Фразеалагізмы з кампанентамі-онімамі Курсовая работа (проект)
Курсовая работа (проект)
Работа защищена на оценку "9" без доработок.
Уникальность свыше 40%.
Количество страниц –31.
Работа оформлена в соответствии с методическими указаниями учебного заведения.
В работе имеется приложение «Спіс фразеалагізмаў-онімаў».
1 ФРАЗЕАЛАГІЗМ ЯК МОЎНАЯ АДЗІНКА
1. 1 Характарыстыка і асаблівасці паняцця “фразеалагізм”
1. 2 Фразеалагізмы паводле іх структуры
1. 3 Фразеалагізмы паводле семантычнай злітнасці кампанентаў
2 АНАЛІЗ ФРАЗЕАЛАГІЗМАЎ-ОНІМАЎ, (“ФРАЗЕАЛАГІЧНЫ СЛОЎНІК…” І. Я. ЛЕПЕШАВА)
2. 1 Анамастыка як раздзел лексікалогіі. Паняцце оніма
УВОДЗІНЫ
Фразеалагізмы – устойлівыя непадзельныя спалучэнні слоў, якія існуюць у мове як адно сэнсавае цэлае. Яны з’яўляюцца надзвычай яркім стылістычным сродкам. Пераважная большасць з іх вызначаецца багатай эмацыянальнасцю, таму дапамагаюць стварыць трапныя, выразныя характарыстыкі. Фразеалогія з’яўляецца нацыянальнай адметнасцю мовы і дзейсным сродкам развіцця мыслення і маўленчай культуры, а таксама маральна-этычнага і эстэтычнага выхавання [4, с. 5].
Фразеалагізмы з’яўляюцца адным з найважнейшых маўленчых сродкаў выразнасці, якія актыўна выкарыстоўваюцца ў мастацкай літаратуры ў разнастайных стылістычных функцыях. Ужыванне ў тэксце фразеалагізмаў як пэўных складальнікаў мовы не абыякава для экспрэсіўна-стылістычнай значнасці тэксту, паколькі фразеалагізмы не толькі называюць прадметы, але і даюць ім ацэнку.
Фразеалагізмы, як і словы, – істотны састаўны кампанент мовы. Словы вывучаюцца ў лексікалогіі, а фразеалагізмы – у фразеалогіі.
Фразеалогія – адна з маладых галін лінгвістыкі. Яна вылучылася ў асобную мовазнаўчую дысцыпліну і стала складацца як самастойная навука толькі ў апошнія тры-чатыры дзесяцігоддзі ХХ стагоддзя. Фразеалагізмы, пад рознымі назвамі (ідыёмы, прымаўкі і інш.), працяглы час сцмсла разглядаліся ў рамках лексікалогіі як адно з яе пытанняў [13, с. 4].
1 ФРАЗЕАЛАГІЗМ ЯК МОЎНАЯ АДЗІНКА
1. 1 Характарыстыка і асаблівасці паняцця “фразеалагізм”
Фразеалагічная адзінка па сваіх асноўных прыкметах не з’яўляецца ні словам, ні словазлучэннем. Як адзінка мовы яна і супрацьпастаўляецца і аб’ядноўваецца, з адного боку, з асноўным словам, а з другога – са словазлучэннем [1, с. 15].
Фразеалагізм уяўляе сабой асобную адзінку мовы, якая толькі генетычна супадае са словазлучэннем. Па сутнасці ж ён надзелены семантычнай суцэльнасцю, пад якой разумеецца такое ўнутранае сэнсавае адзінства, якое прыводзіць да дэсемантызацыі яго асобных кампанентаў, напрыклад: браць пад казырок [8, с. 126] ‘вітаць каго-небудзь па-ваеннаму, прыклаўшы руку да галаўнога ўбору’, завязваць свет [8, с. 387] ‘станавіцца перашкодай’, на макава зерне [8, с. 437] ‘вельмі мала’. У выніку атрымліваецца, што значэнне фразеалагічнай адзінкі не складаецца са значэння яго кампанентаў [1, с. 15].
Тэрмін “фразеалогія” паходзіць з мовы грэкаў (ад phrasis – выраз, зварот, logos – вучэнне, навука). Але яго нельга разумець літаральна як ‘вучэнне, навука пра выразы, звароты’; фразеалогія – такі раздзел мовазнаўства, якія вывучае своеасаблівыя моўныя адзінкі – устойлівыя звароты з адзіным, цэласным значэннем, што не ствараюцца ў час гутаркі, а выкарыстоўваюцца як гатовыя: блізкі свет ‘далёка’, сляпіцаю лезці ў вочы ‘назойліва прыставаць, невыносна дакучаць’, свет завязаць ‘зрабіць чыёсьці жыццё бязрадасным’. Фразеалогія вывучае значэнне фразеалагічных адзінак, іх структуру, адносіны да слова і сінтаксічных адзінак (словазлучэння, сказа), тыпы фразеалагізмаў, ужыванне ў мове, паходжанне [18, с. 75].
2 АНАЛІЗ ФРАЗЕАЛАГІЗМАЎ-ОНІМАЎ, (“ФРАЗЕАЛАГІЧНЫ СЛОЎНІК…” І. Я. ЛЕПЕШАВА)
2. 1 Анамастыка як раздзел лексікалогіі. Паняцце оніма
Слова – цэнтральная адзінка мовы, якая мае сувязі з усімі астатнімі моўнымі адзінкамі: з фанемамі – адзінкамі матэрыяльнай абалонкі слова; з марфемамі – значнымі адзінкамі, з якіх складаецца слова; з словазлучэннем і сказам, у якіх слова выступае як абавязковы іх кампанент. Таму і разглядаецца слова ў розных галінах мовазнаўства: у фаналогіі, марфеміцы і словаўтварэнні, марфалогіі і сінтаксісе. Аднак у лексікалогіі слова – галоўны аб’ект даследавання, дзе высвятляецца адрозненне слова ад іншых моўных адзінак; вывучаюцца сістэмныя адносіны ў слоўнікавым складзе мовы; гістраычныя пласты лексікі; паходжанне слоў; шляхі папаўнення слоўнікавага складу мовы.
У дексікалогіі вывучаюцца розныя тыпы слоў і розныя аспекты слова, а таксама аналітычныя найменні, таму лексікалогія мае такія адгалінаванні, як: 1) анамасіялогія – навука аб называнні словам пэўных з’яў і прадметаў; 2) семасіялогія – навука аб прызначэнні лексічных адзінак; 3) анамастыка – ‘мастацтва даваць імёны’ – раздзел лексікалогіі, які даследуе ўласныя імёны; 4) тэрміназнаўства; 5) фразеалогія; 6) лексікаграфія; 7) этымалогія і іншыя.
Анамастыка, у сваю чаргу, мае свае адгалінаванні: 1) антрапаніміку – навуку пра антрапонімы – асабовыя ўласныя імёны; 2) тапаніміку – навуку пра тапонімы – назвы геаграфічных аб’ектаў – гарадоў, вёсак, узвышшаў; 3) этнаніміку – навуку пра этнонімы – назвы народаў, нацыяў, народнасцяў; 4) гідраніміку – назву пра гідронімы – назвы водных аб’ектаў – мораў, азёраў, рэчак.
ЗАКЛЮЧЭННЕ
Фразеалагізмы-онімы са слоўніка І. Я. Лепешава ўжываюцца на працягу стагоддзяў, яны не страцілі сваю актуальнасць і ў наш час. Іх ужыванне дарэчы ў розных жыццёвых сітуацыях: у спрэчцы, у жыццёвай бытавой размове, у публічных выступах, пры падрыхтоўцы дакладаў, напісанні рэфератаў і сачыненняў.
Аналіз фразеалагізмаў-онімаў, паказаў, што яны маюць усе характэрныя асаблівасці фразеалагічных абаротаў беларускай мовы, у тым ліку:
- сэнсавую цэласнасць, якая развіваецца з прычыны семантычнага паслаблення слоў-кампанентаў, якія ўваходзяць у склад беларускай мовы;
- устойлівасць спалучэння слоў, якія ўтвараюць фразеалагічную адзінку, г.зн. узнаўляльнасць яе ў гатовым выглядзе;
- наяўнасць пераноснага значэння, якое характарызуе шырокі разрад фразеалагічных адзінак сучаснай беларускай літаратурнай мовы, паралельна якім ужывальныя аманімічныя адпаведнасці, якія не ўяўляюць сабой фразеалагічных адзінак;
- экспрэсіўна-эмацыйную выразнасць: гэтая характэрная стылістычная рыса ўласціва большай колькасці фразеалагічных адзінак.
Фразеалагічныя адзінка ўяўляе сабой складаную семантычную з’яву вельмі разнастайнай структуры. Мы звярнулі ўвагу толькі на яе асноўныя прыкметы, не абавязкова, якія праяўляюцца ў кожным асобным выпадку, але ў сукупнасці яны характарызуюць усе фразеалагічныя адзінкі.
Усяго намі быЎ знойдзены 31 фразеалагізм.
1. Аксамітаў, А. С. Беларуская фразеалогія. / А. С. Аксамітаў. – Мінск : Вышэйшая школа, 1978. – 223 с.
2. Беларуская мова : Энцыкл. / Беларус. Энцыкл. / пад рэд. А. Я. Міхневіча. – Мінск : БелЭн, 1994. – 655 с.
3. Даніловіч, М. А. Граматычная характарыстыка фразеалагізмаў. /
М. А. Даніловіч. – Мінск : Навука і тэхніка, 1991. – 109 с.
4. Ільіна, Р. П. Кароткі фразеалагічны слоўнік вучня / Р. П. Ільіна. – Мазыр : Белы Вецер, 2011. – 43 с.
5. Кісялёў, І. А. Руска-беларускі фразеалагічны слоўнік для сярэдняй школы. / І. А. Кісялёў. – Мінск : Народная асвета, 1991. – 193 с.
6. Красней, В. П. Лексіка і фразеалогія беларускай мовы. / В. П. Красней. – Мінск : Народная асвета, 1982. – 143 с.
7. Лепешаў, І. Я. З народнай фразеалогіі : дыферанцыяльны слоўнік : [каля 700 народна-дыялектычных фразеалагізмаў] / І. Я. Лепешаў. – Мінск : Вышэйшая школа, 1991. – 109 с.
8. Лепешаў, І. Я. Слоўнік фразеалагізмаў беларускай мовы : у 2 т. Т.1. А – Л / І. Я. Лепешаў. – Мінск : БелЭн, 2008. – 669 с.
9. Лепешаў, І. Я. Слоўнік фразеалагізмаў беларускай мовы : у 2 т. Т.2. М – Я / І. Я. Лепешаў. – Мінск : БелЭн, 2008. – 709 с.
10. Лепешаў, І. Я. У фразеалагічную скарбонку. / І. Я. Лепешаў. – Гродна : ГрДУ, 2004. – 155 с.
11. Лепешаў, І. Я. Фразеалагічны слоўнік беларускай мовы : у 2 т. Т.1. А – Л / І. Я. Лепешаў. – Мінск : БелЭн, 1993. – 590 с.
12. Лепешаў, І. Я. Фразеалагічны слоўнік беларускай мовы : у 2 т. Т.2. М – Я / І. Я. Лепешаў. – Мінск : БелЭн, 1993. – 607 с.
13. Лепешаў, І. Я. Фразеалогія сучаснай беларускай мовы. / І. Я. Лепешаў. – Мінск : Вышэйшая школа, 1998. – 271 с.
14. Ляшчынская, В. А. Сучасная беларуская мова : фразеалогія : Вучэб. дапам. / В. А. Ляшчынская. – Мінск : РІВШ, 2010. – 230 с.
15. Маршэўская, В. В. Семантычная і граматычная характарыстыка фразеалагізмаў са структурай сказа ў сучаснай беларускай літаратурнай мове. / В. В. Маршэўская. – Мінск : АН Беларусі, Ін-т мовазнаўства імя Я. Коласа, 1996. – 17 с.
16. Маршэўская, В. В. Фразеалагізмы са структурай сказа. / В. В. Маршэўская. – Гродна : ГрДУ, 2003. – 115 с.
17. Садоўская, А. С. Фразеалагізмы – словаспалучэнні у сучаснай беларускай літаратурная мове : Аўтарэферат дысертацыі. / А. С. Садоўская. – Мінск : АН Беларусі, Ін-т мовазнаўства імя Я. Коласа, 2002. – 21 с.
18. Сучасная беларуская літаратурная мова: Лексікалогія. Фанетыка. Арфаграфія : Вучэб. дапам. / М. Ц. Кавалёва, А. К. Юрэвіч, Ф. М. Янкоўскі і інш. – Мінск : Вышэйшая школа, 1993. – 206 с.
19. Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы / пад рэд. М. Р. Судніка, М. Н. Крыўко. – 4-е выд. – Мінск : БелЭн, 2005. – 784 с.
20. Янкоўскі, Ф. М. Беларуская фразеалогія. / Ф. М. Янкоўскі. – Мінск : Народная асвета, 1981. – 79 с.
21. Янкоўскі, Ф. М. Беларуская фразеалогія. Фразеалагізмы, іх значэнне, ужыванне. / Ф. М. Янкоўскі. – Мінск : Вышэйшая школа, 1968. – 451 с.
Работа защищена на оценку "9" без доработок.
Уникальность свыше 40%.
Количество страниц –31.
Работа оформлена в соответствии с методическими указаниями учебного заведения.
В работе имеется приложение «Спіс фразеалагізмаў-онімаў».
готовую работу?