Вобразы вар'ятау у п'есах Купалы и Шэкспiра Курсовая работа (проект)
МГЛУ (Минский государственный лингвистический университет)
Курсовая работа (проект)
на тему: «Вобразы вар'ятау у п'есах Купалы и Шэкспiра»
по дисциплине: «Белорусская и английская литература»
2017
Выполнено экспертами Зачётки c ❤️ к студентам
60.00 BYN
Вобразы вар'ятау у п'есах Купалы и Шэкспiра
Тип работы: Курсовая работа (проект)
Дисциплина: Белорусская и английская литература
Работа защищена на оценку "8" без доработок.
Уникальность свыше 40%.
Работа оформлена в соответствии с методическими указаниями учебного заведения.
Количество страниц - 31.
Поделиться
УВОДЗІНЫ
ГЛАВА 1 ВОБРАЗЫ ВАР’ЯЦТВА Ў СУСВЕТНАЙ ЛІТАРАТУРЫ
1.1. Агульная характарыстыка вобразу вар’яцтва ў літаратуры
1.2. Увасабленне вобразаў вар’ятаў у сусветнай літаратуры
ГЛАВА 2. ВОБРАЗЫ ВАР’ЯТАЎ УТВОРАХ Я. КУПАЛЫ І У. ШЭКСПІРА
2.1. Роля і месца вобразу Афеліі ў п’есе У. Шэкспіра “Гамлет”
2.2. Роля і месца вобразу Зоські ў п’есе Я. Купалы “Раскіданае гняздо”
ЗАКЛЮЧЭННЕ
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ
УВОДЗІНЫ
Чалавек для пісьменніка – гэта бясконцы сусвет. Законы яго духу канчаткова не выяўлены, магчымасці розуму – бязмежныя. Аўтараў розных эпох заўсёды цікавіла тэма вар'яцтва. Навука аб душэўных хваробах адыходзіць далека ад рэлігійна-містычнага разумення і гэта адбіваецца на літаратуры. Галоўнае месца займае чалавек з яго пачуццямі, думкамі, перажываннямі. Аўтары задаюцца пытаннем, што ж адбываецца з розумам вар'ята чалавека. Спрабуюць знайсці грань паміж розумам і вар'яцтвам.
Калі казаць пра ролю дурня, вар’ята ў творы, то хутчэй за ўсё яго прызначэнне – гаварыць праўду. Дурні – гэта цэлы штат, цэлы інстытут людзей, якія былі вестунамі народнай праўды. Трэба сказаць, што вар'яцтва ў літаратуры – гэта метафара празорлівасці або метафізічнага прасвятлення. Вар'ятам прыпісваецца валоданне здольнасцю прадказваць будучыя падзеі, бачыць, тое, што недаступна погляду звычайнага чалавека. Дадзеная з'ява знаходзіць адлюстраванне ў літаратуры кожнай эпохі.
Імёны Вільяма Шэкспіра і Янкі Купалы знаёмыя кожнаму адукаванаму чалавеку не толькі на Беларусі, але і ва ўсім свеце. Геніяльныя трагедыі Шэкспіра “Гамлет”, “Кароль Лір”, “Рамэа і Джульета” і драмы Я.Купалы “Тутэйшыя”, “Раскіданае гняздо” не аднойчы ставіліся на сцэнах беларускіх тэатраў. І гледачы адкрывалі для сябе блізкасць светаадчування майстроў слова такога рознага паходжання і перыядаў жыцця, асабліва – блізкасць сюжэтаў, мастацкіх асаблівасцяў стварэння драматычных вобразаў, глыбіню пранікнення ў стан чалавечай душы.
I у творах Янкі Купалы, і у творах Уільяма Шэкспіра мы можам сустрэць вобразы вар'ятау. Іх паводзіны часам недарэчны, але ніколні не вызываюць у чытача пагарду і асуджэнне. Менавіта ў гэтых вобразах часцяком схавана самая важная думка. I менавіта праз вобраз дурня аўтар спрабуе данесці да чытача галоўны сэнс і мараль. Дурань – гэта чалавек, які мае мужнасць думаць і рабіць не так, як акаляючыя яго людзі.
ГЛАВА 1 ВОБРАЗЫ ВАР’ЯЦТВА Ў СУСВЕТНАЙ ЛІТАРАТУРЫ
1.1. Агульная характарыстыка вобразу вар’яцтва ў літаратуры
Чалавек звар'яцелы з'яўляецца аб'ектам увагі не толькі ў медыцынскіх працах, але і ў мастацкай літаратуры. Цікавасць да феномену вар'яцтва прасочваецца ў літаратурным працэсе розных эпох. Асабліва гэты інтарэс актуалізуецца ў крызісныя, пераломныя моманты гісторыі.
У процілегласць вар’яцтву можна зараз вызначыць сутнасць разумнага сэнсу. Разумны сэнс – гэта збалансаваная семіётыка, якая надзяляе знешнія рэчы ўнутраным значэннем, і мірнае існаванне сярод гэтых рэчаў, знакаў і значэнняў. Набліжэнне да ўтрапёнасці – неўрозы і псіхапатыі, - як мы бачылі, скажаюць суадносіны паміж рэчамі, знакамі і іх значэннямі, але ўсё ж захоўваюць фундаментальнае дачыненне знак – рэч –значэнне. У гэтым сэнсе сутнасць вар’яцтва можна вызначыць як адсутнасць знакавых сістэм, якія абапіраюцца на знешнія фактары ў прытомнасці суб’екта і як разбурэнне тым самым суб’екта ў агульнапрынятым сэнсе [3, с. 3].
У выпадку неўрозаў або нават параноі мы можам не згаджацца з інтэрпрэтацыяй рэчаў, фактаў і падзей, якія прапаноўвае вар’ят. Але самі гэтыя рэчы, факты і падзеі мы можам назіраць. У выпадку шызафрэнічнага псіхозу мы не толькі не можам прыняць значэнне вар’яцка-галюцынатарскіх рэчаў, фактаў і падзей, але мы не можам іх назіраць, таму што, з нашага пункта гледжання, іх наогул не існуе. Але абодва выпадкі з’яўляюцца вынікам псіхічнага захворвання [3, с. 3].
Спробы класіфікаваць псіхічна хворых людзей назіраюцца не толькі ў медыцынскіх працах, але і ў літаратурна-эстэтычных трактатах.
ГЛАВА 2. ВОБРАЗЫ ВАР’ЯТАЎ УТВОРАХ Я. КУПАЛЫ І У. ШЭКСПІРА
2.1. Роля і месца вобразу Афеліі ў п’есе У. Шэкспіра “Гамлет”
Даследчыкі сыходзяца ў меркаванні, што найбольшую сэнсавую нагрузку ў шэкспіраўскіх п'есах нясе праўдзівае або прытворнае вар'яцтва. Справа не толькі ў клінічнай дакладнасці, але і ў велізарным філасофскім значэнні дадзенай асаблівасці. Як адзначае А. Калеснік, канцэнтрацыя сэнсаў у словах шэкспіраўскіх вар'ятаў выключна высокая. больш таго, вар'яцтва можа апынуцца вышэй паўсядзённага разумення, што прама сцвярджаецца ў самім тэксце: «мудрасць ў вар'яцтве", "гэта адсутнасць сэнсу – больш, чым сэнс "і інш. [10, с .107].
Такіх выпадкаў натхнёнага вар'яцтва ў Шэкспіра чатыры, усе яны сканцэнтраваны ў двух п'есах - у «Гамлеце» і «Карале Ліры». Прычым сапраўдных і прытворных вар'ятаў аб'ядноўвае здольнасць рабіць глабальныя высновы і гаварыць ад імя чалавецтва.
Вобразу Афеліі аўтар прысвяціў усяго 158 радкоў вершаванага і празаічнага тэксту.
Упершыню мы сустракаемся з Афеліяй у першым акце на пачатку трэцяй сцэны. У размове з братам Афелія ўяўляецца разумнай, разважлівай, вельмі абачлівай дзяўчынай. Яна добра выхаваная, тактоўная. Лаэрт перад доўгаю дарогай навучае сястру, як яна павінна паводзіць сябе з закаханым Гамлетам. Лаэрт ніколькі не сумняваецца ў тым, што малады прынц сапраўды кахае Афелію. Аднак просіць яе быць абачлівай, бо “великие в желаниях не властны” [17, с. 129]. На што Афелія не прамінае заявіць брату:
I will put the guardian of my heart
Your lesson is kind. Only, my dear brother,
ЗАКЛЮЧЭННЕ
Страсці, пачуцці, спадзяванні чалавека – катэгорыі вялікія, агульначалавечыя, з “непераходзячым” сэнсам.
Па выніках дадзенага даследавання можна зрабіць наступныя вывады.
Тэма вар’яцтва не з’яўляецца новай для сусветнай літаратуры. Фігура вар'ята становіцца неад'емнай часткай культуры ў канцы Сярэднявечча. Вар'яцтва ва ўспрыманні чалавека Адраджэння мае сакральны сэнс і связана з касмалагічную ўяўленнямі. У эпоху Адраджэння створыцца ўяўленне пра суадносіны розуму і вар’яцтва. Пасля Рэфармацыі стаўленне да галечы, вар'яцтву і іншым адхіленням змянілася. У эпоху панавання розуму яны ўвасабляюць у сабе ганебнае і таму павінны быць ізаляваныя. У ХVІІ стагоддзі з’яўляецца тэма ўзаемасувязі генія і вар’яцтва. тэма вар’яцтва у большай ці меншай ступені закраналася вельмі многімі знакамітымі пісьменнікамі і паэтамі сусветнай літаратуры, сярод якіх можна назваць Шэкспіра, Сервантэса, Дастаеўскага, Гогаля, Купалу і інш.
У дадзенай працы былі прааналізаваны вобразы Афеліі з п’есы “Гамлет” У. Шэкспіра і вобраз Зоські з п’есы “Раскіданае гняздо” Я. Купалы. Паміж гэтымі вобразамі можна знайсці агульныя рысы.
Абедзьве дзяўчыны маладыя, яны гатовыя для сапраўднага моцнага пачуцця. Іх каханне ўзнікае ўпершыню. Афелія і Зоська выхаваныя на прыкладзе ўзаемнага кахання сваіх бацькоў. Па хрысціянскіх законах яны вераць у каханне і не разумеюць, чаму адна любоў (да сям’і і бацькоў) павінна выключаць другую (да абранага). Афелія любіць свайго бацьку, дзеліцца з ім патаемным, яна паслухмяная і добразычлівая дачка. Таксама і Зоська любіць сваю сям’ю: расказвае маці пра свае сны і лятункі. Аднак абедзвюм бацькі забараняюць сустракацца з каханымі, бо жадаюць дабра сваім дочкам, што ў свой час не могуць зразумець і прыняць сэрцам ні Афелія, ні Зоська.
1. Аникст, А. Творчество Шекспира / А. Аникст. – М. : Издательство художественной литературы, 1963. – 615 с.
2. Антощук, Л.К. Поэтика безумия в русской литературе 1820-1830-х годов: три лирических опыта / Л.К. Антощук // Проблемы межтекстовых связей: сб.науч.ст./ Алт.гос.ун-т. – Барнаул, 1997. – С. 23-29.
3. Бугаева, Л.Д. Идея безумия и ее языковое воплощение в романе Ф.Сологуба «Мелкий бес» : автореферат дис. … канд. филол. наук / Л.Д. Бугаева. – СПб., 1995. – 18 с.
4. Васючэнка, П.В. Драматургічная спадчына Янкі Купалы. Вопыт сучаснага прачытання / П.В. Васючэнка. – Мінск : Навука і тэхніка, 1994. – 172 с.
5. Верціхоўская, М.І. Урокі літаратуры: пошук і творчасць : дапаможнік для настаўнікаў / М. Верціхоўская. – Мінск : Літаратура і мастацтва, 2008. – 224 с.
6. Верцман, И.Е. «Гамлет» Шекспира / И.Е. Верцман. – М. : Художественная литература, 1964. – 141 с.
7. Гиндин, В.П. Психопатология в русской литературе / В.П. Гиндин. – М. : PerSe, 2005. – 223 с.
8. Гніламёдаў, У.В. Янка Купала: новы погляд / У.В. Гніламёдаў. – Мінск : Нар асвета, 1995. – 176 с.
9. Грицак, Е.Н. Тайна безумия или Контакт с иной реальностью / Е.М. Грицак. – М. : РИПОЛ классик, 2003. – 428 с.
10. Колесник, Е. Шекспировская интерпретация безумия: предвосхищение принципов психоанализа и деконструкции / Е. Колесник // Вестник ИГПИ им. П.П. Ершова. – 2014. –№ 3 (15). – С. 106–110.
11. Купала, Я. Паэмы. Драматычныя творы / Я. Купала ; уклад. А.А. Сляпцовай. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1989. – 494 с.
12. Навуменка, І.Я. Янка Купала : манаграфія / І.Я. Навуменка. – Мінск : Вышэйшая школа, 1980. – 205 с.
13. Пимонов, В. Загадка Гамлета / В. Пимонов, Е. Славутин. – М. : М.И.П., 2001. – 253 с.
14. Сасімовіч, А.К. Янка Купала – драматург / А.К. Cасімовіч // Беларуская мова і літаратура. – 2011. – № 3. – С.35-38.
15. Фуко, М. История безумия в классическую эпоху / М. Фуко. – СПб. : Питер, 1997. – 220 с.
16. Хубулава, Г.Г. Тема безумия в русской литературе / Г.Г. Хубулава //Вестник СПбГУ. Сер. 6. – 2014. – Вып. 1. – С. 39–49.
17. Шекспир, В. Избранное / В. Шекспир. – М. : Просвещение, 1984. – 240 с.
18. Шкраба, Р. Моваю вобразаў : выбранае / В. Шкраба. – Мінск : Маст.літ., 1989. – 447 с.
19. Элиот, Т.С. Назначение поэзии / Т.С. Элиот. – Киев : AirLand, 1997. – 350 с.
20. Goff, M. Hamlet - Shakespeare in quarto [Электронный ресурс]. – Режим доступа: www.bl.uk. – Дата доступа: 12.04.2017.
21. Shakespeare,Y. Hamlet [Электронный ресурс]. – Режим доступа: http://www.russianplanet.ru/filolog/evropa/england/shakespeare/hamlet.htm. - Дата доступа: 12.04.2017.
Работа защищена на оценку "8" без доработок.
Уникальность свыше 40%.
Работа оформлена в соответствии с методическими указаниями учебного заведения.
Количество страниц - 31.
Не нашли нужную
готовую работу?
готовую работу?
Оставьте заявку, мы выполним индивидуальный заказ на лучших условиях
Заказ готовой работы
Заполните форму, и мы вышлем вам на e-mail инструкцию для оплаты