Культурна-гістарычны метад у праекцыі на даследаванне твораў Я.Коласа
МГУ им.А.А.Кулешова (Могилёвский государственный университет)
Реферат
на тему: «Культурна-гістарычны метад у праекцыі на даследаванне твораў Я.Коласа»
по дисциплине: «Метадалогія літаратуразнаўчага аналізу мастацкага тэксту»
2021
15.00 BYN
Культурна-гістарычны метад у праекцыі на даследаванне твораў Я.Коласа
Тип работы: Реферат
Дисциплина: Метадалогія літаратуразнаўчага аналізу мастацкага тэксту
Работа защищена на оценку "8" без доработок.
Уникальность свыше 65%.
Работа оформлена в соответствии с методическими указаниями учебного заведения.
Количество страниц - 8.
Поделиться
УВОДЗІНЫ
Глава 1. Асновы культурна-гістарычнага метада
Глава 2. Культурна-гістарычы метад у праекцыі на даследванне твораў Я. Коласа
ВЫНІК
СПІСАК ЛІТАРАТУРЫ
УВОДЗІНЫ
Даследаванні ў галіне лінгвістыкі канца ХХ – пачатку ХХІ стагоддзя дазволілі зрабіць высновы пра тое, што мова вырастае з культуры і выражае яе. Мова адначасова з‟яўляецца і сродкам стварэння, развіцця, захавання нацыянальнай культуры, і яе часткай, таму што з дапамогай мовы нараджаюцца творы духоўнай культуры. Культура – дынамічная з‟ява. Яна пастаянна развіваецца, трансфармуецца, разам з ѐй мяняецца мова, яе магчымасці выражэння. Носьбіты мовы фарміруюць сваѐ бачанне свету ў межах замацаванага ў маўленчых паняццях вопыту моўных продкаў, які зафіксаваны ў моўным матэрыяле.
Асаблівае месца ў рэчышчы даследавання мовы і культуры займае вывучэнне культурна-гістарычнага метада у праекцыі на даследванне твораў Я. Коласа.
Цэль кантрольнай работы – апісаць культурна-гістарычы метад у праекцыі на даследванне твораў Якуба Коласа.
Задачы:
- выявіць асновы культурна-гістарычнага метада;
- ахарактарызаваць культурна-гістарычы метад у праекцыі на даследванне твораў Я. Коласа.
Аб’ектам досладвання з’яўляецца творчасць Якуба Коласа.
Прадмет - культурна-гістарычы метад у праекцыі на даследванне твораў Я. Коласа
Глава 1. Асновы культурна-гістарычнага метада
Культурна-гістарычны метад – метад даследавання культурных артэфактаў, які дазваляе вывучаць мастацкія творы ў кантэксце гісторыі і тэорыі культуры. Разглядае творы мастацтва як адмысловы сацыякультурны феномен. Выкарыстоўвае культуру як своеасаблівы ключ да інтэрпрэтацыі мастацкага твора і да адэкватнага разумення мастацкага працэсу.
ХІХ стагоддзе стала якасна новым перыядам у развіцці літаратуразнаўства, этапам станаўлення самастойнай і паўнацэннай навукі аб літаратуры, калі пачалі узнікаць і афармляцца ўласна літаратуразнаўчыя метады і накірункі. Адзін з их культурна-гістарычны.
Галоўныя імпульсы культурна-гістарычная школа атрымала ад культуралогіі позніх нямецкіх асветнікаў і рамантыкаў, ад французскай рамантычнай гістарыяграфіі (Ф. Гізо, О. Цьеры, Ж. Мішле), ад пазітывісцкай філасофіі (А. Конта), а таксама часткова ад біяграфічнага метаду (Ш. Сент-Бёў).
У аснову ідэй культурна-гістарычнай школы быў пакладзены філасофскі пазітывізм, які ставіў сваёй мэтай сінтэз навуковых ведаў розных галін і перабудову ўсіх навук на асновах сацыялогіі.
Важнейшымі перадумовамі ўзнікнення гэтай літаратуразнаўчай школы былі агульны ўздым навукі, поспехі прыродазнаўства і тэхнікі, развіццё філасофіі, і асабліва дыялектычнага метаду ў ёй. Лічылася, што прычынна-выніковыя сувязі павінны быць выяўлены не толькі паміж з’явамі прыроды, але і паміж грамадскімі працэсамі, паміж з’явамі і асяроддзем; філалогія, як і іншыя "сур’ёзныя" навукі, патрабуе доказнасці і "дакладнасці".
Ля вытокаў культурна-гістарычнай школы стаяў вядомы французскі філосаф, эстэтык, тэарэтык літаратуры і мастацтва І. Тэн. Ён і сфармуляваў найважнейшы прынцып метадалогіі культурна-гістарычнай школы - трыяду "раса" - "асяроддзе" - "момант".
Прынцыповая рыса і важная навуковая заваёва культурна-гістарычнай школы - гэта яе гістарызм, свядома ўзведзены ў ранг метаду. Прынцып гістарызму: патрабуе разглядаць літаратурныя з’явы ў сувязі з канкрэтнымі сацыякультурнымі і гістарычнымі ўмовамі, якія іх нарадзілі, ва ўзаемадачыненні з такімі ж іншымі з’явамі. Вывучэнне літаратурных твораў павінна ісці ў кантэксце гісторыі літаратуры (месца пісьменніка ў гісторыі нацыянальнай літаратуры і – шырэй – у гісторыі нацыянальнай культуры.
Культурна-гістарычная школа стала разглядаць мастацкі твор як арганічны адбітак "духу" народа ў розныя гістарычныя моманты яго жыцця. Як адзначаў І. Тэн, "…мастацтвы з’яўляюцца і знікаюць адчасова з пэўнымі плынямі ў галіне думкі і нораваў, з якімі яны звязаны". Адсюль - сцвярджэнне раўнапраўя мастацтва любога народа, эпохі, стылю, а таксама пераарыентацыя літаратуразнаўства на вывучэнне заканамернасцей, якія кіруюць развіццём культурна-гістарычнага свету.
ГЛАВА 2. КУЛЬТУРНА-ГІСТАРЫЧНЫ МЕТАД У ПРАЕКЦЫІ НА ДАСЛЕДАВАННЕ ТВОРАЎ Я. КОЛАСА
Культурна-гістарычы метад трактуе літаратуру як захаванне народнага духу ў розныя этапы яго гістарычнага жыцця. Пошукі агульных прычын з'яўлення мастацкага твора спараджаюць яго трактоўку не толькі як стварэння біяграфічнага аўтара, але як дакумента эпохі.
Саступаючы фармальнаму метаду ў дакладнасці, адмаўляючыся ад збліжэння літаратурнага даследаванні з працай матэматыка і статыста, высоўваючы на першыя ролі агульнакультурная кругагляд, інтуіцыю даследчыка, творчасць Якуба Коласа прыцягвае ўвагу не толькі літаратуразнаўцаў, але і навукоўцаў. Звязана гэты с тым, што Якуб Колас не толькі мае своеасаблівы стыль пісьма, але яго творчасць шматгранна.
Якуба Коласа можна назваць вялікім мастаком слова, які глыбока выявіў грамадска-гістарычныя імкненні і духоўныя патрэбы беларускага народа, узбагаціў нацыянальную літаратуру выдатнымі творчымі набыткамі. Мінавіта Якуб Колас стаў мастацкім летапісцам жыцця беларускага народу на працягу доўгай і складанай гістарычнай эпохі. Праз свае аповесці і апавяданні Якуб Колас адкрывае не толькі душу стваральніка з яе псіхалагічнымі рысамі, але псіхалогію ўсяго беларускага народа, псіхалаогію ўсяго стагоддзя.
Творчасць Якуба Коласа, як мастака слова, гарманічная і разам з тым шматгранная, багатая эстэтычна. Пісьменнік шукае глыбінны змест чалавека и яго працы, яго асяроддзя, дзе паказвае праз літаратурныя сродкі духоўныя і эмацыянальныя перажыванні чалавека, няпросты лёс простага рабочага і тых, каго застала вайна і звязаны з ей няпросты час, за канкрэтнымі назіраннямі ў яго крыецца шматзначны псіхалагічны і філасоўскі падтэкст. Пісьменніцкая індывідуальнасць Коласа нясе на сабе вельмі характэрны адбітак жыцця народа, яго фарбаў, грамадскіх імпульсаў. У яго аповесцях раскрываецца грамадзянская мэтаімкненасть, чуйнасць да запатрабаванняў часу. Якуб Колас імкнуўся стварыць духоўна-маральныя ідэалы, напоўніць жыццё высокімі ідэаламі і мэтамі.
Праз свае творы аўтар раскрывае беларускі нацыянальны характар, выкарыстоўвае гістарычную эпоху для праекцыі сучаснасці і мінулага, бо менавіта ад глыбіні ўзнятых праз літаратуру і іншыя крыніцы гістарычных падзей, шырыні іх распрацоўкі, ад асваення праблем таго часу, залежыць узровень сталасці айчыннай літаратуры.
ВЫНІК
Культурна-гістарычны метад – метад даследавання культурных артэфактаў, які дазваляе вывучаць мастацкія творы ў кантэксце гісторыі і тэорыі культуры. Разглядае творы мастацтва як адмысловы сацыякультурны феномен. Выкарыстоўвае культуру як своеасаблівы ключ да інтэрпрэтацыі мастацкага твора і да адэкватнага разумення мастацкага працэсу.
Прынцыповая рыса і важная навуковая заваёва культурна-гістарычнай школы - гэта яе гістарызм, свядома ўзведзены ў ранг метаду. Прынцып гістарызму: патрабуе разглядаць літаратурныя з’явы ў сувязі з канкрэтнымі сацыякультурнымі і гістарычнымі ўмовамі, якія іх нарадзілі, ва ўзаемадачыненні з такімі ж іншымі з’явамі. Вывучэнне літаратурных твораў павінна ісці ў кантэксце гісторыі літаратуры (месца пісьменніка ў гісторыі нацыянальнай літаратуры і – шырэй – у гісторыі нацыянальнай культуры.
Культурна-гістарычная школа стала разглядаць мастацкі твор як арганічны адбітак "духу" народа ў розныя гістарычныя моманты яго жыцця.
Творчасць Якуба Коласа, як мастака слова, гарманічная і разам з тым шматгранная, багатая эстэтычна. Пісьменнік шукае глыбінны змест чалавека и яго працы, яго асяроддзя, дзе паказвае праз літаратурныя сродкі духоўныя і эмацыянальныя перажыванні чалавека, няпросты лёс простага рабочага і тых, каго застала вайна і звязаны з ей няпросты час, за канкрэтнымі назіраннямі ў яго крыецца шматзначны псіхалагічны і філасоўскі падтэкст. Пісьменніцкая індывідуальнасць Коласа нясе на сабе вельмі характэрны адбітак жыцця народа, яго фарбаў, грамадскіх імпульсаў. У яго аповесцях раскрываецца грамадзянская мэтаімкненасть, чуйнасць да запатрабаванняў часу. Якуб Колас імкнуўся стварыць духоўна-маральныя ідэалы, напоўніць жыццё высокімі ідэаламі і мэтамі.
Праз свае творы аўтар раскрывае беларускі нацыянальны характар, выкарыстоўвае гістарычную эпоху для праекцыі сучаснасці і мінулага, бо менавіта ад глыбіні ўзнятых праз літаратуру і іншыя крыніцы гістарычных падзей, шырыні іх распрацоўкі, ад асваення праблем таго часу, залежыць узровень сталасці айчыннай літаратуры.
Значэнне творчасці Якуба Коласа не толькi ў стварэннi высакаякасных мастацкiх твораў, што сталi ўзорнымi, «вiзiтнай карткай» Беларусi. У пісьменстве знайшлі сваё ўвасабленнне адметная нацыянальная філасофія і светапогляд, уяўленні пра свет, чалавека, чалавека ў свеце.
1. Бунеева, Д. Ю. Кіч у мастацкай культуры сучаснай Беларусі / Д. Ю. Бунеева. – Мінск: Беларуская навука, 2021. – 242 с.
2. Васючэнка, П. В. Драматургiчная спадчына Янкi Купалы: Вопыт сучаснага прачытання / П. В. Васючэнка. – Мінск: Навука i тэхнiка, 1994. – 173 с.
3. Жыгоцкi, М. Р. Беларусь, ён дастойны змагар твой i сын: Якуб Кола / М. Р. Жыгоцкi. – Мінск: Хата, 2001. – 248 с.
4. Замоцін, І. Творы: Літаратурна-крытычныя артыкулы / І. Замоцін. - Мінск: Маст. літ., 1995.
5. Лойка, А. А. Гісторыя беларускай літаратуры. Дакастрычніцкі перыяд: у 2 ч. / А. А. Лойка. – Мінск: Выш. школа, 1980.– 440 с.
6. Лужанін, М. Колас расказвае пра сябе: аповесць-эсэ: для ст. шк. узросту / М. Лужанін. – Мінск: Маст. літ., 2010. – 431 с.
7. Максiмовiч, В. У пошукавым iмкненнi (Творчасць Янкi Купалы i Якуба Коласа 20–х гадоў) / В. Максiмовiч // Полымя. – 2004. – N 11. – С. 189–198.
8. Мушынскі, М.І. Мае Каласавіны: з вопыту вывучэння літаратурнай і грамадска-культурнай дзейнасці Якуба Коласа / М.Мушынскі. — 2-е выд. — Мінск: Беларуская навука, 2016. — 419 с.
Работа защищена на оценку "8" без доработок.
Уникальность свыше 65%.
Работа оформлена в соответствии с методическими указаниями учебного заведения.
Количество страниц - 8.
Не нашли нужную
готовую работу?
готовую работу?
Оставьте заявку, мы выполним индивидуальный заказ на лучших условиях
Заказ готовой работы
Заполните форму, и мы вышлем вам на e-mail инструкцию для оплаты