УВОДЗІНЫ
УРОКІ ГІСТОРЫІ Ў ЖЫЦЦІ НАРОДА
ЗАКЛЮЧЭННЕ
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ
УВОДЗІНЫ
Гісторыя чалавецтва налічвае не адну тысячу гадоў – яе веды і высновы настолькі шырокія, што іх можна ўжываць і ў іншых сферах дзейнасці, часам незалежна нават ад эпохі. І некаторыя ўрокі гісторыі настолькі важныя і каштоўныя, што забываць пра іх не варта ніколі. Вядомы рускі гісторык В. Ключэўскі сказаў на гэты выпадак, што гісторыя – гэта ліхтар у будучыню, які свеціць нам з мінулага.
Наколькі ж трэба чалавеку вывучаць гістарычную навуку сваёй краіны і сяго свету? Далёка не адзін выпадак паказвае, як веданне гісторыі дапамагае разабрацца ў падзеях сучаснасці і будучыні: вывучэнне палітычнай дзейнасці, праца эканамістаў па вядзенні спраў у кампаніях, вывучэнне новаўвядзенняў, пошук натхненняў у гісторыі старажытнага свету. Калі б чалавек не ведаў і не вывучаў гісторыю, то хадзіў бы нібы па зачараваным коле, паўтараючы тыя ж самыя памылкі, і гэта б замарудзіла развіццё чалавецтва і цывілізацыі ў цэлым.
Так, гісторыя нашай краіны, шчыра кажучы, ізабілуе гістарычнымі падзеямі, якія аказалі па сутнасці вызначальны ўплыў на развіццё беларускага народа і краіны Беларусь. Улічваючы “цэнтральнае” геапалітычнае палажэнне, беларускія землі станавіліся падмосткамі для гістарычных дзеянняў, перажываючы як перыяды трыумфальнага ўзлёту, так і несправядлівага забыцця і ліхалецця. Такім чынам, мэтай дадзенай работы з’яўляецца даследаванне гістарычных падзей, якія мелі ўплыў на развіццё нашай краіны і якія неабходна ўлічваць у сучаснасці.
УРОКІ ГІСТОРЫІ Ў ЖЫЦЦІ НАРОДА
У раннім сярэднявеччы на тэрыторыі сучаснай беларускай дзяржавы жылі плямёны балтаў, якіх пачалі актыўна асіміляваць плямёны славян. Да VI-IX стагоддзяў славяне сфармавалі першыя племянныя саюзы, якія з’явіліся першымі палітычнымі аб’яднаннямі на гэтай зямлі.
Да IX ст. адносіцца згадка ў летапісах Полацкага княства, якое размяшчалася ў той час на тэрыторыі сучаснай Віцебскай вобласці і часткі Мінскай. У X ст. Кіеў аб'яднаў практычна ўсіх усходніх славян і іх тэрыторыі пад сваім праўленнем. Але за гэтым рушыў услед перыяд раздробненасці і разрозненасці феадалаў да XIV стагоддзя. У гэты ж час на беларускія землі прыйшло хрысціянства, якое стала афіцыйнай рэлігіяй і замяніла паганскія вераванні. Іх перажыткі застаюцца і да цяперашняга часу і захоўваюцца ў старажытных, спрадвечна беларускіх традыцыях, абрадах і святах.
У 14 ст. канчаткова завяршыўся распад Кіеўскай Русі і беларускія землі ўвайшлі ў склад Вялікага Княства Літоўскага. Гэты час характарызуецца актыўным ростам нацыянальнай самасвядомасці, станаўленнем культуры, зараджэннем старабеларускай мовы і яе дзяржаўным статусам. Гэта быў па сутнасці Залаты век беларускай мінушчыны, да якога будуць звяртацца сваёй творчасці многія грамадскія і літаратурныя дзеячы. Так, напрыклад, пісаў Язэп Лёсік у публіцыстычным артыкуле “Вольная Беларусь”: “У той час, як на Маскоўшчыне стаяла страшэнная цемра, у нас панавалі навука, прасвета, шырока квітнела грамадзянскае жыццё. Цёмныя людзі Маскоўскага царства грамілі друкарні, гасілі прасвету, баяліся кнігі, не раўнуючы, як чумы ці халеры, тагды як наша грамадзянства, не здавальняючыся ўласным выхаваннем, пасылала дзяцей сваіх да вышэйшых навук за граніцу, дзеля большай адукацыі, дзеля лепшага выхавання. І лепшыя, асвечнейшыя людзі і Масквы, як Курбскі, напрыклад, або Мсціславец ці Тодар Друкар, хаваючыся ад раз’юшанага натоўпу, шукалі ратунку ў нашай бацькаўшчыне і знаходзілі тут братэрскі прывет і пашану. Відаць, што на той час Беларусь была для Маскоўшчыны, як Швейцарыя ці Францыя нашага часу, куды ўцякалі ад царскага гневу лепшыя людзі дарэвалюцыйнай Расіі” [1].
ЗАКЛЮЧЭННЕ
Веданне гісторыі дапамагае людзям жыць. Праз прызму гісторыі пазнаецца мінулае, дзе, калі ўспомніць трагічныя старонкі гісторыі нашай краіны, калі беларускі народ адчуваў цяжкасці, нягоды, якія крывавай ранай ляглі праз усё жыццё многіх сем’яў. Але жыццё працягнулася, часы нягод і няшчасцяў змяніліся лепшымі. Вацлаў Ластоўскі казаў: “Гісторыя – гэта фундамент, на каторым будуецца жыццё народа. І нам, каб адбудаваць сваё жыццё, трэба пачаць з фундамента, каб будынак быў моцны” [4, с. 5].
Гісторыя – гэта шлях у часе, які сыходзіць углыб стагоддзяў, у сівую старажытнасць. Толькі дзякуючы гістарычным ведам можна ўбачыць прычыны і наступствы пэўных падзей, атрымаць жыццёвыя ўрокі і задумацца над імі.
Такім чынам, самы галоўны гістарычны ўрок для Беларусі – толькі сам беларус можа выправіць становішча сваё і сваёй краіны. Мы ўжо ведаем, што такое дапамога “старэйшага брата” ці “добрага суседа”. Зараз наша дзяржава валодае незалежнасцю і мае права насіць сваё імя на міжнароднай арэне, беларусы маюць права карыстацца сваёй мовай, ганарыцца здабыткамі сваіх славутых продкаў. Аднак рэзультат нашага сённяшняга выбару відавочна стане добрым ці дрэнным урокам для нашых нашчадкаў.
1. Лёсік, Я. Вольная Беларусь / Я. Лёсік // Электронны рэсурс: https://be.wikisource.org/wiki/«Вольная_Беларусь».
2. Шаўкун, П.В. Гісторыя культуры Беларусі: Вучэбна-метадычны дапаможнік / Аўт.-склад. П.В. Шаўкун. – Віцебск.: ВДМУ, 2017 – 54 с.
3. Кітурка, І.Ф. Гісторыя Беларусі : дапам. па аднайменному курсу для студ. негіст. спец. / І. Ф. Кітурка ; Установа адукацыі "Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы", Ін-т паслядыпломнай адукацыі УА "Гродзенскі дзярж. ун-т імя Я. Купалы". – Гродна : ГрДУ, 2007. – 252 с.
4. Ластоўскі, В.Ю. Кароткая гісторыя Беларусі / В.Ю. Ластоўскі. – Мінск: Універсітэцкае, 1992. – 126 с.