Мiфапаэтычныя матывы у баладах паэтау Азёрнай школы i Адама Мiцкевiча Курсовая работа (проект)
МГЛУ (Минский государственный лингвистический университет)
Курсовая работа (проект)
на тему: «Мiфапаэтычныя матывы у баладах паэтау Азёрнай школы i Адама Мiцкевiча»
по дисциплине: «Зарубежная литература»
2019
Выполнено экспертами Зачётки c ❤️ к студентам
60.00 BYN
Мiфапаэтычныя матывы у баладах паэтау Азёрнай школы i Адама Мiцкевiча
Тип работы: Курсовая работа (проект)
Дисциплина: Зарубежная литература
Работа защищена на оценку "8" без доработок.
Уникальность свыше 40%.
Работа оформлена в соответствии с методическими указаниями учебного заведения.
Количество страниц - 43.
Поделиться
УВОДЗІНЫ
ГЛАВА 1. АСАБЛІВАСЦІ РАЗВІЦЦЯ РАМАНТЫЗМУ Ў АНГЛІІ І БЕЛАРУСІ
1.1. Рамантызм як літаратурны напрамак
1.2. Асаблівасці развіцця рамантызму ў Англіі
1.3. Асаблівасці развіцця рамантызму ў Беларусі
1.4. Сутнасць міфапаэтычных матываў
1.5. Балада як літаратурны жанр
ВЫВАДЫ ДА ГЛАВЫ 1
ГЛАВА 2. МІФАПАЭТЫЧНЫЯ МАТЫВЫ Ў РАМАНТЫЧНЫХ БАЛАДАХ АЗЁРНІКАЎ І АДАМА МІЦКЕВІЧА
2.1. Міфапаэтычныя матывы ў баладзе У. Уордсварта «Нас сямёра»
2.2. Міфапаэтычныя матывы ў баладзе С. Т. Колрыджа «Крыстабэль»
2.3. Міфапаэтычныя матывы ў баладзе А. Міцкевіча «Рамантычнасць»
ВЫВАДЫ ДА ГЛАВЫ 2
ЗАКЛЮЧЭННЕ
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ
УВОДЗІНЫ
Назва «балада» ўпершыню з’явілася менавіта ў народнай паэзіі і мастацкай літаратуры. Як паэтычны жанр балада паўстала яшчэ ў сярэднія вякі і спачатку была карагоднай плясавай песняй. Але з часам баладны жанр змяніўся, ператварыўся ў сюжэтны твор ліра-эпічнага характару, насычаны драматычнымі эпізодамі, з нечаканай развязкай. Найбольш характэрныя вобразы балад — казачныя і легендарныя, таямнічыя і фантастычныя — пераплятаюцца з рэальнасцю.
У 19-м стагоддзі баладны жанр перажываў бурнае адраджэнне: ён стаў любімым жанрам рамантызму. І на сённяшні дзень балада з’яўляецца адной з найбольш чытальных жанравых форм паэзіі. Рамантычны змест, драматызм калізій (вострыя сітуацыі, ашаламляльныя кантрасты, трагічныя развязкі), лірычная насычанасць (суб’ектыўна-эмацыйная афарбоўка падзей, якая ідзе ад «апавядальніка») і жанравая шматпланавасць (лірыка, эпас, драма, фантастыка, выяўленчасць) — усе гэтыя рысы балады не маглі не прыцягнуць чытача. Баладны жанр быў незвычайна распаўсюджаны ў рамантычнай паэзіі розных краін. У Англіі да яго часта звярталіся паэты-азёрнікі: С. Т. Колрыдж, Р. Саўці, У. Уордсварт; у літаратуры Беларусі і Польшчы баладны жанр з’явіўся дзякуючы Адаму Міцкевічу, які выступіў наватарам і стваральнікам беларускай балады.
У звароце рамантыкаў да балады выявілася іх заціклаўленнасць гістарычным мінулым, народнай творчасцю, фантастыкай. У сувязі з гэтым можна заўважыць, што ў аснове балады заўсёды ляжаць міфапаэтычныя матывы, уласцівыя ўсей народнай творчасці. Таму важна прасачыць і зрабіць тыпалагічнае параўнанне асаблівасцяў станаўлення рамантызму ў англійскай і беларускай літаратурах, а таксама развіццё баладнага жанру з арыентацыяй на народны фальклор.
ГЛАВА 1. АСАБЛІВАСЦІ РАЗВІЦЦЯ РАМАНТЫЗМУ Ў АНГЛІІ І БЕЛАРУСІ
1.1. Рамантызм як літаратурны напрамак
Як і большасць новых мастацкіх кірункаў, рамантызм узнікае ў якасці бунта. У дадзеным выпадку барацьба новага напрамку пачалася супраць рацыяналізму і «культу ўмеранасці» буржуазнай праслойкі. Станаўленне рамантызму ў літаратуры адбываецца пасля Французскай буржуазнай рэвалюцыі 1789–1794 гадоў. Гістарычны вопыт гэтай рэвалюцыі паўплываў на ўсе еўрапейскія краіны: адбываецца крушэнне феадальна-дваранскага свету і ўсталяванне новых сацыяльных адносін, якія выклікаюць важныя зрухі ў свядомасці людзей. Менавіта напрыканцы 18-га стагоддзя найбольш таленавітыя прадстаўнікі інтэлігенцыі далі свой адказ на існуючы парадак рэчаў.
Першая палова 19-га века стала сапраўдным расцветам рамантызму, які браў пачатак ў Францыі і Германіі, але хутка распаусюдзіўся далёка за межы Заходняй Еўропы. Асноўнымі рысамі рамантызму называюць наступныя:
• Адмаўленне ад культу асветніцкага рацыяналізму.
• Абвяшчэнне фантазіі і ўяўлення як галоўнай рухаючай сілы творчасці.
• Адухаўленне прыродных сіл.
• Імкненне да ідэалаў і свабоды творчасці, індывідуалізм.
• Асаблівая ўвага да ўнутранага свету чалавека.
• Інтарэс да мінулага, актыўнае развіццё ідэі народнасці ў літаратуры.
• Прынцып двухсветнасці: свет ідэальны, рамантычны, супрацьпастаўляецца свету будзённаму.
• Гнуткасць жанравай сістэмы, росквіт лірычных жанраў.
Творы аўтараў-рамантыкаў імкнуцца да філасафізма, глыбока пранікаюць у сутнасць чалавечай душы. Каб патлумачыцца з чытачом, рамантызм амаль заўсёды звяртаецца да міфу і сімвалізму. Увага рамантыкаў накіроўваецца на ўнікальнага чалавека ва ўнікальных абставінах, які імкнецца асэнсаваць грамадства, прыроду, гістарычны працэс, а таксама сваё месца ў свеце. Рамантычны светапогляд сцвярджае, што чалавек змяшчае ў сабе ўвесь свет. Таму рамантыкі выступаюць за свабоду самавыяўлення, іх творчасць разглядае перш за ўсё духоўны пачатак у чалавеке. Найбольш распаўсюджаным матывам у рамантычнай праблематыке з’яўляецца рознагалоссе паміж галоўным героем і грамадствам. Разам з гэтай тэмай рамантыкі кранаюцца тэмаў мастацтва, кахання, прыроды, нацыянальнай свядомасці.
ГЛАВА 2. МІФАПАЭТЫЧНЫЯ МАТЫВЫ Ў РАМАНТЫЧНЫХ БАЛАДАХ АЗЁРНІКАЎ І АДАМА МІЦКЕВІЧА
2.1. Міфапаэтычныя матывы ў баладзе У. Уордсварта «Нас сямёра»
Для аналізу міфапаэтычных матываў з корпусу творчасці У. Уордсварта намі была абраная балада «Нас сямёра». Гэты твор з’яўляецца адным з найбольш вядомых у творчасці паэта, а таксама змяшчае ўсе характэрныя рысы, якія маніфэстуе У. Уордсварт ва ўступе да «Лірычных балад». У. Уодсварт часта браў сваiмi героямi дзяцей, мясцовых прастачкоў, таму што яны з’яўляюцца адлюстраваннем шчырага погляда на свет, не скажонага жыццёвым вопытам i стэрэатыпамi. Такім чынам, гэтая балада — тыповая для яго канцэпцыi, а дзяучынка стаiць у шэрагу тыповых герояў.
Вера ў неўміручасць чалавечай душы, якую шчыра і наіўна абараняе маленькая гераіня верша «Нас сямёра», была блізкая да дзіцячага светаўспрымання самога паэта. Прататып галоўнай гераіні — маленькая дзяўчынка, якую Уордсварт сустрэў у 1793 годзе. Светлая душа дзіцяці не ўсведамляе межы зямнога жыцця, і гэтае няведанне дзіцяці для паэта з’яўляецца вышэйшай мудрасцю, сімвалам вечнага жыцця сэрцаў, здольных любіць.
Па структуры і змесце балада «Нас сямёра» вельмі простая, аднак паэт падае простую гісторыю ў рамантычным святле і робіць акцэнт на духоўнай бессмяротнасці. Характэрна, што зразумець неўміручасць душы здольная толькі дзяўчынка васьмі гадоў, з якой вядзе дыялог лірычны герой. Бо, на думку У. Уордсварта, менавіта дзіцячая непасрэднасць дапамагае дзіцяці ўбачыць рэчаіснасць такой, якой яна з’яўляецца насамрэч. Менавіта таму паэт-азёрнік робіць галоўнай гераіняй безыменную дзяўчынку.
Важным момантам з’яўляецца адсутнасць імёнаў у абодвух чалавек, якія ўдзельнічаюць у дыялогу. Тут мы можам весці размову не аб канкрэтных індывідуумах, а хутчэй пра зборны вобраз дарослага чалавека і зборны вобраз дзіцяці. На гэтым кантрасце і будуецца сюжэт твора.
У. Уордсварт дае наступныя характарыстыкі галоўнай гераіні: «a simple child», «a little cottage girl». Варта таксама адзначыць беглае апісанне дзяўчынкі, якое прыводзіцца ў першых радках балады: «Her hair was thick with many a curl // That clustered round her head», «Her eyes were fair, and very fair» [15].
ЗАКЛЮЧЭННЕ
У выніку праведзенага даследавання і прааналізаваных тэкстаў можна зрабіць наступныя вывады:
Творы аўтараў-рамантыкаў імкнуцца да філасафізма, глыбока пранікаюць у сутнасць чалавечай душы. Каб патлумачыцца з чытачом, рамантызм амаль заўсёды звяртаецца да міфу і сімвалізму. Увага рамантыкаў накіроўваецца на ўнікальнага чалавека ва ўнікальных абставінах, які імкнецца асэнсаваць грамадства, прыроду, гістарычны працэс, а таксама сваё месца ў свеце. Рамантычны светапогляд сцвярджае, што чалавек змяшчае ў сабе ўвесь свет. Таму рамантыкі выступаюць за свабоду самавыяўлення, іх творчасць разглядае перш за ўсё духоўны пачатак у чалавеке. Найбольш распаўсюджаным матывам у рамантычнай праблематыке з’яўляецца рознагалоссе паміж галоўным героем і грамадствам. Разам з гэтай тэмай рамантыкі кранаюцца тэмаў мастацтва, кахання, прыроды, нацыянальнай свядомасці.
Рамантызм у Англіі і Беларусі меў ўласныя адметныя рысы. У Англіі рамантызм аформіўся раней, чым у іншых краінах пад уплывам прамысловага перавароту. Английскі рамантызм можна пазначыць дзве галіны: элегічны (пасіўны) рамантызм, прадстаўлены азёрнай школай, і бунтарскі (мяцежны) рамантызм, да якога адносяць творчасць Джорджа Гордана Байрана, Персі Бiшы Шэлi, Джона Кітса. На тэрыторыі Беларусі рамантызм з’явіўся пад уплывам польскага рамантызму. На развіццё беларускага рамантычнага руху таксама паўплывалі тайныя таварыства філаматаў («аматараў навук») і філарэтаў («аматараў дабрачыннасці»). Як прадстаўнік рамантызму ў польскай літаратуры, Адам Міцкевіч значнапа ўплываў на творчую дзейнасць пачынальнікаў беларускай літаратуры.
1. Багдановіч І. Э. Авангард і традыцыя : беларуская паэзія на хвалі нацыянальнага адраджэння / І. Э. Багдановіч. — Мінск : Беларуская навука, 2001. — 387 с.
2. Баршчэўскі Л. П. Беларуская літаратура і свет: ад эпохі рамантызму да нашых дзён / Л. П.Баршчэўскі, П. В.Васючэнка, М. А.Тычына. — Мінск : Радыёла-плюс, 2006. — 596 с.
3. Белевцова С. О. Мифологема в украинской поетической модели мира первой трети ХХ столетия (на материале творчества В. Свидзинского и Н. Драй-Хмары : автореф. дис. … канд. филол. наук: 10.02.01 / С. О. Белевцова. — Харьков, 2010. — 24 с.
4. Грыцкевіч В. П. Гісторыя і міфы [Электронны рэсурс]. — Рэжым доступу: http://knihi.com/Valancin_Hryckievic/Historyja_i_mify.html. — Дата доступу:
5. Елистратова А. А. Наследие английского романтизма и современность / А. А. Елистратова. — М. : Академия наук СССР, 1960. — 505 с.
6. Каваленка В. А. Міфа-паэтычныя матывы ў беларускай літаратуры / В. А. Каваленка. — Мінск : Навука і тэхніка, 1981. — 320 с.
7. Лосев А. Ф. Диалектика мифа / А. Ф. Лосев. — М. : Азбука, 2014. — 320 с.
8. Лотман Ю. М., Успенский Б. А. Миф — имя — культура / Лотман Ю.М. — СПб. : Семиосфера, 2000. — 526 с.
9. Міцкевіч, А. Гражына : Вершы і паэмы / А. Міцкевіч. — Мн. : Маст. літ., 2003. — 254 с.
10. Салавей Л. М. Беларуская народная балада / Л. М. Салавей. — Мінск : Навука і тэхніка, 1978. — 189 с.
11. Станкевіч С. І. Беларускія элементы ў польскай рамантычнай паэзіі / С. І. Станкевіч // Пер. М. В. Хаўстовіча. — Вільня: Інстытут беларусістыкі; Беласток: Беларускае гістарычнае таварыства, 2010. — 211 с.
12. Текст как филологический феномен: актуальные проблемы рецепции и интерпретации : коллективная монография / Сост. и научн. редактирование Л. А. Трубина, В. К. Сигов. — М. : МГПУ, 2018. — 444 с.
13. Чернова, М.С. Баллады Адама Мицкевича и «идея народности» И. Г. Гердера / М. С. Чернова // Белорусская и русская литературы: типология взаимосвязей и национальной идентификации: материалы Международной научной конференции / Институт языка и литературы им. Я. Коласа и Я. Купалы НАН Беларуси. — Минск : Право и экономика, 2012. — С. 372–376.
14. Шамякіна Т. І. Міфалогія і літаратура / Т. І. Шамякіна. — Мінск : Беллітфонд, 2008. — 391 с.
15. Шестопалова Т. Кореляция понятий «архетипний образ — мифологема — символ — миф» (на примере поэзии П. Тычины) // Наукові записки НаУКМА / Т. Шестопалова. — Т. 17 : Філологія. — 1999. — С. 37–41.
16. Штэйнер І. Ф. Беларуская балада: вытокі жанру і паэтычная структура / І. Ф. Штэйнер. — Мінск : Навука і тэхніка, 1989. — 141 с.
17. Bratleby.com : Great Books Online [Electronic resourse]. — Mode of access: www.bartleby.com. — Date of access:
18. Poetry Foundation [Electronic resourse]. — Mode of access: www.poetryfoundation.org. — Date of access:
19. Slochower H. Psychoanalytic distinction between myth and mythopoesis / H. Slochower // J. Amer. Psychoanal. Assn. — 1970. — Vol, — P. 150–164.
Работа защищена на оценку "8" без доработок.
Уникальность свыше 40%.
Работа оформлена в соответствии с методическими указаниями учебного заведения.
Количество страниц - 43.
Не нашли нужную
готовую работу?
готовую работу?
Оставьте заявку, мы выполним индивидуальный заказ на лучших условиях
Заказ готовой работы
Заполните форму, и мы вышлем вам на e-mail инструкцию для оплаты