Патрыятычны пафас ў творчасці Ф. Багушэвіча Курсовая работа (проект)
БГУ (Белорусский государственный университет)
Курсовая работа (проект)
на тему: «Патрыятычны пафас ў творчасці Ф. Багушэвіча»
по дисциплине: «Белорусская литература»
2016
Выполнено экспертами Зачётки c ❤️ к студентам
60.00 BYN
Патрыятычны пафас ў творчасці Ф. Багушэвіча
Тип работы: Курсовая работа (проект)
Дисциплина: Белорусская литература
Работа защищена на оценку "9" без доработок.
Уникальность свыше 40%.
Работа оформлена в соответствии с методическими указаниями учебного заведения.
Количество страниц - 25.
Поделиться
Уводзіны
Глава 1 Асоба і творчая спадчына Ф. Багушэвіча ў ацэнках беларускіх даследчыкаў
1.1 Францішак Багушэвіч і і яго роля ў станаўленні беларускай мастацкай традыцыі
1.2 Францішак Багушэвіч як прадвеснік нацыянальнага адраджэння
Глава 2 Патрыятычны пафас і праблема нацыянальнага самаўсведамлення ў паэтычных зборніках Ф. Багушэвіча
2.1 Біблейская сімволіка ў выяўленні гісторыка-філасофскай ідэі
2.2 Спалучэнне рэалістычна-побытавага і алегарычнага ў выяўленні нацыянальнай ідэі
Заключэнне
Спіс выкарыстаных крыніц
УВОДЗІНЫ
Асобе і мастацкай спадчыне Францішка Багушэвіча (1840 – 1900) прысвечана досыць вялікая колькасць навуковых прац, аднак для сённяшняга літаратуразнаўства постаць яго застаецца яшчэ шмат у чым не спазнанай [1, с.3]. Напрыклад, да гэтага часу не выпрацавана адзіная канцэпцыя творчага метаду пісьменніка, не ў поўнай меры ахарактарызаваны арсенал яго мастацкіх сродкаў, невядомым застаецца лёс яго трэцяй паэтычнай кнігі “Скрыпачка…” (альбо “Скрыпка”) беларуская”; не асэнсаваны феномен спалучэння ў яго асобе дзвюх іпастасей – “мужыцкага” адваката і песняра. Апрача згаданага, нельга не ўлічваць, што любы класічны твор у кожную эпоху патрабуе свайго пераасэнсавання, абнаўлення актуальнага зместу.
Тым не менш сучаснае багушэвічазнаўства мае значныя набыткі. Так, падрабязная біяграфія класіка ўзноўлена у працах Г. Кісялёва, У. Содаля, Я. Янушкевіча, А. Марціновіча. Імі ж зроблены базавыя высновы адносна праблематыкі, мовы, стылю пісьменніка, яго значэння для развіцця беларускай літаратуры.
Многа ўвагі апошнія дзесяцігоддзі надаецца сістэматызацыі і аналізу ацэнкі творчасці пісьменніка крытыкай беларускай і замежнай, сучаснай і пачатку ХХ стагоддзя (В. Бароўка, І. Запрудскі, В. Булгакаў). Інакш кажучы, навуковае аснэсаванне асобы і творчасці пісьменніка набыло статус асобнага аб’екта даследавання – багушэвічазнаўства (А. Мальдзіс “Багушэвічазнаўства: здабыткі і перспектывы” (1992), шэраг артыкулаў І. Запрудскага і інш.).
Тэма духоўнай прысутнасці Ф. Багушэвіча ў творчасці наступных пакаленняў беларускіх літаратараў станавілася аб’ектам увагі А. Бельскага, І. Запрудскага. Асобныя аспекты творчасці аналізаваліся У. Ламекам і У. Содалем (мова твораў Ф. Багушэвіча), Л. Тарасюк і К. Лецка (у аспекце рамантычных тэндэнцый у творчасці Францішка Багушэвіча), A. Бельскім (у кантэксце станаўлення беларускай пейзажнай паэзіі), I. Зарковай (эстэтычны ідэал Ф. Багушэвіча, праблема трагічнага ў яго эстэтыцы), У. Конанам (арфічныя матывы і хрысціянскія архетыпы ў паэзіі), В. Максімовічам (умоўна-рэалістычная тэндэнцыя ў паэзіі Ф. Багушэвіча).
Спробы новага прачытання (“набліжэння”, “прачытання спачатку”) спадчыны Багушэвіча і асэнсавання яго як асобы рабіліся Л. Тарасюк, К. Лецка, В. Булгакавым, В. Жыбулем. Г. Запартыка, у шэрагу прац І. Запрудскага.
Актуальнасць. Асобе і творчасці Францішка Багушэвіча (1840 – 1900) прысвечана немалая колькасць даследчыцкіх прац, але яго постаць застаецца
ГЛАВА 1 АСОБА І ТВОРЧАЯ СПАДЧЫНА Ф. БАГУШЭВІЧА Ў АЦЭНКАХ БЕЛАРУСКІХ ДАСЛЕДЧЫКАЎ
1.1 Францішак Багушэвіч і і яго роля ў станаўленні беларускай мастацкай традыцыі
На творчую спадчыну Францішка Багушэвіча, як слушна заўважыў І. Запрудскі, настолькі звыклі глядзець пад загадзя зададзеным вуглом, праз прызму крытычнага рэалізму, што яна, бадай, амаль перастала ўспрымацца як аўтэнтычная літаратурная з‘ява [9, с.23]. Часам нават гучаць меркаванні, што вершы паэта – і не мастацкія творы зусім, а пэўная ўдала знойдзеная ілюстрацыя літаратурнага напрамку [4]. Пачынаючы са школы “хрэстаматыйны” аўтар “Кепска будзе” паўстае як апалагет крытчынага рэалізму, пясняр “цяжкой долі простага народа” і г.д. Аднак і пасля зробленай цягам апошніх гадоў спробы змяніць акцэнты ўспрыняцця яго творчасці, нават найноўшыя аўтарытэтныя выданні працягваюць канстатаваць класічнае: быцццам паэзія Багушэвіча – “яркі ўзор крытычнага рэалізму, чысты без фальшу голас, пранікнёны да адчаю” [20, с. 298.].
На думку ўжо згаданага напачатку даследчыка, які многа зрабіў у адваротным рэчышчы, такая аднабаковасць “замінае асэнсаванню складанага мастацкага феномену” творчасці класіка ХІХ стагоддзя, творчы метад якога настолькі сінтэтычны і шматпланавы, што яго нават нельга адназначна акрэсліць [9, с.23]. Падкрэсліваецца, што “сацыяльны крытыцызм” і крытычны рэалізм – усё ж не нетоесныя паняцці, і не абавязкова першы спрычыніцца да наяўнасці другога. Найноўшыя даследаванні адзначаюць у матсацкім метадзе Францішка Бенядзіктавіча і кантрастасць вобразнага арсеналу, і іронію, і бурлескавасць, якія можна разглядаць як праявы традыцый рамантызму, а не крытычнага рэалізму. Арпача таго, непрадузяты даследчык можа заўважыць яшчэ і адзнакі гратэскавасці, рысы тэндэнцый натуралізму і нават дэкадэнцкай эстэтыкі, характэрных для літаратуры таго часу. А ангажыраванасць Багушэвічавай творчасці, пазбаўленая вонкавага дыдактызму, мяркуе І. Запрудскі, нясе на сабе адбітак і філасофіі пазітывізму, якая спрыяла з‘яўленню ў тагачасных нацянальных літаратурах такіх тэндэнцыйных твораў, як аповесць Элізы Ажэшкі “Хам” (1888). Такім чынам, як ужо даказана сённяшнім літаратуразнаўствам, творчасць Багушэвіча больш складаны, чым прынята думаць [9, с.23].
ГЛАВА 2 ПАТРЫЯТЫЧНЫ ПАФАС І ПРАБЛЕМА НАЦЫЯНАЛЬНАГА САМАЎСВЕДАМЛЕННЯ Ў ПАЭТЫЧНЫХ ЗБОРНІКАХ Ф. БАГУШЭВІЧА
2.1 Біблейская сімволіка ў выяўленні гісторыка-філасофскай ідэі
З мастацкага боку Багушэвіч быў майстрам метафарычнага і алегарычнага пісьма (іншасказання), якое прадугледжвала наяўнасць паралельных сэнсаў, схаваных за першапачатковым сэнсам на першы погляд рэальных, банальных гісторый, расказаных ім, што дазволіла яму празрыста выказаць глыбінныя думкі аб гістарычным лёсе беларускага народа і перспектывах яго далейшага існавання ў этнакультурнай еўрапейскай прасторы [1, с.5].
Першы зборнік Мацея Бурачка “Дудка беларуская”, як вядома, пачынаўся праграмным вершам “Мая дудка”, лірычны герой якога марыць “скруціць дудку”, што будзе іграць “над народу доляй”. Аднак пры ўважлівым прачытанні ў апяванні ў гэтым вершы народнай долі можна заўважыць не толькі і не столькі класава-антаганістычны і нават не сацыяльна-палітычны пафас, а філасофска-гістарычны [1]. Сапраўды, абяздоленасць народа можна звязаць тут не з так званым “панскім прыгнётам”, не з галечай як такой (бо гэта ўсё вынікі), а з адсутнасцю адвеку дадзенага права на выбар, гэта значыць – з адсутнасцю волі, якая адпаведна прадугледжвае і ўсе астатнія каштоўнасці (эканамічны рост, культурнае развіццё і іншыя грамадскія вынікі).
Дзеля таго, каб падкрэсліць галоўную ідэю волі, нацыянальнага самавызначэння, Багушэвіч скарыстоўвае метафару “жывой вады”: “Вадзіцы хоць каплю, ды такой вадзіцы, ды з такой крыніцы, што як хто нап’ецца, дык вольным стаецца” [3, с. 19]. Вада, якая натоліць сасмяглых і ажывіць нявольнікаў, дасць ім магчымасць вольнага развіцця і росквіту [1], у сімволіка-алегарычным плане адсылае да біблейскага вобраза святой вады – вады хрышчэння, што нясе духоўнае абнаўленне чалавеку, абвяшчае высокае прызначэнне яго жыцця на зямлі. “Міфалагема жывой вады – відавочна, евангельскага паходжання”, – падкрэслівае Уладзімір Конан, – гэта “адзін з сімвалаў Ісуса Хрыста” [12, с 174].
Вобраз чароўнай дудкі ў творы таксама “працуе” на ідэю вольнасці, бо, як трапна заўважыла І. Багдановіч, дудка плача “над народу сконам” (а не проста “прыгнётам” і галечай), – і гэта ўжо гістарычны аспект народнай трагедыі існавання, ён выходзіць за межы вузка сацыяльна-бытавога
ЗАКЛЮЧЭННЕ
У першай чвэрці ХХ ст. тыражнасць твораў Ф.Багушэвіча рабіла іх аднымі з самых даступных для пісьменнай часткі беларусаў. Яго паэтычныя зборнікі былі надзвычай папулярнымі і цалкам лагічна, што яны не маглі не зрабіць значны, калі не вызначальны, уплыў на тагачасны літаратурны рух, на эстэтыку і густы чытачоў.
Месца нацыянальнага класіка, песняра і “бацькі” беларускага адраджэння традыцыйна замацавалася за Багушэвічам ледзь не ў прыжыццёвы час, а ўся беларуская паэзія перыяду “нашаніўства”, або “адраджэнскага перыяду”, абсалютна справядліва звязвалася з яго ўплывам. Найперш увага надавалася нацыянальнай самасвядомасці беларусаў, якую абуджаў Багушэвіч. Сацыяльная ж арыентаванасць Багушэвічавай творчасці, або доля селяніна, якую ён зрабіў цэнтрам свайго пісьменніцкага адлюстравання, застрахавала яе ад вульгарызатарскіх нападак савецкай крыткі і прасейвання праз “сіта” цэнзуры у неспрыяльныя для развіцця беларускай літаратуры перыяды]. У сучасных даследаваннях бачыцца важным таксама акцэнт не столькі на “антыпанскасці”, колькі на духоўным правадырстве Багушэвіча, на тым, што ён быў Настаўнікам народа, які даў беларусам, па словах Генадзя Кісялёва, “духоўнага хлеба”.
Сімволіка ў выяўленні патрыятычнай ідэі Ф. Багушэвіча – гэта лірычны герй – валадар музычных сімвалаў дудкі і смыка, Паэт – пан “жалезнай струны”. Ён абуджае сэрцы людзей і кліча іх да адраджэння. Багушэвіч лічыць паэта прарокам – выканаўцам боскай волі на зямлі, у чым выяўляюцца адзнакі рамантычнай вобразнасці. Народная душа асацыюецца з дрэвамі, да якіх дакранаецца магічны смык, бо дрэва ў евангельскай сімволіцы азначае крыж, знак пакуты і распяцця Хрыста. Вобраз чароўнай дудкі ў творы таксама “працуе” на ідэю вольнасці. Дзеля таго, каб падкрэсліць галоўную ідэю волі, нацыянальнага самавызначэння, Багушэвіч скарыстоўвае метафару “жывой вады”, якая натоліць сасмяглых і ажывіць несвабодных, дасць ім магчымасць вольнага развіцця і росквіту па законах прўды. Праўда ж беларускага шляху, паводле К. Каліноўскага і Ф.Багушэвіча, была ў сцвярджэнні свабоднага і роўнага жыцця беларусаў сярод іншых народаў.
Можна меркаваць, што сацыяльна-побытавыя вобразы у паэзіі Ф. Багушэвіча раскрываюцца не толькі ў рэчышчы “плачу аб старонцы” і “панскага прыгнёту”, але і больш падтэкстава-сімвалічна. Так, алегорыя ў вершы “Мая хата”становіцца больш яўнай і адкрывае свой сэнс праз супастаўленне усіх кампанентаў тэкставай прасторы верша. За ёю можна
1. Багдановіч, I. Мастацкія алегорыі ў творчасці Ф. Багушэвіча / І. Багдановіч // Веснік БДУ. – № 1. – С. 3-6.
2. Багдановіч, М. Поўны збор твораў: у 3 т. / М. Багдановіч.– Мінск: Навука і тэхніка, 1993. – Т. 2: Маст. проза, пераклады, літаратурныя артыкулы, рэцэнзіі і нататкі, чарнавыя накіды. – 752 с.
3. Багушэвіч, Ф. Творы: Вершы, паэма, апавяданні, артыкулы, лісты / Ф.Багушэвіч – Мінск: Маст. літ., 1991. – 309 с.
4. Барысенка, В. В. Францішак Багушэвіч і праблема рэалізму ў беларускай літаратуры XIX стагоддзя / В. В. Барысенка. – Мінск: АН БССР, 1957. – 365 с.
5. Бярозкін, Р. С. Свет Купалы ; Звенні : літаратурная крытыка : выбранае / Р. С. Бярозкін. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1981. – 570 с.
6. Гарэцкі, М. Гісторыя беларускае літаратуры / М. Гарэцкі. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1992. – 479 с.
7. Гісторыя беларускай літаратуры ХІ – ХІХ стагоддзяў : у 2 т.. – Мінск : Бел. навука, 2007. – Т. 2. Новая літаратура : другая палова ХVІІІ – ХІХ стагоддзе. – 582 с.
8. Гісторыя беларускай літаратуры ХІХ – пач. ХХ ст.: падручнік / Пад агул. рэд. М.А. Лазарука, А.А. Семяновіча. – Мінск: Вышэйшая школа, 1998. – 559 с.
9. Запрудскі, І. Евангелле ад Мацея, або Таямніцы творчасці Францішка Багушэвіча / І. Запрудскі // Працы кафедры гісторыі беларускае літаратуры Белдзяржуніверсітэта: Навуковы зборнік. Выпуск першы. – Мінск, 2001. – С.21 – 31.
10. Запрудскі, І. Новыя аспекты вывучэння творчасці Францішка Багушэвіча / І. Запрудскі // Роднае слова. – 2001. – № 3. – С. 52-56.
11. Колас, Я. Песні жальбы. Факсімільнае выд. / Я. Колас. – Мінск: Маст. літ., 1982. – 309 с.
12. Конан, У. Арфічныя матывы і хрысціянскія архетыпы ў паэзіі Францішка Багушэвіча / У. Конан // Роднае слова.- 2001.- № 4.- С. 22-25.
13. Купала, Я. Поўны збор твораў: у 9 т. / Я. Купала. – Мінск: Маст. літ., 1995–2003.– 9 т.
14. Лазарук, М. А. Беларуская паэма ў другой палавіне XIX – пачатку XX стагоддзя / М. А. Лазарук. – Мінск : Выдавецтва БДУ, 1970. – 270 с.
15. Лойка, А. Багушэвіч Францішак Казіміравіч // Янка Купала: Энцыкл. даведнік / рэдкал.: І.П.Шамякін (гал. рэд.) і інш. – Мн.: БелСЭ, 1986. – С. 58–59.
16. Лойка, А. Беларуская паэзія пачатку ХХ стагоддзя. Мінск: Выд-ва БДУ, 1972. – 240 с.
17. Луцкевіч, А. Выбраныя творы: праблемы культуры, літаратуры і мастацтва / А. Луцкевіч. – Мінск: Кнігазбор, 2006. – 460 с.
18. Майхрович, С.К. Жизнь и творчество Ф. Богушевича / С.К.Майхрович ; пер. с белорус. И. Климашевской. – Минск : Изд-во Акад. наук БССР, 1961. – 297 с.
19. Станкевіч, А. З Богам да Беларусі. Збор твораў / А. Станкевіч. – Вільня: Інстытут беларусістыкі, 2008. – 1098 с.
20. Янушкевіч, Я. Францішак Бенядзікт Багушэвіч / Я. Янушкевіч // Славутыя імёны Бацькаўшчыны: Выпуск першы. – Мінск: Беларускі фонд культуры, 2000. – С.288-299.
21. Яскевич, А.С. Становление белорусской художественной традиции. / А. С. Яскевич. – Минск : Наука и техника, 1987. – 230 с.
Работа защищена на оценку "9" без доработок.
Уникальность свыше 40%.
Работа оформлена в соответствии с методическими указаниями учебного заведения.
Количество страниц - 25.
Не нашли нужную
готовую работу?
готовую работу?
Оставьте заявку, мы выполним индивидуальный заказ на лучших условиях
Заказ готовой работы
Заполните форму, и мы вышлем вам на e-mail инструкцию для оплаты