Функцыянальнасць як спецыфiчная ўласцiвасць фальклору Курсовая работа (проект)
Курсовая работа (проект)
Работа защищена на оценку "9" без доработок.
Уникальность 86%.
Работа оформлена в соответствии с методическими указаниями учебного заведения.
Количество страниц - 31.
ГЛАВА 1 АСАБЛІВАСЦІ ВЯСЕЛЛЯ Ў БЕЛАРУСІ
1.1. Звесткі з гісторыі вяселля ў Беларусі
1.2. Асаблівасці вясельнага рытуалу
ГЛАВА 2 ЖАНРАВЫЯ АСАБЛІВАСЦІ ВЯСЕЛЬНЫХ ПЕСЕНЬ
2.1 Тэматычная класіфікацыя вясельных песень
2.2. Асаблівасці жанравай класіфікацыі вясельных песень
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ
Беларускае традыцыйнае вяселле – з’ява ўнікальная і шматгранная, але нават пры вялікай цікавасці да гэтага абраду і належнай навуковай асэнсаванасці, яшчэ не да канца вывучаная.Вяселле ўяўляе сабой своеасаблівую абрадавую драму. Нездарма Рыгор Раманавіч Шырма назваў яго народнай операй. Сапраўды, беларускае вяселле насычана спевамі, танцамі, музыкай, дыялогамі, рытуальна маркіраванымі дзеяннямі, праз якія ўдзельнікі вяселля ажыцяўляюць камунікатыўныя стасункі. Падобна драме, вясельны сцэнарый складаецца з асобных актаў – этапаў вяселля і сцэн – абрадавый дзеянняў.
Згодна з адпаведным рытуалам вяселля, выконваюцца песні, якія з’яўляюцца сродкамі сувязі паміж суб’ектамі абрадавага дзеяння. Вядома, што вясельныя песні, аб’яднаныя адным сэнсавым полем, дапамагаюць камунікантам выказаць свой эмацыйны стан, сваё стаўленне да падзеі.
Як слушна адзначыў Н.С. Гілевіч, “песенная творчасць беларускага народа, адна з самых багатых у свеце, ведае агромністае мноства спосабаў актывізаваць і ўзмацніць сілу слова – сілу яго магічнага хараства, яго эмацыянальнага ўздзеяння” [10, с. 4].
Фальклорныя тэксты ўтрымліваюць у сабе зашыфраваныя людскія пачуцці, светапогляд, вопыт народа. Пэўныя асаблівасці, матываваныя выключна індывідуальна-аўтарскай свядомасцю, зразумела, не захоўваліся і губляліся з цягам часу. Значыць, даследуючы тэксты народнай творчасці, мы маем справу са схаванай архаічнай этнакультурнай інфармацыяй, якая адлюстроўвае жыццё, побыт і традыцыі народа ў цэлым. Не з’яўляюцца выключэннем і вясельныя песні.
ГЛАВА 1 АСАБЛІВАСЦІ ВЯСЕЛЛЯ Ў БЕЛАРУСІ
1.1. Звесткі з гісторыі вяселля ў Беларусі
Абрады – сукупнасць традыцыйных умоўных дзеянняў, што сімвалічна выражаюць і замацоўваюць адносіны людзей да прыроды і паміж сабой, іх паводзіны ў важных жыццёвых сітуацыях, якія сістэматычна паўтараюцца. Абрады – састаўная частка традыцыйна – бытавой культуры народа. Утрымліваюць у сабе элементы песеннага, харэаграфічнага, драматычнага, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Зарадзіліся ў першабытным грамадстве, калі людзі імкнуліся заклінаннямі ўздзейнічаць на незразумелыя з'явы прыроды [17, с. 5]. Адным з самых пашыраных і цікавых на Беларусі з’яўляўся вясельны абрад.
У беларускім вяселлі нямала агульнага з рускім, украінскім і польскім вяселлем. Але ў шлюбнай абраднасці кожнага з гэтых народаў за многія стагоддзі выпрацаваўся свой адметны нацыянальны вясельны рытуал, традыцыі якога ў большай ці меншай ступені захаваліся і ў сучаснасці, асабліва ў беларусаў і ўкраінцаў. Разам з тым у вясельныхабрадахі звычаях кожнага народа існуюць рэгіянальныя і мясцовыя асаблівасці, якія праяўляюцца ў разнастайных абрадах, рытуальных дзеяннях, песнях, прыпеўках, прыгаворках і да т.п.
ГЛАВА 2 ЖАНРАВЫЯ АСАБЛІВАСЦІ ВЯСЕЛЬНЫХ ПЕСЕНЬ
2.1 Тэматычная класіфікацыя вясельных песень
Як адзначае Ю. Акуліч, вясельныя песні выконваюць наступныя функцыі:
− інфарматыўна-апісальную:
песні-апавяшчэнні паведамляюць пра тое, што адбываецца на пэўным этапе вяселля, фіксуюць здзяйсненне абрадавых цырымоній, акцэнтуюць увагу на дзеяннях персанажаў:
Зборная суботанька,
Зборны дзень.
Сабрала дзевачак у ціхі цень,
Вяночкі дзевачкі плятуць,
За падругу слёзкі льюць.
− ацэначную:
песня, напрыклад, ацэньвае сітуацыю з боку нарматыўнасці, дае ўяўленне аб стаўленні да яе выканаўцаў песні і песеннага персанажа. Так, нормай з’яўляецца прысутнасць на вяселлі абодвух бацькоў. І наадварот. Адсюль матыў марных пошукаў маці сярод радзіначкі:
Станавіся, радзіначка, уся ў рад,
Вядуць, вядуць да дзевачку на пасад.
Усю ж сваю радзіначку абуйшла,
Нідзе свае да мамачкі не найшла.
Галоўка мая ў вяночку,
Німа ж мае да мамачкі ў радочку.
Галоўка ж мая прыбрана,
Ужо да мая мамачка схавана.
− рэгулюючую:
Вяселле – адна з самых значных і цікавых падзей у духоўным жыцці беларусаў. Вясельная абраднасць, якая фарміравалася на працягу многіх стагоддзяў, з’яўляецца важнейшай крыніцай вывучэння народнай культуры і духоўнага жыцця. Вялікую цікавасць мае вербальны кампанент вяселля, яго слоўнае афармленне, у тым ліку найменні асоб у вясельных песнях.
Па выніках дадзенай працы можна зрабіць наступныя вывады.
У сямейна-абарадавай лексіцы лідэрам паводле колькасці, тэматычнай і стылістычнай накіраванасці з’яўляюцца найменні, звязаныя з вясельнымі абрадамі. Вясельная лексіка беларускіх народных гаворак уяўляе сабой непаўторную моўную спадчыну, якая прыйшла да нас ад старажытнасці і перадае нам духоўныя памкненні і маральныя скарбы продкаў. Можна выдзеліць наступныя асноўныя тэматычныя групы вясельнай лексікі: назва абраду; назва выконваемага дзеяння; назвы асноўных удзельнікаў абраду, выканаўцаў і адрасатаў абрадавых дзеянняў (вясельныя чыны);назвы рытуальных прадметаў, сімвалаў, выкарыстоўваемых у час абраду. Аналізуючы вясельныя песні, можна выдзеліць асноўныя тэматычныя групы назваў вясельных асоб: асноўныя ўдзельнікі вяселля; іх памочнікі; бацькі і родныя; другарадныя асобы. Асноўнымі ўдзельнікамі вяселля з’яўляюцца жаніх і нявеста. У вясельных песнях Гомельшчыны часцей за ўсё іх называюць малады, маладая, маладыя. Сват і сваха з’яўляюцца абавязковымі і ўплывовымі ўдзельнікамі вяселля ад сватання да святкавання шлюбу. Найменні свякроў, свёкар у вясельных песнях выкарыстоўваюцца радзей. Да памочнікаў асноўных удзельнікаў вяселля адносім дружка і дружку.
Такім чынам, класіфікацыя вясельных песень адбываецца паводле частак вясельнага абраду. На аснове функцыянальнага, жанравага і тэматычнага прынцыпаў часцей за ўсё вясельныя песні класіфікуюцца на шэсць асноўных вялікіх груп: заручынныя, каравайныя, зборнай суботы, пасадныя; сірочыя, малады прыяджае да маладой, шлюбныя; пасля шлюбу ў маладой; пасля шлюбу ў маладога; велічальныя, жартоўна-сатырычныя;
1. Агрэніч, А. Абрадавыя алюзіі ў беларускіх вясельных песнях / А. Агрэніч // Працы кафедры сучаснай беларускай мовы. Вып. 12 / пад рэд. А. Я. Міхневіча. – Мінск : РІВШ, 2013. – С. 5–7
2. Акуліч, Ю. Сінтэз камунікатыўна-функцыянальнага і мастацкага ў вясельных песнях Гомельшчыны / Ю. Акуліч // Известия Гомельского государственного университета имени Ф. Скорины. –2014. – № 1(82). – С. 28–32.
3. Акуліч, Ю.Я. Cемантыка дарогі ў вясельнай абраднасці Гомельшчыны / Ю.Я. Акуліч // Известия Гомельского государственного университета имени Ф. Скорины. –2014. – № 1(82). – С. 28–32.
4. Беларуская міфалогія : Энцыклапедычны слоўнік / пад. рэд. C. Санько [і інш.]. – Мінск : Беларусь, 2004. – 592 с.
5. Беларуская народная творчасць. Вяселле / В.К. Бандарчык, М.Я. Грынблат, К.П. Кабашнікаў, А.С. Фядосік, В.І. Ялатаў. – Мінск : Вышэйшая школа, 1978.
6. Беларускі фальклор у сучасных запісах: Традыц. жанры. Гомел. вобл. / Уклад. В.А. Захарава [і інш.]. – Мінск : Універсітэцкае, 1989. – 384 с.
7. Вяселле. Песні: У 6 кн. / склад. Л.А. Малаш, З.Я. Мажэйка. – Мінск : Навука і тэхніка, 1988. – 430 с.
8. Вяселле: Абрад / Уклад., уступ. арт. і камент. К.А. Цвіркі. – 2-е выд. – Мінск : Бел. навука, 2004. – 683 с.
9. Вясельная традыцыя Гомельшчыны: фальклорна-этнаграфічны зборнік / Укладанне В.С. Новак; Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны. – Мінск : Права і эканоміка, 2011. – 485 с.
10. Гілевіч, Н.С. Паэтыка беларускай народнай лірыкі / Н.С. Гілевіч. – Мінск: Універсітэцкае, 1975.– 244 с.
11. Левкиевская, Е.Е. Славянские древности / Е.Е. Левкиевская // Этнолингвистический словарь / под ред. Н.И. Толстого. – М., 1999. – Т. 2. – С. 124–129.
12. Народная духоўная культура Брагіншчыны: фальклорна-этнагр. зб. / Склад.: В.С. Новак, У.І. Коваль / Навук. рэцэнзенты: А.У. Марозаў, А.С. Ліс. – Гомель : Белдрук, 2007. – 240 с.
13. Ожегов, С.И. Толковый словарь русского языка: 80 000 слов и фразеологических выражений / С.И. Ожегов. – Российская академия наук; Институт русского языка им. В.В. Виноградова. – 4-е изд., дополненное. – М. : Азбуковник, 1999. – 944 с.
14. Палескае вяселле / Уклад. і рэд. В.А. Захаравай. – Мінск : Універсітэцкае, 1984. – 303 с.
15. Палесся спеўная душа : фальклорна-этнаграфічны зборнік / пад агульнай рэдакцыяй В.С. Новак. – Мінск, 2010. – 708 с.
16. Партнова, А. Лексiка-сiнтаксiчныя асаблівасці вясельнай лірыкі Хойнiкшчыны / А. Партнова // Палесся спеўная душа: фальклорна-этнаграфічны зборнік / пад агульнай рэдакцыяй В.С. Новак. – Мінск, 2010. – С. 394–398.
17. Прыемка, В. Лакальна-рэгіянальныя асаблівасці беларускіх вясельных песень: Піншчына / В. Прыемка. – Мінск : РІВШ, 2010. – 115 с.
18. Станкевіч, А.А. Назвы перадвясельнага вечара ў гаворках Гомельшчыны: тыпы структурна-семантычнай матывацыі / А.А. Станкевіч // Известия Гомельского государственного университета имени Ф. Скорины. –2014. – № 1(82). –С. 152–155.
19. Сцяцко, П.У. Уводзіны ў мовазнаўства / П.У. Сцяцко. – Гродна : ГрДУ, 2001. – 228 с.
20. Фальклорны слоўнік Гомельшчыны / У.В. Анічэнка [і інш.]. – Гомель: ГДУ, 2003. – 346 с.
21. Фядосік, А.С. Беларуская сямейна-абрадавая паэзія / А.С. Фядосік ; навук. рэд. А.С. Ліс. – Мн.: Беларускі кнігазбор, 1997. – 126 с.
22. Хазанава, К.Л. Беларуска-рускае моўнае ўзаемадзеянне ў вясельнай лексіцы Гомельшчыны / К.Л. Хазанава // Нацыянальная мова і нацыянальная культура: аспекты ўзаемадзеяння : зб. навук. арт. / рэдкал. : В.Д. Старычонак [і інш.]. – Мінск : БДПУ, 2011. – С. 295–298.
23. Штэйнер, І.Ф. Вяселле на Гомельшчыне: фальклорна-этнаграфічны зборнік / І.Ф. Штэйнер. – Мінск : Неман, 2003. – 472 с.
Работа защищена на оценку "9" без доработок.
Уникальность 86%.
Работа оформлена в соответствии с методическими указаниями учебного заведения.
Количество страниц - 31.
готовую работу?