3. Бахарэвіч, А. Гамбургскі рахунак Бахарэвіча (Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе.) / А. Бахарэвіч. – Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2012. – 428 с.
4. Быкаў, В. Альпійская балада / В. Быкаў. – Электронны рэсурс. – Рэжым доступа: https://knihi.com/Vasil_Bykau/Alpijskaja_balada.html. –
5. Быкаў, В. Доўгая дарога дадому / В. Быкаў. – Электронная крыніца. – Рэжым доступа: https://knihi.com/Vasil_Bykau/Douhaja_daroha_dadomu.html#chapter2.
6. Быкаў, В. Быкаў, В. Жураўліны крык: Аповесць і апавяданні. – Мінск: Дзяржаўнае Выдавецтва БССР, 1960. – 316 с.
7. Васючэнка, П. Экзістэнцыялізм у беларускай рэдакцыі / П. Васючэнка // Крыніца. – №3. – 1996. – С. 3-5
8. Гиленсон, Б.А. История зарубежной литературы конца Х1Х – начала ХХ вв.: учеб. пособие для студентов филол. фак.высш. пед.учебных заведений / Б.А. Гиленсон. – 2-е изд. – М.: Академия, 2008. – 480 с.
9. Жылевіч, В.Ф. Да праблемы паходжання прытчы: антычныя традыцыі / В.Ф. Жылевіч // Филологические штудии = Studia philologica : сб. науч. ст. / под ред. Г. И. Шевченко, К.А. Тананушко ; [редкол.: А. В. Гарник и др.].– Электронны рэсурс. – Рэжым доступа: https://www.graecolatini.by/htm-articles/studia-6-2005/zhylevich-2005.htm .
10. Зотова, Л. И. «Индийская» новелла и ее своеобразие в системе прозы Р. Киплинга 1880-х гг. / Л. И. Зотова // Молодой ученый. – 2011. – № 12 (35). – Т. 1. – С. 237-244. – Электронный ресурс. – Режим доступа: https://moluch.ru/archive/35/4059/ .
11. Зотова, Л. И. Специфика «малой прозы» Р.Киплинга 1880 – 18900х годов / Л. И. Зотова // Известия Самарского научного центра Российской академии наук. – Т. 11. – № 4. – 2009. – С. 180-184
12. История зарубежной литературы конца Х1Х – начала ХХ вв.: Курс лекций / М.Е. Елизарова, Н.П. Михальская. – Электронный ресурс. – Режым доступа: http://20v-euro-lit.niv.ru/20v-euro-lit/elizarova-mihalskaya-izl/rediard-kipling-1865-1936.htm .
13. Киплинг, Р. Избранное / Р. Киплинг; пер. с англ. и предисловие Н. Дьяконовой, А. Долинина. – М.: Художественная литература, 1980. – 536 с.
14. Навумовiч, У. А. Беларуская лiтаратура / У. А. Навумовiч – 2-е выд. – Мінск: Вышэйшая школа, 2013. – 476 с.
15. Сінькова, Л. Рэалізм і мастацкая ўмоўнасць у прозе Васіля Быкава. / Л.Д.Сінькова // Роднае слова. – 2014. – № 6. – С. 6 – 11
16. Слободнюк, Е.С. Место и роль человека в художественном бытии «Книг Джунглей» Д. Р. Киплинга / Е.С. Слободнюк // Пушкинские чтения. – 2012. – №XVII. – Электронный ресурс. – Режим доступа: https://cyberleninka.ru/article/n/mesto-i-rol-cheloveka-v-hudozhestvennom-bytii-knig-dzhungley-d-r-kiplinga.
17. Струкова, Т.Г. Жанр морского романа и его модификации в английской литературе XIX-XX вв.: автореф. дисс. на соискание научн. степени докт. филол. наук / Т.Г. Струкова. – М., 1999. – 34 с.
Работа защищена на оценку "8" без доработок.
Уникальность свыше 40%.
Работа оформлена в соответствии с методическими указаниями учебного заведения.
Количество страниц - 32.
Не нашли нужную
готовую работу?
готовую работу?
Оставьте заявку, мы выполним индивидуальный заказ на лучших условиях
Заказ готовой работы
Заполните форму, и мы вышлем вам на e-mail инструкцию для оплаты