Фларыстычныя назоуникавыя кампаненты у фразеалагизмах сучаснай беларускай мовы Курсовая работа (проект)
Курсовая работа (проект)
Работа защищена на оценку "9" без доработок.
Уникальность свыше 40%.
Количество страниц –23.
Работа оформлена в соответствии с методическими указаниями учебного заведения.
В работе имеются приложения:
Слоўнік фразеалагізмаў з фларыстычнымі кампанентамі
Слоўнік прыказак і прымавак з фларыстычнымі кампанентамі
УВОДЗІНЫ
I. Беларуская фразеалогія як самастойны раздзел навукі у сучасным мовазнаўстве
II. Марфалагічная характарыстыка фразеалагізмаў
III. Ужыванне фларыстычных назоўнікавых кампанентаў у фразеалагізмах, прыказках і прымаўках сучаснай беларускай мовы
ЗАКЛЮЧЭННЕ
СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ
ДАДАТАК 1
ДАДАТАК 2
Уводзіны
У любой мове існуюць устойлівыя спалучэнні слоў – фразеалагізмы, што адлюстроўваюць шматвекавы вопыт працоўнай і духоўнай дзейнасці народа, яго гісторыі, маральных каштоўнасцей, а таксама рэлігійных поглядаў. Фразеалогія з’яўляецца моўнай універсаліяй, але ў кожнай мове фразеалогія спецыфічная, што тлумачыцца як інтралінгвістычнымі фактарамі (генетычная, структурная разнатыпнасць моў), так і экстралінгвістычнымі (культурна-гістарычныя, геаграфічныя ўмовы пражывання носьбiтаў). У нашым даследаваннi мы прытрымлiваемся вузкай канцэпцыi фразеалагiзма, заснаванай на яго семантычнай цэласнасці, і пад фразеалагізмам разумеем устойлівую, узнаўляльную, не менш як двухкампанентную моўную адзінку, што спалучаецца са словамі свабоднага ўжывання і мае цэласнае значэнне, не роўнае суме значэнняў яе кампанентаў.
Прадметам фразеалогіі як раздзела мовазнаўства з'яўляюцца даследаванні катэгарыяльных прыкмет фразеалагізмаў, на аснове якіх вылучаюцца асноўныя прыкметы фразеалагічнасці і вырашаецца пытанне аб сутнасці фразеалагізмаў як асаблівых адзінак мовы, а таксама выяўленне заканамернасцей функцыянавання фразеалагізмаў у мове і працэсаў іх утварэння.
У моўнай карціне свету кожнага народа захоўваюцца культурна-бытавыя рэаліі, пункты погляду і рытуалы. Ўжыванне найменняў раслін даволі часта сустракаецца ў фразеалогіі. Гэта тлумачыцца тым, што чалавек пры дапамозе мовы ўтварае устойлівыя спалучэнні, якія тычацца непасрэдна асяроддзя, якое яго акружае.
Актуальнасць нашага даследвання абумоўлена неабходнасцю комплекснага вывучэнне ужывання фларыстычных назоўных кампанентаў ў вылучаных намі фразеалагізмах.
I. Вывучэнне беларускай фразеалогіі як самастойнай навукі у сучасным мовазнаўстве.
У беларускім мовазнаўстве фразеалогія як асобны раздзел навукі аб мове быў выдзелены параўнальна нядаўна. У пачатку яе зараджэння вядомы беларускі фразеолаг І.Я.Лепешаў піша: “Яшчэ ў 60-я гады лічылася, што навука знаходзіцца ў стадыі “скрытага развіцця” [10; с. 4]. Сёння фразеалогія – самастойны раздзел навукі аб мове, які вызначаецца сваімі адзінкамі, метадамі спосабамі іх вывучэння, сваімі задачамі, якія яна вырашае. Разам з тым з’яўляюцца новыя меркаванні пра паходжанне і ўтварэнне фразеалагізмаў, новыя метады іх даследвання, аналізу, апісання ў лексікаграфічнай літаратуры, якія пераконваюць у тым, што фразеалагія як навука паксоранымі тэмпамі развіваецца, удасканальваецца.
Вынікі даследавання фразеалогіі канца ХХ – пачатку ХХ1 стст., якое ідзе па самых розных напрамках, вядомых і новых, ілюструюць, з аднаго боку, сотні артыкулаў і дзесяткі манаграфій і навучальных дапаможнікаў, у якіх асвятляюцца самыя розныя пытанні і праблемы фразеалогіі, з другога – паказваюць, колькі новага своеасаблівага прыаткрываюць фразеалагізмы пры ўважлівым і рознабаковым іх прачытанні [2; с.13]..
У беларускім мовазнаўстве найперш разглядаюцца агульныя пытанні фразеалогіі ў розных яе аспектах: аб’ем фразеалогіі, семантычная і структурна-граматычная характарыстыка фразеалагічных адзінак, іх паходжанне і інш., а таксама прыватныя аспекты гэтай маладой навукі аб мове: выкарыстанне і стылістычная роля фразеалагізмаў у мове мастацкай літаратуры, марфалагічныя і сінтаксічныя тыпы фразеалагізмаў і іх асаблівасці , варыянтнасць, сінанімія і інш [1; с.33].
ІІ. Марфалагічная характарыстыка фразеалагізмаў
Фразеалагізмы маюць не толькі канктрэтнае, прыватнае значэнне, але і катэгарыяльнае, ці граматычнае, абагульненае значэнне (прадметнасці, дзеяння і г.д.). Паводле свайго катэгарыяльнага значэння большасць фразеалагізмаў суадносіцца з рознымі часцінамі мовы.
Фразеалагізмы аб’ядноўваюцца ў некалькі семантыка-граматычных разрадаў або тыпаў. Суадносячы фразеалагізм з пэўнай часцінай мовы, карыстаюцца трыма паказчыкамі: семантычным, марфалагічным і стньаксічным.
Семантычны паказчык звычайна найбольш эфектыўны ў параўнанні з іншымі. Ён грунтуецца на выніках супастаўлення фразеалагізма з яго тлумачэннем. Напрыклад, “абрастаць мохам”, вытлумачваецца дзеяслоўнымі словазлучэннямі “станавіцца багацейшым” і “адставаць ад жыцця”, выраз “галава яловая”, прыметнікавым словазлучэннем “бесталковы, дурны”.
Аднак апора толькі на семантычны паказчык не заўсёды дае станоўчы эфект. Перашкоды ўзнікаюць у сувязі з тым, што сэнс некаторых фразеалагізмаў цяжка перадаць адназначна, бо ў іх суіснуюць катэгарыяльныя значэнні не адной часціны мовы.
Марфалагічным паказчыкам з’яўляецца граматычна галоўны (стрыжнёвы кампанент), калі толькі ён ёсць у фразеалагізме. Так, у фразеалагізме бярозаая каша “розгі, рэмень” такім стрыжнёвым кампанентам выступае назоўнікаы кампанент каша. Фразеалагізм абазначае прадмет і, як і назоўнік, мае род, лік і склон. Улік таго, якой часцінай мовы выражаецца стрыжнёвы кампанент і якія парадыгматычныя формы характэрныя для гэтага фразеалагізма, дае магчымасць кваліфікаваць як назоўнікавыя, напрыклад, дуб смаловы галава яловая, як асінавы ліст.
ІІІ. Ужыванне фларыстычных назоўнікавых кампанентаў у фразеалагізмах, прыказках і прымаўках сучаснай беларускай мовы
У нашым даследаванні акрамя фразеалагізмаў былі выкарыстаны прымаўкі і прыказкі, якія на працягу доўгага перыяду вывучаліся толькі ў фальклоры, разглядаліся як адзін з жанраў вуснай народнай творчасці. Зрэшты, і цяпер нярэдка бытуе аналагічны погляд на прыказкі як фальклорны жанр. Аднак, ужо тое, што прыказка не складаецца ў маўленні, а ўзнаўляецца ў памяці ў якасці гатовага слоўнага комплексу, дазваляе ставіць яе ў адзін шэраг з такімі моўнымі адзінкамі , як слова, фразеалагізм, састаўны тэрмін, крылаты выраз. Калі прыказкі разглядаць з семантычнага боку, то аказваецца, што гэта далёка не аднародныя моўныя адзінкі. Адны з іх заўсёды ўжываюцца толькі з прамым значэннем іх кампанентаў, у другой групе прыказак частка слоў пераасэнсоўвалася, а частка захоўвае сваё літаральнае значэнне і толькі прыказкі трэцяй групы набліжаюцца ў семантычным плане да фразеалагізмаў, але разам з тым і адрозніваюцца ад іх па ўсіх параметрах [14; с.48].
Пры аналізе фразеалагічных слоўнікаў, этымалагічнага слоўніка фразеалагізмаў І. Я. Лепешава і слоўнікаў беларускіх прыказак і прымавак Ф.М. Янкоўскага намі былі вылучаны фразеалагізмы, прыказкі і прымаўкі з фларыстычным кампанентам і састаўлены ўласныя слоўнікі (Дапаўненне І і ІІ).
У ходзе праведзенага даследавання намі былі вылучаны наступныя палажэнні:
Фразеалагізмы выступаюць у якасці сродка вобразнага адлюстравання свету, яны ўбіраюць у сябе міфалагічныя, рэлігійныя, этычныя ўяўленні народаў розных пох і пакаленняў. Фразеалагічны склад мовы з'яўляецца непасрэдным кампанентам культуры народа, які адлюстроўвае асаблівасці яго духоўнага складу. Ужыванне фразеалагізмаў ажыўляе мову і ўпрыгожвае як гаворку, так і мастацкі твор.
У нашай працы былі даследаванны фразеалагізмы, прыказкі і прымаўкі з фларыстычнымі кампанентамі. Праведзены марфалагічны аналіз паказаў, што ў большасці выпадкаў гэты кампанент з’яўляецца назоўнікавы (20 прыкладаў), у меншай колькасці сустракаюцца прыметнікавыя кампаненты – 6 прыкладаў. Фразеалагічных дзеяслоўных кампанентаў, звароткаў і выслоўяў не выяўлена.
Таксама ў ходзе даследавання было выяўлена, што пераважная большасць даследуемых адзінак антрапацэнтрычна накіраваны, г.зн. характарызуюць той ці іншы бок жыцця і дзейнасці чалавека. Адной з асноўных рыс фразеалагічнага значэння фларыстычных адзінак з'яўляецца ацэначнасць, якая стварае якасную характарыстыку асобы. Адным са спосабаў фарміравання фразеалагічнага значэння адзінак з'яўляецца метафарычнае пераасэнсаванне фларыстычнага кампанента.
На аснове выбранаа і прааналізванага матэрыялу быў створаны слоўнік фразеалагізмаў і прыказак сучаснай беларускай мовы з ужываннем фларыстычных кампанентаў, у тым ліку назоўнікавых.
1. Аксамітаў, А.С. Беларуская фразеалогія. – Мн.: Вышэйш. шк., 1978. – 223с.
2. Аляхновіч, М.М. Фразеалогія беларускай мовы: станаўленне сістэмы. – Брэст: Брэсц.дзярж.пед.ін-т ім. А. Пушкіна, 1993. – 27 с.
3. Беларускія прыказкі, прымаўкі, фразеалагізмы / склаў Ф. Янкоўскі. Мн.: Беларус. навука, 2004. – 493, [1] с.
4. Беларуская фразеалогія, лексікалогія / Міністэрства асветы БССР, Мінскі дзяржаўны інстытут імя А.М. Горкага. – Мінск: МПІ, 1980. – 124с.
5. Виноградов, В.В. О взаимодействии лексико-семантических уровней с грамматическими в структуре языка //В.В.Виноградов/ Мысли о современном русском языке: сб.ст. / под ред.акад. В.В.Виноградова; сост. А.Н.Кожин. – М.: Просвещение, 1969. – с.5-23.
6. Лепешаў І. Я. Слоўнік беларускіх прыказак / І.Я. Лепешаў, М.А. Якалцэвіч. – Мн.: Бел. Асац. “Конкурс”, 2006. – 544 с.
7. Лепешаў І.Я. Слоўнік фразеалагізмаў. У 2 . Т. 1. А –Л/ І.Я. Лепешаў. – Мінск: Беларус. Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2008. – 672 с.
8. Лепешаў І.Я. Слоўнік фразеалагізмаў. У 2 . Т. 2. М – Я/ І.Я. Лепешаў. – Мінск: Беларус. Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2008. – 704 с.
9. Лепешаў І. Я. Сучасная беларуская літаратурная мова: спрэчныя пытанні: Дапаможнік / І.Я. Лепешаў. – Гродна: ГрДУ, 2002. – 207 с.
10. Лепешаў, І.Я. Фразеалогія сучаснай беларускай мовы. – Мн.: выш.шк., 1998. – 270с.
11. Ляшчынская, В.А. Сучасная беларуская мова: фразеалогія / В.А. Ляшчынская – Мінск: Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы, 2010. – 229с.
12. Савіцкая І.І. Сучасная беларуская мова. Лексікалогія. Фразеалогія. Лексікаграфія / І.І. Савіцкая. – Мінск: БДУ, 2014. – 93 с.
13. Фанетыка. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія. Лексікалогія. Фразеалогія. Марфемная будова слова і словаўтварэнне. Марфалогія / Я.М. Адамовіч, Л.А. Акаловіч, Г.Ф. Андарала і інш. – 5-е выд., выпр. – 317 с.
14. Янкоўскі Ф.М. Беларускія прыказкі, прымаўкі, фразеалагізмы / Склаў Ф. Янкоўскі. – 3-е выд., дапрац., дап. – Мн.: Навука і тэхніка, 1992. – 491 с.
15. Янкоўскі, Ф.М. Беларуская фразеалогія / Ф. Янкоўскі. – Мінск: Вышэйшая школа, 1968. – 448с.
16. Янкоўскі, Ф.М. Беларуская фразеалогія. – Мн.: нар.асвета, 1981. – 79 с.
17. Якшук, Л.М. Назоўнікавыя фразеалагізмы ў сучаснай беларускай літаратурнай мове / Л.М. Якшук. – Гродна : ГрДУ, 2008. – 221 с.
Работа защищена на оценку "9" без доработок.
Уникальность свыше 40%.
Количество страниц –23.
Работа оформлена в соответствии с методическими указаниями учебного заведения.
В работе имеются приложения:
Слоўнік фразеалагізмаў з фларыстычнымі кампанентамі
Слоўнік прыказак і прымавак з фларыстычнымі кампанентамі
готовую работу?