Лексічныя адзінкі з этнакультурнай афарбоўкай у слоўніку беларускай мовы І.Насовіча Курсовая работа (проект)
Курсовая работа (проект)
Работа защищена на оценку "8" без доработок.
Уникальность свыше 40%.
Работа оформлена в соответствии с методическими указаниями учебного заведения.
Количество страниц - 25.
1 Лексіка як аб’ект мовазнаўства
1.1. Лексіка сучаснай беларускай мовы: тэарэтычны аспект
1.3. Асаблівасці слоўніка І. Насовіча
2 Асаблівасці лексічных адзінак з этнакультурнай афарбоўкай у слоўніку беларускай мовы І.Насовіча
2.1. Асаблівасці лексікі з этнакультурнай афарбоўкай
Спіс выкарыстаных крыніц
Усе словы беларускай мовы ўтвараюць яе лексічны склад – лексіку. Менавіта ў лексіцы адлюстраваны змены, якія адбываюцца ў палітычным і культурным жыцці грамадства, здабыткі ў галіне навукі, тэхнікі і вытворчасці. Вывучэнне лексікі роднай мовы ўзбагачае слоўнікавы запас чалавека, павышае культуру яго вуснай і пісьмовай мовы, пашырае веды пра навакольную рэчаіснасць.
Вывучэнне слова як моўнай адзінкі дазваляе глыбей зазірнуць у цудоўны свет мовы, спазнаць яе таямніцы.
“Слоўнік беларускай мовы” (у арыгінале “Словарь бѣлорусскаго нарѣчія”) І. Насовіча быў выдадзены ў 1870 годзе, але і зараз яго багаты фактычны матэрыял запатрабаваны як фалькларыстамі, дыялектолагамі, этнографамі, мовазнаўцамі, так і ўсімі, хто не абыякавы да гісторыі свайго народа, роднага слова. Вядома, што слоўнік І. Насовіча быў настольнай кнігай у Максіма Багдановіча, па якой паэт знаёміўся з беларускім словам, вывучаў родную мову. Слоўнік змяшчае больш за 30 тыс. слоў, запісаных аўтарам ў Магілёўскай, Мінскай і Гродзенскай губерніях, выбраных са старабеларускіх пісьмовых помнікаў, перыядычных выданняў таго часу, фальклорных зборнікаў. Гэта было першае грунтоўнае даследаванне ў галіне беларускай лексікаграфіі: слоўнік пераўзыходзіў падобныя беларускія слоўнікі як у колькасным, так і ў якасным плане.
Мэта курсавой работы: прааналізаваць лексічныя адзінкі з этнакультурнай афарбоўкай у слоўніку беларускай мовы І.Насовіча.
Задачы:
- разгледзець спецыфіку лексікі як аб’екта мовазнаўства;
- акрэсліць асаблівасці лексікі з этнакультурнай афарбоўкай;
- прааналізаваць лексічныя асаблівасці этнакультурнай лексікі ў слоўніку І. Насовіча.
Аб’ект даследавання – лексіка з этнакультурнай афарбоўкай.
Прадмет даследавання – лексіка-семантычныя разрады лексічных адзінак з этнакультурнай афарбоўкай у слоўніку беларускай мовы І. Насовіча.
Метадалогія і метады даследавання. Тэарэтычнай асновай дадзенага даследавання сталі працы навукоўцаў, якія вывучаюць асаблівасці лексікі беларускай мовы (І. Шкраба, А. Каўрус, Ф. Янкоўскі, М. Цікоцкі i iнш.).
1 Лексіка як аб’ект мовазнаўства
1.1. Лексіка сучаснай беларускай мовы: тэарэтычны аспект
Лексікалогія - галіна мовазнаўства, якая вывучае слоўнікавы склад, лексіку мовы [4]. У склад лексічных адзінак мовы ўваходзяць не толькі асобныя словы, але і ўстойлівыя тэрміналагічныя словаспалучэнні (аналітычныя найменні), аднак асноўная лексічная адзінка - слова.
Як адзначае П. Сцяцко, у лексікалогіі вывучаюцца наступныя пытанні:
1) слова як асноўная адзінка мовы і яе адметнасці, тыпы лексічных адзінак,
2) структура слоўнікавага складу,
3) функцыянаванне лексічных адзінак,
4) шляхі папаўнення і развіцця слоўніка мовы;
5) семантычныя тыпы слоў (полісемія, антанімія і пад.) ды інш. [20, с. 78].
Адрозніваюць агульную, прыватную, гістарычную, параўнальную і практычную (дастасоўную) лексікалогію.
Агульная лексікалогія ўстанаўляе агульныя заканамернасці будовы, функцыянавання і развіцця лексікі. Прыватная лексікалогія даследуе лексіку адной мовы (напрыклад, лексікалогія беларускай мовы). Гістарычная лексікалогія даследуе гісторыю слоў у адпаведнасці з абазначанымі імі прадметамі і паняццямі. Параўнальная (супастаўляльная) лексікалогія вывучае лексіку ў плане выяўлення генетычнай роднасці моваў, структурна-семантычнага падабенства і адрознення паміж імі (незалежна ад іх роднасці) ды інш. Дастасоўную лексікалогію складаюць лінгвапедагогіка і культура маўлення.
У лексікалогіі вывучаюцца розныя тыпы слоў і розныя аспекты слова, а таксама аналітычныя найменні, таму лексікалогія мае такія адгалінаванні, як:
1) анамасіялогія – навука аб называнні словам пэўных з’яваў і прадметаў;
2) семасіялогія – навука пра значэнні лексічных адзінак; 3
) анамастыка – раздзел лексікалогіі, які даследуе ўласныя імёны;
4) тэрміназнаўства,
5) фразеалогія,
6) лексікаграфія,
7) этымалогія ды інш. [20, с. 78-79].
Слова – гэта форма выражэння паняцця, якое з’яўляецца адлюстраваннем рзчаіснасці. Пры дапамозе слоў чалавек афармляе свае ўяўленні пра тыя ці іншыя
2 Асаблівасці лексічных адзінак з этнакультурнай афарбоўкай у слоўніку беларускай мовы І.Насовіча
2.1. Асаблівасці лексікі з этнакультурнай афарбоўкай
Мова і культура – непарыўна звязаныя кампаненты чалавечага жыцця. Водгукі мінулага знаходзяць сваё адлюстраванне як у культурнай спадчыне народа – легендах, паданнях, прыкметах і павер’ях, так і ў яго мове – слоўнікавым складзе, фразеалагізмах, прыказках і прымаўках. Мова выступае як сродак, які тлумачыць сэнс духоўнай культуры народа. А яна будуецца перш за ўсё на матэрыяльным пачатку, у паўсядзённым жыцці чалавека, яго жыццёвых клопатах і турботах.
Любая культура – гэта працэс і вынік асваення чалавекам рэчаіснасці. Нацыянальна-культурная адметнасць народа найперш выяўляецца ў лексічным складзе мовы. Кожны народ вылучае і замацоўвае ў назвах найбольш важныя менавіта для яго аб’екты навакольнага асяроддзя, свет рэчаў і сваіх уяўленняў аб іх. Звычайна тым прадметам і з’явам рэчаіснасці, якія адыгрываюць важную ролю ў жыцці народа, даецца значна больш разнастайных назваў, чым з’явам і прадметам, якія знаходзяцца як бы на перыферыі інтарэсаў чалавека, практычна не сустракаюцца ці рэдка трапляюцца ў яго жыцці.
У працэсе развіцця мовы за многімі словамі замацоўваецца вобразна-сімвалічнае значэнне, якое абумоўлена бытам, звычаямі, культурай народа. Ад пакалення да пакалення беларускі народ замацоўваў у слове сваё бачанне свету, свой вопыт яго пазнання, ад эпохі да эпохі ён выпрацоўваў разнастайныя сродкі для перадачы думак, пачуццяў. Прыродныя ўмовы i геаграфія краіны, узровень народнай гаспадаркі i кантакты з іншымі народамі, характар грамадскай думкі, культуры, мастацва – усе вялікія і малыя асаблівасці жыцця нашага народа адлюстраваліся ў мове. Моўная культура беларускага народа надзвычай багатая i самабытная. Яна ўвасоблена ў поўных чароўнага хараства песнях, у афарбаваных міфічнасцю легендах, паданнях i дасціпных, мудрых прыказках, у адмысловых загадках і магічнатаямнічых замовах, у трапных выслоўях i дасканалых па форме i мастацкіх якасцях казках, у творах мастацкай, навуковай літаратуры i г.д. Гэтыя моўныя скарбы раскрываюць нам гісторыю народа, сведчаць пра яго сацыяльны інтэлект, далучаюць нас да маральных, эстэтычных каштоўнасцей, створаных народам за стагоддзі, дапамагаюць зразумець яго філасофію, мастацкія вобразы, авалодаць сакрэтамі яго моватворчай дзейнасці. Захоўваючы духоўную спадчыну народа, замацоўваючы ў
Па выніках дадзенага даследавання можна зрабіць наступныя вывады.
Адрозніваюць агульную, прыватную, гістарычную, параўнальную і практычную (дастасоўную) лексікалогію. У сучаснай лінгвістыцы адным з актуальных аспектаў у даследаванні лексікі з'яўляецца вывучэнне лексічных адзінак як элементаў сістэмы. Словы любой мовы знаходзяцца ў розных сэнсавых сувязях, лексіка-граматычных адносінах і ўяўляюць сабой цэласную сістэму. У сувязі з гэтым лексіка-семантычныя групы слоў у апошні час прыцягваюць вялікую ўвагу лінгвістаў. Існуе думка, што аб'яднанне лексічных адзінак на аснове семантычнай агульнасці ў лексіка-семантычныя групы служыць яркім выражэннем сістэмнасці лексічнага ўзроўню мовы. Лексікалогія - галіна мовазнаўства, якая вывучае слоўнікавы склад, лексіку мовы. У сучаснай лінгвістыцы адным з актуальных аспектаў у даследаванні лексікі з'яўляецца вывучэнне лексічных адзінак як элементаў сістэмы. Словы любой мовы знаходзяцца ў розных сэнсавых сувязях, лексіка-граматычных адносінах і ўяўляюць сабой цэласную сістэму.
У гісторыі беларускай філалагічнай думкі І. Насовічу належыць адно з самых адметных месцаў. Вяршыняй збіральніцкай і навуковай дзейнасці І.Насовіча стаў «Слоўнік беларускай гаворкі», у якім сабрана і растлумачана больш як 30 тысяч слоў жывой беларускай мовы. Гэты тлумачальны слоўнік беларускай мовы ХІХ ст. быў першым грунтоўным даследаваннем у галіне беларускай лексікаграфіі, у якім адлюстравана багацце лексічнага корпуса гутарковага беларускага слова. “Слоўнік беларускай мовы” І. Насовіча ахоплівае ўсю тэрыторыю Беларусі.
“Слоўнік беларускай мовы” стаў матэрыялам для аналізу лекіскі з этнакультурнай афарбоўкай. Было вылучана каля 60 слоў. Гэта перш за ўсё назвы страў, адзення, прылад працы, звычаяў і да т.п. Падчас дадзенай працы былі прааналізаваны прыклады лексікі з этнакультурнай афарбоўкай, якія былі размеркаваны па лексіка-семантычных групах: адзенне, абутак, прадукты харчавання, кулінарныя стравы, прылады працы, лексіка, якая апісвае быт людзей, народныя звычаі, святы. Пры знаёмстве з лексічным складам Слоўніка беларускай мовы І.Насовіча можна вылучыць значную колькасць самых разнастайных найменняў адзення і прадметаў, звязаных з ім, што дае падставу гаварыць пра іх як пра асобны тэматычны пласт. Назвы страў беларускай нацыянальнай кухні даюць уяўленне пра найбольш ужывальную і пашыраную ежу нашых продкаў, на стале ў якіх пераважалі простыя, неадмысловыя стравы.
1. Абабурка, М.В. Беларуская лінгвістычная паэтыка і тэксталогія : манаграфія / М.В. Абабурка. – Магілёў : МГУ, 2008. – 270 с.
2. Бабровіч, Т.С. Лексіка-семантычныя групы будаўнічай лексікі ў беларускай мове / т.С. Бабровіч // III Машеровские чтения : материалы республ. научно-практи. конф. студентов, аспирантов, молодых учёных. – Віцебск, 2009. – С. 26–29.
3. Бельчиков, Ю.А. Русский литературный язык: стилистика, лексика, история / Ю.А. Бельчиков. – М. : Издательство МГУ, 2001. – 318 с.
4. Влахов С., Флорин С. Непереводимое в переводе. – Москва, 1980. 2. Гируцкий А.А. “Безэквивалентная лексика” в свете теории номинативной деривации // Словообразование и номинативная деривация в славянских языках: Тез. докл. респ. конф. Гродно, 26-28.05.1982 г. – Ч. II. – Гродно, 1982. – С. 40-42
5. Гедзімін, Л.А. Іван Насовіч – чалавек-загадка / Л.А. Гедзімін // Спадчына Івана Насовіча і беларускае мовазнаўства : матэрыялы навуковых чытанняў, прысвечаных 220-годдзю з дня нараджэння І. І. Насовіча. – Мінск : Права і эканоміка, 2008. – С. 3–15.
6. Губкіна, А.В. Лексікалогія і лексікаграфія беларускай мовы ХХ ст.: сацыялінгвістычны аспект / А.В. Губкіна. – Мінск : БДУ, 2012. – 143 с.
7. Даўбешка Н.П. Да пытання пра спосабы вылучэння безэквівалентных слоў // Язык и межкультурные коммуникации: Сб. научн. статей. – Минск, 2007. – С. 225-226. 4. Даўбешка Н.П. Безэквівалентнае слова як носьбіт нацыянальна-культурнай семантыкі // Личность – слово – социум: Матер. IV Междунар. науч.-практ. конф. – Минск, 2004.
8. Даўбешка Н.П. Пра некаторыя спецыфічныя словаўтваральныя тыпы беларускай мовы (у параўнанні з рускай) // Словообразование и номинативная деривация славянских языках: Матер. VIII Междунар. науч. конф., Гродно, 15-16.04.2003 г. – Гродно, 2003. – С. 95-99.
9. Косовский, Б.И. Типы значения слова / Б.И. Косовский // Методы изучения лексики. – Минск : Изд-во БГУ, 1975. – С. 22–38.
10. Лексікалогія сучаснай беларускай літаратурнай мовы / Акад. навук Беларусі, Ін-т мовазнаўства імя Я.Коласа ; пад рэд. А. Я.Баханькова. – Мінск : Навука і тэхніка, 1994. – 463 с.
11. Лепешаў, І.Я. Лінгвістычны аналіз тэксту: вучэб. дапам. для студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў па філал. спецыяльнасцях / І.Я. Лепешаў. – Мінск: Вышэйшая школа, 2009. – 287 с.
12. Лепешаў, І.Я. Фразеалагізмы ў “Слоўніку беларускай мовы” І. І. Насовіча / І.Я. Лепешаў, Г. Б. Хіхол // Весці АН БССР. Серыя грамад. навук. – 1989. - №2. – С. 99–105.
13. Малажай, Г.М. Лінгвістычны аналіз тэксту: заданні, тэксты, парады: вучэб. дапам. для філал. фак. пед. ін–таў / Г.М. Малажай. – 2–е выд., дап. – Мінск: Вышэйшая школа, 1992. – 270 с.
14. Мечковская Н.Б. Социальная лингвистика: Пособ. для студ. гуманит. вузов и учащихся лицеев. – 2-е изд., испр. – Москва, 2000. – 207 с. 7. Самабытнае слова: Слоўнік беларускай безэквівалентнай лексікі (у рускамоўным дачыненні). – Мінск, 1994. – 223 с.
15. Насовіч, І.І. Слоўнік беларускай мовы / І.І. Насовіч. – Мінск : БелСЭ, 1983. – 756 с.
16. Нацыянальная мова і нацыянальная культура: аспекты ўзаемадзеяння : зб. навук. арт. / рэдкал.: В.Д. Старычонак Д.В. Дзятко (адк. рэд.), Н.А. Радзіваноўская і інш. – Мінск : БДПУ, 2011. – 344 с.
17. Розенталь, Д.Э. Практическая стилистика русского языка / Д.Э. Розенталь. – М. : Высш. шк., 1965, – 352 с.
18. Спадчына Івана Насовіча і беларускае мовазнаўства : матэрыялы навуковых чытанняў, прысвечаных 220-годдзю з дня нараджэння Івана Іванавіча Насовіча (18 лютага 2008 года, г. Мінск) / адк. рэд. М.Р. Прыгодзіч ; Беларускі дзяржаўны універсітэт. – Мінск : Права і эканоміка, 2008. – 116 с.
19. Стернин, И.А. Проблемы анализа структуры значения слова / И.А. Стернин. – Воронеж : Изд-во Воронежского ун-та, 1979. – 156 с.
20. Сцяцко, П.У. Слоўнік лінгвістычных тэрмінаў / П.У. Сцяцко, М.Ф.Гуліцкі, Л.А.Антанюк. – Мінск : Выш. шк., 1990. – 360 с.
21. Шкраба, І. Самабытнае слова : слоўнік беларускай безэквівалентнай лексікі (у рускамоўным дачыненні) / І. Шкраба. – Мінск : Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1994. – 320 с.
22. Шумчык, С.В. Беларуская мова: прафесійная лексіка / С.В. Шумчык. – Мінск : МДВРК, 2013. – 166 с.
23. Шчэрбін, В.К. Слоўнік беларускай мовы І. І. Насовіча / В. К. Шчэрбін // Беларуская мова: Энцыклапедыя / Беларус. Энцыкл. ; пад рэд. А. Я. Міхневіча. – Мінск : БелЭн, 1994. – С. 524–525.
Работа защищена на оценку "8" без доработок.
Уникальность свыше 40%.
Работа оформлена в соответствии с методическими указаниями учебного заведения.
Количество страниц - 25.
готовую работу?