Рамантызм як мастацкі метад у прозе Уладзіміра Караткевіча
МГУ им.А.А.Кулешова (Могилёвский государственный университет)
Готовые курсовые работы
на тему: «Рамантызм як мастацкі метад у прозе Уладзіміра Караткевіча»
по дисциплине: «История белорусской литературы»
2020
30 BYN
Рамантызм як мастацкі метад у прозе Уладзіміра Караткевіча
Тип работы: Готовые курсовые работы
Дисциплина: История белорусской литературы
Работа защищена на оценку "8" с одной доработкой.
Уникальность свыше 40%.
Работа оформлена в соответствии с методическими указаниями учебного заведения.
Количество страниц - 29.
Поделиться
Уводзіны
Глава 1 Рамантызм як мастацкі метад у прозе Уладзіміра Караткевіча
1.1 Тэарэтычнае асэнсаванне паняцця “рамантызм” у літаратуразнаўстве
1.2 Рысы рамантызму ў апавяданнях У. Караткевіча
1.3 Рысы рамантызму ў аповесцях У. Караткевіча
1.4 Рысы рамантызму ў раманах У. Караткевіча
1.5 Рысы рамантызму ў драматургіі У. Караткевіча
Заключэнне
Спіс выкарыстаных крыніц
УВОДЗІНЫ
Рамантызм – гэта своеасаблівае светабачанне, светаўспрыманне, светаразуменне аўтара і яго персанажаў у творы, ён вызначаецца не аб’ектам адлюстравання, а спецыфікай асэнсавання жывой рэальнасці у мастацкай палітры, асаблівасцямі формы і зместу. Рамантызм як паняцце ўвёў знакаміты нямецкі рамантык Гофман. Яскравымі прадстаўнікамі нямецкага рамантызму з’ўляюцца Шылер, Гейнэ і Гётэ. Адным з вядомых англійскіх рамантыкаў быў Дж.Г. Байран.
Адной з важнейшых рыс рамантызму з’яўляецца прынцып гістарызму. Арыгінальны мастак У. Караткевіч і пачынаўся як рамантык, і заставаўся ім на працягу ўсёй сваёй творчасці. Бо рамантычнае светаадчуванне было для яго надзвычай арганічным, вызначала глыбінную сутнасць яго і літаратурных, і жыццёвых пазіцый. Толькі рамантык ва ўсім мог гаварыць так расчулена, з выключнай пранікнёнасцю, як гаварыў Караткевіч. Замежныя даследчыкі, над якімі і раней не было жорсткага цэнзурнага дыктату, без усякіх агаворак пісалі пра рамантызм Караткевіча яшчэ ў 1970-я гады. Гэта, у прыватнасці, рабіў Вацлаў Жыдліцкі, вядомы чэшскі даследчык і перакладчык, які ў сябе на радзіме надзвычай актыўна прапагандаваў лепшыя творы беларускай літаратуры, найперш Уладзіміра Караткевіча.
З рамантычных пазіцый адлюстроўваў пісьменнік і наша гістарычнае мінулае (аповесці «Сівая легенда», «Дзікае паляванне караля Стаха», раманы «Каласы пад сярпом тваім», «Хрыстос прызямліўся ў Гародні», «Чорны замак Альшанскі» і інш.). У некаторых з іх («Дзікае паляванне караля Стаха», «Чорны замак Альшанскі») структураўтваральным з’яўляецца прыгодніцка-дэтэктыўны пачатак. Караткевіч і там, дзе ён у нечым ішоў ад рэальнай жыццёвай фактуры, пераствараў яе па законах рамантычнай паэтыкі, у якой тыя разбежкі, перабольшанні і завастрэнні, пра якія гаварылася вышэй, былі не толькі апраўданымі, але і заканамернымі. Пісьменніку падказвала іх мастацкае чуццё чалавека з рамантычным поглядам на свет, якое накіроўвала фантазію аўтара.
Мэта курсавой работы − комплекснае даследаванне твораў Уладзіміра Караткевіча ў кантэксце мастацкага метаду “рамантызм”.
Для дасягнення мэты былі пастаўлены наступныя задачы:
− разгледзець рамантызм як мастацкі метад у прозе Уладзіміра Караткевіча;
− адзначыць рысы рамантызму ў апавяданнях У. Караткевіча;
− выявіць рысы рамантызму ў аповесцях У. Караткевіча;
− ахарактэрызаваць рысы рамантызму ў раманах У. Караткевіча.
Аб’ектам курсавой работы з’яўляецца аповесці, апавяданні і раманы Уладзіміра Караткевіча.
Прадметам курсавой работы з’яўляецца ўплыў рамантызму як мастацкага метаду на творчасць Уладзіміра Караткевіча.
ГЛАВА 1
ТЭАРЫТЫЧНАЕ АСЕНСАВАННЕ ПАНЯЦЦЯ «РАМАНТЫЗМ» У ЛІТАРАТУРАЗНАЎСТВЕ
1.1 Тэарэтычнае асэнсаванне паняцця “рамантызм” у літаратуразнаўстве
Літаратуру, як рускую, замежную, так і беларускую немагчыма зразумець і прадставіць у поўнай меры без паняцця рамантызму, таго, як і якім чынам ён паўплываў на развіццё сусветнага літаратурнага працэсу ў цэлым і на асобныя нацыянальныя віды літаратуры. Для гэтага трэба ведаць перадумовы і прычыны з'яўлення дадзенага літаратурнага напрамку, час яго ўзнікнення, яго прынцыпы і характэрныя рысы, ідэйныя ўстаноўкі. «Прынцыпова важным, асабліва для даследчыкаў сучаснай літаратуры, з’яўляецца пытанне сутнасці рамантызму: ці гэта толькі канкрэтна-гістарычны этап літаратурнага развіцця паміж літаратурнай эпохай Асветніцтва і крытычнага рэалізму або рамантызм, як і рэалізм, з’ява «тыпалагічная», што можа развівацца, паўтарацца ў змененай форме на новых этапах літаратурнага працэсу?»[23, с. 77].
Рамантызм – гэта своеасаблівае светабачанне, светаўспрыманне, светаразуменне аўтара і яго персанажаў у творы, ён вызначаецца не аб’ектам адлюстравання, а спецыфікай асэнсавання жывой рэальнасці у мастацкай палітры, асаблівасцямі формы і зместу. Рамантызм як паняцце ўвёў знакаміты нямецкі рамантык Гофман. Часам з’яўлення і фарміравання рамантызму з’яўляецца канец XVIII-пачатак XIX стагоддзя. На наш погляд не выпадкова менавіта ў дадзены гістарычны перыяд з’яўляецца часам ўзнікнення дадзенага літаратурнага напрамкі. У першую чаргу варта зірнуць на сам гістарычны перыяд. Канец XVIII-пачатак XIX стагоддзя з’яўляецца вельмі бурным адрэзкам часу, які характарызуецца буржуазнымі рэвалюцыямі, якія з’яўляюцца рубежнымі падзеямі паміж старым і новым парадкам, і нацыянальна-вызваленчымі рухамі. Рамантызм быў дзіцяці гэтай эпохі, ён увабраў у сабе ідэі эпохі Асветы, ён фарміраваўся на ідэях Французскай буржуазнай рэвалюцыі і не толькі. Аднак радзімай рамантызму з’яўляецца не толькі Францыя, але і Германія. Яскравымі прадстаўнікамі нямецкага рамантызму з’ўляюцца Шылер, Гейнэ і Гётэ. Адным з вядомых англійскіх рамантыкаў быў Дж.Г. Байран.
1.2 Рысы рамантызму ў апавяданнях У. Караткевіча
Яркім прадстаўніком беларускага рамантызму з’яўляецца Уладзімір Караткевіч. Яго творчасць прасякнута пафасам барацьбы і пратэсту супраць сучаснага свету, апяваннем свабоды і індывідуалізму. Рамантычныя паэты і пісьменнікі, у большасці сваёй, імкнуліся да гісторыі, ахвотна карысталіся ў сваіх творах гістарычным матэрыялам. Зварот да гісторыі у яго як своеасаблівая форма адмаўлення, а ў іншых выпадках − і прамога палітычнага бунту. Раз паэтычнае пачуццё аказваецца для рамантыкаў у большай меры сродкам пазнання ісціны, чым нават розум, то з гэтага натуральна выцякаюць і прызнанне выключнай ролі паэзіі і паэтычнага пачатку ў жыцці, і зацвярджэнне высокага − таксама выключнага − жыццёвага паклікання паэта. Рамантыкі праяўлялі пастаянны цікавасць да «родных вытокаў» паэзіі. Нездарма ў сваёй творчасці У. Караткевіч ахвотна звяртаўся да тых жанраў, якія маюць паходжанне ад народнай паэзіі.
Арыгінальны мастак Караткевіч і пачынаўся як рамантык, і заставаўся ім на працягу ўсёй сваёй творчасці. Бо рамантычнае светаадчуванне было для яго надзвычай арганічным, вызначала глыбінную сутнасць яго і літаратурных, і жыццёвых пазіцый. Толькі рамантык ва ўсім мог гаварыць так расчулена, з выключнай пранікнёнасцю, як гаварыў Караткевіч [5, c. 50].
У. Караткевіч у вершы “Паўлюк Багрым” прамовіў”:
Беларусь, прачынайся! Я цябе абуджаю! Ты павінна прачнуцца, Не праспі сваё шчасце ўначы… [6, с. 83]. Глыбокая патрыятычная думка і пранікнёнае лірычнае пачуццё адчуваецца ў вершы.
Глыбока і шматгранна выявіў у сваёй творчасці любоў да радзімы У. Караткевіч.
Героі твораў У. Караткевіча таксама не ўяўляюць свайго жыцця без роднай зямлі, без радзімы. Так, у апавяданні “Блакіт і золата дня”, якое ў першадруку мела назву “Каўчэг”, пісьменнік паказаў не толькі прыгажосць і непаўторнасць Палесся, але і сцвердзіў думку, што хоць каўчэг-кірмаш палешукоў крыху затрымаўся да свайго свята, але ён усё ж такі даплыве ў прызначаны час да храма, да лепшай і шчаслівай будучыні.
Сацыяльны, нацыянальны і адначасова асабісты, індывідуальны пачаткі арганічна паяднаныя ў вершы У. Караткевіча “Машэка”:
Нішчу я паноў, замкі іх палю,
Я ламаю іх векавы бізун,
Помшчу за маю бедную зямлю,
За яе жальбу, за яе слязу,
За тваю красу, за маю любоў,
Што ў пакоях іх кветкай адцвіла… [6, с.93–94]
1.3 Рысы рамантызму ў аповесцях У. Караткевіча
Караткевіч паспеў сцвердзіць сябе і ў паэзіі, і ў прозе (ці не ва ўсіх яе мастацкіх жанрах), і ў драматургіі для тэатра, кіно і оперы, і ў публіцыстыцы, і ў крытыцы, і ў літаратуры для дзяцей, і як перакладчык. І ўсюды ён выступаў з бляскам, даючы не толькі добрыя, але і выдатныя рэчы. Ягоны пасмяротна выдадзены Збор твораў складаецца з дзесяці ёмістых кніг. Але і яны не ахопліваюць усяго, што напісаў гэты апантаны працаўнік, які ўяўляецца мне рамантычным рыцарам чалавечнасці. Такім ён быў і ў рэальным жыцці, і ў сваёй творчасці, хоць сам рашуча адмаўляў яе рамантычны характар.
Уладзіміру Караткевічу былі блізкія глыбокая народнасць, адраджэнскі пафас, мастацкая дасканаласць, нацыянальная адметнасць, ідэйна-тэматычная і жанрава-стылёвая шматграннасць. Ён выяўляў прыхільнасць пераважна да рамантычнага тыпу мыслення, выказваў прыкметную ўвагу да фальклору, міфалогіі, гісторыі. У. Караткевіч шмат зрабіў для адраджэння нацыянальнай самасвядомасці і гістарычнай памяці беларусаў.
Паэтычная творчасць У. Караткевіча пазначана смеласцю і арыгінальнасцю пошукаў, якія прывялі да ўзбагачэння тэматыкі, вобразнага зместу, інтэлектуальнага ўзроўню нацыянальнага мастацтва слова.
Чатыры яго зборнікі паэзіі “Матчына душа”, “Вячэрнія ветразі”, “Мая Іліяда”, “Быў. Ёсць. Буду.” − выдатная з’ява ў гісторыі беларускай літаратуры XX ст. Кнігі прасякнуты героіка-патрыятычнай паэтызацыяй мінулага, услаўленнем беларускага духу, маральна-гуманістычным пафасам. Усхваляваны патрыятычны пафас, эмацыянальная страснасць пачуцця выяўляюцца ў творах “Беларуская песня”, “Балада пра паўстанца Ваўкалаку”, “Баявыя вазы”, “Скарына пакідае радзіму”, “Балада плахі” і інш. Гісторыя для У. Караткевіча − гэта найперш тэма чалавека, яго духоўных і маральных вытокаў, старонкі жыцця і дзейнасці слаўных і самаахвярных сыноў Белай Русі, славутых людзей чалавецтва. Яркімі, самабытнымі ўзорамі рамантычнага кірунку з'яўляліся раманы і драмы Ў.Караткевіча («Нельга забыць», «Чорны замак Альшанскі», «Званы Віцебска», «Маці ўрагану»). Пpaз Андpэя Гpынкeвiчa i iншыx гepoяў paмaнa Улaдзiмip Кapaткeвiч iмкнyўcя зaглыбiццa вa ўнyтpaны cвeт чaлaвeкa, пepaдaць ягoныя дyшэўныя пapывы, мoдныя capдэчныя cтpacцi.
1.4 Рысы рамантызму ў раманах У. Караткевіча
Цяпер у нас, мусіць, няма больш папулярнага беларускага пісьменніка, чым Уладзімір Караткевіч. З іх на актыўную мастацкую творчасць прыпадае тры дзесяцігоддзі. Не сказаць каб дужа багата. Ды і перашкод на мастакоўскім шляху Караткевіча было шмат. Бо яму, па словах Васіля Быкава, даводзілася пераадольваць «вялізнае супраціўленне начальства», якое заўсёды вельмі пільна, з насцярожанасцю прыглядаецца да самых таленавітых, адчуваючы ў іх найбольшую небяспеку для ўладатрымальнікаў.
Пісьменнік па-мастацку дасканала адлюстраваў і ўславіў Беларусь у рамане “Каласы пад сярпом тваім” і нарысе “Зямля пад белымі крыламі”. Напрыклад, другая кніга рамана “Каласы пад сярпом тваім” мае шматзначную адраджэнскую назву – “Выйсце крыніц”. А Гервасій Выліваха, галоўны герой аповесці “Ладдзя Роспачы”, адпраўляючыся ў пекла, захапіў з сабою кветку шыпшыны, якая ўвасабляла родную зямлю і якая аберагала і ратавала яго ў падземным царстве. Бунтарны, непакорлівы і свабодалюбівы Сымон Зяблік прамовіў: “Спакон вякоў усё гэта наша было, ёсць і будзе. Мы не прыблуды якія…<…> А ці ведаеш, мамка, што гэта значыць ім пакарыцца? ці хоць дагадваешся? Гэта, мамачка, значыць: прадаць, утапіць сябе, цябе, нас усіх у няволю ім на векі вечныя – запрапасціцца ў вечнае рабства…” [4, с. 235−245]. Бунтарамі, змагарамі, праўдашукальнікамі, высароднымі рыцарамі Беларусі з’яўляюцца караткевічаўскія Андрэй Беларэцкі, Алесь Загорскі, Юрась Братчык, Антон Косміч і іншыя героі. Андрэй Беларэцкі ў аповесці “Дзікае палчванне караля Стаха” разважаў: “Для мяне ў той час было значна больш важлівым зразумець , хто я, якім багам я павінен маліцца.<…> Я тады шукаў свой народ і пачынаў разумець, як і многія ў той час, што ён тут, поруч, толькі за два стагоддзі з нашай інтэлігенцыі добра выбілі гэта разуменне” [3, с. 122].
Раман “Каласы пад сярпом тваім” пісаўся ў розныя часы, рознай мастацкай пэўнасці і ідэйнай узброенасці рукою, таму ён няроўны ў сваіх якасцях.
З ростам твора рос і аўтар як мастак. У рамане шмат бліскучых старонках, ёсць гарачае святло сонца і поруч з ім звычайны фейерверк. Гэта тым больш крыўдна, што піратэхніка, якая мінаецца ў якой іншай, менш таленавітай кнізе, тут адразу дае адчуваць сваю нежыццёвасць. Кніга перанаселена не так другараднымі персанажамі, як іх падрабязнымі, не па вазе герояў, характарыстыкамі. Багацце матэрыялу, якім уладае аўтар, прыводзіць часамі да залішняй дэталізацыі, частку назіранняў і ведаў можна пакінуць для новых кніг.
Гэтым тлумачыцца даволі значная колькасць не заўсёды далікатных заўваг, якія не павінны быць нікім вытлумачаны на шкоду кнізе. На першы погляд, назва “Каласы пад сярпом тваім” не выклікае пярэчанняў.
Сапраўды, шлях да свабоды, сацыяльнага вызвалення людзей - пакутлівы, цяжкі, усеяны незлічонымі стратамі. Але ці правамерна думаць, як прасочваецца ў друку, што “падзеі 1863 года - гэта велічнае і трагічнае жніво, дзе серп гісторыі жне дзеля таго, каб наступныя пакаленні маглі правесці новы пасеў”.
1.5 Рысы рамантызму ў драматургіі У. Караткевіча
У рамане «Нельга забыць», зазначу, што ў ім шмат месца займае каханне Андрэя Грынкевіча да Ірыны Горавай. Іх продкі, пра якіх расказана ў пралогу, мелі дачыненне да паўстання 1863 — 1864 гадоў. Адносна Грынкевіча ў пісьменніка былі на гэты конт важкія жыццёвыя аргументы. Бо Грынкевіч — гэта, паўтару, у многім сам Уладзімір Крарткевіч, які выводзіў сваю радаслоўную ад аднаго з паўстанцаў Кастуся Каліноўскага. Рабілася гэта на аснове сямейнага падання, якое пасля публікацыі рамана атрымала дакументальнае пацвярджэнне.
Такім чынам, Караткевіч і там, дзе ён у нечым ішоў ад рэальнай жыццёвай фактуры, пераствараў яе па законах рамантычнай паэтыкі, у якой тыя разбежкі, перабольшанні і завастрэнні, пра якія гаварылася вышэй, былі не толькі апраўданымі, але і заканамернымі. Пісьменніку падказвала іх мастацкае чуццё чалавека з рамантычным поглядам на свет, якое накіроўвала фантазію аўтара.
Вяртаючыся да размовы пра рамантызацыю ў п’есах Караткевіча, варта адзначыць, што ў драме «Калыска чатырох чараўніц» ён даў казачныя пралог і эпілог. І зроблена так менавіта для большай рамантызацыі Янкі Купалы, вобраз якога ствараецца ў гэтай п’есе. Тут Караткевіч выкарыстоўвае многія матывы з купалаўскай драмы «Раскіданае гняздо». У аснову гэтага твора Купала, як ён сам падкрэсліваў, паклаў «жыццёвыя факты» — гісторыю пра тое, як ягоны дзед Ануфрый Дамінікавіч Луцэвіч быў сагнаны з зямлі, якую шмат гадоў апрацоўваў і лічыў сваёю. Спробы знайсці справядлівасць у судзе скончыліся няўдачай. І ён урэшце змірыўся, прадаўжаў жыць і клапаціцца пра сям’ю, у якой было пяцёра сыноў. Дачок Ануфрый Луцэвіч не меў.
У «Раскіданым гняздзе» Купала перайначваў рэальную жыццёвую гісторыю ў адпаведнасці з агульным пафасам свайго твора. Драматызм сапраўдных падзей ён істотна абвастрыў і праз самагубства Лявона Зябліка (за ім лёгка ўгадваецца Ануфрый Луцэвіч), і праз вобраз Лявонавай дачкі Зоські, створаны фантазіяй Купалы без апоры на канкрэтныя падзеі з жыцця продкаў. Зоська ў купалаўскай п’есе ўрэшце далучаецца да рэвалюцыйнай барацьбы. Падштурхнутая ваяўнічым братам Сымонам, яна ідзе «на вялікі сход! Па бацькаўшчыну!!!» Аднак была ў дзяўчыны і спроба ўслед за бацькам звесці рахункі з жыццём (з-за няшчаснага кахання да жорсткага паніча, які забраў у Зяблікаў зямлю). Ды перашкодзілі самагубству Зоські дворныя людзі, якія не далі ёй павесіцца каля панскага палаца.
ЗАКЛЮЧЭННЕ
Прааналізаваўшы творчасць Уладзіміра Караткевіча ў кантэксце акрэсленай тэмы, мы прыйшлі да высноў:
1. Рамантызм у літаратуразнаўстве выступае як ідэйны і мастацкі кірунак у еўрапейскай і не толькі літаратуры канца XVIII стагоддзя - першай паловы XIX стагоддзя, які характарызуецца сцвярджэннем самакаштоўнасці духоўна-творчага жыцця асобы, малюнкам моцных (часцей бунтарскіх) запалу і характараў, адухоўленай і гаючай прыроды. Распаўсюдзіўася рамантызм на розныя сферы дзейнасці чалавека. У XVIII стагоддзі рамантычным называлі ўсё дзіўнае, маляўнічае і якое існуе ў кнігах, а не ў рэчаіснасці. У пачатку XIX стагоддзя рамантызм стаў абазначэннем новага кірунку, супрацьлеглага класіцызму і асветы.
2.Арыгінальны мастак У. Караткевіч пачынаў свій творчы шлях як рамантык, і застаўся верным рамантызму на працягу ўсёй сваёй творчасці. Бо рамантычнае светаадчуванне было для яго надзвычай арганічным, вызначала глыбінную сутнасць яго і літаратурных, і жыццёвых пазіцый. Толькі рамантык ва ўсім мог гаварыць так расчулена, з выключнай пранікнёнасцю, як гаварыў Караткевіч.
3.У. Караткевіч і там, дзе ён у нечым ішоў ад рэальнай жыццёвай фактуры, пераствараў яе па законах рамантычнай паэтыкі, у якой тыя разбежкі, перабольшанні і завастрэнні, пра якія гаварылася вышэй, былі не толькі апраўданымі, але і заканамернымі. Пісьменніку падказвала іх мастацкае чуццё чалавека з рамантычным поглядам на свет, якое накіроўвала фантазію аўтара.
Вялікае багацце творчасці Уладзіміра Караткевіча з’яўляецца нашым неацэнным духоўным скарбам, які заўсёды будзе надзейным апірышчам для тых, каму дарагая Беларусь, яе гісторыя і яе будучыня. Уладзіміру Караткевічу былі блізкія глыбокая народнасць, адраджэнскі пафас, мастацкая дасканаласць, нацыянальная адметнасць, ідэйна-тэматычная і жанрава-стылёвая шматграннасць. Ён выяўляў прыхільнасць пераважна да рамантычнага тыпу мыслення, выказваў прыкметную ўвагу да фальклору, міфалогіі, гісторыі. У. Караткевіч шмат зрабіў для адраджэння нацыянальнай самасвядомасці і гістарычнай памяці беларусаў. У творчасці выявіліся многія прыкметы рамантызму: цікавасць да прыроды і яе супрацьпастаўленне цывілізацыі, культ пачуцця і чалавечай індывідуальнасць у процівавагу рацыяналізму і дагматызму прагматыкаў, увага да фальклору і гісторыі,паэтызацыя паэтычнага мінулага. Узнаўляючы каларыт і дух мінуўшчыны,пісьменнік гістарычныя калізіі часцей за ўсё перамяшчаў у сферу рамантычнага каларыту чалавечнасці, высакародства.
У. Караткевіч−рамантык усёй сваёй духоўнай сутнасцю, што выяўляецца ў яго светапоглядзе, мастацкіх асаблівасцях твораў.
1. Андраюк, С. А. Пісьменнікі. Кнігі : літ.-крыт. арт. / С. А. Андраюк. – Мінск : Маст. літ., 1997. – 319 с.
2. Андраюк, С. Вывяраючы жыццём / С. Андраюк. – Мінск : Маст. літ., 1997. – 222 с.
3. Бугаёў, Д. Я. Служэнне Беларусі : праблемныя артыкулы, літаратурныя партрэты, эсэ, успаміны / Д. Я. Бугаёў. – Мінск : Маст. літ., 2003. – 380 с.
4. Васючэнка, П. В. Сучасная беларуская драматургия : дапам. для настаўнікаў / П. В. Васючэнка. – Мінск : Маст. літ., 2000. – 156 с.
5. Васючэнка, П. Класік. Рамантык. Казачнік : [да 80-годдзя з дня нараджэння У. Караткевіча] / П. Васючэнка // Пачатковая шк. – 2010. – № 11. – С. 50–51.
6. Верабей, А. Высакародная сіла рамантыкі ў творчасці У. Караткевіча / А. Верабей // Полымя. – 1993. – № 10. – С. 230–238.
7. Гарадніцкі, Я. А. Паэтыка беларускай літаратуры XX стагоддзя : суб'ектна-аб'ектныя суадносіны / Я. А. Гарадніцкі ; [навук. рэд. У. В. Гніламёдаў] ; Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы. – Мінск : Бел. навука, 2010. – 329 с.
8. Грыцук, С. М. Уладзімір Караткевіч: жыццё і творцасць. Аповесць “Дзікае паляванне караля Стаха” : (урок у 10-м класе) / С. М. Грыцук // Беларуская мова і літаратура. Серыя “У дапамогу педагогу”. - 2017. — № 3. — С. 16—20.
9. Грышкавец, В. Усё пра творчасць Караткевіча : [аб новай кнізе ўраджэнца в. Чухава Пінскага раёна А. Ненадаўца “Уладзімір Караткевіч: прырода, фальклор і творца”] / Валерый Грышкавец // Полесская правда. - Пинск, 2015. — 12 дек. — С. 11
10. Данільчык, А. А. Еўрапейскі рамантызм і беларуская літаратура XIX–XX cтст. / Ж. С. Шаладонава, А. А. Данільчык, С. Л. Мінскевіч ; навук. рэд. У. І. Мархель ; НАН Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы. – Мінск : Бел. навука, 2008. – 363 с.
11. Жаўток, Г. У плыні рамантызму : [“Ладдзя Роспачы” У. Караткевіча] / Г. Жаўток // Першацвет. – 1997. – № 11. – С. 106–111.
12. Караткевіч, У. С. Вока тайфуна : апавяданні і аповесці / Уладзімір Караткевіч. - Мінск : Мастацкая літаратура, 1974. – 350 с.
13. Караткевіч, У. С. Сівая легенда; Ладдзя Роспачы; Цыганскі кароль / Уладзімір Караткевіч. - Мінск : Попурри, друк 2017 (макет 2018). – 237 с.
14. Караткевіч, У. С. Хрыстос прызямліўся ў Гародні : Евангелле ад Іуды / Уладзімір Караткевіч. - Мінск : Мастацкая літаратура, 2007. – 587 с.
15. Лавров, С.Б. В мире литературы / под общ. ред. Н. И. Мищенчука. – Брест : Издатель С. Б. Лавров, 2002. – Вып. 3. – 230 с.
16. Лазарук, М. А. Уводзіны ў літаратуразнаўства / М. А. Лазарук. – Мінск : Выш. шк., 1982. – 277 с.
17. Лебедзеў, У. А. Рамантычныя асаблівасці гістарычнай прозы У. Караткевіча / У. А. Лебедзеў // Беларуская літаратура. – Мінск, 1987. – Вып. 15. – С. 118–126.
18. Ненадавец, А. М. Уладзімір Караткевіч: прырода, фальклор і творца / А. М. Ненадавец. – Мінск : Бел. навука, 2015. – 421 с.
19. Падстаўленка, В. Дрэва сусвету ў промнях жыцця : [неарамантычныя элементы ў апавяданні “Лісты не спазняюцца ніколі” У. Караткевіча] / В. Падстаўленка // Род. слова. – 2007. – № 4. – С. 7–8.
20. Русецкі, А. У. Уладзімір Караткевіч. Праз гісторыю ў сучаснасць / А. У. Русецкі. – Мінск : Маст. літ., 2000. – 300 с.
21. Сасімовіч, А. К. “Рамантычны рыцар чалавечнасці” : [літаратурная гасцёўня, прысвечаная 85-годдзю з дня нараджэння У. Караткевіча] / А. К. Сасімовіч // Бел. мова і літ. – 2015. – № 11. – С. 57–64.
22. Сучасная беларуская літаратура і працэсы славянскага культурна-цывілізацыйнага ўзаемадзеяння : матэр. Міжнар. навук.-практ. канф. (да 80-годдзя НАН Беларусі), Мінск, 28 мая 2008 г. / НАН Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы. – Мiнск : Права і эканоміка, 2008. – 550 с.
23. Чабан, Т. К. Крылы рамантыкі: рамантычныя тэндэнцыі ў сучаснай беларускай паэзіі / Т. К. Чабан. – Мінск : Навука і тэхніка, 1982. – 176 с.
24. Шарко, В. Т. Уладзімір Караткевіч. “Зямля пад белымі крыламі”: раздзел “Просім у хату, госцейкі нашы!” : (урок у 7 класе) / В. Т. Шарко // Беларуская мова і літаратура. Серыя “У дапамогу педагогу”. − 2017. − № 2. − С. 22−26
25. Яцухна В., Тэорыя літаратуры // В. Яцухна. − Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны, 2006. — 279 с.
Работа защищена на оценку "8" с одной доработкой.
Уникальность свыше 40%.
Работа оформлена в соответствии с методическими указаниями учебного заведения.
Количество страниц - 29.
Не нашли нужную
готовую работу?
готовую работу?
Оставьте заявку, мы выполним индивидуальный заказ на лучших условиях
Заказ готовой работы
Заполните форму, и мы вышлем вам на e-mail инструкцию для оплаты