Заняткі 2
АРФАЭПІЧНЫЯ НОРМЫ БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРНАЙ МОВЫ І ПРЫЧЫНЫ ІХ ПАРУШЭННЯ
1. Перакладзіце словы на беларускую мову і запішыце. Параўнайце вымаўленне гукаў у рускай і беларускай мовах:
влажность-вільготнасць,
восемь-восем,
верфь-верф,
голубь-голуб,
дробь-дроб,
насыпь-насып,
растворимость-растваральнасць,
скелет-шкілет,
степь-стэп,
углерод-вуглярод.
Цвёрдасць губных гукаў б, п, м, ф у канцы слоў і перад [й]: восем, верф, голуб, дроб, насып, стэп. У рускай мове на канцы гэтых слоў стаіць мяккі знак і яны вымаўляюцца мякка.
Цеканне – фанетычная з'ява, звязаная з пераходам гука «т» пры яго памякчэнні ў мяккую афрыкату «ц'»: растваальнасць.
Націск у беларускай мове, як і ў рускай, вызначае якасць і працягласць галосных гукаў. Пад націскам галосныя гукі вымаўляюцца выразна. Іх, як і ў рускай мове, шэсць: [а], [о], [у], [э], [ы], [i]. Вымаўляюцца яны практычна таксама, як і ў рускай мове, але ў беларускай мове пад уплывам польскай мовы значна часцей ужываецца [э] пасля цвёрдых зычных: стэп.
Многія словы беларускай мовы адрозніваюцца ад адпаведных слоў рускай мовы наяўнасцю прыстаўных галосных і зычных гукаў. Прыстаўны гук [в] ўзнікае перад націскным і ненаціскным [у], калі гэта ненаціскное [у] не з'яўляецца приставочным ці не развілася з [в]: вуглярод.
2. Спішыце словы. Укажыце ў дужках, як вымаўляюцца выдзеленыя зычныя і спалучэнні зычных:
бацвiнне (ць),
вусцейка (сь),
звадкаваны (т),
крыжадзюб (п),
стог (х),
пясчаны (шч).
Заняткі 3
1. Кожнай мове ўласціва сваё, толькі для яе характэрнае адлюстраванне свету. Гэта праяўляецца ў тым, што ў адной мове якая-небудзь з’ява абазначаецца апісальна, спалучэннем слоў, а ў іншай – адной лексемай. Запішыце па-руску:
Адвячорак – предвечернее время, брук – булыжная мостовая, канаплянішча – конопляное поле, вятрак – ветряная мельница, знічка – падающая звезда, рызыкант – дерзкий человек, сырадой – парное молоко, чыгунка – железная дорога, дабранач – спокойной (доброй) ночи, дакопкі – завершение копки картофеля, дажынкі – завершение жатвы, заадрасаваць – отправить письмо, здоўжыцца – показаться слишком долгим, здзяцінець – впасть в детство, зняволіць – лишить свободы, заточить (в тюрьму), зрушыць – сдвинуть, сместить, тронуться (с места), алей – подсолнечное масло, куфель – пивная кружка, філіжанка – чашка для кофе, маладзік – молодой месяц (новолуние), поўня – луна в фазе круглого диска, ветах – луна в последней четверти, каліва – растеньице, стебелёк; зёрнышко, сцізорык – складной карманный ножик, дубэльты – вторые рамы, пярун – удар грома, прысак – горячая зола, падсусед – квартирант, жилец, рум – место на берегу реки, откуда сплавляют брёвна или где их вяжут в плоты, тартак – лесопильный завод, выцінанка – рисунок (узор) вырезанный из бумаги, нішчымніца – постная еда.
2. Растлумачце паходжанне свайго імя і прозвішча, населенага пункта, дзе вы нарадзіліся ці жывяце. Паразважайце над тым, што ўплывае на характар уласных імёнаў (гісторыя, культура народа, рэлігіі, змены сацыяльнага асяроддзя, мода на імёны і інш.).
Імя Віталь мае лацінскае паходжанне. Утворана ад лацінскага асабістага імя Vitalis, што даслоўна трактуецца як «той, хто адносіцца да жыцця», «жыццёвы». Дадзенаму слову таксама прыпісваюцца значэння «той, хто дае жыццё», «жыватворчы» і «жыццяздольны», г.зн. «жывы, хто доўга жыве».
Прозвішча Сяргеенка мае ўкраінскія карані і ўтворана ад хрысцільнага імя Сяргей. На Русь гэтае імя трапіла дзякуючы хрысціянству, з Візантыі. Святым заступнікам імя Сяргей лічыцца вялебны Сергій Валаамскі, цудатворац, заснавальнік Валаамского манастыра на Ладажскім возеры, які распаўсюджваў праваслаўную веру ў Карэліі. Прозвішча Сяргеенка ўтварылася пры дапамозе суфікса -енка. Першапачаткова ён меў наступныя значэнні: «маленькі», «малады чалавек», «сын». Таму Сяргеенка літаральна разумелася як «сын Сяргея». Пазней старажытны суфікс -енка страціў сваё прамое значэнне і захаваўся толькі ў якасці фамільнага.