Уводзіны
А. Смоліч «Географія Беларусі»
Вынікі
Спіс выкарастанай літаратуры
Уводзіны
Смоліч Аркадзь Антонавіч, беларускі навуковец географ-эканаміст, прафесар, дзяржаўны і грамадскі дзеяч.
Аркадзь Антонавіч унёс важкі ўклад у станаўленне і развіццё многіх напрамкаў фундаментальнай эканамічнай навукі Беларусі ў перыяд НЭПа, у прыватнасці ў галіне эканамічнай геаграфіі, размяшчэння прадукцыйных сіл, арганізацыі сялянскіх гаспадарак, эканамічнага раянавання, гісторыі народнай гаспадаркі Беларусі.
Вучоны паспеў апублікаваць больш за трыццаць навуковых прац, якія закранаюць пытанні картаграфіі, эканомікі, навуковай беларускай тэрміналогіі.
Кнігу «Геаграфія Беларусі», атрымаўшую шырокае грамадскае прызнанне можна лічыць незаменнай крыніцай атчызнаведзенія і самапазнання беларусаў.
А. Смоліч «Географія Беларусі»
Смоліч Аркадзь Антонавіч – беларускі навуковец географ-эканаміст, прафесар, дзяржаўны і грамадскі дзеяч [1; 2].
Нарадзіўся 17.09.1891 ў вёсцы Бацэвічы Бабруйскага павета (цяпер у Клічаўскім раене). У 1905 годзе скончыў Мінскую духоўную семінарыю. У 1916 году Нова-Александрыйскі інстытут сельскай гаспадаркі і лесаводства (цяпер у г. Пулавы, Польшча). Вучыўся ў Кіеўскім політэхнічным інстытуце. З 1910 годзе быў членам Беларускай сацыялістычнай грамады. З'яўляўся першым сакратаром асветы ва ўрадзе БНР. У 1918-22 гг. жыў і працаваў у Гродне і Вільні. Вярнуўся ў Савецкую Беларусь у жніўні 1922 годзе. Працаваў загадчыкам планава-эканамічнага аддзела Наркамата земляробства Беларусі. Адначасова з 1923 г. дацэнтам, а з 1927 г. – прафесарам і загадчыкам кафедры ў БДУ. З 1925 г. быў нам. старшыні Інстытута Беларускай Культуры, кіраўніком сельскагаспадарчай секцыі і камісіі па раянаванню БССР. У 1927 годзе адзіным сярод эканамістаў быў абраны сапраўдным членам Інбелкульта (па сутнасці акадэмікам). У 1928 г. быў абраны сапраўдным членам Расійскага геаграфічнага таварыства, а таксама узнагароджаны гэтым грамадствам залатым медалём за дзве свае фундаментальныя манаграфіі.
З'яўляўся адным з самых уплывовых беларускіх вучоных-эканамістаў 1920-х гадоў.Унёс важкі ўклад у станаўленне і развіццё многіх напрамкаў фундаментальнай эканамічнай навукі Беларусі ў перыяд НЭПа, у прыватнасці ў галіне эканамічнай геаграфіі, размяшчэння прадукцыйных сіл, арганізацыі сялянскіх гаспадарак, эканамічнага раянавання, гісторыі народнай гаспадаркі Беларусі [1; 2].
Вынікі
Кніга «Геаграфія Беларусі» Аркадзя Смоліча выдатнага вучонага і палітычнага дзеяча, педагога і літаратара упершыню пабачыла свет у 1919 г
Адрасуецца шырокаму колу чытачоў, а таксама вучням для пазакласнага чытання. Напісаная прыгожай літаратурнай мовай, багата ілюстраваная, насычаная цікавымі зьвесткамі з гісторыі і этнаграфіі, яна і сёньня застаецца ўзорам навукова-папулярнага апісання беларускай зямлі. Падручнік «Геаграфія Беларусі» вытрымаў пяць перавыданняў.
1. Акуліч, У.А. Аркадзь Смоліч як сінтэзуючая постаць у беларусскай эканамічнай навуцы 1920-х гадоў / У.А. Акуліч // Проблемы теории и практики формирования белорусской экономической модели.–Минск, 2008. – С. 107-108.
2. Болатаў, А.М. Аркадзь Антонавіч Смоліч (да 100 – годдзя з дня нараджэння). Бібліяграфічны даведнік / А.М. Болатаў, Г.У. Рыдзеўскі. – Мінск, 1991. – 27 с.
3. Болатаў, А. М. Ахвяруючы сябе Бацькаўшчыне: Аркадзь Смоліч / А.М. Болатаў, Г.У. Рыдзеўскі. – Мн.: Тэхналогія. – 1999. – 62 с.
4. Болатаў, А.М. Прафесар Смоліч / А.М. Болатоў, Г.У. Рыдзеўскі // Беларускі Універсітэт. – 5 студзеня 1989 г. – С. 3.
5. Бусько, В.Н. Семьдесят лет спустя. Экономические взгляды А. Смолича и современность / В.Н. Бусько // Человек и экономика. №8, 1996. – С. 41-42.